РЭЦЭНЗІІ
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Дзмітрый Бугаёў
Iван Чыгрынаў. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры.
«Мастацкая літаратура», 1983.
Ва ўсіх братніх літаратурах Савецкай краіны ўсё большую папулярнасць набываюць кнігі так званай пісьменніцкай крытыкі і публіцыстыкі. У нашай рэспубліцы добра вядомыя не толькі прафесійным даследчыкам, але і шырокаму колу чытачоў «Жыццёвыя клопаты» Івана Мележа і «Размова з чытачом» Івана Шамякіна, «Трохі пра вечнае» Янкі Брыля і «На паэтычным небасхіле» Пімена Панчанкі, кнігі Максіма Лужаніна і Кастуся Кірэенкі, Івана Навуменкі і Ніла Гілевіча, Васіля Віткі і Анатоля Вярцінскага. Цяпер да іх далучаецца важкі зборнік Івана Чыгрынава «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры», у якім выразна адлюстраваліся характэрныя асаблівасці менавіта пісьменніцкай крытыкі як спецыфічнай у многіх адносінах літаратурнай з’явы.
Адна з галоўных і ў цэлым прывабных, сімпатычных рыс гэтай крытыкі – яе жанравая разнастайнасць, прыкметна большая, чым у крытыкаў прафесійных, тых, якія пастаянна займаюцца вывучэннем літаратурнага працэсу і самі не пішуць мастацкіх твораў. У чыгрынаўскай кнізе ёсць і праблемныя артыкулы з грунтоўнай тэарэтычнай заглыбленасцю («Раман – гэта народ», «Далягляды жанру»), і змястоўныя агляды беларускай прозы апошніх гадоў («Гаварыць усяму свету», «Цэлы свет герояў»), і ўсхваляваныя выступленні на пісьменніцкіх з’ездах, пленумах, канферэнцыях і розных абмеркаваннях, вядома, для друку адпаведна перапрацаваныя («Праз гады», «На службе ў ісціны», «Пераемнасць гуманістычных традыцый»), і вельмі цікавыя інтэрв’ю, часта аўтабіяграфічнага характару («Адзін на адзін», «Дзесяць запаведзяў Купрына», «Абавязак перад зямлёй»), і адказы на спецыяльныя анкеты некаторых часопісаў і газет («Гэтых дзён не змоўкне слава», «Тры пытанні празаікам і паэтам»), і прадмовы да тых ці іншых выданняў або публікацый у Беларусі і за яе межамі («Погляд на беларускую аповесць», «Сталенне», «Першая сустрэча»), і звычайныя рэцэнзіі, напісаныя з улікам традыцыйных патрабаванняў да гэтага надзвычай распаўсюджанага крытычнага жанру («Ніхто не забыты», «Дыханне паэзіі», «Да канца вайны»), і кароткія водгукі пра асобныя творы або ўсю творчасць пісьменніка, яго ўклад у літаратурнае развіццё, нацыянальную, а то і сусветную культуру, калі размова ідзе пра вялікіх («Імя яго» – пра Пушкіна, «Урокі Шолахава», «Рэалізм нашага веку» – пра Л. Ляонава), і спробы эсэ («Пры жыцці»), і ўласна публіцыстычныя нататкі ўжо не крытыка, а празаіка, якімі заканчваецца зборнік («Розум і сумленне эпохі», «Абноўленая зямля», «З трыбуны ААН»).
Зразумела, разнастайныя крытычныя матэрыялы з кнігі Івана Чыгрынава далёка не раўназначныя. Найбольшае ўражанне робяць перш за ўсё праблемныя артыкулы, выступленні зноў жа з выразным праблемным аспектам гаворкі, а таксама тыя агляды і прадмовы, у якіх асэнсоўваецца значны фактычны матэрыял. «Сацыяльная місія літаратуры», «Глыбінныя пласты чалавечага жыцця», «Цэлы свет герояў», «Погляд на беларускую аповесць» і асабліва «Раман – гэта народ» і «Далягляды жанру» – гэтыя і некаторыя іншыя артыкулы, калі для зручнасці карыстацца прыблізна-сумарным вызначэннем, не ўдаючыся цяпер у падвідавую дыферэнцыяцыю крытычных прац Чыгрынава, даюць даволі шырокае, грунтоўнае ўяўленне пра нашу нацыянальную прозу, пераважна сучасную. Уяўленне, вядома, не вычарпальнае, бо ў адной кнізе падрабязна разгледзець, прааналізаваць у самых розных аспектах ужо велізарны масіў беларускіх раманаў, аповесцей і апавяданняў, мноства публіцыстычна-нарысавых твораў ніяк немагчыма. Іван Чыгрынаў на гэта ніколі не прэтэндаваў. Але пра ўсе празаічныя жанры нашай літаратуры ён змог сказаць сваё важкае і, за рэдкім выключэннем, адметнае, арыгінальнае слова, часта вельмі дарэчы падмацаванае разумнымі і грунтоўнымі тэарэтычнымі высновамі.
Якраз уменне па-свойму, з уласцівай арыгінальным мастакам адметнасцю і эмацыянальнай яркасцю гаварыць пра літаратуру, у тым ліку пра творы, якія ўжо неаднойчы былі аб’ектам крытычнага аналізу, глыбіня і трапнасць сумарных ацэначных характарыстык, таксама відавочна звязаныя з мастакоўскім вопытам аўтара, з набытым дзякуючы, акрамя ўсяго іншага, і гэтаму вопыту разуменнем чалавека і надзённых патрэб літаратурнага развіцця, найбольш прывабліваюць у кнізе Івана Чыгрынава, надаюць ёй ёмістасць, робяць цікавай для сэмых разнастайных чытацкіх колаў і разам з тым дазваляюць пісьменніку ў большасці выпадкаў (але не заўсёды!) паспяхова пераадольваць небяспеку павярхоўна-беглай агляднасці і «голай», малазмястоўнай пералічальнасці, калі пра многае даводзіцца разважаць у невялікіх артыкулах.
Да выдаткаў, звязаных з аглядна-пералічальным характарам гаворкі ў некаторых мясцінах кнігі Івана Чыгрынава, яшчэ прыйдзецца вярнуцца. А цяпер некалькі прыкладаў трапнасці і глыбіні аўтарскіх ацэнак і разважанняў. Пра «Хатынскую аповесць» Алеся Адамовіча ўвогуле і пра спалучэнне ў ёй дакумента, адкрытай публіцыстыкі з уласна мастацкай апавядальнасцю: «Аўтар шукаў сінтэзу «часу прошлага» з «часам цяперашнім» і знайшоў, сцвердзіўшы яго як прынцыповую творчую пазіцыю. Галоўны герой аповесці Флёра Гайшун апавядае аб мінулым з нашага сёння. Думкі сённяшнія, хвалі ўспамінаў – гэта не рознае нешта, а адно, што спяклося ў душы сучасніка, стала крывяністым кавалкам рэчаіснасці, той, што была і што не павінна больш быць. Няхай сабе дакумент, адкрытая публіцыстыка не зусім «стыкуюцца» з апавяданнем Флёры. Але гэта чыста вонкавае ўражанне, яны – дакумент і апавяданне, факт і вобраз – спякаюцца ў адно цэлае там, у душы чытача».
Сказана разумна, слушна і месцамі яўна па-пісьменніцку. Бадай, яшчэ лепш пра глыбінную змястоўнасць і мастацкую арганічнасць брылёўскай аповесці «Золак, убачаны здалёк»: «Гэта аповесць пра тое, як уваходзіць чалавек у свет і як свет пасяляецца ў чалавеку. Працэс гэтага ўзаемаўваходжання трывае доўга, праз усё жыццё, праз усю дарогу па жыцці. Духоўная эвалюцыя героя выглядае не пералікам пэўных ідэй, а глыбокай плынню страсцей і перажыванняў, тым станам, які некалі Аляксандр Блок называў «падземным ходам душы».
Вачыма вопыту і памяці бачыць Я. Брыль золак свайго пакалення, вытокі сённяшняй творчай радасці. Ён вяртаецца ў маленства, у юнацтва шмат перажыўшы і перадумаўшы. Ён чэрпае сонечныя промні жыцця жменямі, каб вяртаць іх чытачу абярэмкамі, аплодненымі розумам і сэрцам мастака. Мусіць, гэтак і павінны мы глядзець на літаратуру як на вялікую, сапраўдную справу, патрэбную людзям».
У размове пра Васіля Быкава вылучаюцца імкненне гэтага выдатнага пісьменніка да максімальнай згушчанасці, кандэнсацыі адлюстравання, гранічнай канцэнтрацыі мастацкай праўды, трагедыйная абвостранасць яго светаадчування, светабачання, асабліва выразная ў быкаўскім успрыманні вайны. «Уся творчасць В. Быкава, – зноў слушна разважае Чыгрынаў, – так ці іначай асветлена святлом трагічнай ісціны – выяўлення цаны подзвігу чалавека на вайне, цаны ўласнай фізічнай гібелі асобы. Пісьменніка ў свой час вінавацілі за тое, што ён прызнае толькі «акопную праўду», што ён нібы ўпарціцца «панарамнасці». Але ж хіба панарамнасць душы савецкага воіна, яго надзей, трывог, так спраўна паказаная В. Быкавым, горш за вонкавае разгортванне карцін, эпізодаў ваенных баталій?!»
Пытанне, вядома, рытарычнае. У ім заключаны не толькі зусім выразны і палемічна падкрэслены адказ, але і прынцыповая крытычная і ўласна пісьменніцкая пазіцыя Івана Чыгрынава, неаднойчы пацверджаная ў іншых мясцінах кнігі. Так, у адказах на пытанні спецыяльнай анкеты, прапанаванай часопісам «Вопросы литературы» да трыццацігоддзя перамогі над фашызмам, пісьменнік, часам карыстаючыся эмацыянальна-вобразнай мовай, прыгадвае: «Ува ўсіх яшчэ ў памяці, як пачынаючы з другой палавіны пяцідзесятых гадоў, калі ўскалыхнулася новая хваля ваеннай прозы, наша літаратура павяла барацьбу з псеўдаэпасам. Вайна, якая да гэтага на старонках кніг вялася ў маштабах вялікіх воінскіх злучэнняў і якую накіроўвалі буйныя штабы, раптам лакалізавалася. I тады быццам развеяўся над палямі бітваў парахавы дым – сталі відны, паасобку, палкі, батальёны, роты, батарэі, салдаты… Мы пачулі штуршкі жывога салдацкага сэрца, даведаліся, аб чым думае чалавек перад боем і ў хвіліны бою. Даведаліся, што савецкі салдат не толькі гатовы памерці за Радзіму, але і хоча жыць…»
Вяртаўся да гэтай праблемы, ставячы яе ў больш тэарэтычна-абагульненым плане, Чыгрынаў і крыху пазней, у артыкуле «Раман – гэта народ», напісаным на аснове даклада, зробленага на пленуме праўлення СП БССР. Так, разважаючы пра недахопы напісаных у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе празаічных твораў панарамнага тыпу, якія больш-менш яўна прэтэндавалі на званне эпапей, ён з відавочнай унутранай пераконанасцю піша, што ў гэтых творах звычайна «верх брала вонкавая шырыня ахопу падзей», пераважала «панарамнае адлюстраванне», якое не забяспечвалася належнай заглыбленасцю ў псіхалогію чалавека, ва ўнутраны свет асобы. У канчатковым выніку, падкрэслівае Чыгрынаў, «маштабы рамана-эпапеі не станавіліся маштабамі зразумення чалавека і стварэння тыповага, індывідуалізаванага вобраза эпохі. Маштаб унутраны як бы пасоўваўся маштабам выніковым, агульнай панарамай падзей, і асоба апынулася на заднім плане». У наступныя дзесяцігоддзі наша проза, не без цяжкасцей і выдаткаў пераадольваючы «ілюстрацыйнасць, голы дыдактызм, рэцыдывы бесканфліктнасці», пачала ўсё больш настойліва сцвярджаць «чалавека як асобу, здольную несці не толькі свае абавязкі перад гісторыяй, але і выяўляць, адстойваць свае правы ў гэтай гісторыі, а найперш права выбару і прыняцця ўласнага рашэння».
У такіх выказваннях намячаюцца асновы ці, прынамсі, некаторыя істотныя параметры даволі пэўнай канцэпцыі развіцця беларускай прозы ў пасляваенны перыяд. I канцэпцыя гэтая, думаецца, слушная, перспектыўная для далейшага даследчыцкага вывучэння сучаснага літаратурнага працэсу. Яна так ці іначай выяўляецца ў розных матэрыялах кнігі і сведчыць пра тое, што чыгрынаўскаму погляду на літаратурнае развіццё ўласціва і патрабавальная, але цвярозая крытычнасць, пры якой дакладна ўзважваецца як адмоўнае, так і станоўчае, і тая пранікнёнасць, якая дазваляе выразна бачыць глыбінныя, вызначальныя тэндэнцыі ва ўзаемадзеянні літаратуры з жыццём народа, з рухам часу, гісторыі.
Вельмі істотныя штрыхі для характарыстыкі чыгрынаўскай пазіцыі, як яна адлюстравалася ў кнізе, даюць важкія выказванні пісьменніка ў абарону праўдзівасці ў літаратуры і мастацтве, якасці выключна важнай, несумяшчальнай не толькі з кан’юнктурна-спекулятыўным падыходам да рэчаіснасці, які непазбежна нараджае адкрыты фальш, але і са звычайнай няшчырасцю нават у дробязях, якую заўсёды адчуе патрабавальны чытач.
У гэтым жа кірунку трэба разглядаць і сур’ёзную, добра абгрунтаваную гаворку Івана Чыгрынава пра абавязак і мастака натхняцца гуманістычным пафасам, узнімаць «глыбінныя пласты чалавечага жыцця», дакопвацца да сапраўднай сацыяльнай сутнасці жыццёвых канфліктаў і, вядома ж, усяляк пазбягаць аморфнай і бяскрылай апісальнасці, другаснасці і літаратуршчыны, на якую і ў наш час хварэюць некаторыя празаікі. I не адны яны.
Адным словам, у Чыгрынава атрымліваецца размова пра пісьменніцкую прафесійную ўзброенасць і патрабавальнасць, пісьменніцкае майстэрства, духоўную культуру літаратара, культуру яго творчасці. Усяму гэтаму Іван Чыгрынаў аддае шмат увагі ў сваёй кнізе. Ён слушна падкрэслівае, што майстэрства, зразумела, пры наяўнасці таленту, вызначаецца, урэшце, самім маштабам чалавечай асобы мастака, яго грамадзянскай мужнасцю і сумленнасцю. Гаворачы пра важнасць для літаратуры змястоўных, заглыбленых у гісторыю і народную псіхалогію чалавечых характараў, без якіх, напрыклад, зусім немагчымы сапраўдны эпас, аўтар у тым жа артыкуле «Раман – гэта народ» з поўнай падставай сцвярджае: «Стварыць такія характары па сіле толькі пісьменніку з пэўным маштабам асобы. Калі няма вялікіх ідэй і пераконанняў, калі за душой няма чагосьці сур’ёзнага і важнага, што пісьменнік гатовы сказаць людзям, тады і ўзнікаюць другаснасць, апісальнасць, адным словам, літаратуршчына».
Напісана вельмі ўпэўнена, з адчувальнай страснасцю, бо пісьменнік і тут выказвае глыбока вынашаныя, запаветныя для яго думкі, падмацаваныя ўласным вопытам працы ў галіне мастацкай прозы. Дзелячыся гэтым вопытам у інтэрв’ю з карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», Іван Чыгрынаў таксама настойваў: «Усё добрае, што трапляе ў творы, прапускаецца праз тваю душу. Які ты, такія там і людзі будуць, такія там і думкі будуць. Якое тваё стаўленне да жыцця, такое будзе і стаўленне тваіх герояў. Тут уплыў асобы аўтара на сваю творчасць, на герояў самы непасрэдны».
Чыгрынаўскія інтэрв’ю разам з адказамі на газетныя і часопісныя анкеты вылучаны ў асобны, цэнтральны раздзел кнігі. I яны сапраўды вартыя самай высокай пахвалы з розных пунктаў гледжання. Па-першае, дзякуючы сваёй шчырасці і аўтабіяграфічнай насычанасці яны шмат даюць для спасціжэння і глыбокага вытлумачэння твораў Чыгрынава, разумення заканамернасці яго трывалага пісьменніцкага поспеху. Па-другое, яны важныя і для разумення так званай пісьменніцкай лабараторыі, самой псіхалогіі мастацкай творчасці, якая без аргументаваных сведчанняў арыгінальных майстроў слова ўвогуле не можа быць належным чынам пазнанай. Па-трэцяе, яны, гэтыя інтэрв’ю і адказы на анкеты, дапамагаюць лепш адчуць своеасаблівасць некаторых працэсаў у сучасным літаратурным развіцці і многіх канкрэтных эстэтычных з’яў, што трапляюць у поле чыгрынаўскага зроку.
Вылучаючы як найбольш цікавыя і значныя пісьменніцкія адказы і інтэрв’ю Івана Чыгрынава, а таксама яго праблемныя, насычаныя фактамі і ёмістымі ацэнкамі артыкулы, я зусім не збіраюся агулам ганіць звычайныя рэцэнзіі, кароткія водгукі і іншыя менш кідкія матэрыялы кнігі. Яны дапаўняюць, а то і ўдакладняюць наша ўяўленне пра чыгрынаўскае бачанне літаратурнага працэсу, так ці іначай сведчаць пра шырыню і разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара, у тым ліку пра яго цікавасць да братніх савецкіх літаратур, увогуле маюць сваю значнасць і, можа, за рэдкім, адзінкавым выключэннем, не выглядаюць у кнізе непатрэбнымі, лішнімі.
Вядома, кароткія водгукі Івана Чыгрынава пра вялікіх пісьменнікаў – Пушкіна, Шолахава – або пра такіх выдатных майстроў, як Леанід Ляонаў, Віліс Лаціс, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ і іншыя, не заўсёды дадаюць нешта істотнае да таго, што мы ўжо ведаем пра іх. Ды водгук на гэта і не прэтэндуе, проста не можа прэтэндаваць. Але ён, водгук, няхай і самы кароткі, звычайна важны для выяўлення аўтарскай пазіцыі, высвятлення адносін самога пісьменніка да таго, пра каго ён піша. А гэта ўжо змястоўная і патрэбная інфармацыя, асабліва тады, калі сур’ёзны літаратар, які і сам з’яўляецца прыкметнай велічынёй, разважае пра тых, чые традыцыі дзейсна ўплываюць на сучаснае эстэтычнае развіццё.
А яшчэ ж трэба дадаць, што ў такіх водгуках Чыгрынаў часам дае жывыя рыскі, нейкія адметныя штрыхі, якія заўсёды надзвычай цікавыя для чытача. Зразумела, такія штрыхі, не запазычаныя з мемуарнай літаратуры, а назіраныя і вылучаныя асабіста, могуць паявіцца толькі ў размове пра пісьменнікаў, якіх аўтар ведаў ці ведае сам, меў з імі сустрэчы, гутаркі і г. д. Іван Чыгрынаў сваё ўласнае веданне людзей, пра якіх ён разважае, вельмі дарэчы выкарыстоўвае ў нататках пра Міхася Ларчанку і Піліпа Пестрака, Валянціна Распуціна і Анатоля Вялюгіна.
А ўзяць чыгрынаўскія рэцэнзіі. Яны таксама ў большасці сваёй напісаны талкова, змястоўна, часам з добрымі парадамі і слушнымі заўвагамі, з выразным імкненнем паказаць і на гэтым абмежаваным крытычным полі найбольш характэрнае і сутнасна важнае ў таго ці іншага пісьменніка. Так, у рэцэнзіі на зборнік паэзіі Генадзя Бураўкіна «Дыханне» Іван Чыгрынаў вылучае ўласцівае паэту пачуццё адказнасці за ўсе нашы справы, яго ўменне бачыць складаную супярэчлівасць рэчаіснасці, сувязь мінулага і сучаснага, рэвалюцыйную пераемнасць у развіцці грамадства, тонка адчуваць прыроду і патаемныя рухі душы чалавека, спалучаючы падзейную біяграфію жыцця і біяграфію сэрца, пераканальна, з грамадзянскай усхваляванасцю і добрым лірызмам гаварыць ад імя пакалення сваіх равеснікаў.
У рэцэнзіі на кнігу башкірскага пісьменніка Ахіяра Хакімава «Сполахі» выразна бачыцца спроба не толькі асэнсаваць агульную змястоўнасць твораў гэтага празаіка, але і зразумець нацыянальна спецыфічнае ў самім яго поглядзе на вайну, чалавека, прыроду.
Прывабліваюць у лепшых рэцэнзіях Івана Чыгрынава дакладная выверанасць ацэнак, свабода і часам дасціпнасць разважанняў, месцамі падсвечаных даволі з’едлівай гумарыстычнасцю, жывая размоўная інтанацыя, у якой праглядваюць чалавечы характар аўтара, яго жыццёвая манера гаворкі. З гэтым звязана і раскаванасць думкі, натуральная шчырасць яе выказвання, якую нараджаюць дасканалае валоданне матэрыялам і грунтоўная эрудзіраванасць.
Каштоўнасць чыгрынаўскай кнігі «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры», яе інфарматыўнасць узрастаюць і ад таго, што многае тут друкуецца ўпершыню, гэта значыць не змяшчалася раней і ў перыёдыцы. Я ўжо не кажу, што пісьменніцкія выступленні, раскіданыя па розных перыядычных выданнях, з цягам часу таксама становяцца мала даступнымі звычайнаму чытачу. Ды і даследчыкам патрэбны спецыяльныя намаганні, каб адшукаць і вывучыць усе гэтыя матэрыялы.
Такім чынам, і тое, што ўжо некалі друкавалася ў газетах ці часопісах, у кнізе атрымлівае новае, больш шырокае і актыўнае жыццё. Але гэта датычыць тых матэрыялаў, якія не трацяць сваёй актуальнасці, цікавасці працяглы час. Думаю, аднак, што ў кнізе Івана Чыгрынава не ўсё вытрымлівае такі высокі крытэрый. Сёе-тое сюды трапіла з таго, што магло б спакойна заставацца на старонках перыёдыкі ці ў архіве аўтара. Мне, напрыклад, падалася вельмі павярхоўнай нататка пра Змітрака Бядулю «З душой чулай і паэтычнай», у якой і загаловак – цытата з Максіма Багдановіча, і асноўны змест зведзены да спробы расказаць пра ўсё, зробленае пісьменнікам, на дзвюх з паловай старонках друкаванага тэксту. Атрымалася гаворка сапраўды аб усім, але залішне агульная, не падмацаваная ні колькі-небудзь арыгінальнымі разважаннямі, ні сучаснай ацэначнасцю, абсалютна неабходнай, калі размова ідзе пра гэтага таленавітага, але ў многім і супярэчлівага пісьменніка.
У больш важкай і важнай, прынамсі для разумення пісьменніцкай пазіцыі Івана Чыгрынава, нататцы пра Кузьму Чорнага, традыцыі якога надзвычай адчувальныя ў глыбінным руху ўсёй нашай сучаснай прозы, здзіўляе нейкі інфармацыйна-рэпарцёрскі дадатак пра тое, як святкаваўся 80-гадовы юбілей пісьменніка на яго радзіме ў Цімкавічах.
На такім жа рэпарцёрска-пералічальным узроўні, як і гэты дадатак, зроблены артыкул «Мы да суседзяў, а суседзі да нас». Ён вырас з газетных нататак пра факты аператыўных сяброўскіх кантактаў беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі Украіны, Малдавіі і Балгарыі. Нататкі і змяшчаліся ва ўкраінскай, малдаўскай і балгарскай перыёдыцы – як аператыўная бягучая інфармацыя. I гэта, безумоўна, мела свой сэнс. Аднак для артыкула ў кнізе яўна недастаткова толькі гэткага апраўдання, бо сама аператыўнасць тут непазбежна траціцца. А паглыбіць матэрыял, узбагаціць яго за кошт нейкіх жывых, яркіх дэталяў або больш-менш выразнага тэарэтычнага асэнсавання фактаў Івану Чыгрынаву, як мне здаецца, не ўдалося.
Часамі Чыгрынаў дае залішне доўгі пералік пісьменніцкіх імён і твораў. Тады і паяўляюцца тая беглая сумарнасць, павярхоўная агляднасць, што аўтар свядома імкнуўся пераадольваць, але, як ужо зазначалася, змог гэта зрабіць не ўсюды. А між тым у гэткай беглай і павярхоўнай пералічальнасці, калі ў адну шарэнгу выстройваюцца вялікія групы розных пісьменнікаў, тоіцца немалая небяспека. У такіх выпадках цяжка разгледзець сапраўдны твар кожнага мастака, а таму гаворка набывае часам агульна-безаблічны характар. А гэта ў сваю чаргу азначае, што ў той ці іншай меры траціцца і строгая выверанасць ацэнак, іх узважаная патрабавальнасць, якая складае адну з найбольш прывабных якасцей чыгрынаўскай кнігі. Для крытычнай працы дакладнасць у ацэнках увогуле надзвычай важная. I таму нават рэдкія адступленні ад гэтай дакладнасці выклікаюць слушныя нараканні, нязгоду. I яны, тыя адступленні, па законах кантрасту асабліва кідаюцца ў вочы якраз у добрых кнігах, у якіх аўтары ў цэлым аказваюцца на вышыні.
Парадокс? Не такі ўжо і вялікі, бо сама аўтарытэтнасць добрай кнігі, давер да яе аўтара здольныя выклікаць пэўную псіхалагічную аберацыю, перакос. I тады арэол аўтарытэтнасці так ці іначай кладзецца і на непрынцыповую ацэнку, неаб’ектыўнасць якой для многіх затушоўваецца, прыглушаецца.
Нямала ў Івана Чыгрынава паўтарэнняў, якія ўзнікаюць ад таго, што аўтар па некалькі разоў вяртаецца да ацэнкі некаторых літаратурных з’яў, твораў, робіць блізкія па сэнсу папрокі крытыцы ў розных мясцінах кнігі і г. д. Праўда, у такіх выданнях, як чыгрынаўскі зборнік, цалкам пазбегнуць паўтарэння, бадай, немагчыма. Трэба мець на ўвазе і тое, што частае ці неаднаразовае вяртанне да адных і тых жа думак мае і свой станоўчы, інфарматыўны сэнс, бо паказвае важнасць гэтых думак для яго прынцыповай пазіцыі. Да таго ж, калі запаветная пісьменніцкая думка выказваецца з рознай нагоды і ў розных кантэкстах, дык яна можа набываць новыя і часам вельмі істотныя адценні.
Але ў кнізе «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» сустракаюцца і амаль літаральныя паўторы без усякіх там новых нюансаў і паваротаў. Вось у пачатку артыкула «Раман – гэта народ» Чыгрынаў, вядома, слушна зазначае: «Савецкі раман, яго сацыяльны змест абапіраецца на тры кіты нашай сучаснасці – Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю, Вялікую Айчынную вайну і навукова-тэхнічную рэвалюцыю другой паловы XX стагоддзя». Праз некалькі старонак у тым жа артыкуле зноў паўтараецца фактычна тое самае: «Савецкі раман, зразумела, і беларускі ў тым ліку, яго сацыяльны змест абапіраецца на тры кіты нашай сучаснасці, я падкрэсліваю – сучаснасці: Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю, Вялікую Айчынную вайну і навукова-тэхнічную рэвалюцыю другой палавіны XX стагоддзя».
Зноў жа слушная думка выказана ў лаканічным, але ёмістым выступленні ў час абмеркавання праблем ваеннай прозы ў часопісе «Литературное обозрение»: «Аказваецца, чым паўней праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, тым больш у яго творах на гістарычную тэму праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, зразумела, праўды» («За круглым сталом»). Але і гэтая думка потым яшчэ раз і таксама з неістотнымі дадаткамі будзе прадубліравана ў артыкуле «Яскравае сведчанне»: «Выяўляецца: чым паўней праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, чым мацней ён імі захоплены, тым больш у яго творах на гістарычную тэму – няхай гэта будзе ў прозе, у паэзіі ці ў драматургіі – праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, вядома, праўды». Яўная неашчаднасць праглядвае ў гэтых паўторах.
Асобныя палажэнні з кнігі Івана Чыгрынава ўяўляюцца спрэчнымі. Я, напрыклад, не магу поўнасцю падзяліць пафас аўтара, калі ён, адштурхоўваючыся ад той бясспрэчнай ісціны, што літаратура сацыялістычнага рэалізму тэндэнцыйная, сцвярджае, нібыта яна яшчэ і «пераборлівая ў адносінах да фактаў рэчаіснасці, не кожны факт, не кожны характар, не кожная сітуацыя прымальная для нашай літаратуры, наш пісьменнік стварае свае вобразы, свой мастацкі твор са строга адабранага матэрыялу, з таго матэрыялу, які працуе на сцвярджэнне сацыялістычнай рэчаіснасці». Так Чыгрынаў змагаецца супраць натуралізму. Намер цалкам пахвальны. Але думаецца, што ў цытаваным выказванні не ўсё належным чынам выверана і збалансірава на. Канечне, гэта праўда, што кожны асобны пісьменнік у кожным канкрэтным творы мае поўнае права на выбарачнасць у адносінах да фактаў рэчаіснасці, выбарачнасць, прадыктаваную, скажам, задумай твора, яго жанрам і характарам, яго пафасам і звышзадачай. Але літаратура ў цэлым заклікана адлюстроўваць усю паўнату жыцця, даследуючы сваімі спецыфічнымі і кожны раз адметнымі сродкамі не толькі тыя з’явы, што непасрэдна працуюць на сцвярджэнне сацыялістычнай рэчаіснасці, як піша Іван Чыгрынаў, але і тое, што ў нашай рэчаіснасці замінае поступу наперад, да камуністычнай будучыні.
Такім чынам, наша літаратура, кіруючыся творчым метадам сацыялістычнага рэалізму, можа і павінна пісаць пра ўсё. Вырашае тут не выбарачнасць у паказе жыцця, для мастацтва ў яго сукупнасці згубная, а пазіцыя аўтара, яго здольнасць, уменне адлюстроўваць самыя розныя сферы рэчаіснасці з пункту гледжання сацыялістычных і камуністычных ідэалаў. Тэндэнцыйнасць жа ў разуменні нашых тэарэтыкаў азначае зусім не тое, нібыта пра адно можна і пажадана пісаць, а на другое трэба закрываць вочы, пераборліва абмінаючы непрыемныя ці, на чыйсьці погляд, нявыгадныя факты і сітуацыі. Не, гутарка ідзе толькі пра адкрытае выяўленне мастакамі сацыялістычнага рэалізму сваіх ідэйна-палітычных, класавых і грамадскіх сімпатый і антыпатый. Сацыялістычнае грамадства зацікаўлена ў поўнай праўдзівасці ўсіх крыніц пазнання. А яе ніяк нельга дасягнуць, арыентуючыся, няхай сабе і з самымі добрымі, высакароднымі намерамі, на выбарачны падыход у дачынені і да рэчаіснасці.
Зрэшты, абарона выбарачнасці ў кнізе Івана Чыгрынава не ўспрымаецца як прынцыповая і паслядоўная пазіцыя аўтара. Гэта хутчэй за ўсё вынік недакладнасці думкі ў адным канкрэтным разважанні. Гаворыць жа пісьменнік у іншых мясцінах кнігі, што раман павінен імкнуцца «да адлюстравання ўсеахопнасці быцця чалавека», што сацыялістычны рэалізм скарыстоўвае «разнастайныя формы адлюстравання ўсяго багацця нашай рэчаіснасці», а публіцыстыка, калі яна хоча набыць сапраўдную грамадзянскасць, абавязана «ўбачыць і зразумець з’яву шырока, глыбока, усеахопна ва ўсіх яе сувязях». Усё гэта не толькі справядліва само па сабе, але і відавочна супярэчыць думцы пра нібыта ўласцівае нашай літаратуры імкненне да выбарачнасці ў адлюстраванні жыцця, пераборлівасці ў дачыненні да фактаў рэчаіснасці.
Не вельмі дакладны Чыгрынаў і тады, калі сцвярджае, што Дунін-Марцінкевіч «быў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры». Маецца на ўвазе, вядома, так званая новая беларуская літаратура, якая пачала развівацца толькі ў XIX стагоддзі. Але прама пра гэта не сказана. I недасведчаны чытач мае права думаць, што беларусы раней, да XIX стагоддзя, увогуле не мелі сваёй літаратуры, хаця ўжо ў часы старажытнасці наша, як некалі казалі, прыгожае пісьменства гучала далёка па свеце.
Думаю, што сёння ўжо не варта разважаць пра «больш чым двухсотгадовае існаванне» нашай духоўнай культуры «на стадыі вуснай творчасці». Іван Чыгрынаў піша, бясспрэчна, пра перыяд з другой паловы XVII да сярэдзіны XIX стагоддзя і спасылаецца на Максіма Багдановіча, які гаварыў пра «летаргію беларускага нацыянальнага жыцця» ў тыя часы. Багдановіч – чалавек надзвычай аўтарытэтны, і мы ўсе яго вельмі ахвотна цытуем, бо звычайна ён мае рацыю. Але намаганнямі сучасных даследчыкаў адшукана нямала новых фактаў, якія паказваюць, што і тады, нягледзячы на ўсе велізарныя цяжкасці, выкліканыя забаронамі на афіцыйнае ўжыванне беларускага слова, ствараліся не толькі вусныя творы, але і пісьмовыя літаратурныя помнікі.
Я падрабязна і, магчыма, трохі прыдзірліва спыніўся на дробных, пераважна апісачнага характару агаворках у кнізе Івана Чыгрынава. Аднак у заключэнне хачу яшчэ раз з усёй пэўнасцю падкрэсліць, што ўвогуле гэта кніга яркая і маштабная, народжаная пафасам патрабавальнага стаўлення да мастацкага слова. У ёй узнімаюцца многія карэнныя праблемы літаратурнага развіцця. Глыбіня і арыгінальнасць іх асэнсавання звязаны як з навуковай узброенасцю аўтара, уласцівай сёння ўжо не аднаму з нашых добрых, грунтоўных крытыкаў, так і з тым, што Чыгрынаў сам належыць да актыўных стваральнікаў сучаснай літаратуры і мае магчымасць глядзець на яе знутры, вачыма не толькі эрудзіраванага тэарэтыка, але і адметнага мастака-практыка. Асноўнае ў гэтай кнізе зроблена на ўзроўні лепшых дасягненняў крытыкі ярка-эмацыянальнай, пранікнёна-ўсхваляванай і кроўна зацікаўленай лёсам мастацтва сацыялістычнага рэалізму, роднай літаратуры.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 6
Алесь Марціновіч
Наш час, час грандыёзных сацыяльна-рэвалюцыйных пераўтварэнняў, праблем глабальнага маштабу і значэння, якія вядуць да змен у светапоглядзе соцень тысяч людзей, уплываюць на лёсы ўсяго чалавецтва, не можа не павышаць адказнасці і перад творцамі. Сёння мала быць проста таленавітым пісьменнікам, цікавым акцёрам ці глыбокім па пранікненню ў рэчаіснасць мастаком, калі ўсё, зробленае табой, падначалена толькі задачам літаратуры, мастацтва. Грамадскую важнасць і надзённасць яно набудзе толькі ў тым выпадку, калі выразна пачне бачыцца пазіцыя самога аўтара, яго стаўленне да часу і падзей, яго разуменне чалавека як важнейшай гістарычнай каштоўнасці.
У сувязі з гэтым узрастае роля публіцыстычнай дзейнасці пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, прадстаўнікоў іншых атрадаў творчай інтэлігенцыі. Асабліва літаратараў, бо менавіта яны знаходзяцца на пярэднім краі жыцця, менавіта яны, як ніхто іншы, маюць справу з чалавечымі сэрцамі, чалавечымі душамі.
Не выпадкова, што значныя па свайму зместу кнігі пісьменніцкай публіцыстыкі і крытыкі ўспрымаюцца чытачом з гэткай жа цікавасцю, як і творы паэзіі, прозы, драматургіі. У шэрагу гэтых выданняў, якія выпускае выдавецтва «Мастацкая літаратура», нядаўна з’явілася і кніга Івана Чыгрынава «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры». Аўтару яе, як кажуць, рэкамендацыі не патрэбны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і літаратурнай прэміі імя Аляксандра Фадзеева, ён заваяваў папулярнасць ва ўсесаюзнага чытача і сваімі шматлікімі апавяданнямі, і раманамі «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві».
Актыўна выступае I. Чыгрынаў і ў галіне публіцыстыкі. Яго голас часта можна пачуць па радыё і тэлебачанні, прозвішча сустрэць пад артыкуламі, змешчанымі ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных газетах і часопісах. I. Чыгрынаў прымае актыўны ўдзел у рабоце пісьменніцкіх з’ездаў і пленумаў, творчых нарад, дзе таксама выказвае свае думкі па надзённых праблемах развіцця літаратуры. Праўда, усе гэтыя публіцыстычныя выступленні, не аб’яднаныя пад адной вокладкай, не маглі даць дастаткова поўнага ўяўлення пра I. Чыгрынава – публіцыста і крытыка. Цяпер жа, калі перачытваеш кнігу, не можаш не адчуць, што аўтар яе і ў сумежных для яго літаратурных жанрах адчувае сябе гэтаксама ўпэўнена, як і ў прозе.
Упэўненасць гэтая ідзе перш-наперш ад глыбокага ўсведамлення задач публіцыстыкі ў сучасную эпоху: «Рух жыцця – заўсёды і рух літаратуры, ва ўсіх яе відах і жанрах. I каб рух быў дынамічным і няспынным, спраўна павінна несці сваю службу публіцыстычная дзейнасць пісьменнікаў. У новых умовах гістарычнага развіцця ад літаратуры патрабуецца абвостраная духоўная чуйнасць да радыкальных змен у свеце, у краіне, у рэспубліцы, гатоўнасць далучыцца да дыялога, які вядзецца пра сённяшнія справы і заўтрашнія перспектывы».
Пульс жыцця адчуваецца на старонках чыгрынаўскай кнігі, напісанай страсна, тэмпераментна, і, вядома ж, публіцыстычна зааострана. Пра што б ні пісаў I. Чыгрынаў – пра чарговы твор таварыша па пяру ці пра зборнік маладога пісьменніка, пра стан асобных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры ці даследаваў творчасць пэўнага аўтара, – ён ні на момант не забывае аб грамадскай ролі літаратуры. Ісці ад праблем жыцця, увязваючы іх з актуальнымі пытаннямі развіцця літаратуры – вось што галоўнае для пісьменніка.
З такіх пазіцый падыходзіць ён да з’яў рэчаіснасці, таго патрабуе і ад іншых: «Сацыяльныя канфлікты сённяшняга дня пісьменнік павінен не толькі ўбачыць і вывесці на паверхню, але і дамысліць іх заўтрашняе развіццё і завяршэнне. Без такога цэласнага мысліцельнага ахопу факта, як тэндэнцыі і прагрэсу, немагчыма ніякае абагульненне. Прычым пісьменнік, які думае над праблемамі сучаснага грамадскага жыцця і адлюстроўвае іх, не мае права на дыстанцыю часу, на чаканне, пакуль рух самога жыцця прасветліць сэнс фактаў ці падзей».
Характэрная асаблівасць публіцыстычнай кнігі I. Чыгрынава – яе завершанасць. Асобныя артыкулы, рэцэнзіі, выступленні, многія з якіх раней не друкаваліся, успрымаюцца не ізалявана, а як працяг адной надзённай гаворкі. Пра час і літаратуру, адказнасць мастака і яго індывідуальнасць, фарміраванне творчай асобы і выхаванне літаратурнай змены.
Артыкулы «Цэлы свет герояў», «Раман – гэта народ», «Гаварыць усяму свету» і іншыя багатыя на абагульненні і вывады. Аўтар іх не проста ацэньвае пэўныя творы, а падкрэслівае неабходнасць выхаду на новыя праблемы, раскрыцця тых пластоў рэчаіснасці, якія пакуль што не знайшлі ў літаратуры належнага мастацкага асэнсавання.
Арганічна ўваходзяць у кнігу артыкулы, нататкі, эсэ пра Аляксандра Пушкіна («Імя яго»), Міхаіла Шолахава («Урокі Шолахава»), Леаніда Лявонава («Рэалізм нашага веку»), Кузьму Чорнага («Чалавек – гэта цэлы свет»), Якуба Коласа («Імёны нашых песняроў») і іншых. Вядома, выказванні гэтыя не могуць прэтэндаваць на ўсеабдымнасць ахопу творчасці таго ці іншага пісьменніка, ды аўтар і не ставіў перад сабой такой задачы. Гэтыя матэрыялы дазваляюць адчуць, як майстра сучаснай прозы ставіцца да творчасці тых, хто з’яўляецца гонарам літаратуры, яе класікай.
Ёсць мажлівасць зазірнуць у творчую лабараторыю і самога I. Чыгрынава. Другі раздзел кнігі склалі інтэрв’ю, адказы на анкеты, што праводзіліся рэдакцыямі перыядычных выданняў, выступленні за «круглымі сталамі».
У артыкуле «На службе ў ісціны» I. Чыгрынаў заўважае: «Глыбокае раскрыццё чалавечай душы заўсёды служыла ісціне, і, нарэшце, – рэвалюцыйным мэтам грамадства. I ні пра якое адкрыццё духоўнага свету чалавека, раскрыццё яго маральных прынцыпаў не можа ісці гаворка, калі пісьменнік рэдка выступае як асоба, якая разам з усімі перажывае, хвалюецца, радуецца». Асобай перш за ўсё бачыцца I. Чыгрынаў са старонак сваёй новай кнігі. Служачы ісціне, ён з аднолькавай зацікаўленасцю піша і пра літаратурныя справы, і пра тое знамянальнае, што адбываецца ў жыцці краіны.
Лепшыя старонкі кнігі I. Чыгрынава напісаны на тым ідэйна-мастацкім узроўні, калі слова пісьменніка, значнае сваёй скіраванасцю ў сённяшні дзень, спалучае ў сабе актуальнасць роздуму, публіцыстычнасць гаворкі, канкрэтнасць ацэнак, важкасць абагульненняў, высокі мастакоўскі ўзровень пісьма. Зборнік «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» добра ўпісваецца ў шэраг іншых кніг пісьменніцкай публіцыстыкі, выпушчаных выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Ю. Овчаренко
Публицистика, когда к ней обращается тот или иной известный мастер художественного слова, неизменно вызывает читательский интерес. И это понятно, ведь благодаря ей мы имеем возможность выйти словно бы на «прямую связь» с автором полюбившихся нам произведений прозы или поэзии.
«Новое в жизни, новое в литературе» – так называется вышедший недавно в свет в издательстве «Мастацкая літаратура» сборник литературно-критических и публицистических статей белорусского прозаика Ивана Чигринова, автора получивших широкое признание романов «Плач перепелки», «Оправдание крови» и других произведений.
Уже само название сборника, как видим, подготавливает нас, читателей, к тому, что тематика помещенных в нем статей выходит за рамки сугубо литературной критики. Писатель размышляет над проблемами нынешней белорусской литературы в тесной связи с насущными вопросами, стоящими перед современным обществом, нацеливает молодых литераторов на «проникновение в глубинные пласты человеческой жизни», рассматривает такое явление в современной литературе как «старение» прозы, стремится вскрыть его причины, дает советы начинающим свой творческий путь.
Новой писательской смене посвящено большинство страниц сборника. Характерно, что в книге нет назидательных поучений, тон, избранный автором для общения с молодежью, – сугубо товарищеский. Добрые слова сказаны в адрес Виктора Козько, Алеся Жука, Леонида Дайнеки, Генриха Далидовича, тех, кому нынче продолжать и развивать лучшие традиции белорусской прозы. Как дружеское напутствие – строки, обращенные к новому литературному поколению: «Каждый писатель, и, в первую очередь, молодой, не может забывать о том, что главное в творчестве – неуспокоенность на достигнутом».
Ведя разговор о современной белорусской литературе, Иван Чигринов обращается и к произведениям признанных мастеров – И. Мележа, А. Адамовича, И. Пташникова, Я. Сипакова… Стремление осмыслить творческий мир коллег по литературному труду, чувство уважения к чужому таланту отличает чигриновский анализ произведений этих авторов.
Немало интересного найдет для себя каждый, кому дорога история становления и развития родной литературы, в статьях, посвященных Якубу Коласу, Янке Купале, Кузьме Чорному, Змитроку Бядуле. В сборник включены также интересные размышления о Михаиле Шолохове, Леониде Леонове, Александре Фадееве, Валентине Распутине, Ахияре Хакимове…
Сравнивая, проводя параллели, образно подчеркивая особенности творчества тех или иных литераторов, И. Чигринов штрих за штрихом создает портрет литературы наших дней. За каждой страницей сборника, будь то критическая статья, эссе, интервью или же выступление с высокой трибуны ООН, – образ самого автора, человека неравнодушного, активного в жизни и творчестве.
Яўген Радкевіч
Сур’ёзны пісьменнік, які плённа працуе ў літаратуры, не можа не думаць пра лёс літаратуры, пра шляхі яе развіцця, пра тыя складаныя працэсы, якія характарызуюць яе стан у пэўны перыяд, пра вытокі і перадумовы найбольш значных твораў, пра сувязь іх з жыццём. Кнігі, што з’яўляюцца вынікам такіх роздумаў, не толькі ўносяць значны ўклад у літаратуразнаўства, даючы тлумачэнне многім фактам, што называецца, з першых вуснаў, але і дапамагаюць чытачам пранікнуць у творчую кухню пісьменніка, паўней і дакладней зразумець грамадзянскую і маральна-этычную яго скіраванасць. Асабліва каштоўнымі, на наш погляд, такія кнігі бываюць для выкладчыкаў літаратуры.
Гаворачы гэта, мы маем на ўвазе кнігу I. Чыгрынава «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры», якая выйшла сёлета ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Іван Чыгрынаў – адзін з вядучых беларускіх пісьменнікаў, імя якога шырока вядома не толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Яго апавяданні, раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» сталі адметнай з’явай у савецкай літаратуры. Кніга ж, пра якую ідзе гаворка, новая для пісьменніка і ў жанравых адносінах, і ва ўсёй яго творчасці, бо сабраныя разам выказванні аб літаратуры, аб сутнасці тых ці іншых твораў, выказванні, зробленыя ў розныя гады і па розных прычынах, цяпер паўсталі перад чытачом у выглядзе своеасаблівага тэарэтычнага падмурка, падведзенага пад усё напісанае самім I. Чыгрынавым.
Перш-наперш уражвае абсяг творчых інтарэсаў пісьменніка. Ён дае грунтоўны аналіз сучаснага стану беларускага рамана, аповесці, падрабязна спыняецца на праблемах развіцця апавядання, публіцыстыкі – і такім чынам як бы апынаецца ў самым цэнтры літаратурнага жыцця, ухваляючы і падтрымліваючы сапраўды новае, перспектыўнае і, натуральна, паўстаючы супраць выпадковага, нязначнага, заганнага ў мастацкіх і ідэйных адносінах. Ужо на першых старонках кнігі выяўляецца цвёрда акрэслены погляд I. Чыгрынава на грамадскае прадвызначэнне літаратуры. «Што такое пісьменнік новага свету, народжанага Кастрычнікам? – задае ён пытанне і адказвае: – Гэта – чалавек, які здольны змясціць у сабе памяць свайго грамадства, памяць народа, яго духоўны вопыт. Бо толькі памяць можа штосьці растлумачыць у складанасцях сённяшняй планеты. Растлумачыць – значыць і выхаваць. Чалавек, які здольны выхаваць другога, хто наследуе яго ісціны і пачуцці, і ёсць пісьменнік, мастак слова».
Памятаць, значыць адчуваць адказнасць перад народам, перад яго культурай, разумець сваю знітаванасць з яе гуманістычнымі традыцыямі і свой абавязак плённа развіваць гэтыя традыцыі. Таму не выпадкова I. Чыгрынаў шмат разважае пра творчасць пісьменнікаў, якія здабылі сусветную славу савецкай літаратуры. Адзін з яго артыкулаў называецца вельмі паказальна – «Урокі Шолахава». Гэты невялікі па памерах артыкул здаецца нам надзвычай ёмістым па змешчаных у ім думках. Вось, напрыклад: «Ідэальным для літаратуры з’яўляецца такое становішча, калі мастацкае бачанне прадметаў і разуменне з’яў супадае з тым, якія яны ёсць на самай справе, а тэндэнцыя пісьменніка – з сапраўднымі тэндэнцыямі жыцця. Дакладней кажучы, патрэбна, каб былі пераадолены супярэчнасці паміж мастацкім ідэалам і рэчаіснасцю. Іменна ў працэсе пераадоленння гэтай супярэчнасці і ўзнік новы мастацкі метад – метад сацыялістычнага рэалізму».
М. Шолахаў – найбольш яркі прадстаўнік гэтага метаду, і незабыўныя ўрокі яго творчасці – у непарушнай вернасці ленінскай праўдзе, у непарыўнай знітаванасці з болем і радасцямі свайго народа. Такія ж урокі нам даюць і выдатныя пісьменнікі Беларусі: К. Чорны, М. Гарэцкі, I. Мележ і многія іншыя. I. Чыгрынаў на старонках сваёй кнігі не стамляецца сцвярджаць, што новыя пакаленні савецкіх літаратараў павінны засвойваць вопыт сваіх вялікіх папярэднікаў з той сур’ёзнасцю і ўдумлівасцю, якіх патрабуе важнейшая ў нашым грамадстве і складанейшая прафесія – пісьменніцтва. Толькі пры такой умове можна разлічваць на поспех, можна сказаць новае слова ў літаратуры.
І. Чыгрынаў з сяброўскай зацікаўленасцю і ўвагай сочыць і за працай сваіх равеснікаў, маладзейшых калег. Грунтоўна і паважліва гаворыць ён пра аповесці I. Сяркова, які па-новаму, шчыра і таленавіта здолеў зірнуць на пару свайго ваеннага хлапчукоўства, рэцэнзуе новую кнігу Г. Бураўкіна, адзначаючы ўсхваляванасць і грамадзянскую занепакоенасць яго паэтычных радкоў. Як правіла, у разважаннях і заўвагах I. Чыгрынава адчуваецца культура думкі, шырокі погляд на прадмет размовы, асацыятыўнасць мыслення, што, безумоўна, надае высновам пісьменніка трывалы тэарэтычны грунт, аргументаванасць.
Інтэрнацыянальнасць савецкай літаратуры, моцныя сувязі беларускіх літаратараў з мастакамі слова іншых краін і рэспублік яскрава асэнсоўваюцца ў артыкулах I. Чыгрынава, дзе гаворыцца пра шматбаковае супрацоўніцтва паміж беларускімі і рускімі, літоўскімі, украінскімі, малдаўскімі, балгарскімі пісьменнікамі, аналізуюцца асобныя іх кнігі. Цёпла і сардэчна сказана пра В. Распуціна, падрабязна і ўдумліва – пра аповесці башкірскага празаіка А. Хакімава. I неяк вельмі натуральна з разважанняў I. Чыгрынава вынікае тая вялікая для нашага часу ісціна, што сіла савецкай літаратуры, яе мастацкая дасканаласць і ідэйная глыбіня тлумачацца як багаццем нацыянальных фарбаў, так і агульнасцю гістарычнага лёсу, як разнастайнасцю характараў і моўных асаблівасцей, так і еднасцю поглядаў на маральныя і ідэйныя каштоўнасці часу.
Як празаік, аўтар папулярных аповесцей і раманаў I. Чыгрынаў не можа паскардзіцца на няўвагу крытыкаў. Аднак чытачу цікава даведацца, як сам аўтар ацэньвае зробленае ім, з якімі ідэйна-эстэтычнымі меркамі падыходзіць да сваіх герояў, чым тлумачыць паводзіны іх. Гэта тым больш важна, што многае ў I. Чыгрынава выпісана нетрадыцыйна, пра многае сказана як бы ўпершыню, хоць гаворка ідзе пра з’явы вядомыя, шырока асветленыя літаратурай. Перш-наперш маецца на ўвазе псіхалагічная атмасфера яго раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві». Зразумець яе маладым чытачам бывае нялёгка, бо вайна там паказваецца не столькі праз гром артылерыйскай кананады, колькі праз тыя маральна-псіхалагічныя бездані, што выяўляюцца і шырацца паміж людзьмі адной вёскі, ператвараючы іх з аднавяскоўцаў, суседзяў у непрымірымых ворагаў, якім давядзецца выступіць са зброяй у руках на баку дзвюх процілеглых палітычных сістэм, дзвюх ідэалогій, двух ладаў жыцця, на баку дабра і справядлівасці і на баку зла і звярынай маралі. I тут шмат што праясняе змешчанае ў кнізе інтэрв’ю пісьменніка, у якім I. Чыгрынаў, бадай, як нідзе, шчыра і падрабязна гаворыць пра матывы нараджэння сваіх раманаў. Ён прызнаецца, што «Палеская хроніка» I. Мележа навяла яго на думку напісаць пра першыя дні вайны з найбольшай праўдзівасцю і натуральнасцю, паказвае, як паступова і цяжка авалодваў матэрыялам, асэнсоўваючы ўражанні ад мастацкіх і дакументальньгх кніг, ад сустрэч з жывымі людзьмі, удзельнікамі тых падзей, як вывучаў дакументы ваеннага часу. I ўсё ж галоўны «дакумент» – гэта памяць пісьменніка.
Закончыць свае разважанні хочацца думкай, якая належыць Т. Ману. Сэнс яе ў тым, што варта сапраўднаму пісьменніку загаварыць пра сябе ў сваім творы, як гэта становіцца расказам пра сваё пакаленне, пра свой час. Інакш, відаць, не варта брацца за пяро.
Ю. Скобенко
«Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» – книга критики и публицистики лауреата Государственной премии БССР и Литературной премии имени Александра Фадеева Ивана Чигринова.
Все чаще мы встречаем критические, публицистические книги прозаиков, поэтов. И дело вовсе не в том, что критики и литературоведы, будучи не в состоянии сами охватить все многообразие и сложность современного творческого процесса, вынуждены прибегать к помощи представителей смежных жанров. Интерес к публицистическому выступлению писателя иного плана. Читателю важны оценки – и не только литературных явлений, но и жизненных, общественных, – почерпнутые, как говорится, из первых рук. Особенно, если публицистом становится признанный мастер слова.
Вот почему такой популярностью пользуются сборники серии «О времени и о себе», выходящие в издательстве «Современник», а книги библиотечки «Писатель – молодежь – жизнь», выпускаемые «Молодой гвардией», читаются с большим интересом. Возрос интерес к писательской публицистике и в нашей республике. Правда, издательство «Мастацкая літаратура» сборники подобного плана в серию не объединило, тем не менее выпускает их регулярно. Такие книги, как «Жыццёвыя клопаты» Ивана Мележа, «Размова з чытачом» Ивана Шамякина, «Трохі пра вечнае» Янки Брыля, «На паэтычным небасхіле» Пимена Панченко и многие другие сразу нашли дорогу к сердцу читателя.
Популярностью у него пользуется и книга «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры». И это не случайно. В роли публициста выступает на этот раз Иван Чигринов – лауреат Государственной премии БССР и Литературной премии имени Александра Фадеева, писатель, создавший произведения, ставшие яркой страницей в советской многонациональной литературе. Среди них особое место занимают романы «Плач перапёлкі» и «Апраўданне крыві» – значимое слово автора о минувшей войне, о человеке, вступающем в новую, драматическую полосу своей жизни, внезапно почувствовавшем всю полноту ответственности за судьбу всей страны и за собственную судьбу.
В сборнике «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» разговор идет о наиболее важных проблемах современного творческого процесса, о воспитании молодой литературной смены. Помещены рецензии, статьи, опубликованные ранее в республиканской и всесоюзной периодике, выступления писателя на съездах, пленумах, различных творческих совещаниях, по радио и телевидению.
Привлекает внимание статья «Социальная миссия литературы», которой он открывается. В этом страстном, взволнованном публицистическом выступлении четко сформулированы принципы, которыми руководствуется автор в жизни и творчестве, подробно говорится об ответственности художника слова перед обществом и временем, о необходимости в своих произведениях показывать многообразие жизни, раскрывать сложный характер советского человека.
«Што такое пісьменнік новага свету, народжанага Кастрычнікам? – задает вопрос И. Чигринов и отвечает: – Гэта чалавек, які здольны змясціць у сабе памяць свайго грамадства, памяць народа, яго духоўны вопыт. Чалавек, які здольны выхаваць другога, хто наследуе яго ісціны і пачуцці, і ёсць пісьменнік, мастак слова. Галоўнае правіла, якім закліканы карыстацца пісьменнік, – не ўтойваць ад чытача нічога, пастарацца ўсё, што ён, пісьменнік, ведае аб жыцці, аддаць людзям. У гэтым высокі гуманны сэнс літаратуры, у гэтым гуманная сутнасць творчасці. Чалавечнасць, падрабязнае даследаванне чалавека і сэнсу яго жыцця ў часе ў нашым грамадстве і складае галоўнае у савецкай літаратуры».
Эти выводы Чигринов делает на основе изучения творчества многих писателей. Он рассматривает творческий процесс в его многообразии и единстве, для него важен опыт лучших представителей национальных литератур, прежде всего великой русской литературы. И классической, и современной. А еще для И. Чигринова как для художника слова, чутко присматривающегося к явлениям действительности, характерно стремление явления эти видеть в их диалектической взаимосвязи. Неоднократно, в том числе и в этой статье, он говорит о необходимости тесной связи литературы с жизнью, содружестве писателей с тружениками заводов, совхозов, колхозов.
В книге опубликованы интервью И. Чигринова «Десять заповедей Куприна» и «Долг перед землей». Первое из них – разговор о новом пополнении в Союзе писателей республики, пожелания тем, кто берется за перо. Второе – раздумья о собственном творчестве, рассказ о своем пути в литературе. Этот разговор более обстоятельно ведется И. Чигриновым в интервью «Адзін на адзін», которое публиковалось в еженедельнике «Літаратура і мастацтва». Оба интервью как бы дополняют друг друга, помогая читателю лучше понять и постигнуть секреты творческой лаборатории писателя, почувствовать, какой сложный, путь в каждом конкретном случае проходил художественный замысел от его рождения до творческого воплощения.
В книге три раздела. В первый вошли в основном статьи обзорного плана, затрагивающие проблемы текущего литературного процесса. Писались они в разные годы. Что-то в суждениях автора уточнялось, нечто переосмысливалось заново, однако прежней оставалась высокая требовательность и к творчеству других писателей, и к своему также. В этом нетрудно убедиться, читая такие статьи, как «Цэлы свет герояў», «Гаварыць усяму свету», «На службе ў ісціны» и другие.
Особенно же хочется отметить статью «Раман – гэта народ». В основе ее – выступление И. Чигринова на пленуме правления Союза писателей БССР, проходившем в 1979 году и посвященном белорусскому роману. Тогда И. Чигринов был докладчиком. Бескомпромиссность, требовательность, настоящая писательская честность отличают эту статью. Отмечая успехи белорусского романа, И. Чигринов вместе с тем говорит и о слабом знании некоторыми писателями современной жизни, о неумении выходить на значимые проблемы, о неспособности мыслить масштабно.
В первый раздел вошли также и статьи, посвященные творчеству известных писателей, эссе, дружеские пожелания. Все они писались к тем или иным юбилеям. И. Чигринов стремится понять своеобразие художника слова, его место в литературном процессе. С одинаковой требовательностью, обстоятельностью и серьезностью написаны статьи о М. Шолохове («Урокі Шолахава»), Л. Леонове («Рэалізм нашага веку»), К. Чорном («Чалавек – гэта цэлы свет»), эссе о П. Пестраке («Пры жыцці»), дружеское слово о А. Велюгине («Водар сапраўднай паэзіі»).
Во второй раздел вошли материалы, содержанием своим связанные с творческой биографией самого автора. Будь то интервью или ответы на вопросы анкеты – перед нами прежде всего разговор о самой жизни. Мастер слова задумывается над возможностями литературы и искусства в показе жизни народа на определенных этапах развития общества. Собственный опыт в данном случае выступает только как частный пример, как часть общего и закономерного.
В этом отношении характерно уже названное интервью «Адзін на адзін». Здесь И. Чигринов говорит о своих романах «Плач перапёлкі» и «Апраўданне крыві». Затрагиваются и проблемы романа в целом – жанра, способного отвечать на волнующие вопросы времени, жанра, которому принадлежит будущее. По мнению писателя, роман и одна из его сложнейших форм – эпопея – будут развиваться и дальше.
«Усе-ткі эпапея – гэта эпапея. Эпапея – гэта народ. I нікуды ты не дзенешся ад гэтага, каб паказаць народ, каб паказаць такія вялікія падзеі, як рэвалюцыя, вайна, патрэбны вялікія формы… Не формы рамана будуць мяняцца, а яго ўнутраны змест»…
В своих интервью И. Чигринов затрагивает и такие важные вопросы, как долг художника и память народа, собственный опыт и опыт поколения, верность писательскому призванию и ответственность за судьбу всей планеты. Это настоящая исповедь. Писателя. Человека. Гражданина. Коммуниста. Исповедь эта обретает особо значимый смысл в заключительном разделе книги, где помещены статьи о советском образе жизни, успехах Белоруссии, достигнутых дружной семье народов-братьев. И. Чигринов затрагивает также вопросы развития писательской публицистики в республике («Далягляды жанру»). Статья эта по значимости своей приближается к исследованиям о современном очерке. Здесь же статья «З трыбуны ААН», написанная на основе выступления на XXXIII сессии Генеральной Ассамблеи ООН, в работе которой писатель принимал участие в составе белорусской делегации в 1978 году.
Книга «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» написана пером художника слова, для которого одинаково близки и вопросы творчества, и повседневные дела тружеников республики.
Міхась Стральцоў
Рэцэнзія на кнігу публіцыстыкі І. Чыгрынава «Новае ў жыцці – новае ў літаратуры»
Пісьменнікамі, якія, здаецца, яшчэ нядаўна хадзілі ў маладых, а цяпер завуцца ўжо сярэднім пакаленнем, набыты даволі грунтоўны як літаратурны, так і грамадскі (не без удзелу ўсё той жа літаратуры) вопыт, на павучальны плён якога можа напоўніцу разлічваць чытач. I чаму б пісьменніку не пайсці ў такім выпадку чытачу насустрач і не выказацца перад ім? Тым больш, што пісьменніку пэўна забяспечана добразычлівая ўвага. Сённяшні чытач звыклы да ледзь не навочных сустрэч з аўтарам – адказы на свае пытанні ён хоча атрымаць бадай што вусна, абмінаючы нават крытычнае паслугацтва. Калі гэта так, дык, значыцца, высокі ў нас аўтарытэт самога творцы і не беспрытульнае ягонае мастацтва, знаходзячы шчыры водгук у чытацкай душы. У таго, хто гаворыць, ёсць слухач і субяседнік.
Са зборнікам выступленняў на літаратурна-грамадскія тэмы, з эсэ і рэцэнзіямі («Новае ў жыцці – новае ў літаратуры», Мн., «Мастацкая літаратура», 1983) выйшаў да свайго чытача Іван Чыгрынаў, яшчэ нядаўна самабытны апавядальнік, а цяпер аўтар трох раманаў пра вайну. Ад апавядання – да рамана. А яшчэ ж нядаўна…
Яшчэ нядаўна мы былі сведкамі і ўдзельнікамі бурных спрэчак, што распачыналіся наўкол лёсу раманнага жанра ў сучаснай прозе, памятаем і пэўны скептыцызм, што выказваўся ў адносінах да рамана і ягоных традыцый – гады мінуліся, страсці пааціхлі, але чаму ж тады-сяды вяртаемся мы да тых, здавалася б, канчаткова вырашаных пытанняў? Адказаць на гэта спрабуе I. Чыгрынаў. Адказаць найперш уласнай раманнай практыкай, рэалізуючы пры гэтым свае ўяўленні пра магчымасці эпікі, выносячы тым часам свой роздум і свой плён і на суд чытацкай грамадскасці. I, вядома, менш за ўсё мы чакаем тут ад яго проста тэарэтызавання або ісцін у апошняй інстанцыі. Зразумела, ён найперш дае волю свайму пісьменніцкаму вопыту, сваім схільнасцям і прыхільнасцям. «Беларускі раман, – піша ён у артыкуле «Раман – гэта народ», – разам з іншымі нацыянальнымі раманамі савецкай літаратуры, кінуў выклік распаўсюджаным у той час меркаванням заходніх літаратараў пра крызіс гэтага жанра. Прароцтвы не збыліся…»
Магчыма. Але сказана настолькі рашуча, што ўзнікаюць пытанні з выпадку змястоўнай і тэрміналагічнай значнасці высноў. Тое, што беларускі раман «кідаў выклік», сказана, можа, западта патэтычна. У яго, у гэтага рамана, было даволі і сваіх, «хатніх» праблем, з якімі, дарэчы, наўрад ці ўправіўся па-сапраўднаму і да гэтай пары. Далей. Крызіс жанра – не такая ўжо і страшная з’ява, каб прыроўніваць яе ледзь не да прароцтваў пра новы сусветны патоп. Жанравыя крызісы адбываюцца дастаткова перыядычна, і часцей – на карысць літаратуры і самім жанрам. Нарэшце, крызіс жанра непазбежны ў практыцы кожнага раманіста, які адкрывае гэты жанр як бы нанава. У Чыгрынава ў ягоных раманах гэта таксама, на шчасце, адбываецца – і ў пераасэнсаванні катэгорыі часу ў структуры твора, і ў арыгінальным падыходзе да вырашэння праблем гераічнага, і ў разуменні функцыі сюжэта.
Значна лепш разумеем мы Чыгрынава, калі ён кажа, напрыклад, што «творчы вопыт I. Мележа, які толькі яшчэ пачынае даследавацца, дае шырокі прастор для роздуму пра лёс беларускага рамана». Бо істотная тут агаворка – «толькі яшчэ пачынае», бо не так і проста нам узнавіць эпічную задуму празаіка, якая не ажыццёўлена цалкам не па аўтарскай віне. Бо безадносную жанравую завершанасць мае хіба першы раман – «Людзі на балоце», матэрыялам сваім і характарам «счаплення» гэтага матэрыялу належачы да класічнай раманнай схемы, што трымаецца на раўнавазе псіхалогіі і быту, лакалізаваных яшчэ і этнаграфічна. Апошняе – таксама важна. Настолькі яно істотнае, што я рады знайсці пацверджанне гэтаму ў таго ж Чыгрынава, калі ён палемічна піша ў артыкуле «Глыбінныя пласты чалавечага жыцця» якраз пра карысць «этнаграфічнасці», бо без яе, «без гэтай этнаграфічнасці, праз нейкі час не ўбачыш самога народа». Вядома, этнаграфічнасць бывае розная, у адным выпадку яна патрэбна як каларыт, у другім – рэалізуе сябе праз жанр. Слушна заўважае Чыгрынаў, што са стратай «этнаграфічнасці» літаратура можа страціць і мову. Але, дадам ад сябе, у Мележа гэтая «этнаграфічнасць» сюжэтна і ідэйна канструктыўная, функцыя яе распаўсюджана шырока і далёка. Праўда, толькі ў дачыненні да «Людзей на балоце», творы ўнікальным генетычна. Тлумачыць ягоным поспехам удачы ці няўдачы сучаснага рамана наогул – было б памылкай.
Чыгрынаў падае даволі шырокую і пераканаўчую панараму сучаснага беларускага рамана, называючы імёны розных паводле маштабу талента і тэматычнага дыяпазону празаікаў. Не заўсёды ён доказны, не ўсюды вытрыманы высокі крытэрый майстэрства, дзе-нідзе адчуваецца прыкрае ўмоўчванне, нежаданне абгрунтаваць ацэнкі, выявіць свой пункт гледжання. Асабліва гэта адчуваецца пры размове аб раманах Б. Сачанкі, В. Адамчыка, В. Каваленкі.
Спрэчнае меркаванне пра месца і ролю нарыса ў літаратуры і пісьменніцкай практыцы. Адбываецца нейкая няўклюдная падмена паняццяў, калі аўтар скардзіцца на тое, што «даводзіцца самім празаікам залішне высільвацца, весці пошук праблемы, разведку характара адначасова, задумаўшы аповесць ці раман і працуючы над імі». Сувязі тут яўна спрошчаныя, а на ролю такіх своеасаблівых памагатых раманістаў нарысісты наўрад ці пойдуць. Як, урэшце, і празаікі не прымуць ад нарысістаў іх рэферэнцкіх паслуг.
Чыгрынава цікава чытаць, згаджацца ці не згаджацца з ім, бо паўсюль адчуваеш характар творчы, адчуваеш практыка, але такога, які стараецца не ўзводзіць гэтую практыку ў абсалют, а робіць спробу выверыць яе тэарэтычна, іншы раз даволі рызыкоўна, хоць і прывабна.
Па-сапраўднаму менавіта прывабным, непрымушаным і цікавым паўстае, напрыклад, Чыгрынаў у інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва», названым «Адзін на адзін». Думаецца, ёсць тут і пэўная заслуга М. Гіля, які здолеў свайго суразмоўніка так хораша разгаварыць. Я прывяду даўгаватую цытату, але ўпэўнены, што яе не сумна будзе чытаць.
«…Ну, а што тычыцца сучаснай тэмы, то, можа, я хацеў бы, як ніхто іншы, хутчэй трапіць у гэтую самую сучаснасць. Але ўражанне такое, што я некалі, даўным-даўно, трапіў у вялікі дождж, ён усё ідзе, ідзе і ідзе і не перашчукае, а на мне нейкая цяжкая ношка, і я, так сказаць, не магу падняць галавы і глянуць, ці ёсць ужо там сонца ці няма. Мяркуйце самі. Дзяцінства – вайна. Адразу па вайне – балючы ўспаміы пра яе, і не толькі ўспамін, бо мы ж добра помнім, як рваліся снарады ў полі, як нехта паміраў ад ран, як некаму прыходзіла ўсё яшчэ пахавальная… За гэтым балючым успамінам прыйшоў час сядаць за раман. Гэта значыць, што я ўвесь час знаходжуся на вайне, жыву з аднымі і тымі ж людзьмі… Адным словам, калі некаторыя людзі па многу разоў адыходзілі ад вайны, то мне ніяк не ўдаецца адысці ад яе. I нездарма я параўнаў гэта са становішчам чалавека, які трапіў у вялікі і доўгі дождж. Таму, зразумела, мне асабліва хацелася б перабіцца і перайсці на сучасную тэму, напісаць пра сучасніка, пра ўсіх нас, якія от цяпер жывуць, будуюць, кахаюць, ненавідзяць, адным словам, думаюць, як бы гэта жыццё зрабіць і па-чалавечы і чалавечым. Але, з другога боку, перабівацца, узяць ды перайсці да другой тэмы, можа, і небяспечна: а раптам тое, з чым зжыўся, паблякне, страцяцца характары, рытм, стылёвыя адзнакі, ці змагу я зноў падысці ўшчыльную да тэмы і далей павесці расказ пра падзеі і людзей, далей рушыць раманы? Гэтая боязь мяне і стрымлівае. А перабіцца хацелася б. Вельмі хацелася б!»
I што ж, будзем мы наракаць на аўтара пасля гэтага? Наўрад.
Чыгрынаў добра адчувае пісьменнікаў, светапоглядна і цэхава блізкіх сабе. Гэта зразумела, зразумела, што і сказаць пра іх ён можа з добрай мерай душэўнага набліжэння, што Шолахаў, напрыклад, па-інакшаму адкрыецца яму, чым пісьменніку неэпічнай канцэпцыі. Чыгрынаў напісаў пра Шолахава пранікліва і са сваім прыжмурам і сваёй прыкідкай. Дакладна і правільна вызначае ён вагу мастацкіх адкрыццяў выдатнага пісьменніка, калі гаворыць пра тое, што простага чалавека з народа, такога, як Аксіння Астахава і Рыгор Мелехаў, пісьменнік паставіў на п’едэстал, на якім да таго ў рускай літаратуры знаходзіліся хіба Андрэй Балконскі, Наташа Растова. «Тое, што ў сапраўдным жыцці зрабіла рэвалюцыя, у мастацтве ажыццявіў Шолахаў».
Добра чытаецца маленькае, на адну старонку, эсэ пра Піліпа Пестрака – важкае сведчанне на карысць ёмістага і яшчэ даволі не частага ў нас жанра.
Да месца прыдалася і старонка пра ўніверсітэцкага нашага «бацьку» – Міхася Рыгоравіча Ларчанку. Тут Чыгрынаў сказаў за многіх з нас, былых студэнтаў гэтага цудоўнага педагога і літаратуразнаўцы.
Тое-сёе падалося і выпадковым, напрыклад, нататкам «Мы да суседзяў, а суседзі да нас» – беднаваты мантаж некаторых фактаў з літаратурных і літаратурна-выдавецкіх дачыненняў пісьменнікаў Беларусі і Украіны.
Але кніжка, несумненна, скажа сваё слова ў сённяшніх нашых спрэчках і роздумах пра лёс роднай літаратуры. Да яе прыслухаюцца – у аўтара дастатковы і літаратурны вопыт, і пісьменніцкі аўтарытэт.
Ф. Цагельскі
У кнізе Івана Чыгрынава змешчаны артыкулы «Раман – гэта народ», «Далягляды жанру», напісаныя на аснове дакладаў, з якімі пісьменнік выступаў на пленумах праўлення Саюза пісьменнікаў. Тут – ягоныя нататкі «Погляд на беларускую аповесць», артыкулы пра А. Пушкіна, М. Шолахава, Л. Лявонава, К. Чорнага, З. Бядулю, В. Распуціна, С. Смірнова, Г. Бураўкіна, I. Сяркова, пра беларуска-балгарскія культурныя і літаратурныя сувязі. Надрукаваны ў кнізе і інтэрв’ю I. Чыгрынава, ягоныя адказы на пытанні анкеты.