Абласны штогадовы конкурс праводзiцца ў мэтах павышэння ролi бiблiятэк вобласцi i садзейнiчання адраджэнню і захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны, усебаковаму вывучэнню i даследаванню края, патрыятычнаму выхаванню жыхароў сваей мясцовасцi, развiццю краязнаўчага руху, стварэнню поўнатэкставых баз даных.
У першым туры, “Зямля нашых продкаў” адлюстроўваецца гiсторыя Магiлёўшчыны ў асобах i дакументах, рукапiсных матэрыялах, фотаздымках да 1917 года. Збор матэрыялаў аб знакамiтых дзеячах, падзеях у гiсторыi i культуры, якiя маюць дачыненне да той цi iншай мясцовасцi вобласцi.
Першы тур будзе праходзiць з 1 студзеня па 1 кастрычнiка 2002 года. Для правядзення конкурсу ствараюцца абласная i раённая (гарадская) конкурсныя камiсii, якiя ў сваiх рэгiёнах дапамагаюць бiблiятэкарам у арганiзацыi работы па пошуку, збору i апрацоўцы неабходных матэрыялаў.
Кожная бiблiятэчная сiстэма павiнна да 15 кастрычнiка прадставiць у абласную камiсiю вынiковы матэрыял:
Вынiковыя матэрыялы дазволяць у далейшым стварыць адзiную поўнатэкставую краязнаўчую базу даных па вобласцi для прадстаўлення яе ў iнфармацыйную сетку Internet праз сайт абласной бiблiятэкi.
Конкурс праводзiцца ў некалькi тураў, дзе кожны з iх будзе працягам папярэдняга, і праходзiць з 1 студзеня па 1 кастрычнiка кожнага года.