Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей : метад. парады. Вып. 6. В. Дунін-Марцінкевіч / Магілёўс. абл. б-ка імя У.І. Леніна ; Аддз. маркетынгу і бібліятэказн. работы ; [склад. В.М. Батура] – Магілёў, 2007. – 13 с.
Усе культурныя нацыі шануюць памяць найбольш заслужаных сыноў сваіх, і ў гадавіну іх нараджэння, успамінаюць іх заслугі. Такія нацыянальныя ўспаміны паказваюць моц і сілу ўсёй нацыі, якая такіх сыноў узгадавала, развіваюць у народзе паважанне да сябе самога, будзяць нацыянальную свядомасць, а разам з гэтым заахвочваюць кожнага да працы для грамадства.
Творчая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча стала значнай з'явай у нацыянальным духоўным жыцці. Гэта першы з прафесійных пісьменнікаў Беларусі, які свядома пачаў пісаць па-беларуску. Ён “ужыўся ў душу простага селяніна, зразумеў яго думкі, яго гора, яго тайныя душэўныя жаданні, палюбіў яго горача і ўвесь свой літаратурны талент пасвяціў падняццю яго да лепшага, любскага жыцця, каб цёмны, загнаны, забіты беларус мог свабодна аджыць і развівацца ў лепшай долі”.
У 2008 годзе будзе адзначацца 200-год з дня нараджэння таленавітага пісьменніка, паэта, артыста, кампазітара – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. ЮНЭСКА прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай знамянальнай даце.
Менавіта да гэтай значнай падзеі прысвечаны чарговы выпуск метадычных рэкамендацый “Магілёўшчына: з гісторыі краю і лёсу людзей”.