РЭЦЭНЗІІ
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Алесь Марціновіч
«Птушкі ляцяць на волю»
Што I. Чыгрынаў упэўнена адчувае сябе ў «малым жанры», пацвердзілі яго першыя апавяданні. Аднак набыткі гэтыя куды больш адчувальныя ў кнізе «Птушкі ляцяць на волю». На фоне іншых твораў у ёй не губляецца і апавяданне «Праз гады». Тым не менш свайго роду запеўкай стала апавяданне «Бульба», якое стаіць першым.
Тыя, каму даводзілася пісаць пра гэты твор I. Чыгрынава (Ю. Канэ, Т. Шамякіна, Т. Грамадчанка, А. Вярцінскі), не маглі не звярнуць ўвагу на стрыманасць, лаканічнасць пісьма I. Чыгрынава. (Т. Грамадчанка: «…I. Чыгрынаў узнаўляе характары герояў праз знешнюю дынаміку сюжэта, праз непасрэдна падзейны план апавядання»; Т. Шамякіна: «Апавяданне «Бульба» пачынаецца кароткай, стрымана выпісанай экспазіцыяй, у тым жа тоне, з якога ў далейшым пачнецца і раман «Плач перапёлкі».)
Адчуць гэта лёгка. Аўтар і на самай справе не надта імкнецца да лепшага вобразна-выяўленчага ўзнаўлення таго, пра што расказвае. Як і ў апавяданні «Праз гады», тут прысутнічае гутарковая мова расказу.
Лаканічнасць, канкрэтнасць. Мінімум адыходу ад галоўнага, максімум – інфармацыйнай насычанасці: «У сорак трэцім мы былі яшчэ малыя, але запомнілі гэтых салдат… Мы – гэта Мішка Бычыхін, Санька Брылеў і я. У вёску тады мы першыя прыбеглі з лесу і ўжо цэлага паўдня сядзелі ў сасняку, ля школы, запаліўшы вогнішча. Школа ўцалела. Немцы чамусьці яе не зачапілі. Можа таму, што знаходзілася яна наводшыбе і была пад жалезным дахам. Паўз яе цяпер ішлі ў калонах салдаты. А мы сядзелі каля вогнішча і, як зачараваныя, моўчкі ўглядаліся ў іх загарэлыя, стомленыя твары. Мы былі дзеці, і ў кожнага з нас на вайне быў бацька. Дык і думалася – а можа якраз тупае бацька вось так у страі, і не пускаюць яго камандзіры дамоў, крый бог, пройдзе міма».
«Мішка Бычыхін, Санька Брылеў і я…» Канечне ж, гэта вобразы збіральныя, літаратурныя, але замест прозвішчаў, народжаных аўтарскай фантазіяй, смела можна паставіць і такія, як Іван Пташнікаў, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Барыс Сачанка, Яўген Крупенька… I дадаць: і Іван Чыгрынаў.
I нездарма А. Вярцінскі так назваў свой водгук на кнігу I. Чыгрынава – «Гэта было з пакаленнем…». Дадам: з пакаленнем дзяцей вайны, а далей самы час працытаваць А. Вярцінскага: «Тут аўтар гаворыць не толькі ад самога сябе і ад імя двух сябрукоў свайго дзяцінства, а і ад імя соцень і тысяч такіх жа хлапчукоў, і ад імя пакалення. У кожнага з нас, аднагодкаў аўтара, быў той вечар, калі нашы адыходзілі, адступалі, а потым, праз некалькі гадоў вайны, было тое ранне, калі «прыйшлі нашы».
Аднак гаварыць ад імя пакалення – найвялікшая адказнасць. Адказнасць і адначасова гонар. Што да гонара, дык усведамленне яго да I. Чыгрынава прыйшло тады, калі кніга «Птушкі ляцяць на волю» атрымала станоўчы водгук. Прытым не адзінкавы.
А наконт адказнасці… Куды прасцей сказаць, што аўтар, перш чым сесці за пісьмовы стол, ці затым ужо, калі схіліўся над чыстым аркушам паперы, узяў у рукі аўтаручку, доўга і старанна абдумваў сюжэт будучага твора, каб пры напісанні яго ні ў чым не схібіць, разумеючы, якую адказнасць ускладае на сябе. Канечне, сюжэт не мог не «пракруціць» у думках, а ў астатнім хутчэй працаваў, як кажуць, на адным дыханні. Было сказаць, і ён спяшаўся задуманае ажыццявіць. А калі пішацца, дык ні пра якую адказнасць не думаецца. Але гэта між іншым…
Вернемся аднак да нашых хлапчукоў… Мішка Бычыхін, Санька Брылеў і герой-апавядальнік, як ужо гаварылася, сядзелі ля вогнішча: «Вогнішча наша дыміла, сіпелі дровы, часам да вогнішча падбягалі салдаты. Яны прыкурвалі «ад вугалька», гладзілі нас па галовах і, не распытваючы ні аб чым, спяшаліся даганяць сваіх. А гэтых «сваіх» было многа-многа!.. Нават здавалася, што якой-небудзь калоне канца-краю не будзе».
Кажучы словамі А. Вярцінскага, I. Чыгрынаў па-ранейшаму «строга прытрымліваецца жывога назірання». Але наконт «жывога назірання» неабходна ўсё ж маленькае і разам з тым істотнае ўдакладненне.
Няма патрэбы сумнявацца, што гэта меў на ўвазе і А. Вярцінскі. У якасці свайго роду назіральніка выступае, канечне ж, не звычайны чалавек, а пісьменнік. Назіраючы за жыццём, ён паўстае зусім не староннім сузіральнікам. Адбываецца пастаянная ўнутраная праца думкі. I пісьменнік ненавязліва рыхтуе чытача да таго моманту, калі апавяданне «запрацуе» як мастацкі твор. Кульмінацыйны момант наступае падчас знаёмства хлапчукоў з артылерыстамі.
Дарэчы I. Чыгрынаву ўдаецца стварыць іх пераканаўчыя вобразы з ярка вымаляванай індывідуальнасцю характараў. Запамінаецца Сідараў. Аўтару дастаткова некалькі штрыхоў, каб падаць партрэт гэтага байца: «Нізкі, але надта тоўсты салдат, апрануты ў зашмальцаваны бушлат, які ўжо, пэўна, не адзін раз гарэў у яго, бо на правым баку тырчала пабурэлая вата».
Сідараў да ўсяго скупаваты, хоць і імкнецца гэтую скупасць падаць як звычайную ашчаднасць. А пачынаеш знаёміцца са старшым лейтэнантам, адразу разумееш, што ён, наадварот, з тых людзей, якія гатовы раскрыць душу насцеж. Ды і не хаваюць таго, што ў думках.
Неяк летуценна-задуменна выказвае ён сваё жаданне: «… усё хацеў я бульбы печанай наесціся. Думаў, прыйдзем на беларускую зямлю, накапаю дзе-небудзь бульбы і напяку на такім вогнішчы. Ажно не. Усё не збяруся. Ужо другі дзень на гэтай зямлі, а бульбы не паспытаў». I як пра нешта цяпер нязбытнае, прыгадвае: «Але ж аднойчы як накармілі мяне печанай бульбай, дык і дагэтуль смаку той бульбы не забыў. Недзе пад Гомелем гэта было. У сорак першым. Астаткі нашага палка – усяго некалькі чалавек – выходзілі тады з акружэння… Так і бадзяліся галодныя, пакуль не натрапілі на хлапчукоў, такіх вось… Пасвілі яны цялят за вёскай і бульбу пяклі. Дык мы і наваліліся на іхнюю бульбу, ажно, небаракі, пячы не паспявалі. I вось з таго часу жыву надзеяй пакаштаваць калі-небудзь яшчэ печанай бульбы. Кажуць, беларуская нейкая асаблівая. Не ведаю, цяжка меркаваць мне, чалавеку, які нарадзіўся і жыў у пшанічным стэпе».
Наколькі падзейна насычаны гэты эпізод, хоць, па сутнасці, нічога незвычайнага і не адбываецца! Увачавідкі раскрываецца чалавек, спакутаваны на звычайнай людской радасці. Жаданне старшага лейтэнанта простае – смачна паесці. Простае і як быццам недасягальнае, бо доўга затрымацца на адным месцы яму ніяк ні ўдаецца. I ўсё ж паплечнік яго – малодшы лейтэнант – прапануе: «Дык тады за чым затрымка, дарагі мой таварыш! Папросім, і гэтыя вось хлопцы зараз жа навалакуць сюды бульбы, колькі душа твая жадае». На што старшы лейтэнант адказвае: «Не, сёння позна ўжо. Я заўтра лепш прыйду». А «ўначы пачаўся на Беседзі бой. Ля могілак грамыхалі, калоцячы зямлю, гарматы. Пад вокнамі школы, не заціхаючы, гулі машыны». Хлапчукі, аднак, чакалі, што быць таго не можа, каб старшы лейтэнант не прыйшоў да іх: «не адыходзілі ад вогнішча, якое ўсё палілі на адным і тым жа месцы… У нас была напагатове для яго печаная бульба».
I без якога-небудзь пераходу (а ён і непатрэбны тут) у апавяданні з’яўляецца апошні сказ: «Але старшы лейтэнант не прыйшоў…».
Шматзначнае гэтае шматкроп’е. Яго па-рознаму можна зразумець. Як па-рознаму можна пракруціць далейшы лёс гэтага старшага лейтэнанта. Магло стацца і так, што яму было загадана нечакана рушыць далей. Мог быць і паранены: «…пачынаючы з самае раніцы, везлі на машынах раненых»… Не выключана і самае страшнае – загінуў. Апошняе нават куды больш верагоднае… Аднак справа нават не ў гэтым, хоць, вядома, так не хочацца верыць, што жыццё цудоўнага чалавека нечакана абарвалася. Адбылося тое, што і адбываецца на вайне…
Тады ў чым справа? Па-мойму, дакладна схапіў усю сутнасць сказанага ва ўжо згаданай рэцэнзіі А. Вярцінскі: «Я добра разумею гэтае вось «але старшы лейтэнант не прыйшоў», як разумею ўвесь комплекс пачуццяў, усю тую супярэчлівую разнастайнасць уражанняў, якія захліснулі сэрцы падлеткаў у гэты дзень. Гэта, зазначу зноў, перажыло ўсё маё пакаленне, усё пакаленне зведала разам з радасцю вызвалення боль непапраўных страт».
I А. Вярцінскі працягвае: «Яно адчула тады, можа быць, упершыню, якой цаной давалася перамога над ворагам, яно ўбачыла тады, можа быць, упершыню, што салдаты не на адзін твар, а ў кожнага з іх свой воблік, што тады, калі пачынаецца бой, некаторыя з іх падаюць і не ўстаюць. Яно ўбачыла і адчула многае іншае. I з гэтымі адчуваннямі пачынала, магчыма, упершыню задумвацца не па-дзіцячы, пачынала сталець і на самым пачатку сталасці засвойваць вышэйшую рысу чалавека – чалавечнасць, пачуццё справядлівасці і несправядлівасці».
Прадчуваючы, што ў падобных выпадках чытач можа стаць свайго роду сааўтарам, па-свойму дадумваючы, што і як магло адбыцца далей, I. Чыгрынаў адзін са сваіх твораў свядома назваў «Апавяданне без канца». Гісторыя, пакладзеная ў яго аснову, па свайму псіхалагічнаму напружанню набліжаецца да выключных. Гераіня апавядання, якая пасля вайны прыязджае да былога мужа, каб расказаць пра жудаснасць перажытага ў акупацыі, нечакана сутыкаецца з яго новай жонкай. Тое, што даведаецца яна, яе быццам абухом па галаве ўдарыла: муж яе, Чыкілёнак, заявіў, што яна, Вольга, маўляў, нарадзіла сына не ад яго, а ад фашыстаў.
Крык чалавечай душы, якая і дагэтуль пакутавала без ласкі, чалавечнасці. Крык, ад якога толькі спазмай сціскае горла: «Не ставала волі на супраціўленне. I яна пайшла следам, спярша па вуліцы, гарачай і дымнай, потым па нейкіх бясконцых калідорах, засланых прыгожымі дыванамі». Аднаго не хацела Вольга, «каб не трапіць неспадзявана на вочы мужу».
I ў «Апавяданні без канца» I. Чыгрынаў прытрымліваецца характэрнага для яго нарысавага зачыну: «На золку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца пайсці праз расцяроб на Пычаў бераг». I таксама схільны да «жывога назірання»: «Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, і каляіны пазарасталі высокай травой. Трава даставала да каленяў. Можа, з гадзіну ўжо я з асалодай дыхаў халадком яснага рання».
Ды і назіранне гэтае, можна сказаць, фатаграфічнае, быццам схопленае аб’ектывам фотаапарата: «У густым ельніку, што стаяў паабапал дарогі, спрасонку валтузіліся сытыя дразды. За возерам, у млявай шэрані, чубіліся галубы».
Здавалася б, можна працягваць расказваць бясконца… Але ўся справа ў тым, што можна, але рабіць гэта ні ў якім разе не варта. I. Чыгрынаў умее своечасова паставіць кропку, спыніць гэтае «кадравае» ўспрыманне наваколля, акурат тады, калі ўжо не яно цікавіць чытача, а чалавек. Чалавек на прыродзе. Той самы Чыкілёнак, які цяпер «сядзеў каля самай вады, звесіўшы ногі, і зацята глядзеў перад сабою, быццам сіліўся нешта разгледзець на дне ракі. Побач ляжалі рыбацкія прылады – бляшанка з чарвямі і арэшкавае вудзільна. Леседзь хоць і была раскручана, але ён пакуль ні разу не закінуў вуду – бляшанка з чарвямі стаяла зачыненая». I той Чыкілёнак, што, дзякуючы майстэрству аўтара, раскрыецца неўзабаве самымі гнюснымі бакамі сваіх паводзін. Аднак і цяпер, калі мы ўпершыню сустракаемся з ім, ён асабліва не выклікае да сябе прыязні, хіба што здзіўляе: «Штосьці прыгожае і непрыгожае адначасова было ў твары гэтага чалавека. У шэрых і крыху раскосых вачах Чыкілёнка, асабліва калі ён усміхаўся, загараліся хітраватыя іскрынкі. Але загараліся толькі на адзін раз».
Прытрымліваючыся нарысавай манеры пісьма, I. Чыгрынаў, зразумела, не забывае, што ўсё ж піша апавяданне. А апавяданне немагчымае без выразных псіхалагічных характарыстык, у апавяданні не абысціся без тых значных абагульненняў, што дазваляюць факты, асобныя выпадкі, якія мелі месца ў сапраўднасці, суаднесці з іншымі, падобнымі, а далей – з розных фактаў, сітуацый сканструяваць нейкую абагульненую, па-свойму тыповую мадэль самога чалавека. Такое апавяданне ў нечым і блізкае да нарыса, але яно ўсё ж апавяданне, а значыць – твор куды больш мастацкі.
Тым самым, як правільна заўважыла Ю. Канэ, «падабенства апавядання, якое ідзе ад факта і не дазваляе сабе не толькі прыдумляць, але і перарабляць жыццё, з замалёўкай падманлівае, так сказаць, зыходнае. Гэтае падабенства збівала і працягвае збіваць з тропу не аднаго прастадушнага літаратара, у выніку з’яўляюцца – і шмат! – апавяданні з адзінай мізэрнай «думкай»: гэтак у жыцці бывае. Між тым гэта вельмі не проста – зрабіць так, каб атрымалася «картина более живая, говорящая и полная мысли, нежели действительный случай, подавший… повод написать эту картину». Для гэтага пісьменніку трэба ўмець, як пісаў Бялінскі, перапрацаваць узяты «гатовы змест па свайму ідэалу», г. зн., па-першае, мець такі ідэал, інакш кажучы, развіты і акрэслены светапогляд, сістэму маральных уяўленняў аб жыцці, і, па-другое, мець «…в известной мере поэтический талант».
Не проста ўсё гэта, але падуладна сапраўдным талентам. Талентам рангу I. Чыгрынава. I не толькі. Тая ж Ю. Канэ, разглядаючы гэтую кнігу, праводзіць даволі нечаканую, але, як высвятляецца, зусім лагічную паралель. I сапраўды, калі напружыць памяць, дык высветліцца, што гэтаксама проста, нарысава, як і I. Чыгрынаў, пачынаў у свой час свае некаторыя апавяданні са знакамітых «Запісак паляўнічага» I. Тургенеў.
Таму, не адмаўляючы I. Чыгрынаву ў арыгінальнасці сюжэтаў, нельга не сказаць, што ён як бы працягвае традыцыі вялікага папярэдніка, па-мастакоўску наследуючы іх. Гэта і дало падставу Ю. Канэ зрабіць вывад: «За вельмі натуральнымі, быццам бы нарысавымі зачынамі ў I. Чыгрынава (як і ў Тургенева, толькі, зразумела, менш падрабязна, менш дэталізавана) пойдуць разгортвацца апавяданні-сустрэчы. У іх герой-апавядальнік ці то расказвае аб убачаным, аб сустрэтым у жыцці, ці то выслухоўвае ад некага такі расказ. Іншы раз апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, але ва ўсіх гэтых выпадках увесь ход яго, таксама як і зачын, імкнецца ўпэўніць нас і ўпэўнівае ў верагоднасці сустрэч, падзей, пачуццяў. Успомнім, што Тургенеў, як і яго сучаснікі, называў свае «Запіскі паляўнічага» нарысамі, або яшчэ – «гісторыямі».
Гісторыямі можна называць і апавяданні I. Чыгрынава. Хоць бы «Адну ноч». Праўда, і ў гэтым творы падзейная аснова, не сказаць, каб надта багатая, правільней – вызначальная. Па сутнасці, нічога асаблівага не адбываецца. Нібы толькі пададзены асобныя выпадкі з жыцця тых, з кім давялося сустрэцца апавядальніку. Аднак зноў жа – гледзячы як да ўсяго гэтага паставіцца. Адна справа, калі імкнуцца знайсці ў творы штосьці нечаканае, і куды іншая – падысці да яго з пункту гледжання раскрыцця чалавечых характараў. Апошняе ў дачыненні да творчасці I. Чыгрынава куды больш важнае. I тут аказваецца, што пісьменніку ўдалося некалькімі штрыхамі падаць яркія вобразы старога цыгана Мікала, маладой, ды вопытнай Глафіры, яго ўнучкі.
Зразумей чалавека і гэтае разуменне дапаможа, калі не ў многім, дык у нечым, табе самому разабрацца ў сабе. Высветліць, ці правільна жывеш, ці тымі крытэрыямі, якімі неабходна, кіруешся…
Пра ўсё гэта I. Чыгрынаў згадвае ў сваіх творах. У тым ліку і ў апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Яно ўпершыню было апублікавана пад назвай «Птушкі ляцяць на волю» ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1961, 28 ліпеня). Другая назва, як бачым, больш ёмкая, удалая. Ужо яна дапамагае адчуць адметнасць характару галоўнага героя. Але тым не менш не пазбаўлена сэнсу і першая.
«Птушкі ляцяць на волю» – за гэтымі словамі тая пастаянная прага волі, што характэрна не толькі для птушак, а і для ўсяго жывога. У дачыненні ж да самога твора паняцце волі набывае шырокі, шматзначны сэнс. Воля – гэта і мажлівасць заставацца самім сабой, жыць тым, чым жыў доўгі час. Нечаканае ўмяшанне старонняга чалавека можа не толькі парушыць звыклы ўклад, а і нашкодзіць… Больш таго, магчыма непапраўнае. Невыпадкова ў канцы твора герой-апавядальнік прызнаецца: «…Я хацеў памагчы чалавеку загаіць рану. I так няўмела ўзяўся за гэта. Лепш бы не брацца зусім. Бо не кожная рана паддаецца лекам. Асабліва калі яна на душы…»
Галоўны герой твора Дземідзёнак падобную рану насіў з гадоў вайны. З таго часу, калі немцы разлучылі яго з унучкай. Лесніком служыў Дземідзёнак, і аднойчы да яго ў старожку ўварваліся фашысты, запатрабавалі паказаць, дзе хаваюцца партызаны. Не атрымаўшы станоўчага адказу, павялі з сабой. Унучка ж засталася ў старожцы: «Два тыдні катавалі лесніка. I ўвесь гэты час ён мучыўся ад таго, што пакінуў дзяўчынку адну. Калі ж яго нарэшце выпусцілі на волю, то ён не знайшоў у сваёй халоднай старожцы ўнучкі. На падлозе ляжала скалелая сініца… Калі і як яна заляцела сюды, – Дземідзёнак не ведаў». Дзе падзелася трохгадовае дзіця, яму так і не давялося высветліць: «Да самага канца вайны знаходзіўся ў горы стары ляснік. Колькі ні шукаў ён сваю ўнучку – знайсці не мог. Пасля вярнулася дачка. Пачуўшы страшную вестку, яна павалілася на лаўку і праплакала ўсю ноч. А раніцай пайшла».
Так і застаўся Дземідзёнак адзінокім. Праходзілі гады, а ён ніяк не мог знайсці душэўны паратунак. Нарэшце, як быццам, падшукаў занятак, што дазволіла супакоіцца. Але яго інакш як дзівацтва ніхто ў невялікім гарадку не ўспрымаў. Дземідзёнак купляў на рынку птушак, саджаў іх у клетку, каб занесці ў лес і выпусціць на волю. Герой-апавядальнік, бачачы, як дзеці бегаюць за старым, просяць купіць у іх птушак, не ўстрымаўся, расказаў ім пра тое, што Дземідзёнак перажыў у вайну. Тыя пасля пачутага перасталі лавіць птушак…
Здавалася б, перамаглі дабро, праўда… Здавалася б, Дземідзёнку ўжо няма патрэбы аддаваць са сваёй сціплай пенсіі грошы няведама на што… Ды, як ні дзіўна, пасля гэтага душэўная рана ў чалавека не тое, што не загаілася, а і выклікала новыя перажыванні. Стары стаў сам не свой. Аказваецца, «ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час». I вось іх не стала, а, па сутнасці, нешта абарвалася ўнутры, зрушылася з месца. Сапраўды ўжо, «не кожная рана паддаецца лекам. Асабліва, калі яна на душы».
Ёсць над чым задумацца. Ёсць над чым паразважаць. I ў гэтым апавяданні, як і ў іншых, I. Чыгрынаў дае чытачу падобную мажлівасць. Ён ахвотна запрашае да роздуму – у нечым пакутлівага, але разам з тым такога ачышчальнага, а таму светлага. Пасля ўсяго іншымі вачыма пачынаеш глядзець на свет і людзей. А яшчэ, як няцяжка было заўважыць, у першай ужо кнізе пісьменнік пастаянна імкнецца высветліць, наколькі стыкуецца рамантычна-ўзвышанае бачанне і ўспрыманне свету з драматычнымі, а то і трагічнымі яго рэаліямі.
У нечым падобныя аспекты загучалі і ў апавяданні «Ці бываюць у выраі ластаўкі?». Аўтар як бы супрацьпастаўляе два лёсы – Аляксея Кузмянка і Арцёма Дабрыднева. Сустрэча іх адбылася, можна сказаць, выпадкова: «…яшчэ ўчора Арцём Дабрыднеў і не думаў, што апынецца тут. Учора ён толькі-толькі вярнуўся з камандзіроўкі – ездзіў у Ніжні Тагіл глядзець новы блюмінг, і за абедам жонка падала тэлеграму. Пісаў брат: прыехаў у вёску да маці, прыязджай, маўляў, і ты, парадуем старую». I хоць тэлеграма была ці не месячнай даўнасці, Арцём рашуча заспяшаўся ў дарогу. На сумненні жонкі: «Калі брат твой даваў гэтую тэлеграму? Месяц таму. Ты яшчэ і не ад’язджаў! Дык ці ж ён сядзіць там? Чакае?», адказаў цвёрда: «Не, я паеду!..»
У роднай вёсцы Арцём брата, зразумела, не заспеў ужо, а з Аляксеем Кузмянком, з якім быў даўно, з маленства яшчэ, знаёмы, сустрэўся. Аляксей не сказаць, каб быў чалавекам, пазбаўленым жыццёвай разважлівасці. Наадварот, у гэтым яго не папракнеш. Ды і цесна знітаваўся з роднай зямлёй, адчувае сябе на ёй сваім.
Але ўся справа ў тым, што Кузмянок не толькі прываблівае да сябе, а і адштурхоўвае. Прычына ў тым, як прыкмеціў В. Каваленка, што «ў паводзінах Аляксея Кузмянка, здатнага на ўчынкі неардынарныя, на супрацьпастаўленне сябе астатнім людзям, адкрываюцца спробы бяздумнай агрэсіўнасці ў адносінах да іншых, якая мяжуе са здзекам». Ён ніяк не можа зразумець, што існуе мяжа, якая падзяляе жарт і звычайнае глупства, пасля якога чалавеку наносіцца боль.
А так Кузмянок «пажартаваў», калі было ўладкаваўся ў горадзе цырульнікам. Давялося яму неяк стрыгчы папа, дык вырашыў па-свойму «пазмагацца» з рэлігіяй. Менавіта такое тлумачэнне свайму ўчынку ён дадаў, калі справа дайшла да суда і закончылася пятнаццаццю суткамі арышту. А тады… Што цікава, што і цяпер, на адлегласці часу, Аляксей усур’ёз не ўспрымае таго, што адбылося з ім. Расказвае Арцёму з гэткай бравадай: «Узяў нажніцы, чыркнуў раз, другі. I раптам нейкі свярбень у маіх руках паявіўся. Разумееш, свярбень. Стаю і думаю. А пад локаць быццам што штурхае – смялей, хутчэй! Ну і шаснуў я лахудры яго па самае гуменца, па самы плеш».
Дзівацтва Аляксея Кузмянка з шэрага тых, якімі могуць пахваліцца героі аповесці Я. Брыля «Ніжнія Байдуны», кнігі апавяданняў А. Дударава «Святая птушка»… Але, нельга не заўважыць, наколькі гэты твор розніцца ад ужо згаданых, што былі напісаны пазней за яго. I. Чыгрынаў ставіў перад сабой іншую задачу, чым сказаў Я. Брыль і А. Дудараў. Яны, па-майстэрску, з дасціпным гумарам раскрываючы дзівацтвы сваіх персанажаў, паказвалі шырыню народнай душы. I. Чыгрынаў жа застаецца цвярозым рэалістам. Няхай і не адкрыта, але асуджае тую самую «бяздумную агрэсіўнасць», якую і ўбачыў у паводзінах Кузмянка В. Каваленка.
А яшчэ, на што таксама нельга не звярнуць увагу, пісьменнік, узіраючыся ў жыццё сучаснай яму вёскі, не мог не адчуць, наколькі аднастайна праходзіла ў ёй жыццё і як кожны наступны дзень становіцца падобным на папярэдні. Ці не ад гэтай шэрасці і жаданне Аляксея пакрасавацца, падацца ледзь не героем? Інакш нічым і не выдзелішся. Тым больш сярод аднавяскоўцаў, дзе кожны пра іншага даўно ўжо ўсё ведае. Таму і радуюцца на вёсцы кожнаму новаму чалавеку.
Наконт гэтага адзін з персанажаў Сіманёнак так жартуе: «Нешта Дабрыднісе (маці Арцёма – А. М.) увесь час цёплы вецер сёлета дзьме… Толькі што пабыў меншы, цяпер вось большы (маюцца на ўвазе сыны – А. М.). А мы, Арцём, сказаць табе, так і жывём, так і час лічым, што ад госця да госця. Як госць да каго на парог, мы адразу ж пад вокны на лаўку. Балазе, што лавак гэтых нарабілі, у кожнага пад вокнамі». Але не адзін жарт у гэтым прызнанні. Ды і ў гэтым жарце самая што ні ёсць праўда. Таму і набывае глыбокі сэнс пытанне, вынесенае ў назву апавядання – «Ці бываюць у выраі ластаўкі?». Як сцвярджае В. Каваленка, «сама назва… сваёй запытальнай інтанацыяй ставіць пад сумненне чысты рамантычны змест вобраза «выраю», які азначае не толькі ўзлёт і ўзвышэнне, але і зварот да звыклага, ранейшага, свайго, мясцовага».
Аказваецца, у мясцінах, у якіх адбываюцца падзеі, мяркуюць, што ластаўкі ніколі не пакідаюць мясціны, дзе прыжыліся. Гэтае паданне і ўспомніў Арцём, калі, пасля доўгай разлукі, кіруючыся ў родную вёску, падышоў да мясцовага возера:
«Ужо як вечарэе.
Ластаўкі горнуцца да вады, мітусяцца над пакошаным берагам – у познюю восень яны чамусьці заўсёды злятаюцца сюды за цэлую вярсту ад вёскі. У Кажанах так і гавораць – ластаўкі хаваюцца ад халадоў у вадзе і нікуды на зіму не адлятаюць. У дзяцінстве Арцём часта чуў пра гэта і нават цяпер не ведае, ці бываюць у выраі ластаўкі…»
Пытанне пастаўлена, але прамога адказу на яго ад I. Чыгрынава і не чакаеш. I таму, што пісьменнік не дазваляе сабе прамалінейнага вырашэння жыццёвых калізій. I таму, што ведаеш, як гэта добра, калі ёсць магчымасць сам-насам застацца са сваімі думкамі, у нейкай ступені становячыся і сааўтарам апавядальніка. Гэтаксама, як і ён, пранікнуцца дабрынёй да тых, хто таго заслугоўвае. А да іх несумненна адносіцца і Арцём Дабрыднеў. I яго прыезд у вёску – не толькі жаданне пабачыць маці, а і маральна ачысціцца, пазбавіўшыся друзду паўсядзённасці.
Не, I. Чыгрынаў не супрацьпастаўляе вёску гораду ці наадварот, ён далёкі ад падобнай думкі і такога жадання. Ён проста вяртаецца да вытокаў, бачачы ў гэтым вяртанні калі не панацэю, то магчымасць для чалавека як бы збоку зірнуць і на самога сябе, і на свае ўчынкі. Героі I. Чыгрынава і прывабліваюць пастаянным жаданнем быць адказнымі за іншых.
Да такіх людзей належыць і Максім з апавядання «Сустрэча на пероне». Ён выпадкова спаткаўся з той, каго кахаў у юнацтве. Ажылі былыя ўспаміны – светлыя, рамантычныя, але, як і заўсёды бывае ў падобных выпадках, нагадала пра сябе і суровая рэальнасць. Аказалася, што колішняя каханая Максіма нешчаслівая, кепска ёй жывецца з мужам. Пасля ўсяго гэтага герой I. Чыгрынава «стаяў і думаў пра чужое няшчасце, якое так неспадзявана зрабілася сваім, і яшчэ пра тое, што неспакойнай і часам недарэчнай бывае радасць». Радасць ад сустрэчы, якой ён не мог не жадаць. А на паверку аказалася – яна азмрочана.
Калі цвяроза паставіцца да ўчынку яшчэ аднаго персанажа Суздалева («Шукаючы скарбы»), дык яго рашэнне інакш як дзівацтвам і не назавеш. Не паспеў чалавек як след пазнаёміцца з жанчынай і адразу прапаноўвае выйсці за яго замуж. Але зноў кіруецца Суздалеў пры гэтым адным-адзіным – як і Максім, ён цераканаўся, наколькі гэтая жанчына нешчаслівая, то хоча пайсці насустрач, думаючы, што яго ўчынак дасць мажлівасць ёй знайсці тое, чаго нестае – шчасця, а тым самым пазбавіцца адзіноцтва.
Праўда, гэтым разам пісьменніку ўсё ж не ўдалося ўчынак Суздалева належным чынам псіхалагічна выверыць. Пэўную нацяжку, дарэчы, адчуў і А. Вярцінскі, калі пісаў, што апавяданню «Шукаючы скарбы» «не хапае пэўнай акрэсленасці – як унутранай, псіхалагічнай і сэнсавай, так і знешняй, фармальнай».
У нечым падобныя выпадкі даюць аб сабе знаць і ў апавяданні «Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтапровад». Безумоўна, у гэтым творы пісьменніку не адмовіш у назіральнасці, прываблівае яго ўменне некалькімі штрыхамі стварыць запамінальны партрэт чалавека.
Для прыкладу такі: «Я сядзеў на цыпачках і любаваўся, як увішна спраўляўся з пасудзінай рыбак. Ён быў не тое, каб здаравяк, але дужы, шырокай косці чалавек. Гадоў яму было, можа, трыццаць з гакам, але твар быў да чарнаты загарэлы і гладка паголены, і гэта прыкметна маладзіла яго. На верхняй губе значыўся глыбокі шрамок, які, мусіць, ніколі не зарастаў у яго шчэццю: тут губа была трохі таўсцейшая і нібы перакошвала твар».
I ўсё ж, калі глянуць на апавяданне як на цэласны мастацкі твор, дык складваецца ўражанне, што аўтар празмерна абмежаваў сябе нарысавымі рамкамі. Сама плынь жыцця, якая ў творах I. Чыгрынава, як правіла, да месца, тут часам залішняя. Ствараецца ўражанне, што апавяданне пабудавана па прынцыпу, што бачу, тое і пішу. Ёсць і ўдалыя мясціны, асабліва калі расказваецца пра Надзею, строга індывідуалізаваны Віцька Картыжоў, сам Мухаў, муж Надзеі… Але ў цэлым кампазіцыйная стройнасць твора не адчуваецца. Праўда, гэта калі разглядаць апавяданне на фоне іншых. Калі ж чытаць яго асобна, прытым прымаць пад увагу, што гэта пісалася маладым аўтарам, крытэрыі ацэнкі могуць быць менш суровымі.
У цэлым і ў гэтым творы I. Чыгрынаў трымае мастацкую планку высока. Гэтаксама, як і яшчэ ў некаторых іншых, як, напрыклад, «Па дарозе дамоў», «Па сваіх слядах», «Жыве ў крайняй хаце ўдава».
Такімі былі героі твораў першай кнігі пісьменніка. Як ужо гаварылася, I. Чыгрынаў не абыходзіў і момантаў, што сведчылі аб душэўнай чэрствасці, абыякавасці. Адным словам, паказваў жыццё такім, якім яно ёсць. Паказваў з адной мэтай: каб лепшым яно станавілася.
I што яшчэ важна – гэта на самай справе была кніга. Менавіта кніга – цэласная, завершаная, аб’яднаная адзінствам аўтарскай задумы, а не зборнік апавяданняў, няхай і таленавітых.
На падобную акалічнасць першай звярнула ўвагу Ю. Канэ: «Галоўная, на мой погляд, вартасць зборніка Івана Чыгрынава ў тым, што апавяданні, сабраныя ў ім пад агульнай назвай, утвараюць кнігу (выдзелена Ю. Канэ – А. М.) цэласную, цікавую, прывабную. Адбываецца гэта дзякуючы цэласнасці, акрэсленасці асобы аўтара».
Што ж, станаўленне асобы ў кнізе «Птушкі ляцяць на волю» адбылося. Але пры ўсім пры тым першая кніга – гэта першая кніга. Звычайна па-сапраўднаму на пісьменніка звяртаюць увагу, як правіла, пасля другой. I невыпадкова. З выхадам яе аўтар ці падмацоўвае мастакоўскія набыткі, адначасова выходзячы ў сваёй творчасці на новыя абсягі. Ці, на жаль, на дасягнутым і спыняецца. Таму і чакалі чарговую кнігу I. Чыгрынава. I чытачы, і крытыкі. I ў першую чаргу, канечне, сам аўтар.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 4
Б. Казанов
«…Он увидел на кладке женщину. Кладка была шаткая – кто-то положил на козлы через речку две тонкие жердинки, и женщина, босая, ступала по ней осторожно. далеко отставляя для равновесия левую руку. Правой она держала, прижимая к груди, зеленый таз, в котором горкой лежало вымытое белье. Женщина не спешила. Глядя под ноги себе, она вначале ставила на кладку одну ногу, на какое-то мгновение застывала на месте, как бы раздумывая, затем взмахивала рукой, словно птица крылом, заносила над водой другую ногу и так медленно приближалась к берегу. Кладка под ней прогибалась, раскачивалась. Василь Антонович смотрел на женщину, и у него все время было такое чувство, что она не перейдет, что ей надо помочь – делать несколько шагов навстречу, протянуть руку…»
Это из рассказа о нелегком судьбе одинокой женщины-солдатки.
Точность слова, такт, реальное чувство характера – основные достоинства прозы И. Чигринова. Образ у него создается непроизвольно, он настолько органичен в сюжете, что требует особой внимательности при чтении. Иногда дается лишь психологический контур, эмоциональный тон, а все остальное читатель уже как бы «дописывает» сам. Рассказы И. Чигринова неторопливы, негромки, просты по выполнению. Но это – простота зрелости, она довольно сложна, если вдуматься (так обманчиво близким кажется обычно дно глубокой прозрачной реки).
Почему уходит из деревни нелюдимый Демиденок? В жизни этого человека случилось несчастье – не уберег в войну любимую внучку. Горе разлучило старика с семьей, с работой. Он перебирается в чужую деревню. Человек занимается странным, на первый взгляд, делом: покупает на базаре птиц и выпускает их из клеток на волю. Понимаешь: это вовсе не стариковское чудачество, в сердце этого человека много нерастраченной нежности и любви. («Птицы летят на волю»).
Герои И. Чигринова – люди нелегкой, неулыбчивой судьбы, прошедшие по первопутку жизни, по самой ее сердцевине. Многие из них не вернулись назад, а у тех, кто остался в живых, память о прошлом так глубока, так свежа еще рана – чуть тронь, и проступит кровь… Но всей логикой своих рассказов писатель утверждает не только величие скорби и страдания. Он утверждает величие души человеческой, которую ни убить, ни отравить бедой.
Безымянная белоруска из деревни Буда: ей, жене коммуниста, и ее маленьким детям грозит расстрел, но ожидание смерти не согнуло ее, не опустошило ее сердце. Двери ее дома и днем, и ночью открыты для беженцев, выходящих из окружения бойцов, партизан. Для каждого находит она доброе слово («Через годы»). Партизан, навестивший места былых боев, немолодая уже вдова, которая все еще ждет ушедшего на войну мужа, демобилизованный сержант, возвращающийся в родную деревню, – все это люди, не замкнувшиеся в себе: с готовностью, жадно спешат они разделить людское горе и радость.
И Чигринов любит описывать детали быта, обстановку, вещи, пейзаж. Но эти описания не заслоняют от нас человека, не делают его ниже ростом, как в заставленной громоздкой мебелью комнате. Проза И. Чигринова согрета человеческим дыханием, просветлена взглядом человека.
«Петляет лесная колея – то нырнет с поворота в грязную лужевину, заросшую болотным перцем, то по узловатым корням выбежит на голое место, то перескочит через гать на сухую гриву, засыпанную палым листом. Засветится за молодым ельником развилистая береза с горбатым наплывом у комля, блеснет между сосен озеро с серым, словно запыленным верболозом по берегу, из-под которого торчат широкие, как у осенних уток, зады железных лодок, привязанных к черным корягам…».
Порой, правда, широкое повествование неожиданно переходит у И. Чигринова в сухую описательность, порой раздражает нарочитая небрежность автора к композиции. Испытывает И. Чигринов слабость к нравоучительным концовкам, на которые ложится неблагодарная задача во что бы то ни стало объяснить читателю, что к чему. Но это – частности, они, как говорят, не делают погоды.
Ивану Чигринову тридцать лет. «Птицы летят на волю» – его первый сборник. Будем надеяться, что эта свежая, полнокровная книга молодого белорусского писателя – залог будущей плодотворной и успешной работы в литературе.
Юлія Канэ
Іван ЧЫГРЫНАЎ. Птушкі ляцяць на волю. – Выдавецтва «Беларусь». – Мінск, 1965.
Не патрэбны ніякія даследчыцкія намаганні, каб упэўніцца, наколькі апавяданні Чыгрынава традыцыйныя па форме, перш за ўсё па тыпу сюжэта. Як гэта ні дзіўна, сёння, сярод так пашыранага і таму некалькі штучнага і павярхоўнага захаплення літаратурнай моладзі пошукамі сучаснага стылю, здольнасць устаяць перад спакусай быць абавязкова сучасным у апрацоўцы і падачы матэрыялу, смеласць пісаць так, як пісалі ўжо да цябе і задоўга да цябе, не толькі не выглядае як недахоп, а нават становіцца добрай якасцю, адзнакай самастойнасці і сур’ёзнасці.
Узяць хаця б чыгрынаўскія зачыны. «На золку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца выйсці праз расцяроб на Пычаў бераг» («Апавяданпе без канца»). Альбо яшчэ: «Мы сядзім з лесніком Даўгалёвым на паваленай сасне: у ёй была бортня, і нехта паквапіўся на пчолы.
– От, слухай, – кажа ён і намацвае ў кішэні курыва… – Мяне звяла аднойчы нялёгкая дарога з чалавекам, перад якім я застаўся вінаватым».
Што нагадваюць гэтыя зачыны? Нарыс, замалёўкі з натуры, як справядліва заўважыў А. Вярцінскі, у №10 «Полымя» (1965 год). Прыгадваецца і іншае – апавяданні, з дзяцінства знаёмыя і ўжо амаль забытыя: «Я ехал с охоты вечером один на беговых дрожках. До дому еще было вёрст восемь…» Альбо яшчэ: «Однажды осенью, на возвратном пути с отъезжего поля, я простудился и занемог. К счастью, лихорадка застигла меня в уездном городе, в гостинице; я послал за доктором… Не знаю, чем я заслужил доверенность моего нового приятеля; только он, ни с того, ни с сего, как говорится, «взял» да и рассказал мне довольно замечательный случай…» Ці пазнаяце? Тургенеў, «Запіскі паляўнічага». Апавяданні «Бірук», «Стукае!», «Павятовы лекар».
Не сёння, вядома, гэтак сталася, што, дакладна ўсведамляючы сваё адрозненне ад «веку мінулага», мы ўсё больш забываемся на тое, у чым ён нам блізкі, і ўсё радзей аглядваемся на яго ў сваіх практычных мастацкіх пошуках. Відаць, дарэмна…
Завельмі натуральнымі, быццам бы нарысавымі, зачынамі ў Чыгрынава пойдуць разгортвацца апавяданні-сустрэчы. У іх герой-апавядальнік ці то будзе расказваць пра ўбачанае, пра сустрэтае ў жыцці, ці то будзе выслухоўваць нечыю споведзь, ці то апавяданне будзе весціся ў трэцяй асобе, але ва ўсіх гэтых выпадках увесь ход яго, таксама як і зачын, будзе пераконваць нас у верагоднасці сустрэч, падзей, пачуццяў. Тургенеў жа сам, як і яго сучаснікі, называў свае «Запіскі паляўнічага» нарысамі, альбо яшчэ – «гісторыямі».
Тым не менш падабенства замалёўкі і апавядання, якое ідзе ад факта і не дазваляе сабе не толькі прыдумваць, але і пераканструяваць жыццё, падманлівае, зыходнае. Яно збівала і працягвае збіваць з толку не аднаго прастадушнага літаратара, у выніку гэтага з’яўляюцца – і шмат! – апавяданні з адзінай мізэрнай «думкай»; і гэтак у жыцці бывае. Між тым, гэта вельмі не проста – зрабіць так, каб атрымалася «карціна болей жывая, красамоўная і поўная думкі, чым сапраўдны выпадак, які даў повад напісаць гэтую карціну». Для гэтага пісьменніку трэба ўмець, як пісаў Бялінскі, перапрацаваць узяты «гатовы змест па свайму ідэалу», г. зн. мець такі ідэал, інакш кажучы, развіты і акрэслены светапогляд, сістэму маральных уяўленняў аб жыцці, і да таго яшчэ, зразумела, «…у пэўнай меры паэтычны талент».
Іван Чыгрынаў з яго актыўным пошукам усё новых і новых сустрэч і ўражанняў, з яго чуйнасцю, вострай і імгненнай рэакцыяй на перажыванні другога, іншага чалавека, з яго здольнасцю неяк непадкрэслена, але тым не менш дакладна здабываць з убачанага ў жыцці яго маральны сэнс, – адным словам, з усімі асаблівасцямі свайго таленту як бы прызначаны для таго, каб ўліцца ў тую плынь нашай навелістыкі, якая – ужо ў вельмі развітым выглядзе – бярэ свой пачатак ад Тургенева.
Нельга не сказаць, што, апрача прыроднай схільнасці, малады пісьменнік яшчэ і свядома пераконаны ў сваім абавязку менавіта так – у няспынным пошуку сустрэч з новымі людзьмі і мясцінамі – даследаваць жыццё. У гэтым сэнсе прынцыповае значэнне мае апавяданне «Адна ноч», якое стаіць амаль у пачатку зборніка «Птушкі ляцяць на волю».
Стары цыган Мікала, які на сваім шляху сустракае ўсё больш падарожнікаў у «волгах» і «масквічах», што імчаць па люстраным асфальце на поўдзень, да мора, пытае ў свайго выпадковага маладога субяседніка, што падарожнічае па глухіх лясных і лугавых дарогах: «Ты ўсё ж не ўтаі, што цябе пацягнула на гэтыя бадзянні. Мне цікава будзе паслухаць. Ці сам вучышся, ці другіх збіраешся вучыць, га?» У самім гэтым пытанні, гэтак сфармуляваным, тоіцца ўжо і адказ: вучыцца – напэўна, вучыць – у нясмелай покуль надзеі, у мары, у мэце.
Стары ўсхвалявана гаворыць пра радасць сустрэчы з новым месцам і боль расстання з ім, пра адчуванне непаўторнасці сустрэчы, немагчымасці вяртання, і мы разумеем, як блізкія гэтыя пачуцці апавядальніку і самому пісьменніку: «I сёння вось гэта грыва. Думаеш, не зашчыміць маё сэрца, калі заўтра буду пакідаць яе, га? Зашчыміць, бацю! Ды яшчэ як зашчыміць! Бо другі раз сюды ўжо не навернеш…
Стары млява адмахнуўся ад дыму, якім пацягнула ў яго бок. Гэта аднекуль з-за кустоў вербалозу наляцеў лёгкі вецер: зашастаў па макаўках пажарніку, скалыхнуў дым і задыхнуўся на краі грывы. I зноў настала цішыня».
Чыгрынаў умее не толькі слухаць чалавека, пра якога піша, але і бачыць яго, і нямногімі, быццам бы зусім звычайнымі, але ёмістымі словамі расказаць пра гэта. «Млява адмахнуўся» – так ахарактарызаваны жэст старога Мікалы, і як многа ўмясціла гэтае слова: і прывычнасць чалавека да дыму вогнішчаў, і занятасць, зацікаўленасць размовай, і хваляванне, ёю выкліканае, і, нарэшце, яго немаладыя гады.
Звычайна гавораць, што чалавек задыхнуўся ветрам ці дымам, які вецер прынёс. А Чыгрынаў кажа, што вецер сам задыхнуўся. Гэта нечакана, экспрэсіўна.
Стары цыган строгі да свайго, па ўсім відаць, адукаванага субяседніка. Яго памяць захавала ўспаміны пра тых, хто даўней хадзіў па дарогах у пошуках праўды – трэба разумець, пра народнікаў, рэвалюцыянераў. Параўнанне з імі – не ў карысць героя-апавядальніка. Але сам факт такога параўнання яшчэ раз выяўляе вышыню і сур’ёзнасць адносін маладога пісьменніка да жыцця, меру яго патрабавальнасці да сябе.
Сустрэчы ў апавяданнях Чыгрынава – гэта перакрыжаванні розных часоў і плоскасцей жыцця, розных лёсаў і характараў, у звычайнай сваёй плыні вельмі далёкіх адзін ад аднаго, як, напрыклад, сустрэча вясковых хлапчукоў, што перажылі акупацыю, з групай салдат, якія вызвалілі іх вёску, – кароткае далучэнне малых да вялікага свету дарослых, шмат у чым незразумелага, суровага і добрага («Бульба»).
Згадаўшы гэтае апавяданне, нельга не сказаць і яшчэ пра адно: Чыгрынаў не баіцца па-новаму, у нязвычнай танальнасці маляваць вядомыя жыццёвыя сітуацыі, якія маюць ужо ўстойлівыя традыцыі адлюстравання ў нашай літаратуры. Напрыклад, карціны вызвалення з-пад акупацыі ў шмат якіх творах падаюцца ў мажоры. А ў апавяданні Чыгрынава «Бульба» вызваленне вёскі намалявана так: «На папялішчы патроху сыходзіліся людзі. Ніхто не плакаў.
Не смяяліся і салдаты».
Незвычайна, праўда? Як быццам бы людзі і не рады. А на самай справе, у гэтай маўклівай, невясёлай карціне больш праўды, чым у якой-небудзь іншай, бо за гэтай маўклівасцю, запаволенасцю мы адчуваем невымерную стомленасць людзей – ад прыніжэнняў, ад гора, ад смяртэльнай небяспекі, ад соцень пройдзеных кіламетраў – і стомленасць, якая не хутка знікае.
Калі б малады пісьменнік з дапамогаю ўлюбёнага ім прыёму здолеў паказаць хаця б толькі тое нядоўгае душэўнае ўзаемапранікненне, якое адбываецца з удзельнікамі сустрэч, толькі той эмацыянальны «ўсплёск», які гэтыя сустрэчы пакідаюць, дык і гэта ўжо было б добра. Чыгрынаву ж удалося стварыць шэраг арыгінальных чалавечых характараў, вобразаў людзей адначасова звычайных і ў нечым адметных і таму вартых нашай увагі і роздуму. Гэта – і да канца верны сваёй цыганскай, як ён гаворыць, праўдзе, стары Мікала: і нястрымны і добры Аляксей Кузмянок, які моцна любіць родныя мясціны («Ці бываюць у выраі ластаўкі»); і ні ў чым не падобныя адзін на аднаго ў сваіх адносінах да жыцця вадалаз Сухаў і экскаватаршчык Картыжоў («Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод»); і жанчына з апавядання «Жыве ў апошняй хаце ўдава», якая дваццаць гадоў чакае мужа з вайны, баючыся выехаць з вёскі, дзе ён яе пакінуў; і ляснік Даўгалёў, што доўгія гады не можа забыцца на сваю віну перад чалавекам, якому не паверыў («Праз гады»).
Вельмі цікава чытаць тыя апавяданні, дзе маладому пісьменніку ўдалося ўлавіць сувязь паміж чалавекам і часам. Такое «Апавяданне без канца». У ім Чыгрынаў пазнаёміў нас з вельмі рэльефнай фігурай Чыкілёнка. Гэта чалавек, якога ў пасляваенны час выкінула наверх, як выкідвае пену на паверхню імклівага патоку.
Чыкілёнак, выбіўшыся ў начальнікі, пакінуў сваю жонку Вольгу, ціхую вясковую жанчыну. I яшчэ добра было б, каб проста кінуў, а то самым здрадніцкім чынам зганьбіў, напісаўшы заяву, быццам бы дачку яна нарадзіла ад немца. Начальнік, у чыім кабінеце сядзіць разгубленая, ашаломленая Вольга, спакойны, бо перад ім паперка. Чыкілёнак ведаў, што рабіў, хаваючыся за паперку.
«Дапусцім, што вам можна паверыць, – спыніў яе той жа вялы голас. – Але ж і мужу вашаму я мушу паверыць. Тым больш, што дакументы пацвярджаюць…»
Зняслаўленая, слабая – у вайну яе катавалі за мужа немцы – Вольга памерла. А Чыкілёнак пахаджвае па зямлі з абыякавай упэўненасцю, з насмешлівай паблажлівасцю чалавека, якому ўсё дазволена, які быццам ведае аб жыцці такое, чаго не ведаюць іншыя. Вельмі цікавы вобраз стварыў малады пісьменнік – некалькі ўзбуйнены, абагульнены, але ўсімі сваімі карэннямі ў нашым рэальным учарашнім дні.
Ігнат Смалякоў з апавядання «Па дарозе дамоў» чалавек, які ў жыцці бачыць адно толькі дрэннае, гультай, рвач – таксама параджэнне недалёкай мінуўшчыны.
Персанажы, якія супрацьстаяць Чыкілёнку і Смалякову ў гэтых двух апавяданнях, – людзі вельмі сімпатычныя, мяккія, чыстыя. Але, на жаль, яны вельмі слаба ўзброены супраць зла, з якім сустракаюцца ў жыцці, амаль безабаронныя супраць яго.
«Апавяданне без канца», відаць, таму так і называецца, што канца, г. зн. спосабу сутыкнення персанажаў, аўтар не ведае. У пачатку апавядання герой гаворыць: «Я меў што сказаць яму. Напрыклад, пра тое, як памірала яго жонка». А ў канцы: «Цяпер ён меў нешта сказаць пра Пычаў бераг. Але я пабрыў далей…»
Тое самае і ў апавяданні «Па дарозе дамоў». На запрашэнне Смалякова Сяргей адказвае: «Добра». А сам сабе думае: «Не, брат, дудкі! Ты мне ўжо і так душу выматаў». Аднак уголас усё ж такі сказаў «добра»…
Відаць, гэта ідзе ад жадання пісьменніка быць дакладна верным жыццю, не пераступаць рамкі ўбачанага. Праўда, у апошнім апавяданні зборніка «Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод» працілеглыя сілы праяўляюцца ярка і поўна ў мастацкім і ў жыццёвым сэнсе – і ўжо не толькі сутыкаюцца, але і ўзаемадзейнічаюць.
Кожнаму з нас даводзілася чытаць такія зборнікі прозы, якія ўспрымаюцца не як мастацкае цэлае, а проста як механічная сума пэўнай колькасці апавяданняў. Гэта могуць быць нават творы цікавыя па жыццёваму матэрыялу і нядрэнна напісаныя. Але яны не нясуць на сабе адзнакі прыналежнасці аднаму, менавіта гэтаму аўтару, яго своеасаблівых адносін да свету, яго арыгінальнай думкі аб жыцці. Гэта адбываецца таму, што аўтар такіх твораў або нецікавы, неглыбокі як асоба, або проста не мае акрэсленага духоўнага аблічча, альбо таму, што асоба яго яшчэ не выспела, не развілася. Галоўная, на мой погляд, вартасць зборніка Івана Чыгрынава ў тым, што апавяданні, сабраныя ў ім пад агульнай назвай, утвараюць кнігу цэласную, цікавую. Адбылося гэта дзякуючы цэласнасці, акрэсленасці асобы яе аўтара. Прысутнасць асобы аўтара, чалавека добрага, мяккага, чыстага, сумленнага і прынцыповага, бачыш у кожным апавяданні.
Што ж галоўнае ў тым характары, які на працягу ўсёй кнігі, ад апавядання да апавядання накоплівае свае якасці і які мы можам суаднесці з асобай аўтара, пісьменніка? Тут вагацца не прыходзіцца, бо яна свеціць амаль з кожнай старонкі, аб’ядноўваючы ўсе апавяданні кнігі, – яго актыўная, арганічная, не ад разважанняў, а ад душэўнай патрэбы – чалавечнасць. Яна адчуваецца ў аўтарскіх адносінах да людзей, якія жывуць у кнізе, да ўсяго, што з імі адбываецца; яна праяўляецца ў імкненні пісьменніка і яго герояў імгненна «настроіцца» на перажыванні іншага чалавека, разгадаць, зразумець гэтага чалавека, каб паспачуваць яму і памагчы.
Суздалеў з апавядання «Шукаючы скарбы» без усякага папярэдняга абдумвання і разліку прапануе выйсці за яго замуж жанчыне, якую зазнаў толькі сёння. I не таму нават, што раптоўна пакахаў, а галоўным чынам таму, што адчуў – яна не вельмі шчаслівая. Максім Перавалаў з апавядання «Сустрэча на пероне», выпадкова сустрэўшы тую, якую кахаў у юнацтве, зразумеў, што ёй нясоладка жывецца з яе нядобрым, грубым мужам, і адразу «заныла, засаднела» ад жалю Максімава сэрца і «чужое няшчасце… так неспадзявана зрабілася сваім».
Не магло быць ніякай асабістай, тым больш эгаістычнай зацікаўленасці ў маладога хлопца з «Апавядання без канца», калі ён падабраў на бязлюднай дарозе з вёскі ў райцэнтр незнаёмую жанчыну, у якой пачаўся сардэчны прыступ, і нёс яе, а страціўшы надзею, бег па ўрачоў, потым прыйшоў адведаць хворую ў бальніцу. Жанчына памёрла, але хлопец не забыў яе. I вось як незвычайна ён аб гэтым кажа: «Гэтая магіла і мяне парадніла з Брадамі». Чужы лёс, у які ён умяшаўся, стаў часцінкай яго лёсу, увайшоў назаўсёды ў яго памяць.
I нарэшце яшчэ адно апавяданне – тое, што дало назву зборніку. Стары, па прозвішчу Дземідзёнак, купляе і выпускае на волю птушак. Хто смяецца з яго, хто абыякава паціскае плячыма, а хто зарабляе на дзівацтве Дземідзёнка. А адносіны апавядальніка да старога зусім іншыя, адметныя: «Паступова я пачаў лавіць сябе на тым, што ўжо не магу не думаць аб ім. Мяне неяк цалкам захапіў гэты пануры дзівак…»
Зблізіўшыся з Дземідзёнкам, герой апавядання ўбачыў аднойчы, як той выпускаў птушак. «Нарэшце я ўбачыў чалавека, які перажываў вялікую радасць…» Вось, аказваецца, што яго цікавіць і вабіць і можа зрабіць шчаслівым: убачыць шчаслівым другога! Такому чалавеку суджана і каханне, і сяброўства, і няспынная радасць еднасці з людзьмі. Толькі б не страціць гэтай здольнасці да самааддачы, гэтага душэўнага таленту!
Аднак апошняе апавяданне – яшчэ і ўрок стрыманасці, неабходнасці абмяжоўваць сябе і кіраваць сваімі, нават лепшымі пачуццямі, бо самае бескарыслівае, але няўмелае ўмяшанне ў чужое жыццё можа нанесці і шкоду. Вельмі спецыфічны ўрок.
Пры ўсім багацці сардэчных адносін да чалавека і вялікай эмацыянальнасці, I. Чыгрынава нельга назваць лірыкам. Ён наогул вельмі «нармальны» ў лепшым сэнсе гэтага слова пісьменнік – ураўнаважаны, памяркоўны, гарманічны. Апавяданне ў яго развіваецца натуральна, эканомна, нешматслоўна, без аніякай нацягнутасці альбо напружанасці. Чыгрынаў умее ў большасці сваіх апавяданняў своечасова спыніцца, прапусціць неабавязковую падрабязнасць ці эпізод, як бы вывесці іх за рамкі апавядання. I мова яго не паэтызаваная, не рытмізаваная, але ясная, дакладная.
Ну, а недахопы? Няўжо іх няма ў гэтай кнізе? Зразумела, ёсць, як у кожнага маладога пісьменніка. Але гэта – прыватнасці. Галоўнай ж – перад намі кніга па-юначы чыстая і разам з тым сур’ёзная і самастойная, якая ўсім, што ёсць у ёй, сцвярджае вялікую праўду, вялікую мэту нашых дзён: чалавек чалавеку – друг, таварыш, брат.
Г. Круглов
В издательстве «Беларусь» вышла в свет новая книга «Птицы летят на волю». Автор – Иван Чигринов, минский журналист.
Человек и дорога, встречи в пути – вот то общее, что объединяет двенадцать рассказов в сборник.
Всякими бывают человеческие пути-дороги – короткими и длинными, трудными и безмятежными. Но главное – никогда в дороге нельзя быть слабым, иначе не дойдешь до цели.
Нехитры сюжеты, немногочисленны герои книги. Однако каждая из новелл-рассказов проникнута большой любовью к человеку, глубоким сочувствием к его горю.
…Война умчалась на запад, потом и совсем отгремела. Но еще долго саднили в груди нанесенные ею раны.
«Вацура спешил к Горелому болоту. Человека тянула сюда память сердца. Тут погибла его жена – черноокая Настя… Но могилы Настиной под старыми дубами он не нашел…» – так начинаетсд рассказ «По своим следам».
В лесу Вацура встречает девушку, собирающую щавель. Она сообщает, что тело партизанки перевезли в братскую могилу около Горелого болота. Разговорились.
– И отец у тебя есть?
– А как же без папки? – удивилась девчонка и засмеялась. показав зеленые зубы…»
А как же без папки? – в этом большая мудрость жизни. Это значит, девчонка ничего не знает еще о войне. Это значит, папка бережет ребячью душу, не тревожа ее воспоминаниями о пережитых ужасах. Это значит, наконец, что девчонка уверена в своем счастье, убеждена, что всегда было и будет так – и папка, и солнце, и небо, и этот лохматый лес, в котором можно спокойно собирать щавель.
На кладбище Вацура увидел «огромный ящик, сбитый из неструганых досок. С одной стороны его доски были пооторваны, видимо, не один человек заглядывал туда. Через широкую щель внизу Вацура разглядел сначала мраморный венок, затем босые ноги, сверху виднелась опущенная голова мраморной женщины».
– Почему же не поставили памятник? – поинтересовался Вацура у встреченной на кладбище женщины.
– Так уж который год! На могилу никак не занесут. Это ж если б сразу сделать, как война закончилась. А теперь… Просто, может, недоделали чего, вот и мудрят.
Женщина говорила спокойно и, как показалось Вацуре, даже равнодушно. Его передернуло, вдруг стало стыдно. Но слова женщины повернули ход мыслей – он почувствовал себя виноватым перед Настей: слишком долго собирался на ее могилу…»
И опять – целая философия: в памяти человеческой никогда не изгладится пережитое, как не забыл его Вацура, но ведь и он виноват в том, что мраморная женщина до снх пор не на месте.
В рассказах Чигринова подкупает сочный, выразительный язык. Тесно словам в тоненьком сборнике, просторно мыслям. Искушенный читатель, конечно, знает, что такая простота – очень сложное для писателя дело. Вот несколько строчек из рассказа «Живет в крайней хате вдова»:
«Вверху, над крышей, горели на темном небе яркие звезды. Целое море звезд. И одна – двигалась. Сначала показалось, что это просто падающая звезда, но она все не падала, плыла потихоньку и не сгорала.
«Спутник!» – Василий Антонович приводнялся, опершись на руки, согнутые в локтях. И уже не ложился, пока не проводил чудо двадцатого века за небосклон.
Внизу жевала свою долгую жвачку сонная корова…
Василий Антонович сомкнул горячие веки, полежал немного, надеясь заснуть, но скоро понял, что уже не заснет.
На душе было и тревожно, и хорошо…»
Как просто и ярко нарисована эта картина!
Название сборнику дал рассказ «Птицы летят на волю». Это главное произведение в новой книге. Расположенный в самой середине сборника, рассказ несет как бы основную нагрузку: концентрирует мысли, помогает понять идею всех произведений. Сюжет рассказа вкратце таков. В маленьком городке появился после войны старик Демиденок. Странно было видеть людям, как шагал он каждый день на базар, покупал у мальчишек птиц, а через минуту, открыв дверцу клетки, выпускал их на волю. Детской забавой считали это горожане, смеялись над стариком мальчишки. И только в самом конце рассказа узнаем мы, откуда появилась у старика эта привычка, – узнаем еще об одном человеческом горе, рожденном проклятой войной.
Был Демиденок лесником. Во время войны остался в своей сторожке с трехлетней Аленкой, внучкой. Помогал партизанам. Узнали об этом немцы, пришли в лес и забрали Демиденка. А Аленку заперли в сторожке.
Две недели пытали старика. А когда, наконец, выпустили, он не нашел в своей холодной сторожке внучку. «На полу лежала лишь околевшая синица. Когда и как она залетела сюда, – Демиденок не знал.
До самого конца войны горевал старик. Сколько ни искал он внучку – найти не мог…
Он покинул лесные дачи навсегда, чтобы ничто не напоминало ему о непоправимой утрате…»
Когда автор рассказал мальчишкам печальную историю Демиденка, перевелись на рынке птицы. Но странно: изменился Демиденок – сгорбился, притих, а потом и вовсе исчез из города. У неге отняли здесь последнюю радость – выпускать птиц на волю.
«Я хотел помочь человеку залечить раны. И так неумело взялся за это! Лучше бы не браться совсем. Ведь не каждая рана поддается лечению. Особенно, когда ранена душа…»
Отличный рассказ! Характерно, что самую, казалось бы, грустную тему Иван Чигринов так подает читателю, что и в ней мы прежде всего восхищаемся величием человеческой души. Вот почему название рассказа, перешедшее на обложку книги, – символично. Птицы, летящие на волю, – это щедрые на добро человеческие сердца, это люди, порой безымянные, но в самую трудную, опасную минуту готовые прийти на помощь любому, кому она нужна. Таковы артиллерист-армянин в рассказе «Бульба», учитель из рассказа «Через годы», одинокая женщина из рассказа «Живет в крайней хате вдова», твердо верящая, что возвратится с войны ее муж, хоть и прошло уже после войны больше 20 лет…
Есть в новом сборнике и рассказы, не связанные с военным временем, повествующие о сегодняшних заботах и чувствах человека. И опять это – встречи в пути.
Теплотой, легкой лирической грустью веет от рассказа «Одна ночь». Из цыганского табора, простившись со своей кочующей жизнью, уходит самый старый цыган. Уходит один.
«– Жизнь человеческую не вывернешь, как тот карман. Тем более, что она и до того была пустая. И вообще – зачем?..
Он сходил к возу, принес оттуда старый, черный кожух и кинул мне.
– Бери, досыпай ночь. Ты же в дороге. А я тоже пойду. Наши останутся в совхозе, дальше им некуда идти. Так я один пойду.
Помолчал и напоследок сказал еще:
– Цыган умирает в дороге…»
Образ старого цыгана, мудрого философа-кочевника, – большая удача автора. Отлично схвачено столкновение самых противоречивых мнений в душе старика, которому надо потерять что-то одно – табор или дорогу. Он понимает: «цыганское солнце не дает тепла», но:
«Иной раз я думаю, что человек, который провел свою жизнь на одном месте, не полюбит как следует землю. Потому что земля это не только те межи, на которых стоит твой дом. Нет. А я люблю землю. Всю. И, наверно, потому родился цыганом. У цыган, как у того волка, много стежек-дорожек. А жизнь коротка – обойди все, попробуй…»
На мой взгляд, лишь несколько страниц сборника звучат диссонансом всем другим. Имеется в виду рассказ «В поисках сокровищ». Кстати сказать, это самый большой по размерам рассказ в сборнике. А большим он получился потому, что автор, изменив себе, развивает действие в двух направлениях, теряя в конце концов главную мысль.
Сотрудник художественного музея Иван Суздалев приезжает в небольшую деревушку, где, по полученным в музее сведениям, должны находиться сокровища – полотна всемирно известных живописцев. Но в первый же день командировки Суздалев влюбляется в молодую вдову. Можно, конечно, поверить автору – чего не бывает в жизни! Но слишком уж неубедительно, порой давно избитыми штампами рассказывает он об этой, мягко выражаясь, странной любви. И только бы выиграл рассказ, если бы не было в нем «любовной» линии, законченной, кстати, неизбежной запиской-штампом: «Вы на меня не обижайтесь. Очень не хотелось уезжать, не увидев вас».
Схематичны, неглубоки образы героев в рассказе «Водолазы Суховы, Витька Кортыжев и нефтепровод».
Но досадных неудач, к счастью, немного в книге. И они не так велики, чтобы испортить хорошее впечатление от всего сборника. Читая книгу, мы тоже чувствуем себя в пути вместе с героями, в пути бесконечном, как сама жизнь.
Отдельно хочется сказать об иллюстрациях. Рассказы Чигринова – теплые, лирические зарисовки, проникнутые горячей любовью к людям. Но рисунки выполнены художником Л. Асецким неуклюже, грубо, безлико. Они не только не дополняют содержания книги, а порой, кажется, искажают его.
Книга Чигринова нужна читателю. Можно быть уверенным, что шесть тысяч ее хозяев – таким тиражом вышел новый сборник – обретут еще одного доброго друга, друга в пути по жизни.
Ф. Кулешов
В последние годы в белорусскую прозу пришло много молодых одаренных писателей, интенсивно работающих преимущественно в жанре рассказа. Один из них – Иван Чигринов.
Уже первые его рассказы были благосклонно приняты критикой и читателями, хотя одна его вещь – новелла «Мать» – подверглась в свое время энергичному критическому обстрелу за некоторую ущербность главной поэтической мысли. И. Чигринов работал много и упорно, в белорусской периодике время от времени появлялись его новые рассказы. И вот перед нами первый новеллистический сборник молодого писателя.
Сюжетно самостоятельные, рассказы сборника (всего их двенадцать) внутренне объединены не только своей направленностью, мотивами и настроением, но и личностью рассказчика, являющегося как бы сквозным героем книги. С дорожной ли котомкой за плечами или с ружьем охотника, в качестве рыболова или газетного работника, он, как пытливый следопыт, мерит версты белорусской земли, полный юношески свежего интереса ко всему, что его окружает.
«– Что тебя потянуло на это бродяжничество? Сам ли чему учишься или других собираешься учить?» – спрашивает его старый цыган из рассказа «Одна ночь».
«– Люди интересные, места красивые. Вот я и провожу дни на ногах», – отвечает рассказчик.
Он и в самом деле жаден на новые лица, новые встречи, пристально всматривается в каждого, с кем сводит дорога, напряженно вслушивается в чужие рассказы, стремясь постичь сложность человеческих характеров и осмыслить пестрые явления жизни. Нет, не поучать других, как полагает старый цыган, идет он по земле своих отцов, а скорее, сам учится пониманию людей, их дел, их помыслов и чувств. И перед его глазами – то буднично-яркие, непрестанно движущиеся картины сегодняшнего деревенского быта, то события военных лет, некогда пронесшиеся вот над этими деревнями и селами и вставшие сейчас из глубины собственной памяти или рассказанные случайным встречным.
Война, люди на войне – об этом чаще всего говорится в рассказах И. Чигринова. Оно и понятно. Чем дальше в прошлое отодвигается последняя война с ее кровью, страданиями и героизмом советских людей, тем ярче она оживает в памяти поколений и тем чаще обращается к ней мысль писателя. Так, очевидно, будет и впредь. Ибо понадобятся многие годы и десятилетия, чтобы до конца осмыслить пережитое и воплотить его в образы, тем самым дав возможность другим понять и почувствовать, какой дорогой ценою оплатил наш народ свою сегодняшнюю свободу.
Эпизоды военного времени встают то в живом изустном рассказе бывалого фронтовика и «лесного солдата» Довгалева («Сквозь годы»), то в воспоминании автора-рассказчика о том, чему довелось быть очевидцем в детстве («Бульба»), то в неторопливом повествовании о молодом сержанте, который, отвоевав, возвращается к мирной деревенской жизни и труду, то в печальном рассказе о том, как бывший партизан Вацуро спустя много лет посещает места, где в войну погибло и похоронено столько дорогих сердцу людей («По своим следам»).
Наиболее проникновенны, эмоционально-напряженны именно те из рассказов, которые раскрывают трагические следствий войны в неповторимо сложных человеческих биографиях. Таков прежде всего рассказ «Птицы летят на волю», давший название сборнику. Герой его – старый, одинокий пенсионер Демиденок – кажется поначалу смешным и странным, словно бы пришибленным. Над ним охотно потешаются мальчишки, снисходительно иронизируют взрослые. Оно и в самом деле смешно: человек, обкрадывая самого себя, на последние пенсионные гроши покупает на рынке птиц и где-то за городом выпускает их из клетки. Потеха? Чудачество? Но, оказывается, все куда сложнее. За почти детской забавой старика скрывается большая трагедия, пережитая в дни войны. Фашисты две недели истязали лесника Демиденко, требуя указать дорогу в отряд партизан. Он не проронил ни слова. Из гестапо его выпустили полуживым. И когда он дополз домой, в сторожку, то не нашел в ней своей трехлетней внучки. А на полу сторожки лежала околевшая синица… И сколько ни искал он потом ребенка, так и не мог найти. С тех пор в его памяти навеки остались эти два образа: внучки, загубленной извергами, и мертвой синицы. Два образа смерти, забыть которые нет сил. И «странный» старик скупает и выпускает птиц: пусть хоть они не знают неволи.
Читая рассказ, вы не обнаружите в нем ни слащавости, ни умиления. Тон его сдержан, внешне суров, строг, повествование немногословно. Тем ощутимее острота переживаний человека, искалеченного войной.
Очень хороша, правдива полная глубокого психологизма, высокая по своей нравственной идее новелла о женщине, которая много лет ждет и верит, что дождется возвращения своего мужа с войны («Живет в крайней хате вдова»). И такой же точно выверенной жизненной правдой отмечен «Рассказ без конца» – по-моему, один из лучших в книге.
Писатель взял предельно острый, с неожиданными поворотами сюжет, столкнул героев в резком конфликте. Испытанием для них опять-таки явилась война. Она разрушила семью Чиколенков: муж ушел на восток, жена осталась – предстояли роды. Немцы схватили Ольгу, заподозрив, что ее муж прячется в лесу, в партизанах, и подвергли изощренной пытке. Больная, с ребенком на руках, она пережила войну, надеясь, что скоро вернется муж, Но война кончилась, а муж не вернулся. Он бросил ее, женился на другой, помоложе, покрасивее. Потом он затеял формальный развод и, чтобы все выглядело «законно», обвинил Ольгу, будто она родила ребенка от немца. Не в силах вынести этой подлости, искалеченная физически, сломанная нравственно, Ольга умирает.
А он, ее муж, Чиколенок? Он – ничего: живет себе, благоденствует и преуспевает на службе, «Вчера я видел этого человека в саду, – говорит рассказчик. – Широко расставляя ноги, он похаживал между деревьями и громко смеялся. В его фигуре заметно было здоровье и та равнодушная уверенность, с какою привыкли ходить по земле лишь немногие люди. Говорил он спокойно, важно, с достоинством. И все время старался быть дружелюбно-безразличным…»
В освещении этой драмы нравственная позиция писателя бескомпромиссна. И так всюду. И. Чигринову чужда созерцательность, он деятелен, граждански активен. Он стремится до конца разобраться в непросто сложившейся жизни своих героев, одних осуждает за бесчестье или подлость, в других выявляет душевную чистоту, неизменно поэтизируя ее.
Люди, живущие и действующие в рассказах И. Чигринова, очень разные, своеобычные, порою с чудинкой, но всегда интересные. Для многих своих героев писатель находит точный, детальный психологический рисунок, и оттого они оставляют глубокий след в памяти читателя.
В целом же книга И. Чигринова, в которой много подлинно поэтичных страниц, посвященных родной земле, и целая галерея живо нарисованных человеческих характеров, свидетельствует о несомненном писательском росте и мужании молодого белорусского новеллиста.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 5
Анатоль Вярцінскі
Iван Чыгрынаў. Птушкі ляцяць на волю. Апавяданні.
Выдавецтва «Беларусь», 1965.
Амаль усе тыя творы, якія складаюць зборнік Івана Чыгрынава «Птушкі ляцяць на волю», я чытаў раней, калі яны друкаваліся ў газетах і часопісах. У зборніку я толькі перачытваў іх. Апавяданне «Бульба», якім адкрываецца кніга, я неяк не заўважыў раней і чытаў упершыню. Чытаў і хваляваўся, чытаў і, што называецца, суперажываў з яго юным героем, пазнаваў у яго дзяцінстве сваё, у хлапчуку – самога сябе тых ваенных гадоў. «Уранні прыйшлі нашы…» I далей: «У сорак трэцім мы былі яшчэ зусім малыя, але запомнілі гэтых салдат… Мы – гэта Мішка Бычыхін, Санька Брылёў і я». Тут аўтар гаворыць не толькі ад самога сябе і ад імя двух сябрукоў свайго дзяцінства, а і ад імя соцен і тысяч такіх жа хлапчукоў, ад імя пакалення. У кожнага з нас, аднагодкаў аўтара, быў той вечар, калі нашы адыходзілі, адступалі, а потым, праз некалькі гадоў вайны, было тое ранне, калі «прыйшлі нашы».
Здавалася б, Іван Чыгрынаў расказаў пра нешта вельмі асабістае, непаўторна-канрэтнае, проста падзяліўся ўспамінам дзяцінства (я атоесамляю героя апавядання з асобай аўтара). Але, аказваецца, не проста падзяліўся ўспамінам. Ён глянуў на тую падзею, той дзень у жыцці свайго героя не толькі ўласнымі вачыма, а і вачыма Мішкі Бычыхіна, Санькі Брылёва, г. зн. вачыма свайго пакалення, і вось напісаў праўдзівы твор, дзе асабістае, непаўторна-канкрэтнае стала нашым, агульназначным.
Дарэчы, для аўтара зборніка «Птушкі ляцяць на волю» вельмі характэрная гэтая вось якасць: як быццам бы проста апавядаць, проста згадваць тое, што было ў жыцці, было ў сапраўднасці, і ў той жа час адцяняць ледзьве прыкметна – праз дэталь, праз псіхалагічны штрышок – самае істотнае, сацыяльна важнае, натуральна пераводзіць жыццёвую з’яву, жыццёва верагодны факт у мастацка-эстэтычны рад. Калі чытаеш, напрыклад, такія апавяданні зборніка, як «Адна ноч», «Апавяданне без канца», «Па дарозе дамоў», «Птушкі ляцяць на волю», «Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод», то не можаш не адзначыць іх падабенства з нарысам, з замалёўкай з натуры – словам, з творам дакументальнага жанру. «На золаку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца выйсці праз расцяроб на Пычаў бераг. Дарога ішла паўз лясное возера…» – так пачынаецца «Апавяданне без канца». «У Залужжы мне сказалі: «А Дземідзёнак пайшоў ад нас. Яго ўжо няма ў гарадку» – гэта пачатак другога апавядання («Птушкі ляцяць на волю»). А вось першыя радкі «Вадалазаў Сухавых…»: «Я чуў ад людзей, дзе пракладваюць нафтаправод, і таму ўпэўнена ішоў ад вусця Жадунькі, маленькай, ціхай рачулкі, проста паўз Бесядзь – па той бок, за якога паўкіламетра ад вусця, быў высечаны лес, і ладная прагаліна, як на шырокую шашу, адкрылася позірку яшчэ здаля…» Усе тры прыклады наглядна сведчаць аб адным і тым жа: у сваіх апісаннях Іван Чыгрынаў часта карыстаецца прыёмамі нарысіста. Так жа, як, скажам, у дарожных нататках ці ў дзённіку, ён строга прытрымліваецца жывога назірання, апісвае ўбачаную на свае вочы мясцовасць, дакладна вызначае час дзеяння. Няцяжка заўважыць, што па сваёй «тапаграфіі» апавяданні I. Чыгрынава прывязаны да яго родных мясцін – з іх прыродай, з іх геаграфічнымі назвамі і, відаць, з прозвішчамі людзей. Той, хто ведае самы ўсходні куток нашай Беларусі, можа пацвердзіь, што і Жадунька, і Саматэвічы, і Бялынкавічы, і Студзянец і г. д. – усё гэта сапраўдныя назвы. Недасведчанаму чытачу можа нават часам здаецца, што празаік толькі тое і робіць, што апісвае ўбачанае і пачутае. Але гэта, як я ўжо казаў, далёка не так.
Аднак вернемся да апавядання «Бульба».
Апавяданне гэтае – своеасаблівы ўступ да зборніка, яно многае што тлумачыць. Пасля «Бульбы» няцяжка зразумець, напрыклад, чаму ў большасці твораў кнігі гучыць рэха мінулай вайны, яе трывожнае, балючае водгулле. Герой I. Чыгрынава – я не памыліўся, сказаўшы герой замест героі, бо ў большасці апавяданняў сапраўды прысутнічае так ці інакш герой, звязаны з біяграфіяй аўтара, з яго поглядам, – дык вось, герой I. Чыгрынава перажыў жахі вайны ў дзяцінстве, у такім узросце, калі ўсё ўспрымаецца шырока адкрытымі вачыма і даверліва раскрытым сэрцам і запамінаецца назаўсёды. Вайна яму запомнілася, вайна запала ў душу, адбілася на яго характары. Потым, з цягам часу, са сталасцю прыходзіць асэнсаванне дзіцячых уражанняў… Так перакідваеш у думках мосцік ад «Бульбы» да такіх твораў зборніка, як, скажам, «Апавяданне без канца», «Птушкі ляцяць на волю», «Па сваіх слядах», «Жыве ў крайняй хаце ўдава» – дзе так востра дае знаць аб сабе трудная памяць вайны.
Цікавае апавяданне «Бульба» і яшчэ ў адным сэнсе. Калі яго ўважліва чытаеш, не можаш не ўбачыць, як чыгрынаўскі герой атрымлівае на парозе сваёй сталасці адзін з самых яркіх і важных у яго жыцці ўрокаў чалавечнасці…
…Нашы, г. зн. савецкія воіны, былі для хлапчукоў у першыя хвіліны толькі «маўклівай шэра-зялёнай салдацкай калонай». Потым падлеткі пачалі з усёй сваёй цікаўнасцю прыглядацца і прыслухоўвацца. Яны сядзелі ў сасняку ля школы, запаліўшы вогнішча. «Паўз яе ішлі цяпер у калонах салдаты. А мы сядзелі каля вогнішча і, як зачараваныя, моўчкі ўглядаліся ў іх загарэлыя, стомленыя твары. Мы былі дзецьмі, і ў кожнага з нас на вайне быў бацька. Дык і думалася – а можа якраз тупае бацька вось так у страі, і не пускаюць яго камандзіры дамоў, крый бог, пройдзе міма…» Потым хлапчукі знаёмяцца бліжэй з «вясёлымі людзьмі» – артылерыстамі. («Не тое, што змардаваныя пехацінцы»). I не могуць не зрабіць са сваёй дапытлівасцю і назіральнасцю адно адкрыцце: салдаты адрозніваюцца адзін ад аднаго, гэта толькі адразу яны былі на адзін твар. Гаспадарлівы, скупаваты Сідараў так не падобны на чарнявага, з вясёлымі чорцікамі ў вачах, а камандзір, у якога было па тры зорачкі на пагонах, марыць, аказваецца, пра тое, каб паласавацца печанай беларускай бульбай… Нашы героі, воіны, вызваленцы паўстаюць раптам перад юнымі героямі ў сваім звычайным, зямным, чалавечым абліччы. I, мабыць, яшчэ больш нагадваюць ім іх бацькоў («у кожнага з нас на вайне быў бацька»). Але на гэтым сустрэча з нашымі не канчаецца. Уначы пачаўся бой. I хлопчыкі становяцца сведкамі таго, як на «цёмна-зялёнай траве шырокага заліўнога лугу, што быў паміж лесам і Бесяддзю, з кожнай новай атакай большала трупаў з пасінелымі тварамі». Яны бачаць, як вязуць раненых і як плачуць, гледзячы на іх, бабы. Яны чакаюць каля вогнішча старшага лейтэнанта, напёкшы яму бульбы, «але старшы лейтэнант не прыйшоў…»
Я добра разумею гэтае вось «але старшы лейтэнант не прыйшоў», як разумею ўвесь комплекс пачуццяў, усю тую супярэчлівую разнастайнасць уражанняў, якія захліснулі сэрцы падлеткаў у гэты дзень. Гэта, зазначу зноў, перажыло ўсё маё пакаленне, усё пакаленне зведала разам з радасцю вызвалення боль непапраўных страт. Яно адчула тады, можа быць упершыню, якой цаной давалася перамога над ворагам, яно ўбачыла тады, можа быць упершыню, што салдаты не на адзін твар, а ў кожнага з іх свой воблік, што тады, калі пачынаецца бой, некаторыя з іх падаюць і не ўстаюць. Яно ўбачыла і адчула многае іншае. I з гэтымі адчуваннямі пачынала, магчыма, упершыню задумвацца не па-дзіцячы, пачынала сталець і на самым пачатку сталасці засвойваць вышэйшую рысу чалавека – чалавечнасць, пачуццё справядлівасці і несправядлівасці.
Апавяданне «Бульба» дало нам магчымасць убачыць, як пачынаецца герой I. Чыгрынава, яно як бы паказала нам яго вытокі. А ў наступным апавяданні «Адна ноч» мы ўжо чытаем працяг біяграфіі героя. Застаём яго ў той адказны зноў жа для яго момант, калі ён, ужо дарослы чалавек, сутыкаецца на жыццёвай дарозе са старым цыганом і разам з ім думае-разважае аб сэнсе чалавечага існавання.
Ёсць у чыгрынаўскага героя нешта ад гэтага самага бадзягі-цыгана – ён гэтак жа любіць вандраваць, сядзець ля вогнішча, слухаць, як расказваюць другія. Але на гэтым, уласна кажучы, і канчаецца іх падабенства, бо для героя дарога – не самамэта, а пошук. Пошук, у які накіроўваецца яго душа, яго думка. Для яго не прайшлі бясследна жахі вайны, не забыліся тыя гадзіны, калі ён сустракаў, будучы яшчэ хлапчуком, нашых. Не прайшлі для яго дарэмна і пасляваенныя цяжкасці, і ўсё тое, што было звязана з росквітам культу. I ў адзін нейкі дзень ён ясна зразумеў, што без дабраты, без чалавечнасці, без справядлівасці – нельга. I вось ён падарожнічае, каб пераканацца на свае вочы, што «свет не без добрых людзей», каб пэўна знаць, што ёсць на свеце чалавечая еднасць, ёсць праўда і ёсць дабро.
Ён, герой чыгрынаўскіх апавяданняў, можа быць, трохі залішне сузіральны часам, вонкава малаактыўны. Нічога асабліва ён як быццам і не робіць. I гаворыць ён мала, тым больш не гаворыць прыгожых, гучных слоў, не бярэ на сябе вялікіх абавязацельстваў і не дае ўрачыстых абяцанняў, што будзе сам анёлам і аддасць усе свае сілы для іншых. Тым не менш, ён вельмі абаяльны, вельмі сімпатычны, гэты герой – бо ён добры, бо ён па-сапраўднаму, усёй душой ненавідзіць і па-сапраўднаму, моўчкі, любіць. I мы добра разумеем яго, калі ён глядзіць з сумам на сляды, якія пакінуў на ранішняй расе стары цыган, і разам з ім спачуваем цыганцы Галафіры («Адна ноч»). Мы не можам не падзяліць яго боль за гаротны лёс жанчыны, загубленай вайной і нядобрымі людзьмі, і яго стрыманую, але такую вострую нянавісць да нелюдзяў накшталт Чыкілёнка («Апавяданне без канца»). Мы спачуваем яму і тады, калі ён хоча прыйсці на падмогу дзіўнаму, з параненай душой чалавеку, сябру птушак Дземідзёнку, хоча «памагчы чалавеку загаіць рану» («Птушкі ляцяць на волю»); і мы добра разумеем, зноў жа, яго стан, калі яму, усхваляванаму сустрэчай з удавой, якая ўсё верыць у вяртанне мужа, захацелася нізка пакланіцца жанчыне («Жыве ў крайняй хаце ўдава»). I мы, вядома, не дзівімся яго шчырай боязі, што новыя знаёмыя не возьмуць яго «ў свой гурт», што ён будзе для іх «чужым і лішнім» («Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод»).
Знаёмячыся з героем Івана Чыгрынава ў апавяданні «Бульба», я пазнаў у ім свайго равесніка, убачыў прадстаўніка пакалення. Маё знаёмства працягвалася – і я меў магчымасць прасачыць некаторыя істотныя штрыхі духоўнай эвалюцыі пакалення, бліжэй разгледзець яго грамадзянскае аблічча, яго маральны ідэал. I ў гэтым – несумненная вартасць кнігі «Птушкі ляцяць на волю», сведчанне пэўнай творчай і ідэйнай сталасці яе аўтара.
Я ўжо гаварыў пра некаторыя асаблівасці Чыгрынава-празаіка. Дадам яшчэ, што апавяданне Чыгрынаў вядзе, як правіла, спакойна, няспешна, нібы дэманструе кадры запаволенай кінастужкі, мова ў яго ясная, выразная, часам з пэўным дыялектным каларытам – праўда, не заўсёды, як мне здаецца, апраўданым. Ёсць у зборніку, напрыклад, у апавяданнях «Ці бываюць у выраі ластаўкі», «Па сваіх слядах», тонка выпісаныя пейзажы, псіхалагічна дакладна звязаныя з настроем чалавека змены і пераходы ў прыродзе… Тут малады празаік ідзе ад старой, але, відаць, вечна новай і вечна плённай класічнай традыцыі.
Помню, калі я чытаў у перыёдыцы першыя апавяданні I. Чыгрынава – апавяданні ўвогуле добрыя, цікавыя, то нешта ў іх мяне ўсё ж не задавалыняла. Цяпер, калі я перачытваў іх у зборніку, тое ранейшае ўражанне ў асноўным пацвердзілася. Апавяданням гэтым, напрыклад, «Шукаючы скарбы…», не хапае пэўнай акрэсленасці – як унутранай, псіхалагічнай і сэнсавай, так і знешняй, фармальнай. I вытлумачыць гэта можна, як мне здаецца, наступнымі прычынамі. I. Чыгрынаў часам падмяняе сапраўдны падтэкст – ён ёсць у яго апавяданнях – знарочыстай шматзначнасцю, недасказанасцю (разважанні старога цыгана ў «Адной ночы» трошкі туманныя, свядома як бы недасказваюцца аўтарам, такая ж і сцэна размовы герояў апавядання «Шукаючы скарбаў…» Суздалёва і Шушан). А такая ўяўная шматзначнасць відочна шкодзіць апавяданню. Па-другое, аўтар усё-такі трапляе часам у палон «патоку жыцця», жыццёвага матэрыялу, не ўсе дэталі і назіранні прыводзіць да «агульнага назоўніка» (прыгадваецца, напрыклад, апавяданне «Па сваіх слядах», дзе адчуваюцца «лішкі матэрыялу»). А гэта зноў-такі робіць уражанне незавершанасці, недадуманасці.
Далей. Калі чытаеш апавяданне «Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод», то не можаш не адзначыць са здавальненнем, што тут жывыя, непаўторныя, індывідуальна акрэсленыя характары. Віцьку не зблытаеш ніяк з Сухавым, бо вельмі ўжо яны розныя, добра ўяўляеш і запамінаеш Надзею (яна, дарэчы, выпісана вельмі пластычна). Інакш выглядаюць менш удалыя творы зборніка. Па іх можна меркаваць, што малады празаік яшчэ толькі авалодвае майстэрствам лепкі вобраза. Сур’ёзна задуманы, напрыклад, у апавяданні «Праз гады» вобраз настаўніка, але як чалавек, як характар, як асоба ён – невыразны, неакрэслены.
Лепшыя апавяданні пісьменніка – тут я маю на ўвазе і некаторыя з тых, што не ўвайшлі ў зборнік, і самыя свежыя рэчы, надрукаваныя ў нашых часопісах, – сведчаць аб тым, што I. Чыгрынаў, настойліва і ўдумліва працуючы, расце ад твора да твора, паспяхова пераадольвае недахопы сваіх ранейшых апавяданняў.
С. Габрусевич
Рецензия на книгу И. Чигринова «Птушкі ляцяць на волю» (издательство «Беларусь», Минск, 1965)
Многие из двенадцати рассказов Ивана Чигринова уже известны по их публикации в периодической печати. Теперь же, собранные в одну книгу и, на наш взгляд, удачно расположенные, они составили нечто цельное, что позволяет говорить об идейно-эстетических исканиях и творческой индивидуальности писателя.
Читая рассказы Ивана Чигринова, мы получаем ощущение целостного повествования. И это не только результат того, что большинство рассказов книги связано единой темой, которую можно кратко сформулировать так: «Человек и война». Скорее всего эта целостность исходит из внутреннего мира писателя и внутренней сущности явлений, которые его окружают, волнуют и становятся предметом его изображения. Эта целостность, на наш взгляд, еще и результат внутреннего родства героев Чигринова. Очень многое роднит его героев. Сдержанность в выражении чувств – такова манера поведения всех его персонажей, таков же и принцип изображения мира, свойственный автору.
Да, читая эту книгу, нельзя не обратить внимание на лаконизм писательской манеры. Иван Чигринов обладает завидным талантом на нескольких страницах нарисовать зримый образ, одною фразой сказать многое.
Как писателя Ивана Чигринова отличает напряженный интерес к судьбе простого человека. Вот перед нами старый одинокий лесник Демиденок, герой рассказа «Птушкі ляцяць на волю». Много лет тому назад, в первую военную зиму, в домик лесника, где жил Демиденок со своей единственной внучкой, нагрянули немцы. Дсмиденка арестовали и увезли, а внучку, маленькую Аленку, одну закрыли в домике. Когда через две недели, после нечеловеческих мук в застенках гестапо, Демиденок вернулся домой, он не нашел в своем холодном домике внучки. Домик был пуст, только на полу лежала одинокая замерзшая синица. Прошло много лет, но не может смириться Демиденок с утратой. Он ушел из своего жилища, замкнулся в себе. Живя в маленьком городке Залужье, Демиденок на свою небольшую пенсию покупает на базаре птиц и выпускает их на волю. И только тогда, когда птицы взмывают в синее спокойное небо, светлеет лицо старика. Выпускать птиц на волю – единственная радость, которая осталась у Демиденка. И когда его лишают этой радости, он уходит из Залужья. Таков вкратце сюжет этого рассказа.
Зримо и выпукло предстает перед читателями образ Демиденка – человека большого мужества, большой духовной красоты, человека, в сердце которого даже эта страшная война не убила доброго человеческого начала.
Живет в крайней хате села одинокая вдова. Давно уже отгремела война, с которой до сих пор не вернулся ее муж, ее Сашка. Уже выросла ее дочь Нюрка. Вышла замуж и уехала из родного гнезда. И теперь зовет к себе мать. Только не может уехать она из родного села, где прошла, считай, вся ее жизнь. Но не это главное. Главное то, что муж ее, Сашка, знает, что она живет в этом селе. Это сюжет рассказа «Жыве у крайняй хаце ўдава», в котором большая тема верности раскрыта так лаконично и сдержанно и вместе с тем так полно. В большинстве рассказов Чигринова, в которых так или иначе звучит тема войны, рассказано о тех людях, которые прошли сквозь самые тяжелые испытания и выстояли. Рассказано с нежностью, с глубочайшим уважением к их трудной и сложной жизни.
Иван Чигринов любит людей, о которых пишет, и умеет заставить читателя проникнуться уважением к своим героям. Во всех рассказах чувствуется эта любовь автора к своим героям, чувствуется участие в их жизни и их делах.
Герои писателя – сильные, мужественные люди. Но они не из тех, что любят кричать о своем героизме. Скромность и простота – вот характерная черта героев Ивана Чигринова. И, может быть, поэтому, читая любой рассказ его, чувствуешь, что-то героическое, что они свершают, для них не предел, чувствуешь, что они способны на большее.
Говоря о достоинствах книги, нельзя не сказать о мастерском обращении автора со словом и фразой, о четкой и поэтичной обрисовке характеров самых различных героев, о точности психологической мотивировки их душевных движений и поступков. Все это позволяет сказать, что в белорусскую литературу приходит бесспорно одаренный и многообещающий прозаик.
В. Каваленка
Калі прачытваць адно за другім апавяданні з першага зборніка Івана Чыгрынава «Птушкі ляцяць на волю», то нельга не здзівіцца адной асаблівасці – упартай, моцнай душэўнай схільнасці яго герояў да падарожжаў, да бадзяння, да частых перамен, якія заўсёды абяцаюць навізну ўражанняў і галоўнае – абяцаюць сустрэчы. Яны, гэтыя сустрэчы, адчуваецца, патрэбны героям, як усім звычайным людзям, перш за ўсё дзеля звычайнай чалавечай цікаўнасці, а таксама і дзеля нечага большага – дзеля настрою, дзеля пазнання і думкі, дзеля самога жыцця, бо думаць часам азначае жыць.
I героям I. Чыгрынава, трэба сказаць, вельмі «шанцуе» ў дарозе на нечаканыя сустрэчы з незнаёмымі ці знаёмымі людзьмі, якія гэтак кранаюць і захапляюць іх сэрцы, што навечна становяцца часцінкай іхняга ўласнага лёсу. Ствараецца нават уражанне, што сустрэчы самі набягаюць на герояў і іх нельга абмінуць, як нельга абмінуць хвалі ці вецер, як нельга абмінуць само жыццё. То вайна прыб’е да вёскі цікавых людзей, і пісьменнік пакажа не вядомы дагэтуль побыт у нейкіх падрабязнасцях, якія глыбока ўрэжуцца ў памяць («Бульба»), то добры лёс звядзе выпадкова героя з яго колішняй каханай, якая ўжо замужам («Сустрэча на пероне»), то нечакана-нягадана чалавека пашлюць у камандзіроўку, дзе будуць знаёмствы за знаёмствамі («Шукаючы скарбы»). А калі не надараецца ніякіх спадручных прычын, каб тут жа сарвацца з месца і рушыць у далёкую дарогу, героі едуць самі, проста так, без важнай справы, едуць, трывожна пакліканыя голасам даўно пакінутага роднага дома ці завабленыя на знаёмыя мясціны неўтаймаванай сілай дарагіх успамінаў («Ці бываюць у выраі ластаўкі», «Па сваіх слядах»). Больш таго, героям I. Чыгрынава зусім не страшна і нават хочацца выбрацца ў дарогу, каб толькі пабадзяцца, каб толькі глытнуць там водару сапраўднага жыцця, заўсёды багатага праявамі і невычэрпнага на павучальны сэнс («Адна ноч»).
Чым апраўдваецца такая жыццёвая пазіцыя ў Чыгрынава? Яна апраўдваецца вельмі рэальнай мэтай. Чалавек ужо ад аднаго таго, што ён пазнае навакольны свет і імкнецца яго зразумець, становіцца творцам новых пачаткаў жыцця, творцам яго маральных каштоўнасцей. Пытанне толькі ў тым, ці спраўджваюцца страсныя і нястомныя надзеі герояў, што там, на далёкіх вёрстах, іх чакае вялікая сустрэча з жыццём і сапраўднае свята душы. Трэба сказаць, у большасці апавяданняў са зборніка «Птушкі ляцяць на волю» яны спраўджваюцца.
Апавяданне «Адна ноч»… Герой, начуючы ў цыганскім табары, стаў сведкам чалавечай драмы. Цыганы вырашылі пачаць аседлае жыццё (іх запрасіў на сталую працу дырэктар новага саўгаса), і толькі адзін стары Мікала не хоча кідаць любай сэрцу цыганскай вольніцы. Ён намоцна прывязаны да яе не толькі таму, што за сваё доўгае жыццё прывык да цыганскага валацужніцтва. У Мікалы вольналюбівая натура, ён – яшчэ і цыганскі філосаф. Яго вабяць дарогі не толькі з-за таго, што яны кормяць цыгана. У дарозе ён перажывае асаблівае пачуццё вельмі натуральнага, гарманічнага набліжэння ўласнай асобы да добрай прыроды, да вялікага і прыгожага свету. Чым даўжэйшыя дарогі чалавека, тым большы яго свет.
Перад тым як пакінуць родны табар, Мікала размаўляе з чалавекам, які набрыў на цыганскі начлег і таксама любіць дарогі. Ён хваліць яго за схільнасць да вандроўніцтва, але не верыць у сур’ёзнасць гэтай схільнасці, не бачыць у ёй цвёрдага маральнага грунту: «Людзі праўду на дарогах шукалі. А ты, га? Скора табе ўсё гэта абрыдне. Я ж бачу па табе. На табе адзін пыл дарожны. А пыл, вядома, няцяжка страсці. I не ідзеш ты, а клыпаеш, тыцкаешся ў сваіх акулярах, як сляпы. Зусім не падобны ты на павадыра. Табе, бацю, хутчэй самому патрэбен той павадыр».
У гэтых словах старога цыгана ёсць празрысты намёк, што герой яшчэ не зусім падрыхтаваны для ўспрыняцця жыцця, што трэба паставіць перад сабой нейкую шырэйшую мэту, каб яно само больш даверліва раскрывалася яму насустрач.
Будучы разумным і назіральным, Мікала зрабіў усё-такі няправільны ўчынак, пакінуўшы родны табар, які прагаласаваў за новае жыццё. Бо хіба можна адмаўляцца ад таго, што дае людзям сучасная цывілізацыя? Але і ў гэтай памылцы ёсць нейкая праўда чалавека, індывідуальная праўда яго ўласнага жыцця, якую таксама трэба ўлічваць пры пабудове ўсеагульнага шчасця. Інакш гэтае шчасце будзе няпоўным. Стары цыган не супраць, каб людзі яго племені пераходзілі да новага жыцця, але ён не хоча, каб з-за гэтага разбіваліся чалавечыя душы. Мікала кажа: «Можа і гэта цыганская праўда. Але навошта мне тая праўда, калі ад яе на душы прыкра».
Так у апавяданні I. Чыгрынава «Адна ноч» па-гуманістычнаму ставіцца надзвычай важная і заўсёды актуальная праблема ўзаемаадносін калектыву і чалавека, грамады і асобы, ставіцца ў вельмі цікавым для нас аспекце. Як трэба адносіцца да тых, хто застаецца ў меншасці? Кім яны павінны быць для нас – тыя, хто не згаджаецца з намі? Заклятымі нашымі ворагамі? Праціўнікамі, вартымі толькі пагарды і зусім не вартымі жалю і спачування? Ці такімі, як і мы, звычайнымі людзьмі, якія таксама маюць права на ўласнае меркаванне, на ўласную жыццёвую пазіцыю?
На розных этапах свайго развіцця савецкая літаратура па-рознаму вырашала гэтую праблему. Мы ведаем творы, у якіх рабілася жорсткае супрацьпастаўленне асабістых і калектыўных інтарэсаў чалавека. Між тым, у грамадстве, пабудаваным на гуманістычных прынцыпах, індывідуальнае шчасце залежыць ад агульнага і наадварот. Сучасная літаратура ўсё больш рашуча абараняе правы чалавека на глыбокую індывідуальнасць, на ўласную адказнасць за свае ўчынкі.
…Раніцай на роснай траве застаюцца сляды Мікалы, які вырашыў пайсці сваёй дарогай.
Трэба бачыць сляды кожнага чалавека на зямлі і памятаць гэтыя сляды. Той, хто затопча іх у сваёй памяці, той не будзе чакаць звароту чалавека, які памыліўся, і застанецца раўнадушным да яго пагібелі.
Апавяданне ў «Адной ночы» вядзецца ад першай асобы. Гэта выпрабаваны мастацкі прыём лірычнай прозы. Але I. Чыгрынаў як пісьменнік менш за ўсё лірык, і выкарыстанне гэтага прыёму ў яго апавяданнях адметнае. Героі-апавядальнікі вельмі часта падобныя адзін на аднаго, амаль усе яны на адзін твар, у той час як лірычнае «я» заўсёды індывідуальнае і непаўторнае. Гэта таму, што яны не з’яўляюцца цэнтральнымі фігурамі твора, як у лірычнай прозе, а выконваюць часцей за ўсё вузкую сюжэтна-кампазіцыйную ролю, нясуць функцыю мастацка-тэхнічнага, «транспартнага» сродку набліжэння да жыццёвага матэрыялу. У апавяданні «Адна ноч» ідэйны «эпіцэнтр» твора прыпадае на жыццёвую лінію старога цыгана Мікалы, а не героя-апавядальніка.
Тое ж самае заўважаецца ў апавяданні «Ці бываюць у выраі ластаўкі». Хоць герой-апавядальнік характарызуецца тут больш канкрэтна, усё-такі адчуваецца, што яно напісана дзеля таго, каб пазнаёміць чытача з другім героем – Аляксеем Кузьмянком. Сапраўды, гэта надзвычай цікавы псіхалагічны тып.
Аляксей – дзівакаваты хлопец. Людзі кажуць, што ў яго «свярбень у руках». I ён сам прызнаецца: «Не магу, брат, без вымудраў». Алёша ўцёк з горада, кінуўшы працу ў цырульні, дзе яму нядрэнна зараблялася і жылося, уцёк у вёску, каб адчуваць сябе спакайней. «А там, у горадзе, на кожным кроку міліцыянер», – скардзіцца ён. Адно ўжо гэта характарызуе яго як непрактычнага чалавека, своеасаблівага вясковага ідэаліста. У горадзе ён нават адседзеў у турме пятнаццаць сутак за тое, што пастрыг свайго кліента-бацюшку дагала. Усё свярбень нарабіў!
Вярнуўшыся ў родную вёску, ён пасватаўся да маладзіцы, пакінутай мужам з дзіцём на руках. Хоць усе хваляць будучую жонку Аляксея («Ха-а-рошая маладзіца, хоць ты ставі замест іконы. I тварам удалася, і характар уважыцельны, і рабацяшчая»), невядома яшчэ, ці кахае Аляксей яе. Чамусьці старая жанчына хваліць яго не за тое, што ён пакахаў вартага чалавека, а за нешта зусім іншае. Ёй падабаецца, што Аляксей выбавіў ад сораму перад маладзіцай усю вёску, бо той нягоднік, першы муж маладзіцы, з іхняй жа вёскі. Алёшава жаніцьба быццам бы плата за крыўду. З-за такіх матываў чалавеку жаніцца смешна. Таму ўзнікае падазрэнне, ці не з’яўляецца і жаніцьба, як і стрыжка папа, чарговым «вымудрам» Алёшы. Ён жэніцца, бо не ведае, дзе сябе дзець. А там відаць будзе…
У душы Аляксея дрэмлюць нейкія неразгаданыя яшчэ і неразбуджаныя вялікія маральныя сілы, якія толькі зрэдку заяўляюць пра сябе, але заяўляюць пакуль што няпэўна і аслеплена, і тады яго цягне на хуліганства або на непрадуманыя, безадказныя ўчынкі. Ён пачаў са стрыжкі папа, а немаведама чым кончыць, каго астрыжэ напаследак. Яму не хапае толькі выразных жыццёвых арыенціраў, каб яго ўнутраная прага дзеяння вылілася ў карысныя справы.
Мастацкім прыёмам выпадковых сустрэч, а на самай справе зусім не выпадковых і вельмі неабходных для аўтара, карысталіся А. Чэхаў, Мапасан і іншыя навелісты, але не вельмі часта.
I зразумела чаму. Выпадковасць пераканальная, калі яна рэдкая. Частая выпадковасць – гэта ўжо не выпадковасць, а наўмыснасць, халодны разлік. Пакуль што I. Чыгрынаву не пагражае небяспека канонаў. Несур’ёзна было б гаварыць пра кананізацыю, калі пісьменнік выдаў першы невялікі зборнік апавяданняў. Тым больш, што прыём выпадковых сустрэч у шмат якіх апавяданнях I. Чыгрынава «працуе» на паэтызацыю вялікіх дарог, на задачу куды больш шырэйшую, чым сюжэтнае збліжэнне герояў з жыццём. Аднак у будучым маладому празаіку варта асцерагацца частага паўтарэння добра асвоенага сюжэтнага ходу, бо ўсё-такі можа ўзнікнуць пагроза аднастайнасці.
Ужо і цяпер не ўсе героі-апавядальнікі ў I. Чыгрынава з’яўляюцца чыста дапаможнымі фігурамі. Ён умее весці апавядальную плынь таксама і ад трэцяй асобы, хоць гэта тыя ж самыя апавяданні пра значныя сустрэчы і заманлівыя шляхі. Але тут ужо ўчынкі, думкі, пачуцці герояў-апавядальнікаў звязаны з ідэяй твора, яны фарміруюць яе.
«Шукаючы скарбы» – апавяданне, у якім герой выпраўляецца на пошукі некалі згубленых мастацкіх каштоўнасцей. У час грамадзянскай вайны маладая Савецкая ўлада бярэ на дзяржаўнае захаванне багатую калекцыю карцін, якая належала да рэвалюцыі графу і знаходзілася ў маёнтку паблізу Шклова. Мандат «на забеспячэнне захавання калекцыі» атрымаў мясцовы актывіст Сямён Патапчык. Па сваёй сялянскай недасведчанасці ён падумаў, што ўладзе працоўных, якая перажывала тады цяжкасці, патрэбны залатыя рамы ад карцін, а не самі карціны, на якіх былі намаляваны нейкія там буржуі… Не будзе ж Савецкая ўлада браць пад абарону буржуяў! Ён павырываў палотны з рамаў, склаў рамы ў адзін пакой і паставіў ля дзвярэй вартавога. Калі забраць карціны прыехаў спецыяльны камісар і пабачыў адны рамы, то заплакаў.
I вось цяпер, больш чым праз сорак гадоў, ідуць пошукі згубленых тады мастацкіх каштоўнасцей. Галоўным пафасам апавядання становіцца падняты аж да абагульнення пафас пошукаў і звароту нашымі сучаснікамі таго, што было растрачана некалі папярэднікамі ў заварусе жорсткіх баёў, у спешцы і неразбярысе шматлікіх пераацэнак, у напружаным поступе вялікага будаўніцтва. Чалавечы геній мінулага павінен служыць нам і сёння, інакш мы збяднеем душой. З поваду гэтага і трывожыцца герой апавядання:
«А што, калі і сапраўды ўсе палотны тады былі спалены Сямёнам Патапчыкам? – прыйшла ў галаву думка. I ён жахнуўся: нейкі трывожны неспакой упершыню за ўсю гэтую паездку пачаў авалодваць ім».
У апавяданні «Па сваіх слядах» былы партызан прыязджае туды, дзе некалі ваяваў, дзе насыпаны магілы яго сяброў, якія загінулі ў бойках. Ён прыязджае не для таго, каб ажывіць ўспаміны. У гэтым няма патрэбы. Вацура і так усё добра памятае і ніколі не забудзецца, бо тут ляжыць у зямлі Наста – яго каханне. Ён прыязджае як прадстаўнік тых, хто аддаў сваё жыццё за наступны дзень справядлівасці і шчасця для людзей. На такую місію ў Вацуры ёсць права, гэтае права даецца яму тым, што і ён мог ляжаць разам з сябрамі ў брацкай магіле. I тое, што ён убачыў, што адчуў, мае ўсе падставы прэтэндаваць на аб’ектыўную значнасць, бо ён не адзін, з ім яшчэ тыя, ад чыйго імя ён прыехаў.
Уменне знайсці тое, што займае нашага сучасніка, актуальнасць думкі, адсутнасць страху перад жыццёвымі супярэчнасцямі і складанасцямі, вастрыня пісьменніцкага зроку – усё гэта найлепшым чынам характарызуе аўтара зборніка апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю». У I. Чыгрынава пачынаюць складвацца свае адметныя стылёвыя рысы. Ён выступае як пісьменнік, які надае вялікае значэнне выразнай думцы мастацкага твора. I можа таму ў шмат якіх яго апавяданнях скарочаная экспазіцыя, мала або зусім няма лірычных адступленняў і лірычных малюнкаў. Аўтар нібы спяшаецца да таго, што стане галоўным у яго творы.
У зборніку «Птушкі ляцяць на волю» сустракаецца зрэдку наўмысная афарыстычнасць. Часам сітуацыя разгортваецца залішне паспешліва, а таму не зусім пераканаўча. Незнаёмы, якога партызаны прымаюць спачатку за здрадніка, вымушаны адразу ж гераічна памерці, каб чытач ведаў, што ён не здраднік («Праз гады»). Адчуваючы неабходнасць драматызаваць апавядальную плынь, I. Чыгрынаў не ўсюды робіць гэта з патрэбнай разнастайнасцю мастацкіх сродкаў. Ён занадта часта выбірае і паэтызуе нечаканасць, раптоўнасць падзеі, думкі або пачуцця, як, напрыклад, у апавяданні «Сустрэча на пероне».
Цяжка сказаць, якім будзе далейшы творчы лёс маладога пісьменніка. Гэта залежыць ад шмат якіх прычын і абставін. Бясспрэчна, нам здаецца, толькі адно: пісьменнік не трымаецца лёгкіх дарог і кіруецца ў адкрытае жыццёвае мора, дзе ёсць сапраўдныя глыбіні, моцныя вятры і штормы.
У. Чэпікаў
«Іван Чыгрынаў нарадзіўся на Магілёўшчыне, у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна» – гэты кароткі запіс на адвароце тытульнага ліста кнігі «Птушкі ляцяць на волю», напэўна, заўважылі многія чытачы нашай вобласці. Магчыма, гэты запіс выклікаў у іх жаданне пазнаёміцца з апавяданнямі свайго земляка. I яшчэ не прачытаўшы ні аднаго радка, кожны з іх спадзяваўся, што пісьменнік раскажа яму пра нешта блізкае і роднае. А калі прачытае хоць адно-адзінае апавяданне. то пераканаецца, што не памыліўся ў сваіх спадзяваннях. Сакавіта намаляваныя знаёмыя мясціны, персанажы, у якіх можна пазнаць блізкіх людзей, родная магілёўская гаворка – ўжо дзеля гэтага варта пазнаёміцца з гэтай невялікай кнігай. А калі чытаць яе больш уважліва, то можна знайсці шмат таго, што адносіцца да паняццяў аб санраўднай літаратуры.
Зборнік адкрываецца апавяданнем «Бульба». У самой яго назве ёсць пэўны сімвалічны сэнс, хоць пра бульбу аўтар сказаў тут усяго некалькі скупых, але важкіх радкоў. Гэта, хутчэй за ўсё, апавяданне-успаміны з тых не вельмі даўніх часоў, калі аўтар быў яшчэ падлеткам. I хоць размова вядзецца ад першай асобы і двух хлапчукоў – Мішкі Бычыхіна і Санькі Брылёва – гэта ўспамін усяго пакалення, якое будзе несці яго праз усё жыццё.
«Уранні прыйшлі нашы…» – гэта пра той час, калі першыя калоны салдат-вызваліцеляў ступілі на беларускую зямлю. «У сорак трэцім мы былі яшчэ зусім малыя, але запомнілі гэтых салдат…». Апавяданне знаёміць чытача з дзіцячым успрыманнем вайны, спачатку не зусім акрэсленым – «…калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся далей». А потым дзіцячая назіральнасць станавілася больш сталай і ў яго вельмі хутка змагла з гэтай агульнай эпічнай карціны высветліць яе асобных герояў, якія спыняліся ля вогнішча, раскладзенага дзецьмі пры дарозе. Гэта чарнявы салдат, на твары якога «была дзіўная мешаніна дабрадушнасці і гарэзлівасці». Гэта Сідараў, крыху скупаваты салдат, які праз баі нёс свайму сыну шапку. Гэта старшы лейтэнант, што ўсю вайну помніў пра печаную беларускую бульбу, якой яго частавалі пры адступленні ў сорак першым… Хлапчукі зноў напяклі яму бульбы і цярпліва чакалі ля вогнішча, пакуль ішлі баі. «Але старшы лейтэнант не прыйшоў…».
«Бульба» – адно з самых хвалюючых апавяданняў у кнізе I. Чыгрынава. Вельмі ёмка, сканцэнтравана здолеў аўтар сказаць у ім пра вайну, сведкай якой быў у дзіцячым узросце. Праз дыялагі герояў, праз быццам выпадкова падслуханыя размовы ён перадаў сутнасць тых суровых год.
I яшчэ адна асаблівасць гэтага апавядання. Яно з’яўляецца своеасаблівым пралогам да ўсяго зборніка, дае ключ да разумення кампазіцыйнай пабудовы ўсёй кнігі. З яго героем, ужо больш сталым, чытач прадоўжыць знаёмства і ў наступных апавяданнях. У «Адной ночы» ён сустрэне яго ў цыганскім табары, куды герой завітаў, адпраўляючыся ў дарогу, каб пераканацца, што «свет не без добрых людзей». Яго характар раскрываецца паступова, ад апавядання да апавядання, раскрываецца самымі прывабнымі рысамі характару – жаданнем пазнаць свет і зразумець людзей, знайсці адзіную для ўсіх праўду, славіць дабро і адвяргаць зло. Гэты герой сціплы, і яго прысутнасць не адразу прыкмеціш. Ён толькі зрэдку спытае пра што-небудзь, а больш слухае людзей з непаказной павагай. Слухае старога цыгана Мікалу, што выказвае цікавую думку: «Чалавек, які правёў жыццё на адным месцы, не палюбіць як след зямлі. Бо зямля – гэта не толькі і тыя межы, на якіх твая абсада. Не. А я люблю зямлю. Усю». Але калі стары Мікала падарожнічае ўсё жыццё толькі таму, што для яго «галоўнае, гэта каб сярод і людзей быць», то герой кнігі І. Чыгрынава ідзе па дарогах з больш высокай ідэяй і мэтай. Яму не абыякава, сярод якіх людзей быць. Асабліва яскрава гэтая думка праследжваецца ў «Апавяданні без канца». Яго галоўны герой – самаўпэўнены Чыкілёнак пасля вайны дабіўся высокага становішча ў жыцці. Але якім чынам? Абняславіў і раней часу звёў у магілу сваю жонку Вольгу, таму што вясковая кабета недзе ў горадзе магла б замінаць яму ў новым становішчы.
Раскрыццё вобраза, характару ў развіцці, псіхалагічная аснова добрых і дрэнных учынкаў герояў – гэта адметныя якасці амаль кожнага апавядання, змешчанага ў зборніку. Яго асаблівасцю з яўляецца і тое, што аўтар не ідзе па пратаптаных сцежках у літаратуры, а стараецца сказаць нешта новае, сваё ўласнае, арыгінальнае. Сказаць словамі праўды – шчырымі і простымі.
На першы погляд можа нават паказацца, што творчая манера празаіка вельмі блізка прымыкае да натуралізму. Але гэта не так. Апісанне падзей амаль з дакументальнай дакладнасцю ў спалучэнні з выразна акрэсленымі характарамі людзей сцвярджаюць праўду ў літаратуры, садзейнічаюць разуменню жыцця, яго спрадвечных праблем. У большасці выпадкаў аўтар толькі звяртае ўвагу людзей на гэтыя праблемы і ўстрымліваецца ад навучальных выказванняў наконт іх вырашэння. Ён не адбірае ў чытача магчымасці самастойна рабіць вывады, прымушае раздумваць над пастаўленымі праблемамі, над паводзінамі людзей. Напрыклад, у апавяданні «Па дарозе дамоў» пісьменнік гаворыць аб душэўным стане свайго героя Сяргея, які вяртаецца з фронту ў родную вёску. «Здавалася б, да чалавека, нарэшце, павінен быў разам з радасцю прыйсці спакой – тое, чаго неставала ўсе гэтыя гады, чаго прагнула сэрца і ўдзень і ўначы, але спакою якраз і не было, наадварот, дадалося неспакою». Аўтар далей не займаецца аналізам стану свайго героя. Гэта зробіць сам чытач, раздумваючы над словамі культавага возчыка аб пасляваенным жыцці вёскі. Мала таго, чытач уявіць больш шырокую карціну жыцця ў гады культу асобы, хоць пісьменнік пра гэта не гаворыць ні слова.
Але аўтар не заўсёды бывае паслядоўным і тым самым зніжае якасць асобных сваіх твораў. Напрыклад, мнагапланавасць апавяданняў «Праз гады» і «Па сваіх слядах» разбурае іх цэласнасць, зацяняе герояў.
А ўвогуле зборнік апавяданняў І. Чыгрынава – вялікая ўдача.
А. Шаўня
Хочацца, каб чытач заўважыў гэту невялікую, сціпла выдадзеную кніжку – першы зборнік апавяданняў маладога празаіка Івана Чыгрынава «Птушкі ляцяць на волю». Дванаццаць твораў, якія складаюць кнігу, – гэта чулае і ўважлівае даследаванне чалавечых характараў, расказы пра лёс людзей, шчырае захапленне хараством іх душы.
Тэматычна творы ў зборніку розныя. Гэта – згадкі маленства, якое прыпала на ваенныя гады, сустрэчы ў час вандровак па родных мясцінах, назіранні над жыццём – трапныя, цікавыя, у якіх адчуваеш прыкметы новага. Але галоўнае, што цікавіць пісьменніка – гэта паэзія чалавечых пачуццяў, чалавечае хараство, якое праяўляецца ў розных, часам зусім нязначных учынках. I прыемна, што малады пісьменнік заўважае ледзь прыкметнае і праз яго раскрывае самую сутнасць героя, патаемную яго думку.
Вось апавяданне «Праз гады» – расказ пажылога лесніка пра адзін эпізод з часоў вайны. Партызаны выходзяць з акружэння. Група з трох чалавек сустракае ў хаце, куды партызаны зайшлі абагрэцца, незнаёмага. Хто ён? Ці можна яму давяраць? А той яшчэ просіцца з імі, кажа, што шукае партызан. Пазней група натыкаецца на немцаў, і незнаёмец застаецца прыкрываць адыход сяброў і гіне, ратуючы іх.
Расказана гэта сціпла, будзённа, а перад чытачом паўстае характар савецкага чалавека, веліч яго душы.
Вельмі характэрна для зборніка і апавяданне «Вадалазы Сухавы, Віцька Картыжоў і нафтаправод». У ім найбольш плённа праявілася творчая манера пісьменніка, яго ўменне падаваць жыццёвы матэрыял цікава і пераканальна. Аўтар расказвае пра звычайную сустрэчу ў дарозе. У вагончыках, дзе жывуць будаўнікі нафтаправода. нікога няма, акрамя вадалаза Сухава і яго жонкі. Потым з’яўляецца Віцька Картыжоў. малады, зухаваты і прыгожы экскаватаршчык. Здаецца, нічога не адбылося на працягу некалькіх гадзін. пакуль чалавек перачакаў з гэтымі людзьмі дзённую спёку. Але мы многа даведаліся пра людзей, пра іх розныя характары. Добра выявіўся сухаваты, неяк маральна пастарэлы Сухаў («Нам, Віця, грошы патрэбны. Табе напляваць на грошы, а ў мяне скора лысіна будзе…»). І побач – Віктар Картыжоў – таварыскі, просты, няўрымслівы, які «весела ідзе па зямлі». («Трэба, мусіць, такім быць, як гэты Віцька Картыжоў. Яму па-ўсякаму добра – зарабіў дык зарабіў, а не – і так няблага. Нават пазайздросціць можна», – гаворыць пра яго Сухаў). Невыпадкова, што жанчына ўсёй душой горнецца да Картыжова, захапляецца ім. Пісьменнік тонка малюе адносіны людзей, дакладна ўгадвае пачуцці герояў.
Псіхалагічна глыбока напісаны апавяданні «Ці бываюць у выраі ластаўкі?», «Сустрэча на пероне», «Птушкі ляцяць на волю», «Апавяданне без канца», «Жыве ў крайняй хаце ўдава…» Аўтар, здаецца, і не робіць вывадаў, нават не даказвае, часам, гісторыю да канца, – але створаныя вобразы, трапна намаляваныя характары, удала падгледжаныя дэталі даюць кірунак нашаму ўяўленню, выклікаюць роздумы. I нам робяцца блізкімі, зразумелымі і дзівакаваты стары Дземідзёнак, што купляе на апошнія грошы птушак, каб выпусціць іх на волю, і маладая жонка Галя, што сустракае на пероне вакзала свайго колішняга сябра, і адзінокая жанчына-ўдава, у якой выпадковы госць абуджае ўспаміны маладосці.
Вядома, не ўсё аднолькава удалося I. Чыгрынаву. Ёсць у апавяданнях і промахі, на якія хочацца звярнуць увагу пісьменніка. Перш за ўсё – гэта невыразнасць думкі ў некаторых творах. Вось малады вучоны едзе ў камандзіроўку на Кубань, сустракае адзінокую жанчыну (відаць, цікавага чалавека) і праводзіць у яе ноч («Шукаючы скарбы»). Апавяданне гэта самае вялікае па памеру, але з яго так і не «вылупілася» думка. Невыразная задума і ў апавяданні «Па дарозе дамоў». Тут, праўда, ёсць пэўны, старанна намаляваны характар. Сержант Сяргей Навашчокаў вяртаецца з арміі ў родную вёску. Па дарозе яму ў спадарожнікі трапіў агідны тып Ігнат Смалякоў. які ў размовах, у паводзінах раскрывае сваю дробязную душу. Але тут няма звычайнага для I. Чыгрынава актыўнага аўтарскага ўдзелу ў падзеях, няма сапраўднага сутыкнення розных характараў, якое ў іншых яго апавяданнях дае штуршок думцы. У выніку – атрымаўся беглы накід, вобраз без мастацкага абагульнення.
У цэлым зборнік I. Чыгрынава робіць прыемнае ўражанне. Добрая ў пісьменніка і мова – простая, дакладная, жывая. Лепшыя яго апавяданні сведчаць, што ў літаратуру прыйшоў удумлівы, здольны пісьменнік, ад якога можна чакаць цікавыя творы.