Каляндар знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці на 2023 год / Установа культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна", Аддзел краязнаўства ; [складальнік: К. В. Прохарава ; рэдактар С. М. Шаўцова ; адказны за выпуск І. У. Сарокіна]. — Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, 2022. — 39 с. — 3 экз.
У дапамогу планаванню на 2023 год аддзел краязнаўства падрыхтаваў "Каляндар знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці на 2023 год".
У "Каляндар…" уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю. У пачатку календара прыводзіцца пералік дат з невызначаным месяцам. У каляндар уключаны падзеі кратныя пяці і дзесяці гадам.
Даведачны апарат выдання складаюць: паказальнік персаналій; паказальнік прадпрыемстваў, арганізацый і падзей; геаграфічны паказальнік (даецца адсылка да старонкі).
Каляндар складзены на аснове фондаў Магілёўскай абласной бібліятэкі і рэсурсаў сеткі інтэрнэт.
Выданне адрасавана супрацоўнікам бібліятэк, культурна-асветніцкіх устаноў, педагогам, студэнтам і навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным жыццём Магілёўскай вобласці.