"Край мой - Магiлеўшчына"
Палажэнне
аб IV туры штогадовага абласнога конкурсу "Край мой – Магілёўшчына"
сярод дзяржаўных публічных бібліятэк на тэму: "Край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры"
Мэты конкурсу
Павышэнне ролi бiблiятэк вобласцi, садзейнiчанне адраджэнню і захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны, усебаковаму вывучэнню i даследаванню края,
стварэнне гісторыі мастацкага і літаратурнага жыцця рэгіёна і поўнатэкставых баз даных.
Асноўныя задачы
- Пошук і збор матэрыялаў па мастацтву і літаратурнаму жыццю раёна;
- Сістэматызацыя матэрыялаў па мастацтву і літаратурнаму жыццю раёна і стварэнне бібліяграфічнага паказальніка.
Умовы конкурсу
- Пераказ матэрыяла па мастацву і літаратурнаму жыццю рэгіёна робіцца па асноўных дзяленнях Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Раздзелы М 7 – М 8 (уключна).
- Аб’ём матэрыяла не абмежаваны.
- Тэкставы выклад матэрыялу – поўны.
- Па магчымасці выкарыстаць фотаздымкі.
- Дзелавы стыль выкладання матэрыялу, выразнасць, дакладнасць.
- Мова выдання – беларуская.
- Выніковыя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і электронных носьбітах.
Этапы правядзення
IV тур конкурсу праводзіцца з 1 сакавіка 2007 г. па 1 сакавіка 2008 г.
Узнагароджанне ўдзельнікаў
За актыўны ўдзел у абласным конкурсе ўдзельнікі будуць адзначаны:
- за актыўны ўдзел у раённым (гарадскiм) конкурсе - на мясцовым узроўнi;
- за актыўны удзел у абласным конкурсе ўдзельнiкi будуць адзначаны:
- ганаровымi граматамi ўпраўлення культуры;
- дыпломамi;
- каштоўнымi падарункамi.