На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву ад шчырага сэрца, з верай ў творчыя ўдачы. Генадзь. 14.VII.1963 г.
Генадзь Бураўкін
(28 жніўня 1936, в. Шуляціна, цяпер в. Тродавічы, Расонскі раён, Віцебская вобласць – 30 мая 2014, г. Мінск) – беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч.
6 верасня 1964
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву – пісьменніку, вандраўніку, земляку, дабразычліваму таварышу – ад шчырага сэрца. Якуб Усікаў. 6.IX.64.
Якуб Усікаў
(20 верасня 1919, в. Кадзіна, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць – 30 лістапада 1995, г. Магілёў) – беларускі крытык і літаратуразнавец.
3 сакавіка 1965
На авантытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву ў знак шчырай сяброўскай прыязні. P.S. Люблю цябе чытаць, братачка. 3.3.65.
Ніл Гілевіч
(30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць – 29 сакавіка 2016, г. Мінск) – беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1991).
16 сакавіка 1965
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому земляку з любоўю Івану Чыгрынаву. А. Пысін. 16.III.65 г.
Аляксей Пысін
(22 сакавіка 1920, в. Высокі Борак, Краснапольскі раён, Магілеўская вобласць – 27 жніўня 1981, г. Магілёў) – беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
14 верасня 1965
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву, магілёўцу, добраму таварышу і чалавеку з найлепшымі пачуццямі і пажаданнямі ад аўтара. А. Макарэвіч. 14 верасня 1965. г. Магілёў.
Алесь Макарэвіч
(30 жніўня 1918, в. Шалягі, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 30 снежня 1967) – беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук.
21 кастрычніка 1965
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому земляку Івану Чыгрынаву сардэчна. А. Пысін. 21.X.1965.
Аляксей Пысін
(22 сакавіка 1920, в. Высокі Борак, Краснапольскі раён, Магілеўская вобласць – 27 жніўня 1981, г. Магілёў) – беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
25 кастрычніка 1965
На тытульным лісце дароўны надпіс блакітным чарнілам: Івану Чыгрынаву – дарагому земляку, пісьменніку з сяброўскім пачуццём. Ал. Русецкі. 25.10.65.
Аляксей Русецкі
(сапраўднае прозвішча Бурдзялёў; 4 снежня 1912, с. Студзянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 17 чэрвеня 2000) – беларускі паэт, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
21 кастрычніка 1966
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву – цудоўнаму хлопцу, слаўнаму празаіку – па-сяброўску. Генадзь. 21.X.1966 г.
Генадзь Бураўкін
(28 жніўня 1936, в. Шуляціна, цяпер в. Тродавічы, Расонскі раён, Віцебская вобласць – 30 мая 2014, г. Мінск) – беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч.
29 кастрычніка 1966
На авантытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Шаноўнаму Івану Чыгрынаву з самымі шчырымі пачуццямі. 29.X.66 г. Алесь Бачыла.
Алесь Бачыла
(сапраўднае прозвішча Аляксандр Мікалаевіч; 2 сакавіка 1918, в. Лешніца, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 4 студзеня 1983, г. Мінск) – беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).
22 мая 1968
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву – з самымі шчырымі сяброўскімі пачуццямі з надзеяй разам наведаць любую сэрцу Магілёўшчыну. 22/V-68.
Віктар Карамазаў
(27 чэрвеня 1934, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць – 16 жніўня 2023) – беларускі пісьменнік.
24 чэрвеня 1968
На авантытуле дароўны надпіс чарнілам: Iwanowi Czygrinowowi bardzo serdecznie Włodzimierz Słobodnik Jałta 24/VI-1968 r.
Уладзімір Слабоднік
(19 верасня 1900, в. Новаўкраінка, Кіраваградская вобласць, Украіна – 10 ліпеня 1991, г. Варшава, Польшча) – польскі паэт, перакладчык французскай, рускай і савецкай літаратуры, сатырык, аўтар шматлікіх кніг для юнацтва.
21 жніўня 1968
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: «Самаму шчасліваму чалавеку» – Івану Чыгрынаву – з пажаданнем яшчэ большага шчасця ў гэты шчаслівы дзень! 21.VIII.68. А. Вярцінскі.
Анатоль Вярцінскі
(18 лістапада 1931, в. Дзямешкава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць – 21 красавіка 2022) – беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1991).
1972
На авантытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому пісьменніку і таварышу Івану Чыгрынаву, земляку і вучню той жа Саматэвіцкай школы. З любоўю Ар. Куляшоў.
Аркадзь Куляшоў
(6 лютага 1914, в. Саматэвічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 4 лютага 1978, г. Нясвіж) – беларускі пісьменнік. Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973).
23 лістапада 1973
На тытульным лісце дароўны надпіс чорным чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву – за адным добрым сталом, пры адной шчырай бяседзе, з даўняю сімпатыяй, ад шчырага сэрца. Янка Сіпакоў. 23.XI.73 г.
Янка Сіпакоў
(сапраўднае прозвішча Іван Данілавіч; 15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць – 10 сакавіка 2011, г. Мінск) – беларускі паэт, празаік, перакладчык.
1974
На тытульным лісце дароўны надпіс чырвоным фламастэрам: Ване Чигринову с любовью и надеждой на встречу. Астафьев.
Віктар Астаф'еў
(1 мая 1924, с. Аўсянка, гарадская акруга Дзіўнагорск, Краснаярскі край, Расія – 29 лістапада 2001, г. Краснаярск, Расія) – савецкі і расійскі пісьменнік, эсэіст, драматург, сцэнарыст.
22 студзеня 1975
На авантытуле дароўны надпіс: Panu Iwanowi Czygrynowowi tę kobietę (na okładce!) wraz z książką i najlepszymi życzeniami przekazuje Jan Huszcza Łódź, 22. I. 75 (wiosenny dzień!) ul. Mickiewicza 8 m. 23 90-444 Łódź
Ян Хуща
(24 снежня 1917, в. Загасцінне, Міёрскі раён, Віцебская вобласць – 26 чэрвеня 1986) – польскі паэт, празаіст, перакладчык.
27 студзеня 1975
На авантытуле дароўны надпіс: Drogi Kolego Henadiu Czygrynau – przyjmijcie wraz z uściskiem dłoni – M. Kononowicz Łódź 27. I. 75.
Мацей Юзаф Канановіч
(1 лютага 1912, г. Ласк, Польшча – 31 сакавіка 1986, г. Лодзь, Польшча) – польскі пісьменнік, перакладчык, аўтар шэрага паэтычных зборнікаў, зборнікаў аповесцей і апавяданняў.
5 кастрычніка 1975
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дорогому Ивану Гавриловичу Чигринову, с самыми добрыми чувствами и с сердечной благодарностью за «Плач перепелки»! И. Стаднюк 5. 10. 75. Москва
Іван Стаднюк
(8 сакавіка 1920, с. Кардышоўка, Вінніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна – 30 красавіка 1994, г. Масква, Расія) – савецкі празаік, сцэнарыст, драматург і ваенны журналіст, найбольш вядомы сваімі кнігамі пра ўкраінскую вёску і пра пройдзеную ім Вялікую Айчынную вайну.
Лістапад 1975
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Ивану Чигринову от всей души, со всей искренностью. В. Распутин ноябрь 1975 г.
Валянцін Распуцін
(15 сакавіка 1937, с. Усць-Уда, Іркутская вобласць, Расія – 14 сакавіка 2015, г. Масква, Расія) – рускі савецкі і расійскі пісьменнік і публіцыст, грамадскі дзеяч. Адзін з найбольш значных прадстаўнікоў «вясковай прозы».
26 чэрвеня 1976
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву – з пажаданнем вялікага жыцця тваім раманам, каб яшчэ выходзілі і аднатомнікамі, і зборамі твораў, але каб ад поспехаў у цябе не кружылася галава. Каб табе радасна і весела кіравалася. Іван Шамякін. 26.VII.76 г.
Іван Шамякін
(30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён, Гомельская вобласць – 14 кастрычніка 2004, г. Мінск) – беларускі пісьменнік, драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).
26 жніўня 1976
На авантытуле дароўны надпіс чорным чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву – да магілёўскіх гаёў і свой «бярэзнік» – ад душы. 26.VIII.76.
Алесь Бачыла
(сапраўднае прозвішча Аляксандр Мікалаевіч; 2 сакавіка 1918, в. Лешніца, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 4 студзеня 1983, г. Мінск) – беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).
3 верасня 1976
На контртытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому земляку Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву – з добрымі пачуццямі. Жадаю новых выдатных твораў! Ад сэрца Л. Левановіч. 3 верасня 1976 г.
Леанід Левановіч
(таксама Леанід Лявонаў; 14 верасня 1938, в. Клеявічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 14 чэрвеня 2021) – беларускі пісьменнік.
21 декабря 1976
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву – з любоўю і найлепшымі пажаданнямі. Максім Танк. Мінск, 21.XII.1976.
Максім Танк
(сапраўднае прозвішча Яўген Іванавіч Скурко; 17 верасня 1912, в. Пількаўшчына, Мядзельскі раён, Мінская вобласць – 7 жніўня 1995, г. Мінск) – беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971).
1977
На тытульным лісце дароўны надпіс чорным фламастэрам: Ивану Чигринову, братски его обнимая – В. Астафьев 30 декабря 1977 г. г. Вологда
Віктар Астаф'еў
(1 мая 1924, с. Аўсянка, гарадская акруга Дзіўнагорск, Краснаярскі край, Расія – 29 лістапада 2001, г. Краснаярск, Расія) – савецкі і расійскі пісьменнік, эсэіст, драматург, сцэнарыст.
25 студзеня 1977
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Паважанаму Івану Гаўрылавічу жадаю на доўгія гады творчага запалу, якім Вы радуеце сёння чытачоў, моцнага здароўя, радасці і ўсяго самага лепшага, што можа даць чалавеку жыццё. Шчыра Сяргей. 25.I.1977 г.
Сяргей Законнікаў
(нар. 16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) – беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
30 верасня 1977
На контртытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву – з любоўю да Цябе самога, і да тваіх цудоўных Верамеек, якія ты так хораша выбудаваў на нашай зямлі. Янка Сіпакоў. 30 верасня 1977 г.
Янка Сіпакоў
(сапраўднае прозвішча Іван Данілавіч; 15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць – 10 сакавіка 2011, г. Мінск) – беларускі паэт, празаік, перакладчык.
15 красавіка 1978
На тытульным лісце дароўны надпіс чорным чарнілам: Дарагому Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву, якога чытаю (з алоўкам і з сэрцам), паважаю, захапляюся і ў якога непахісна веру. Ад усёй душі – Ніл Гілевіч. 15.VI.78.
Ніл Гілевіч
(30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць – 29 сакавіка 2016, г. Мінск) – беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1991).
12 кастрычніка 1978
На авантытуле дароўны надпіс чорным чарнілам: Ивану Гавриловичу Чигринову с любовью к его книгам. Ваш К. Симонов 12. X. 78
Канстанцін Сіманаў
(15 [28] лістапада 1915, г. Санкт-Пецярбург, Расія – 28 жніўня 1979, г. Масква, Расія) – рускі савецкі празаік, паэт, драматург, кінасцэнарыст, грамадскі дзеяч, журналіст і ваенны карэспандэнт.
15 снежня 1978
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагому Івану Чыгрынаву, даўняму сябру, уладару эпічнасці ў свеце вялікай прозы. Твой заўсёды М. Арочка. 15/XII.78.
Мікола Арочка
(10 снежня 1930, в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць – 2 сакавіка 2013, в. Вецявічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) – беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук.
25 мая 1979
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: С уважением и благодарностью за слово и дело. Ивану Чигринову. Наум Ципис. 25 мая 1979 г.
Навум Цыпіс
(6 мая 1935, г. Казацін, Вінніцкая вобласць, Украіна – 25 сакавіка 2014, г. Брэмен, Германія) – савецкі і беларускі пісьменнік, журналіст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1994).
1980
На верхнім фарзацным лісце дароўны надпіс сінімі чарніламі: Ивану Чигринову – прекрасному писателю, доброму и обаятельному другу, от всего сердца. Автор. Сентябрь 1980 г. г. Ашхабад
Валянцін Рыбін
(6 лістапада 1928, г. Пржэвальск, Кіргізская ССР, цяпер г. Каракол, Кыргызстан – 2006, г. Урупінск, Валгаградская вобласць, Расія) – паэт, раманіст, празаік, перакладчык.
Люты 1980
На тытульным лісце дароўны надпіс чорным чарнілам: Майму земляку, магутнаму празаіку, цудоўнаму чалавеку Івану Чыгрынаву з сяброўскім прывітаннем! Люты, 1980. Э. Валасевіч. Мінск.
Эдуард Валасевіч
(12 сакавіка 1918, г. Магілёў – 2 верасня 1997) – беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт-байкапісец.
27 лютага 1980
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Іван Гаўрылавіч, як часта дапамога, такая неабходная, прыходзіла ад вас! Прыміце маю шчырую ўдзячнасць. Таіса. 27.02.80 г.
Таіса Бондар
(20 лютага 1945, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць – 19 снежня 2005, г. Мінск) – беларускі празаік, перакладчык.
4 снежня 1980
На авантытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Майстру роднага слова Івану Гаўрылавічу ад вучня. Мікола Мятліцкі. 4.12.80 г.
Мікола Мятліцкі
(20 сакавіка 1954, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць – 27 лістапада 2021) – беларускі паэт.
5 лютага 1981
На контртытуле дароўны надпіс чорным чарнілам: Дарагі Іван Гаўрылавіч, хай будзе надзейны бераг пляча, хай Вам зайздросцяць і кіснуць ад зайздрасці. Жэня Янішчыц. 5.II.1981 г.
Яўгенія Янішчыц
(20 лістапада 1948, в. Рудка, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць – 25 лістапада 1988) – беларуская паэтэса, перакладчыца.
25 лістапада 1983
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Дарагім землякам Людміле Прохараўне і Івану Гаўрылавічу з самымі добрымі пажаданнямі. Няхай вам жывецца лёгка. В. Хомчанка. 25.XI.83.
Васіль Хомчанка
(12 студзеня 1919, в. Канічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 4 лістапада 1992, г. Мінск) – беларускі пісьменнік.
12 снежня 1983
На контртытуле дароўны надпіс сінім чарнілам: Шаноўным Івану Гаўрылавічу і ягонай мілай, абаяльнай палавіне – Людміле Прохараўне – з пажаданнем вялікіх поспехаў ва ўсіх Вашых справах, як мага болей радасных хвілін ў жыцці, добрага здароўя. Ваш Сяргей. 12 снежня 1983 г.
Сяргей Законнікаў
(16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) – беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
20 сакавіка 1984
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву, выдатнаму, надзвычай сумленнаму празаіку – глыбокаму, мудраму, светламу, – з вялікай павагай і вельмі сардэчна. Р. Баравікова. 20.III.84 г.
Раіса Баравікова
(11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) – беларуская пісьменніца, перакладчыца.
17 снежня 1985
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву – знакамітаму ў прозе і паважанаму ў паэзіі – Васіль Зуёнак. 17.XII.85
Васіль Зуенак
(3 чэрвеня 1935, в. Мачулішча, Крупскі раён, Мінская вобласць) – беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца.
12 ліпеня 1987
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Івану Чыгрынаву – асобе-раманісту, з павагай да таленту і чалавечай высокароднасці. 12.07.87 г. г. Мінск.
Валянціна Аколава
(25 ліпеня 1954, в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Мінская вобласць – 24 снежня 2013, г. Мінск) – беларуская паэтэса, перакладчыца.
6 студзеня 1990
На тытульным лісце дароўны надпіс сінім чарнілам: Ивану Гавриловичу, патрону и верховному покровителю. 6.01.90.
Уладзімір Бутрамееў
(нар. 20 сакавіка 1953, с. Расна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) – савецкі і беларускі празаік і драматург, перакладчык, літаратуразнавец. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1987), Саюза пісьменнікаў Расіі (1999).
20 чэрвеня 1994
На тытульным лісце дароўны надпіс чорным чарнілам: Івану Чыгрынаву з наівялікшай павагай! 20.6.94 г.
Уладзімір Паўлаў
(25 кастрычніка 1935, в. Замошша, Любанскі раён, Мінская вобласць – 29 кастрычніка 2020) – беларускі пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997).
20 сакавіка 1995
На адвароце верхняй вокладкі дароўны надпіс чорным чарнілам: Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву з найлепшымі пажаданнямі ў жыцці, творчасці і змаганні за Адраджэнне культуры, спадчыны, роднай мовы. Старшыня клубу «Спадчына». Анатоль Белы. Менск 20 сакавіка 1995 г.
Анатоль Белы
(10 снежня 1939, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць – 14 лістапада 2011, г. Мінск) – беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадарожскі мастацкі музей).