"Край мой - Магiлеўшчына"
Палажэнне
аб III туры штогадовага абласнога конкурсу "Край мой - Магілёўшчына"
сярод дзяржаўных публічных бібліятэк на тэму: "Эканоміка ў гістарычным развіцці краю"
Мэты конкурсу:
- cтварэнне эканамічнай гісторыі раёна,
- стварэнне поўнатэкставой базы даных па эканоміцы раёна.
Аcноўныя задачы:
- пошук і збор матэрыялаў па эканамічнаму развіццю раёна, сістэматызацыя яго і стварэнне бібліяграфічнага паказальніка.
Умовы конкурсу (у III туры конкурсу):
- Пераказ матэрыяла па эканоміцы рэгіёна робіцца па асноўных дзяленнях "Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь" раздзелы М 4 - М 69 (уключна).
- Па меры неабходнасці кожная цэнтральная бібліятэка мае права ўнесці дадатковую дэталізацыю, але не адыходзіць далёка ад табліц класіфікацыі.
- Для пераказа матэрыяла прапануецца ўмоўная перыядызацыя: 1917-1945 гг.,
1945-1991 гг., 1991-2004 гг.
- Аб'ем матэрыяла неабмежаваны.
- Інфармацыя павінна адпавядаць гістарычнай ісціне, дакладнасці, тэкставыя выклад матэрыялу - поўны.
- Па магчымасці выкарыстаць фотаздымкі, дыяграмы, статыстычныя табліцы.
- Дзелавы стыль выкладання матэрыялу, выразнасць, дакладнасць.
- Мова выдання - беларуская.
Конкурс праводзіцца з 1 студзеня 2005 г. па 1 студзеня 2006 г.
Выніковыя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і электронных носьбітах.