ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

Раман "АПРАЎДАННЕ КРЫВІ"

РЭЦЭНЗІІ

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1

Алесь Марціновіч

НЕ ЧАПАЙЦЕ НАШЫХ КРЫНІЦ

Раман «Апраўданне крыві»

Наступным творам I. Чыгрынава пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны стаў раман «Апраўданне крыві». Як і «Плач перапёлкі», ён упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Маладосць» (1983, № 6–8). Ужо адгарнуўшы яго першую старонку, сумненняў не ўзнікала – так, гэта працяг гаворкі пра Верамейкі і верамейкаўцаў, праі іх няпростае ўваходжанне ў вайну, пра іх пакутлівыя пошукі свайго месца ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У канцы рамана «Плач перапёлкі» аўтар паведамляў, што Чубар «нават не заўважыў, як трохі вышэй, на ўзгорку і таксама на нядаўні стрэл, выскачыў перадавы раз’езд нямецкай вайсковай часці, якая ўступала ў Верамейкі паўз хату Юхіма Кандрусевіча». А вось першы сказ рамана «Апраўданне крыві»: «Маршавая нямецкая калона даўно ўжо ступіла паўз Кандрусевічаву хату Верамейкі, а ў вёсцы мала хто свядома мог бачыць яе: амаль усё дарослае насельніцтва было ў Паддубішчы». Аднак хранікальнасць гэтая асобага плану і зместу, чым лёгка пераканацца далей, па меры больш дэталёвага знаёмства з сюжэтнымі лініямі твора, разгортваннем характараў яго персанажаў. Назіраецца хранікальнасць у яе чыгрынаўскім разуменні. На гэта, дарэчы, звярнула ўвагу Т. Шамякіна: «Дылогія I. Чыгрынава (на той час былі напісаны толькі два раманы – А. М.) мае выгляд хронікі. Аднак было б спрашчэннем вызначаць жанр раманаў толькі як хранікальны. Ён, жанр, тут больш руховы, больш сінтэтычны».
Безумоўна, адчуваецца і звычайная паслядоўнасць у адлюстраванні падзей, але зусім не гэта галоўнае важнае. Калі гаварыць у дадзеным выпадку і пра хранікальнасць, то найперш як пра імкненне аўтара не прапусціць нічога, што сведчыла б (а правільней – сведчыць!) аб працэсах, якія адбываюцца ў душах людзей і не ў апошнюю чаргу – у душах галоўных герояў Дзяніса Зазыбы і Радзівона Чубара, а яны гэткую нагрузку бяруць на сябе не толькі ў «Плачы перапёлкі», а і ў «Апраўданні крыві». Кажучы словамі той жа Т. Шамякінай, «хроніка тут своеасаблівая. Па-першае, раманны час сцягнуты. У першым рамане дзеянне адбываецца на працягу некалькіх тыдняў, а ў другім ужо сціскаецца да некалькіх дзён, затое пры гэтым узрастае нагрузка іншых структурна-стылёвых элементаў. Па-другое, сутыкненне жыхароў вёскі Верамейкі з немцамі аказваецца кульмінацыяй усёй дылогіі, кульмінацыяй, размешчанай насуперак, здавалася б, усім правілам сюжэтна-кампазіцыйнага будавання, якраз пасярод дзеяння».
Хоць і тут, паказваючы гэтае сутыкненне, I. Чыгрынаў застаецца I. Чыгрынавым. Спачатку немцаў заўважылі зусім не верамейкаўцы. Ім было не да таго, бо яны, захопленыя сваімі клопатамі, спяшаліся на поле, каб пачаць убіраць збажыну. Першай, як і раней у I. Чыгрынава, бяду, што насоўваецца, адчувае прырода. Яшчэ нядаўна, як вядома, плакала перапёлка, цяпер… «Першай згледзела немцаў старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібыта падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак. Яна была дужа галодная, і наогул – жыла гэты год заўсёды ў закарэлым голадзе, бо рэдка калі злятала з бярозы на зямлю, каб пашукаць паміж травы ці край балота ежы, таму ў глыбокім трызненні нямецкая калона ўнізе яшчэ здалёку здалася ёй зварушлівай вужакай». А вяскоўцы, якія на заканчэнні першага рамана абступілі забітага Рахімам лася – для тутэйшых мясцін звера дзівоснага, раней нябачнага, цяпер працягваюць разглядаць яго. I адбываецца гэта не дзе-небудзь, а «непадалёку, можа крокаў за семдзесят ад крыніцы, драўляная кадушка якой вытыркалася над зямлёй сваім краем гэтак высока, што яе відаць было простым вокам яшчэ ці не з гуцянскай дарогі».
Здавалася б, навошта падобная падрабязнасць? I ўвогуле, дзеля чаго раптоўна «ўзялася» гэтая самая крыніца? Ды не будзем забываць: у творах I. Чыгрынава ніколі нічога выпадковага і лішняга не бывае, а ўсё падначалена агульнай мастакоўскай задуме, працуе на яе, няхай спачатку і не заўважна. Гэта і згаданай крыніцы тычыцца. «Вакол Верамеек наогул багата крыніц – адны выкапаны гаспадарлівымі людзьмі, якім выпадае дзе працаваць працяглы час, адчуваючы смагу, другія самі выструменілі на паверхню зямлі». А гэтая – асаблівая, бо даўно яе «выкапаў захожы салдат, яшчэ калі быў у вёсцы прыгон, а ў войску рэкрутчына… Пражыў ён у Верамейках… Але не. Якраз вось гэтага ніхто не захаваў у памяці. Вядома толькі, што ўпадабаў салдат сабе ў вёсцы кабету, чужую ўдаву, наняўся касіць ёй пожню, ну і, як бывае звычайна ў лагодзе ды згодзе, прыжыў малое. Але памяць аб сабе пакінуў у Верамейках не тым, а гэтай вось крыніцай. Дужа прыдалася яна верамейкаўцам, ажно пачалі з тае пары клапаціцца, каб не звёўся кволы струменьчык, вада якога была заўсёды халодная і смачная».
Расказ пра крыніцу набывае ў рамане элементы прытчавасці. Інакш кажучы, пісьменнік у гэтую гісторыю ўкладае глыбокі сэнс: «Былі таксама спробы зрабіць крыніцу святой. Адзін год нават крыж паставілі побач мужыкі. Але нехта адгаварыў вёску – маўляў, салдат, які знайшоў гэту ваду, быў чалавек грэшны, дык навошта працу яго рук ператвараць у святую справу? Крыж занеслі назад у вёску, а крыніцу неўзабаве раскапалі шырэй і ўзялі ў дубовую кадушку, каб было яе на доўгія гады. Такім чынам, крыніца стала падобная на звычайную студню, з якой можна было ўранні чэрпаць вёдрамі ваду ўсім вясковым канцом. Але з вёдрамі сюды верамейкаўцы не хадзілі – не так блізка. З гэтай крыніцы пілі ваду тады, як касілі гарачым летам сухадол». А яшчэ, крадком ад людзей, часам карысталіся крыніцай лясныя насельнікі. Цяпер той жа лось з ласянём, якога нечакана напаткаў здрадлівы стрэл Рахіма.
Крыніца ў рамане выступае ўвасабленнем самой чысціні, нерушавасці. Яна здатна радаваць людзей, (дарыць ім сваю свежасць, аднаго гатова не пацярпець – сляпога ўмяшання. А яно адбылося «пазамінулым летам». «Гаспадарлівасць» пры гэтым праявіў Чубар: «Яго абурыла, што крыніца заплыла пяском акурат на самае дупельца, прасвідраванае для сцёку лішняй вады, да таго ж, знутры сценкі кадушкі пабраліся травой-ліпучкай, накшталт водарасцяў ці нават звычайнай ціны, дзе хаваліся жабы-жарлянкі». А гэта Чубара не магло не абурыць. Загадаў, як яму падавалася, усё давесці да ладу: «Пачалі мужыкі раскопваць крыніцу, хоць і ведалі добра, што гэта небяспечна ёй: досыць ўмела патрывожыць верхні пласт намытага знізу пяску, як яна раптам пачынае чэзнуць, бо некуды прападае той пульсуючы ключ, што гоніць з глыбіні сцюдзёныя струмені, і тады, колькі ні шукай яго, калупаючы грунт рыдлёўкай, усё дарэмна, аж пакуль сам, праз багата часу, не выб’ецца зноў на паверхню». Давялося патрывожыцца верамейкаўцам і калі ставілі кадушку: крыніца «высахла на доўгае лета, толькі ўвосень неспадзявана напоўнілася вадой». Гэтым жа разам «кадушка заставалася без вады яшчэ даўжэй, здаецца, ці не да наступнай вясны».
Не чапайце нашых крыніц – гучыць як перасцярога. I глыбокі сэнс набывае тое, што лось быў застрэлены акурат тады, калі спяшаўся да вады. I гэтаксама характэрна, што верамейкаўцы сабраліся паблізу ад самай крыніцы. Ці не ўсёй вёскай, звычайнай талакой… Ёсць падставы прыслухацца да меркавання В. Локун: «Гэта першая масавая сцэна ў «Апраўданні крыві». Дарэчы, масавыя сцэны ў ідэйным развіцці чыгрынаўскага твора адыгрываюць важную ролю: акумуліруючы ў сабе ідэйны і псіхалагічны настрой масы, яны як бы перадаюць працэс станаўлення і сцвярджэння духоўнай стойкасці людзей. Пісьменнік кожны раз завастрае ўвагу на тым моманце, калі псіхалагічнае напружанне масы дасягае самай высокай ступені».
Ды гэтае «псіхалагічнае напружанне масы», грамады ўзнікае не само па сабе, а як сукупнасць тых душэўных зрухаў, што адбываюцца ў характары асобных прадстаўнікоў народа. Тут, ля крыніцы, гэта першым заўважае Зазыба: «Аглядаючы знаёмы краявід, Зазыба раптам адчуў шчымлівы неспакой у душы, які быў пакуль незразумелы нават самому – можа, той з’явіўся ад замілавання да ўсяго ўбачанага, што спярша зусім непрыкметна, бы ластаўчыным крылом, страпянула яму грудзі, а тады падступіла да сэрца нейкай амаль беспрычыннай малінавай журбой».
Тым не менш не ад аднаго замілавання краявідамі такое адчуванне ў Зазыбы. «Шчымлівы неспакой у душы» яго і ад гаворкі, якую яны вядуць з Бравам-Жыватоўскім. Гледзячы збоку, дык, як быццам, і паразуменне знайшлі. Прынамсі, падобным чынам адрэагаваў на гэта Чубар, які за ўсім назіраў з кустоў: «I калі Зазыбава маруднасць Чубару была вядома – у гэтай непаспешнасці была сталая паважнасць, дарэчы, якая заўсёды чамусьці злавала Чубара, але якая ўсё ж адпавядала і паводзінам таго на кожны дзень, і рухам, і, нарэшце, што галоўнае, усёй Зазыбавай сутнасці як чалавека, то Брава-Жыватоўскага бачыць гэтакім жа было нязвычна, і, можа, перш за ўсё таму, што не было ніякага стасунку ў самой ягонай прысутнасці побач з Зазыбам, а тым больш ва ўзаемнасці, якая быццам ужо ўсталявалася паміж імі; ва ўсякім разе, у Чубаравай душы выгляд гэтай блізкасці раптам стварыў непрыемнае ўражанне, якое ў сваю чаргу выклікала раўнівае і помслівае пачуццё».
Толькі паразумення ў Зазыбы з Брава-Жыватоўскім, канечне ж, няма і быць не можа. I «абараняцца» Зазыба, слухаючы паліцэйскага, ніколькі не збіраецца, на кожны яго выпад дае годны адказ. Больш таго, не прамінае выпадку і нагадаць, што таму за службу ў немцаў з цягам часу давядзецца адказваць. Праўда, і сам Брава-Жыватоўскі не збіраецца забываць і таго, што было сказана Дзянісам Яўменавічам яму раней: « – Помніш, ты гразіўся мне, як ехалі з мястэчка, – маўляў, сам па сваёй ахвоце лезу ў пятлю? А ты вось? Думаеш, па табе асіна ўжо наперад не плача, раз такія пратаколы асмельваешся пісаць? (Маецца на ўвазе раздзел калгаса, яго маёмасці – А. М.).
–   Значыць, абодвум нам пятлі не мінаваць.
–   А гэта яшчэ як выйдзе. Нездарма ж кажуць, што бабка на двох варажыла.
–   На карты?
–   А што?
–   А тое, што дрэнны ты гулёк на картах.
–   Ды ўжо як-небудзь…
–   Ну, ну…
Брава-Жыватоўскі пагардліва ўсміхнуўся.
–   Яшчэ пабачым, што ты адкажаш Гуфельду, чаму распусціў калгас?»
Але ж Зазыба таму і распусціў калгас, што думаў пра сваіх аднавяскоўцаў. Разумеў – тым самым дасць ім магчымасць зжаць збажыну, а значыць, і хлеб на зіму займець. Гэта, калі карыстацца ваенным тэрмінам, прадуманая тактыка. Усвядомленая і ўзважаная. Аднак той жа Зазыба не збіраецца «абараняцца» перад Брава-Жыватоўскім. I таму што памятае – той яго сам па сутнасці баіцца. I таму што ведае – ва ўзаемаадносінах з людзьмі, падобнымі Брава-Жыватоўскаму, нельга ні ў якім разе праяўляць сваю слабасць.
Сутнасць гэтага становішча Зазыбы і Чубара ў самым пачатку вайны дакладна перадала Г. Егарэнкава: «Калі паспрабаваць коратка сфармуляваць пазіцыю Чубара і пазіцыю Зазыбы, то, бадай, гэта выглядала б наступным чынам: Чубар – у вайне трэба загінуць, але не здацца; Зазыба – у вайне трэба не загінуць, і не здацца, а перамагчы. Як перамагчы, як захаваць жыццё максімальна магчымай колькасці людзей (незаменных, тых, каго не адновіш!) – аб гэтым раманы I. Чыгрынава. Менавіта тут, на мой погляд, патрэбна шукаць запаветныя вытокі сапраўды народнага гуманізму пісьменніка, яго імкненне ўбачыць вайну праз душу асобнага, непаўторнага чалавека, які рыхтуе сябе да вялікага подзвігу барацьбы і перамогі».
Між іншым, у рамане «Апраўданне крыві» падобныя аспекты: загінуць – не здацца, выжыць – гучаць, як кажуць, на поўны голас. Таму, каб не вяртацца да гэтага моманту ў далейшым, думаецца, сама сказаць пра іх. Той жа Зазыба падчас гутаркі з настаўнікам Мурачам, з якім пазнаёміўся на нарадзе ў каменданта Гуфельда, даведаўся, што і Мурач быў у палоне, але яму ўдалося ўцячы. А яшчэ пачуў Зазыба, як шмат людзей трапіла да немцаў… Здзівіўся, запытаўся: «Ну, а чаму раптам… у лагерах апынулася столькі народу?» Мурач, у сваю чаргу, пацікавіўся ў Дзяніса Яўменавіча, а ці ваяваў ён сам. Атрымаўшы станоўчы адказ, палічыў пытанне вырашаным: «Значыць, павінны ведаць». Але такі адказ, як і трэба было чакаць, Зазыбу ніколькі не задаволіў: «Павінен-то павінен, але не зусім. У германскую я на румынскім фронце ваяваў. I асабліва не помню, каб нас вельмі бралі там у палон. Бывала, канечне, на вайне не без таго, але ж не параўнаеш… Не параўнаеш з тым, што робіцца цяпер». I толькі з далейшага расказу Мурача ён даведваецца, наколькі цяперашняя вайна непадобная на ранейшыя і як шмат людзей апынулася цяпер у палоне.
Такое веданне таксама неабходна Зазыбу. Патрэбна для таго, каб уявіць увесь маштаб трагедыі, што абрынулася на краіну, а тым самым і лепей падрыхтавацца, усвядоміць, якія захады неабходна прымаць, каб не проста выстаяць, а перамагчы ворага.
Ёсць наконт гэтага ў рамане яшчэ адзін важны момант. Ён тычыцца гаворкі, што адбываецца з вядомымі па «Плачу перапёлкі» чырвонаармейцамі Шпакевічам і Халадзілавым, апошні, дарэчы, неўзабаве загіне:      
« – …Кажуць, што на вайне гінуць самыя лепшыя людзі. А я жыву яшчэ. Значыць, не лепшы!.. Шпакевіч усміхнуўся сабе ў цемнаце:
– Шкадуеш, што цэлы?
– Не, я гэта к слову. Але з гэтай вайны мала надзеі выйсці жывым. Ну, а меркаваць пра нас, мёртвых, будуць пасля тыя, хто ўцалее.
– Скажы яшчэ што!
– Дык яно па логіцы так выходзіць. Калі сапраўды на вайне гінуць самыя лепшыя, значыць, меркаваць пра нас будуць…
– Горшыя? – перахапіў яго думку Шпакевіч.
– Выходзіць, так.
– Глупства! Узяў сабе ў галаву. Рана яшчэ хаваць сябе…»
Пытанні, калі падыходзіць да ўсяго з пазіцыі сённяшняга дня, ставяцца няпростыя. Калі ж прыняць пад увагу ваенныя абставіны – тым больш. Ды яны ў рамане, як бачна, таксама невыпадковыя, а наадварот, апраўданыя, заканамерныя. Героі I. Чыгрынава, кожны па-свойму, асэнсоўваюць уласнае месца ў падзеях. І кожны па-свойму прыходзіць да той высновы, што дазваляе яму спакайней пераносіць суровасць будняў і, будзем справядлівымі, у нечым і звычайную наканаванасць лёсу. Ды і Халадзілаў нездарма прызнаецца, што ён «апошнім часам… нават падабрэў. Раней, у пачатку вайны, зусім быў жорсткі. А цяпер, як наглядзеўся ўсяго за гэтыя месяцы, то і адпусціўся душой. Адчуў, што лягчэй нават стала жыць. Аказваецца, гэта вялікая справа, зразумець раптам, што горш за смерць для чалавека нічога няма і не будзе. I вось ужо каторы дзень і па зямлі я хаджу лёгка і смела, і раблю ўсё амаль з ахвотай, і разважаю пра ўсё без лішняй перацярогі. Так што, выбачай, калі надакучыў».
У гэтым разуменні Халадзілавым свайго лёсу – таксама народны погляд на вайну. Той погляд, які, дзякуючы майстэрству I. Чыгрынава, набывае эпічны размах. «Аўтарская думка, – як гаворыць В. Локун, – зліваецца з думкай народнай – узнікае пазіцыя шырога сацыяльнага, маральнага і філасофскага ахопу. Філасофскае пры гэтым нідзе не праяўляецца ў адкрытай, «самагоднай» форме, яно цесна звязана з канкрэтным і асобна ад носьбіта не існуе: Зазыба-старэйшы «філасофствуе» ў дыялогах з Чубарам, Масеем, Кузьмой Прыбытковым, Брава-Жыватоўскім, зусім не думаючы пра гэта. Філасофія для яго не мае абстрактнага гучання, яна канкрэтная. Гэта – само жыццё».
Такая ж канкрэтная і «філасофія» Халадзілава, а разам з тым яна і часцінка «філасофіі» народнай, народнага погляду на вайну, якога, як і падкрэслівалася, прытрымліваецца ў сваіх раманах I. Чыгрынаў. Аднак, пра што таксама гаварылася, верамейкаўцы пакуль у вайне, а не на вайне. I першае сутыкненне іх з вайной адбываецца якраз у пачатку рамана «Апраўданне крыві». З таго моманту, як «першай згледзела немцаў старая бусліха».
Праўда, ім застаецца яшчэ некалькі мінут знаходзіцца на свайго роду мяжы міру і вайны. I кожны праводзіць іх (безумоўна, не здагадваючыся пра гэта), як тое лічыць патрэбным. Адны жанкі «не пабеглі разам з іншымі да крыніцы, а па-ранейшаму хапаліся жаць у Паддубішчы, і, вядома, усе на сухадоле». Зазыба ці не ўвесь час дыскусіруе з Брава-Жыватоўскім. Сталася так, што ён і ўбачыў нямецкіх коннікаў апошні. А тым што… – «Мала не наскочыўшы на ўтрапёны натоўп, коннікі раптам асадзілі скакуноў. Васьмёра з іх трымалі напагатове кароткія, быццам урэзаныя, карабіны. Дзевяты быў афіцэр…» Вось-вось мусіць адбыцца супрацьстаянне, якое прывядзе да таго, што ўзнікнуць два супрацьлеглыя, несумяшчальныя лагеры. Тыя, каго немцы і за людзей не прымаюць, і яны самі – захопнікі, упэўненыя ў сваёй сіле, праваце, праве вырашаць лёсы іншых.
І. Чыгрынаў, як здаецца на першы погляд, ідзе па лініі найменшага супраціўлення. Характарыстыкі тых, хто нечакана ўварваўся ў Верамейкі, падаюцца зусім не разгорнутымі. Чаго, для прыкладу, варта гэта: «Насупленыя коннікі агледзелі зверху натоўп…» У абмалёўцы ж афіцэра пісьменнік увогуле ідзе як быццам ад схемы: «усе ўбачылі, што гэта быў цыбаты чалавек з кароткім тулавам, якое пачынала тлусцець, можа, якраз на вольных акупацыйных харчах, бо з куртатага кавалерыйскага фрэнча шэрага колеру неяк па-качынаму выпіраў жывот, нават не жывот, а пакуль усяго рахітычнае пузца; галава ў афіцэра была вушастая, з кароткай, да самай чырвонай скуры, стрыжкай і дробная, акурат у падлетка, таму і вуграваты твар яго з невыразныміі рысамі здаваўся па-дзіцячы маленькім і нязлосным прынамсі, гэты нямецкі афіцэр выглядам сваім нават і трохі не нагадваў таго дабрароднага тыпу, які належаў па «сістэме прыроды» да германскай расы».
Яшчэ пасляваенную беларускую літаратуру крытыка часам папракала менавіта за падобную «пачварнасць» у абмалёўцы фашыстаў. Маўляў, пісьменнікі не прымалі пад увагу, што не знешні выгляд ворагаў быў важны. Сярод іх сустракаліся і людзі прывабныя, інтэлігенты, тым не менш яны дзейнічалі люта, жорстка, адурманеныя фашысцкай ідэалогіяй.
Яно – то так, ды, бадай, куды больш мае рацыі I. Чыгрынаў, калі паказвае гэтага афіцэра такім нехлямяжным. Падобныя вылюдкі часта і вырашалі лёс іншых. У іх было права караць і права мілаваць. Ад іх на вайне і залежаў лёс мірнага насельніцтва. Таму і першая сустрэча вяскоўцаў з гэтым афіцэрам пададзена аўтарам рамана так праўдзіва і лагічна апраўдана.
Адразу ці не цалкам бачна, хто з верамейкаўцаў ёсць хто: «…З яго няскладнай постаці не зводзілі позіркаў багата сялянскіх вачэй, насцярожана-даверлівых і ліслівых, спалоханых і хітравата-пагардлівых – гэта ўжо цалкам залежала ад таго, як хто разумеў сваю грамадзянскую годнасць ці нават, калі хочаце, сваю ўяўную вінаватасць перад акупантамі: урэшце, не маглі ж аднолькава глядзець на гэтага афіцэра, напрыклад, савецкі патрыёт Зазыба альбо перакідлівы і беспрынцыповы абібок Драніца, добраахвотны паліцэйскі Брава-Жыватоўскі альбо мнагадзетная старшыніха Гаўрыліха…»
Верамейкаўцы тым самым у ранейшым чаканні. Ніхто з іх не можа пэўна сказаць, як разгорнуцца падзеі далей. Як быццам, немцы ў нечым і справядлівыя. Прынамсі, не ацанілі належным чынам халуйства Брава-Жыватоўскага і Драніцы: «…раптам афіцэр спрытым рухам, быццам з-пад маланкі, сцебануў плёткай па карку Мікіту Драніцу, а тады навотліў і цераз лоб Брава-Жыватоўскага, уклаўшы ў гэты апошні ўдар, бадай, больш пагарды, чым нянавісці». Ды, як высвятляецца, гэтая пагарда па адрасу не аднаго канкрэтнага прыслугача. У яе куды іншы сэнс. У немцаў зняважлівае стаўленне да ўсіх, з кім яны сутыкнуліся. Вышэйшая раса не можа (і ні ў якім разе не хоча) аказацца на адным узроўні з ніжэйшай.
Гэты момант у рамане не тое, што важны – ён вызначальны для разумення нораву захопнікаў. Тым больш, што верамейкаўцы неўзабаве пераканаліся, хто сабраўся ратаваць іх ад бальшавізму. Калі нечакана знік нямецкі салдат (як аказалася, па неасцярожнасці ўтапіўся ў студні), заявіўся фашысцкі жандар, гатовы дзейнічаць куды больш рашуча: «Я аб’яўляю – калі праз дзесяць хвілін салдата не адшукаюць, абвінавачаны будзеце ўсе вы. Калі ж салдата знойдуць забітага, абвінавачаны таксама будзеце вы. Але ў гэтым выпадку, каб пазбегнуць пакарання, вы павінны назваць забойцу. Ніводная кропля крыві, дарэмна пралітая салдатам вялікага фюрэра, не можа застацца без адказу. Вы ўсе павінны ведаць пра гэта, ведаць сёння, заўтра, ведаць заўсёды».
Гэта ўжо сама вайна – страшная, для якой няма і не можа быць паняцця «фронт» ці «акупіраваная тэрыторыя». Правільней, гэтыя паняцці не могуць між сабой падзяляцца. Яны складаюць адзінае цэлае, назва якому – фашызм. I само дыханне яго абрынулася на Верамейкі. На спагаду разлічваць не даводзіцца. Асабліва пасля таго, як немцы арыштавалі псіхічна хворага Ціму з Прудкоў, якога ў вёсцы ніхто ўсур’ёз і не ўспрымаў, а ўсе проста шкадавалі. А яшчэ больш, як заложнікам стаў Парфён Вяршкоў. Паспрабаваў было растлумачыць жандару, хто такі гэты Ціма, а ў выніку – «…жандара вывела з раўнавагі не толькі тое, што чалавек, якога злавілі салдаты ў нечым двары, аказаўся ўсяго звычайным вясковым ідыётам. Найбольш яго прывяло ў шаленства свядомае і спакойнае заступніцтва вось гэтага пажылога селяніна з упэўненым позіркам у вачах, дзе не было не толькі страху, а нават і знаку на малейшае падлашчванне».
А там, дзе шаленства, – справядлівасці не чакай: «Момант – і салдатам была аддадзена каманда стаць паміж натоўпам і асуджанымі». Уратаваў Парфёна Вяршкова і беднага Ціму яго вялікасць выпадак. Немца ўсё ж знайшлі ў студні…
Сутыкненне з немцамі, няхай і на адлегласці, не прайшло бясследна і для Чубара. Тое, што адбылося з ім пры гэтым, відаць, смела можна называць самым што ні ёсць душэўным пераваротам. Чубар, які гарэў пастаянным жаданнем страляць па патрэбе і без патрэбы, нечакана здолеў цвяроза і правільна ацаніць абстаноўку, зразумеў, што адзін ён наўрад ці можа нашкодзіць немцам, як бы таго не хацеў: «Канечне, я мог бы тады адцягнуць увагу немцаў на сябе, проста ўзяць ды стрэліць па тым браневіку, што нейкі час заставаўся ля крыніцы адзін. Але ці памагло б такое заступніцтва верамейкаўцам? Хутчэй наадварот. Бадай, немцы вылучылі б з калоны яшчэ адну каманду, якая кінулася б праз сухадол прачэсваць лес. У выніку – ні шкоды немцам, ні карысці верамейкаўцам не прынёс бы сваім умяшаннем, а шуму дарэмна нарабіў бы. Ды добра яшчэ, калі б аднаго шуму!..»
А яшчэ гэтае вяртанне Чубара прынясло ў яго душу пацяпленне, тое самае пацяпленне, калі спагадай пранікаешся да людзей, якіх ведаў раней і якія зналі цябе: «Чубар нечакана зразумеў, што думае ён пра верамейкаўцаў не столькі з бяскрыўднай паблажлівасцю, колькі з нейкай чуллівай любасцю – бадай, гэта было ў яго практыцы, у яго адносінах да іх зусім новае пачуццё, якога ён дасюль, вось так акрэслена, яшчэ не ведаў».
Чыгрынаўскае разуменне вайны – гэта разуменне яе ў тым дыялектным адзінстве, калі самым непасрэдным чынам звязаны між сабой прыватнае і агульнае, заканамернае і выпадковае, гераічнае і будзённае. Пісьменнік далёкі ад думкі ісці шляхам найменшага супраціўлення, паскараючы шлях верамейкаўцаў да ўсведамлення неабходнасці барацьбы з ворагам. I гэта не толькі таму, што пэўнай замаруджанасці вымагае і сама манера пісьма, якая ў дадзеным выпадку стала ў раманах, я б сказаў, аўтарскай нормай. Прычына і ў тым, што I. Чыгрынаў – пісьменнік, які ніколі не засяроджвае ўвагу на сітуацыях, што могуць падацца праўдападобнымі, але тым не менш псіхалагічна не апраўданымі.
Узяць, для прыкладу, выпадак з немцам, які патануў студні. Прасцей простага, у далейшым яго можна было б падаць і так, што не сам захопнік пераваліўся праз зруб, а нехта з верамейкаўцаў яго туды падштурхнуў. Лагічна? Упаўне! Але, праўда, адна закавырка атрымліваецца. А хто мог бы рашыцца на падобны ўчынак? Па-першае, ці не ўсе дарослыя знаходзіліся на полі, а калі хто ў вёсцы і застаўся, дык адны старыя, пры тым нямоглыя, і дзеці… Значыць, на іх «дапамогу» разлічваць не даводзіцца. А, па-другое, калі б аўтар хацеў, наўрад ці мог «падрыхтаваць» каго-небудзь на падобную ролю забойцы, загадзя па нейкай прычыне не адправіўшы яго на поле.
Да адкрытай барацьбы з ворагам верамейкаўцы пакуль не гатовы. Таму і выпадак са згаданым немцам у рамане пададзены як яго вялікасць выпадак. I не больш. Няхай і з трагічным зыходам, які ледзь не каштаваў жыцця Парфёну Вяршкову і Ціму з Прудкоў. Тое ж трэба засведчыць і ў дачыненні да Чубара. Безумоўна, адбываецца далейшая эвалюцыя яго характару, але сказаць, што гэта ўжо зусім іншы Чубар, не выпадае. Чалавек вось так, адразу, цалкам перайначыцца не можа. А да ўсяго нельга не прымаць пад увагу, што Чубар не просты чалавек, а асоба, індывідуальнасць. Пры тым яркая, няхай і не ў тым сэнсе, як таго хацелася б.
Сапраўды, чалавека не перайначыш. Яго неабходна ўспрымаць такім, які ён ёсць. I назіраць за яго пераўвасабленнем у той ці іншы бок. А яно, зноў жа, маруднае. Чубару вельмі цяжка вырвацца з палону яго пастаянных уяўленняў пра жыццё грамадства як пра збудаванне, у якім абавязкова ёсць начальства і падначаленыя. А за начальствам, зразумела, асноўнае меркаванне, апошняе слова. Даходзіць да таго, што сітуацыя набывае камічнае адценне. Зазыба, здагадаўшыся, што Чубар знаходзіцца ў сваёй каханкі Агапкі Азаравай, накіраваўся да яго. Як і чакалася, разгаварыліся пра агульныя справы. Не абышлі і роспуску калгаса. Акурат у гэтае імгненне Чубар і стаў тым, кім быў дасюль: «Зазыба раптам адчуў у Чубаравым голасе ранейшую ўпартасць, якая часам межавала з безразважлівасцю і якая нярэдка перашкаджала ім шукаць згоды паміж сабой. Таму сказаў памяркоўна:
– На гэта ёсць рашэнне калгаснага праўлення. Пратакол таксама складзены, каб раздаць маёмасць і падзяліць пасевы. Але не насаўсім, а толькі на захаванне калгаснікам, да прыходу Чырвонай Арміі.
– Нешта я не чуў раней такой дырэктывы? Што, паступіла новая? – пранікліва глянуў на Зазыбу Чубар».
Аднак не смяяцца хочацца, шкадаваць Чубара. Шкадаваць, што так доўга не адпускае яго ад сябе перадваеннае жыццё і гэтак яму па-ранейшаму хочацца заставацца ўсяго-наўсяго маленькім «вінцікам». Увогуле, калі ж падыходзіць да характараў гэтых галоўных персанажаў з пункту гледжання раманнай канцэпцыі, дык усё больш відавочным становіцца, наколькі Зазыба ў сваім разуменні вайны і задач, якія паставіла яна перад кожным сумленным чалавекам, вышэй Чубара. Як не прыслухацца ў сувязі з гэтым да меркавання В. Каваленкі: «Магчыма, перавага Зазыбы над Чубарам нідзе так адчувальна не выяўляецца, як пры іх сустрэчы пасля вяртання Чубара ў Верамейкі. Гэтая перавага не толькі ў чалавечых якасцях, але і ў агульнай жыццёвай арыентацыі. Чубар вельмі дзівіцца, што Зазыба ведае пра яго зварот. Ён жа вярнуўся патаемна! Але, аказваецца, Зазыба ведае пра ўсё, што адбываецца ў ваколіцы. Няма сумнення, што гэта адна з першых умоў паспяховай падпольнай дзейнасці».
Адным словам, хоць яшчэ і шмат няпэўнасці, але ў Верамейках Зазыба, па сутнасці, гаспадар становішча. Не Брава-Жыватоўскі, які ходзіць узад-уперад з вінтоўкай і з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком новай улады, не камендант Гуфельд, які ў Бабінавічах гэту ўладу ўвасабляе, не немцы, якія завіталі нарэшце сюды… Канечне, улады афіцыйнай ён не мае. Але Зазыба, з чым не можа не пагадзіцца і Брава-Жыватоўскі, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у верамейкаўцаў і, калі што-небудзь здарыцца, яны гатовы стаць за яго, як кажуць, гарой. А здагадваючыся пра магчымую падтрымку, Зазыба і можа дазволіць сабе дзейнічаць так, як неабходна ў кожным канкрэтным выпадку, не надта клапоцячыся, як усё гэта будзе ацэнена з боку. Інтарэсы справы для яго на першым плане.
У падобных паводзінах таксама свайго роду палітыка, а сапраўдны палітык, дзеля дасягнення пастаўленай мэты, часам можа і пайсці насуперак уласным перакананням, а то і законам маралі. Таму і згадзіўся Дзяніс Яўменавіч паехаць з Брава-Жыватоўскім на нараду ў Бабінавічы, якую праводзіў Гуфельд. Адмовіцца можна было, але ж вынікі падобнай адмовы не дазволілі б чакаць… Дык навошта, у такім разе, перціся, як кажуць, на ражон? Гэта і тычыцца загаду немцаў верамейкаўцам ехаць у Белую Гліну ўзводзіць мост, той самы, які ў свой час спалілі Шпакевіч з Халадзіліным не без актыўнага ўдзелу Чубара.
Калі Чубар пра ўсё даведаўся, яму стала не па сабе: « – I ты, чырвоны ардэнаносец, паедзеш адбудоўваць мост? – наперад здзіўлена спытаў ён».
У Зазыбы наконт гэтага свае меркаванні, але, калі разабрацца, дык з ім нельга і не пагадзіцца. Зноў жа няма аніякай патрэбы лезці на ражон, а лепей выйграць час, а далей стане відаць, як дзейнічаць:
« – Паеду, – упарта крутануў галавой Зазыба. – I справа не ўва мне. Я хоць зараз смерць гатовы прыняць, але каб ад гэтага карысць была. А то што з таго будзе, калі я ахвярую сабой, а справе не дапамагу. Усё роўна немцы мост на Дзяражні адбудуюць. Пазганяюць мужыкоў з навакольных вёсак і адбудуюць».
Правільна гаворыць В. Каваленка: «Усё бачыць, усё чуць, урэшце, усюды прысутнічаць – якраз тая тактыка, якая абяцае поспех у разгортванні барацьбы. Яна супрацьстаіць тактыцы Чубара, якая вядзе да адмежавання ад жывой плыні жыцця».
Адчуванне такое, нібы ў Чубару ўнутры сядзіць нейкі… д’ябал. Падштурхоўванню яго Чубар імкнецца супраціўляцца, але, як ні спрабуе гэта рабіць, мала што ўдаецца. Здавалася б, пасля цвярозай ацэнкі, што па бранявіку не трэба страляць, Чубар і надалей будзе дакладна ўзважваць кожную сітуацыю. Ды дзе там! Праходзіць колькі часу, і верамейкаўскі старшыня зноў праяўляе сябе. Падпаліў у Паддубішчы снапы, каб збажына не дасталася немцам. Пайшоў на падобны крок, як кажуць, з чыстай душой: «Чубар быў цалкам упэўнены, што зрабіў у Паддубішчы тое, што край неабходна было зрабіць і што ў ягоным становішчы ніяк нельга было не зрабіць. Словам, засынаючы, ён далёкі быў ад думкі, што, спаліўшы жыта, нанёс гэтым шкоду, як далёкі ён быў і ад таго, што на гэты конт можа быць у каго-небудзь іншая, процілеглая ад яго, думка».
I ўсё ж, відаць, недзе глыбока ў душы, на самым сподзе яе, нейкая маральная віна прысутнічала. Інакш і не сніўся б «адзін і той жа сон, нават не сон – звычайны кашмар»: «Даволі было Чубару на момант забыцца, як адразу бачылася – з-пад палаючых копаў кідаліся, разбягаючыся па ржэўніку ва ўсе бакі, палявыя мышы, у якіх чамусьці былі чалавечыя галовы, і ўсе як адна падобныя на Мікіту Драніцу…»
Ды што тыя галовы! Сам таго, безумоўна, не ведаючы, найсуровейшы прысуд Чубару вынес Агапчын сын Валодзька:
« – Няхай бы толькі паспрабавалі спаліць наша! – запальчыва, але надта па-дзіцячы сказаў ён. – Ты б іх з вінтоўкі тады. Вось так – раз, два! – і паказаў рукамі, як бы зрабіў Чубар».
Што, зразумела, адпаведным чынам адгукнулася ў душы Чубара: «Гэтая дзіцячая запальчывасць, таксама як і вера ў тое, што Чубар расправіцца з кожным, хто зробіць замах на мамонаўцаў ці на іхнюю маёмасць, нечакана збянтэжыла Чубара. Адводзячы позірк убок, Чубар паклаў на бялявую Міхалкаву галаву далонь, збіраючыся пагладзіць, дык так і затрымаўся ў нерашучасці, быццам не меў сілы зрабіць апошні ласкавы рух». А пасля гэтага і адбылося тое, што, уласна кажучы, і не магло не адбыцца, Чубар, які па-ранейшаму не мог пазбавіцца сваёй адзіноты, якому так не хапала ўзаемаразумення, нечакана рашыўся на крок, што яшчэ раз засведчыў аб тым пацяпленні, якое, нягледзячы ні на што, ужо кволіцца слабым агеньчыкам у яго душы:
« – От што, – сказаў ён, – ты хацеў бы мець ласяня? – выйшла ў яго гэтае пытанне зусім нечакана, аднак надзвычай дарэчы, быццам чалавек увесь час думаў пра ласяня і пра тое, што асірацелага звярка, які недзе бадзяецца адзін, трэба прывезці сюды, у Мамонаўку, паказаць і аддаць малому, бо наўрад ці мог хто другі, акрамя Міхалкі, па-сапраўднаму паклапаціцца цяпер пра небараку».
Аднак, як бы згодна задуме, вобраз Чубара ў рамане «Апраўданне крыві» не атрымліваў далейшае развіццё, нельга сказаць, каб ён надта «зрушыўся» з месца. Як і ў «Плачы перапёлкі», Чубар усё яшчэ шукае сябе, а дакладней – не можа вызначыць уласнае месца на вайне. I хоць у многім пагаджаецца ўжо, што стане партызаніць, тым не менш пачуццё неўтаймаванасці ніяк не хоча пакідаць яго. I нават тады, калі прыйшоў ужо да Верамеек, ён не можа вызваліцца ад жадання паспрабаваць прааналізаваць, а што б магло адбыцца, калі б падзеі разгортваліся ў іншым кірунку.
Свайго роду выпрабаванне не толькі на сацыяльную актыўнасць (чаго-чаго, а ў гэтым яму, як і Чубару, не адмовіш), а і на маральнасць Зазыба праходзіць пасля вяртання свайго сына Масея, які перад вайной, як вядома, быў аб’яўлены «ворагам народа» і адбываў пакаранне. З гэтага моманту ў жыцці Дзяніса Яўменавіча пачынаецца, па сутнасці, новая паласа. Узрушэнне, якое ён перажыў, відаць, можна параўнаць хіба з душэўным хваляваннем з самага пачатку вайны. I нават не на пачатку яе, а з прыходам немцаў у Верамейкі. I тады разумеў, і цяпер разумее: рана ці позна, але гэта абавязкова мусіла адбыцца. Разумеў, аднак, як гэта здарыцца, яскрава ўявіць не мог. I вось тое, што павінна было адбыцца, адбылося.
Ва ўсёй значнасці і складанасці сюжэтная лінія Зазыбаў: бацька – сын, безумоўна, паўстае цяпер, калі да сказанага I. Чыгрынавым падыходзіш з вышыні нашага сённяшняга стаўлення да тагачасных падзей. Несумненна, пастараўшыся лёгка адшукаць тое, што пісьменнік мог паведаміць чытачу і чаго паведаміць не мог. Але падобная справа няўдзячная. Куды лепей правільна зразумець тое, што ў рамане ёсць (а ў наступных у дачыненні да лёсу Масея Зазыбы атрымала далейшае развіццё). А ёсць у ім пераканаўчы вобраз аднаго з тых, каго талітарная сістэма хацела зламаць, але не зламала.
Ёсць, праўда, у рамане «Апраўданне крыві» яшчэ адзін вобраз, які нясе на сабе значную нагрузку – Парфёна Вяршкова. Калі суаднесці яго з тымі ж Зазыбам і Чубарам, то відавочна, што Вяршкоў – фігура, па сутнасці, эпізадычная, яму ў творах (найперш у «Плачы перапёлкі») адведзена не так і шмат месца. Ды гэта як святло зоркі – сама яна згасла, а след на небе пасля яе застаецца надоўга. «Чалавека моцнага духам і багатага розумам» у Парфёне заўважыў яшчэ нямецкі жандар, які патрабаваў ад верамейкаўцаў выдачы таго, хто, на яго думку, забіў салдата. Ва ўсякім разе, такога чалавека выдавалі ў Вяршкове яго вочы, «аднак жандар не мог дазволіць сабе захапляцца», таму і загадаў пакараць Вяршкова разам з Цімам з Прудкоў. Нервовае напружанне, перажытае пры гэтым, дарма не прайшло: «Дужы селянін, якому, здавалася, зносу не будзе, раптам адчуў па сабе, што ў той надвячорак, калі пастаяў на вясковым пляцу пад наведзенымі на яго нямецкімі аўтаматамі, пачало разбурацца ўнутры ў ім штосьці такое, на чым трымаецца само жыццё».
Хочаш ці не, а сама час заняцца падрахункаваннем пражытага…
І. Чыгрынаў, зазіраючы ў душу Парфёна Вяршкова, паказвае сябе выдатным знаўцам сялянскай псіхалогіі. Як і ў выпадку з Дзянісам Зазыбам, пісьменнік падкрэслівае, наколькі Вяршкоў павязаны з роднай зямлёй, як упэўнена чэрпае ў ёй моц і сілу. Немалаважна і тое, што Вяршкоў бачыцца чалавекам, які здатны мудра і разважліва паставіцца і да праблемы ўзаемаадносін жыцця і смерці. Тое, што адбываецца цяпер з ім, калі напаткала нечаканая нямогласць, ды такая, з якой, як бачна, ужо не выкарабскацца, гэта натуральныя паводзіны звычайнага селяніна, які ні пры якіх абставінах не страчвае пачуцця цвярозай разважлівасці: «Парфён не баяўся смерці. Ён не баяўся яе так, быццам упэўнены быў, што яна здарыцца не з ім, а з кімсьці іншым… Яму толькі дзіўна стала, як гэта здарылася, што раптам падступае чарга да яго, які, па ўсім відаць, павінен быў жыць – ён не хварэў і не ваяваў. У сувязі з гэтым смерць здавалася яму недарэчнай, ён нават сабраў рашучасці пажартаваць у думках: цяперашнім часам і ў рай можна простаму чалавеку не трапіць, бо вайна, мусіць, рабіла праведнікаў больш, чым здольны прыняць іх рай, нездарма кажуць, што загінуўшых у бітве архангелы прапускаюць туды без праверкі…»
Калі Зазыба процілегласць Чубару, то (зразумела, у пэўнай ступені) Парфён Вяршкоў як бы палярнасць Дзянісу Яўменавічу. Абодва выхадцы з самых народных нізоў, абодва не маюць вялікай адукацыі, абодва адданы савецкай уладзе. Але калі Зазыба ў гэтай адданасці даходзіць, як ужо адзначалася, да фанатычнасці, то Вяршкоў здатны цвяроза разважыць, гледзячы, як кажуць, у самы корань справы. Не такі і далёкі ён быў ад ісціны, калі па-свойму паставіўся да арыштаў у трыццатыя гады: «Трымаючы газету ў руках з чарговым спісам засуджаных ворагаў народа, Парфён са скрухай сказаў: «У такой справе заўсёды небяспека ёсць. Хоць ты як сцеражыся, хоць які ты сумленны ды крыштальны ні будзь, а небяспека ёсць. З каго першага пачынаць, людзі звычайна ведаюць. А вось на кім скончыць еты свой пачатак, не ведаюць. Адсюль і бяда. Сянні ты яго забярэш, а заўтра па цябе самога хто другі прыйдзе. Так што… Словам, ета як тое проса ў мяшку, абы дзірачку маленькую пракалупаў хто ногцем, тады ўжо і не стрымаеш, усё роўна як вада адтуль пацячэ».
Жаданне разабрацца, што і да чаго ў гэтым жыцці, прыводзіць Парфёна Вяршкова і да таго, што ён пачынае задумвацца, а хто мы на зямлі, адкуль пайшлі. З такім пытаннем і звяртаецца ён да Масея:
«– Дак скажы тады. Дужа ведаць захацелася. Дак скажы. Хто на етай зямлі, дзе мы цяпера, жыў да нас? Што ета за народ быў і калі ета было? Мне тута настаўнік адзін расказваў, нібыта нейкія радзімы да нас жылі па той, і па еты бок Беседзі. Чуў жа, нябось, як гавораць часам – радзімец цябе возьме! Дак няўжо і праўда былі тут нейкія благія зямлі?»
Спяшаецца Парфён атрымаць адказ, спяшаецца, бо унутрана прадчувае – мала засталося яму дыхаць гэтым паветрам. Зусім мала. А калі даведваецца ўсё і пра радзімічаў, і пра іншыя плямёны, і пра княствы, што былі ў розныя часы на Беларусі, спакайнее душой. Ды як не паспакайнець, калі яшчэ адна ісціна адкрылася яму. Разважыць, дык ці не галоўнейшая. На схіле жыцця Вяршкоў далучыўся да вытокаў. Так, на схіле! Парфён «раптам страпянуўся, адкідваючыся галавой назад і падаючы дагары. Уражаны гэтым, Масей, амаль не чуючы свайго цела, пераскочыў цераз плот, кінуўся да Вяршкова. Нават не нахіляючыся над ім і не слухаючы сэрца, можна было без памылкі вызначыць – Парфён ляжаў на мяжы мёртвы!.. Бадай, гэта быў першы чалавек, які з часу вайны сканаў у Забесяддзі сваёй смерцю. Падаючы на зямлю, ён нават вочы паспеў заплюшчыць, акурат не хацеў, каб потым убачылі іх пустату».
Бадай, адно ўдакладненне да месца. Парфёна Вяршкова забіла ўсё ж вайна, «стрэліла» яму ў самае сэрца. Не было б таго хвалявання, якое перажыў пад наведзенымі на яго і Ціму з Прудоў аўтаматамі, хто ведае, колькі б пражыў яшчэ гэты сумленны чалавек, само ўвасабленне беларуса з яго філасофскай разважлівасцю, мудрасцю, з яго адданасцю бацькоўскай зямлі.
У рамане «Апраўданне крыві», як і ў «Плачы перапёлкі», пры знешняй запаволенасці, часам марудлівасці дзеяння прысутнічае той унутраны дынамізм, які свед чыць, наколькі напружаныя працэсы адбываюцца ў душах людзей, як яны, верамейкаўцы, і тыя, хто жыве з імі поруч, увайшоўшы ў вайну, застаюцца на ёй, і кожны пры гэтым дзейнічае згодна яго перакананняў, згодна свайго разумення абавязку. У творах раскрыты патрыятызм, што мае назву: духоўная сіла народа.
«Апраўданне крыві» – гэтае паняцце таксама неабходна ацэньваць, распазнаваць згодна тагачасных рэалій, што склаліся ў Верамейках і ў іх ваколіцах. Там, на вайне, без крыві, смерці не абыдзешся, а калі яны пакладзены на алтар будучай перамогі, то, безумоўна, патрэбны. Іншая справа, якой цаной усё будзе дасягнута. З найменшымі стратамі, з меншым горам – значыць, такая кроў апраўдана, а калі скажацца няздатнасць ваяваць разумна, то гэтай крыві пральецца мора. Каму ж у такім разе яна неабходна!
I тут зноў нельга не вярнуцца да Дзяніса Зазыбы і Радзівона Чубара, бо ў стаўленні іх і да мэтазгоднасці і непазбежнасці будучых страт істотныя разыходжанні. Прыгадайма яшчэ раз размову, якая ўзнікла пасля таго, як Чубар даведаўся, што Зазыба гатовы дапамагаць немцам адбудоўваць спалены мост. На Зазыбава пярэчанне: «I справа не ў ва мне. Я хоць зараз смерць гатовы прыняць, але каб ад гэтага карысць была. А то што з таго будзе, калі я ахвярую сабой, а справе не дапамагу. Усё роўна немцы мост на Дзяражні адбудуюць» – Чубар зрэагаваў, як звычайна, узрушана:
« – Але кроў герояў, Дзяніс Яўменавіч, памагае спець ідэям, – зусім не хвалюючыся, што сваёй жорсткасцю не толькі крыўдзіць, а і абражае Зазыбу, сказаў Чубар.
– Хапіла ўжо крыві і без маёй для ідэй, – спакойна адказаў на гэта Зазыба. – Кроў тут не паможа. Трэба зрабіць так, каб не мы немцаў баяліся, а каб яны нас. I не крывёй сваёй мы павінны напалохаць іх, а зброяй. Я вось так разумею справу і хачу, каб і ты нарэшце зразумеў гэта».
Як бачна, у рамане I. Чыгрынава ўзнімаюцца вечныя пытанні, што пры пэўных абставінах набываюць свой канкрэтны сэнс. Як правільна заўважыў П. Дзюбайла, «звязвалася агульнае, філасофскае з рэальным, канкрэтна-гістарычным». Праўда, ён меў на ўвазе пры гэтым толькі развагі Парфёна Вяршкова пра самі паняцці сумленнасці, дабра. Але выснова, зробленая П. Дзюбайлам, стасуецца і да больш дакладнага разумення таго, што I. Чыгрынаў вызначыў, як «апраўданне крыві».
А тым самым чарговы раман завяршаўся сітуацыяй, здавалася б, далёкай ад таго асноўнага, дзеля чаго пісаў аўтар свае творы. Чубар, жадаючы злавіць для Агапчынага Міхалкі ласяня, заўважыў, што за ім цікуе стары, нямоглы воўк: «Не разбіраючы пад нагамі частых калдобін, ён заспяшаўся да таго месца, дзе цікавалі адзін за адным воўк і ласяня. Але, узышоўшы на прагаліну, Чубар нават косы позірк не кінуў на ваўка, быццам пагарджаў ім ці наперад ведаў, што пасля будзе гідка ад аднаго выгляду гнойных вачэй яго. Без усялякае перасцярогі ён тут жа падышоў да ласяняці. Убачыўшы Чубара, тое не ўскочыла і не памкнулася ўцякаць, наадварот, зусім цупнулася на зямлю, усё роўна як і праўда зразумела, што са з’яўленнем чалавека прыйшло збавенне».
Заканчваўся толькі верасень 1941 г. I адначасова можна (і трэба!) сказаць, што гэта быў ужо верасень сорак першага! Немцы разлічвалі ўсталявацца на акупіраваных тэрыторыях надоўга, а згодна планаў вышэйшага камандавання, і назаўсёды, лічачы тут сябе паўнапраўнымі гаспадарамі… Таму, прыняўшы ўсё гэта пад увагу, зусім інакш пачынае ўспрымацца і згаданы эпізод з малым, кволым ласянём і старым, але таксама слабым ваўком… Як ні цяжка даводзіцца ласяняці, як ні падсцерагае яго на кожным кроку небяспека, але яно можа вырасці, стаць на ногі. Ваўку ж, як гэтага ён ні хацеў, наўрад ці даводзіцца разлічваць, што ён усё-такі акрыяе.
Сама сабой напрошваецца свайго роду паралель паміж верамейкаўцамі і гітлераўцамі. Першыя, хоць пакуль і не перайшлі да актыўнай барацьбы, але знаходзіліся, як кажуць, на парозе яе. Ну, а захопнікі… Звярынай, ваўчынай лютасці ў іх хапала, ды мала што трапляла на зубы…

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1

А. Марціновіч

ЛЯ ВЫТОКАЎ НАРОДНАГА ПОДЗВІГУ

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна ў сялянскай сям’і. У 1952 г. скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу, паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння яго (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР, з 1965 па 1975 г. – рэдактарам аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». З 1975 г. I. Чыгрынаў – намеснік старшыні, а з 1976 па 1986 г.– сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1987 г. яго выбралі старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да сваёй заўчаснай смерці, з 1989 г. з’яўляўся адначасова галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына». У 1978 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1986–1990), старшынёй пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах.
Дэбютаваў Іван Гаўрылавіч у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор з’явіўся ў 1958 г. А пасля былі кнігі апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), раманы «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1993) і «Не ўсе мы згінем» (змешчаны ў часопісе «Полымя» ў 1996 г.). На жаль, пісьменнік не паспеў пабачыць гэтую публікацыю. I. Чыгрынавым напісана шмат п’ес («Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон не малітва», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Ігракі» і інш.); кнігі крытыкі і публіцыстыкі «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983) і «Паміж сонцам і месяцам» (1995). Як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…» ён у 1974 г. быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР, а ў 1979 г. за раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Аляксандра Фадзеева.
Вядомасць I. Чыгрынаву прынёс раман «Плач перапёлкі», які адразу зрабіў яго адным з самых знакамітых празаікаў у колішнім Савецкім Саюзе. «Апраўданне крыві» – працяг гэтага твора, у якім праўдзіва і па-новаму асэнсаваны падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Адразу відаць, наколькі яны цесна звязаны між сабой. Аўтар у канцы рамана «Плач перапёлкі» паведамляў, што Чубар «нават не заўважыў, як трохі вышэй, на ўзгорку і таксама на нядаўні стрэл, выскачыў перадавы раз’езд нямецкай вайсковай часці, якая ўступала ў Верамейкі паўз хату Юхіма Кандрусевіча». А вось першы сказ рамана «Апраўданне крыві»: «Маршавая нямецкая калона даўно ўжо ступіла паўз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі, а ў вёсцы мала хто свядома мог бачыць яе: амаль усё дарослае насельніцтва было ў Паддубішчы».
Відавочна хранікальнасць у творах, у чым лёгка пераканацца далей, па меры больш дэталёвага знаёмства з сюжэтнымі лініямі, разгортваннем характараў персанажаў. Да таго ж дзеянне, як і ў першым рамане, вельмі абмежавана ў часе. У «Плачы перапёлкі» – гэта некалькі тыдняў. У «Апраўданні крыві» – і таго менш, усяго некалькі дзён. Дзякуючы таму, што час аповяду вельмі звужаны, нішто не праходзіць міма позірку пісьменніка.
Спачатку немцаў заўважылі зусім не верамейкаўцы. Ім было не да таго, бо яны, захопленыя сваімі клопатамі, спяшаліся на поле ўбіраць збажыну. Першай, як і раней у I. Чыгрынава, бяду, што набліжаецца, адчувае прырода. Яшчэ нядаўна плакала перапёлка. Цяпер … «першай згледзела немцаў старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібыта падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак. Яна была дужа галодная, і наогул – жыла гэты год заўсёды ў закарэлым голадзе, бо рэдка калі злятала з бярозы на зямлю, каб пашукаць паміж травы ці край балота ежы, таму ў глыбокім трызненні нямецкая калона ўнізе яшчэ здалёку здалася ёй зварушлівай вужакай». А вяскоўцы, якія ў канцы першага рамана абступілі забітага Рахімам лася – для тутэйшых мясцін звера дзівоснага, раней нябачанага, цяпер працягваюць разглядаць яго. I адбываецца гэта не дзе-небудзь, а «непадалёку, можа, крокаў за семдзесят ад крыніцы, драўляная кадушка якой вытыркалася над зямлёй сваім краем гэтак высока, што яе відаць было простым вокам яшчэ ці не з гуцянскай дарогі».
Здавалася б, навошта падобная падрабязнасць? I ўвогуле, дзеля чаго раптоўна «ўзялася» гэтая самая крыніца? Але не будзем забываць: у творах I. Чыгрынава ніколі нічога выпадковага і лішняга не бывае, а ўсё падначалена агульнай мастакоўскай задуме, працуе на яе, няхай спачатку і незаўважна. Гэта і згаданай крыніцы тычыцца: «Вакол Верамеек наогул багата крыніц – адны выкапаны гаспадарлівымі людзьмі, якім выпала дзе працаваць працяглы час, адчуваючы смагу, другія самі выструменілі на паверхню зямлі», А гэтая – асаблівая, бо даўно яе «выкапаў захожы салдат, яшчэ калі быў у вёсцы прыгон, а ў войску рэкрутчына… Пражыў ён у Верамейках… Але не. Якраз вось гэтага ніхто не захаваў у памяці. Вядома толькі, што ўпадабаў салдат сабе ў вёсцы кабету, чужую ўдаву, наняўся касіць ёй пожню, ну і, як бывае звычайна ў лагодзе ды згодзе, прыжыў малое. Але памяць аб сабе пакінуў у Верамейках не тым, а гэтай вось крыніцай. Дужа прыдалася яна верамейкаўцам, ажно пачалі з тае пары клапаціцца, каб не звёўся кволы струменьчык, вада якога была заўсёды халодная і смачная».
Расказ пра крыніцу набывае ў рамане элементы прытчы. Інакш кажучы, пісьменнік у гэтую гісторыю ўкладае глыбокі сэнс: «Былі таксама спробы зрабіць крыніцу святой. Адзін год нават крыж паставілі побач мужыкі. Але нехта адгаварыў вёску – маўляў, салдат, які знайшоў гэту ваду, быў чалавек грэшны, дык навошта працу яго рук ператвараць у святую справу? Крыж занеслі назад у вёску, а крыніцу неўзабаве раскапалі шырэй і ўзялі ў дубовую кадушку, каб было яе на доўгія гады. Такім чынам, крыніца стала падобная на звычайную студню, з якой можна было ўранні чэрпаць вёдрамі ваду ўсім вясковым канцом. Але з вёдрамі сюды верамейкаўцы не хадзілі – не так блізка. З гэтай крыніцы пілі ваду тады, як касілі гарачым летам сухадол». А яшчэ, крадком ад людзей, часам карысталіся крыніцай лясныя насельнікі. Цяпер той жа лось з ласянём, якога нечакана напаткаў здрадлівы стрэл Рахіма.
Тым самым крыніца ў рамане выступае ўвасабленнем самой чысціні. Яна здатна радаваць людзей, дарыць ім сваю свежасць, аднаго не церпіць – сляпога ўмяшання. А яно адбылося «пазамінулым летам», калі Чубар з самых лепшых намераў загадаў раскапаць крыніцу, якая заплыла пяском. I яна, як не дзіўна, пачала чэзнуць.
Не чапайце нашых крыніц! – як перасцярога гучыць у рамане. Глыбокі сэнс набывае тое, што лось быў застрэлены акурат тады, калі спяшаўся да вады. Характэрна і тое, што верамейкаўцы сабраліся ля крыніцы амаль усёй вёскай. Крыніца паядноўвае людзей і як бы «дапамагае» ім ачысціцца ад усяго выпадковага.
Далей сюжэтная плынь у рамане як бы запаволеная і быццам засяроджаная на ўсім, што спачатку можа падацца выпадковым. Але гэта не так. I. Чыгрынаў паступова рыхтуе верамейкаўцаў да новага жыцця. Толькі не таго, якое прапануюць ім немцы, а свайго жыцця. Ва ўмовах акупацыі і насуперак акупацыі. З той хіба рознасцю, што ў кожнага будзе ўласнае стаўленне да падзей. А ў цэнтры іх нязменна застануцца Дзяніс Зазыба і Радзівон Чубар. Галоўныя героі ў рамане «Плач перапёлкі», яны і тут не «здадуць» сваіх пазіцый. I не важна, што Чубар цяпер не з’яўляецца ў Верамейках. Што б ні адбывалася ў вёсцы, рана ці позна стане яму вядома і знойдзе ў ягонай душы адпаведны водгалас.
Аднак аўтарытэтам у Верамейках усё ж становіцца Зазыба. Ні Брава-Жыватоўскі, які ходзіць узад-уперад з вінтоўкай і з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком новай улады, ні камендант Гуфельд, які ў Бабінавічах гэту ўладу ўвасабляе, ні немцы, якія прыехалі нарэшце ў вёску… Канечне, афіцыйнай улады Зазыба не мае. Але ён карыстаецца вялікім аўтарытэтам у верамейкаўцаў, а тыя, калі што-небудзь здарыцца, гатовы стаць за яго гарой. Таму Зазыба, здагадваючыся пра гэта, можа дазволіць сабе дзейнічаць так, як неабходна ў кожным канкрэтным выпадку, не надта клапоцячыся, як усё гэта будзе ацэнена з боку. Інтарэсы справы для яго на першым плане.
А вось Чубар, як і ў «Плачы перапёлкі», усё яшчэ шукае сябе, а дакладней – не можа вызначыць уласнае месца на вайне. I хоць у многім пагаджаецца ўжо, што стане партызаніць, тым не менш пачуццё неўтаймаванасці не пакідае яго. Нават тады, калі падышоў да Верамеек, ён не можа вызваліцца ад жадання паспрабаваць прааналізаваць, што магло б адбыцца, калі б падзеі разгортваліся ў іншым кірунку: «…Чубар недзе ўжо гатовы быў нават пашкадаваць, што напаткаў за Іпуццю палкавога камісара з яго байцамі, што выходзілі з акружэння. Калі б тады праехаў на кані міма іхняга вайсковага лагера, цяпер не стаяў бы непрыкаяны тут, на верамейкаўскім полі, зусім не было б патрэбы думаць ды непакоіцца шмат пра якія істотныя і менш істотныя рэчы…»
Стан непрыкаянасці для Чубара пакуль заканамерны, і гэтага аўтар не збіраецца адмаўляць, пакрысе прыбліжаючы свайго героя да людзей… Куды большае развіццё ў «Апраўданні крыві» атрымаў вобраз Зазыбы і яшчэ адчувальней супрацьстаянне паміж ім і Чубарам у падыходзе да самога паняцця барацьбы з ворагам. Разважлівасць і абачлівасць першага становіцца той нормай паводзін, прытрымліваючыся якіх можна не толькі выжыць пры акупацыі, але і, захаваўшы сябе і блізкіх, тых, за каго адказваеш як кіраўнік, пачаць з цягам часу актыўнае змаганне з ворагам. Пры гэтым I. Чыгрынаў не біраецца рабіць з Зазыбы нейкага «святога». Ён – звычайны чалавек, у якога ёсць і добрае, і благое.
Свайго роду выпрабаванне не толькі на сацыяльную актыўнасць (чаго-чаго, а ў гэтым яму, як і Чубару, не адмовіш), а і на маральнасць Зазыба праходзіць пасля вяртання сына Масея, які перад вайной быў аб’яўлены ворагам народа і адбываў пакаранне. З гэтага моманту ў жыцці Дзяніса Яўменавіча пачынаецца новая паласа. Узрушэнне, якое ён перажыў, відаць, можна параўнаць хіба з духоўным хваляваннем самага пачатку вайны. А калі канкрэтней – з прыходам немцаў. I тады разумеў, і цяпер разумее: рана ці позна, але гэта абавязкова мусіла адбыцца. Разумеў, аднак, як гэта нярэдка здараецца, яскрава ўявіць усяго не мог. I вось тое, што павінна было адбыцца, адбылося.
Ва ўсёй значнасці і складанасці сюжэтная лінія Зазыбаў: бацька – сын, безумоўна, паўстае, калі да сказанага I. Чыгрынавым падыходзіш з вышыні нашага цяперашняга стаўлення да тагачасных падзей. Калі многія аўтары абыходзілі іх увагай, дык Іван Гаўрылавіч стварыў пераканаўчы вобраз аднаго з тых, каго сістэма хацела зламаць ды не зламала. Да такіх і адносіцца Масей Зазыба.
У лазні, дзе лёгка дыхаецца, і адбываецца ці не адзін з самых галоўных дыялогаў бацькі з сынам. Болей пытанняў задае Дзяніс Яўменавіч, Масею застаецца ці адказваць на іх, ці тактоўна маўчаць… У спрэчках жа ён апелюе фактамі, няхай у нечым і агульнымі. Бацька ж больш апелюе да розуму, нейкай абагульненай справядлівасці, якая павінна быць у грамадстве. I пры гэтым не можа заўважыць, што ў сваёй святой веры часам ператвараецца ў фанатыка. Хоць чаму здзіўляцца? Рэвалюцыю і рабілі фанатыкі. Вуснамі Дзяніса гавораць і тыя, хто ўсё жыццё верыў у правату сваёй справы: «Для мяне савецкая ўлада – як для маці тваёй ты!.. Ёй, бачыш, няма аніякай справы да таго, які ты цяпер і што ты гаворыш, і што збіраешся рабіць!.. Ты для яе па-ранейшаму такі самы, якім яна цябе нарадзіла… А ўжо ты павер мне – ні адна маці не хоча, каб дзіця ў яе было кепскае!.. Яна б тады і мучыцца не мучылася праз яго. Нават не раджала б!.. Вось гэтак і для мяне савецкая ўлада! Я яе таксама… ну, калі ты хочаш ведаць, я яе таксама раджаў!.. Я за яе біўся! Я за яе пакутаваў!.. Бо мы ўсе, хто за яе біўся тады, ведалі, якая гэта ўлада і навошта яна людзям патрэбна!..»
Слушна наконт гэтага сказаў вядомы крытык Віктар Каваленка: «Безумоўна, Зазыбу вельмі дапамагае жыць непахіснасць яго перакананняў. Але ў Зазыбы – чалавека не вельмі адукаванага і ўнутрана не вельмі развітага – цвёрдасць часам ператвараецца ў зацвярдзеласць, бо ён няздольны на ўзроўні ўнутранай культуры ўспрыняць і зразумець усю нечаканасць і парадаксальнасць свету, шукаць сэнс у патаемных зрухах жыцця. I гэта не віна героя, а ўсяго толькі рэальнасць яго існавання». А рэальнасць для I. Чыгрынава – катэгорыя сацыяльная, таму з такой увагай і выпісаны Зазыба. Ён як супрацьлегласць Чубару, у паводзінах і характары якога, як было заўважана, больш крайнасцей, чым у паводзінах і характары Дзяніса Яўменавіча.
Ёсць у рамане яшчэ адзін вобраз, які нясе значную нагрузку – вобраз Парфёна Вяршкова. Калі суаднесці яго з тымі ж Зазыбам і Чубарам, то відавочна, што Вяршкоў – фігура эпізадычная, яму ў творах (найперш у «Плачы перапёлкі») адведзена не так і шмат месца. Ды гэта як святло зоркі – сама згасла, а след на небе пасля яе застаецца надоўга. I. Чыгрынаў, зазіраючы ў душу Вяршкова, паказвае сябе выдатным знаўцам сялянскай псіхалогіі. Як і ў выпадку з Дзянісам Зазыбам, пісьменнік падкрэслівае, наколькі Вяршкоў паяднаны з роднай зямлёй, як упэўнена чэрпае ў ёй моц і сілу. Немалаважна і тое, што Вяршкоў бачыцца чалавекам, які здатны мудра і разважліва паставіцца і да праблемы ўзаемаадносін жыцця і смерці: «Парфён не баяўся смерці. Ён не баяўся яе так, быццам упэўнены быў, што яна здарыцца не з ім, а з кімсьці іным… Яму толькі дзіўна стала, як гэта здарылася, што раптам падступае чарга да яго, які,па ўсім відаць, павінен быў жыць – ён не хварэў і не ваяваў. У сувязі з гэтым смерць здавалася яму недарэчнай, ён нават сабраў рашучасці пажартаваць у думках: цяперашнім часам і ў рай можна простаму чалавеку не трапіць, бо вайна, мусіць, рабіла праведнікаў больш, чым здольны прыняць іх рай, нездарма кажуць, што загінуўшых у бітве архангелы прапускаюць туды без праверкі…»
Цікава параўнаць Вяршкова з Дзянісам Зазыбам. Абодва выхадцы з народных нізоў, абодва не маюць вялікай адукацыі, абодва адданы савецкай уладзе. Але калі Зазыба ў гэтай адданасці даходзіць да фанатычнасці, то Вяршкоў ужо здатны цвяроза разважаць, глядзець у самы корань справы. Не такі і далёкі ён быў ад ісціны, калі па-свойму паставіўся да арыштаў у трыццатыя гады: «Трымаючы газету ў руках з чарговым спісам засуджаных ворагаў народа, Парфён са скрухай сказаў: «У такой справе заўсёды небяспека ёсць. Хоць ты як сцеражыся, хоць які ты сумленны ды крыштальны ні будзь, а небяспека ёсць. З каго першага пачынаць, людзі звычайна ведаюць. А вось на кім скончыць еты свой пачатак, не ведаюць. Адсюль і бяда. Сянні ты яго забярэш, а заўтра па цябе самога хто другі прыйдзе. Так што… Словам, ета як тое проса ў мяшку, абы дзірачку маленькую пракалупаў хто нечым, тады ўжо і не стрымаеш, усё роўна як вада адтуль пацячэ».
Жаданне разабрацца, што і да чаго ў гэтым жыцці, прымушае Парфёна Вяршкова задумацца наконт таго, а хто мы на зямлі, адкуль пайшлі. З такім пытаннем звяртаецца ён і да Масея:
«– Дак скажы тады. Дужа ведаць захацелася. Дак скажы. Хто на етай зямлі, дзе мы цяпера, жыў да нас? Што ета за народ быў і калі ета было? Мне тута настаўнік адзін расказваў, нібыта нейкія радзімы да нас жылі і па той, і па еты бок Бесядзі. Чуў жа, нябось, як гавораць часам – радзімец цябе возьме! Дык няўжо і праўда жылі тут нейкія благія на зямлі?»
Спяшаецца Парфён атрымаць адказ, спяшаецца, бо ўнутрана адчувае – мала засталося яму дыхаць гэтым паветрам. Зусім мала. А калі даведваецца ўсё і пра радзімічаў, і пра іншыя плямёны, і пра княствы, што былі ў розныя часы на Беларусі, спакайнее душой. Ды і як не паспакайнець, калі яшчэ адна ісціна адкрылася яму. Разважыць лепш, дык ці не самая галоўная. На схіле жыцця Вяршкоў далучыўся да вытокаў. Парфён «раптоўна страпянуўся, адкідваючыся галавой назад і падаючы дагары. Уражаны гэтым, Масей, амаль не чуючы свайго цела, пераскочыў цераз плот, кінуўся да Вяршкова. Нават не нахіляючыся над ім і не слухаючы сэрца, можна было без памылкі вызначыць – Парфён ляжаў на мяжы мёртвы… Бадай, гэта быў першы чалавек, які з часу вайны сканаў у Забесяддзі сваёй смерцю. Падаючы на зямлю, ён нават вочы паспеў заплюшчыць, акурат не хацеў, каб потым убачылі іх пустату».
Няма сумнення, што Парфёна Вяршкова забіла ўсё ж вайна, якая «стрэліла» яму ў самае сэрца. Не было б таго хвалявання, якое перажыў пад наведзенымі на яго і Ціму з Прудоў аўтаматамі, хто ведае, колькі б пражыў яшчэ гэты сумленны чалавек, само ўвасабленне беларуса з яго філасофскай разважлівасцю, мудрасцю, з яго адданасцю бацькоўскай зямлі.
«Апраўданне крыві» – гэта паняцце трэба ацэньваць, распазнаваць паводле тагачасных рэалій, што склаліся ў Верамейках і іх ваколіцах. Там, на вайне, без крыві, смерці не абыдзешся, і калі яны пакладзены на алтар будучай перамогі, то патрэбны. Іншая справа, якой цаной усё будзе дасягнута. З найменшымі стратамі, з меншым горам – значыць, такая кроў апраўдана, а калі скажацца няздатнасць ваяваць разумна, то гэтай крыві пральецца мора. Каму ж, у такім разе, яна неабходна?!
Раман завяршаецца, здавалася б, сітуацыяй, далёкай ад таго асноўнага, дзеля чаго напісаны гэтыя першыя два творы. Чубар, жадаючы злавіць для Агапчынага Міхалкі ласяня, заўважыў, што за ім цікуе стары, нямоглы воўк: «Не разбіраючы пад нагамі частых калдобін, ён заспяшаўся да таго месца, дзе цікавалі адзін за адным воўк і ласяня. Але, узышоўшы на прагаліну, Чубар нават косы позірк не кінуў на ваўка, быццам пагарджаў ім ці наперад ведаў, што пасля будзе гідка ад аднаго выгляду гнойных вачэй яго. Без усялякае перасцярогі ён тут жа падышоў да ласяня. Убачыўшы Чубара, тое не ўскочыла і не памкнулася ўцякаць, наадварот, зусім цупнулася на зямлю, усё роўна як і праўда зразумела, што са з’яўленнем чалавека прыйшло збавенне».
Заканчваўся толькі верасень 1941 года. I адначасова можна (і трэба!) сказаць, што гэта быў ужо верасень сорак першага! Немцы разлічвалі ўсталявацца на акупіраваных тэрыторыях надоўга, а згодна рашэння вышэйшага камандавання і назаўсёды, лічачы сябе тут паўнапраўнымі гаспадарамі… Таму, прыняўшы ўсё гэта пад увагу, інакш пачынаеш ўспрымаць і згаданы эпізод з малым, кволым ласянём і старым, але таксама слабым ваўком. Як ні цяжка даводзіцца ласяняці, як ні падсцерагае яго на кожным кроку небяспека, але яно можа вырасці, стаць на ногі. Ваўку ж, як гэтага ён ні хацеў, наўрад ці даводзіцца разлічваць, што ўсё-такі акрыяе.
Напрошваецца паралель паміж верамейкаўцамі і гітлераўцамі. Першыя, хоць пакуль і не перайшлі да актыўнай барацьбы, знаходзіліся, як кажуць, на парозе яе. Ну, а захопнікі… Звярынай, ваўчынай лютасці ў іх хапае, ды мала што трапляе на зубы.
Наперадзе ў I. Чыгрынава былі новыя раманы, што пазней аб’яднаюцца ў так званы «верамейкаўскі цыкл». Але і «Плач перапёлкі», і «Апраўданне крыві» – гэта не толькі подступы да нечага больш важнага. Гэта і тая трывалая аснова, на якой мацавалася арыгінальная задума I. Чыгрынава – сказаць пра вайну так, як у многім пра яе дагэтуль ніхто не гаварыў.
I гэта яму ўдалося. Таму і ўзнікае жаданне не толькі перачытваць усе раманы цалкам, але і засяроджвацца на асобных з іх. Гэтым разам на «Апраўданні крыві».

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1

Галина Егоренкова

МОГУЧАЯ КРИНИЦА

Великую Отечественную войну Иван Чигринов назвал «первым и главным событием» своей жизни, хотя в год нападения фашистов на нашу страну ему не исполнилось и семи лет. Творческая деятельность писателя, начавшаяся в первой половине шестидесятых годов, сразу же привлекла внимание критики, а с появлением романов «Плач перепелки» и «Оправдание крови» имя белорусского прозаика стало известно всесоюзному читателю.
Факт обращения к военной теме тех, кто не был участником Великой Отечественной, неоднократно осмыслялся и критикой, и писателями. Особо подчеркивался вывод о послевоенном историческом опыте нашей страны, который привел к углубленному пониманию и новому видению событий тех лет. Чигринов об этом говорит так: «…Начиная со второй половины 50-х годов, когда всплеснулась новая волна «военной прозы»… словно рассеялся над полями сражений пороховой дым – стали видны в отдельности полки, батальоны, роты, батареи, солдаты… Мы услышали толчки живого солдатского сердца, узнали, о чем думает человек перед боем и в минуты боя».
И. Чигринов имеет в виду писателей старшего поколения, но с полным основанием можно сказать, что он и сам работает именно в этом ключе. Во многих критических разборах, посвященных анализу его романов, звучала мысль о том, что эпическая, народная тема раскрывается писателем через глубокое и пристальное внимание к отдельной человеческой судьбе, к истории души. Менее широко исследован критикой вопрос о лирических принципах раскрытия характера. Между тем они имеют свою богатую и древнюю традицию, истоки ее можно найти еще в литературе Киевской Руси. У Чигринова лиризм пронизывает всю образную ткань романа, как бы создает общий тон, мелодику прозаической речи.
Название первого романа – «Плач перепелки» – прямо указывает на связь с древней восточнославянской традицией. Вспомним символический плач Ярославны, которая горюет не только о своем муже, но и о судьбе родной земли: «Светлое и тресветлое солнце! Всем ты тепло и прекрасно, зачем же, владыко, простерло горячие свои лучи на воинов лады? В поле безводном жаждой им луки согнуло, горем им колчаны заткнуло». Ассоциации со «Словом» неизбежно возникают при чтении романов И. Чигринова. Вспомним, что для древнего памятника характерно одухотворение сил и явлений природы, которая живет общей с человеком жизнью – она плачет, радуется вместе с ним. Изображение одушевленной, страдающей вместе с народом природы свойственно и романам И. Чигринова. Писатель видит в традициях «Слова» живой арсенал поэтических приемов и средств. Они одухотворяют и поднимают повествование от жестокости войны в сферу трагически-возвышенного – речь идет уже о бессмертии природы и народа.
Романы Чигринова невозможно постигнуть без поэтичнейших эпизодов, связанных с плачем перепелки, с судьбой маленького лосенка-сироты. «Сегодня перепелка не иначе как плакала. То ли гнездо ее разорили, то ли другая какая беда заставила оглашать тоскливым зовом окрестность… Зазыба почувствовал это и с грустью подумал: если птицы так плачут, то как же должны голосить люди, у которых горя несравненно больше, а теперь так его и вовсе через край?» Внешняя безыскусность сопоставления обманчива, ибо это сравнение только начинает собою длинный ряд вариаций, все более и более углубляющих первоначальный образ: «…Гнездо аистов, возвышавшееся на березе возле кладбища, тоже было окутано тучами. Оно то выступало из них на короткое время, и тогда было видно, как стояла там на одной ноге старая аистиха, который год сиротливо прилетавшая сюда, то снова скрывалось». Живой кажется Чубарю трепещущая в затишье молодая осинка. С необъяснимым любопытством наблюдает он за неутомимыми муравьями, прокладывающими свою «живую дорогу», или за рогатой гусеницей, не подозревающей о том, что ею уже собрался позавтракать лесной жаворонок.
Думается, что в некотором смысле перерождение Чубаря, превращение его в свободную, сознательную личность, в подлинного гуманиста (а именно таким представляется будущее образа согласно логике его развития в написанных двух романах) связано с приобщением его к естественной основе бытия человека – к природе. Не случайно, может быть, так настойчиво сталкивает писатель председателя колхоза с осиротелым, беззащитным лосенком: «По эту сторону канавы, всего шагах в шести, растопырив по-телячьи передние ноги, застыл лосенок.
В темно-вишневых глазах его Чубарь ясно увидел что-то невыразимо трогательное и доверчивое».
Становление характера Чубаря происходит как бы в двух планах: с одной стороны, вынужденное усвоение жестокого опыта войны, с другой – сопричастность измученной, израненной природе. И то, и другое сплетается в нерасторжимый узел целостного бытия: природа «приобщается» к боли и бедам человека, человек проникается ощущением бесконечности, неистребимости природы, а через это – незыблемости устоев защищаемого им социалистического общества.
Зачин романа «Оправдание крови» сразу создает своеобразный эмоциональный настрой у читателя: «Маршевая немецкая колонна давно уже прошла мимо Кандрусевичевой хаты в Веремейки, а в деревне мало кто видел ее: почти все взрослое население было в Поддубище. Первой углядела немцев старая аистиха, одиноко и беспомощно, словно подвешенная, маячившая над гнездом возле кладбища. Она была очень голодна, немощна и вообще этот год постоянно недоедала, редко когда снимаясь с березы, чтобы поискать в траве на кладбище или на краю болота пищу, поэтому в голодном забытье немецкая колонна внизу показалась ей вертлявым ужом». И. Чигринов легко и незаметно умеет переключить повествование из бытового, эмпирического плана в символический.
Плач природы воспринимается как символ всеобщего горя. Силы природы выступают как бы вместе с человеком и – за человека. Вот почему так важна И. Чигринову сцена, где предатель убивает старого лося, – ею заканчивается первый роман и ею же начинается второй. Предатель стреляет не только в чудесное животное – он стреляет и в то, что оно собою олицетворяет: в красоту и самое жизнь. А заканчивается «Оправдание крови» тем, что Чубарь ищет лосенка, находит его и спасает.
Есть в романах И. Чигринова еще один способ лиризации повествования, который связан с категорией художественного времени. Автор пишет о прошедшем как о сегодняшнем, отсюда, возможно и отсутствие некоторой эпической дистанции, подчеркнуто детализирование видение, скрупулезное расчленение дней на часы, минуты мгновения. Писатель изображает как бы не то, что было и прошло, а то, что происходит сегодня. Такой способ изображения приводит к непосредственному эмоциональному сопереживанию. Когда человек поет песню, он страдает и радуется в момент исполнения, он переживает все те чувства, которые заключены в слове, в звуках. Вот так и в романах И. Чигринова создается художественная иллюзия – события будто происходят сейчас, на наших глазах.
Понимание образного мира романов И. Чигринова неизбежно включает в себя постижение той лирической стихии, что пронизывает его прозу. Думается, что и к философским обобщениям писатель приходит через лирическое самораскрытие положительных героев, через самообнажение эмоционального строя души.
Возможно, это связано с тем, что среди героев, близких писателю, нет или почти нет людей с рационалистичным складом ума, все они – «естественные люди» привыкшие иметь дело с самыми первозданными вещами и явлениями – землей, солнцем, дождем, снегом, крестьянским трудом. Разумеется, это только часть той общей картины, которая создается и эпическими средствами, прежде всего посредством социального самовыражения личности, воспитанной в условиях социализма. Особенно явственно ощущается сплав лирики и эпоса при обрисовке таких персонажей, как Зазыба, Чубарь, Парфен Вершков. Индивидуальное личное в человеке выступает в органическом единстве с социальным. Для того и потребовалось писателю кропотливое исследование души человеческой, чтобы показать, что социальное поведение людей является результатом сугубо личных. Поэтому в композиции романа встреча с полковым комиссаром так же важна для Чубаря, как и его приобщение к природе Белоруссии – к ее красоте, которую топчет фашизм. А сцены родин в первом романе, сопровождаемая лирической песней, композиционно перекликается с походом веремейковских женщин в лагерь для военнопленных во втором романе, где изображение поднимается до эпических высот.
Следует также заметить, что Иван Чигринов, отталкиваясь от древней жанровой формы, в которой лирический плач перерастал в героико-эпическое повествование, усвоил уроки развитого, психологического реализма. Здесь можно говорить о влиянии русской классики на жанровую структуру его романов. В частности, в романах И. Чигринова эпическая основа глубоко и органично вобрала в себя лирическое прежде всего в его устно-поэтической разновидности. Лиризм привносит в объективное повествование новое эстетическое качество непосредственного свидетельства и глубоко искреннего эмоционального переживания.
Осенью 1978 года Иван Чигринов принимал участие в работе 33-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН. Выступая в Нью-Йоркском университете с лекцией о современной и советской литературе, писатель ответил и на вопрос, почему в Советском Союзе так много пишут о войне. «Опыт минувшей войны, – сказал он, – не только пережитый опыт. Это наука на будущее. И в своих романах писатель предостерегает мир от ужасов новых истребительных войн.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 5

Л. Левановіч

ВЫСПЯВАННЕ НАРОДНАГА ГНЕВУ

Немцы сагналі ўсіх жыхароў на пляц. Тут, каля былой калгаснай канторы, стаяў бронеаўтамабіль. Афіцэр аб’явіў, што ў вёсцы знік салдат, і калі праз дзесяць хвілін яго не адшукаюць, абвінавачаны будуць усе. Калі салдата знойдуць забітым, вяскоўцы павінны будуць назваць забойцу. Інакш – расстраляюць усіх.
На гэты раз смерць абмінула жыхароў вёскі Верамейкі, герояў рамана Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві», які летась выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура»: гітлераўцы адшукалі свайго салдата ў калодзежы, куды ён знячэўку ўваліўся сам. Бронеаўтамабіль паімчаўся даганяць маршавую калону. Гэта было не першае з’яўленне немцаў у Верамейках, калі пасля вераломнага нападу фашысцкія орды дратавалі нашу зямлю.
Што адбывалася тады ў Верамейках, глыбіннай лясной вёсцы ў Надбесяддзі? Намеснік старшыні калгаса Дзяніс Зазыба, добра вядомы нам па раману «Плач перапёлкі», прапанаваў распусціць калгас, што пярэчыла ўстаноўкам акупацыйных улад, якія на першым часе вырашылі іх захаваць, каб не дапусціць скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарада ў каменданта, на якую паліцай Брава-Жыватоўскі павёз Зазыбу, падрабязна, па-мастацку грунтоўна выпісана Чыгрынавым. Гэтая нарада дае ўяўленне, як пачыналі гаспадарыць на захопленай зямлі нацысты, як уводзілі яны «новы парадак».
Але ў Верамейках яшчэ ціха. Праўда, вяскоўцы ўжо адчулі ледзяны подых смерці, калі стаялі на пляцу пад дуламі карабінаў. Нямала зведалі гора верамейкаўскія жанкі па дарозе ў Яшніцу, дзе быў лагер ваеннапалонных.
У рамане шмат размоў і спрэчак. Спрачаецца Зазыба з Чубарам наконт таго, як арганізаваць супраціўленне ворагу. Абачлівы, па-сялянску мудры Зазыба стрымлівае Чубара ад паспешлівых дзеянняў, каб не пралівалася дарэмна кроў, на што той адказвае: «Кроў герояў, Дзяніс Яўменавіч, памагае спець ідэям». Але Зазыба пярэчыць: «Не крывёй сваёй напалохаць іх, а зброяй».
Чубар і Зазыба разумеюць, што надыходзіць час рашучага змагання. Гэта адчуваюць і іншыя персанажы рамана.
Пісьменнік даследуе глыбінныя вытокі народнай мужнасці, паказвае ў сваіх герояў тыя рысы характару, якія яскрава выяўляюцца ў партызанскай барацьбе з ворагам.
У рамане «Апраўданне крыві» І. Чыгрынаў паказаў сябе большым майстрам псіхалагічнага аналізу, чым у «Плачы перапёлкі». Праўда, і новаму раману ў меры бракуе дынамікі, напружанасці, некаторыя сцэны перагружаны апісаннямі, не заўсёды апраўданымі экскурсамі ў мінулае, падчас аўтар злоўжывае падрабязнасцямі побыту.
Добрага слова заслугоўвае мова рамана. Жывая, каларытная моўная стыхія ўсходняй Магілёўшчыны пераліваецца ўсімі фарбамі. Фраза ў Чыгрынава пластычная, гнуткая, не баіцца ён даўжэзных, аж на паўстаронкі перыядаў, і чытаюцца яны з асалодаю.
Невялікі адрэзак часу – два месяцы – ахопліваюць раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві». Доўгія пакутлівыя дні пад фашысцкай навалай. Гнеў і нянавісць да акупантаў выспяваюць у душах савецкіх людзей. Цеціва лука туга напята, і вось-вось вылеціць страла помсты – на дапамогу фронту падымуцца тысячы беларускіх партызан. На такі роздум наводзяць раманы І. Чыгрынава.
Неўміручаму подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай прысвечана шмат твораў. Па гарачых слядах вайны пісалі Чорны і Лынькоў, Мележ і Шамякін. У дні суровага  змагання з фашызмам былі створаны паэтычныя шэдэўры «Васіль Цёркін» Твардоўскага і «Сцяг брыгады» Куляшова. У 50-я гады загучалі галасы ўчарашніх лейтэнантаў Бондарава, Бакланава, Быкава, якія ведалі «акопную праўду».
Цяпер пішуць пра вайну людзі, якія па ўзросту не былі і не маглі быць ні ў партызанах, ні на фронце. Гэта тыя, чыё дзяцінства абпалена полымем вайны. Іх творы – свайго роду трэцяя хваля літаратуры пра Вялікую Айчынную. Пішуць дзеці франтавікоў і партызан. Яны зведалі жахі акупацыі, ведаюць смак сірочага хлеба. Убачанае і перажытае жыве ў іх памяці і сэрцах, прымушае брацца за пяро. Да такога пакалення належыць і Іван Чыгрынаў.

В. Локун

ПОИСК ПРОДОЛЖАЕТСЯ…

І. Чыгрынаў. Апраўданне крыві. Раман. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», Мінск, 1977.
И. Чигринов. Оправдание крови. Роман. Перевод с белорусского И. Сергеевой. Журнал «Дружба народов». 1977, № 8, 9.

Тревожно начало романа: к деревне Веремейки медленно приближается немецкая маршевая колонна. Первой углядела немцев аистиха, которая, словно подвешенная, маячила над гнездом возле кладбища. В этот год аистиха постоянно недоедала, поэтому в голодном забытьи немецкая колонна внизу показалась ей ползущим ужом.
Но жители Веремеек немцев пока не видят, и поведение их буднично, обыденно. У них все еще свои – веремейковские – заботы: в этот день крестьяне делили между собой колхозное жито (таково было решение правления артели). А еще в этот день татарин Рахим убил лося, и веремейковцы собрались за деревней посмотреть на зверя.
Вот здесь, на суходоле, и произошла их встреча с немцами.
Это первая массовая сцена в романе, а всего их – четыре, и они в архитектонике произведения, в его идейном замысле играют чрезвычайно важную роль, аккумулируя в себе общее психологическое состояние жителей Веремеек, которое эволюционирует от сцены к сцене. Вот красноречивое свидетельство тому. Если встреча с немцами на суходоле привела крестьян в замешательство, вызвала растерянность и даже страх («кто-то начал молиться»), то постепенно – со временем – душевная оторопь прошла.
И перед нами – совсем другое психологическое состояние массы (оно передано через восприятие одного из главных героев произведения): «Зазыба слышал, как приглушенно разговаривали вокруг веремейковцы, и по всем – и по мужчинам, и по женщинам – было видно, что прежнего страха, прежнего оцепенения, которые владели крестьянами совсем недавно, на суходоле, теперь не чувствовалось, по крайней мере, ничего такого по лицам сельчан Зазыба не заметил, будто после случившегося возле криницы те не верили, что им вообще что-то может угрожать» (здесь и далее перевод мой – В. Л.)…
…Идут первые и самые трагические месяцы войны. Но ни грома канонады, ни свиста пуль в романе не слышно. Сюжетное действие почти отсутствует, писатель делает упор на действие внутреннее, действие психологическое. Он ищет и исследует те нравственные качества в человеке, которые станут источником силы и мощи борьбы народной. Отсюда и своеобразное построение произведения, где, по мнению литературоведа А. Яскевича, «…ряд сопоставлений деталей, сцен, эпизодов, сосуществуя вместе с действием, раскрывает идейную доминанту произведения», (журнал «Маладосць», 1977, № 6). При этом, продолжает исследователь, фабула романа оказалась настолько скрытой, затаенной где-то на глубине, что она перестала быть ведущим элементом композиции.
Этот сложный процесс соединения эпизодов, явлений, фактов служит наиболее полному проявлению характеров героев в самых разных ситуациях. Правда, автору до конца не удалось избежать, «чрезмерностей» – некоторые страницы романа явно перегружены деталями быта, пейзажными зарисовками, пространными и не всегда логически оправданными экскурсами в историю. И в то же время проза И. Чигринова (если сравнить «Оправдание крови» и с предыдущим романом «Плач перепелки», и с более ранними рассказами) стала сдержанней, психологически насыщенней. Каждое движение, каждый жест, взгляд героя, интонация его голоса – все в поле зрения писателя и подано с расчетом на четкую фиксацию всего этого читателем. Автор как бы боится упустить какую-либо черточку, может, и незначительную в отдельности, но крайне важную для воспроизведения целостной картины.
Один из центральных образов романа, – образ Дениса Зазыбы, с которым непосредственно связан идейный замысел произведения. Денис Зазыба, бывший заместитель председателя колхоза, кажется самым характерным героем в прозе И. Чигринова вообще.
Что же он за человек, Зазыба?
Биографические вставки дают нам возможность проследить его жизненный путь, процесс становления его как личности, общественно значимой, рано постигшей науку о богатых и бедных, правду народную. За эту правду Зазыба боролся в 17-м году, защищал ее в гражданскую в рядах армии Щорса. Он непоколебимо верит в непобедимость коммунистической идеи, в свой народ. Но прежде, чем взяться за оружие, для этого человека важно взвесить все «За» и «против», наметить конкретную цель, поставить перед собой конкретную задачу. Поэтому Денис Зазыба – внешне медлительный, спокойный – находится в постоянном напряжении, анализирует все вокруг происходящее. Это подтверждает и авторская характеристика героя: «…Как рассудительному человеку, которому мало на лету схваченного, краем уха услышанного, ему необходимо было вникнуть в суть вещей, чтобы понять их, а потом уже делать вывод».
Ну, а как смотрят на Зазыбу односельчане, близкие люди?
Как на человека честного, принципиального, наделенного обостренным чувством ответственности за судьбу родной земли.
Перво-наперво здесь, пожалуй, следует обратиться к свидетельству его жены Марфы, от которой (по признанию самого Дениса Зазыбы) он ничего никогда не утаивал. «Война эта… великой бедой легла на него, – говорит она сыну Масею. – Все он душой болеет, все тревожится, горюет»…
Парфен Вершков, «крепкий мужик», тот, на которого всегда можно положиться (кстати, он совсем не случайно при первой встрече с немцами оказался в толпе веремейковцев рядом с Денисом Зазыбой), в разговоре с тем же Масеем практически повторил слова Марфы: «За все он в ответе, все он всегда на себя брал»…
Да и сам Масей прекрасно знает цену таким людям: «Святой человек ты у меня, отец…»
С сыном у Дениса Зазыбы сложные отношения, но они лишены неопределенностей. По ложному доносу Масей в свое время был обвинен в политической неблагонадежности, и вот сейчас, в начале войны, вернулся домой. Но не «до чистой», а в результате стечения военных и других обстоятельств. И это тревожит Зазыбу, он боится, как бы обида за прошлое не толкнула сына на необдуманный, опасный шаг. Он спрашивает, что же тот собирается делать. И горячо объясняется с Масеем: «Я понимаю, ты теперь обиженный. Тебе и в самом деле несладко. Только поверь мне, своему отцу, Советская власть в твоей беде не виновата». Говоря это, он дает понять сыну, какого ответа он ждет от него и, следовательно, поведения, действий.
Сущность Зазыбы как человека, как гражданина мы хорошо чувствуем в его споре с Браво-Животовским. Спора-то, собственно, и не вышло, это скорее – монолог полицейского, веремейковского примака, прерывать который Зазыба считает прямым унижением для себя, ибо он «совсем не вызывал внутреннего сопротивления». Браво-Животовский радуется, видя, как рушится все, что с такой самоотверженностью, с таким упорством создавал до войны Зазыба: «Будет опять, как раньше – каждый своим двором заживет, каждый сам по себе». Но глубока, непоколебима вера Зазыбы: «…За отступлением наступление будет». Эти слова он скажет… нет, не Браво-Животовскому, сыну Масею.
Денис Зазыба (как, впрочем, и все веремейковцы) пока еще не на войне, а скорее в войне. Но он хорошо знает, что война – не только «большая беда», но «и время большого испытания».
Намеченная раньше, в первой книге «Плач перепелки», линия расхождения характеров Зазыбы и Чубаря, бывшего председателя колхоза, достигает сейчас наибольшего контраста. Чубарь хоть и предан целиком идее борьбы с оккупантами, но не учитывает конкретных обстоятельств. Его жизнь – это жизнь для народа, и в то же время Чубарь очень далек от него, а иногда просто забывает о человеке, о людях в целом. Чубарь упрекает Зазыбу в бездействии, в лояльности к новым властям, говорит о том, что Зазыба «наконец должен понять, что на войне нужно воевать». Все это так, но Зазыба понимает то, чего не понял, точнее, не хочет понять Чубарь. «Нет, брат, – пытается охладить Чубаря его заместитель, – не так все просто, как кажется и хочется нам. Тут ко всему надо с головой подходить. Нам здесь начинать эту партизанскую войну, то нам и думать, как начинать ее и с чем». Очень хотелось Зазыбе заставить Чубаря посмотреть на все глазами человека, который силен не только преданностью общему делу – а сейчас это была борьба с врагами, – но и способностью оценить обстановку и действовать сообразно с ней. Вопреки здравым доводам Зазыбы, Чубарь поджигает жито. Но не фашистов, а веремейковцев он оставляет без хлеба. После проделанной ночью операции в душе Чубаря словно что-то сместилось, он, кажется, близок к тому, чтобы понять, что «ко всему надо с головой подходить»: «Чубарь был целиком уверен, что сделал в Поддубище то, что чрезвычайно необходимо было сделать и что в его положении никак нельзя было не сделать… Однако, несмотря на внутреннее удовлетворение, спал Чубарь все- таки плохо».
Образы Дениса Зазыбы, Чубаря, Масея глубоко психологичны. Для более полного раскрытия характеров писатель мастерски использует диалоги. Напряженные, большей частью без авторских ремарок, они по форме и по функции нередко приближаются к диалогам драматическим. Именно через диалоги как на более оптимальный вариант выражения «диалектики мысли» И. Чигринов показывает нам внутренний мир своих героев. И потому особенно досадно, когда прозаик допускает ряд просчетов.
Я имею в виду слабо выраженную индивидуализацию речи героев. А также те места в романе, где диалоги носят чисто информационный характер или где автор, словно не доверяя персонажу, говорит за него сам (последнее связано с образом Парфена Вершкова)… Но в общем возросшее мастерство писателя в построении диалогов очевидно.
И. Чигринов в «Оправдании крови» часто и охотно прибегает к сравнениям, параллелям, сопоставлениям, находя здесь новые резервы образного выявления. Вспомним в этом случае Масея, одинокого, пребывающего во власти личной боли. Масей с матерью пошел посмотреть на сгоревшее жито и впервые оказался за деревней на небольшой возвышенности. И то, что ему открылось вдруг, поразило до глубины души: «Веремейки похожи внешне на согнутый лук, где тетивой была стена леса за озером, стрелой – короткая улица, которая называется Подлипками… Тетива этого своеобразного лука давно была туго натянута, а стрела все не вылетала. Не вылетала, возможно, потому что не имела пока перед собой определенной цели». Это открытие стало для Масея тем толчком, вслед за которым к нему пришло новое, действенное восприятие жизни. И в то же время деревня-лук с натянутой стрелой не только образное воплощение перемены психологического состояния Масея. Это образ-символ, которым автор утверждает готовность Веремеек вступить в открытую схватку с врагом. А чуть дальше, из диалога Масея с Парфеном Вершковым, проводится глубокая мысль о непобедимости родной земли. Вершков, заинтересовавшись историей края, спрашивает Масея: «Значит, и раньше неспокойной наша надбеседская земля была, Денисович? Не давалась?»
И тот удовлетворенно отвечает: «Выходит, что так, дядька Парфен».
И тут мы должны снова вернуться к Денису Зазыбе, точнее, вместе с ним отправиться на восстановление разрушенного моста, куда немцы согнали население окрестных деревень. Там к Зазыбе подойдет знакомый председатель и, поздоровавшись за руку, сообщит: «На чугунке взорвали немецкий эшелон». И Зазыва радостно подумает: «Наконец-то, и у нас началось!» Теперь ему его ближайшая конкретная цель ясна – установить связь с подпольным райкомом партии….
Сложен, как я говорила, этот роман.
И, конечно же, его эстетико-философская концепция не сводится к одному- двум образам. Но делать какие-то общие выводы, мне кажется, рановато. Некоторые моменты (психологическая незавершенность линии Чубаря, ввод в произведение практически не связанных, с сюжетом фронтовых эпизодов) дают возможность предположить, что автор намерен продолжить свою летопись войны, и мы еще встретимся со знакомыми персонажами.

Алесь Марціновіч

ЯЕ ВЯЛІКАСЦЬ ПРАЎДА

Значнасць таго ці іншага твора асабліва добра бачыцца на пэўнай адлегласці. Час, які праходзіць пасля першага знаёмства з ім шырокага чытача, звычайна з’яўляецца тым своеасаблівым барометрам, па паказаннях якога вельмі выразна бачна, што ж даў ён нашай літаратуры ў цэлым. У дачыненні да новага рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві» ўжо цяпер, праз нейкі год з лішнім пасля яго надрукавання ў часопісе «Маладосць» (нядаўна ён выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве «Мастацкая літаратура», была руская публікацыя ў «Дружбе народов»), можна смела сказаць – узята новая, дагэтуль недасягальная яшчэ вышыня ва ўсёй савецкай ваеннай прозе.
Гаворачы яшчэ пра першы раман I. Чыгрынава «Плач перапёлкі», А. Аўчарэнка заўважыў, што твор вызначаецца «бязлітасным рэалізмам і паглыбленым псіхалагізмам». Менавіта гэтыя, надзвычай характэрныя рысы ўсёй творчасці пісьменніка знаходзяць свой працяг, далейшае сдвярджэнне ў «Апраўданні крыві». Сурова, мужна, але праўдзіва піша I. Чыгрынаў, адкрыта ўзнімае вострыя, па-ранейшаму надзённыя пытанні, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.
У новым творы ўсё выразней бачыцца мастакоўская спроба паглядзець на вайну як на грамадскую і сацыяльную з’яву, заўважыць чалавека, які пазбавіўся няўпэўненасці ў сабе.
Зазыба і Чубар – не толькі два галоўныя героі, а па-сутнасці два полюсы ў рамане. Уважліва сочыш за кожным іх учынкам і з радасцю для сябе заўважаеш, што I. Чыгрынаў стварыў сапраўды народныя характары. Ён выяўляе тыпы, вартыя таго, каб назаўсёды застацца ў нашай літаратуры прыкладам чалавечай самаахвярнасці і самаадданасці, ты­пы, якія ў пераломны гістарычны момант не толькі захавалі ў сабе ўсё ранейшае, лепшае, набытае цяжкім шля­хам пазнання ісціны, але і здолелі зрабіць лепшымі іншых.
Зазыба «з тых лепшых прадстаўнікоў народа, у свядомасці якога акумулявалася ўсё найбольш чыстае, здаровае, сумленнае і непадатлівае, на чым трымаецца ўклад жыцця». Па-сутнасці, у «Апраўданні крыві» Зазыба з’яўляецца асноўным героем, бо ўсе падзеі так ці інакш праходзяць праз яго ўспрыманне. Гэта ён, Зазыба, разам з фашысцкім паслугачом Брава-Жыватоўскім едзе ў Бабінавічы на нараду да каменданта, гэта ён перажывае радасць і пэўную трывогу, што сын Масей «не па чыстай прыйшоў» з турмы, а быў адпушчаны канвойным. Зноў-такі без Зазыбы не абыходзіцца ўзвядзенне моста, які фашысты загадалі тэрмінова будаваць замест узарванага. Сме­ла, рашуча, без аглядкі рэжа ён «праўду-матку» ў вочы. Ці не ў гэтай апантанасці яго сіла?! Ці не ў перакананасці?! I Брава-Жыватоўскі, які ў першыя ж дні вайны здрадзіў, перайшоў на бок ворага, пачынае адчуваць сябе ніякавата перад наступальнасцю Зазыбы.
Вернемся да першых старонак рамана. Яны месцамі нагадваюць своеасаблівы маналог, у якім Брава-Жыватоўскі даводзіць сваю «філасофію». Аднак ёсць яшчэ Зазыба. Засяроджаны, негаваркі і муд­ры… У маналогу Брава-Жыватоўскага «ўсё выразней адчуваліся здзеклівыя ноткі, і голас яго паступова рабіўся злосны і нецярплівы, няйначай паліцэйскага раздражняла Зазыбава адмоўчванне».
Рэакцыя на ўсё гэта ў Зазы­бы дасягнула свайго апагея, калі яны разам ехалі ў Бабінавічы. Прагучалі словы, якія ў тыя дні мог сказаць толькі чалавек, сапраўды чысты сваім сумленнем: «Бальшавікі – гэта людзі. Жывыя людзі. I ніякая ўлада не прымусіць іх адмовіцца ад сваіх перакананняў. Паспрабуй, выкінь з ча­лавека душу. А перакананне – гэта і ёсць душа. Ну, а паколькі людзі жывуць паўсюль, паколькі без людзей на зямлі немагчыма, значыць і бальшавікі будуць заўсёды сярод іх».
«Шасцяронкай у вялікім механізме» па-ранейшаму бачыц­ца Чубар. Яго максімалізм, які месцамі пераходзіць у аголенае выражэнне нейкай ідэі, без уліку абставін, у многім становіцца зразумелым, калі прыняць пад увагу тое, што «такія натуры, як Чубар, звы­чайна добра адчуваюць сябе ў калектыве». Застаўшыся ж сам-насам, калі трэба прымаць важныя рашэнні без указанняў «зверху», яны кідаюцца ў крайнасці.
І. Чыгрынаў не ідэалізуе Чубара, з усімі чалавечымі слабасцямі паказвае ён і іншых вяскоўцаў, у тым ліку і Зазыбу. Тут зноў навідавоку тая жыццёвая праўдзівасць, якая заўсёды прысутнічае ў творах па-сапраўднаму мастацкіх, народных па свайму зместу.
Талент пісьменніка акрэсліваецца ўсё больш выразна, больш упэўнена. У «Апраўданні крыві» расказваецца пра лёс беларускай вёскі Верамейкі ў гады вайны, але пранікненне ў характары настолькі моцнае, асэнсаванне рэчаіснасці – поўнае і ўсебаковае, што раман успрымаецца як адлюстраванне лёсу ўсяго caвецкага народа, які выстаяў і перамог у смяротным змаганні з фашызмам.

Міхась Няхай

ГАТОЎНАСЦЬ ДА ПОДЗВІГУ

Аб раманах Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі» i «Апраўданне крыві»

Калі выйшаў у свет першы раман I. Чыгрынава «Плач перапёлкі», які ўвабраў у сябе лірыка-публіцыстычную і філасофскую глыбіню, фальклорную шчодрасць і яркі нацыянальны каларыт яго папярэдніх апавяданняў, адразу было заўважана, што пісьменнік пайшоў няходжаным, але правільным шляхам, які і прывёў яго да новых адкрыццяў у асэнсаванні тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Ён паказаў жыццё калгаснікаў глухой вёскі Верамейкі, што размешчана на ўсходзе Магілёўшчыны, у першыя два месяцы пасля вераломнага нашэсця гітлераўцаў, да таго, як у вёсцы ўпершыню з’явіліся нямецкія салдаты. Чыгрынаў выбраў для аналізу такія напружаныя і адказныя сітуацыі, апынуўшыся ў якіх кожны чалавек павінен быў выявіць максімум свайго духоўнага патэнцыялу, паказаць сваю чалавечую сутнасць і зрабіць пэўны маральны выбар. Выбар гэты мала чым розніцца ад таго, што прымаюць воіны напярэдадні смяротнага бою, на які ідуць яны дзеля выканання свайго патрыятычнага абавязку.
Па-рознаму праходзяць гэтае галоўнае выпрабаванне цэнтральныя героі рамана – Дзяніс Зазыба і Радзівон Чубар, вясковыя дзядзькі Парфен Вяршкоў, Сілка Хрупчык, Іван Падзерын і Кузьма Прыбыткоў, жанчыны – салдаткі Дуня Пракопкіна, Варка Касперукова, Гэля Шарахоўская, Роза Самусёва, Прося Рацэева і Палага Хахлова, дэзерціры Раман Сёмачкін і яго сябар Рахім, паліцэйскі Брава-Жыватоўскі, іх падпявала Мікіта Драніца і іншыя жыхары, якія засталіся ў вёсцы пасля адыходу Чырвонай Арміі. У дасканалым і грунтоўным даследаванні прычын маральнай трываласці савецкіх людзей, у прасочванні ўплыву атмасферы нашага даваеннага жыцця на фарміраванне моцных і выпрабаваных характараў, на згуртаванасць і гатоўнасць савецкіх людзей да подзвігу, у жывым адлюстраванні каларыту нацыянальнага побыту заключаецца важнейшая эстэтычная і сацыяльна-патрыятычная вартасць рамана.
Сканцэнтраванасць на дзеях драматычных, але непрацяглых у часе выклікае адчуванне незакончанасці першага рамана. Ён і сапраўды выглядае незавершаным, але толькі ў падзейных адносінах, бо псіхалагічная, філасофская і лірыка-публіцыстычная напоўненасць сюжэта, маштабнасць характараў і падзей выразна акрэслілі ў ім контуры вялікага эпічнага палатна.
Летась выйшаў з друку другі раман I. Чыгрынава – «Апраўданне крыві», які з’яўляецца працягам «Плачу перапёлкі». У новым творы пісьменнік яшчэ больш глыбока пранікае ў сацыяльны і маральны сэнс тых падзей, сітуацый і фактаў, што адбыліся ў вёсцы Верамейкі пасля прыходу немцаў і пачатку акупацыйнага рэжыму. Пісьменнік здолеў яскрава выявіць высакародства народнай душы, паказаць веліч і моц характару простага чалавека.
Незвычайную і некалькі нязвыклую форму, уласцівую «Плачу перапёлкі», мае і новы раман Чыгрынава, і яна вытлумачваецца тым, што дамінуючае значэнне ў творах займае апісанне цывільных людзей. У нашай літаратуры няшмат знойдзецца твораў, дзе аддавалася б такая пільная ўвага паказу жыцця сялянства на акупіраванай тэрыторыі, у прыватнасці, тых, хто фармальна не знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, але ўсё жыццё было па сутнасці змаганнем. Пісьменніка цікавіць паказ штодзённага разумення людзьмі свайго патрыятычнага абавязку, скрупулёзнае адлюстраванне будняў таго подзвігу, які ўяўляе не гераічнае імгненне-парыў, а цяжкую і працяглую барацьбу за ідэалы з усімі стратамі і поспехамі, Таму хоць у рамане і няма чыста ваеннай лініі, адсутнічаюць батальныя сцэны, перадсмяротныя споведзі герояў, ён у той жа час успрымаецца як твор традыцыйна ваенны, аўтар якога пайшоў па шляху даследавання драматычнага працэсу падрыхтоўкі людзей да барацьбы, аналізу духоўных вытокаў усенароднага супраціўлення. Гарманічна спалучаючы два пачаткі – рэтраспектыўны паказ жыцця сваіх герояў і адлюстраванне іх сённяшняга дня, – пісьменнік услаўляе энергію народнай актыўнасці, веліч народнага патрыятызму, эмацыянальнае і інтэлектуальнае багацце ўнутранага свету савецкіх людзей, існаванне ў народным асяроддзі трывалых пачуццяў, выхаваных партыяй і савецкім ладам жыцця.
Іван Чыгрынаў сам не быў удзельнікам вайны, ён памятае яе толькі па дзіцячых уражаннях. Матэрыялам для раманаў паслужылі звесткі, пачэрпнутыя пісьменнікам з нетраў народнай памяці, асэнсаванне дакументаў і сведчанняў непасрэдных удзельнікаў барацьбы з фашыстамі. Але дакументальна-гістарычны падыход не скоўвае пісьменніцкай фантазіі, а надае ёй прастор і мастацкую дакладнасць. Іван Чыгрынаў умела справіўся з сюжэтна-кампазіцыйнай пабудовай свайго рамана, таму ў ім амаль няма эпізодаў, якія б не былі звязаны нейкім чынам са скразным дзеяннем, так ці інакш не ўступалі ва ўзаемаадносіны з галоўнымі героямі – Радзівонам Чубарам і Дзянісам Зазыбам, на чыіх плячах ляжыць галоўная адказнасць за лёс верамейкаўцаў. Разыходжанні, якія назіраюцца паміж імі адносна арганізацыі адпору ворагу, значна павялічваюць драматычнае гучанне твора. Нават лінія, звязаная з лёсам чырвонаармейцаў Халадзілава і Шпакевіча, з падзеямі на фронце, мае пэўнае дачыненне да лёсу Чубара і Зазыбы, да лёсу ўсіх Верамеек, бо яна цесна звязана з раскрыццём тэмы цяжкіх і трывожных прадчуванняў, якая глыбока пранізвае ўвесь змест рамана і афарбоўвае яго то ў гераічныя колеры, то ў колеры бяды і пакут. Гэтая асаблівасць паступова ператвараецца ў асноўны стрыжань, які трымае ў напружанні шматлікія сцэны і сюжэтныя лініі, назапашваючы агульны трагедыйны зарад.
Што ж датычыць асобных вобразаў, напрыклад, Чубара і Масея, якіх крытык Я. Лецка лічыць у аднолькавай ступені трагічнымі («Вячэрні Мінск», 16 лютага 1977 года, артыкул «Чалавек і вайна»), то тут справа патрабуе ўдакладнення. Чым больш аўтар паглыбляецца ў рэтраспектыўны перагляд мінулых падзей, звязаных з лёсамі гэтых герояў, чым больш узіраецца ён у сённяшнія іх паводзіны, тым больш пашыраецца аптымістычнае разуменне іх сутнасці і выглядае памылковай іх трагічная трактоўка. У рамане можна адшукаць мноства мясцін, у якіх адбываецца паступовае збліжэнне Чубара і Зазыбы. Яны прыходзяць да ўсведамлення неабходнасці ўзброеных манеўраў, не падуладных ніякаму страху, іх чалавечая сутнасць патрабуе актыўнага супраціўлення ворагу. А частковую прамалінейнасць і паспешлівасць у меркаваннях Чубара і больш грунтоўную, хоць і крыху размагнічаную памяркоўнасць і разважлівасць некалькі азмрочанага службовымі і асабістымі гаркотамі Зазыбы, наўрад ці варта даводзіць да трагічных супрацьпастаўленняў. Думаецца, што логіка развіцця характара Чубара вядзе да таго, што ён з цягам часу зможа стаць адным з носьбітаў галоўнай ідэі твора. Ну, і няхай ён пакуль што знаходзіцца на раздарожжы, блукае ў адзіноце, спальвае копы жыта, кіруючыся старымі ўказаннямі. Але бачыць трагічны адчай у гэтых учынках альбо страх і разгубленасць у далейшых яго паводзінах няма падстаў. Наадварот, ён знаходзіцца ў стадыі выспявання цвёрдых, рэальных адносін да абставін, паважлівай прыхільнасці да сялян, з якімі ён не паспеў душэўна сысціся за час даваеннай работы і цяпер гэта вельмі востра адчуў. Адчуў пад уплывам далучэння да натуральнай асновы жыцця, да прыроды, збліжэння з Зазыбам, які, дэрэчы, сам не заўсёды адчувае сваю бездакорнасць і перавагу перад малодшым таварышам.
Можна сумнявацца яшчэ і ў тым, ці ёсць дастаткова падстаў адносіць вобраз Масея Зазыбы да ліку трагічных. Так, ён быў несправядліва пакараны ў перыяд панавання культу асобы, толькі што вярнуўся з турмы – і хто ведае, якія думкі ў яго галаве зараз. Але калі паглыбіцца ў кантэкст рамана, можна прыйсці ледзь не да адваротнага вываду – не толькі трагічных, але нават і хваравітых адценняў у яго маральным стане, у яго ўчынках, паводзінах, роздумах не назіраецца. Наадварот, ён паступова прыходзіць да новага, дзейснага ўспрыняцця жыцця, паспяхова пераадольвае тупік адзіноцтва і пустэльнасці. Хіба не сімвалізуе абуджэнне ў яго свядомасці перспектыўных пачуццяў момант, калі ён з узгорка нечакана для сябе заўважае, што вёска Верамейкі нагадвае сваім знешнім выглядам туга нацягнуты лук. Мы адчуваем, што ў ім дрэмлюць героіка-патрыятычныя пачуцці, ён пакуль што і сам іх не заўважае, але яны прыкметны чытачу.
У рамане «Апраўданне крыві» Чыгрынавым створаны каларытныя вобразы людзей калгаснай вёскі, пранікнёна выяўлены іх душэўныя рухі і перажыванні.
Пісьменнік напаў на моцную «народную жылу». Гэта і дазволіла яму дакладна і ёміста перадаць сацыяльную і эстэтычную накіраванасць сваёй працы. У раманах адбілася агульнае імкненне нашай літаратуры да шырокіх ідэйна-маральных, філасофскіх, сацыяльных абагульненняў аб вайне, да стварэння эпічна панарамных палотнаў аб лёсе народным.

В. Элькин

СКАЗ О БОРЬБЕ НАРОДНОЙ

Иван Чигринов. Оправдание крови. Роман. Перевод с белорусского Инны Сергеевой. М., «Советский писатель», 1978 г.

«В Белоруссии о Великой Отечественной пишут многие – по нашей земле прошла большая разрушительная сила. Еще и сейчас война отзывается в каждом доме, в каждой хате. Но каким бы трагическим ни было то время, вспоминаем мы о нем не только как о годах великого опустошения: в нашем народе как никогда выросло чувство патриотизма… как никогда прежде, усилилось чувство коллективизма, чувство дружбы с другими народами».
Эти слова белорусского писателя Ивана Чигринова, сказанные им за «круглым столом» на тему «Военно-патриотическое воспитание и советская литература» (журнал «Литературное обозрение»), могли бы стать эпиграфом к его дилогии, с первой частью которой, «Плач перепелки», читатель познакомился несколько лет назад. И вот теперь увидела свет вторая книга, «Оправдание крови», где мы вновь встречаемся со многими уже знакомыми нам героями. Время действия романа – сорок первый год. Это продолжение повествования о первых днях Великой Отечественной войны, об оккупации Белоруссии фашистскими захватчиками.
Враг стремительно наступает. Председателя колхоза лесной деревни Веремейки Родиона Чубаря не успевают даже призвать в армию: в райцентре, где еще только вчера находился военкомат, уже обосновался немецкий комендант. Веремейковцы очутились в тылу врага.
Коммунистическая партия в то грозное время призывала создавать на оккупированной территории невыносимые условия для фашистов и их пособников, широко развертывать партизанскую войну. На страницах романов Чигринова показано, как в душе белорусского народа вызревал отклик на призыв партии.
Именно об этом тяжелом периоде в истории Великой Отечественной войны писал тогда М.И. Калинин: «Народ, если образно представить его в одном лице, нервно переступал с ноги на ногу, в нерешительности, что же делать: как конкретно, практически защищать Родину тем, кто не призван в армию?»
И народ собирает силы для борьбы против «нового порядка». Но до решительного выступления надо выстоять, выдержать на том этапе войны, о котором идет речь в романах Чигринова, а это означало прежде всего не умереть с голоду. Именно такую перспективу – голодную смерть – предрекал германский фашизм миллионам советских людей. Об этом свидетельствуют документы. В книге «Война в тылу врага» перечисляются «Принципы экономической политики на Востоке», утвержденные Гитлером 2 мая 1941 года. Там записано: «Войну можно вести лишь при условии, если… все германские вооруженные силы смогут снабжаться продовольствием за счет России». И еще: «Когда мы заберем из страны все, что нам необходимо, десятки миллионов людей, несомненно, умрут от голода».
На долю веремейковцев выпадают жестокие испытания, и каждое следующее – горестнее предыдущего. Начинается, казалось бы, с малозначительного эпизода: полицай убивает лосиху, которая вместе с лосенком, гонимая войной, прижилась было в лесу, окружающем Веремейки. Но смерть лосихи вызывает у людей глубокое сожаление. Выстрел, эхо которого разнеслось по окрестным лесам, прозвучал как прелюдия к их собственным мукам, к близящемуся столкновению лицом к лицу с врагом.
И действительно, сразу после этого жители Веремеек впервые видят оккупантов: неожиданно за деревней появляется маршевая немецкая колонна… Вот гитлеровец бьет, правда, по недоразумению, собственного прихвостня – односельчанина веремейковцев, и все напряженно ждут, не возьмется ли он тут же за других. Вот в проходящей немецкой части бесследно пропадает солдат, и только случайность спасает всех от расстрела. Вот веремейковские женщины отправляются на поиски своих мужей в расположение немецкого лагеря для военнопленных, но не только никого там не находят, а сами едва не оказываются в лапах у глумящейся солдатни…
Напряженно, в подробностях развивается действие, но все повествование построено так, что чувствуешь – под нехитрым сюжетом кроются искусно намеченные взрывные точки, мощный эмоциональный заряд.
Романы И. Чигринова многолюдны. Центральное место в системе созданных автором образов занимает Денис Зазыба, заместитель председателя веремейковского колхоза Родиона Чубаря. Сражавшийся за Советскую власть еще в гражданскую войну, коммунист Зазыба неколебим в своей идейной убежденности, В этом ярком образе как бы сфокусированы основные идейно-нравственные линии дилогии Чигринова, и самая значительная из них Зазыба – Чубарь. Противоречия, которые наметились между ними еще в мирное время, теперь обостряются до предела. Суть их в разном подходе к людям, к общему делу. Вот почему именно у Зазыбы, а не у Чубаря, всегда скорого на решения в ущерб делу, исподволь зреет твердое решение начать организацию сопротивления врагу.
Обстоятельства складываются так, что из двух руководителей колхоза в деревне остается только Зазыба. Чубарь же лесами пробирается вслед за уходящей Красной Армией. И жизнь ставит Зазыбу перед необходимостью в предельно малый срок определить судьбу веремейковского колхоза. Тут-то и проявились те главные черты характера Зазыбы, за которые так всегда уважал его народ: широта мысли, умение вникнуть в самое существо любой проблемы, делать решительные выводы, принципиальность, справедливость, тонкая интуиция… И в этой критической ситуации он избирает единственно верный путь: экстренно созванное им правление решает распустить колхоз. Стремительно вслед за этим решением разворачивающиеся события подтверждают правоту Зазыбы: враг запрещает распускать колхозы, поскольку только с их помощью можно быстро, в нужные для гитлеровской армии сроки собрать урожай.
Способность мыслить диалектически поднимает Зазыбу на уровень подлинного вожака масс. С риском для жизни распустив колхоз, Зазыба стремится сохранить хлеб: он уже скошен, и его готовятся надежно спрятать. Но этому мешает вернувшийся в деревню Чубарь: слепо выполняя директиву – уничтожать, чтобы не досталось врагу, – он тайком, ночью, поджигает собранный веремейковцами хлеб.
Так в глубоко конфликтной ситуации автор дает возможность читателю проникнуть в самое существо характеров своих героев.
И Чубарь и Зазыба – накануне знаменательных решений. Зазыба вот-вот начнет организовывать и сплачивать силы для отпора врагу. Процесс духовного роста Чубаря болезнен и противоречив. В разговоре с Зазыбой, например, он заявляет, что готов расстрелять своих односельчан – всех до единого – за то, что они поехали по приказу оккупантов восстанавливать мост в Белой Глине. Зазыба негодует, он не может согласиться: стрелять надо во врага, который принуждает веремейковцев работать на себя. Сразу же после этого разговора Чубарь сжигает хлеб, однако испытывает замешательство, когда весть о гибели хлеба слышит от ребенка. Всколыхнулось в душе Чубаря горькое смятение, обещая желанную перемену, которая должна в конечном итоге, через тяжкие испытания привести его к людям и поставить в один нравственный ряд вместе с Денисом Зазыбой.
Для Дениса основа его убежденности – глубинной, выстраданной любви ко всему, что входит в понятие Советской Родины. Не просто складывалась и его судьба. Но он всегда был с людьми, жил для людей, отличался справедливостью и честностью. Наверное, поэтому вступает он в конфликт не только с Чубарем, но и с собственным сыном Масеем, судьба которого надломилась в конце тридцатых годов: став жертвой клеветнического доноса, возвращается из тюрьмы к родителям. Зазыба пытается понять, каким же вернулся домой сын, он не в силах молчать: «Ну вот что, сын!.. Послушай лучше меня!.. Может, я заслужил хоть своими страданиями, как ты говоришь, право сказать это!.. Для меня Советская власть – как для матери твоей ты!.. Я ее тоже… ну, если хочешь знать я ее тоже рожал!.. Я за нее бился!.. Я за нее страдал!.. Потому что все мы, кто за нее бился тогда, знали, какая это власть и зачем она людям нужна!..»
Убежденность отца и откровенный разговор с односельчанином, стариком Парфеном Вершковым, медленно возвращаю Масея к жизни.
Серьезную смысловую нагрузку несет в обоих романах образ Парфена Вершкова. В нем воплощены народная мудрость и народное мужество. И дед и отец Парфена всю жизнь были связаны с родной землей, потому-то сказанное Парфеном перед смертью воспринимается Масеем как завещание: «Отец твой, правда, человек редкий, за ним людям всегда прожить можно… За все он в ответе, все он на себя брал как-то, а в деревне чтобы в одиночку что взялся решать, дак тоже такого не было. Сперва у людей поспрашивает, а потом уж дело затевает».
Так еще и еще раз высвечивает автор характер главного героя: он плоть от плоти родного народа и глубоко понимает его стремления, заботы, нужды. Вот почему в годы фашистской оккупации коммунист Зазыба становится подлинным народным заступником.
Говоря о художественных достоинствах романов Чигринова, нельзя не отметить точности психологических характеристик, умения автора дать своих героев «во времени», для чего в повествование органично вплетаются воспоминания, поэтические картины родной белорусской природы. Что касается живого, колоритного языка романа «Оправдание крови», нельзя не сказать о вдумчивой, серьезной работе переводчицы Инны Сергеевой.
Немало в нашей советской многонациональной литературе значительных книг о Великой Отечественной войне. И очень непросто через тридцать с лишним лет сказать о ней свое, особое слово. Ивану Чигринову, думается, это сделать удалось: роман «Плач перепелки» и его продолжение «Оправдание крови» – новый поворот этой темы. Для Белоруссии, потерявшей в минувшей войне каждого четвертого человека, для Белоруссии – прославленной партизанской республики – тема эта особенно значима: трагедия оккупации в конечном счете подтвердила величие советского человека, его стойкость, мужество, стремление, не щадя жизни, бороться с врагом, посягнувшим на его свободу.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 3

М. Досін

СТРУМЕНІ ЧАЛАВЕЧАГА ГНЕВУ

Раман Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві», выпушчаны выдавецтвам «Мастацкая літаратура», з’яўляецца працягам яго кнігі «Плач перапёлкі». Тая ж вёска Верамейкі, тыя ж героі і амаль яшчэ той жа час – пачатак вайны.
Вы памятаеце першую кнігу «Плач перапёлкі»? «…Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач.
– Піць-піль-віць… піць-піль-віць…
Зазыба, нарэшце, адчуў гэта, і ў галаве ягонай узнікла пакутлівая думка: калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер і зусім цераз край?»
Гэтай трагедыі народа, на якога гора звалілася знянацку і «зусім цераз край», і прысвечана першая кніга «Плач перапёлкі». Раман «Апраўданне крыві» – працяг першага твора. Ён расказвае аб жыцці савецкіх людзей у час гітлераўскай акупацыі. Калі ў першай кнізе вайна ішла нібы бокам ад Верамеек, то ў другой аўтар паказвае рэальныя вынікі акупацыі, фашысцкі «новы парадак», наспяванне ў народзе лютай нянавісці да ворага і гатоўнасць змагацца» з ім бязлітасна і да канца.
Галоўным героем другой кнігі, як і першай, з’яўляецца Дзяніс Зазыба. Ён, здавалася б, непрыкметна, але ўладарна стаіць на чале вёскі і пільна прыглядаецца да ўсяго. У Верамейкі вярнуўся ўжо і Чубар. Але пакуль што пра ўсё думаць даводзіцца аднаму Зазыбу.
Перш за ўсё, яму даводзіцца змагацца з паліцэйскім Брава-Жыватоўскім. Паліцай мог расправіцца з Зазыбам, выдаўшы яго немцам як старога камуніста. Але ён разумее, што вёска ніколі не даравала б яму гэтага, як ён сам кажа, помсціла б да дзясятага пакалення. Таму ён і чэпіцца да Зазыбы: ці то спадзяецца перацягнуць на свой бок, на службу да немцаў, ці то баіцца яго, сочыць за ім і заўсёды імкнецца завесці гутарку або спрэчку. Вось і зараз, калі яны ідуць ла вясковага натоўпу, ён напявае Зазыбу: – Вядома, ён і калгас няроўны быў для ўсіх, як і ў жыцці што: аднаму бацька – другому той самы ж айчым ужо, аднаму матка – другому мачаха…
Дзіва, але ў Зазыбы ягоная балбатня зусім не нараджала ўнутранага пярэчання, можа нават з тае прычыны, што горыч, які быў на душы сёння ад самага рання, змяніўся за час дзяльбы калгаснага палетка стомленай абыякавасцю ад гарачага сонца і людскога тлуму. А яшчэ, відаць, і таму, што Зазыба разумеў – абвяргаць бязглуздзіцы Брава-Жыватоўскага адзін на адзін таксама, як і пераконваць яго ў адваротным, было справай дарэмнай, раз ужо ўсё гэта вынашана ў думках і складзена ў пэўную сістэму.
Зазыба і тут выступае, як хітры тактык: пры людзях ён, магчыма, і ўступіў бы ў спрэчку з паліцаем, развянчаў бы яго, а з адным навошта ламаць коп’і. Яго толькі здзіўляла, як адразу «раскрыўся» чалавек, і вельмі злавала, што ён не распазнаў яго раней, а глядзеў як на звычайнага аднавяскоўца, даволі пасрэднага і даволі лаяльнага.
Яшчэ адна асабістая бяда ў Зазыбы. Вярнуўся яго сын, арыштаваны ў 1937 годзе, вярнуўся ў час акупацыі. Змардаваны, знясілены Масей ніяк не можа прыйсці ў сябе. Траўміраваны канчаткова, ён унутрана перажывае гэту трагедыю, ніяк не можа зразумець, што з ім адбылося і што адбываецца ў краіне. А бацьку, у сваю чаргу, непакоіць, што здаровы сумленны чалавек, яго сын не ў радах Чырвонай Арміі. У гэты суровы час ён не ўяўляе сабе інакшага месца для свайго сына, нягледзячы на тое, што ён быў арыштаваны.
– Значыць, вырашыў дамоў прыйсці? – спытаўся ён праз момант. I Масей раптам зразумеў, што бацька ўвесь час насіў гэтае пытанне ў сабе. – А чаму ў Чырвоную Армію не паступіў?
– А хто б мяне ўзяў? – трохі абыякава адказаў Масей.
– Трэба было растлумачыць добра, хто ты і чаго хочаш.
– А хто б мяне слухаць стаў? Хто б слухаў маё тлумачэнне?
– Ці мала разумных людзей.
– Разумных людзей сапраўды нямала, – згадзіўся з бацькавым довадам Масей. – Але раз не паслухалі… раз не здолеў растлумачыць у мірны час, дык няўжо думаеш, што ў ваенны да кагосьці б дайшло?
Гэта гаворка адбываецца ў лазні, дзе бацька парыць сына, які вярнуўся з дарогі. Гутарка ідзе адкрытая, магчыма, абодвум непрыемная, але неабходная. Зазыба хоча цвёрда ведаць, на якіх пазіцыях стаіць яго сын пасля арышту, ці не азлабіўся занадта. Ён і тут з’яўляецца прынцыповым да канца.
– Вось аб чым я прасіць цябе мушу, сын, – сказаў раптам ён, кладучы на спіну Масею распараны венік. – Не гавары ты з мужыкамі пра ўсё гэта ў вёсцы. Я разумею, ты цяпер пакрыўджаны. Табе і праўда не соладка. Але павер мне, свайму бацьку, што Савецкая ўлада ў тваёй бядзе не вінаватая…
– Дзіўныя ў мяне бацькі… Маці ўвесь час на госпада бога спадзяецца, а бацька – на вышэйшую ўладу!
– Інакш мне нельга, сын… Бо што я варты сам тады? А ў жыцці ці мала што здараецца. Тым больш, калі гэтае жыццё нанава будуёш. Тут і памыліцца не цяжка, не тое, што не дагледзець.
– Святы чалавек ты ў мяне, бацька, – уздыхнўў Масей. – За гэта я і паважаю цябе. За тваю веру, якая не дае зразумець, дакладней, прызнаць нават самае жахлівае.
– I на тым дзякуй, сын. Другім разам, можа б, і не сказаў, а сёння прымаю нават пахвалу. Прыемна. Асабліва, калі сын хваліць, а ты добра ведаеш, за што ён хваліць.
Чыгрынаў паказвае нам Зазыбу бескарыслівым, шчырым, спрактыкаваным, мудрым, прынцыповым камуністам. I нават калі справа датычыцца яго самога, яго сям’і, – ён застаецца бескампрамісным. Такіх самародкаў шмат было на нашай зямлі, шмат іх у Камуністычнай партыі. Жыццём яны даказалі сваю адданасць ідэалам камунізму.
Вярнуўся ў Верамейкі і Чубар. Ён выконвае наказ камісара – арганізаваць у сваёй вёсцы партызанскі атрад. Атрада, праўда, яшчэ няма, але Чубар ужо што-кольвечы пачаў… Зазыбу прыход Чубара абрадаваў, ён спадзяваўся, што справа арганізацыі барацьбы супраць акупантаў пойдзе хутчэй. Але, разам з тым, Чубар і засмуціў…
Чытачы памятаюць, што праўленне калгаса вырашыла падзяліць паміж калгаснікамі маёмасць, у тым ліку і нязжатую збажыну. Спачатку Зазыба працівіўся гэтаму. Ён нават папракаў некаторых: як мы будзем у вочы глядзець, калі вернуцца нашы. Немцы таксама нібы былі не супраць калгасаў, яны разлічвалі, што ім лягчэй будзе забраць хлеб у калгасах… Але калі Зазыба разгадаў гэтую нямецкую хітрасць – ён адразу ж вырашыў на праўленні падзяліць збожжа.
Дык вось Чубар, падпольна прыбыўшы ў Верамейкі, узяў ды спаліў гэтыя копы, што нажалі калгаснікі для сябе. Як кажуць, прымусь дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е. На гэту тэму паміж Чубарам і Зазыбам адбываецца гарачая спрэчка. Чубар папракае Зазыбу, што падзяліў збожжа, распусціў калгас.
– А не паспяшаліся вы яго распусціць?
– Я і сам адзін час думаў, ці не паспяшаліся мы. Ажно палаяўся з тым-сім. А тады бачу – самы раз так і зрабіць. Асабліва, калі ўлічыць, што камендант таксама незадавальненне выказаў нашым паспяшаннем, нават прабраў мяне за гэта на нарадзе…
– Што за нарада?
– Звычайная. Немцы збіралі паліцэйскіх, старастаў, старшынь калгасаў, там, дзе яны засталіся яшчэ, ну і раіліся, як новы парадак ладзіць.
– А ты пры чым тут? Ты ж не стараста і не паліцэйскі. Нават не старшыня калгаса.
– І я так лічыў, што ні пры чым. Але камендант чамусьці не паверыў. Выклікаў таксама на нараду. Ды і кажа пры ўсіх, што мы самаўпраўствам заняліся, падзяліўшы калгасную маёмасць. Гразіў, што будзе расследаваць. Так што не адзін ты незадаволены.
Доўга ідзе гэтая спрэчка паміж Чубарам і Зазыбам, з якой вы пераконваецеся, што Зазыба больш мае рацыі, яго меркаванні аб барацьбе з фашыстамі больш прадуманыя, разважлівыя і больш абгрунтаваныя. І калі Чубар папракае Зазыбу, што «ты проста баішся, альбо…», апошні гнеўна і катэгарычна заяўляе:
– Не рабі сабе лішняй цяжкасці. Гэтыя твае «альбо» ў дачыненні да мяне не падыдуць. Я не меншы патрыёт, чым хто іншы, не менш за каго разумею, што трэба брацца за зброю. Але я таксама за тое,  каб было ўзважана і ўлічана ўсё як мае быць…
Натуральна, такія спрэчкі ці падобныя да іх узнікалі. Чубар зусім другога складу чалавек, некалькі запальчывы і вывады робіць даволі паспешлівыя. Але здаецца, што вобраз яго яшчэ недамаляваны, бо ў дзеянні ён быў перад намі мімаходам.
Верамейкі пазналі ўжо акупацыю ва ўсім яе «бляску». Яны ўжо стаялі на мяжы смерці і агню. Вёска была пастаўлена пад расстрэл. І толькі цуд, выпадак выратаваў яе. Пацярпеў адзін дзед Парфен Вяршкоў. «Дужы селянін, якому, здавалася, зносу не будзе, раптам адчуў па сабе, што ў той надвячорак, калі пастаяў на вясковым пляцы пад наведзенымі на яго нямецкімі аўтаматамі, пачало разбурацца ўнутры ў ім штосьці такое, на чым трымаецца жывое жыццё».
Трэба сказаць, што разважанні Парфена Вяршкова, яго размову з Масеем Зазыбам можна аднесці да лепшых старонак рамана. Мудры чалавек, ён перад смерцю задумваецца, ці не дарэмна жыў, ці зрабіў дабро каму. Масей паважаў гэтага разумнага і мудрага чалавека, захапляўся ім і разам з тым дзівіўся, як малапісьменны селянін умее ахопліваць сваім уяўленнем вялікія праблемы. «Калі гаварыць пра народ і пра носьбітаў мудрай народнай сталасці, то Вяршкоў якраз і быў адным з тых лепшых прадстаўнікоў народа, у свядомасці якога акумулявалася ўсё найбольш чыстае, здаровае, сумленнае і непадатлівае, на чым трымаецца ўклад жыцця».
Я не магу не працытаваць, як ён характарызуе Дзяніса Зазыбу. Гэта завяршае раней выказаныя думкі адносна Зазыбы, гэта вуснамі Парфена Вяршкова гаворыць народ. «…Аднак бацька твой сапраўды чалавек рэдкі, за ім усім людзям пражыць можна… От каб кожнай вёсцы ў галаву такога чалавека, а тады кожнаму раёну, пасля вобласці, во тады б сапраўды для ўсіх царства настала, тады б не страшна была ні стыхія, як у газетах пішуць, ні навалач».
Вобраз Зазыбы – вялікая ўдача аўтара. Чытаеш раман і верыш, што такі чалавек быў, што ён рэальны, з жыцця ўзяты. Зазыба не толькі духам адданы партыі, Радзіме, «прыкіпеў да Савецкай улады», ён умее дзейнічаць разумна, разважліва і нават хітра, калі справа ідзе аб барацьбе з ворагам. Ён чэсны, клапатлівы аб людзях, якія плацяць яму адданасцю і павагай, шчыра любяць. Ён стрымлівае не ў меру гарачага Чубара, каб той не «накалоў дроў». Уважліва ставіцца да свайго сына Масея і клапоціцца, каб той хутчэй перанёс траўму і ўключыўся ў агульную барацьбу супраць акупантаў. Зазыба не спускае вачэй з паліцая Брава-Жыватоўскага, каб вораг часам не зрабіў вялікай шкоды вёсцы. Ён непрыкметна пачынае збіраць тыя сілы, якія рашуча ўступяць у барацьбу з акупантамі.
Вакол Верамеек багата крыніц, адкуль б’юць струмені чыстай сцюдзёнай вады. Струмені чалавечай нянавісці спеюць у Верамейках і наваколлі, і яны хутка выйдуць на паверхню і заб’юць кулямётным агнём. Сілы для народнай вайны збіраюцца і ўнутры Верамеек, а з-за фронту ідзе спецатрад, які пакладзе пачатак масавай народнай вайне ў гэтым раёне. Але аб гэтым раскажа Іван Чыгрынаў у наступнай кнізе.

Г. Егоренкова

УГЛУБЛЕНИЕ ПОИСКА

Новый роман Ивана Чигринова «Оправдание крови» – вторая и, видимо, не последняя часть своеобразной эпопеи писателя о Великой Отечественной войне. Первая часть, роман «Плач перепелки», появилась несколько лет назад и вызвала широкий и весьма положительный отклик читателей и критики.
Действие в «Плаче перепелки» происходит в августе 1941 года в деревне Веремейки, что на юго-востоке Белоруссии. На какое-то время деревня оказалась в стороне от трагических событий начала войны, веремейковцы живут эти дни как бы на распутье – мирная жизнь прервана, военная страда фактически еще не началась. Такая временная и пространственная ограниченность художественной структуры романа явилась условием сознательной установки писателя на углубленный психологический анализ персонажей в состоянии «на пороге», накануне тяжелых испытаний. В романе два главных героя – председатель колхоза Чубарь и его заместитель Денис Зазыба. Их судьбы образуют две сюжетные линии (Зазыба остается в колхозе, Чубарь пытается перейти линию фронта), которые в конце романа смыкаются (Чубарь возвращается в Веремейки, чтобы организовать партизанский отряд).
По своей жанровой форме роман «Плач перепелки» связан с древнерусской и древнебелорусской воинской повестью. Как в тех повестях трагический плач непременно перерастал в героическую песнь, так и в романе Ивана Чигринова постепенно, очень ненавязчиво, на глубинах изображения народной жизни возникает в трагической теме – героическая, тема борьбы с фашизмом.
События в романе «Оправдание крови» также развиваются неторопливо, что опять-таки способствует углубленному психологическому анализу. Широкое эпическое повествование время от времени, в моменты наиболее остро обозначившихся противоречий, прерывается драматическими взрывами, катастрофами. Подобный стиль находится в неразрывном единстве с содержанием романа – в Веремейки вступили оккупанты, состояние «на пороге» кончилось, пробил час испытаний.
Иван Чигринов – писатель широкой, перспективной композиции, жизнь в его романах предстает как бесконечная живая стихия, в определенные мгновения нарушаемая поистине трагическими коллизиями, но в основе своей неистребимая и бессмертная. Идея эта – поистине народная и в плане чисто словесного творчества, безусловно, связана с фольклорными истоками.
«Оправдание крови» начинается с того, как полицейский Рахим убивает лося. В финале романа – Чубарь спасает маленького лосенка, оставшегося после гибели старого сохатого одиноким и беззащитным. Вырванные из контекста романа, эти композиционные совмещения могут показаться внешними, но в художественной действительности произведения ими пропитана вся образная ткань.
Если в первой книге природа являет себя в форме народного плача (плачет перепелка, плачет земля, плачут женщины и осиротевшие дети), то в «Оправдании крови» природе на помощь приходит человек, советский воин. Поля и леса Белоруссии, ее реки и озера, ее птицы и звери, ее дети и женщины – все это сливается в единую картину родной земли, на защиту которой поднимается мужчина, солдат. Писатель прослеживает здесь естественные истоки народного подвига, – а они берут свое начало в привязанности к родной земле, политой кровью и потом многих поколений крестьян, трудившихся на ней и погибших за ее независимость. Социальные корни патриотизма советского человека уходят в глубины истории, в восстания трудового народа против классовых и иноземных врагов – такова одна из центральных мыслей романа. Вот почему так органично вписывается в его художественный мир картина народного восстания под руководством Василя Ващилы еще в семнадцатом веке. И хотя в романе речь идет не о победах, а о поражениях, размышление об исторической преемственности естественно рождает перспективу видения мира. А она – в непобедимости народа.
Народным духом и колоритом пропитан эпизод «хождения» веремейковских солдаток в далекую деревню Яшницы, где размещался лагерь военнопленных. Ни одна из них не нашла там ни мужа своего, ни брата, но сам путь их по родной земле, оскверненной захватчиками, их столкновения с немцами и полицаями позволяют писателю обрисовать женские характеры как бы изнутри, показать их духовную стойкость, коллективизм. Все они очень разные, свойственны им и обычные человеческие слабости, но в минуты смертельной опасности они забывают о себе, отступают на задний план обычная крестьянская расчетливость, осторожность – и на первом плане оказывается мужество и решительность. Особенно ярок и выразителен образ Палаги Хохловой.
В «Оправдании крови» появляется новый герой, в первой части романа только упомянутый. Это Масей, сын Дениса Зазыбы. Незадолго перед войной он был осужден. В суматохе первых дней войны ему удалось пробраться в Веремейки. Герой этот во второй части эпопеи еще не до конца ясен. И это не удивительно. Перу Ивана Чигринова вообще не свойственна торопливость: прежде чем делать какие-то определенные выводы, прежде чем дать герою возможность совершить какой-то окончательный поступок, писатель рисует обстоятельный бытовой и психологический портрет. Масей Зазыба пока присматривается к жизни. Беседуя с отцом, матерью, Парфеном Вершковым, с жителями деревни, Масей как бы ищет способа своего оптимального участия в войне. Как сложится его дальнейшая судьба – мы не знаем. Видимо, это тема следующего романа.
А вот Парфен Вершков во второй книге раскрыт автором до конца. Надо сказать, что это вообще один из самых интересных своей жизненной подлинностью образов романа. Кульминационный поступок Парфена, поступок, который подвел черту под его жизнью и окончательно определил его как личность – решение принять на себя вину за смерть немецкого солдата, чтобы спасти Веремейки от погрома, – стал итогом его судьбы: через несколько дней Парфен умер.
Оказавшись в ситуации неминуемой гибели «ни за что», Парфен вблизи увидел фашистов и прочитал в их мертвых глазах полнейшее равнодушие к жизни и смерти человека, их нежелание даже разобраться в том, кто прав и кто виноват. Это потрясло старика, сломало его физически, но пробудило в нем чисто духовную потребность ответить на важнейший философский вопрос: в чем смысл человеческого бытия? Ответ на него, конечно, не в отвлеченных умозаключениях, а в конкретной практике войны, в столкновениях с ней «лицом и лицу» будут искать оставшиеся в живых герои романа.
Невозможно, да, видимо, и не нужно предполагать, как это осуществится в последующих книгах эпопеи Ивана Чигринова о народной войне. Но уже прочитанный текст романа дает все основания считать, что дальнейшие судьбы веремейковцев развернутся не только в плане глубоких психологических экскурсов, но и на широком философско-историческом фоне.
Роман «Оправдание крови» закончен, его сюжет завершен и замкнут, но его свободная композиция, возникшая на основе определенной художественной идеи (а идея эта – нравственно-психологическое содержание подвига советского народа в войне), не исчерпана, она ждет новых событий, раздумий, образов. Другими словами говоря, впереди – новый роман, продолжение двух первых книг.

Я. Лецка

ЧАЛАВЕК І ВАЙНА

Роздум крытыка аб новым рамане Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві»

Сярод шматлікіх твораў савецкай літаратуры, у якіх расказваецца пра жыццё народа ў нялёгкі час змагання з ворагам, раманы Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» займаюць адметнае месца.
У творах пра вайну, як правіла, апісваецца альбо фронт, альбо тыл, які ва ўмовах Беларусі заўсёды асацыіруецца з падпольнай і партызанскай барацьбой – наша рэспубліка коштам жыцця кожнага свайго чацвёртага сына і дачкі здабыла сабе славу нязломнага партызанскага краю. А таму ўславіць гераічны подзвіг народа – ганаровая задача мастакоў слова. З поспехам прылучаецца да яе вырашэння і аўтар названых твораў. Але, разам з гэтым, ён не паўтарае папярэднікаў, увесь час імкнецца ўзорваць не чапаны пласт жыцця, ставіць і вырашае пры яго мастацкім асэнсаванні значныя ідэйна-эстэтычныя і грамадскія праблемы.
У рамане «Плач перапёлкі», які асобнай кнігай выйшаў у свет, вайна нібыта і не паказана. А між іншым яна ваўсю грукацела па сваіх смертаносных рэйках, і водгулле яе цяжкай хады ўсё настырней укладалася ў вушы жыхароў ціхай беларускай вёскі Верамейкі, якія на пэўны час апынуліся быццам на раздарожжы паміж вайной і мірам. Вёска стала жыць сама па сабе, не маючы над сабой ніякай афіцыйнай улады. Здавалася б, прыватны момант вайны, які давялося перажыць ці адной толькі вёсцы. Аднак пісьменнік здолеў убачыць тут своеасаблівы псіхалагічны стан чалавека, які застаецца сам насам са сваім сумленнем. Аўтар, стварыўшы цікавыя і арыгінальныя характары людзей з народа, паказаў тое, як яны захоўваюць вернасць Савецкай уладзе і жывуць па яе законах насуперак чужынцам.
Загаловак рамана «Апраўданне крыві» (часопіс «Маладосць» №№ 9-11 за 1976 г.) нібы знарок пазбаўлены пачуццёвасці і канкрэтна нацэлены на жорсткае змаганне з ворагам, на бой і кроў. Сюжэтна гэты раман пачынаецца з таго, чым канчаўся першы: там вёска жыла трывожным прадчуваннем акупацыі, а тут варожая калона, падобная ў сваім руху на вужаку, упаўзае ў прыціхлыя Верамейкі. Прыход акупантаў у вёску пакладзе адбітак на ўсе перажыванні і дзеянні людзей, вызначыць развіццё падзей і характараў у рамане.
Побач з цэнтральнай лініяй у творы ёсць некалькі бакавых сюжэтных галін, якія адна за адной пачынаюць ажываць на нашых вачах, ужо на новым эстэтычным вітку працягваючы развіваць тое, з чым мы развіталіся ў папярэднім рамане.
Так, вобраз зазыбавага сына Масея, чалавека трагічнага і шмат у чым загадкавага лёсу, пра што мы толькі здагадваліся ў «Плачы перапёлкі», у «Апраўданні крыві» пазбаўляецца патаемнасці, з належнай паўнатой разгортваецца ў цэласны мастацкі характар і пачынае адыгрываць важную ролю ў ідэйнай канцэпцыі твора. Старонкі, прысвечаныя яму, асабліва сцэна сустрэчы з бацькамі, напісаны пераканаўча, з душэўным тактам і ўласцівай сапраўднаму мастацтву стрыманасцю, калі героі імкнуцца гаварыць цішком, а мы, чытачы, адчуваем тую буру, якая скаланае іх душы…
Сустракаемся мы і з Чубарам, які, нарэшце, пасля доўгіх блуканняў, таксама, як і Масей, трапляе ў Верамейкі. Пісьменнік і тут добра адчувае душэўны стан героя, які шмат перажыў, шмат чаго пабачыў на свеце і сэрца якога значна лагаднее і крыху спускаецца з жорсткіх тармазоў, на якіх сябе ўвесь час трымаў старшыня калгаса. Але запраграмаванасць пакуль што заглушае кволыя парасткі чалавечнасці.
Справа ў тым, што Чубар прывык выконваць адпаведныя інструкцыі, яму бракуе ўнутранай свабоды, ініцыятыўнасці, і цяпер, не маючы распараджэнняў зверху, ён перажывае трагічную неўладкаванасць і дзейнічае па інерцыі, абапіраючыся на тыя ўказанні, якія ўжо даўно састарэлі. Яго дзеянні часам выклікаюць эфект, адваротны таму, на які ён спадзяваўся.
Гэтак атрымалася, напрыклад, тады, калі Чубар падпаліў збажыну, спадзеючыся насаліць ворагу і абвастрыць змаганне з ім. Але выйшла іначай, і Брава-Жыватоўскі, які служыць паліцэйскім, пачынае агітаваць сялян стварыць самаахову, бо іначай усё іх дабро нібыта будзе знішчана і яны могуць памерці з голаду.
I хоць Чубар будзе апраўдвацца, але глыбока ў душы ён наўрад ці і сам перакананы ў сваёй праваце. Прыгадаем, як яму спалася пасля падпалу, з якімі думкамі і пачуццямі ён прачнуўся, калі не мог узяць у рот кавалка хлеба… Не, зусім не адналінейна малюе гэты характар пісьменнік!
Вобраз Чубара, як і Масея, нягледзячы на кантрастную супрацьлегласць іх натур і поглядаў на жыццё – трагічны. Але калі Масей – ахвяра пэўных умоў часу, то Чубар, разам з гэтым, і іх роднае дзіцё. Для яго ўласціва апантаная непрымірымасць да ворага, палкае жаданне змагацца з ім, аднак зразумець складанасць жыцця на акупіраванай зямлі, адчуць клопаты і патрэбы людзей ён не можа, дый не хоча, а значыць, наўрад ці здольны арганізаваць шырокае супраціўленне акупантам.
Зусім іншы Зазыба. Гэты чалавек ніколі не адлучаў сябе ад народа, заўсёды быў кроўна звязаны з ім. I цяпер, калі вораг заняў Верамейкі, Зазыба застаецца разам са сваімі людзьмі. У гэты трывожны і небяспечны час ён хоча духоўна падтрымаць верамейкаўцаў. Апрача гэтага, Зазыба мае намер бліжэй прыгледзецца да ворага, уведаць яго сапраўдныя намеры і планы.
Знаходзячыся сярод ворагаў, Зазыба не паступаецца сваёй годнасцю, бо не ў яго характары крывіць душою і гнуць перад некім спіну. Гэта чалавек цвёрдых ідэйных перакананняў, вялікай жыццёвай мудрасці, сумленнасці і прынцыповасці. Менавіта гэтыя якасці паспрыялі таму, што Зазыба карыстаецца аўтарытэтам і любоўю ў людзей. Нават Брава-Жыватоўскі, стаўшы на службу акупантам, не рашаецца пакрыўдзіць Зазыбу і нават апраўдвае яго перад камендантам, утаіўшы тое, што Зазыба не паслухаўся яго распараджэнняў і самаўпраўна распусціў калгас.
Як мастацкі характар Зазыба абмаляваны шматгранна, цэласна і надзвычай натуральна ва ўсіх сваіх словах і ўчынках. Ён па-сялянску памяркоўны, спагадлівы да сваёй жонкі і сына і, разам з гэтым, чалавек неспакойнай думкі, заклапочаны не толькі вузкім колам блізкіх інтарэсаў, але і справамі агульнадзяржаўнага значэння. Агульнанародная бяда пераплаўляецца ў яго душы ва ўласны боль.
Адчуваць такога чалавека побач з сабой асабліва важна было людзям у першыя дні акупацыі, калі на іх абрынулася столькі нечаканага. Але верамейкаўцы не паддаліся страху і не спакусіліся абяцанкамі, на якія шчодрая была акупацыйная ўлада.
Супраціўленне ворагу ў рамане «Апраўданне крыві» пакуль што ідзе пераважна ў людскіх душах, але гэта і ёсць той надзейны грунт, які падрыхтуе людзей да будучага змагання са зброяй у руках. У гэтым і ёсць, на нашу думку, асаблівасць гэтага твора.
Што датычыць паўсядзённых узаемаадносін акупантаў з насельніцтвам, то тут іх сутнасць выяўляецца яшчэ больш канкрэтна, хаця пісьменнік нідзе не згушчае фарбаў і ўвесь час засцерагае чытача ад жахаў, скіроўваючы дзеянне так, што той ці іншы выпадак выратоўвае людзей ад варожай расправы.
Такое здараецца і ў час цудоўна выпісанай сцэны ля забітага лася, калі акупанты акружаюць верамейкаўцаў і патрабуюць выдаць таго, хто нібыта знішчыў іх салдата. I толькі дзякуючы таму, што конь падыходзіць да студні і жаласна іржэ, чуючы там свайго гаспадара-тапельца, пакаранне мінае вяскоўцаў.
Але ж выпадковасць зусім не адмаўляе заканамернасці, і смерць, нягледзячы на часовае аддаленне, усё адно пагрозліва вісіць над жыхарамі, якія не маюць ніякай гарантыі сваёй бяспекі і ўвесь час жывуць у стане трывогі і няпэўнасці.
Перачытаўшы новы раман Чыгрынава, прыходзіш да высновы, што яго сутнасць не зводзіцца да апісання прыватных эпізодаў з ваеннага жыцця. Перад намі свежы па мастацкім вырашэнні канфліктаў і значны па праблемах твор. Адмовіўшыся ад уяўнай маштабнасці, звязанай з геаграфічным пашырэннем рамак падзей у рамане, Іван Чыгрынаў пайшоў шляхам класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, засяродзіў сваю ўвагу пераважна на паказе людзей адной вёскі і паказаў тое, як адбіваюцца ў іх душах падзеі, што ўзрушылі ўвесь свет. Турботнай думкай аб лёсе народа на крутых перавалах гісторыі прасякнуты раманы Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі»  і «Апраўданне крыві».

Алесь Марціновіч

ЦАНА КРЫВІ, ЦАНА ПЕРАМОГІ

Чыгрынаўскую манеру пісьма ўгадваеш адразу: нетаропнасць, амаль замаруджанасць дзеяння, падрабязнасць аўтарскіх тлумачэнняў тым ці іншым эпізодам з ваеннага жыцця Верамеек, уважлівасць да стану душы людзей, што воляй лёсу апынуліся ў віхуры падзей значнага сацыяльнага зместу. Здавалася б, яшчэ далёка да прыходу ворага ў вёску. Тое, што даўно пайшлі на фронт мужчыны, што многія з іх нават лічыліся прапаўшымі без вестак, хоць і ўзрушыла сялян, аднак ненадоўга. Паспеў хлеб, не сёння-заўтра патрэбна яго ўбіраць.
Захопленыя гэтымі клопатамі людзі бы знаходзяцца ў стане паўсядзённасці, а «маршавая нямецкая калона даўно ужо ўступіла паўз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі». Першай згледзела гэту калону, якая выпаўзла вялізнай вужакай, «старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібыта падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак».
Так пачынаецца новы раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві», твор якога чытач даўно чакаў, і трэба прама сказаць, ускладаў на пісьменніна немалыя надзеі. Што да жадання чытача, дык тут мусім адразу засведчыць, што аўтар спраўдзіў нашы самыя лепшыя спадзяванні. Аднак, калі падыходзіць да «Апраўдання крыві» з пункту гледжання пабудовы, дык, нягледзячы на тоё, што хоць у ім і дзейнічаюць усе героі, якія былі ў «Плачы перапёлкі», бачыцца САМАСТОЙНАСЦЬ новага твора. Чыгрынаў не проста вядзе дзеянне далей па логіцы падзей, ён быццам адлучаецца ад сябе ранейшага і абмяжоўваецца ўжо рамкамі новага, канкрэтнага рамана. Вось чаму ў ім, ў параўнанні з «Плачам перапёлкі», выразней бачыцца спроба мастака глянуць на вайну як на грамадскую і сацыяльную з’яву, угледзець чалавека, які хоць да канца яшчэ і не ўразумеў свайго месца, аднак ужо пазбавіўся няўпэўненасці ў сабе, нейкага, няхай і не заўсёды выражанага, страху перад тым, што адбываецца наўкола.
Наконт гэтага, думаецца, правільна гаворыць Зазыба ў размове з Чубаром: «Пакуль што мы з табой хутчэй У ВАЙНЕ, чым на вайне» (выдзелена мной – А.М.). Гэта, па сутнасці, спрэчка людзей, аддадзеных справе партыі, справе народа. Наконт таго, што яны абодва знойдуць правільны шлях у сваіх далейшых дзеяннях, сумненняў не можа быць.
Але не трэба забываць, што сродкі, якімі дасягаецца пэўная мэта ў жыцці, павінны быць вартымі велічы гэтай мэты. Тут паміж Зазыбам і Чубаром знака роўнасці не паставіш. Нам зноў бачыцца пэўная зазыбава маруднасць у дзеяннях, якая была вядома Чубару: «у гэтай непаспешлівасці была сталая паважнасць, дарэчы, яна заўсёды чамусьці злавала Чубара». Падкрэсліваем, не паспешлівасць, а НЕ ЗАСПАКОЕНАСЦЬ. Чубар жа па-ранейшаму жыве момантам, для яго важна адразу здзейсніць той план, які з’явіўся ў галаве. Пра тое, што адбудзецца далей, ён мала непакоіцца, бо ёсць у Чубара лютая нянавісць да ворага, якая пераадольвае ўсё.
Зазыба і Чубар – два полюсы ў рамане, полюсы, але не антыподы. Уважліва сочыш за кожным іх учынкам, у многім пагаджаешся, у чымсьці спрачаешся і кожны раз з нейкай новай радасцю для сябе заўважаеш, што I. Чыгрынаў у абліччы гэтых людзей стварыў сапраўдныя народныя характары, узятыя з самых нізоў, з тых нізоў, што пры Савецкай уладзе далі буйныя парасткі.
Чалавек – галоўная каштоўнасць у савецкім грамадстве. За чалавека-творцу, мысліцеля, чалавека-вальналюбцу змагаецца ў сваім новым творы пісьменнік. У ракурсе гістарычнасці, сацыяльнай актыўнасці ён выяўляе тыпы, вартыя таго, каб назаўсёды застацца ў нашай літаратуры прыкладам чалавечай самаахвярнасці і самаадданасці, тыпы, якія ў пераломны гістарычны момант не толькі захавалі ў сабе ўсё ранейшае, лепшае, набытае цяжкім шляхам пазнання ісціны, але і здолелі ў сваім рэвалюцыйным імкненні лепшымі зрабіць іншых. Такім чалавекам з’яўляецца Зазыба. Пра яго з поўным правам можна сказаць тымі словамі, якія аўтар адрасуе Парфёну Вяршкову (дарэчы, пра яго жыццё і смерць па-сапраўднаму        ўзрушана, надзвычай тонка расказана ў рамане): ён «быў адным з тых лепшых прадстаўнікоў народа, у свядомасці якога акумулявалася ўсё найбольш чыстае, здаровае, сумленнае і непадатлівае, на чым трымаецца ўклад жыцця».
Па сутнасці, у «Апраўданні крыві» Зазыба і з’яўляецца асноўным героем, бо ўсе падзеі так ці інакш праходзяць і праз яго ўспрыманне.
I хоць падзеі, як мы заўважалі ўжо, у рамане крыху замаруджаны, кульмінацыйных момантаў у рамане шмат. Яны нясуць у сабе не толькі чыста фіксацыйную, сюжэтную нагрузку, але і ўнутраную, калі кожны чалавек, як асоба, індывідуальнасць, больш ці менш яркая, выяўляе нешта сваё душэўнае, схаванае ад іншых.
У рамане прысутнічае сам дух народны, тая найвялікшая патэнцыяльная сіла, якая пакуль што яшчэ схавана ў кожным і чакае пэўнага штуршка, каб моцнай спружынай вырвацца вонку, вынесці «на людзі» і боль, і гнеў, і смутак, і найсвяцейшую нянавісць да чужынцаў.
Пакуль што ў многім ідзе барацьба «ўнутраная», барацьба думак, поглядаў, дзвюх ідэалогій. У цэнтры гэтай барацьбы зноў-такі Зазыба. Смела, рашуча, без аглядкі рэжа ён «праўду-маці» ў вочы. Ці не ў гэтай апантанасці яго сіла?! Ці не ў кроўнай перакананасці? I Брава-жыватоўскі, які ў першыя ж дні вайны здрадзіў, перайшоў на бок ворага, пачынае адчуваць сябе неяк ніякавата перад наступальнасцю Зазыбы.
Вернемся да першых старонак рамана. Яны месцамі нагадваюць своеасаблівы маналог, аголены, страшны і спустошаны, у якім Брава-Жыватоўскі даводзіць сваю «філасофію». Аднак ёсць яшчэ Зазыба. Засяроджаны, негаваркі і мудры… У маналогу Брава-Жыватоўскага «ўсё выразней адчуваліся здзеклівыя ноткі, і голас яго паступова рабіўся злосны і нецярплівы, няйначай паліцэйскага раздражняла зазыбава адмоўчванне».
Рэакцыя на ўсё гэта ў Зазыбы дасягнула свайго апагею крыху пазней, калі яны разам ехалі ў Бабінавічы. Прагучалі словы, якія ў тыя дні мог сказаць толькі чалавек, сапраўды чысты сваім сумленнем: «Бальшавікі – гэта людзі. Жывыя людзі. I ніякая ўлада не прымусіць іх адмовіцца ад сваіх перакананняў. Паспрабуй, выкінь з чалавека душу. А перакананне – гэта і ёсць душа. Ну, а паколькі людзі жывуць паўсюль, паколькі без людзей на зямлі немагчыма, значыць і бальшавікі будуць заўсёды сярод іх».
«Шасцяронкай у вялікім механізме» па-ранейшаму бачыцца і Чубар. Праўда, у параўнанні з «Плачам перапёлкі» пра яго тут гаворыцца менш, бо колішні верамейкаўскі старшыня ў сілу ваенных абставін доўгі час быў далёка ад вёскі. У доўгім, пакутлівым шляху ў родныя мясціны ён часта ішоў адзін і меў магчымасць шмат раздумваць і над ранейшым жыццём, і над тым, што рабіць далей. Пэўны чубараўскі максімалізм, які месцамі пераходзіць у аголенае выражэнне канкрэтнай ідэі, не лічачыся з абставінамі, у многім становіцца зразумелым, калі прыняць пад увагу тое, што «такія натуры, як Чубар, звычайна добра адчуваюць сябе ў калектыве». Застаўшыся ж сам-насам, калі трэба прымаць важныя рашэнні, яны кідаюцца ў крайнасці. Хутчэй за ўсё менавіта гэтым можна растлумачыць спальванне Чубаром збажыны на палетках.
Маральны «прысуд» гэтаму ўчынку такі прамы і жорсткі, што Чубару становіцца ніякавата. Сын Галкі Азаравай, у якой ён жыў, – Міхалка гаворыць: «Няхай бы толькі паспрабавалі спаліць наша! Ты б іх з вінтоўкі тады. Вось так – раз, два!».
«Апраўданне крыві» – назваў свой новы раман Іван Чыгрынаў. Так, барацьба яшчэ наперадзе, пральецца кроў дзясяткаў, соцень, тысяч людзей. Зложаць галовы і многія з верамейкаўцаў. Аднак шлях да перамогі пачаўся ўжо. Пралітая кроў будзе апраўдана светлымі майскімі ранкамі сорак пятага, памяццю новых пакаленняў, якія праз гады пранясуць боль і слёзы, праўду і веліч Айчыннай вайны. І сярод твораў пра яе дастойнае месца будзе займаць «Апраўданне крыві», безумоўна, адзін з самых значных раманаў на гэтую тэму.

В. Юревич

ИСПЫТАНИЕ ОБСТОЯТЕЛЬСТВАМИ

Второй месяц стонет под фашистским сапогом белорусская земля, а умудренный опытом гражданской войны, активный участник колхозного строительства Денис Зазыба все это время готовит себя к тому, чтобы взяться за оружие. Он видит, как растет у людей гнев на гитлеровцев, внимательно присматривается к каждому: ведь надо, прежде чем доверить человеку оружие, выяснить его помыслы. Тем более что деревня Веремейки очутилась за линией фронта как-то вдруг. Односельчане еще не успели со всей отчетливостью ощутить горячее дыхание военных сражений, так же, как и осознать свое новое положение в условиях фашистской оккупации. Еще не сформировалось у них отчетливое представление о зверином облике врага, вознамерившегося под лозунгом «нового порядка» уничтожить все живое на белорусской земле. Это внутреннее недоумение перед случившимся показано автором в картине первой встречи веремейковцев с немецкой. колонной, вступившей в село.
От офицера, идущего впереди, «не отводили взгляда множество крестьянских глаз, настороженно-недоверчивых и льстивых, испуганных и хитровато-пренебрежительных, – это уж целиком зависело от того, как кто понимал свое гражданское достоинство или даже, если хотите, свою воображаемую вину перед оккупантами: в конце концов не могли же одинаково смотреть на этого офицера, например, советский патриот Зазыба или мечущийся и беспринципный лодырь Драница, добровольный полицай Браво-Животовский или многодетная председательша Гаврилиха…»
В основе нового романа Ивана Чигринова не столько движение событий, сколько движение характеров, анализ открытых и тайных движений души. Отсюда, видимо, и эта неторопливость в развитии действия, порой она кажется нарочитой, даже чрезмерной. Такое ощущение усугубляют некоторая скрупулезность характеристик героев и связанных с ними коллизий, повышенный интерес к самым, казалось бы, обыденным явлениям жизни и быта, авторская увлеченность этнографическими подробностями. Но читатель, знакомый с творчеством Ивана Чигринова, не может не считаться с отличительной особенностью его прозы: событийная сторона повествования у него всегда как бы на втором плане. Глубинное же исследование характеров становится для писателя средством создания панорамы народной жизни.
Писатель владеет особенностью формировать характеры «на виду», испытывать их всем стечением жизненных обстоятельств. Для него важна внутренняя логика поведения человека, к примеру, нашего старого знакомого Дениса Зазыбы. Он «пришел» в роман «Оправдание крови» из предыдущей книги Чигринова – «Плач перепелки». Награжденный боевым орденом за разгром банды Махно, он на наших глазах обретал все новые и новые качества по мере того, как менялась жизнь белорусской деревни, менялись люди вокруг.
В романе «Оправдание крови» процесс этот продолжается. Зазыба, казалось бы, не спешит браться за оружие, но он уже готов «выяснить» свои отношения и с врагом, который вступил в Веремейки, и с теми, кто нанялся в услужение к оккупантам.
Немцы после захвата Веремеек недосчитались одного солдата. В поисках виновных начинается дознание, причем процесс дознания двусторонний: веремейковцы тоже познают фашистских захватчиков, а заодно и односельчан, которые перед фактом оккупации раскрываются яснее, чем в мирное время.
Весьма разнообразная галерея характеров возникает перед глазами читателей: происходит резкое социальное размежевание сил; каждый определяет свою роль, свое место в войне. И тут выясняется, что большинство веремейковцев активно восстает против любых попыток отнять у них свободу, многотрудно добытую и глубоко осознанную за десятилетия становления и укрепления социалистического строя. Противоборство всему, что связано с посягательством на святая святых – право жить свободно и независимо, готовность к сопротивлению, становятся исходным психологическим состоянием большинства жителей деревни.
Сколько персонажей в романе, столько судеб, столько характеров. Из этого многообразия формируется главная идея произведения – общность каждой отдельной человеческой судьбы с судьбой всего советского народа.
Чем велик человек? Тем, что в делах своих, мыслях, нравственных побуждениях ощущает себя частицей народа. Таковы Денис Зазыба, Парфен Вершков. Таков и председатель колхоза Чубарь – антипод Зазыбы, уже известный читателям романа «Плач перепелки». Уже тогда он запомнился нам как человек, характер которого был сформирован еще за пределами романа, казалось бы, раз и навсегда. Суровую оценку дает ему И. Чигринов в своем новом произведении: «Такие натуры, как Чубарь, обычно хорошо чувствуют себя в коллективе. Они одинаково способны руководить коллективом и подчиняться ему. Это все равно, как те «шестеренки» в большом механизме, что «ржавеют», стоя в одиночку».
Если Зазыба, проводив колхозное стадо на восток, возвращается в родное село, к людям, то Чубарь блуждает где-то в окрестном лесу, наблюдая жизнь Веремеек издалека. Во главе правления вынужден стать Зазыба, бывший в мирное время завхозом. Правление решает разделить колхозную землю на единоличные полоски, чтобы не дать гитлеровцам поживиться общественным добром. Но Чубарь, истово действуя, согласно «букве» директивы, решается на самое страшное – поджигает убранный веремейковцами хлеб. Пережившие войну знают: да, был такой приказ угонять скот, сжигать урожай, чтоб ни зернинки не досталось врагу, взрывать мосты, выводить из строя турбины… Жестоко? Да. Но была в этой жестокости трагическая необходимость.
Противопоставляя мыслящего Зазыбу «механическому» исполнителю Чубарю, автор, однако, далек от схемы. Его интересует исследование внутреннего мира человека-«шестеренки». После поджога хлеба Чубарь встречает восьмилетнего Михалку, который жалуется, что «кто-то» взял, да и сжег веремейковские копны. Чубарь порывается погладить белесую головку, если не объяснить, то хотя бы утешить мальчика, но так и не смеет. А где-то глубоко в душе его все же дрогнуло что-то… И уже, видимо, зарождается, робко, промельком, трудное решение: возвратиться в родные Веремейки, чтоб лицом к лицу бороться с оккупантами.
Кстати, возможность такого решения намечалась еще раньше, в остром разговоре с Зазыбой, когда тот сразу после совещания у коменданта в волости навестил бывшего председателя и твердо объявил: «Если нам начинать партизанскую войну, то нам и думать, как начинать ее и с чем… Однако же люди есть люди… И они должны будут жить». Зазыба не разделяет жесткого вывода Чубаря о том, что кровь героев помогает вызревать идеям, противопоставляя свое, выстраданное, утверждает:
«Кровь здесь не поможет. Надо сделать так, чтобы не мы немцев боялись, а они нас. И не кровью своей мы должны напугать их, а оружием».
Так начинается оправдание крови, оправдание священным характером всенародной войны против тотально-истребительного похода фашизма.
Зазыба – один из ведущих героев, однако главным героем выступает народ-труженик, поставленный перед дилеммой: или борьба, или рабство.
На страницах романа читатель встречается с событиями истинно драматичными, даже трагическими, и каждый раз в такие моменты особенно активизируется психологическое мастерство писателя. Поднимается ли в небо зловещее зарево пожара на хлебном поле, беседуют ли на «острие ножа» Чубарь и Зазыба, возвращается ли из тюрьмы осужденный по ложному доносу Моисей, сын Зазыбы, попадают ли во власть немецкой автотранспортной роты солдатки, идущие спасать своих мужей-военнопленных, – каждый такой эпизод дает И. Чигринову повод показать человека в огромном и противоречивом мире, в сложном взаимодействии с людьми и обстоятельствами, человека страдающего,, борющегося и в конечном счете побеждающего…
Особенно убедительно, глубоко раскрываются люди в диалогах – и в этом я вижу счастливую и многообещающую примету творческого почерка И. Чигринова. Диалог его наступателен, энергичен, мускулист в своем стремлении выяснить, договорить все до конца. Таков, например, разговор Зазыбы с Браво-Животовским, когда они едут по вызову оккупационных властей. Полно внутреннего драматизма объяснение отца с сыном в приготовленной Зазыбой бане. Здесь происходит очищение не только тела, но и души каждого от черного тумана сомнений. Таков и разговор Чубаря с Зазыбой, полемика коммуниста с коммунистом, без скидок на авторитеты и былые заслуги.
Некоторые критики считают сельские сцены романа более впечатляющими, чем эпизоды фронтовые. Правомерен ли такой упрек? Ведь автор ставит своей задачей раскрыть последовательно, шаг за шагом, нарастание пока еще молчаливого, затаенного сопротивления мирных жителей, которое вот-вот перерастет во всенародную партизанскую борьбу с захватчиками. Такова идея романа, здесь автор последователен и, я бы сказал, изобретателен. Ему не откажешь в душевной тонкости, проницательности и вместе с тем чувстве меры. При этом, напомню, война настигла И. Чигринова на школьном пороге. И хотя детская память – память острая, но, чтобы писать о войне через годы и годы, ее надо было испытать памятью народа: выслушать не один десяток живых свидетелей, переворошить сотни архивных документов, перечитать мемуарную литературу… И только тогда обратиться к теме: советский человек в годы Великой Отечественной войны. А за всем этим – поиски ответа на один из вечных вопросов: как быть и оставаться человеком в самых трагических обстоятельствах.
Этой же задаче подчинены и отдельные эпизоды фронтовой жизни – они расширяют рамки романа не тем, что в них происходит, не событиями, а исследованием солдатских характеров, раскрывшихся в самые трудные дни начала фашистского нашествия, когда надо было отступать, но отступать так, чтобы каждый холмик, каждый ручеек становились для врага труднопреодолимой преградой, чтобы само время было заодно с советскими воинами. И в этом И. Чигринов верен конкретному историзму. Образы фронтовиков как будто и не несут самостоятельной нагрузки, но дают достаточно полное представление о моральном состоянии Красной Армии, о ее солдатах, готовых стоять насмерть, чтобы исполнить не только свой долг перед Родиной, но и высокую историческую миссию – защитить цивилизацию и саму жизнь на земле.
Неоспоримость идеи социальной активности человека, познавшего вкус и цену завоеванной им в октябре семнадцатого года свободы, на которую посягнул фашизм, утверждает И. Чигринов своим романом.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1

Уладзімір Юрэвіч

АПРАЎДАННЕ ВАЙНОЙ

Іван Чыгрынаў піша пра вёску ва ўмовах вайны, якую развязала гітлераўская Германія і якую адразу ж перанесла на мірнае насельніцтва, разлічваючы на ўсеагульную паніку, на паслухмянае паняволенне. Так яно было пад час другой сусветнай вайны ў шмат якіх краінах Заходняй Еўропы, але так не сталася на савецкай зямлі. Гітлер у сярэдзіне кастрычніка 1941 года недвухсэнсоўна заявіў сваім прыбліжаным, што «22 чэрвеня мы разнасцежылі дзверы і не ведалі, што за імі знаходзіцца».
А за тымі дзвярыма ворага сустрэла магутная сцяна супраціўлення – ўзброенага і бяззбройнага. Гэта апошняе і было найбольшай загадкай для ворага. Маўклівае, зацятае супраціўленне акупацыйнаму рэжыму складае асноўны творчы клопат Івана Чыгрынава, які задумаў, відаць, маштабны твор пра той, кажучы словамі І. Мележа, «разлом, што адбыўся ў жыцці, страшны, незразумелы. Учора быў мір, жыццё звычна трывалае, здавалася, доўгае, Сёння – вайна, усё хістка, ненадзейна. Кожнае імгненне можа здацца апошнім».
У новым рамане «Апраўданне крыві» («Маладосць, 1976, №№ 9–11) ужо з першых старонак апыняешся ў той жа, што і ў папярэднім, выдадзеным пяць гадоў назад рамане «Плач перапёлкі», атмасферы – чакання, няпэўнасці, прадчування вялікай, неадольнай бяды. Тут яна абрынулася на людзей увачавідкі. «Маршавая нямецкая калона даўко ўжо ўступіла паўз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі».
Вораг уступіў у вёску, але людзі, дарослыя верамейкаўцы яшчэ не бачаць яго, яны заняты падзелам калгаснай зямлі на аднаасобныя дзялянкі, каб не даць гітлераўцам магчымасці пажывіцца гатовым грамадскім дабром, сабраным, як і вадзілася, калектыўна. Так парашыла праўленне, на чале якога часова вымушаны стаць Зазыба, «загадчык гаспадаркі», бо старшыня калгаса Чубар недзе блукае, чакаючы дырэктывы зверху – што рабіць далей.
У «Плачы перапёлкі» аўтар паказвае Зазыбу, ахопленага трывогай за людзей сваёй вёскі, якую вось-вось павінны заняць немцы. Тут, у «Апраўданні крыві», ён ужо ў наступе на ворага, хай сабе яшчэ не ў актыўным, але апасрэдаваным праз дачыненні з варожымі паслугачамі ды і з самімі немцамі. Адказнасць за людзей, якія вераць яму, Зазыба разумее сэрцам, тады як Чубар – толькі розумам, ці больш – розумам. Аўтар увесь час як бы «вытлумачвае» людзей, памагае зразумець іх кожны крок, кожны зрух душэўны… Псіхалогія чалавека – яго пакуты, боль, імгненная палёгка, іронія, зноў пакутлівы роздум… Цэлая гама чалавечых пачуццяў прасочана ў характары Зазыбы. Перад намі паўстае глыбокі, сапраўдны народны характар.
Характэрнай асаблівасцю творчай манеры I. Чыгрынава, якая яшчэ больш яскрава выяўляецца ў рамане «Апраўданне крыві», варта лічыць нетаропкасць апавядання. Чыгрынаў фарміруе характары «на віду», выпрабоўвае іх не ў адным, зададзеным кірунку, а ўсім збегам жыццёвых акалічнасцей, так, як гэта бывае ў рэальнасці.
Вось таму і праўда вайны ў рамане далёкая ад схемы. Яна выглядае няспынным ланцугом рэальных эпізодаў, дэталей, паводзін, учынкаў, над кожным з якіх аўтар або сам разважае, або дае магчымасць роздуму дзеючай асобе, Так узнікае жывая, дзейсная праўда жыцця. Узяць хоць бы першую сустрэчу верамейкаўцаў з нямецкай калонай, з афіцэрам-гітлераўцам. Яна не плакатная, не адной фарбай выкананая, а пададзена адпаведна разуменню кожным чалавекам свайго месца і ролі ў грамадзе. З афіцэравай няскладнай постаці «не зводзілі позіркаў багата сялянскіх вачэй, насцяроджана-недаверлівых і ліслівых, спалоханых і хітравата-пагардлівых – гэта ўжо цалкам залежала ад таго, як хто разумеў сваю грамадзянскую годнасць ці нават, калі хочаце, сваю ўяўную вінаватасць перад акупантамі: урэшце, не маглі ж аднолькава глядзець на гэтага афіцэра, напрыклад, савецкі патрыёт Зазыба альбо перакідлівы і беспрынцыповы абібок Драніца, добраахвотны паліцэйскі Брава-Жыватоўскі, альбо мнагадзетная старшыніха Гаўрыліха…».
Сюжэт рамана «Апраўданне крыві» – гэта не толькі рух падзей, рух характараў. Ён, гэты рух, якраз запаволены, часам праз меру. Аднак гэтая запаволенасць мае вытлумачэнне, калі лічыць, што ў Чыгрынава сюжэт – яшчэ і выяўленне сэнсу твора, рух думкі, раскрыццё галоўнай ідэі. Таму, мабыць, так шмат і кульмінацыйных момантаў, што рух ідэі, думкі заўсёды імпульсіўны, а тым больш у пару вялікага сацыяльнага ўзрушэння, якім стаў для народа вераломны напад ворага.
…Немцы пасля набегу на Верамейкі не далічыліся аднаго конніка. Пачынаецца дазнанне, пошук вінаватага, а разам з тым і глыбейшае пазнанне верамейкаўцамі не толькі ворага, але і аднавяскоўцаў, іх стаўлення да акупантаў.
…Уночы нехта нячутна ўзышоў на Зазыбаў двор. Трывожыцца гаспадар, спалохалася гаспадыня. А гэта – Масей, іхні сын вяртаецца дамоў з турмы, куды ён трапіў як несправядліва засуджаны. Адкрытая радасць маці, стрыманае хваляванне бацькі. Потым – лазня як месца ачышчэння не толькі фізічнага, але і духоўнага. Добра напаленая з моцнай парай лазня. Размова бацькі з сынам у лазні заглыблена сацыяльная, бескампрамісная ў адносінах да асабістага лёсу кожнага з іх, суаднесеная з трывожным лёсам народа.
…Салдаткі з Верамеек ідуць у Яшніцу, дзе лагер савецкіх ваеннапалонных і дзе, як ім здаецца, павінны быць іхнія мужыкі. Сутыкненне з салдатамі нямецкай аўтатранспартнай роты, якія хочуць наглуміцца над безабароннымі жанчынамі яшчэ больш раскрывае ім вочы на ворага.
…Зазыба з Брава-Жыватоўскім, па загаду апошняга, едзе ў воласць на нараду да каменданта. Там для Зазыбы раскрываецца сутнасць акупацыйнага рэжыму, акрэсліваецца дух таго «новага парадку», які збіраюцца ўсталёўваць на Беларусі фашысты.
…Да Чубара, які спыніўся ў суседняй вёсцы, наведваецца Зазыба. Размова шчырая, як камуніста з камуністам, але і крутая, увесь час на самым «лязе нажа», бо трэба высветліць усё пра тое, чым можна апраўдаць так багата пралітай ужо за першыя месяцы вайны крыві.
…Начны пажар. Гарыць зжатае кожным на сваёй дзялянцы дабро. Яго падпаліў Чубар, выконваючы дырэктыву – не пакідаць ворагу на захопленай ім тэрыторыі ні прытулку, ні харчу, ні вады – нішчыць усё, узрываць, падпальваць.
Гэта ўсё галоўныя кульмінацыі ў апавядальнай тканіне рамана, а між імі інтэнсіўны рух думкі, крык душы паняволеных ды не скароных людзей, што засталіся ў тыле і яшчэ прымерваліся, як і дзе прыкласці свае сілы да актыўнай барацьбы. А побач – яшчэ ваенныя падзеі, пра якія людзі ў варожым тыле маюць вельмі скупую, не заўсёды дакладную інфармацыю. Фронт далёка, а дзе канкрэтна – невядома. Нядаўнія акружэнцы гавораць, кожны па-свойму, пра тое, дзе фронт, пра планы гітлераўскага камандавання. Характэрная ў гэтых адносінах размова Зазыбы з настаўнікам Мурачам, якога ён падвозіць, едучы разам з верамейкаўцамі адбудоўваць узарваны чырвонаармейцамі пры адступленні мост. «Гэта ж таксама дапамога немцам?» – ставіць настаўнік перад Зазыбам пытанне і чуе дасціпны, наступальны адказ: «Мост сёння ёсць, а заўтра яго можа і не быць. А вось чалавек… Як яго навучыш аднойчы, так і думаць будзе ўвесь час, панясе тыя вашы веды з сабой скрозь усё жыццё».
Зазыба не спрабуе адразу пераканаць субяседніка ў сваім поглядзе на рэчы, тым больш абразіць яго. Не, ён імкнецца толькі зразумець тое, што робіцца, а, не зразумеўшы, спахопліва пашкадуе, што дарога канчаецца, а яны з Мурачам не паспелі паразумецца. «Дасюль размова ўсё нагадвала хутчэй падземную раку, якая блукала ўпоцемку, шукаючы выйсця на паверхню». Дух і сутнасць акупацыйнага рэжыму ўвесь час у полі зроку Зазыбы. Таму і не ўзнікае ў яго недаверу да таго, што думаюць і перажываюць людзі, бо думкі гэтыя і пачуцці натуральныя, заспетыя Зазыбам ў натуральных абставінах. Ён і сам увесь у пакутах, што не разблытваецца клубок супярэчнасцей, а ўсё большае.
Аўтар рамана «Апраўданне крыві» выявіў зайздроснае валоданне дыялогам. Ён у яго заўсёды энергічны, мускулісты, узведзены ў ступень унутранага драматызму, наступальнасці ў дачыненні да антыпода, але наступальнасці не гарачлівай, не абразлівай, а поўнай клопату высветліць усё да рэшты як для сябе, так і для субяседніка, пераканаць у аб’ектыўнасці праўды. Такой выглядае, напрыклад, размова Зазыбы з Брава-Жыватоўскім адносна лёсу калгаса, або пра тое, куды павернецца вайна і чым яна скончыцца для немцаў. I калі сілы для пераканання ўжо нестае, Зазыба ідзе ў адкрыты бой, рэжа паліцэйскаму праўду ў вочы: «да цябе ў мяне даверу няма», «служыць служыш, а пахваліцца нібыта і няма чым». I, нарэшце, катэгарычны вывад, які гучыць як крэда, як сімвал веры Зазыбы ў сваю адданасць партыі камуністаў, сацыялістычнай Радзіме: «Дурны ты ўсё-ткі Антон, – цярпліва даслухаўшы да канца паліцая, усміхнуўся Зазыба. – Бальшавікі – гэта людзі. Жывыя людзі. I ніякая ўлада не прымусіць іх адмовіцца ад сваіх перакананняў. Паспрабуй, выкінь з чалавека душу. А перакананне – гэта і ёсць душа. Ну, а паколькі людзі жывуць паўсюль, паколькі без людзей на зямлі немагчыма, значыць і бальшавікі будуць заўсёды сярод іх.
Гэтак Зазыба гаворыць з варожым паслугачом, сваім аднавяскоўцам, выпісаным на дзіва выпукла і не аднафарбна, але ж зусім не сумняваешся, што ў крытычны момант ён можа тое самае сказаць у вочы і ворагу. Не сумняваешся, мабыць, таму, што, чытаючы раман, увесь час як бы прысутнічаеш пры фарміраванні характару савецкага патрыёта, які не абмінае складанасцей жыцця, а ідзе ім насустрач, каб пераадольваць і пераадольваючы, сталець духоўна, мужнець у паводзінах. Характар Зазыбы раскрываецца ў працэсе напружанага ўнутранага самааналізу, самаасэнсавання, самаапазнання. Дзеля гэтага аўтар карыстаёцца як дыялогам, так і ўнутраным маналогам. Апошні там-сям бывае абцяжараны неабавязковай дэталізацыяй. Дыялогу ж аўтар як бы і не давярае, карыстаючыся ім залішне ашчадна. А вельмі шкада!
Часам пры чытанні рамана ўзнікае пытанне – чаму Зазыба, чалавек высокіх і ўстойлівых перакананняў, смелы і адважны, не спяшаецца брацца за зброю. Мабыць, не таму, што ён не гатовы да гэтага, а таму, што адчувае вялікую адказнасць за людзей, у якіх трэба было сфарміраваць выразнае разуменне звярынага аблічча ворага, які намерваўся знішчыць на беларускай зямлі ўсё жывое, толькі маскіраваўся пакуль пад носьбіта «новага парадку». Зазыба проста выйграе час, каб накіпела ў людзей больш злосці на гітлераўцаў, каб разам з тым выявіць унутраную скіраванасць самых сумленных аднавяскоўцаў з мэтай скарыстання іх пазней як надзейнай апоры, як рэзерву ў адкрытым змаганні супроць акупантаў. Ці не ў гэтым трэба бачыць гістарызм аўтарскага мыслення, узгоднены з канкрэтнымі абставінамі часу. Паглыбленае гістарычнае бачанне I. Чыгрынавым падзей і характараў, можа, крыху і адводзіць яго ўбок ад дынамікі апавядання, але затое не дае магчымасці скупіцца на шырыню і глыбіню захопу жывой рэальнасці вайны. Менавіта такі падыход да кампазіцыі твора і дазваляе ўнікнуць хранікальнасці ў яе чыста традыцыйных формах.
Хранікальнасці паменшала ў гэтым рамане, калі параўноўваць яго з «Плачам перапёлкі», і тады, калі аўтару патрэбны выхады на адлюстраванне агульнага ваеннага становішча. Канкрэтызаваны паказ асобных эпізодаў франтавога жыцця пашырае рамкі рамана не падзеямі, а больш лёсам савецкіх воінаў у першыя дні вайны, калі трэба было адступаць, чапляючыся за кожны ўзгорачак, за рачулку, каб выйграць час, даць магчымасць найбольшай колькасці людзей выйсці з-пад удару ворага.
Вобраз маладога камандзіра Шпакевіча з яго галоўным клопатам «дагледзець па-чалавечы магілу Халадзілава», салдата, які загінуў ад бомбы, выпісаны аўтарам з вялікай цеплыней, а размова Шпакевіча з пажылым чырвонаармейцам – уральцам – пралівае сацыяльнае святло на вытокі ўсенароднага подзвігу, якім стала вайна з першых дзён, на характар яе. Вобразы франтавікоў у рамане як бы і не нясуць самастойнай нагрузкі, але ж яны даюць даволі поўнае ўяўленне пра тое, што Чырвоная Армія складалася з людзей упартых воляй і справай, гатовых стаяць насмерць у імя Радзімы, выконваць высокую гістарычную місію – абараніць цывілізацыю і прагрэс.
У новым рамане I. Чыгрынава, здаецца, яшчэ пабольшала публіцыстычнай завостранасці, імкнення да ўзвышэння над інфармацыйнасцю фактаў і падзей, да мастацкага асэнсавання і абагульнення, што дазваляюць успрымаць стан развагі чалавека, яго душэўную ўзрушанасць адразу, канцэнтравана. Хоць і тут яшчэ дае сябе адчуваць залішняя дэталізацыя асобных момантаў вясковага побыту, што толькі замаруджвае разгортванне сюжэта нават у яго кульмніацыйных момантах. Прыгадаем хоць бы апісанне таго, як вяжуць і гоняць плыты, якое выглядае ўстаўной этнаграфічнай навелай, хоць і цікавай. Для прасвятлення ж радаводнай Зазыбы хапіла б і адных штрыхоў…
Можна сабе ўявіць. за якую складаную справу ўзяўся Чыгрынаў. Вайна застала яго ў дзяціную пару, на школьным парозе. Памяць пра ваеннае ліхалецце засталася вострая, але яе трэба было абгрунтаваць вялікай працай. Трэба было выслухаць не адзін дзясятак жывых сведак вайны, пераварушыць архіўныя дакументы, заглыбіцца ў мемуарную літаратуру, каб сказаць сваё дасведчанае праўдзівае слова. Астатняе трэба было дамысліць, даўявіць і ўсё гэта скласці ў цэласную шырокую карціну чалавечых лёсаў.
Менавіта таму, што Чыгрынаў заклапочаны паказам лёсу асобных людзей, а праз іх і лёсу народа, яго твор нясе сацыяльны і эмацыянальны зарад выключнай сілы, што прымушае сённяшняе пакаленне – якое хоць і жыве ва ўмовах разрадкі міжнароднай напружанасці, але павінна ведаць як мага глыбей – адчуць сэрцам гістарычны вопыт другой сусветнай вайны і сваю адказнасць перад людзьмі, перад чалавецтвам. Раман «Апраўданне крыві» якраз і напісаны ў гэтым рэчышчы, як твор сацыяльна-псіхалагічны, аналітычна грунтоўны ў раскрыцці характараў і абставін.
Узяць хоць бы вобраз старшыні калгаса Чубара. Ён «увайшоў» у раман як бы з загадзя сфарміраваным характарам. Калі жывыя чалавечыя якасці, так поўна выяўленыя ў Зазыбы, нібы замінаюць зразумець адразу пэўнасць яго як тыпа, дык Чубар «рубіць з пляча», не надта гатовы насіць у сэрцы чужы боль, таму і адважваецца на падпал збожжа, якое не толькі ворагу трэба, а і сваім людзям, каб выжыць, выстаяць перад акупантам і ўступіць з ім у змаганне. Але ці не адлучаецца такім чынам у гэтым вобразе грамадзянскае ад чалавечага, ці не супрацьстаўляецца нават адно аднаму? На гэтае пытанне ў рамане няма адназначнага адказу.
«Такія натуры, як Чубар, звычайна добра адчуваюць сябе ў калектыве. Яны аднолькава здольны кіраваць калектывам і падпарадкоўвацца яму. Гэта ўсё роўна як тыя шасцяронкі ў вялікім механізме, якія па адной толькі стаяць ды ржавеюць». Суровую характарыстыку дае аўтар герою. Але вось Чубар пасля падпалу збожжа гаворыць з васьмігадовым Ганчыным хлопцам Міхалкам, які настойліва скардзіцца на тое, што нехта ўзяў ды спаліў верамейкаўскія копы. Чубару хочацца пагладзіць бялявую Міхалкаву галаву, ды нестае рашучасці на ласку. I ўсё ж такі лёд у душы недзе крануўся. Чубар абяцае малому прывесці з лесу ласяня, тое самае, што засталося ад забітай татарынам Рахімам ласіхі. Калі ж Чубар убачыў на лясной прагаліне сіратлівую істоту, а за некалькі крокаў ад яе ваўка, то «без усялякай перасцярогі тут жа падышоў да ласяняці». А тое, «усё роўна як і праўда зразумела, што са з’яўленнем чалавека прыйшло збавенне». Чалавечнае, душэўнае загаварыла ўсё ж і ў «шасцяронцы». А як яно будзе далей? Мабыць, усё ж вернецца Чубар да сваіх верамейкаўцаў. Вернецца, каб змагацца супраць ворага, а найперш, каб расправіцца з Брава-Жыватоўскім за добраахвотную службу немцам.
Гэта адчувалася ўжо ў той вострай размове, што адбылася між Чубарам і Зазыбам, калі той завітаў да старшыні калгаса адразу пасля нарады ў воласці і сказаў цвёрда: «Раз нам пачынаць гэту партызанскую вайну тут, то нам і думаць, як пачынаць яе і з чым… Аднак жа людзі ёсць людзі… I жыць яны мусіцьмуць».
У імя таго, каб было жыццё ў Вёрамёйках, на ўсёй Зямлі праліваецца так багата крыві. I на жорсткую Чубараву выснову аб тым, што кроў герояў памагае спець ідэям, Зазыба спакойна адкажа: «Кроў тут не паможа. Трэба зрабіць так, каб не мы немцаў баяліся, а каб яны нас. I не крывёй сваёй мы павінны напалохаць іх, а зброяй».
Так пачынаецца апраўданне крыві, апраўданне зброяй, вайной. Свяшчэннай ўсенароднай вайной савецкіх людзей у адказ на татальна-вынішчальную, развязаную фашызмам. «Апраўданне крыві» належыць да тых твораў савецкай літаратуры, якія сцвярджаюць ідэю гістарычнай актыўнасці і адказнасці чалавека за свае ўчынкі. У рамане ўвесь час ідзе высвятленне філасофіі часу, спрэчка розных філасофскіх поглядаў, ідэйных пазіцый, маральных прынцыпаў.
Дыстанцыя паміж падзеямі вайны і сённяшнім часам у адных пісьменнікаў выклікае заспакаенне, імкненне паказаць усё былое з пазіцый рэальнасці, зададзенай цяперашнім узроўнем мыслення сталага чалавека, паказаць «мадэрнізавана». У другіх жа, наадварот, з’яўляецца жаданне падключыць яшчэ неразнасцежаныя тайнікі жывой памяці да сённяшняга, аплодненага жыццёвым вопытам пакаленняў, больш аб’ектыўнага, псіхалагічна заглыбленага асэнсавання ўсяго таго, што належыць гісторыі, але пераклікаецца з думкамі і пачуццямі нашага сучасніка. Іван Чыгрынаў належыць менавіта да такіх мастакоў слова, чыя грамадзянская адказнасць перад светам, у якім усё яшчэ неспакойна, вымагае гаварыць вялікую праўду пра тое, як чалавеку ў самых цяжкіх абставінах быць і заставацца чалавекам.
Філасофскія праблемы, пошукі адказу на пытанні пра сэнс чалавечага жыцця, пра сілу і бяссілле чалавека, пра яго здольнасць акрэсліваць сваю будучыню і ў імя будучыні чалавецтва, уплываць на падзеі часу – усё гэта не прыўнесена звонку ў раман «Апраўданне крыві», а вырастае з узноўленай у ім жывой рэальнасці. Іван Чыгрынаў усё больш усталёўваецца ў эпічным падыходзе да адлюстравання жыцця. Эпічнасць гэтая не столькі ў шырыні ахопу падзей, колькі ў глыбіні іх мастакоўскага асэнсавання.

Вернасць праўдзе. Віртуальный музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
© Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.і. Леніна”