"Край мой - Магiлеўшчына" - Палажэнне
аб II-м туры штогадовага абласнога конкурсу "Край мой - Магілёўшчына"
сярод дзяржаўных публічных бібліятэк на тэму "Славутыя землякі і ураджэнцы краю"

Мэта конкурсу:

Павышэнне ролі бібліятэк вобласці і садзейнічанне адраджэнню і захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны, усебаковаму вывучэнню і даследаванню края, патрыятычнаму выхаванню жыхароў сваёй мясцовасці, развіццю краязнаўчага руху, стварэнню поўнатэкставых баз даных.

Асноўныя задачы:

У II-м туры конкурсу:

Храналагічныя рамкі не абмежаваныя. Пры падрыхтоўцы біяграфічнай даведкі аб персаналіі ўлічваюцца правілы па фарміраванню біяграфічных звестак. Інфармацыя павінна адпавядаць гістарычнай ісціне, дакладнасці, паўнаце тэкставага выкладу матэрыялу. Па магчымасці, змясціць фотаздымак персаналіі.
Дзелавы стыль выкладання матэрыялу, выразнасць, дакладнасць інфармацыі аб персаналіі.

Мова выдання: беларуская.
Наяўнасць біяграфічных звестак пасля матэрыялу аб кожнай персаналіі.

Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 снежня 2003 г.
Выніковыя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронных носьбітах.