АПОВЕСЦЬ ДЛЯ ТЭАТРА
1986
Па пыльнай прасёлкавай дарозе ішоў з чамаданам у руках чалавек сярэдніх гадоў, няголены, у палінялай гімнасцёрцы. У той час многія, дэмабілізаваўшыся, вярталіся з арміі на гражданку, вось і прыйшла яго, Сямёна Кожанава, чарга. Яго дагнала фурманка, спынілася.
Ігнат (гэта ён сядзеў на фурманцы). Табе куды?
Кожанаў. У Гутку.
Ігнат. Ты сам з Гуткі ці па справах?
Кожанаў. Па справах.
Iгнат. Сядай, падвязу.
Кожанаў сеў на фурманку. Паехалі далей.
Iгнат. З адным чамаданам усяго?
Кожанаў. А што?
Ігнат. Ды нічога. Гляджу, нічога не вязеш?
Кожанаў. Чаму ж, вязу. Дзесяць падзяк ад Вярхоўнага, медалі. Так што… Не зусім пусты…
Ігнат (уздыхнуў). Так-то яно так, сам галяком вярнуўся, усё ў зямлянцы жыву… Хату паставіць ніяк не ўпраўлюся. Я гэта к таму, што другія з Еўропы барахло не толькі чамаданамі вязуць, але і вазамі… Так, слабы чалавек!
Кожанаў. Ну, ведаеш…
Iгнат. Добра, не зважай… Нешта позна цябе адпусцілі…
Кожанаў. Так ужо атрымалася…
Iгнат. А мяне адразу пасля Перамогі дэмабілізавалі. Больш за год ужо… Дзе толькі ні даводзілася ў вайну зямлю мясіць – і пад Масквой, і на Бранскім, і на Курскай, і ў Германіі. А ў шпіталях пабываў і на Каўказе, і на Арлоўшчыне… Між іншым, у сорак трэцім у складзе 3-й арміі Гарбатава вызваляў вось гэтыя мясціны… Табе цікава?
Кожанаў. Расказвай…
Iгнат. Недзе вось тут мы тады аднаго немца ўзялі ў палон… Увосень справа была, вакол туман, вось ён і выйшаў з таго туману на дарогу… А вунь там, кіламетры за тры, – усю ноч перад гэтым вёска гарэла. I не ў час бою загарэлася. Проста падпалілі яе гады пры адступленні, у іх спецыяльныя падпальшчыкі былі, салдаты іх «факельшчыкамі» называлі. Спецыяльныя каманды, каб, адступаючы, усё спальваць. I нашы салдаты, калі лавілі іх на месцы злачынства, расстрэльвалі. Моша, нават такі загад быў. Дык вось выйшаў той немец на дарогу, вунь там недзе гэта было. Можа, заблудзіўся. Мы і перанялі яго, як належыць. Тут мы яго проста на дарозе і прыкончылі. Я першы ўзняў аўтамат… Іншыя ўжо дабівалі…
Кожанаў. А ён і праўда «факельшчыкам» быў?
Ігнат. Хто ж цяпер скажа, нам так падалося… Ішоў жа ён адтуль, а там – зарава…
Едуць далей, і Кожанаў пачаў паціхеньку драмаць.
Ты спіш?
Кожанаў (уздрыгнуў). А ты думаў, я згубіўся па дарозе?
Iгнат. А гэта не страшна. Цяпер удоў многа. Кожная падбярэ. А што ты будзеш рабіць у сваёй Гутцы?
Кожанаў. Справа знойдзецца.
Ігнат. Была б шыя, а хамут знойдзецца… Ды такія, як ты, доўга не затрымліваюцца ў вёсцы… Толькі здыме пагоны, адаспіцца – і ў горад. Кажуць, там лягчэй цяпер пражыць. I весялей! Пабяжыш і ты!
Кожанаў. А табе не ўсё роўна?
Ігнат. Мне што? Проста падабаешся ты мне. Вось я і падумаў: мог бы зяцем маім стаць, га? Дачка ў мяне ёсць, Насця, – за цябе аддам, так і быць. Ці ўжо ёсць на прыкмеце?
Кожанаў. Стары я, дзядзька…
Ігнат. Ды кінь ты…
Кожанаў. Спыні каня. Я сыду тут.
Iгнат. Дык ты не забудзь. Будзем чакаць.
Кожанаў. Добра…
Iгнат. Смалякоў я, Ігнат. Спытаеш Смаляка, табе кожны пакажа…
Кожанаў. Запомню… Скажы вот мне лепш… (Выцягнуў з кішэні гімнасцёркі фотаздымак, паказаў). Ты гэтую жанчыну не сустракаў?
Iгнат (бярэ фотаздымак). А ты хто будзеш?
Кожанаў. Кожанаў я, Сямён…
Ігнат уважліва глядзіць на фотаздымак.
Ігнат. А як яе завуць?
Кожанаў. Сахвея.
Iгнат. Сахвея? А хто яна табе?
Кожанаў. Жонка… Не паверыш: за што да вайны разышліся… Была раніца… Спявалі птушкі…
Iгнат. Не, не сустракаў.
…Чэрвеньскай раніцай на пероне невялікай чыгуначнай станцыі было нешматлюдна. I тыя, хто ад’язджаў і хто праводзіў, чакалі пасажырскі поезд, які спыняўся тут усяго на пяць мінут. Капітану Кожанаву здавалася, што ён усё ўжо сказаў, пра ўсё перагаварыў з жонкай, якую выпраўляў у родную вёску, – Сахвея павінна была раджаць…
Сахвея (з трывогай). Сямён… А што, калі…
Кожанаў. Ты чаго! Усё будзе ў парадку…
Сахвея. А калі немцы на нас нападуць? Гэта праўда, што кажуць?
Кожанаў. Ці мала што кажуць! Глупства! Сунуцца раніцай – у полудзень не ўсіх далічацца. А к вечару ўздымецца рабочы клас у самой Германіі. I вайне канец. Мы тут, на граніцы, сваю справу ведаем!
Сахвея. Ты як па газеце, перад чырвонаармейцамі. А ў душы?
Кожанаў. I ў душы гэтак.
Сахвея. Сямён, мне ўсё ж страшна… А можа, падасі рапарт, на гражданку?
Кожанаў. Ты што? Усе мае продкі служылі, ваявалі. Дзед быў на японскай, бацька – на германскай, старшы брат ордэн атрымаў за Іспанію.
Сахвея (уздыхнула). Героі…
Кожанаў. Ну, героі не героі, а з намі не прападзеш! Загаварыліся мы… (Памагае Сахвеі ўвайсці ў вагон). Едзь, не хвалюйся, у мяне будзе ўсё ў парадку. I ў цябе таксама. Народзіш хлапца. Назавём па дзеду – Пятром.
Сахвея. А калі дачка?
Кожанаў. А калі будзе дачка – Сахвеяй.
Сахвея. Сахвеяй? Дык у нас ужо ёсць адна Сахвея. Ты ж казаў, што гэта старажытнае імя, не моднае…
Кожанаў. Затое наша… Ну, шчасліва табе! Не сумуй!
Яны абняліся. Капітан доўга стаяў на пероне, махаючы ўслед рукой, пакуль не прамільгнуў міма апошні вагон… Потым сеў у машыну.
Шафёр. Куды цяпер, таварыш капітан?
Кожанаў. Давай у лагер.
Шафёр (кранаючыся). Каго загадалі: хлопчыка ці дзяўчынку?
Кожанаў. Харошага чалавека… Вядома, у вёсцы ёй будзе добра… Ну, а ты – адслужыў сваё, га?
Шафёр. Ды вось – збіраюся.
Кожанаў. Адна нага тут, а другая ўжо там, на Волзе? Шафёр. Хачу ехаць, таварыш капітан.
Кожанаў. Зайздрошчу табе.
Шафёр. Праўда?
Кожанаў. Праўда, Алёша…
Шафёр. Учора брат прыслаў пісьмо – яго таксама аднускаюць дадому.
Кожанаў. Мы, здаецца, таксама кранемся з месца.
Шафёр. Зноў у Баранавічы?
Кожанаў. Тут пакідаюць адзін батальён.
Шафёр. Правільна, навошта трымаць, калі не патрэбны. Ды ў Баранавічах і весялей будзе.
Кожанаў. А ты думаеш, мы тут лішнія?
Шафёр. Калі верыць паведамленню ТАСС. Кожанаў. Во-во… Калі верыць…
Шафёр. Значыць, пішуць няпраўду?
Кожанаў. Канечне, там, наверсе, лепш бачаць… Але ўчора начальнік палітаддзела ездзіў да пагранічнікаў. Тыя кажуць: вось-вось пачнецца… Сам ведаеш, колькі было правакацый.
Шафёр. Сёння самая кароткая ноч…
Кожанаў. Ага.
Шафёр. Толькі сонца ўздымаецца марудна. Кожанаў. Затое, пэўна, птушкі… Ну-ка, спыніся. Вунь, чуеш, як яна: «Пінь-пінь. Пінь-пінь…» А вунь тая. «Ф’ю… Ф’ю… Ф’ю…» Чуеш?
Пачуўся выстрал. Аляксей неяк рэзка схіліўся над баранкай, і толькі тады Кожанаў убачыў прабоіну ў лабавым шкле. Ён выскачыў з кабіны і набег да лесу. На вялікай паляне ўбачыў, як немцы ішлі насустрач і страчылі з аўтаматаў. Яны нават не цэліліся, проста страчылі перад сабой і ішлі ва ўвесь рост.
Кожанаў выцягнуў наган і пачаў страляць. Калі патроны кончыліся, ён дастаў з сумкі запасную абойму і няспешна пачаў перазаражаць. У гэты момант нобач рванула, Кожанаў страціў прытомнасць… Праз некалькі гадзін на паляну, дзе ляжаў Кожанаў, прыйшлі салдаты з нямецкай нахавальнай каманды.
Немец-старшы. Адзін, два, тры, чатыры… (Крычыць). Курт, колькі ў нас дамавінаў?
Немец. Дваццаць пяць.
Немец-старшы. Тады хопіць. (I гаворыць сам сабе). У Вялікай Германіі пакуль хапае дамавінаў. (Зноў крычыць). Гэй вы, варушыцеся, нясіце. Курт, обер-лейтэнанта пакладзіце асобна. О, гэты, здаецца, яшчэ жывы! Гэтага перавязаць і перадаць санітарам.
Немец. Пан фельдфебель, глядзіце…
Немец-старшы. Рускі афіцэр? Адзін?
Немец. Як быццам, пан фельдфебель.
Немец-старшы. Душна. (Расшпіліў мундзір. Прысеў, аб нечым задумаўся).
Другі немец выняў гармонік і пачаў найграваць сумную мелодыю.
Перастань, Курт!
Немец. Яволь, пан фельдфебель.
Немец-старшы. А гэтага, напэўца, трэба закапаць.
Немец. Можна і закапаць. Гэта нядоўга, закідаем трохі зямлёй, і ўсё. Я пайду па рыдлёўку, пан фельд-фебель.
Немец-старшы. А хаця не трэба. Усіх не закапаеш. Галоўнае, сваіх адвезці. Нерад табой, Курт, ляжыць самы шчаслівы чалавек, разумееш?
Немец. Чаму?
Немец-старшы. Ён загінуў у самы першы дзень вайны. Для яго ўсё закончылася. I не даведаецца, колькі іх паляжа яшчэ, пакуль мы возьмем Маскву.
Немец. I нашых таксама.
Немец-старшы. А ты філосаф, Курт.
Немец. Трунары – заўсёды філосафы. У іх на гэта часу хапае.
Немец-старшы. Ну, добра. Паехалі… А гэты няхай ляжыць.
Немец. Ага, кожны хавае свайго.
Немцы адыходзяць. Чуваць гук матора, які аддаляецца.
Праз нейкі час зноў сустрэліся Сямён Кожанаў (ужо без пагонаў, з палявой сумкай) і Ігнат Смалякоў. Цяпер дарога да вёскі ішла праз дробны лес, яшчэ не наспела ўзяцца ранняя вясенняя траўка, і зусім блізка былі бачны акопы. На брустверах, прысыпаных хвояй, іржавелі вінтовачныя гільзы. Іх можна было зграбаць – так густа ляжалі. Ствалы рэдкіх дрэў былі насечаны асколкамі.
Ігнат. Я табе так скажу, браток. На чалавеку сляды ад вайны, на дрэве – таксама і на зямлі. Сляды і сляды, д’ябал іх бяры! У нас нядаўна трактар на міне падарваўся. Быў адзін трактар на ўвесь сельсавет – і той падарваўся. Трактарыстаў не знайшлі, і трактар не збярэш. Усё параскідала. Цяпер зноў калупай зямлю рыдлёўкай, а не хочаш рыдлёўкай – запрагайся ў плуг. I аром… Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому не здохнуць з голаду. Ды што там…
Ля крайніх дамоў вёскі ўбачылі людзей.
Бачыш вунь таго, высокага… Гэта Чыкілёнак. Глядзі, як перад ім гнуцца… I наш, і той, раённы.
Кожанаў паглядзеў туды.
А ты яшчэ не схадзіў да яго на паклон, да Чыкілёнка? Няма чаго знацца з ім. Бацька яго, Іван Чыкіла, во быў чалавек. Брат мой таму і аддаў за яго сваю Вольгу. Думаў, сын у бацьку. Яблык ад яблыні… Але як часта людзі памыляюцца! Гэты яблычак вунь куды закаціўся. Нават дастаць цяжка. Не, што ні кажы, а Чыкілёнак… Ну і што, калі начальнік? Ды такога начальніка, як Чыкілёнак, калі па-чалавечы, то і блізка не трэба пускаць… Так, і блізка не трэба пускаць.
Кожанаў. Ну, не так д’ябал страшны…
Ігнат. Так-то яно, так. А ты, бачу, застаўся надоўга ў нас?
Кожанаў. Можа, назаўсёды.
Iгнат. А сватоў усё ж не прысылаеш.
Кожанаў. Не прысылаю.
Ігнат. Слухай, я чагосьці не зразумеў… Дык гэта ты цяпер фінагентам тут?
Кожанаў. Ага.
Iгнат. На адзін сельсавет?
Кожанаў. Не, на тры.
Iгнат. Не вельмі зайздросная служба. З бабамі ваяваць. (Спыніўся). Добра, бывай. Мне яшчэ трэба адкланяцца. А ты ідзі – дарогу ж ведаеш. Ага, успомніў. Я табе той раз расказваў. Пра немца. Усё-ткі ён факельшчыкам быў! Факельшчыкам.
Спаленыя ў вайну вёскі адбудоўваліся марудна, з вялікімі цяжкасцямі, нягледзячы на тое, што лес быў побач. У такую вёску і прыйшоў Кожанаў. Ішоў ён па вясковай вуліцы – на многіх старыпапялішчах ужо бялелі новыя хаты ці ставіліся зрубы – чуліся рэзкія ўдары сякер. Ля плота аднаго з двароў сгаялі дзве бабы, пра нешта размаўлялі. Калі Кожанаў прайшоў міма, да яго даляцелі абрыўкі фраз:
– Вунь, глядзі, новы фінагент пайшоў.
– Прыцісне ўжо, пэўна, сёння некага…
– Ды ён, здаецца, не такі.
Кожанаў пайшоў хутчэй. Раптам ён пачуў незразумелыя крыкі, лаянку.
Усціння. Таварыш Чыкілёнак, вы на нас зла не трымайце. Думаеце, нам соладка ў гэтай зямлянцы? I ў дыме, і ў вадзе… А муж з вайны не вярнуўся, хто ж нам пабудуе… Вы ж бачыце… Я і ў сельсавет хадзіла, і ў раён ездзіла… Не гневайцеся на нас…
Чыкілёнак. Ты мне галаву не дуры. Пазыку брала?
Усціння. Брала…
Чыкілёнак. А чаму не наняла цесляроў да гэтага часу? Ты нам зрываеш план! З палітыкай жартуеш? Ведаеш, якая ў нас цяпер задача?
Усціння. Дзе ж я паспею? Вунь хлопец цюкае сякерай. Ужо на шосты вянец ускацілі па бервяну. Да зімы паставім…
Чыкілёнак. Нам трэба, каб ты зараз паставіла. (Крычыць). Знаем мы вас! А можа, пазыку пражэрла? Га?
Усціння. Ды не, ляжыць яна ў мяне, дапамога гэтая, але калі б яшчэ да дапамогі ды цесляроў. А то вунь адзін, недаростак! Будзе доўга цюкаць там…
Чыкілёнак… Значыць, не хочаш слухацца! Пазыку ўзяла і галаву дурыш? (Янку). Ну што ты там, як дзяцел, цюкаеш, цюкаеш? З вамі па-добраму нельга.
Чыкілёнак сунуўся ў зямлянку, пакруціўся там, потым выскачыў на двор, схапіў жалезны кол і пачаў біць ім у печ.
Усціння загаласіла. Янка, які сядзеў на зрубе, адразу ж кінуўся да зямлянкі. Доўга не думаючы, замахнуўся на раз’ятранага Чыкілёнка сякерай. Кожанаў, які таксама кінуўся да зямлянкі, паспеў за нейкае імгненне перахапіць занесеную руку з сякерай.
Ах, так! Ну, я табе пакажу! За супраціўленне ўладзе… З сякерай… Паплачаш у мяне! I ты, грамадаянка!
Кожанаў (Чыкілёнку). Ці ж гэтак можна?
Чыкілёнак. Не твая справа, фінагент! Ты ўжо павінен разумець! Ідзе кампанія – высяленне з зямлянак. Ва ўсіх дакументах так яна значыцца. На нас цісне вобласць. План, разумееш! Будзеш сведкам! (Усцінні і Янку). Я вам пакажу! А табе, шчанё, за супраціўленне… Артыкул укатаю… Ты ў мяне там пацюкаеш…
Чыкіленак пайшоў.
Кожанаў. Ну, не хвалюйцеся, цётка. Пэўна ж, хлопец пагарачыўся. Але я вас разумею.
Усціння. Сынок, сынок, што гэта цянер будзе? Можа, ты пакуль схаваешся дзе?
Кожанаў. Не трэба яму хавацца. Усё будзе добра.
Напалоханы Янка хутка сабраў у торбу сякія-такія рэчы, паклаў туды акраец хлеба, яйкі і ўскочыў у агарод. А адтуль – у лес…
Усціння (крычыць). Яначка! А сякеру ж куды? Яначка, куды ж ты? Ой, галубочак ты мой, ягадка мая! Што ж гэта цяпер будзе? I куды ж ты пабег… Калі б мяне заўсёды слухаўся… А гэты, начальнік! А каб на табе наліла, каб на табе тлела валассе, каб на табе гарэла і трашчала, каб ты насіўся ўсё жыццё з адным хворым зубам, каб ты не знаходзіў ад яго сабе месца! I як гэта толькі цябе зямля носіць? Ці не маці цябе малаком узгадавала? Ці ж не для людзей ты жыць павінен… Ты ж наш начальнік, не прысланы…
Тым летам на мясцовых пясчаных узгорках, як і ўсюды ў наваколлі, панавала страшэнная засуха. Яравыя гарэлі на корані, а жыта высахдае, нізкарослае было, пустое.
Па дарозе праз жыта ішоў далей Сямён Кожанаў з сумкай фінагента. Нанерадзе ён убачыў жанчыну. Захацелася яе дагнаць. Але хутка яна схавалася ў жыце. Падышоўшы да таго месца, ён заўважыў жанчыну зноў. Яна ляжала на ўзмежку, схаваўшы галаву ў жыта, быццам шукала там ратунку ад спёкі. Кожанаў кінуўся да жанчыны і асцярожна прыўзняў яе за плечы.
Вольга (ледзь чутна). Дыхаць… дыхаць няма чым…
Кожанаў. Што з вамі?
Вольга. Ой, не ведаю. (Ёй стала быццам лягчэй).
Кожанаў выцер хусцінкай яе скроні, лоб, твар.
(Прыўзнялася, села). Дзякуй вам… Прабачце… Я наогул-то моцная… А тут вось…
Кожанаў. Нічога, гэта, відаць, ад спёкі.
Вольга. Вы, пэўна, нядаўна ў нашых краях?
Кожанаў. Як вам сказаць… Я працую фінагентам. Кожанаў маё прозвішча.
Вольга. А маё… Чыкілёнак. Вольга Чыкілёнак.
Кожанаў. Чыкілёнак?
Вольга. Гэта мой муж Чыкілёнак. Вы яго ведаеце?
Кожанаў. Ведаю… толькі… у яго… Словам, я бачыў яго там.
Вольга. Так, ён жыве з другой. Вы не падумайце, усё ў нас калісьці быццам бы добра было. Пакуль ішла вайна, ён і пісьмы пісаў, а па атэстату за яго ў ваенкамаце грошы атрымлівала. А вайна закончылася – і нібы прапаў… А потым раптам аб’явіўся. У раёне пачаў працаваць. Я ўсё чакала – дадому прыйдзе… Потым дайшла пагалоска: ён з другой. А ўчора атрымала ад яе ліст. Яна піша (чытае пісьмо): «Я не збіралася пісаць вам, Вольга. Спадзявалася, што ён сам напіша. Ды ён усё адмаўляецца. Але ўжо няма часу маўчаць. У мяне ад яго будзе дзіця. Маё дзіця таксама мае права на бацьку. Таму я не пушчу яго ў Броды…» Вось я і сабралася ў горад…
У райцэятры Вольга шукае патрэбны ёй дом.
Вольга. Скажыце, дзе тут Чыкіленак жыве?
Прахожы. Ды вунь там – трэці дом, з чарапічным дахам.
Вольга. Дзякуй.
Вольга падышла да веснічак, але адчыніць іх і ўвайсці не адважылася. Пастаяла крыху, потым пайшла далей па вуліцы. Хутка зноў вярнулася, зноў настаяла нерашуча… З весніц выйшла маладая жанчына.
Маладая жанчына. Вас Вольгай завуць! Я не памылілася?
Вольга. Не.
Маладая жанчына. А яне думала, што ў вас хопіць смеласці так хутка прыехаць. Толькі я не ведаю, чаго вы дамагаецеся! Ён не хоча з вамі жыць. Вы, урэшце, павінны зразумець, што ўжо не пара яму. У ягоным цяперашнім становішчы такая жонка будзе толькі перашкодай… Я размаўляю з вамі як жанчына з жанчынай. Вы не крыўдзіцеся. Я ж магла нават не падысці да вас. Мужа дома няма. I ўвогуле яго доўга не будзе, таму я павінна паклапаціцца сама. I потым, ён сказаў… Хадземце, я завяду вас да аднаго чалавека.
Не чакаючы згоды, жанчына павярнулася і пайшла. Вольга пайшла следам.
Служачы ў райцэнтры. Чым магу быць карысны?
Вольга. Я прыехала да мужа. Да Цімафея Чыкілёнка.
Служачы. Ну і што?
Вольга. Вось… (Яна выняла з сумачкі пісьмо і падала).
Мужчына пачаў яго ўважліва чытаць.
Служачы. Так… Я штосьці прыпамінаю. Але пачакайце. (Ён падышоў да шафы, выцягнуў шуфляду і ўзяў сінюю папку. Доўга гартаў старонкі, чытаў паперкі, якія былі ўшыты ў папку). Ага, вось яно!.. Тут ёсць выпіска з метрыкі. Ваша дачка нарадзілася дваццаць шостага лістапада тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Так?
Вольга. Па метрыцы – так, але…
Служачы. Добра. Тады прачытаем, што піша ваш муж: «Мая жонка нарадзіла дзіця ад немца. Я пакінуў Броды ў ліпені сорак першага года, а Марына, гэта значыць мая так званая дачка, нарадзілася ў лістападзе сорак другога, што пацвярджаецца метрыкай… Таму я і не магу жыць разам».
Вольга (усхвалявана). Гэта няпраўда! Так запісалі. Людзі могуць сказаць. Дачка нарадзілася якраз у сорак першым. Нават раней тэрміну. I ні ад якага ні ад немца. Гэта яго дзіця. Уся вёска ведае. Я толькі недагледзела, як яе запісвалі ў сельсавеце пасля вызвалення ад немцаў. Гэта зрабілі без мяне.
Служачы. Але ж гэта дакумент!
Вольга. Ён пайшоў у сорак першым, з адступаючымі часцямі… Я цяжарная была. Чутка пайшла, што ён хаваецца недзе блізка, у лесе. Я і чакала, што ён настукае калі-небудзь у акно, прыйдзе. Але мяне выклікалі ў камендатуру. Патрабавалі перадаць мужу, каб ён праз чатыры дні да іх з’явіўся… А дзе я яго знайду? Праз чатыры дні прыйшоў нямецкі камендант з салдатамі, павялі мяне да возера, загналі ў ледзяную ваду – прымаць ванны, як сказаў камендант. Ён усё паўтараў: «Дзе ваш муж? Дзе ваш муж?..» А потым… Дачка нарадзілася раней часу. Далі знаць тыя ванны – застудзіла ногі, вучылася хадзіць спачатку, разам з ёй, дачушкай…
Слушачы. Дапусцім, што вам мошна паверыць. Але і мужу вашаму мы павінны верыць. Тым больш што дакументы пацвярджаюць. Вы толькі правільна зразумейце мяне…
Мужчына прадаўжаў гаварыць, але Вольга больш не слухала: сёння чамусьці ўсе ўгаворвалі Вольгу, каб яна штосьці зразумела, і ніхто не разумеў яе.
Вольга (плачучы). А чаму мяне ніхто не хоча разумець? Чаму!
Вольга ўстала і выйшла з кабінета. Дзверы аднаго пакоя ў цёмным калідоры былі расчынены, і з іх біў яркі сноп святла. Вольга міжволі павярнула галаву на святло і сцялася: за сталом сядзеў яе муж – Чыкілёнак.
Яна спынілася, не заходзячы ў пакой, пачала ўважліва глядзець на яго. Стаяла, відаць, доўга. Чыкілёнак не звяртаў на яе ніякай увагі. I раптам позіркі іх сустрэліся… Чыкілёнак устаў, выйшаў з-за стала, падышоў да дзвярэй і з трэскам зачыніў іх.
Было горача, пясок на дарозе перагарэў, здавалася, ён ператвараецца ў мяккі попел.
Вольга (Кожанаву). Вось і ўся мая гісторыя. Вы ўжо даруйце, што напалохала вас. Мне туды. Хутчэй дадому трэба, дачушка счакалася… Да пабачэння.
Кожанаў (паказаў фотаздьшак). Не сустракалася вам гэтая жанчына?
Вольга. А хто гэта?
Кожанаў. Жонка.
Вольга. Ды не… Шчаслівы вы…
Кожанаў. Чаму?
Вольга. Таму што жонку шукаеце. А ў мяне вось…
I Вольга пайшла.
…Амаль непрыкметна сцяжынка прывяла Кожанава да закінутага партызанскага будана на ўскрайку балота. У будане сядзеў Янка. Убачыўшы Кожанава, ён выбег, спалохана ўскараскаўся на дрэва.
Кожанаў. Ану злазь, не бойся! Дзе твая зброч?
Янка. А навошта яна табе?
Кожанаў (смяецца). Ды кажуць, што ты ўзброены.
Янка (злазіць). Я? Во прыдумаюць…
Кожанаў. I не тое прыдумалі. Кажуць, што ў акрузе з’явіўся новы бандыт… Хто-небудзь нап’ецца, засне, а яго раздзенуць, тады і заяўляе ў міліцыю, што гэта ты яго абрабаваў па дарозе, прыставіў да жывата рэвальвер. Прагандлюецца хто ў вёсцы – зноў пускае чутку, быццам ты яго абакраў…
Янка. Во даюць! А я тут пры чым?
Кожанаў. I я тое ж гавару.
Янка. Тут мяне ніхто не знойдзе. Д’ябал гэты Чыкілёнак. З-за яго ўсё! Ведаў бы, што так атрымаецца, дык хоць бы ўжо…
Кожанаў. Табе тут не страшна аднаму?
Янка. Ніколечкі.
Кожанаў. Вазьмі вось, маці папрасіла табе харчу прынесці.
Янка. А ў мяне ёсць. У мяне тут усяго хапае. (Палез у будан і вынес адтуль два селядцы, цэлы пачак пячэння і крыху халвы на прамасленым абрыўку паперы). Частуйцеся. У мяне яшчэ ёсць. А халву я не люблю. Гарчыць ад яе.
Кожанаў. Гэта ўсё з жаркоўскага магазіна?
Янка. З яго. Гэта ж як было? Выйшаў я на дарогу, абрыдла сядзець тут аднаму, ды і камары не даюць. Бачу, едзе дзядзька на возе. Убачыў мяне. Кліча. Я падыходжу, а ён кажа, што і бацьку майго яшчэ ведаў. Нават грошы ў яго пазычаў. Дык вот вырашыў яго доўг аддаць. Ну і надаваў мне селядцоў, пячэння, халвы. Во я і кармлюся.
Кожанаў. Так, так… А гэты прадавец пусціў чутку, што ты абрабаваў яго на дарозе. Забраў усё, што было на возе, і ў міліцыю заявіў. Нават сказаў, што ў цябе з сабой было два наганы.
Янка. Ха! Наганы! Можа, забраў усё, што атрымаў у сельпо, а цяпер кажа, што гэта я. (Памаўчаў крыху). Значыць, маму маю бачылі?
Кожанаў. Бачыў.
Янка. Што яна?
Кожанаў. Плача.
Янка. Скажыце маме – вось забяру яе ноччу і звязу куды-небудзь. I няхай тады гэты Чыкілёнак са сваёй міліцыяй ловіць мяне… Яшчэ чаго прыдумалі, які ж я бандыт…
Кожанаў. Я ўжо пра цябе гаварыў з кім трэба… Абяцалі памагчы. Так што чакай.
Чутны свісткі. Янка кідаецца наўцёк, але яго ловіць міліцыянер.
Што ты робіш? Ён жа – дзіця. Хаця адвядзі яго дадому. Няхай пакуль там пабудзе… Пакуль вядзецца следства…
Міліцыянер. Не сунься ты не ў сваю справу. Фін-агент! А то і цябе, як хаўрусніка. Ну, ідзі. (Ён штурхнуў Янку).
Янка (Кожанаву). Толькі мамцы нічога не кажыце!
Чыкілёнак (у кабінеце размаўляе па тэлефане). Колькі ў цябе пасеяна?.. Гэта ш палова, што ты абяцаў!.. Не можаш? А план? У пятніцу – бюро, што буду дакладваць? Не можаш… Разбіся, але выканай. Мабілізуй усе сілы. Не спі начамі… Іначай партбілет пакладзеш… Так, так.
Уваходзіць Кожанаў.
А… Сам прыйшоў… Сядай… Ну што?
Кожанаў. Вы не здагадваецеся? Хочаце засудзіць хлопца, а ён жа не вінаваты.
Чыкілёнак. А, вось ты нра што… Кінь ты гэта! Знайшоўся мне – народны заступнік. Бандыт тваё ваўчаня!
Кожанаў. Але ж ён проста пагарачыўся тады… Ды і вы не мелі права разбураць нечку ў зямлянцы! Я на судзе пра гэта буду гаварыць.
Чыкілёнак. Калі хочаш ведаць, не ўва мне справа. I не гэта галоўнае ў абвінавачанні, што ён на мяне напаў. Бандыт ён, грабежнік!
Кожанаў. Ці можа ўсё гэта адзін хлопец натварыць? Вы ж самі разумееце… Паказанняў сведкаў няма, адны чуткі… Ды і непаўналетні ён.
Чыкілёнак. Непаўналетні! Мы яго на медкамісію вадзілі. Далі нават больш чым шаснаццаць! А сведкі знойдуцца.
Кожанаў. Вось выпіска з царкоўнай кнігі… Яму няма пятнаццаці!
Чыкілёнак. А заключэнне камісіі – табе што, не дакумент?
Кожанаў. Усялякія бываюць дакументы. I ліпавыя таксама. Па гэтай частцы вы мастак.
Чыкілёнак. Ты на што намякаеш?
Кожанаў. Я ні на што не намякаю. Ведаю толькі, што ліпавым дакументам можна і ад уласнай дачкі адмахнуцца.
Чыкілёнак (не вытрымаў). Шантажыраваць прыйшоў? Ды цябе… Ды хто ты такі, каб… Калі мы кроў пралівалі, у палоне сядзеў! Невядома яшчэ, дзе ўсяго гэтага нахапаўся. Супраць улады, значыць? Папоўская кніжка для цябе важней за савецкі дакумент! А між тым з цябе пара ўжо як след спытаць. Я ўсё ведаю: па падатках нядоімка ў цябе, пакрываеш многіх!.. Відаць, хабар бярэш!.. Трэба разабрацца! I разбярэмся – зразумеў?
Кожанаў. Разбірайцеся. Толькі… пра людзей таксама трэба думаць, таварыш Чыкілёнак. Не адбіраць жа ў іх апошняе…
Чыкілёнак. Народ, людзі… Ты мне глупства не разводзь. Гісторыю вывучаў? Селянін – што? Перш за ўсё – уласнік. Не думаю, што ў калгасе перарабілі яго псіхалогію. Стагоддзямі яна выпрацоўвалася! Значыць – ён заўсёды куркуль, таму патрабуй у яго падатак, і ўсё тут! А па-другое? Селянін – заўсёды патрыёт! Ён павінен разумець, што яго грошыкі на ўсеагульную магутнаець ідуць! Газеты чытаеш? Значыць – і тут цісні на свядомасць, раз ты фінагент!
Кожанаў. На свядомасць? А калі… на справу паглядзець. Так, якая яна ёсць. А то што атрымліваецца? Удава, у якой пяцёра на руках, павінна апошнія дрэвы ў садзе секчы, каб не плаціць падатак? Зарэзаць апошнюю курыцу, парася? Колькі кароў адвялі на нарыхтоўчы пункт. А муж той удавы, пэўна, загінуў у баі, загінуў за тое, каб сады цвілі, птушкі спявалі. Дрэвы павінны ламацца ад яблыкаў, а не ад падаткаў, таварыш Чыкілёнак!
Чыкілёнак. Усё ясна. Не разумееш ты момант, Кожанаў. Да таго ж закон ёсць закон. Запомні гэта!
Кожанаў. Памятайце, я да вобласці дабяруся, але выведу вас на чыстую ваду!.. А што датычыць майго палону… Я не толькі ў палоне сядзеў, як вы кажаце. Я і ў партызанах быў, і на фронце. Так што… (Пайшоў).
Чыкілёнак (хапаецца за тэлефон). Гэта я, Чыкілёнак. Паслухай, ці не час супакоіць Кожанава. Так, фін-агента. Трэба прасачыць падрабязнасці, асабліва за гады вайны. I наогул, як ён цяпер працуе. Кажуць, хабар бярэ з падаткаплацельшчыкаў. (Кладзе трубку, потым зноў звоніць па тэлефоне). Пятровіч! У цябе як з сяўбой? Нармальна? Як нармальна, калі па зводках… За два дні паспеў? Глядзі, хутка прыеду. Помні – ты ж у нас перадавік. Сам разумееш. Ад вялікага да смешнага адзін крок, – так, здаецца, нехта сказаў. Запомні! (Зноў звоніць). Коля, гэта я, Чыкілёнак. Паслухай, што ён, гэты новенькі ваш, нёс, што партызаны ў раёне хапілі пасады? Пры чым тут партызаны? Ну, партызанілі мы, вядома. Дык нам жа яшчэ страшней было, таму што ў лесе побач – маці, дзеці, жонка… Няхай не… не толькі такія, як ён, героі. Намякнуць яму трэба – няхай асцярожней. Я-то тут усіх ведаю, і не яму думаць. (Кладзе трубку і зноў пачынае круціць ручку). Іван Іванавіч! Гэта я. Значыць, заўтра на Пычаў бераг едзем. Ага, у шэсць буду гатовы. Такія мясціны рыбныя пакажу. Ляшчы самі ў сетку скакаць будуць. Так, так. Усё, што трэба, захаплю. Не хвалюйцеся. Усё будзе ў парадку! Можа, і гэтага… новенькага пакліч. Што пра партызанаў таксама нядобра гаворыць.
Мінула некалькі гадоў…
Шляхі-дарогі зноў прывялі Сямёна Кожанава ў знаёмыя мясціны. Яму трэба было недзе пераначаваць, а да каго зайсці – ён не ведаў.
Падышла жанчына. Было ёй гадоў крыху больш за сорак – невысокая, стройная, валасы заплецены ў касу і ўкладзены прыгожым вузлом на патыліцы; вочы – жывыя, хуткія. Жанчына паставіла на траву таз, выпрасталася і непрыкметна абцягнула выцвілую сукенку.
Соф’я. Добры дзень.
Кожанаў. Добры дзень.
Соф’я. А што гэта вы ўсё топчацеся тут, быццам бусел перад пакровамі. Туды ішла – бачыла, і цяпер вось. Чакаеце каго?
Кожанаў. Ды не… Стаю вот, як на раздарожжы, а па якой дарозе ісці – не ведаю.
Соф’я. А знаёмых няма?
Кожанаў. Буду шукаць, пачну з першых варот. Соф’ я. А калі няма варот? Воеь мая хата без варот. Заходзьце, я бялізну пакуль развешаю.
Кожанаў увайшоў, сеў на зэдлік, азірнуўся. У хаце было чыста і ўтульна, сцены абклеены квяцістымі шпалерамі, на вокнах – белыя фіранкі… На сцяне, як і ў кожнай вясковай хаце, вісела зашклёная рамка з фотаздымкамі. На адной Кожанаў лазнаў гаспадыню. Відаць, яна тады была зусім маладая.
Ну як вы тут, нябось, засумавалі?
Кожанаў. Адпачываюі..
Соф’я. Тады пасядзіце яшчэ троху, на етол збяру. А то прывесці прывяла, а накарміць госця не спяшаюся.
Кожанаў. Вы дарэмна турбуецеся. У мяне тут, у сумцы, таксама ёсць…
Соф’ я. А дзе гэта вы чулі, каб у гасцях ды сваім абыходзіліся?
Кожанаў. Які ж я госць? Так, напрасіўся…
Соф’ я. А як жа – самы сапраўдны госць! Кожанаў. Сядайце і вы…
Соф’я. Зараз, зараз… Запалю лямпу і сяду. Нам жа яшчэ электрычнасць не правялі. Вакол ёсць, а ў нас – няма. Кажуць, неперспектыўны пасёлак. Ну, а наконт выпіць – даруйце…
Кожанаў. Ды і выпіць у мяне знойдзецца.
Жанчына запаліла лямпу. Паставіла штосьці на стол. Яны пачынаюць закусваць. Уваходзіць суседка.
Суседка. Ой, Сонька! Ці не твой гэта вярнуўся? Соф’я. Мой, ды не той. Госць гэта…
Суседка. А… а я думала… Добра, на справе я. Кро пу ты абяцала.
Соф’ я. Ды бяры… Вунь там, колькі хочаш.
Суседка. У мяне гэтым годам свайго няма… Усяго некалькі сцяблінак і ўзышло, на венік не збярэш…
Соф’я. Бяры, бяры…
Суседка ўзяла крон і выйшла.
А ведаеце, вы мне кагосьці нагадваеце…
Кожанаў. Каго?
Соф’я. Я ўспомніла: у нарсудзе бачыла вас. Гэта было… Ой, гадоў дзесяць таму… Чакайце, чакайце, як жа ваша прозвішча?
Кожанаў. Кожанаў.
Соф’я. Ага, ага, Кожанаў. Чаго толькі тады не гаварылі ў судзе на вас… Вы яшчэ фінагентам былі… Колькі гэта вам далі тады?
Кожанаў. Дзесяць.
Соф’я. Ой, вам і дасталося… Праўда, людзі пра вас кепска не гаварылі. Гэта пракурор. Ну, а як цяпер?
Кожанаў. Цяпер? Во – на свабодзе.
Соф’я. Значыць, ёсць праўда на свеце?
Кожанаў. Праўда ёсць. Ды і тэрмін амаль выйшаў. Года ўсяго не дацягнуў. Вызвалілі.
Соф’я. А ўсё-такі ліха паспытаць давялося? А я вось адна жыву. Дачка ў мяне замужам. Маладзенькая, і дваццаці няма, але ж не загадасш. Кажуць, у іх – каханне… Ды вось яны… (Паказвае на рамку з фотаздымкамі). Як толькі паканіліся, дык і паехалі. А ў мяне тут ні роду, ні агароду…
Кожаваў (дастаў фота Сахвеі). Скажыце, а вам вось гэта жанчына ніколі не сустракалася?
Соф’я (паглядзела, уздыхнула). Прыгожая… Не, не сустракалася. Мы ж не тутэйшыя… Муж мой ваенны быў, перад самай вайной вучылішча скончыў, калі ўсё пачалося, я прыбілася да нейкага абозу і падалася ў бежанцы. З маленькай дачкой на руках. Запомніліся мне гэтыя бежанцы… Чаго толькі не было. Нацярпеліся мы… Ды што гэта я раптам пра сябе вам…
Кожанаў. Нічога, нічога, расказвайце…
Соф’я. Даехалі сяк-так да Оршы, а далей і ехаць няма куды. На станцыі ўсё гарыць. Самалёты кружацца, бамбяць. Выгрузілі нас, тут яшчэ дзядзька адзін сустрэўся. Ён і параіў мне гэтае месца. Прывёз нас з Нюркай у вёску, пасяліў у сябе. Тут жа ў сорак трэцім такія баі былі, потым у сорак чацвёртым па самае лета не заціхала. Спалілі ўсё, перавярнулі. А мы ў зямлі прасядзелі. Я збіралася было паехаць адсюль, ды перадумала і засталася. Тады ўся вёска зноўку будавалася. Нам памаглі, я ў калгас працаваць пайшла.
Кожанаў. Ну, а муж?
Соф’я (горка). Прапаў без вестак. Так і ў ваенкамацкай паперы значыцца. Спачатку я ўсё думала, што, можа, у палоне дзе, але з палону людзі вярнуліся, жывуць…
Кожанаў. Усё можа быць.
Соф’я. А Нюру сама выгадавала, адна. Толькі ўчора пісьмо прыслала. Піша: Васіль гаворыць, – гэта мой зяць, – забярэм давай маму да сябе. А я як падумаю сваёй галавой, што некуды трэба падавацца, дык нават сэрца абрываецца. Тут жа, можа, усё маё і прайшло…
Кожанаў (паварочваецца, зноў разглядае фотаздымкі). Палітрук! (Вырвалася ў яго). Ну так, ён. (Устаў, падышоў да рамкі з фотаздымкамі). Я ведаў вашага мужа. Соф’я. Праўда?
Кожанаў. Але мы рассталіся ў першы дзень вайны. Яго да мяне ў роту прыслалі перад тым.
Соф’я. Так, яго прызначылі палітруком у страявую роту. А з камандзірам ён не паспеў мяне пазнаёміць. Дык, значыць, гэта былі вы?
Кожанаў. Я.
Соф’я. Калі вы яго апошні раз бачылі?
Кожанаў. Мяне тады здорава зачапіла. Я ўжо сам думаў, што канец. Але ён знайшоў мяне, падабраў. Адступалі прасёлкамі амаль тыдзень. Я ісці не мог, везлі на калёсах…
…Капітан Кожанаў ляжаў за паўсотні метраў ад дарогі, куды салдаты перанеслі яго.
Палітрук. Прывал! Не ўсе адразу! Правей, правей!
Кожанаў (кліча). Палітрук, палітрук!
Палітрук. Я тут, капітан.
Кожанаў. Ну вось, у камандзіры я ўжо, пэўна, не прыдатны. Давядзецца, палітрук, вам аднаму…
Палітрук пераступае з нагі на нагу.
Раненых многа назбіралася?
Палітрук. З цяжкіх – толькі вы… Астатнія – лёгкія.
Кожанаў, паварушыўшыся, застагнаў.
Кожанаў. Ну што ж вы стаіце? Камандуйце далей!
Палітрук. Я прывал дазволіў. Але мы… вымушаны пакінуць вас тут… Санінструктар кажа, што далей везці вас нельга. А мы адступаем. У вас такая рана… Ляжаць трэба… Толькі ляжаць.
Кожанаў. Значыць, я безнадзейны?
Палітрук паклаў каля раненага палявую сумку, а зверху – наган у расшпіленай кабуры.
Палітрук. Тут вёска блізка. Прыедуць і забяруць… Мы папросім. Абавязкова забяруць.
Кожанаў. Добра…
Палітрук. Я паклаў наган… вось, на сумцы… Я з вамі чырвонаармейца пакіну.
Кожанаў. Не трэба. Куды ён потым? Даганяць вас будзе? Ды і ці дагоніць?
Палітрук. Добра.
Ён хутка пайшоў.
(Камандуе). Рота! Слухай маю каманду! Адыходзім да ракі. За ёй вёска. Хутчэй! За лесам адразу лявей – мост! Калі паспеем… Хутчэй!
Кожанаў (глядзіць на наган). Эх ты, палітрук. Толькі не, я хачу жыць. Чуеш, палітрук, я хачу жыць! (Адкінуў наган).
Нейкі час Кожанаў ляжаў без прытомнасці. Расплюшчыўшы вочы, убачыў незнаёмага маладога хлопца.
Ты адкуль?
Дзмітрый. Я?
Кожанаў. Ты, ты…
Дзмітрый. Я думаў, што вы…
Кожанаў. Мёртвы?
Дзмітрый. Ага.
Кожанаў. А што, падобны на мёртвага? Маўчыш? Добра, не гавары.
Дзміт
Кожанаў. Дапусцім. А ты што не ў арміі? Дэзерцір?
Дзмітрый. Супакойцеся, капітан. Вы паранены, вам нельга хвалявацца…
Кожанаў. За мной прышлюць. Абяцалі… Толькі вось не ведаю, колькі часу прайшло.
Дзмітрый. Я во і прыйшоў. Паспрабую вас адцягнуць у вёску.
Кожанаў. Пакінь мяне. З дэзерцірамі справу не хачу мець.
Дзмітрый. Вы што, і праўда думаеце, што я – дэзерцір?
Кожанаў. Я ж сказаў…
Дзмітрый. Я ў арміі не служыў.
Кожанаў. Як – не служыў? Чаму?
Дзмітрый. Такіх, як я, чамусьці не бяруць.
Кожанаў. Хворы?
Дзмітрый. Не, здаровы.
Кожанаў. Ну і што?
Дзмітрый. Я нядаўна вярнуўся з астравоў.
Кожанаў. Адкуль?
Дзмітрый. З астравоў. Ёсць астравы такія, для адседкі. На Поўначы.
Кожанаў. I доўга там быў?
Дзмітрый. Лічыце, два гады. Там розуму вучылі і ў дарозе яшчэ з месяц.
Кожанаў. За што ж цябе?
Дзмітрый. Ды… Лічу сябе невінаватым. Быў там у мяне сябрук, Андрэй Ваганаў, настаўнік з Варонежа. Калі пачулі пра вайну, ён сказаў: «Усё цяпер будзе ў парадку! Гітлеру галоўку мы скруцім, абавязкова скруцім, затое потым адзін аднаго дарэмна саджаць не будзем. Паразумнеем!»
Кожанаў. А цяпер, па-твойму, мы дурныя? I ты сапраўды сябе невінаватым лічыш?
Дзмітрый. Так, капітан. Ды і не ў гэтым цяпер справа. Вы ж усё роўна мне не паверыце?
Кожанаў. Во-во… З такімі, як ты, Гітлеру галаву не скруціш. Ты во зброю не бярэш у рукі. А вайна ж ідзе!
Дзмітрый. Вайна… Як быццам гэтым і праўда мошна ўсё растлумачыць.
Кожанаў. Ну, калі кожны пачне сваю ношу на плечы другога перакладаць, тады…
Дзмітрый. Я не гэта хацеў сказаць.
Кожанаў. А што ж? Гавары ясней!
Дзмітрый. А тое, што ў гэтым адстунленні жалезнай заканамернасці няма. Гэта значыць маглі немцы настулаць, маглі і мы. Тады і воша была б лягчэйшая.
Кожанаў. А-а, вунь ты пра што! Зяачыць, па-твойму, вінавата савецкая ўлада?
Дзмітрый. Чаму… Я хацеў сказаць…
Кожанаў. Ведаю, што ты хацеў сказаць! Табе, я бачу, нрамая дарога да немцаў. Яны гэтую брахню з задавальненнем будуць слухаць! Я б…
Дзмітрый… Не трэба дарэмна хвалявацца, капітан. Вам гэта шкодна. Да таго ж усе мы яшчэ сапраўды некалі спатрэбімся ў гэтай вайне. Паслухайце, я павінен вам усё сказаць… У вёсцы ваш палітрук сапраўды прасіў памагчы вам, сказаў, дзе вас прыблізна шукаць… А потым… Пачуўся гул матораў. Нямецкія аўтаматчыкі на матацыклах наляцелі. Я хутчэй туды, да школы, дзе знаходзіліся чырвонаармейцы. А там ужо пачалося: нашы штыкамі немцаў, урукапашную. Бой быў кароткі: перастралялі з аўтаматаў немцы амаль усіх нашых. Палітрука схапілі… Нават за вёску не вывелі… Паставілі да сцяны… Ён стаяць не мог… Заетрэлілі ляжачага…
Кожанаў (ціха стогне, трацячы прытомнасць). Эх, палітрук, палітрук…
Доўга моўчкі сядзелі за сталом у вячэрняй цішы Кожанаў і Соф’ я…
Жанчына плакала…
Соф’я. Што я хацела спытаць у вас… (Замаўчала). Ну добра. Вы мне ўсё-такі скажыце. Можа, яго тады толькі параніла, і ён недзё жывы? Ну, скажам, трапіў ён тады ў палон, а потым яго ўжо не пусцілі?
Кожанаў. Вядома, у гэтую вайну рознае здаралася. Нашы ваеннапалонныя траплялі і да сваіх, і да амерыканцаў з англічанамі. А тыя часта не давалі нашым людзям вярнуцца да сваіх, сілай трымалі нават…
Соф’я (перапыніла яго). Я во пра гэта і думаю!.. Вунь у Манастыршчыне вярнуўся чалавек. Таксама, як вы кажаце, спачатку ў палоне быў, а потым, калі амерыканцы ўзялі, запалохалі, не пусцілі дадому… Можа, і мой гэтаксама дзесьці…
Соф’я ўстала з-за стала, пачала прыбіраць посуд.
Кожанаў. Дзякуй за вячэру.
Соф’я. Няма за што. Я вам пасцялю на ложку…
Кожанаў… Навошта, не трэба… Вы лепш пакладзіце мяне дзе-небудаь на двары…
Соф’я. Тады хіба што на сене. У адрыне.
Кожанаў. Во і добра.
Соф’я. Толькі вы ўжо не крыўдуйце, калі што не так будзе. (Узяла з ложка вялікую падушку. На ганку спынілася на момант, уздыхнула на поўныя грудзі). Якая цяплынь!.. А ў Манастыршчыне вось вярнуўся чалавек… (І яна зноў заплакала). Божа, калі ты існуеш, зрабі так, каб яго не забілі, а ўзялі ў палон. Няхай будзе жывы, хоць дзе, хоць пакалечаны, толькі б жывы. Калі б ні вярнуўся, буду чакаць, буду чакаць… Веру, што вернецца, веру…
Ляксеіха прачнулася позна. Звесіла з ложка босыя ногі, нейкі час бяздумна глядзела ў цёмную пустэчу. Потым адчула, што знізу цягне скрозь шчыліны ў падлозе холадам, і пачала намацваць валёнкі. Мякка ступаючы, пайшла яна па хаце. Вада ў вёдрах стаяла на ўслоне каля прыпека, і яна пачала мыцца. Рукі доўга не слухаліся – не разгіналіся пальцы. Нарэшце Ляксеіха спаласнула твар – халодная вада апаліла зморшчаную скуру, вейкі адразу нібы палегчалі… Тады яна праз галаву нацягнула на сябе спадніцу, апранула суконную світку і пачала вілкамі даставаць з печы вялікія чыгуны, што стаялі там з учарашняга дня…
Сенцы былі расчынены насцеж, і ў хату нечакана ўвайшоў Паштальён Ігнат Смалякоў.
Ігнат. Гэта я, Ляксеіха. Пенсію прынёс тваю. Учора разносіў усім, а табе не паспеў аддаць. Дадому, у вёску ца сябе, не пайшоў з-за цябе. Тры кіламетры трэба ісці. Таму начаваў у людзей. I пісьмо тут ёсць.
Ляксеіха. Дзякуй богу: пісьмо – не тэлеграма. Пэўна, ад малодшага… Суседка прыйдзе вечарам, прачытае…
Ігнат (сеў). Дык жа я магу…
Ляксеіха. Без цябе абыдуся. Яна мне заўсёды чытае. Прачула, не тое што ты. I на душы лягчэй…
Iгнат. I чаго ты тут мардуешся, ехала б да сыноў. У гарадах жа, мабыць, усе жывуць. Усе жанатыя…
Ляксеіха. Ды не ўсе… Малодшы нежанаты. Да яго я і паехала б, але ён, як знарок, не запрашае.
Ігнат. Ну дык да тых, жанатых, едзь…
Ляксеіха. Ды ну іх. Прыехала я тады да Сяргея. Усё прадала, забіла дошкамі хату… Пажыла, памірыла нявестку з сынам, а потым нявестка і каша: «Дзякуем, мамачка, вось вам на дарогу, з’ездзіце да Грышкі, пагасцюйце і ў іх». Значыць, ехаць да Грышкі, а ён мяне таксама. Не паслухалася я, вярнулася дадому… Купіла зноў карову, і бачыш: пакуль сыны не клічуць да сябе, значыць, у іх там усё добра. Вось ён, старшанькі мой, жыў бы не так, не, не так (і на вочы Ляксеіхі накруціліся слёзы).
Iгнат. Ну, ён-то, вядома… Герой ён… У вайну загінуў, значыць, праведнік…
Ляксеіха. Праведнік… Яшчэ чаго скажаш… Няма яго… А па начах прыходзіць да мяне, бачу яго, як жывога…
Ігнат. Ды не бядуй, Ляксеіха… Табе яшчэ пашанцавала… Аднаго вайна забрала… А ў другіх…
Ляксеіха. Эх, Ігнат, Ігнат… Гэта ж сынок мой, крывінка мая, разумееш… Я во ўвесь час думаю і думаю пра Міцю… I закончыць вучобу яму не давялося, і пакахаў Сахвею замужнюю… Усё не як у людзей.
…Той раніцай Дзмітрый падышоў да Ляксеіхі, пачаў гаворку.
Дзмітрый. Мама, скажы, чаму Сахвея быццам пазбягае мяне?
Ляксеіха. Ну што ты, Міцечка. Бежанка ж яна. За мужа перажывае…
Дзмітрый. Можа, яна гэтак таму, што…
Ляксеіха. Таму, таму… Яна ж табе вельмі ўдзячная, што ты прывёў яе да нас. (Падышла да сына, ласкава абняла яго). Не мучайся. Калі што на душы – кажы мне. А яе не турбуй. Яна цяпер нам як родны чалавек.
Дзмітрый. А на душы што? Горыч…
Ляксеіха. I горыч ачышчае чалавека…
Увайшла Сахвея.
Дзмітрый (усміхнуўся). Добры дзень!
Сахвея. Добры дзень.
Дзмітрый. Вы ўвесь час пазбягаеце мяне. А мне часам так хочацца пагаварыць з кім-небудзь… Чаму вы адварочваецеся ад мяне?
Сахвея. Ды не, не…
Дзмітрый. Я цяпер як у пастцы… Свае не бяруць, а чужыя ўсур’ёз не прымаюць. Мяне, здаровага, з палону адпусцілі, а во параненага капітана, якога я цягнуў і спрабаваў схаваць, – не аддалі.
Сахвея. Капітана?
Дзмітрый. Ну, капітан нейкі. З цяжкім раненнем. Яго ў лазарэт паклалі, а мяне – у шыю і вон. Няўжо з такой біяграфіяй толькі ў паліцыі служыць?
Сахвея. Што вы… Вам гэта так здаецца. Я нават вашы вершы чытала.
Дзмітрый. Праўда?
Сахвея. Там, у пакойчыку, на століку, сшытак ляжаў… Я разгарнула – вершы… Потым здагадалася, што гэта вашы.
Дзмітрый. Якія ж вы чыталі?
Сахвея. Ды розныя. Запомніліся вось пра дарогу. Як гэта там? «Дороги отсюда нас ведут: одна – на Белый Камень, другая – на Иркутск».
Дзмітрый. Праўда, ёсць там такія вершы.
Сахвея. А цяпер, бачу, не пішаце.
Дзмітрый. Цяпер не… Сахвея, мне трэба многае расказаць вам, абавязкова трэба!
Сахвея. Навошта?
Дзмітрый. Таму што вы павінны ўсё пра мяне ведаць. Помніце, у тыя гады, які снежны ком каціўся… Толькі б данос на каго паступіў.
Сахвея. Значыць, і на вас быў?
Дзмітрый. Быў. Наладзілі мы вечарынку. Прафесара свайго ўшаноўвалі. Дзень нараджэння ў яго быў. Ну, мы і сабраліся. Аднак не ўлічылі аднаго. Залез на вечарынку хлопчык адзін. Све-е-етленькі такі, чысценькі, быццам з іконы гадзіну назад сышоў. Здаецца, пляменнік асістэнта нашага прафесара. Вось ён і настрачыў на нас.
Сахвея. На ўсіх?
Дзмітрый. Ага. У кампанію адукаваных людзей трапіў чалавек, які толькі што закончыў у вёсцы сямігодку. Можна ўявіць сабе, чым падалася яму гутарка разумных людзей. Вось ён і выклаў яе па сваім разуменні, няйначай – лічыў сябе вялікім патрыётам, большым, чым кожны з нас.
Сахвея. Я добра разумею вас, Міця.
Дзмітрый. Сахвея… Імя якое… А вочы ў вас блакітныя-блакітныя, як азёры там летам на астравах…
Iгнат. Як ты сказала, Ляксеіха? Як яе звалі, кватарантку тваю?
Ляксеіха. Сахвея…
Iгнат. Сахвея… Недзе я чуў гэтае імя… А хто мне яго называў – не магу ўспомніць… Стары, відаць, сапраўды стаў… Так, слабы чалавек… Сны нейкія дурныя сняцца… Раней жыў без сноў, а цяпер…
Ляксеіха. Як жа яно без сноў… Гэта ненармальна. Штосьці заўсёды турбуе чалавека.
Ігнат. Але ж бываюць і прарочыя сны… Ну, якія нотым збываюцца…
Ляксеіха. У цябе – такія сны?
Iгнат. Ды не, справа не ў гэтым. Паслухай, да чаго б… Мы некалі застрэлілі на дарозе немца. Наступалі тады ад Курскай дугі і прыйшлі якраз сюды, у нашы мясціны. I вось неяк пасля бою выйшаў на дарогу немец, мы яго перанялі і расстралялі. А цяпер ён кожны раз у сне на мяне валіцца. Валіцца з працягнутымі рукамі, а я ўцякаю і прачынаюся. I расказаць пра свой сон не адважваюся. Ляксеіха. Ну і што? Сон як сон…
Iгнат. Справа ў тым, што не я ж страляў у яго… Здаецца, не я… Стралялі другія… А вось жа… у сне ён чамусьці на мяне валіцца…
Ляксеіха выняла з шафкі, прымацаванай да сцяны, ручку, загорнутую у паперу, шкляную чарніліцу-двухдонку, падышла да стала і пачала няўмела выводзіць на квітку свас кароткае прозвішча. Потым яна палічыла грошы і ўсунула ў кішэню ватоўкі.
Галава ў мяне нешта баліць…
Ляксеіха. Ну і што?
Iгнат. Гэта ж калі б выспаўся па-людску, а то вечна хадзі, пакуль не аддасі людзям іх грошы… Нават дадому ніколі да цемнаты не паспееш… (Паўза). У цябе не знойцзецца выпіць?
Ляксеіха (махнула рукой). Дзе ў мяне тая гарэлка?
Ігнат. Тады хоць агурочнага расолу дала б, ці што…
Ляксеіха наліла са збана расолу, падала карэц паштальёну. Той схапіў яго, пачаў піць. Потым паставіў карэц на стол, цавярнуўся і накіраваўся да дзвярэй…
Ой, ледзь не забыў: тут табе запрашэнне на сустрэчу з кандыдатам. Усіх запрашаюць. У абласны Савет яго выбіраць будзем. Чыкілёнак – не ведаеш такога? Не ведаеш? Ну і добра. Ну, Ляксеіха, я пайшоў!
Iгнат паклаў запрашэнне на стол і выйшаў.
Ляксеіха зноў загарнула ручку ў паперку, узяла чарніліцу-двухдонку і схавала ўсё гэта назад у шафку на сцяне… Міжволі позірк яе затрымаўся на фотаздымку сына, што быў пад шклом у вялікай рамцы сярод іншых.
Ляксеіха. Праведнік… Скажа ж Ігнат… Лезе ўсялякае ў галаву… Пэўна, і я хутка памру, сынок. Паміраць зусім не страшна. Ад варот – і да варот…
Чыкілёнак зноў размаўляе па тэлефоне: кабінет яго цяпер большы.
Чыкілёнак (трымаючы трубку). Колькі мошна паўтараць табе? Мне ўжо абрыдла! Зноў зрываеш нам план. Усёй вобласці! Запомні: кукуруза цяпер – гэта не толькі корм і зерне, гэта – палітыка! Так! Так! Замежнымі мовамі валодаеш? Не? А варта вывучаць. Ва ўсіх анкетах графа ёсць! Дык вось запомні: кукуруза па-балгарску – царавіца! Царавіца! Значыць – царыца! Царыца ўраджаю! Зразумеў? Дакладзеш заўтра! Як і дамаўляліся – пасяўная плошча па плану плюс сацабавязацельствы! Усё! Прабач, да мяне прыйшлі!
Кожанаў стаіць, чакае.
А, гэта ты, Кожанаў.. Што трэба? Мы ж з вашага раёна нікога не выклікалі. У вас жа як быццам усё ў парадку…
Кожанаў. А што, проста так зайсці, паглядзець вам у вочы – што, нельга? Мы ж з вамі старыя знаёмыя…
Чыкілёнак. Паслухай, Кожанаў, кінь ты ўсё гэта… У цябе ж усё нармальна. Ну, разабраліся, памылкі выправілі… Час такі быў! Зараз многае змянілася!
Кожанаў. А вот вы, як я бачу, ніколькі не змяніліся. Чарговую кампанію праводзіце.
Чыкілёнак. Зноў ты за старое… Нічога ты не зразумеў, Кожанаў. Паглядзі, час цяпер які! Спадарожнікі лётаюць! Наперад глядзець трэба! А ты далей носа ўласнага нічога бачыць не хочаш!
Кожанаў. Наперад можна ўпэўнена глядзець толькі тады, калі не цягне назад мінулае. А за памылкі даўно ўжо пара некаму адказваць!
Чыкілёнак. Вунь ты пра што! Так… намёк зразумеў. А што нам было рабіць? Усё асуджаць? Ты што, не разумееш, які быў час? Заднім розумам усе моцныя. Магчыма, мы рабілі няправільна, але што маглі зрабіць, што? Гэта цяпер нам усім вочы раскрылі, а тады?
Кожанаў. Вот гляджу я на вас, таварыш Чыкілёнак, і ўспамінаю старую літаграфію, што ў нас у бацькоўскай хаце на сцяне вісела. Бацька купіў яе на базары. На фоне Маскоўскага Крамля там намаляваны быў ружовашчокі вусаты асілак у жоўта-сінім каптане і чырвоных ботах з надагнутымі халявамі. Асілак дзвюма рукамі трымаў расійскі сцяг. А ўнізе, пад нагамі ў яго, надпіс ў два рады: «Долго будут дети наши помнить славные дела»…
Чыкілёнак. Навошта ты ўсё гэта расказваеш? Нешта не разумею я цябе.
Кожанаў. А вось вы мне вельмі нагадваеце таго намаляванага асілка. Падобныя на яго.
Чыкілёнак. Кінь! Кінь свае бязглуздыя параўнанні! Зусім не паразумнеў, бачу, за гэты час. Нават турма не на карысць.
Кожанаў. I тым не менш уявіце сабе, што вось зараз адчыняюцца дзверы вашага кабінета і ўваходзіць ваша дачка, ваша жонка Вольга, Грыбовіч – старшыня жаркоўскага калгаса, Русанаў з Вялікага Бору, Янка Галкоўскі, Суздалеў, якога з Горацкай акадэміі прыслалі… I вось яны стаяць і глядзяць вам у вочы…
Чыкілёнак. Па-першае, не мая ж яна дачка, гэта дакументальна пацверджана. А па-другое… Ды гэта не твая справа. I не абавязапы я адчытвацца перад табой. Леней за справаздачамі сачыў бы. Ты ж складаеш зводкі па вашаму раёну? Ты… Дык вот, звесткі – гэта таксама палітыка! Думаць трэба, калі зводкі падаеш. Мне паведамілі, што ты двух старшынь у мінулым месяцы выгарадзіў, лічбы не тыя падсунуў… Я заплюшчыў вочы на гэта. Але калі яшчэ раз такое здарыцца…
Кожанаў. Я за свае справаздачы хоць цяпер магу адказаць. Правільныя яны. Адпавядаюць стану спраў. А цяпер магу сказаць, навошта прыйшоў. Вы ў нас балаціруецеся па выбарах у абласны Савет, а мяне прызначылі кіраўніком агіткалектыву. Дык вось за вас я агітаваць не буду. I вось гэтыя плакаты з вашым прозвішчам, што мне далі, расклейваць не буду. Не буду, зразумела?
Кожанаў выцягвае са сваёй сумкі пачак плакатаў з партрэтам Чыкілёнка і кідае на стол, потым хутка выходзіць.
Чыкілёнак (бярэ тэлефонную трубку, набірае нумар). Мне начальніка райсельгасупраўлення. Гаворыць Чыкілёнак. Слухай, у мяне толькі што быў Кожанаў твой. Што ён у вас?.. Кажаш, часам дурыць? Не, гэта не дурасць. Я яго тут паслухаў. Гэта… Правер яго справаздачнасць. Ды каб ніхто не ведаў. Калі што знойдзеш – паведамі адразу ж. Мне асабіста. I не па тэлефоне. Лепей сам пад’едзь. I наогул – прыгледзься да яго. I старшынь папытайся, што ён ім гаворыць, калі ў гаспадарках бывае. Па-мойму, супраць даяржаўнага плана настройвае. Ясна? Во так. I – паміж намі, зразумеў? (Паклаў трубку).
Пакой, дзе жыве Кожанаў. Увайшла Усціння.
Усціння. Дзень добры, дарагі чалавек! Ты ўжо прабач – дзверы былі адчынены. Помніш мяне? Ты тады за нас заступіўся. Калі мы хату ставілі, Чыкілёнак зямлянку разбураць хацеў. А мой Янка…
Кожанаў. Помню, помню. Дзень добры, цётка Усціння!
Усціння. Я табе гасцінцаў прынесла… Ты ўжо не крыўдуй на мяне, старую, што турбую…
Кожанаў. Што вы, цётка Усціння! Дзякуй, што прыйшлі. Ну, а Янка твой, дзе ён цяпер?
Усціння. Цяпер усё добра ў яго, даражэнькі. А ў міліцыі тады хоць трошкі, а пасядзеў. Казаў, што някепска было. Кармілі! А потым, калі разабраліся, у Магілёў падаўся, у фэзэвэ на будаўніка. А зараз нафтазавод будуе, брыгадзір. Прыязджае. Вот калі б ты тады не даказаў суду, што яму няма шаснаццаці, я і не ведаю, што з ім было б. (Заплакала). Ён жа і так цудам выжыў тады, у вайну. Аднойчы прыехалі ў нашу вёску карнікі і пачалі зганяць мужыкоў – і старых і малых – у пуню. Янку павялі таксама разам з Фёдарам маім і іншымі. I раптам канваір – потым Янка расказваў – адштурхнуў хлопчыка перад самымі варотамі ўбок – пэўна, пашкадаваў, і той паляцеў у снег і пабег па дарозе ў лес. А потым яны пачалі абліваць хаты газай і падпальваць… Мы ўсе павыскоквалі, усе нашы жанчыны з дзецьмі, і ў лес… Толькі ўвосень сорак трэцяга, як вызвалілі, вярнуліся дамоў на папялішча… Я во табе што скажу… Гэта ж так у жыцці бывае, што свой чалавек горш за ворага. Узяць хоць бы таго Чыкілёнка. I на цябе тады навалілі небыліц усялякіх.
Кожанаў. I тады наваліў, і цяпер валіць.
Усціння. А сам вунь – у вобласці засядае.
Кожанаў. Збіраецца засядаць.
Усціння. Ты прабач мне, але вось табе мая парада: збірай свае рэчы ды едзь адсюль куды-небудзь, калі ён зноў незалюбіў цябе. Сусед мой у Казахстан перабраўся, піша, усё нармальна там! Ці на Украіну… А ў нашых краях, відаць, і праўда не наканавана табе… I не задзірайся з ім, у яго – сіла… Падумай пра тое, што я табе сказала. Едзь адсюль – вось мая парада!
Кожанаў. Падумаю, цётка Усціння. Ды цяпер часы змяніліся. Да таго ж ёсць прычына пажыць у вашых краях!
Усціння. Ну, глядзі! Пайду я, а то на апошні аўтобус спазнюся.
Кожанаў. А я прапушчу вас, цётка Усціння.
Кожанаў і Усціння выходзяць.
I вось зноў крочыць па дарозе на станцыю Сямён Кожанаў. У руцэ ў яго чамадан. Сямёна даганяе фурманка. Гэта – Ігнат Смалякоў.
Iгнат. Табе куды?
Кожанаў. А, гэта ты. На станцыю.
Iгнат. I я во туды пошту вязу. Сядай. А ты, бачу, зусім не змяніўся.
Кожанаў. Ды і ты… толькі схуднеў.
Iгнат. Пастарэў і схуднеў. Куды сабраўся?
Кожанаў. Шчасця шукаць.
Iгнат. А чаму з адным чамаданам? Другія пераязджаюць, дык двух грузавікоў не хапае. Дзе тваё барахло?
Кожанаў. Тут усё маё.
Iгнат. Дзіўны ты нейкі. Зноў, кажуць, з Чыкілёнкам схапіўся?
Кожанаў. Ты ж першы мне яго паказаў, помніш? Як напрарочыў…
Iгнат. Я тады гаварыў табе: не ідзі да яго на паклон. А ты не толькі не кланяўся, але і ўпоперак пайшоў. Ты ж яму выбары ледзь не сарваў…
Кожанаў. Жыццё чалавека, Ігнат, – што тая хуткая язда. Толькі паспявай запрагаць каня… Імчыш некуды, пакуль не апынішся на ўскрайку абрыву. Во тады і пачынаеш думаць-гадаць: чаго ехаў, навошта спяшаўся…
Iгнат. Можа, і праўда… Узяць хоць бы мяне. Ну што добрага ў маім жыцці? Для чаго маё жыццё? Колькі памятаю сябе, дык толькі араў і сеяў. Потым – збяром, з’ядзім. Ваяваў… Пяць раненняў. Дзве салдацкія Славы. Трэцяя, відаць, згубілася недзе… Зноў араў і сеяў… Во пад старасць – пісьмы разношу…
Кожанаў. Так, чалавек арэ ды есць, арэ ды есць. Хоць і сякерай махае, таму што без дома не пражыве, нітку сукае – іначай голаму давядзецца хадзіць, абады гне, таму што ездзіць трэба…
Ігнат. Вунь, бачыш – высечкі. Толькі адна сасна і засталася. А ты можаш уявіць сабе, што тут была магутная баравіна. Не можаш? Вот і я не магу… Дрэвы – што людзі. I лёс іхні – што ў людзей. Пастаяць, пашумяць, і досыць! Калі не абрынуцца самі, дык ссякуць іх, распілуюць…
Кожанаў. Ты неяк свой сон расказваў. Мне во ў апошні час таксама адно і тое ж сніцца. Прачынаюся ўначы, ляжу ўвесь мокры ад халоднага поту і зразумець не магу – адкуль такое… Успамінаю сон… Нібыта я, босы, сяджу на нейкім ліпкім карчы ў балоце і павінен закруціць жорсткія анучы… Мне баліць, на нагах мазалі. Збоку боты, а я ніяк не магу закруціць ногі ў анучы…
Ігнат. На дарогу гэта… Вось бачыш – і цяпер спяшаеш некуды. Я цябе разумею. I самому часам хочацца рушыць з месца, ды прывязаны моцна. А той немец сапраўды чамусьці сніцца… Факельшчык… Факельшчык ён быў, я добра знаю…
Кожанаў. Ну, вядома, факельшчык… Выкінь гэтую дрэнь з галавы…
Iгнат. Ды і праўда – слабы чалавек: адзін хварэе, другі шалее, трэці дурэе, а чацвёртаму проста паабедаць няма за што.
Кожанаў. У мяне ўсё з памяці не выходзіць, як мой бацька паміраў… Звычайна старыя паміраюць пад раніцу, а мой – днём вот… Ён ляжаў ужо без памяці, хварэў доўга, я стаю побач, і раптам – нешта жудаснае і неверагоднае: бацька нечакана расплюшчыў вочы, прыўзняў руку і пачаў мне пагражаць пальцам, нібы вінаваты я ў нечым… I вось я думаю… А можа, і ты, і я, і кожны з нас вінаваты… у нечым? Як ты думаеш?
Ігнат. А хрэн яго ведае, калі папраўдзе… Слабы чалавек! Ты лепей скажы, чаму забыў наш угавор?
Кожанаў. Які ўгавор?
Iгнат. Не прыдурвайся! Я ж цябе ў зяці даўно запрашаў. Да Насці маёй.
Кожанаў. А-а… Во ты пра што… Угавору ніякага не было.
Iгнат. Ну, прапанова. Гэта адно і тое ж. Чакалі мы цябе ды не дачакаліся. Насця мая замуж і выйшла… Дурны ёй нейкі трапіўся… Ты спіш, ці што?
Кожанаў. Не.
Iгнат. Так, слабы чалавек. А ты знайшоў сваю… ну, ты з ёй на пачатку вайны расстаўся?
Кожанаў. Не, не знайшоў…
Iгнат. Так бабылём і векаваць збіраешся?
Кожанаў. Ага… так вось і збіраюся…
Ігнат. Як, кажаш, яе звалі?
Кожанаў. Сахвея…
Ігнат. Так… Дай падумаць… Ага, вось што. Тут на Ганчарнай вуліцы жыве старая адна, Ляксеіхай клічуць. Дык яна расказвала… і нейкую Сахвею прыгадвала. Так называла, дальбог, называла. Не разумею, як я забыўся табе сказаць. Спачатку паклаў сабе на памяць знайсці цябе, а потым і выкінуў.
Кожанаў. Стой!..
Iгнат. Тпру.
Кожанаў. Дзякуй табе, Ігнат… Дзякуй. (Саскоквае з фурманкі).
Ігнат. Можа, падвезці…
Кожанаў. Не, табе пошту везці… можа, тэрміновае там што… Бывай…
Iгнат. Дзівак нейкі… Вот чым часцей гляджу я на яго, чым больш сустракаю… Дальбог – дзівак… Праўда, слабы чалавек.
Кожанаў хутка адчыняе весніцы ў двор цёткі Ляксеіхі.
Кожанаў. Дзень добры!
Ляксеіха. Добры дзень. Табе чаго, даражэнькі?
Кожанаў. Справа ёсць да вас.
Ляксеіха. Тады сядай во. Госцем будзеш.
Кожанаў ідзе да лаўкі, што ля ганка.
Кожанаў. Мне Ігнат Смалякоў, паштальён ваш, сказаў… быццам у вайну ў вас жыла бежанка? (Выцягнуў з кішэні фотаздымак).
Ляксеіха (зірнуўшы на яго, адразу ўстрапянулася). Ой! Гэта ж і праўда бежанка наша! Сахвея. Яе тады да нас у хату сынок мой, Міця, прывёў, сустрэў па дарозе, ну і пашкадаваў – ёй во-во раджаць трэба было… А хто яна табе?
Кожанаў. Жонка.
Ляксеіха. Жонка. Ой, бацюхны!..
Невялікае гаспадарчае памяшканне, пэўна, пуня, дзе захоўвалася сена, а часам, у дождж, пастухі заганялі сюды кароў. Сцярожка, спалохана азіраючыся, уваходзяць у памяшканне жанчыны – цётка Марфа, Дуня, Роза, Гэля, Гануся, цётка Ляксеіха, бежанка Сахвея. За імі – паліцэйскі з аўтаматам у руках.
Паліцэйскі. Вам ужо растлумачылі. Паўтараю: у вашай вёсцы прапаў нямецкі салдат. Мне загадана арыштаваць вас і загнаць сюды. Усіх з хат па вуліцы да старой вярбы. Мужыкоў – асобна, баб – асобна. Вы – заложнікі. Калі да раніцы салдата не знойдуць – спачатку мужыкі будуць расстраляны, потым вы, бабы, будзеце расстраляны. Сядзіце ціха і маліцеся богу! Можа, і пашэнціць!
Паліцэйскі гучна зачыніў вароты, чутны гукі засаўкі… Жанчыны, спалоханыя, нейкі час сядзяць ціха, потым нясмела пачынаюць варушыцца, размаўляць.
Марфа. Я ў печы толькі вуголле паснела згрэбці, а засланку не заставіла… Застыне ўсё… I навошта паліла…
Роза. А мае адны засталіся… з імі, калі навідавоку, і то гора не абярэшся, а тут самі па сабе. Старэйшы, можа, і здагадаецца меншага абараніць. А калі з намі што будзе? Гэта ж яны і зусім адны застануцца! А-а-а!
Гэля. Да сціхні ты! Хай будзе што будзе! Толькі во ў царкву памаліцца не схадзіла… Збіралася,ды не схадзіла… Гэта ж памерці без прычасці!..
Гануся. Грэшніцы, відаць, усе мы аднолькавыя, вось нам і кару гасподзь прыслаў!
Марфа. Якія вы грэшніцы! Супакойцеся, можа, яшчэ і пранясе!.. Хоць усё можа быць, бабы. Знак ёсць. Вы прыкмецілі, што на падрэзанай бярозе ў Слабадзе ўвесь час адна і тая ж птушка сядзіць і ніхто да яе не прылятае?
Гануся. Не…
Роза. Гэта бусліха… Ну, што і раней сюды прылятала. На пару з буслом.
Сахвея. А дзе ж ён? Чаму яна адна?
Марфа. Ой, тут цэлая гісторыя была. Ну, не гісторыя, а выпадак. У тое лета да Кузьмы Прыбыткова зяць прыехаў, і не абы-хто, а настаўнік. Ружжо ў яго было нейкае, нячутна страляла, грому не рабіла. Прыкмеціў ён неяк, настаўнік, што буслы носяць у гняздо вужоў. Яно і праўда: буслы і жаб на балоце ловяць, і вужоў высочваюць, а то і гадзюк, а потым не ўтрымае, выпусціць у гарод, а тыя ў хату паўзуць. Схапіў Кузьмовы зяць ружжо і, не доўга думаючы, стрэліў у бусла.
Сахвея. Ой! Як жа ён?!
Марфа. Во я і кажу: нельга. Шалапутны ён быў, Кузьмовы зяць, хоць і настаўнік. Во і жыве цяпер бусліха адна. Буслы не шукаюць сабе іншых, дажываюць век адны, калі што здарыцца.
Дуня. Адданасць якая!
Ляксеіха. Грэх боскую птушку забіваць. Бяда будзе.
Дуня. Тут ужо і так бяда. Куды горш.
Марфа. Я і кажу, прыкмета.
Гэля. Ды кінь ты, цётка, пра свае прыкметы. Вы яшчэ пажывеце… Каму вы, бабусі, патрэбны? Парадуецеся…
Марфа. А яны во не разбіраюць, што бабусі, што маладыя. Усіх разам сюды загналі. Можа, усім разам і наканавана адно.
Роза. А дзеці адны засталіся…
Дуня. А што цяпер сыны: не паспеюць вырасці, як іх забіраюць. У цябе, цётка Марфа, чацвёра, а дзе яны цяпер? Ні слыху ні дыху… А мацеры – сядзі, чакай…
Роза. Усё-такі – дзеці. Думаеш пра іх.
Дзесьці замычалі каровы, чутны крокі і кашаль наліцэйскага.
Марфа (Сахвеі). Ой, божа… Чаму ўсё гэта на нас… Ну мы, няхай… А цябе за што, Сахвеюшка… Ты ж не наша…
Сахвея. Абыдзецца. Ды і я вось страху набяруся…
Марфа. Табе гэта цяпер лішняе. Раджаць трэба.
Роза. I колькі нам сядзець тут?
Гануся. Не ад нас залежыць. Ведаеце, бабы… Учора да Васілевічавай Улькі прыходзіла з Белай Гліны баба, радня яе… Дык у іх, помніце, мінулым летам абнавілася ікона, а гэтым летам, кажуць, сам Хрыстос там з’явіўся адной. Яшчэ калі вайна не пачыналася. За месяц да вайны. А кажуць – бога няма…
Гэля. Бога няма? Скажуць жа такоеі Гэта як для каго, а я вот ікон у нас не дала братам зняць. Яшчэ маміны вісяць – Георгій Пабеданосец і Прачыстая Дзева. Іван ха цеў зняць, але яму я не дазволіла.
Гануся. Во я і кажу, бог абы-каму не з’явіцца. Значыць, заслужыла жанчына, калі бог з’явіўся.
Гэля. А як гэта было?
Гануся. Як? Ідзе гэта яна па дарозе, а там і бачыць – стаіць чалавек. Ну, стаіць сабе і стаіць. Ці мала хто стаіць? Яна нават міма прайшла, потым азірнулася. Глядзіць, а ў яго над галавой нешта свеціцца. Вянец. Тады баба – бух на калені, маліцца пачала. А ён і кажа: «Зямля сухая, зусім сухая. Трэба паліць чырвоным дожджыкам». Во, як у кніжках старых сказана: пральецца на зямлю чырвоны дождж!
Ляксеіха. Дык ён і праліўся ўжо!
Гануся. Праўда, грашаць людзі, во што я скажу вам, бабы. Ой, як многа грашаць. Раней такога не было. Вось і пакаранне.
Дуня (абурана, узрываецца). Ды замоўклі б вы, старыя, з богам сваім! Жывяце са сваімі мужыкамі і жывіце!
Гануся. Не гневай бога, Дуня!
Дуня. Грашыць дык усе грашылі, а адказваць, дык нам адным? Розе вось, Сахвеі і такім, як я? Нашы мужыкі паліваюць зямлю тым чырвоным дожджыкам, а не вашы! (Дуня залямантавала).
Роза (падышла да яе, супакойвае). Дуня, супакойся, супакойся.
Гануся (Дуні). Ну, ну… і праўда – ціха ты… Тут мы ўсе роўныя. Усе без мужыкоў.
Гэля (раптам). А ведаеце што, давайце пагадаем.
Гануся. Ты што? Тут?
Роза. А што? Можна і тут.
Гануся. Ды кіньце, бабы. Нельга.
Гэля. Чаму нельга?
Гануся. Во і свечкі няма…
Роза. Гэля, ты ў царкву збіралася. Можа, у цябе з сабою ёсць?
Гэля (дастае са скрутка свечку). Во, вазьмі. Ляксеіха. А як гадаць?
Гануся. Шклянка патрэбна.
Роза. Ну, гэтаму гору памагчы можна. Глядзіце, вось – слоік з вадой, касары, відаць, пакінулі.
Ляксеіха. Гэта – дажджавая вада. А як свечку запаліць?
Гануся. Трэба паліцая папрасіць. Ён, пэўна, курыць. (Падыходзіць да варот). Гэй, памажы нам! Паліцэйскі. Што там яшчэ?
Гануся. Свечку запалі.
Паліцэйскі. Маліцца будзеце?
Гануся. Ага. (Падае праз вароты свечку).
Паліцэйскі запальвае, падае назад.
Жанчыны сабраліся ў круг. Дуня прыляпіла да драўлянай падстаўкі запаленую васковую свечку. Гануся зняла з рукі белы, выкаваны з сярэбранай манеты пярсцёнак. Роза ставіць слоік, напалавіну запоўнены валой.
Ну, на каго першага?
Роза. На майго. На Івана Самуся.
Гануся кінула ў слоік пярсцёнак. Глядзяць.
Не бачу нічога!
Ляксеіха. Дай я зірну.
Гануся. I нраўда, не відаць… А цяпер на твайго, Сахвея.
Гануся зноў кінула ў слоік пярсцёнак.
(Нахілілася). Бачыце – цень чалавека! Значыць, жывы ён, жывы!
Роза. I праўда – жывы! Сахвеюшка! (Кладзе ёй на плечы руку).
Гануся. Цяпер на твайго, Дуня. Можна?
Дуня. Давайце.
Жанчыны нахіліліся над слоікам. Стала ціха, толькі шумна дыхала старая Ляксеіха.
Дуня (падыходзіць, нахілілася). Ой, дамавіна нейкая… Што гэта, труна?
Гануся. Ды не!
Дуня. А што гэта?
Гануся. Што, што… Вада замуцілася, і ўсё…
Дуня адышла ў кут, заплакала.
I раптам застагнала Сахвея. Жанчыны насцярожыліся. Сахвея стогне ўсё мацней і мацней.
Марфа (кінулася да яе). Няйначай раджае!
Сахвея. Ой, цётка Марфа… Відаць, і праўда час прыйшоў.
Марфа. Бабанькі! Яна родзіць зараз! Нешта рабіць трэба!
Ляксеіха. Што рабіць, што рабіць! Справа звычная. Прымем і тут роды. Не ўпершыню. На пакосе такое ўжо не раз здаралася. Ану, дзеўкі!..
Гануся кінулася да дзвярэй, стукае.
Гануся. Гэй, адчыні… Бежанка раджае! Чуеш, адчыні!
Жанчыны сабраліся вакол Сахвеі, акружылі яе.
Кожанаў (нецярпліва). Ну, а далей, далей што было? Расказвайце, цётка Ляксеіха!
Ляксеіха. А што далей? Сахвея нарадзіла, а я прыняла там жа. Дзяўчынку. Немцы знайшлі таго свайго – у студню, аказваецца, уваліўся. Кажуць, сам. Вось мы і шывыя засталіся. Шукала і яна цябе, даражэнькі… Чутка прайшла, што немцы ваеннапалонных з лагера аддаюць, калі хто прызнае, што гэта муж, скажам, ці брат… Во і твая Сахвея разам з нашымі бабамі пайшла ўжо ў тую Яшніцу… А Міцька мой… Усё стараўся ўберагчы яе… (Заплакала).
Кожанаў. Як ты сказала, цётка Ляксеіха? Пайшла ў Яшніцу… Я ж там у палоне быў. Месяц у лазарэце праваляўся. А потым працаваў. А потым уцёк… да партызанаў.
Лясная дарога. Пачынаецца раніца. Сахвея, Гануся, Роза, Дуня ідуць у Яшніцу.
Гануся. Ты, Сахвея, пытаеш, ці далёка да Яшніцы. Не. Па нашым разуменні – недалёка. Мы туды з’язджаемся і ходзім, у гэтую Яшніцу, лічы, разоў пяць на год. Кірмаш там. «Чырвоны гандаль» у апошнюю нядзелю перад калядамі. Зборная перад вялікднём. На абодва Міколы – на вясенняга і на зімняга, і ўвосень – перад узвіжаннем збіраемся. Так што к вечару дойдзем… Калі, вядома…
Роза. А праўда, што баба адна з Гончы прывяла сабе прымака з лагера?
Дуня. Прывяла.
Гануся. Што яна, удовая была, ці як?
Дуня. Пра гэта я не ведаю. Кажуць – прывяла і прывяла.
Гануся. Відаць, удава…
Роза. Ой, бабанькі, сон я бачыла, ды нядобры, наадварот, страшны. Быццам гоніцца нехта за мной, а я ўцякаю. Бягу па беразе возера і бачу: на вадзе белыя-белыя лілеі. I раптам кожная з іх ператвараецца ў прыгожую дзяўчыну. А за мной гоняцца, нехта за спіной усё бліжэй і бліжэй… Дзяўчаты клічуць: ідзі да нас, мы схаваем цябе… Я скокнула ў ваду, і мне стала холадна-холадна… Бр-р-р…
Дуня. Што тут страшнага? Проста выкупалася. Можа, гарачая ў ложку надта стала без мужыка…
З’яўляецца паліцэйскі.
Паліцэйскі. Куды гэта вы?
Дуня. Анікуды!
Паліцэйскі. Так ужо нікуды?
Дуня. А на кудыкіну гару.
Паліцэйскі (расставіў рукі). Значыць, на кудыкіну гару? Пакуль не прызнаецеся, куды ідзеце, далей не пушчу.
Дуня. Вот я зараз табе так не пушчу, што мазгі збіраць давядзецца!
Паліцэйскі. Добра, ідзіце! (Глядзіць ім услед).
Сахвея. Можа, адпачнем ужо, га? Тут вунь і ручай побач…
Роза. Стамілася бедненькая. Не прывыклі ножкі. Слабенькія. Гануся, а гэта не тая страшная мясціна, што Курганнем празвалі?
Гануся. Здаецца, тая. Нібыта бывае, калі чалавек ідзе тут, а да яго клубок блакітнага агню прывязваецца. I калі і праўда прывяжацца, значыць, памрэ хутка гэты чалавек.
Дуня. I вы хочаце адпачываць у такім месцы? (Глядзіць на спадарожніц). Пайшлі далей…
Жанчыны пайшлі.
На дарозе між тым з’яўляюцца нямецкія лётчыкі. Тры. Відаць, што яны разгубленыя. У руках у іх шлемы, у аднаго – бінокль.
1-шы немец. Што ты там бачыш, Ганс?
2-гі немец. Зразумець не магу: аэрадром павінен быць недзе побач.
3-ці немец. Добра яшчэ, што прызямліцца змаглі. А калі б ён трапіў у бензабак? Я яго бачыў: нейкі ідыёт страляў з вінтоўкі. Эльза мая, каб патрапіў, ужо заўтра малілася б за спачын маёй душы.
1-шы немец. Чаму менавіта заўтра?
3-ці немец. Таму, што сёння яшчэ паведамлення не атрымала б. У лепшым выпадку заўтра.
1-шы немец. Думаеце, пра нас так хутка паведамляюць у фатэрлянд? Напэўна, усё-такі рэляцыі пра нашы справы даходзяць хутчэй, чым паведамленні пра гераічную смерць. Аднак хто ж страляў?
3-ці немец. Пэўна, партызаны.
2-гі немец. Ты ж казаў, што бачыў усяго толькі аднаго?
1-шы немец. Ну, партызан. Якая розніца? Партызан ці партызаны?
З’яўляецца паліцэйскі, паказвае.
Паліцэйскі (немцам). Во, во глядзіце.
Убачыўшы немцаў, жанчыны сцяліся.
Гэта нашы фрау, гэта значыць бабы. У іх усё з сабой ёсць: яйкі, сала, мёд.
1-шы немец (паляпаў паліцэйскага). Гут, гут! (Падышоў да жанчын, паказаў на клункі). Выкладвайце!
Гануся. Ды ў нас нічога няма…
Паліцэйскі. Не хлусі… (Дуні). Ну, зараз пабачым, якая ты смелая. Толькі што гразілася… (Хоча забраць яе клуначак).
Дуня. Адыдзі, а то і праўда абдрапаю.
Паліцэйскі. Зараз жа аддай, сцерва!
Дуня. Не чапай! Сыдзі з дарогі!
Паліцэйскі (спрабуе схапіць яе ззаду). Ах, так…
Дуня б’е яго клункам па мордзе
Роза (ускрыкнула). Ой!
Паліцэйскі замахнуўся на Дуню. Але другі немец спыніў яго.
2-гі немец. Вег!
Паліцэйскі. Нічога, я цябе яшчэ перахаплю, паскуда!
Дуня. Пацалуеш ты мяне ў…
1-шы немец (паліцэйскаму). А ты маладзец – добрую кампанію прывёў… Прагані старых… Якраз па адноай дастанецца. А Гансу – дзве.
2- гі немец. Што ў вас у гэтым? (Паказвае на клункі). Яйка, масла?
Гануся. І мёд. Бярыце, бярыце. А мы пайшлі. (Да жанчын). Пайшлі, пайшлі, дзеўкі! Што вы так квапіцеся?
1-шы немец. Не, мутэр, не! (Дастаў пісталет). Ганс, дзе твая біклага?
Другі немец адвязвае біклагу, падае. Першы немец працягвае біклагу Сахвеі.
Выпіце з намі! Гэта – шнапс! Вельмі смачна! Усё паплыве ў вас, як у тумане.
Сахвея. Не, не!
Астатнія жанчыны стаяць нерухома.
Другі немец развязвае клунак, які сама аддала яму Гануся. Задаволены, пачынае адбіраць клункі ў іншых жанчын.
1-шы немец. Не захапляйся жратвой, Ганс. Пачнём сапраўдную справу.
2-гі немец. Гэта не для мяне. Для мяне вось… (Паказвае на закусь).
1-шы немец. Так, Ганс непапраўны абжора. Налівай.
3-ці немец. А праўда, у гэтых славянках штосьці ёсць. Сапраўды, трэба пачаставаць іх. Мякчэйшымі стануць.
2-гі немец. Выкрэслівайце мяне са спіса. Праз месяц я еду ў адпачынак дадому.
1-шы немец. Ну, як знаеш. Толькі потым не пашкадуй. А мне во гэтая краля падабаецца. (Пачынае чапіцца да Сахвеі – спрабуе абняць яе).
Сахвея вырываецца, кідаецца наўцёк. За ёй пабеглі Роза, Дуня і Гануся. Але трэці немец паспеў моцна схапіць іх за рукі.
(Глядзіць на Сахвею). Не хочаш прыгожага хлопца? (Падыходзіць да Сахвеі). Распранешся сама ці табе па магчы?
2-гі немец. Ну, ты ўжо проста за сталом. Адвядзі крыху ўбок. Вунь у тыя кусты.
Першы немец схапіў Сахвею за руку і груба пацягнуў за сабой.
3-ці немец (паліцэйскаму). Памажы яму…
Роза і Гануся закрычалі.
I раптам пачуўся стрэл.
Першы немец выпусціў з рук Сахвею, упаў.
Другі немец, рэзка павярнуўшыся, выстраліў у той бок, адкуль пачуўся стрэл. Там мільгнуў цень.
Кожанаў. Ну, а што потым было, цётка Ляксеіха?
Ляксеіха. Што потым было? Адбіў Міця нашых баб. I тваю Сахвею. А сам прыбег дадому ўвесь у крыві. На руках у мяне і памёр… Дзе ён стрэльбу ўзяў, так і не ведаю. Меншы мой казаў, быццам знайшоў на школьным двары, дзе летам бой ішоў, дзе немцы нашых пабілі, а камісара расстралялі. Так, у той раз Міця ўратаваў нашых салдатак. Ды ўсё роўна не пашанцавала ім. Усім не пашанцавала. Усёй вёсцы не пашанцавала. Але гэта ўжо ў сорак трэцім. Зімой. Тады карнікі ўсе вёскі па гэты бок ракі палілі. I людзей. Згарэлі ўсе, і твае. Я во цудам з меншымі дзецьмі засталася. Проста нас у вёсцы не было. Паехалі ў лес па дровы, а назад не паспелі. Немцы ўжо ўсё вакол занялі. Пасты стаялі. Дагэтуль у вачах – клубы чорна-белага дыму… I пах… Жудасны пах… Людзі ж гарэлі…
З будынка школы выйшла Марына Чыкілёнак: яна толькі што прыехала сюды пасля заканчэння педагагічнага інстытута.
Марына ішла па вуліцы і раптам пачула дзіцячыя галасы:
– Дземідзёнак ідзе! Дземідзёнак!
Дземідзёнак быў сярэдняга росту, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі на галаве. Яны выбіваліся з-пад саламянага капелюша.
На ім была выцвілая сацінавая касаваротка, перахопленая паяском з кутасамі, а на штанах відаліся невялікія латкі. Ён ішоў хутка, быццам вельмі спяшаўся некуды.
– Дземідзёнак!. Дземідзёнак! – чуўся крык.
Ішлі з клеткамі хлопчыкі.
– А як ты птушку злавіў?
– Ды вось так…
– А колькі ён даў табе?
– Траяк!
Мала! Трэба б пяцёрку!
– За птушку? Ты што?
– Ён жа во (пастукаў) – Дзе-мі-дзё-нак!
Хлапчукі пабеглі.
На прызбе ля хаты сядзеў Iгнат Смалякоў. Да яго падыходзіць Марына.
Марына. Добры дзень!
Ігнат. Дзень добры!
Марына. Дземідзёнак… Хто гэта?
Iгнат. Як хто? Ну, Дземідзёнак – чалавек, як і ўсе. Можа, дзівакаваты толькі… Я даўно яго ведаю. Лічы, што я і прывёз яго ў нашы краі. Якраз вёз яго там, дзе ў вайну давялося бачыць, як чалавека расстрэльвалі. Цяпер жыве на Ганчарнай вуліцы ў Ляксеіхі… А адкуль ён, дзе раней быў – мала ведаю. Ведаю, што ў першы дзень вайны быў паранены. Потым у палоне пакутаваў. Потым партызаніў, пасля – зноў ваяваў, ужо зноў на фронце.
Марына. А чаго ён тут апынуўся?
Iгнат. Жонку ў нашых краях шукаў.
Марына. Дземідзёнак… Гэта прозвішча такое?
Ігнат. Ды не. Кожанаў ён. А гэта мянушка такая… Відаць, прыйшоў з такой мянушкай на Ганчарную вуліцу ўжо дажываць свой век. Раней нішто быў, а цяпер негаваркі стаў. Нават былых знаёмых не пазнае. Адзін-адзінюткі цэлымі днямі. Але гэта б яшчэ нічога. Маўклівых на свеце таксама нямала. Ды ўсе такія, як я. Відаць, птушак па дварах скупляе. Спатрэбілася яму нечага схадзіць у нядзелю на базар. Ніколі не хадзіў туды, а тут раптам пацягнула. I з таго разу чалавека нібы падмянілі. А ў маладосці быў… хадок!.. I па зямлі хадзіў добра і за людзей хадайнічаў заўсёды, калі ўзнікала што, мог за праўду пастаяць.
Марына. Кажаце, Кожанаў?
Ігнат. Э-э… Слабы чалавек… Можа, ён па прастаце душэўнай адно лічыць злом, а другое – дабром… I во знайшоў новы занятак… Можа, гэта – мэта таго жыцця, якое яшчэ засталося за ім і якое трэба яму пражыць… Усім трэба пражыць…
Марына. А куды ён купленых птушак?
Iгнат. Ды выпускае на волю. Скупляе і выпускае.
I на гэты раз выпускаў Дземідзёнак купленых птушак у кіламетры ад вёскі, там, дзе пачынаўся луг. Паветра тут прапахла кветкамі, а не кранутая яшчэ трава калыхалася пад сухім ветрам, і часам здавалася, што недзе на ўскрайку лесу ледзь чутна дрыжаць блакітныя званочкі. Марына, якая стаяла непадалёк, заглядзелася на гэтую прыгажосць і не заўважыла, як нечакана змяніўся Дземідзёнак. Стары раптам выпрастаўся, памаладзеў, і ад Дземідзёнка, якога яна бачыла нядаўна, нічога не засталося. Ён з нейкім дзіцячым захапленнем глядзеў услед сваім птушкам, і твар яго свяціўся…
Узмывалі ўвысь птушкі…
Марына (падышла да яго). Я вас ведаю… Вы – Кожанаў.
Кожанаў. А вы?
Марына. Я – Марына Чыкілёнак. Вольга Чыкілёнак – мая мама. Памерла яна. Даўно ўжо. Гадоў дваццаць назад. Касцявы туберкулёз. А я – новая тутэйшая настаўніца.
Кожанаў. Вы… вельмі падобны на маці. Вы… нічога не чуеце?
Марына. Не, а што?
Кожанаў. Галасы… Яны зноў клічуць мяне… (Паўза). Даруйце, я пайду…
Кожанаў павярнуўся і пайшоў.