Дзень беларускага пісьменства. Падарожжа па сталіцах свята [Тэкст] : інфармацыйныя матэрыялы / Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна” ; [складальнік Ю. А. Касцюк; адказны за выпуск І. У. Сарокіна]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. – 36 с. : іл.
Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна фестываль кнігі і духоўнасці праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Капыль (2021), Добруш (2022), Гарадок (2023).
На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў чатыры разы. У 2001 г. свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў, у 2020 – “горад белых начэй” – Бялынічы.
Выданне дапаможа здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашай краіны, даведацца, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру і пазнаёміцца з тэматыкай, асноўнымі падзеямі і адметнасцямі кожнага Дня беларускага пісьменства.