І В А Н Ч Ы Г Р Ы Н А Ў
некралог
Цяжкую страту панесла беларуская літаратура – 5 студзеня 1996 года пасля працяглай хваробы памёр народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, член калегіі Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення Беларускага фонду культуры Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў.
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыўшы ў 1952 годзе Саматэвіцкую сярэднюю школу, паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук Беларусі. У 1965–1975 гт. –рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года ён працуе намеснікам старшыні, а з 1976 па 1986 год – сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1987 годзе Іван Чыгрынаў быў абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, адначасова працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына». Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1986–1990), узначальваў пастаянную Камісію Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах.
Першым празаічным творам Іван Чыгрынаў дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1958 годзе. Таленавітыя кнігі празаіка адразу звярнулі ўвагу надзённасцю ўзнятых праблем і праўдзівасцю паказу жыцця. Ён аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), раманаў «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1991).
Значны ўклад Івана Чыгрынава ў нацыянальную драматургію. Яго пяру належаць п’есы «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзведжым тварам» (1988), «Звон – не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989) і іншыя.
Найвышэйшым дасягненнем у творчасці пісьменніка з’явіліся творы, прысвечаныя тэме вайны. У яго раманах грунтоўна адлюстравана атмасфера ваеннага часу, паказаны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа. Гэтыя творы набылі шырокую папулярнасць у нашага чьгтача.
Іван Чыгрынаў – адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага фільма «Руіны страляюць…»
Творы Івана Чыгрынава атрымалі вядомасць і далёка за межамі нашай краіны. Яны перакладзены на многія мовы свету.
Адметны майстар мастацкага слова, Іван Чыгрынаў працаваў над сваімі творамі натхнённа, старанна і самааддана. Нягледзячы на цяжкую хваробу, ён да апошняга часу не выпускаў з рук пісьменніцкае пяро. Выдатны і арыгінальны празаік, мастак са сваёй тэмай, адгукаўся на самыя балючыя, надзённыя пытанні нашага жыцця, быў здольны зазірнуць у самыя патаемныя куточкі чалавечай душы. Ён любіў сваю Бацькаўшчыну, рабіў усё для нацыянальнага Адраджэння Беларусі.
Праца пісьменніка, яго грамадская дзейнасць былі годна ўшанаваны ўрадам. Ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.
Пайшоў з жыцця таленавіты пісьменнік, добры, зычлівы сябра, чалавек высокай маралі, высакародных памкненняў, якім ганарыцца Радзіма. Светлая памяць аб Іване Чыгрынаве назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
Лукашэнка А.Р., Мясніковіч М.У., Чыгір М.М., Шэйман В.У., Ціцянкоў І.І., Русакевіч У.В., Замяталін У.П., Бутэвіч А.І., Стражаў В.І., Сянько У.Л., Ганчарык У.І., Кулічкоў А.М., Ярмошын У.В., Матусевіч М.В., Барадулін Р.І., Брыль І.А., Быкаў В.У., Гілевіч Н.С., Навуменка І.Я., Шамякін І.П., Адамчык В.У., Андраюк С.А., Аўрамчык М.Я., Агееў А.М., Багданава А.Я., Болтач В.У., Бугаёў Зм.Я., Бураўкін Г.М., Васіль Вітка, Вярцінскі А.І., Гарэцкі Р.Г., Гіль М.С., Гніламёдаў У.В., Грахоўскі С.І., Жалязоўскі А.П., Далідовіч Г.В., Дудараў А.А., Законнікаў С.І., Зуёнак В.В., Каваленка В.А., Казько В.А., Максім Лужанін, Кудравец А.П., Ліпскі У.С., Лукша В.А., Макаль П.М., Масарэнка А.Г., Някляеў У.П., Паўлаў У.А., Пашкевіч Н.Е., Пісьмянкоў А.У., Пташнікаў І.М., Сіпакоў І.Д., Супрунчук В.П., Шабалін А.А., Юрэвіч У.М., Яроменка М.М.
У М Е Р И В А Н Ч И Г Р И Н О В
5 января на 62-м году жизни скончался Иван Гаврилович Чигринов. Известный прозаик и драматург, председатель Белорусского фонда культуры, главный редактор журнала «Спадчына», член Рады Союза белорусских писателей, он по праву носил звание народного писателя Беларуси, которого был удостоен в 1994 году. За свои знаменитые романы «Плач перапёлкі» и «Апраўданне крыві» Иван Чигринов был награжден Литературной премией имени Александра Фадеева. Как один из авторов сценария многосерийного фильма «Руины стреляют…» он получил Государственную премию Беларуси.
Имел Иван Гаврилович и много иных наград, которыми правительство и общественность отмечали его выдающуюся деятельность на ниве национальной культуры.
Прощание с Иваном Чигриновым состоится в Доме литератора 8 января.
В этот же день он будет похоронен.
Ольга ЩЕДРИНА, газета “Беларуская ніва”
И В А Н Г А В Р И Л О В И Ч Ч И Г Р И Н О В
С этим невозможно смириться, в это трудно поверить. Внезапно ушел из жизни наш выдающийся писатель Иван Чигринов. С детских лет мы зачитывались его книгами, а повзрослев, начинали понимать, какой мощи писатель живет в Беларуси. Его романы «Плач перепелки», «Оправдание крови», исторические эссе, спектакли и кинофильмы, созданные по написанным им сценариям, – все это было сильно, ярко и талантливо. Он был добрым и умным человеком, имел верных и преданных друзей. Он был Мастером!
Тяжело начинается високосный год. Уход из жизни Ивана Чигринова – невосполнимая потеря.
Коллектив редакции газеты «Советская Белоруссия»
Уладзімір Юрэвіч:
Іван Чыгрынаў неяк адразу, прамінуўшы пару пасталення, заявіў сябе ў прозе як самастойны талент, якога не трэба было вадзіць за руку. Часам няўрымслівыя крытыкі (і я ў тым ліку) кідалі яму не заўсёды ўзважаныя дакоры ў незахаванні «прапорцый» станоўчых і станоўчага ў тым ці іншым завостраным павароце сюжэта ў апавяданні, ды і ў раманах. А ён, глыбока перакананы ў справядлівасці сваіх падыходаў да кожнага вобраза, «стаяў на сваім» і перамагаў. Гэтай апантанасці можна было толькі вучыцца ў яго, бо менавіта сваё, сто разоў перадуманае і ўзважанае на вагах сваіх, вывераных вопытам сваім і «чужым», неяк рана заяўленым мастакоўскім прафесіяналізмам абыходжання са словам, I. Чыгрынаў стаяў побач з тымі, хто ўжо ішоў у прозе сваёй сцежкай – самабытнай, ясна бачнай, грунтоўнай.
I што характэрна, набытае ў гады ўніверсітэцкай вучобы, моцна прасякнутае модным па тым часе ідэалагічным падыходам рана дало магчымасць пісьменніку зразумець, што ніякага «метаду сацыялістычнага рэалізму» не існуе, усё гэта было і застаецца надуманым «тэарэтыкамі» літаратурнай творчасці. Гэткія высновы мы, сустракаючыся з Іванам Гаўрылавічам, увесь час не пакідалі ў спакоі, асабліва ў апошнія гады, якія былі для пісьменніка выключна драматычнымі. Непрыкметна неяк наваліўшыся, хвароба мэтанакіравана падступалася да мастака слова, апантанага безліччу задум ды няскончанай працай над мастацкім увасабленнем гістарычнага шляху беларускага народа, яго ўзыходжанню па балацянай дрыгве да вышынь сацыялізму, які насуперак партыйнай прапагандзе так і застаецца пакуль што марай, а ява сучаснага жыцця стала настолькі драматычнай, што пісьменніку заставалася адно – пісаць, толькі пісаць, прасвятляць той цьмяны агеньчык «светлай будучыні» ў тунелі жыцця беларускага народа, які ледзьве бачны ў мроях і «за які трэба яшчэ змагацца і змагацца».
Пісьменнік не спыняў працы нават у моманты цяжкіх прыступаў хваробы, браў рукапіс новага рамана з сабой у бальніцу, у гадзіны абуджэння сіл пісаў… Адкладаў раман, браўся за п’есу, спыняў працу над ёй, пісаў апавяданні, каб, карыстаючыся гэтымі даволі эканомнымі жанрамі, заявіць чытачу пра тое, як цяжка таму чалавеку ў жыцці, які, рана зняверыўшыся ў сваёй будучыні, шукае паратунку ў цяперашняй збянтэжанасці часу…
Раман «Не ўсе мы згінем» дапісаў, здаў у рэдакцыю, але выхаду яго з-за неўладкаванасці часу ў нашым грамадстве не дачакаўся… Знясілены лекамі арганізм саступіў дарогу лятальнаму зыходу. Памёр Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў стойка, як і шмат хто з герояў яго твораў. Памёр з пяром у руцэ, не дапісаўшы новыя старонкі, новыя задумы. А іх было ў яго шмат…
Спі, дарагі Іване, вечным сном. Недапісанае дапішуць у сваіх творах тыя, хто следам за табой. Прадоўжаць мастакоўскае даследаванне гісторыі і рэчаіснасці роднага народа роднай Беларусі.
Алесь Марціновіч:
Не стала Івана Гаўрылавіча Чыгрынава.
Заўчасна пайшоў з жыцця пісьменнік яркага, шматграннага таленту, які па праву насіў званне народнага.
Ці не таму гэткім болем адгукнулася гэтая журботная вестка ў сэрцах тысяч і тысяч людзей – блізкіх і родных Івана Гаўрылавіча, тых, хто з ім сябраваў ці меў магчымасць неаднойчы сустракацца і, вядома ж, чытачоў, якім даўно палюбіліся шматлікія апавяданні пісьменніка, яго славуты «верамейкаўскі цыкл», ягоная драматургія. Добра вядома і публіцыстычная, крытычная дзейнасць I. Чыгрынава. Многія падзялялі ягоную бескампрамісную пазіцыю, ягоную рашучасць выказваць уласны пункт гледжання, хоць ён часам і не супадаў з меркаваннямі іншых…
Перапоўнена зала Дома літаратара, сцены якога добра памятаюць шматлікія выступленні Івана Гаўрылавіча ў час пісьменніцкіх з’ездаў, на пленумах, пасяджэннях творчых секцый… Прыйшлі прыхільнікі таленту I. Чыгрынава, каб сказаць яму апошняе «Бывай!»
На сцэне сярод жывых кветак – труна з целам нябожчыка. Паабапал яе – родныя і блізкія Івана Гаўрылавіча. Кожныя пяць хвілін мяняецца ўрачыстая варта. Гучыць журботная музыка, якая яшчэ і яшчэ раз нагадвае: ніхто і нішто не вечна на гэтай зямлі. Але чалавек, калі ён жыў па-сапраўднаму, годна і сумленна, усё ж пакідае пасля сябе след: сваімі справамі, памяццю ў сэрцах людзей.
У ганаровую варту становіцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады дзяржавы, члены камісіі па пахаванні І. Чыгрынава.
Грамадзянскую паніхіду адкрывае намеснік старшыні Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь У. Русакевіч. «Краіна, народ наш глыбока смуткуюць, – гаворыць ён. – Цяжка паверыць у тое, што здарылася. Не стала Івана Гаўрылавіча Чыгрынава – таленавітага пісьменніка, грамадскага дзеяча». У. Русакевіч падкрэслівае, што адышоў з жыцця выдатны майстра мастацкага слова. Але ён застанецца назаўсёды ў памяці народа, бо такія людзі, такія таленты жывуць вечна.
Развітальнае слова пра Івана Гаўрылавіча гавораць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў В. Зуёнак, міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь А. Бутэвіч, першы намеснік старшыні праўлення Беларускага фонду культуры А. Багданава, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» С. Законнікаў.
Тое, што зроблена І. Чыгрынавым у галіне літаратуры, сведчаць яны, гэта без перабольшання сапраўдны подзвіг, асабліва, калі ўлічыць напісанае апошнім часам, калі пісьменнік, ужо цяжкахворы, не развітваўся з пяром, спяшаючыся выказаць тое, што было ў яго на душы, каб усім гэтым падзяліцца з чытачом. Творы І. Чыгрынава, найперш яго раманы – выдатныя старонкі сучаснай беларускай літаратуры, якая, дзякуючы творам менавіта падобнага кшталту, адчувае сябе ўпэўнена, роўнай сярод роўных поруч з самымі высокаразвітымі літаратурамі свету. Глыбокі сэнс набывае назва апошняга, пятага рамана з «верамейкаўскага» цыклу, які I. Чыгрынаў прапанаваў часопісу «Полымя» – «Не ўсе мы згінем». I. Чыгрынаў верыў у свой народ, верыў у яго шчаслівую будучыню і гэтай верай прасякнута ўся яго яркая і непаўторная творчасць.
Пахаванне I. Чыгрынава адбылося на Маскоўскіх могілках.
Алесь Марціновіч:
Памёр Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў, і памеркла зорка дабрыні, шчодрасці, праўды. Адышоў Чыгрынаў, і ты сам нібы стаў нейкім больш безабаронным перад светам і людзьмі.
Бывай, дарагі Іван Гаўрылавіч! Няхай табе будзе пухам родная зямля. Зямля, якую ты любіў і якая любіла (і будзе любіць!) цябе вечна. Твае ўдзячныя чытачы ведалі і ведаюць, што напісанае Іванам Чыгрынавым, – гэта класіка.
Горка, балюча…
Смерць кожнага чалавека – гэта вялікае гора, а што казаць ужо, калі адыходзіць блізкі табе чалавек?!
Так, Іван Гаўрылавіч быў мне (не пабаюся гэтага слова) блізкі. Блізкі як пісьменнік найвялікшага таленту, блізкі як цудоўны чалавек, да голасу якога хочацца прыслухацца. Блізкі многімі і многімі сваімі поглядамі – прынцыповымі, прамымі, бескампраміснымі. Я любіў яго і як чалавека, і як… Не, не буду напрошвацца ў сябры, не мне гэта вырашаць. I ўсё ж…
Ольга Щедрина:
Множится число утрат в белорусской литературе и национальной культуре. 5 января на 62-м году жизни скончался Иван Гаврилович Чигринов.
Известный прозаик и драматург, председатель Белорусского фонда культуры, главный редактор журнала «Спадчына», член Рады Союза белорусских писателей, он по праву носил звание народного писателя Беларуси, которого был удостоен в 1994 году. За свои знаменитые романы «Плач перапёлкі» и «Апраўданне крыві» Иван Чигринов был награжден Литературной премией имени Александра Фадеева. Как один из авторов сценария многосерийного фильма «Руины стреляют…» он получил Государственную премию Беларуси.
Имел Иван Гаврилович и много иных наград, которыми правительство и общественность отмечали его выдающуюся деятельность на ниве национальной культуры. На родине и за ее пределами известен он был и как незаурядный общественный деятель. В 1978 году Иван Чигринов участвовал в работе XXXIII сессии Генеральной Ассамблеи ООН, являлся депутатом Верховного Совета Беларуси 11-го созыва, был одним из авторов Закона о языках в Республике Беларусь. Его страстное слово в защиту мира часто звучало в средствах массовой информации, на встречах с читателями и представителями власти. А в последние годы на посту председателя Белорусского фонда культуры он особенно активно отстаивал национальное культурное богатство страны, защищая интересы независимой Беларуси.
Огромную часть литературного наследия Ивана Чигринова составляет его драматургическое творчество. И здесь сказалось стремление писателя создать образ страны, имеющей свою историю, богатое героическое прошлое, которое только недавно стало предметом широкого исследования ученых и писателей. Иван Чигринов в своих пьесах «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон – не малітва» и других произведениях создавал сильные и яркие характеры наших славных предков. В своих интервью он неоднократно подчеркивал, что собирается написать обо всех наиболее замечательных периодах отечественной истории, вывести на сцену образы национальных героев Беларуси.
Иван Чигринов и начинал свою творческую деятельность с исторического материала. Первые же его романы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» посвящены Великой Отечественной войне, которую писатель видел и запомнил еще ребенком, живя на оккупированной фашистами территории. Описал он в них и партизанскую борьбу народа, исследовал истоки народного героизма.
Наверное, нет у нас в стране ни одного человека, кто не изучал бы произведения Ивана Чигринова. Они давно вошли в школьную программу, по ним пишутся курсовые и дипломные работы в институтах и университетах, научные монографии и книги литературоведов.
Прощание с Иваном Чигриновым состоится в Доме литератора 8 января. В этот же день он будет похоронен.
Анатолий Баранкевич:
Вместе с родными, близкими, друзьями и знакомыми я скорблю и разделяю наше общее, невосполнимое, страшное Горе. Но одновременно и горжусь, что судьба свела меня с этим незаурядным человеком. Мы повстречались с ним 15 лет назад в далеком Приморском крае, куда прибыл Иван Гаврилович во главе белорусской писательской делегации, чтобы отметить 80-летний юбилей А.А. Фадеева. С этого момента мы постоянно поддерживали связь, которая обогащала меня духовно и наполняла той силой, которая называется патриотизм. Его произведения литературы, такие как «Плач перепелки», «Оправдание крови», – правдивое описание трагических событий начального периода войны. «Свои и чужие», произведения об истории белорусского народа стали шедеврами белорусской классики. Они оставили глубокий след в литературе и памяти народа.
Он был всегда там, где решался вопрос защиты чести и независимости нашей Родины и ее народа. Внес большой вклад в дело защиты и объединения славянских народов. Когда бомбардировщики, стартовавшие с аэродромов НАТО, обрушивали свой смертоносный груз на головы наших братьев-сербов, он возглавил комитет, чтобы защитить этот свободолюбивый славянский народ. Возглавляя Фонд белорусской культуры, он делал все возможное и невозможное, чтобы оградить нашу самобытную культуру от вредного влияния западной массовой культуры. Дорогой наш друг и товарищ! Спасибо Вам за все и от имени партии патриотов и редакции газеты «Отечество», в состав которой Вы входили, я склоняю свою седую голову перед светлой памятью о Вас и Ваших славных делах.
Вечный покой Вам там и добрая память и слава здесь, на Земле.
Уладзімір Ліпскі:
Зімовая зязюля перастала лічыць гады Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву.
Загаласіла перапёлка…
Я пазіраю ў снежную ноч. Спіць сталіца. У маўклівай тузе стаяць дрэвы. Там, за паркам, Дом літаратара. У ім два шчаслівыя гады я працаваў разам з Іванам Гаўрылавічам. Начная ціша абуджае памяць, чую голас майго сябра і настаўніка:
– Стары, скажы мне, хто ў большай ступені перажыў вайну – дарослыя ці малыя?.. Дарослыя, якія стралялі адзін у аднаго, ці дзеці-падлеткі, на вачах і над вушамі якіх яны стралялі адзін у аднога, а то і ў тых падлеткаў?
Задаў пытанне Чыгрынаў і сам адказаў на яго:
– Таму, Валодзя, нічога дзіўнага няма ў тым, што мы, былыя падлеткі, пішам пра вайну цяпер…
Іван Чыгрынаў убачыў вайну са сваёй Бесядзі. Паказаў яе ў пяці сваіх раманах. А назапашана, відаць, было яшчэ на столькі ж кніжак. Бо ведаю, як рупліва і старанна збіраў пісьменнік факты з архіваў, даведнікаў, жыцця.
Шкада, задумы І. Чыгрынава не здзейсняцца. З імі ён адышоў у вечнасць. Крыўдна, што такія таленты пакідаюць нашу Айчыну. Калі і дзе, у якой вёсцы ці горадзе падымецца і вырасце роўны Чыгрынаву летапісец, асветнік, патрыёт?
Застаюцца з намі, жывымі, і будуць перадавацца ў спадчыну наступнікам яго кнігі, п’есы, фільмы. Яны жывуць у народзе. Таму і быў Іван Гаўрылавіч народным пісьменнікам.
А быў яшчэ мудрым чалавекам. Гэты талент не ад кніжных ведаў. Ён – ад продкаў, ад касцюковіцкай вёскі Вялікі Бор, ад сялян, якія потам і расой здабываюць хлеб, якія самім жыццём спасцігаюць вышэйшую філасофію быцця.
…У вакно стукаецца зімовы досвітак. Загудзелі на вуліцы машыны. Прачынаецца гарадскі мурашнік. А я збіраюся на апошняе спатканне з Іванам Гаўрылавічам Чыгрынавым. Занясу кветкі. Пакладу ў ногі. I ніколі-ніколі не паверу, што ён – памёр. Ён – у маім сэрцы, жывы і натхнёны жыццём. I мне ёсць каму перадаць жывую памяць аб ім: сыну і дачцэ, а яшчэ – двум унукам.
Бывай, дружа, і даруй, што апошнім часам мы так рэдка бачыліся. Але ў кіпучым віры жыцця я заўсёды помніў, паважаў і любіў цябе, дарагі Іван Гаўрылавіч. I чытаў усё, што выходзіла з-пад твайго пяра.
Хай беражэ цябе Бог у сваім царстве!
Леанід Левановіч:
Балюча ўсведамляць, што скончыўся жыццёвы шлях Івана Чыгрынава. Я ведаў яго больш як сорак гадоў. Неяк улетку сядзеў на беразе Бесядзі з кніжкаю. Падыходзіць высокі, цыбаты хлопец у акулярах. «Ну здароў! Што чытаеш?» Я паказаў кнігу. «Дзе вучышся?» – «У Магілёўскім культасветвучылішчы». – «У газеты пішаш? Давай у раёнку. Я там на практыцы. Чыгрынаў Іван», – падаў руку.
Так мы пазнаёміліся. Ад маёй вёскі Клеявічы да яго Вялікага Бору – тры вярсты.
З таго часу я чытаў усё, што выходзіла з-пад пяра Чыгрынава. Праз шмат гадоў лёс звёў нас у часопісе «Полымя»,. Праўда, ненадоўга – праз нейкі час ён перайшоў на працу ў Саюз пісьменнікаў.
Вядома, мы часта сустракаліся і ў Доме літаратара, і на радзіме – таксама. Помню ўсхваляванага Чыгрынава, калі яму ўручалі шырозную чырвоную стужку ганаровага грамадзяніна г. Касцюковічы…
Зусім нядаўна, у сярэдзіне лістапада мінулага года, у рэдакцыю прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» завітаў незнаёмы чалавек: «Мне трэба Лявонаў». Я здзівіўся, бо даўно адвык ад свайго «дзявочага» прозвішча. «Я ад Чыгрынава. Прынёс яго рукапіс».
Гэта быў супрацоўнік Беларускага фонду культуры. Я пагартаў рукапіс і ўзрадаваўся: тут быў новы раман і апавяданні. А вясною Чыгрынаў прыносіў нам заяўку на кніжку апавяданняў. Пра новы раман не ўспамінаў.
У той жа дзень я пазваніў Чыгрынаву дамоў, павіншаваў з новым раманам. «Дзякуй, зямляк. Стаміў мяне гэты раман. А цяпер машыністкі мучаюць. У Збор твораў – трэба экзэмпляр, у часопіс «Полымя»… І вам у выдавецтва… Але, здаецца, усё зрабіў…»
Голас Чыгрынава быў стомлены, глухаваты, старэчы. Тады я не мог падумаць, што гэта апошняя наша размова…
Іван Чыгрынаў зрабіў шмат. Пяць раманаў, звязаных аднымі героямі, месцам дзеяння – з’ява ўнікальная і, мабыць, не толькі для беларускай літаратуры. А яго выдатныя апавяданні, больш дзясятка п’ес, у якіх уся гсторыя Беларусі?!
Бывай, дарагі зямляк, нястомны ратай беларускай літаратурнай нівы. Твае творы будуць жыць вечна.
«Об увековечении памяти народного писателя Беларуси Чигринова И.Г.» – такое постановление принял Кабинет Министров. Правительство, говорится в этом документе, приняло предложение Минского горисполкома и Министерства культуры об установлении в 1997 году надмогильного памятника писателю на Московском кладбище в Минске и мемориальной доски на доме № 29 по улице Пулихова в белорусской столице, где он жил.
Государственному комитету по печати поручено до 2000 года завершить выпуск произведений Ивана Чигринова в шести томах. Решено присвоить его имя Костюковичской центральной библиотеке Могилевской области.
БелТА.
Алесь Жук:
Ідзе час, на доме, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка. З яе глядзіць на прахожых зусім не падобны на сябе Іван Чыгрынаў. А тыя, хто яго ведаў, міжвольна задумваюцца – а які сапраўды ён быў? Неардынарная, каларытная постаць, асоба – гэта, бясспрэчна, таленавіты пісьменнік… Але гэта далёка не ўсё. Загадка Івана Чыгрынава застаецца…
Николай Ножников:
5 ноября 2003 года в Могилеве состоялось торжественное открытие мемориальной доски народному писателю Беларуси Ивану Чигринову. Мемориальная доска работы могилевского скульптора Андрея Воробьева установлена на здании средней школы № 6, которая находится на одноименной улице Чигринова.
Творчество народного писателя Беларуси, родина которого – Костюковичский район, неразрывно связано с Великой Отечественной войной. За сценарий фильма «Руины стреляют» писатель был удостоен Государственной премии Беларуси. Его романы «Плач перепелки», «Свои и чужие», «Оправдание крови» и другие произведения широко известны белорускому народу.
На торжественном открытии мемориальной доски присутствовала вдова писателя Людмила Прохоровна, представители местной власти, белорусские писатели, общественность города.
У гонар пісьменніка ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі: на доме ў Мінску па адрасе вул. Пуліхава, 29, дзе жыў пісьменнік і на будынку школы № 6 па вул. Чыгрынава ў Магілёве (2003).
На месцы бацькоўскай хаты І. Чыгрынава, у адселенай з-за радыяцыі вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, устаноўлены памятны знак.
Вуліца Чыгрынава ў г. Магілёве пачынаецца з набярэжнай Дняпра па вуліцы Вялікая Чавуская і заканчваецца на перакрыжаванні з праспектам Пушкіна. Працягласць вуліцы больш за адзін кіламетр.
Першапачаткова вуліца называлася Старачарнігаўскай, пасля 1917 г. яе перайменавалі ў вуліцу Чарвякова, беларускага дзяржаўнага дзеяча, а ў 1937 г. вуліца стала Спартыўнай, бо на ёй знаходзіліся спартыўныя збудаванні.
Сваю новую назву вуліца атрымала ў гонар народнага пісьменніка Беларусі І.Г. Чыгрынава ў 1997 г. На вуліцы размешчана Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, а таксама сярэдняя школа № 6, на будынку якой усталявана мемарыяльная дошка пісьменніку.
У фае бібліятэкі аформлена пастаянна дзеючая выстава «Вернасць жыццёвай праўдзе». На працягу многіх гадоў бібліятэкары па драбніцах збіралі і працягваюць збіраць матэрыял аб сваім знакамітым земляку. У фондзе бібліятэкі ёсць відэафільм «Іван Чыгрынаў», шмат фотаздымкаў захоўваецца ў электронным варыянце і ў выдадзеным фотаальбоме «Ішоў па зямлі чалавек». У гэтым фотаальбоме апрацаваныя ксеракопіі фотаздымкаў бацькоў I. Чыгрынава, сямейныя фотаздымкі на адпачынку, на дачы, разам з дзецьмі, унукамі. Шмат фотаздымкаў разам са знакамітымі пісьменнікамі: А. Куляшовым, I. Шамякіным, I. Мележам, I. Пташнікавым, Г. Бураўкіным, М. Танкам, Н. Гілевічам, А. Русецкім. К. Крапівой і іншымі. Гістарычную каштоўнасць мае фотаздымак 1992 года, калі Івану Чыгрынаву было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы». Гэта падзея адбылася на святкаванні 400-годдзя г. Касцюковічы. Прысутнічалі кіраўніцтва раёна, вобласці, пісьменнікі-землякі Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў, шматлікія госці.
Дэманструюцца рукапісы пісьменніка, цікавасць выклікае ў наведвальнікаў ксеракопія працоўнай кніжкі. У асобнай папцы сабраны ўспаміны розных людзей пра сустрэчы з нашымі пісьменнікамі і паэтамі.
На выставе можна пазнаёміцца з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1994 года «Аб прысваенні Чыгрынаву I.Г. ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі», з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1996 года «Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Чыгрынава I.Г.» і прысваенні Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы яго імя. Шмат месца займаюць кнігі, многія з даравальнымі подпісамі.