500-годдзю беларускага кнігадрукавання
750-годдзю горада Магілёва
Году навукі прысвячаецца

20 сакавіка, 18:00, актавая зала

Літаратурны вечар-ушанаванне жанчын-літаратараў Магілёва “Паміж сузор'яў і суквеццяў”, прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі. У праграме вершы пра жанчын і для жанчын у выкананні магілёўскіх паэтаў.

21 сакавіка, 15:00, актавая зала

Паэтычны вечар да 60-годдзя паэта, члена ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” В.І. Кунцэвіча “Зваротныя масты Віктара Кунцэвіча”.

22 сакавіка, 10:00-15:00, актавая зала

Канферэнцыя “У небе і кнізе – сонца” – да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 750-годдзя г. Магілёва і з мэтай папулярызацыі жыцця і творчай спадчыны паэта-земляка Аляксея Пысіна і беларускага пісьменніка, сцэнарыста Алеся Адамовіча.
Сярод дакладчыкаў – беларускія і магілёўскія пісьменнікі Зм. Маразоў, М.У. Леўчанка, В.І. Арцем'еў, гісторыкі і краязнаўцы І.А. Пушкін, А.Р. Агееў, У.Р. Хамякоў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, журналісты.
З дакладам пра літаратурныя сувязі смаленска-магілёўскага памежжа выступіць госць VII Пысінскіх чытанняў – прадстаўнік Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнік навукова-адукацыйнага цэнтра “Расія і Беларусь: гісторыя і культура ў мінулым і сучаснасці” кандыдат педагагічных навук Т.М. Ладожына.

23 сакавіка, 10:00-18:00

Дзень адчыненых дзвярэй бібліятэкі.

На ганку бібліятэкі –

лепшая і новая літаратура для дзяцей і падлеткаў.

Фае 1-га паверха – выставачны комплекс, прысвечаны Году навукі:

  • “От безумных идей до великих открытий” – выданні пра Нобелеўскую прэмію і яе лаўрэатаў, пра гісторыю стварэння некаторых прыбораў, машын і прадметаў, пра гісторыю дзіцячых вынаходак, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным свеце (ахоўныя навушнікі ад холаду, фруктовы лёд, шрыфт Брайля, пластылін, магнітныя налепкі).
  • “За рулем машины времени” – навукова-папулярныя кнігі пра загадкі вялікіх дзяржаваў, таямніцы жыцця людзей і цароў далёкага мінулага, пра рытуалы і традыцыі, пра іх успрыманне ежы і ўсё з ёй звязанае.
  • “Свет научения книжного” – выданні ХІХ - першай паловы ХХ ст. па розных галінах навукі, напісаныя вядомымі навукоўцамі, прысвечаныя вядомым вучоным; навуковыя кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі.

Усім наведвальнікам комплекса за ўзнагароджанне будзе прапанавана адгадаць па словазлучэннях зашыфраваныя факты і падзеі, цуды свету, таямніцы вялікіх адкрыццяў.

Фае 2-га паверха – выставачны комплекс

з літаратурай на замежных мовах, прысвечанай спецыялістам розных сфер дзейнасці, пра выдатных асобаў і ўраджэнцаў Магілёўшчыны. Мастацкая адаптаваная і арыгінальная літаратура на замежных мовах, даведачная і вучэбная літаратура па іх вывучэнню, навукова-папулярная літаратура пра жыццё і творчасць сусветна вядомых асобаў (Лізавета II, Уолт Дысней, Юрый Гагарын і інш.).
Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыўных віктарынах: “Новае PROчтение” і “Вакол свету за 20 хвілін”.

Выставы ў залах бібліятэкі

  • да Года навукі: “Магілёўшчына: сузор’е дзеячоў навукі” (вучоныя-землякі, якія ў розныя часы зрабілі значны ўнёсак у развіццё навуковай думкі ў розных галінах ведаў).
  • да 750-годдзя горада Магілёва: “Горад змагар, патрыёт, працаўнік”, “Город, устремленный в завтра” (гісторыя, сучаснасць і перспектывы развіцця), “Великое наследие храня” (да 150-годдзя заснавання Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава), “Знайсці ў звычайным прыгажосць” (да 35-годдзя адкрыцця Магілёўскага мастацкага музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі), творчыя работы цыкла “Горад майстроў”.
  • да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: “Імя яго гучыць у стагоддзях” (Ф. Скарына), “Песняры роднай зямлі” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).

 

Мерапрыемствы:

  • 10:00, актавая зала – урачыстае адкрыццё Тыдню дзіцячай і юнацкай кнігі “Кніга збірае сяброў”;
  • 12:00, юнацкі аддзел – занятак “Францыск Скарына – наш слаўны першадрукар” (праводзіць Т.А. Сапега, загадчык сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі);
  • 13:00, аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры – бібліямарафон “Землякі чытаюць Я. Купалу і Я. Коласа” (магілёўскія паэты, навучэнцы навучальных устаноў горада чытаюць творы Я. Купалы і Я. Коласа);
  • 14:30, аддзел мастацтваў – інфармацыйная гадзіна “Я з вогненнай вёскі….” (да 90-годдзя Алеся Адамовіча).

 

Мерапрыемствы, якія могуць быць праведзены па папярэдняй дамоўленасці з навучальнай установай:

“В экспедицию с О.Ю. Шмидтом”, “Интеллектуальный капитал нации”, “Впереди веков: инженерные проекты Леонардо да Винчи”, “Кнігадрукаванне на Магілёўшчыне ў свеце развіцця друку Беларусі”, “Першадрукары зямлі Беларускай”.

Кантакты для запісу на мерапрыемствы і экскурсіі:

22-51-14 (прыёмная)
31-10-18 (намеснік дырэктара)
22-47-63 (аддзел маркетынгу)