Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці [Тэкст] : метадычныя рэкамендацыі бібліятэкам вобласці па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры / Установа культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна", Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [складальнік Г. М. Дзятлава ; рэдактар Т. Г. Пашкоўская ; адказны за выпуск В. А. Чумакова]. – Магілёў : Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2011. – 36 с. – 21 см. – 35 экз.
Мова – духоўны скарб народа, адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення. Беларуская мова – духоўная адметнасць беларускага народа. Зберагчы моўную базу беларусаў – вельмі важная задача бібліятэк – інфармацыйных і культурна-адукацыйных цэнтраў, якія збіраюць і захоўваюць культурныя набыткі нацыі, маюць магчымасць паказаць ролю роднай мовы для беларускага народа і краіны, падкрэсліць яе прыгажосць і непаўторнасць.
Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны з мэтай аказання практычнай дапамогі бібліятэкарам па вызначэнні найбольш эфектыўных форм работы папулярызацыі роднай мовы і літаратуры і ўключаюць тэарэтычны і практычны матэрыял.
Выданне адрасавана супрацоўнікам бібліятэк, а таксама ўсім, хто зацікаўлены ў захаванні і папулярызацыі роднай мовы.