Цяпер сцежкі засланы чаборам –
На палетках не родзіцца хлеба:
Палын попелам сыпаўся з неба…
Толькі небу было так патрэбна:
Нарадзіўся ў Вялікім Боры.
Яго Светласць Іван Чыгрынаў –
Валадар беларускага слова!
Ганарыўся сваёю размовай…
Узаконіў ён дзіўную мову –
Скарб багаты нашчадкам пакінуў!
Ён жа полымя таленту ярка,
Як цяжар беларускае долі,
Нёс, нібы запавет Куляшова!
Словы-птушкі ляцелі на волю,
Ды і ў слоўнікі клаліся шпарка.
Не счарсцвеў у жыццёвай віхуры,
Па жыцці ішоў годна, натхнёна,
Слова роднае ўзняў ён з каленяў.
Для наступных ствараў пакаленняў
Фонд каштоўны народнай культуры…
Наш зямляк – вельмі яркая зорка!
Ён прайшоў усю зямельку пешшу.
Лёс Радзімы – ў раманах і вершах.
Аб складаным жыцці чалавечым
Рэхам плача яго перапёлка…
Ведаю,
Нетактоўна,
Можа, й не ўсё да ладу.
Ад праведніцкіх паглядаў
Будзе папрокаў шмат;
Ведаю,
Ды ўсё роўна
Я пачынаю баладу,
Баладу пра рускі мат.
Гэта было ва Ўшачы –
У партызанскай зоне.
У досвітак сорак чацвёртага
Блакадны грукаўся май.
Прысак дарог гарачы
Ногі пячэ і сёння.
Хламідзінка з корту пацёртага,
Жудасцю не абдымай!
Было гэта там, каля млына.
Рачулка яшчэ не змялела.
Жанчыны і мы, малеча,
Выпаўзлі ў змрок раўка.
Годам здалася хвіліна.
Страляніна змоўкла нясмела.
Ціша туліла плечы,
Гатовая да рыўка.
Гэтай хвілінай, магчыма,
Як я разумею зараз,
Бацька быў толькі што ранены,
Мох потым крывёй дамок.
Не ўдоўімі йшчэ вачыма
Мама глядзела на зарыва:
Ад бацькавай хаты ўранні
Дадымліваўся дымок.
Блакада недзе канае.
Танкі загрузлі ў рэчцы,
Чые, – невядома ў цемры.
У горле смыліць сухамяць.
Разбілася ціша шкляная,
Калі нечаканае ўрэшце
Ракетаю слова ўзляцела
I ахнула «ммать!» – не ўтрымаць!
– Нашы!
Дарэмна ўстрашэлі.
Радасць, усіх абнашчы!
Сініцы ці кулі ценькалі?
Як тыя гурочкі ў лясе,
Малыя драмалі ў траншэі.
Чаканае слова:
– Нашы!
– Якія ж вы маладзенькія! –
Абдымалі танкістаў усе…
***
Інваліды – асколкі вайны
У кары галаўнога мозга
Планеты.
Не суцішыўся боль разрыўны,
Ныюць на непагадзь
Асколкі дагэтуль.
А прымедаліцца край лясны,
Каб зноў
Маладою была перамога,
Асколкамі,
Што лятуць з вайны,
Пра сябе напомніць
Трывога…
Да Вялікага Бору ісці пехатою,
Гэ, не здолееш, хоць малады.
Каб прайсціся з бацькамі дарогаю тою,
Мы заўжды бралі пропуск туды.
Да мястэчкаў знаёмага нам земляка,
Што Іванам Чыгрынавым клічуць,
Дзе радзіўся ён, рос, сіл жыцця набіраў
Тое месца Радзімаю клічуць.
На Радзіме Чыгрынава ціш і спакой,
Толькі дрэвы аб нечым гамоняць.
Я, здаецца, не бачыў мясціны такой,
Дзе прырода ў сабе цуды тоіць.
Тоіць думкі свае, тоіць справы свае,
Не прывыкла казаць і тлумачыць.
Ах, як звонка салоўка шчабеча – пяе,
Гэта трэба паслухаць, пабачыць.
Па Вялікаму Бору вельмі лёгка ісці,
Ды бацькі штось ідуць без настрою,
Тут жылі і хадзілі ў школу яны,
Тут сваволілі летняй парою.
Вось і месца, дзе жыў знакаміты зямляк,
Ля дарогі падпісана ярка.
Дом Івана Чыгрынава бачыш здаля,
Да мясціны пакрочылі шпарка.
А навокал, якая паўсюль прыгажосць:
Сосны стромкія, елкі, бярозы…
Як у пушчы глухой, звер – жыхар, а не госць,
Заяц выскачыў, выбеглі козы.
Толькі слёзы ў мамы адна за другой
На раснічках, і коцяцца ніцам,
Разумею яе, бо бацькі тут душой
Адчуваюць сустрэчу з дзяцінствам.
Тут дзяцінства, юнацтва ўсё роўна жыве,
Наўздагон не дагоніш – наўцеху,
Успамін – успамінам плыве і плыве,
Яму крыкнеш — яно табе рэхам.
На Радзіме Чыгрынава ніхто не жыве,
Толькі вецер у соснах гуляе,
Песень звонкіх ніхто нікаму не пяе,
Хоць і ў свята туды хто трапляе.
Але пройдзеш дарогаю, сцежкай прамчыш,
Набіраешся сіл – не падман!!!
Бо тут крочыў і бегаў, і з вудай хадзіў
Знакаміты зямляк наш – Чыгрынаў Іван.
Заўчасна бор асірацеў,
Стаіць пануры і пахілы.
Іван Гаўрылавіч ляцеў
Сюды заўсёды, як на крылах.
Сын касцюковіцкай зямлі,
Схадзіў ён дома ўсе сцяжынкі.
Яму тут роднымі былі
І дрэва кожнае, і травінка.
Яго няма.
Даўно крумкач
Адкрумкаў над ягонай доляй.
… I толькі перапёлчын плач
Не супакоіцца ніколі.
Як сказаць перапёлцы
Вестку горкую гэту?
Што сказаць перапёлцы,
Калі двору прыеду?
Што сказаць мне, зямляча,
Соснам нашага боку?
Яны стогнуць без плачу,
Пачуўшы пра гора.
Што сказаць мне сялібам
Па-над Бесяддзю мілай,
Дзе хадзіў Ты з Зазыбам,
Дзе Ты думаў з Вашчылам…
1996 г.
Івану Чыгрынаву
Над Вялікім Борам –
Над вялікім горам
Плача ў небе жораў.
Над палын-травой,
Над зямлёй сівой
Плач праносіць свой.
Вось Яўменаў двор…
Вось Дзянісаў двор…
Вось Мікітаў двор…
Не відаць вясла,
Не гудзе пчала,
Не звініць піла.
Не шукай, дарма.
Не гукай, дарма –
Іх ужо няма.
Іхні дух да зораў
Адляцеў, як жораў,
Жораў над Вялікім Борам.
(Амаль вольны верш)
Я не быў ані дня ў Баркалабаве,
Ані дня,
ні адзінага,
Хоць збіраўся і я ў Баркалабава
З’ездзіць
з Іванам Чыгрынавым.
Вечарам, помню, завейным
Мы чыталі літоўскія карты
I Святлейшы хваліў Бутрамеева:
– Узяць Бутрамеева варта б,
Летапісца наведаць старога…
Хоць глухія ў гісторыі згадкі,
Мне твар уяўляецца строгі
I рука ў мазалях…
ад асадкі.
Думаю, быў бы ён рады,
Пабурчэўшы крыху для прыліку,
З аднаго распазнаў бы пагляду
Поспехі нашы
і нашы пралікі.
Ну спытаў бы, вядома, пра творы,
Заварыў бы гарбату на зёлках.
Уяві:
мы сядзім і гаворым,
I гартаем
мой «Плач перапёлкі».
Ён сказаў бы, што талент ад Бога,
I згадаў бы, чые мы нашчадкі…
Мне лік уяўляецца строгі
I рука ў мазалях
ад асадкі.
На Радзіме Чыгрынава – ціш і спакой,
Толькі дрэвы аб нечым гамоняць.
Я, здаецца, не бачыў мясціны такой,
Дзе прырода ў сабе цуды тоіць.
Тоіць думкі свае, тоіць справы свае,
Не прывыкла казаць і тлумачыць.
Ах, як звонка салоўка шчабеча-пяе,
Гэта трэба паслухаць, пабачыць.
Па Вялікаму Бору вельмі лёгка ісці,
Ды бацькі штось ідуць без настрою,
Тут жылі і хадзілі ў школу яны,
Тут сваволілі летняй парою.
Вось і месца, дзе жыў знакаміты зямляк,
Ля дарогі, падпісана ярка –
Дом Івана Чыгрынава – бачыш здаля,
Да мясціны пакрочылі шпарка.
А навокал, якая паўсюль прыгажосць:
Сосны стромкія, елкі, бярозы…
Як у пушчы глухой, звер – жыхар, а не госць,
Заяц выскачыў, выбеглі козы.
Да Вялікага Бору ісці пехатой,
Ты не здолееш, хоць малады.
Каб прайсціся з бацькамі дарогаю той,
Мы заўжды бралі пропуск туды.
Да мястэчка знаёмага нам земляка,
Што Іванам Чыгрынавым клічуць.
Дзе радзіўся ён, рос, сіл жыцця набіраў,
Тое месца Радзімаю лічуць.
На Радзіме Чыгрынава – ціш і спакой,
Толькі дрэвы аб нечым гамоняць.
Я, здаецца, не бачыў мясціны такой,
Дзе прырода ў сабе цуды тоіць.
Тоіць думкі свае, тоіць справы свае,
Не прывыкла казаць і тлумачыць.
Ах, як звонка салоўка шчабеча – пяе,
Гэта трэба паслухаць, пабачыць.
Па Вялікаму Бору вельмі лёгка ісці,
Ды бацькі штось ідуць без настрою,
Тут жылі і хадзілі ў школу яны,
Тут сваволілі летняй парою.
Вось і месца, дзе жыў знакаміты зямляк,
Ля дарогі, падпісана ярка –
Дом Івана Чыгрынава – бачыш здаля,
Да мясціны пакрочылі шпарка.
А навокал, якая паўсюль прыгажосць:
Сосны стромкія, елкі, бярозы…
Як у пушчы глухой, звер – жыхар, а не госць,
Заяц выскачыў, выбеглі козы.
Толькі слёзы ў мамы адна за другой,
На раснічках і коцяцца ніцам,
Разумею яе, бо бацькі тут душой,
Адчуваюць сустрэчу з дзяцінствам.
Тут дзяцінства, юнацтва ўсё роўна жыве,
Наўздагон не дагонішь – на ўцеху,
Успамін – успамінам плыве і плыве,
Яму крыкнеш – яно табе рэхам.
На Радзіме Чыгрынава – ніхто не жыве,
Толькі вецер у соснах гуляе,
Песень звонкіх ніхто нікаму не пяе,
Хоць і ў свята туды хто трапляе.
Але пройдзеш дарогаю, сцежкай прамчыш,
Набіраешся сіл – не падман!!!
Бо тут крочыў і бегаў, і з вудай хадзіў –
Знакаміты зямляк наш – Чыгрынаў Іван.
Выбіваюць прозвішча з-пад ног.
Ёсць у нас такі Іван Чыгрынаў.
Прозу ў воз, нібы вала, запрог –
Едзе, свішча, салавей з былінаў.
Твой герой прайшоўся па зямлі
І маіх над Шчараю ваколіц.
Чорныя гады ва ўсіх былі –
Не забыцца нам пра іх ніколі.
Ёсць яшчэ адзін. Сяргей Чыгрын.
Што ён дасць, пакуль сказаць не проста.
А – паэт! Да трох не гавары.
І студэнт зайздроснейшага ўзросту.
Я і сам не вылупак які.
І маё пяро гамоніць з словам.
То чаго мне коса, з-пад рукі,
Паглядаць на родныя галовы?
Выбіваюць прозвішча з-пад ног?
Ах, лухта якая. Нават смешна.
Калі ў слове б’ецца ціха бог,
То прамовіць здолеецца нешта.
Таленты патрэбны не абы…
Ганарыцца на ўвесь свет Расія,
Што было ў яе аж тры Талстыя…
Хто каму з іх перашкодай быў?
Касцюковічы. І Мінск. І Слонім.
Лета. Восень. Сага… Жнём і косім.
Як паглянеш вокам не староннім,
Уздыхнеш аб беларускай восі.
Касцюковічы. І Мінск. І Слонім.
На заходніх межах і на ўсходніх
Чыгрыны, як тыя тры Талстыя…
Растлумачце слова мне месія.