Кнігадрукары Магілёўшчыны / Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [укладальнік А. Ю. Ніедра ; адказны за выпуск І. У. Сарокіна]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2020. – 30 с.
З мэтай папулярызацыі дзейнасці друкароў – ураджэнцаў Магілёўшчыны і звязаных з ёй сваім жыццём і творчасцю – і іх вялізнага ўклада ў станаўленне кніжнай справы падрыхтаваны інфармацыйныя матэрыялы «Кнігадрукары Магілёўшчыны». Яны знаёмяць з дзейнасцю асветніка і першадрукара Пятра Мсціслаўца; заснавальніка друкарні ў Кіеве, Куцейне пад Оршай, Буйнічах Спірыдона Собаля; прадаўжальніка кнігавыдавецкай справы Куцеінскай друкарні Іаіля Труцэвіча; друкара, заснавальніка Магілёўскай школы гравюры Максіма Вашчанкі; архіепіскапа, заснавальніка Магілёўскай кансісторскай (прыдворнай) друкарні Станіслава Богуша-Сестранцэвіча; кнігавыдаўца першых рускамоўных падручнікаў у Маскве Іллі Капіевіча; перакладчыка і першага выдаўца «Магілёўскай хронікі» Мікалая Гартынскага; з малавядомымі заснавальнікамі ўласнага расійскага выдавецтва ў Маскве і выдаўцамі «Настольнага энцыклапедычнага слоўніка» братамі Гранатамі. Пры стварэнні інфармацыйных матэрыялаў была выкарыстана інфармацыя віртуальнага праекта ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» «Кнігадрукары Магілёўшчыны», дакументы з фонда бібліятэкі, матэрыялы са свабодных крыніц сеткі інтэрнэт.