КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Алена Міхалевіч
У артыкуле паказаны асаблівасці мастацкага стылю Івана Чыгрынава; аналізуюцца сінтаксічныя адзінкі эквіваленты гутарковых, якія выкарыстоўвае пісьменніку рамане «Плач перапёлкі». Апісаны структурныя і функцыянальныя мадыфікацыі аформленых пад уплывам тэндэнцыі да ўскладнення і тэндэнцыі да пропуску ў канструкцыях моўных кампанентаў сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі, з параўнаннем, з устаўнымі канструкцыямі, а таксама няпоўных сказаў. Паказаны пісьменніцкі талент у выкарыстанні пэўных стылістычных фігур.
Сёлетні год адзначыўся ў гісторыі суверэннай Беларусі шматлікімі значнымі падзеямі, адной з якіх стала 80-я гадавіна вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. I чым далей адыходзяць у мінулае ваенныя гады, тым часцей мы вяртаемся да іх у сваёй памяці, атрымліваючы перш за ўсё з мастацкіх твораў веды пра тагачасныя падзеі і гераічныя паводзіны абаронцаў Радзімы на фронце і ў тыле. Прычым асабліва кранаюць старонкі, дзе апісваюцца ваенныя падзеі вачыма менавіта відавочцаў. Да ліку такіх асоб варта далучыць і аднаго з найбольш вядомых беларускіх празаікаў, народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996). Жанрава разнастайныя творы славутага майстра слова сведчаць пра яго мастацкі талент, пра тое, як тонка і праўдзіва раскрывае празаік унутраны свет герояў, іх паводзіны ў розных, часам экстрэмальных, сітуацыях.
Большая частка прозы I. Чыгрынава прысвечана адлюстраванню падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны і ўдзелу ў іх вясковых жыхароў. Натуралізм і праўдзівасць падобнага апісання абумоўлены ў першую чаргу дакладным веданнем матэрыялу. Іван Чыгрынаў, прадстаўнік так званага філалагічнага пакалення, чыё дзяцінства выпала на гады ваеннага ліхалецця, назаўсёды занатаваў у памяці сярод іншага і цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца мірным жыхарам. На аснове гэтага і ўзнікла заканамернае жаданне паказаць усе складанасці жыцця ў згаданы перыяд, а таксама вытокі перамогі над ворагам. Пастаўленая мэта была дасягнута ў шматлікіх творах, і найперш у пяці раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем».
Асабліва шырокую папулярнасць сярод чытачоў атрымаў створаны ў 1970 г. раман «Плач перапёлкі», у якім адлюстраваны падзеі, што адбываліся ў першыя два месяцы 1941 г. на ўсходзе Беларусі – у вёсцы Верамейкі. Празаік па-мастацку ўдала апісвае вобразы Дзяніса Зазыбы, Радзівона Чубара, Парфёна Вяршкова, Кузьмы Прыбыткова, Івана Падзерына і іншых. Цікава і натуральна паказвае празаік і гераінь-жанчын, высока ацэньваючы іх ролю ў ваенных падзеях, а таксама падкрэсліваючы неаднаразова, што вайна – вялікае гора, сапраўдная народная трагедыя. Менавіта таму гэты твор I. Чыгрынава (як, дарэчы, і ўсе астатнія) вызначаюць такія стылёвыя рысы, як аналітызм, драматызм, псіхалагізм, дэталізацыя і паўната паказу народнага жыцця ў той час. Нельга не адзначыць таксама натуральнасці мастацкага апісання, што адлюстравалася дзякуючы ў першую чаргу стараннаму адбору моўна-выяўленчых сродкаў у залежнасці ад творчай задумы аўтара, асаблівасцей яго стылёвай манеры, ідэйна-тэматычнай накіраванасці твора. Таму нельга не сказаць пра самабытнасць, адметнасць мовы рамана, карані якой у гутарковай мове. Дакладнае веданне празаікам народнай гаворкі, трапных зваротаў якраз і знайшло адлюстраванне ў рамане.
Варта адзначыць, што «гучанне» натуральнай гаворкі ствараецца ў першую чаргу на лексічным узроўні: за кошт уключэння ў тэкст дыялектызмаў, асабліва семантычных і словаўтваральных. Так, у рэпліку Куліны Вяршковай, якая раіць жанчынам схадзіць у лагер ваеннапалонных, каб адшукаць сваіх мужоў, празаік уключае дыялектныя словы: Вы б, дзеўкі (тут і далей вылучана намі. – А.М.), схадзілі ў Яшніцу. Тама, кажуць, лагер цяпера (с. 108).
Аднак найбольш выразна вусную інтанацыю жывой народнай мовы перадаюць у творы сінтаксічныя канструкцыі, у прыватнасці тыя адзінкі, што аформлены пад уплывам тэндэнцыі гутарковай мовы да ўскладнення структуры празмернымі з пункту гледжання асноўнай семантыкі паведамлення моўнымі элементамі. Функцыянаванне згаданай тэндэнцыі ў вуснай гутарковай мове і –адпаведна – у мастацкім тэксце звязана з тым, што пры нязмушанай гаворцы суразмоўцы пад уплывам абставін і ў залежнасці ад характару маўленчых зносін засяроджваюць увагу на кожнай дэталі, і гэта дазваляе зрабіць апісанне больш поўным і шматкампанентным. Таму, напрыклад, у аўтарскую мову I. Чыгрынаў часта ўключае складаныя сказы, асабліва з рознымі відамі сувязі: I калі аднарукі Баханёк пачуў, навошта яго выклікаў у Верамейкі старшыня, то доўга аднекваўся, нават паплакацца не пасаромеўся, але Чубар не адступіўся, і Баханёк мусіў збірацца ў дарогу (с. 21). У творы маюць месца і простыя ўскладненыя сказы. Так, частыя структуры з параўнаннямі – канструкцыі са словамі, словазлучэннямі і сказамі, што шляхам параўнання раскрываюць змест іншых слоў сказа і служаць для дакладнай і вобразнай характарыстыкі асоб, прадметаў і з’яў навакольнага свету. Таму не выпадкова ў рамане параўноўваюцца рэаліі ваеннага часу з даваеннымі, вясковымі: Але не паспеў схавацца за валатоўкамі бамбавоз, як пачуліся кароткія чэргі, нібыта хто драў ужо мокрае палатно (с. 62). Атрымалі найбольшае пашырэнне злучнікавыя параўнанні – звароты, якія ўводзяцца ў сказ пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў як, быццам, нібы, нібыта і інш. Аднак сустракаюцца і спецыфічныя злучнікі: Выбраўся Чубар з копанкі спалатнелы і абыякавы да ўсяго ад унутранай спустошанасці, акурат звер пасля хваробы ці залечвання ран (с. 200).
Пісьменнік выкарыстоўвае прыём параўнання і як кампазіцыйны прыём, і як выразную мастацкую дэталь, што дапамагае стварыць цэласны вобраз. Таму нярэдка бачым разгорнутае апісанне той рэаліі, з якой параўноўваецца з’ява, аформленае як шматкампанентная канструкцыя: Зазыба пачаў адчыняць дзверы – прывычна намацаў у цемнаце жалезную засаўку, шмаргануў яе ўправа, жалеза бразнула, і дзверы адчыніліся ледзь не напята, быццам на іх хто націснуў з таго боку (с. 34); Ён [Раман] заўсёды быў зацяты, мог кідацца нават з завязанымі вачамі на кожнага, хто стане ўпоперак, і таму Зазыбу здзівіла трохі, што сёння гэтак абышлося: Раман хітраваў, як звер, што пасля няўдачы звычайна падцінае хвост толькі да першых кустоў; мусіць, насцярожвала яго няўпэўненасць, што была пакуль – і немцаў на гэты бок Бесядзі не відно, і чырвоныя, няйначай, далёка яшчэ не адышліся (с. 46). Размяшчаючы параўнальны зварот у сярэдзіне ці пачатку сказа, I. Чыгрынаў найчасцей уключае ў яго склад адно слова – пераважна іменную часціну мовы: Піла тым часам не шкадавала яго [дуб], усё глыбей уразалася ў моцную, як косць, балоніну (с. 31–32); Марфа сядзела з сумам у бліскучых, быццам узмакрэлых вачах, але была прыгожая, асабліва кінуліся ўсім яе смуглы, амаль цыганскі твар і валасы як воранава крыло (с. 40). Частыя і параўнальныя звароты, што ўяўляюць сабой спалучэнні слоў або даданыя часткі складаназалежнага сказа: Зазыба ажно сцепануўся, уцяўшы галаву, і цяжка, нібы махавое кола, павярнуўся на хату: вайсковец стаяў, трымаючыся за край стала, і не зводзіў вачэй з Зазыбы (с. 31); Было чуваць, як яна [Марфа] варушылася часам і ўздыхала, але зусім ціха, нібыта баялася патрывожыць нечы спакой (с. 31).
Сустракаюцца і дзеяслоўныя параўнанні: …у галаве шумела, як на пажары (с. 42). Пры гэтым яны найчасцей адносяцца да семантычнай групы ’стан, прымета стану’. Аснову ж ужытых у рамане параўнанняў складаюць пераважна семантычна разнастайныя назоўнікі, сярод якіх асабліва частымі выступаюць назоўнікі са значэннем апрадмечаных прымет, якасцей, дзеянняў і стану: Хістка, як з неахвотаю, Зазыба падаўся да стайні (с. 46); Другі чырвонаармеец тым часам закінуў за плечы вінтоўку і спакваля, як на пагулянцы, пайшоў пакручастай сцежкай да валатоўкі, што засціла сабой па правы бок паўнеба (с. 60).
Тэндэнцыю гутарковай мовы да ўскладнення структуры празмернымі з пункту гледжання асноўнай семантыкі паведамлення элементамі можна прасачыць таксама і ў афармленні вялікай колькасці простых сказаў (прэдыкатыўных частак складаных сказаў) з аднароднымі членамі. Пераважаюць адкрытыя бяззлучнікавыя рады аднародных простых дзеяслоўных выказнікаў. Часцей за ўсё яны абазначаюць рух, перамяшчэнне ў прасторы: Зазыба абмінуў Рамана Сёмачкіна, прайшоў у трысценак (с. 45). Нярэдка аднародныя простыя дзеяслоўныя выказнікі абазначаюць таксама фізічныя дзеянні, прычым названыя дзеянні адбываюцца ў большасці выпадкаў паслядоўна: Лейтэнант узяў з рук Аўсюкова прынесеную з калгаснага свірна бляшанку з газай, пабоўтаў і, не шкадуючы, пачаў выліваць на браню (с. 39). Аўтарскай адметнасцю выступае наяўнасць у мастацкім тэксце пры іншых (найчасцей дзейніках і акалічнасцях месца) аднародных членах сказа абагульняльных слоў: На Шпакевіча ўсё гэта – і абрынуты бамбавоз, і нечаканы пажар – падзейнічала нядобра (с. 62); Сонечная позалаць была разліта па ўсім наваколлі – па стрэхах вясковых хат, па шатах дрэў, па калгасных палетках, што пачыналіся ў вялікай лукавіне, якую ўтварала за мастом Дзеражня (с. 61). Стылістычны эфект канструкцыі ўзмацняецца за кошт ужывання аднародных членаў сказа разам з залежнымі кампанентамі напрыклад, азначэннямі, што робіць апісанне больш дэталёвым і зразумелым.
Яшчэ адной гутарковай мадыфікацыяй канструкцый, ускладненых празмернымі з пункту гледжання асноўнай семантыкі паведамлення элементамі, выступаюць простыя сказы з адасобленымі членамі. Так, у рамане пераважаюць адасобленыя прыдаткі, якія адносяцца да групы ўласных назоўнікаў і абазначаюць сацыяльнае паходжанне, нацыянальнасць, саслоўную прыналежнасць, месца жыхарства, прафесію, сваяцтва і інш. Напрыклад: Дзяніс, Яўменаў сын, браў сабе жонку з Бабінавіч (с. 40). Прысутнічаюць у аўтарскай мове і канструкцыі з адасобленымі акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўнымі зваротамі. Адносячыся да ліку акалічнасцей спосабу дзеяння, яны абазначаюць дадатковыя дзеянні ці стан як працэс: Зрабіў ён [Парфён Вяршкоў] гэта па сваёй ахвоце – узяў у хляве рыдлёўку, выкапаў магілку каля самае дарогі і закідаў небараку зямлёй, накрыўшы твар па-хрысціянску, радном (с. 75); Туліўся ён [Зазыба] наўслоне, паклаўшы галаву на кажух (с. 30). Акрамя таго, атрымалі пашырэнне адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі ці без іх або прыслоўямі, якія маюць удакладняльны характар: Насупраць, крокаў за трыста, на адхонным беразе, стаяў лес; наперадзе яго, на самым узлеску, кідаліся воку два магутныя дубы: адзін вілаваты, як з назнарок падрэзанай верхавінай, а другі некрануты, таму разбуялы і велічны (с. 58); Выганялі кароў у нядзелю, надвечар (с. 21). Гэта датычыцца і акалічнасцей уступкі, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікам нягледзячы на: Зазыба ажно пацепваўся, нягледзячы на сонца, якое выплывала правым бокам з-за вугла хаты (с. 42).
Ужывае Іван Чыгрынаў і ўстаўныя канструкцыі, у склад якіх уваходзяць словы, спалучэнні слоў ці сказы, што ўдакладняюць, канкрэтызуюць, тлумачаць значэнне ўсяго сказа ці яго асобных кампанентаў: Дрэва – дуб – для штандараў бацька нагледзеў загадзя… (с. 31); Сілка Хрупчык пазяхнуў, паклаўшы абедзве рукі – і хворую, і здаровую – далонямі на патыліцу (с. 51); Нарэшце настаў час, калі штаб дывізіі – уласна, палкавы камісар не паспеў стварыць яго нанова, і штабам называлася група камандзіраў, якая ўцалела тады пад бамбёжкай, – апынуўся ў вельмі крытычным становішчы (с. 96). У рамане пераважаюць устаўныя канструкцыі канструктыўнага тыпу – сказы як простыя, так і складаныя, што, маючы семантычную і граматычную самастойнасць, пры апусканні знакаў прыпынку (найчасцей працяжнікаў) не ўпісваюцца ў структуру асноўнага сказа: Вёска паступова абуджалася: узнімалі і апускалі драўляныя вёдры на доўгіх почапах жураўлі – у Верамейках было тры калодзежы з жураўлямі, – і вясковыя бабы, дзогаючы парэпанымі пяткамі па сцежках, ужо ўгіналіся пад каромысламі, насілі ваду (с. 41); Чубар падаў голас (ва ўсім, што рабілі чырвонаармейцы, яму хацелася браць самы чынны ўдзел, каб ужо гэтым далучаць сябе да іх спраў) схадзіць у Белую Гліну, пашукаць падводы, на якой можна прывезці салому (с. 64–65). Згаданыя структуры могуць быць бяззлучнікавыя, могуць уключацца ў асноўны сказ з дапамогай злучальных і падпарадкавальных злучнікаў. Устаўныя канструкцыі ў творы выконваюць пераважна тлумачальна-ўдакладняльную функцыю, паясняючы дадаткова разнастайныя акалічнасці, напрыклад месца, прычыну: Тым часам у Бабінавічах – за сем кіламетраў ад Верамеек – ужо былі немцы (с. 25); Ішоў Халадзілаў заўсёды наперадзе, па сваёй ахвоце хадзіў на разведку ў вёскі – хоць немцаў навокал і не было, але не хацелася дарэмна рызыкаваць, – і ўвесь час… з яго твару не знікала тая недаверлівая ўсмешка (с. 69). Ужытыя ў якасці ўстаўных спалучэнні слоў могуць таксама тлумачыць значэнне незразумелых для чытача мясцовых геаграфічных найменняў: Народ паваліў у Паддубішча – палетак каля трох дубоў – ледзь не на самым світанні (с. 183). Устаўныя канструкцыі ў рамане выконваюць таксама прычынна-вызначальную, мэтава-ўдакладняльную і іншыя функцыі. Напрыклад, у сказе Тым больш што Зазыба лічыў – ды і не адзін ён, – што з ім абышліся не дужа крута: не даў у крыўду сакратар райкома партыі Пракоп Маштакоў (с. 23) устаўное спалучэнне слоў выконвае даведачна-адсылачную функцыю.
Існаванне гутарковай мовы як сродку вусных моўных зносін звязана з пэўнымі ўмовамі, што ўплываюць на структурнае афармленне яе сінтаксічных адзінак. Непадрыхтаванасць, нязмушанасць акта камунікацыі, непасрэдны ўдзел асоб у гэтым акце садзейнічаюць развіццю адной з асноўных тэндэнцый гутарковай мовы – тэндэнцыі да эканоміі элементаў моўнага выражэння. Шырока выкарыстоўвае такія сінтаксічныя адзінкі і Іван Чыгрынаў, уключаючы іх пераважна ў мову герояў. Напрыклад, у дыялогу, кожная рэпліка якога ўяўляе сабой няпоўны сказ з прапушчанымі рознымі членамі сказа – выказнікам, дзейнікам, дзейнікам і выказнікам, выказнікам: – Дзе ж твая Ганна? – спытаў Зазыба. – Дак на сяло пайшла, – адказаў Шарэйка. – У царкву? – Кажу, на сяло. – А я ўсё блытаю, дзе ў вас мястэчка само, а дзе сяло пачынаецца. – Сяло – за мястэчкам, – усміхнуўся Шарэйка (с. 152).
У мове герояў нярэдкія таксама эліптычныя сказы, якія ўключаюць дзейнік і акалічнасць месца і выражаюць запытанне: Палкавы камісар узяў у капітана карту, разгарнуў яе на выстаўленых руках, спытаў у Чубара: Адкуль вы? Дзе ваша вёска? (с. 98). Аформленыя падобным чынам структуры падкрэсліваюць катэгарычнасць запытання, неабходнасць хуткага адказу і ўжываюцца героямі ў такіх сітуацыях, калі персанажы знаходзяцца ў пэўным крытычным становішчы, у стане трывогі. У аўтарскай жа мове рамана частыя сказы з кантэкстуальным пропускам дзейніка: Чубар доўга глядзеў на заплямлены подпіс, сіліўся хоць што прачытаць, але дарэмна. Нарэшце склаў нанава паперку, сунуў назад у торбу, бо не адважваўся распарадзіцца ёю (с. 209). Творчай манеры празаіка ўласціва ўжыванне пасля апорнага поўнага сказа аднаго няпоўнага, што перадае паступовыя, паслядоўныя дзеянні і больш поўна характарызуе асобу: Амаль чатыры перадваенныя гады – пасля арышту Масея – ён [Зазыба] пражыў, як у тлуме. I таму шмат з таго, што адбывалася вакол, проста не заўважаў (с. 30). Паўтор лексемы, якая называе гэтага персанажа, у якасці дзейніка няпоўнай цяпер структуры аслабіў бы патрэбную ўвагу чытача, тэкст страціў бы асаблівую выразнасць і эмацыянальнасць.
Праяўленне тэндэнцыі гутарковай мовы да эканоміі сродкаў выражэння назіраецца ў пропуску не толькі асобных моўных кампанентаў, але і злучнікаў, якія з’яўляюцца паказчыкамі сэнсавых адносін у мастацкім тэксце. Гэта датычыць у першую чаргу падпарадкавальных злучнікаў, адсутнасць якіх прыводзіць да афармлення бяззлучнікавых канструкцый складаных або нярэдка простых сказаў з прапушчанымі падпарадкавальнымі злучнікамі паміж разнатыпнымі часткамі, што, будучы аналагамі канструкцый гутарковай мовы, семантычна адпавядаюць кніжным са злучнікавай залежнасцю. Такія сінтаксічныя адзінкі набываюць у тэксце Івана Чыгрынава спецыфічнае структурнае афармленне і выконваюць важныя стылістычныя функцыі. У структурным плане гэта нешматлікія па памеры фразы з фармальна не выражанымі спецыяльнымі моўнымі паказчыкамі сэнсавых адносін. Так, у рэпліку-адказ Чубара на пытанне «Чаму вы апынуліся тут?» празаік уключае фразы: Хацеў далучыцца да сваіх у Крутагор’і. У нас там знішчальны батальён. Я таксама прыпісаны да яго (с. 60; параўн.: Хацеў далучыцца да сваіх у Крутагор’і, бо ў нас там знішчальны батальён, да якога я таксама прыпісаны). Варта заўважыць, што празаік найчасцей выкарыстоўвае падобныя двухкампанентныя бяззлучнікавыя канструкцыі, што складаюцца з галоўнага і залежнага, пераважна з прычынным значэннем, прэдыкатыўных комплексаў, прычым галоўны стаіць у прэпазіцыі да залежнага, і дэнататы дзейнікаў у іх не супадаюць.
Зафіксаваны і бяззлучнікавыя складаныя сказы, якія, ужываючыся пераважна ў аўтарскай мове, робяць мастацкае апісанне больш лаканічным і поўным. Менавіта дзякуючы такім сінтаксічным канструкцыям чытач мае магчымасць сканцэнтраваць увагу на найбольш важных дэталях: Але мінаў час, шар паступова, як бы з вялікай цяжкасцю, адрываўся ад зямлі, увачавідкі менеў, становячыся ледзь не белым і падобным на сонца (с. 41); Піў [Чубар] прагна, але без смаку, адчуваючы слабасць у целе; вада плюхалася на грудзі, сацінавая кашуля, зашпіленая толькі на апошнія гузікі, адразу намокла, халадок пачаў студзіць скуру; зайшліся зубы; тады Чубар паставіў вядро на ўсё донца, аддыхаўся і зноў сеў на лаўку, выпрастаўшы абутыя ў ялавыя боты ногі (с. 56). Відавочна, што за кошт гэтага ствараецца вобразнае апісанне, у якім ужыванне злучнікаў паміж часткамі было б нематываваным, лішнім.
Такім чынам, выкарыстанне элементаў гутарковага сінтаксісу ў рамане «Плач перапёлкі» варта разглядаць як аўтарскі прыём, які дапамагае Івану Чыгрынаву стварыць натуральную моўную плынь і перадаць пэўныя стылістычныя адценні. Для гэтага празаік уводзіць у мову твора сінтаксічныя канструкцыі, аформленыя пад уплывам тэндэнцыі да ўскладнення і тэндэнцыі да пропуску ў канструкцыях моўных кампанентаў: сказы з аднароднымі і адасобленымі членамі, з параўнаннем, з устаўнымі канструкцыямі, а таксама няпоўныя сказы.
Старонкі ў дужках падаюцца паводле: Чыгрынаў, I. Выбраныя творы / І. Чыгрынаў; прадм. Д. Бугаёва. Мінск, 2008. – 992 с.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Т.М. Шаршнёва, І.М. Ячмянёва
Функцыі ўзуальнага характару – гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ў любым кантэксце. Яны абумоўлены ўласцівасцямі саміх фразеалагізмаў.
Перш за ўсё, асноўная маса фразеалагізмаў непасрэдна адлюстроўвае пазамоўную рэчаіснасць, называе прадметы, прыметы, дзеянні і г. д., выступае, як і словы-назвы, у ролі членаў сказа, г. зн., выконвае намінатыўнаю функцыю. Напрыклад: біць у хамут ‘рашуча не паграджацца, упарціцца’ – [Мандрык] Ну вось, цяпер ты ў хамут б’еш [1, с. 903]; трапіць у пастку ‘аказвацца ў цяжкім, небяспечным ці бязвыхадным становішчы’ – Ты хоць разумееш цяпер, у якую ты пастку трапіў? – спытаў старэйшы Зазыба маладзейшага [1, с. 919]. Як бачна, прыведзеныя фразеалагізмы называюць дзеянне і з’яўляюцца галоўным членам сказа: выказнікам.
Фразеалагізмы тыпу: злы геній ‘чалавек, які аказвае на каго-небудзь дрэнны ўплыў, прыносіць каму-небудзь шкоду’ – Альбо злы геній, – дадаў Масей [1, с. 956]; хлеб-соль ‘харч, яда’ – [камендант] У цэлым, насельніцтва вашага раёна, – пачаў ён зноў праз нейкі момант, – сустрэла нашы войскі лаяльна, у некаторых вёсках нават па добраму вашаму звычаю з хлебам-соллю [2, с. 156]; бабіна лета ‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’ – [Карханаў] Як кажуць, ужо зіма хутка на двор пастукаецца, а яны думаюць, што бабіна лета не прыйшло [3, с. 202]. Прааналізаваўшы гэтыя фразеалагізмы, можна адзначыць, што яны называюць жывую істоту, назву стравы, з’яву прыроды і выконваюць пэўную сінтаксічную функцыю.
Пазбаўлены гэтай функцыі толькі выклічнікавыя і мадальныя выразы. Абазначаючы пэўныя рэаліі, фразеалагізмы адначасова выконваюць шэраг іншых функцый.
Наступная функцыя – ацэначная. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што фразеалагізмы маюць здольнасць не столькі называць тыя ці іншыя з’явы, колькі даваць ім станоўчую або адмоўную ацэнку.
Ацэначнае значэнне найбольш выразна выяўляецца ў назоўнікавых і прыметнікавых фразеалагізмах, якія замацаваліся ў ролі іменнага выказніка, напрыклад: стары пень, доўгі язык, вялікае сэрца, доўгія рукі, каменнае сэрца, вольны птах і інш. Яны, як і іншыя выразы, выступаюць у ацэначнай функцыі; якасна характарызуючы асобу ці прадмет: вялікае сэрца ‘хто-небудзь здольны на моцнае і шчырае пачуццё’ – [Зазыба] У нашага генерала вялікае сэрца, яно часам змяшчае ў сабе самыя неверагодныя рэчы, якія многія з нас ужо выкінулі з ліку абавязковых чалавечых якасцяў [1, с. 945]; доўгія рукі ‘схільнасць украсці, прысвоіць чужое’ – У Масквы рукі доўгія [1, с. 957].
Ацэначную функцыю часта выконваюць і прыслоўныя фразеалагізмы, напрыклад: як з гусака вада ‘абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-небудзь, не хвалюе, не кранае каго-небудзь’ – [Вяршкоў] А з таго во цяпера, як з гуся вада [2, с. 25]; гады ўрады ‘занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі’ – Як кажуць, гады на ўрады [3, с. 286] і інш. Аднак гэта функцыя ў іх не прамая, а апасродкаваная, бо яны характарызуюць не асобу, а яе дзеянне і ўжо праз дзеянне – асобу як носьбіт гэтага дзеяння.
Значная частка фразеалагізмаў перадае эмацыянальны стан чалавека, выражае разнастайныя пачуцці: радасць, захапленне, здзіўленне, насмешку, пагрозу, абыякавасць, крыўду, страх, сорам і г. д. Яны выконваюць эмацыянальную функцыю. Асобнае месца займаюць выклічнікавыя выразы, бо эмацыянальнасць і складае іх змест: чорт вазьмі, чорт з ім, не дай бог і пад.
Калі выклічнікавыя выразы толькі і спецыялізуюцца на выражэнні эмацыянальна-валявых рэакцый суб’екта, то многія фразеалагізмы іншых семантыка-граматычных тыпаў адначасова выконваюць намінатыўную і эмацыянальную функцыі. Пэўная эмацыянальная афарбоўка – устойліва замацаваны кампанент такіх фразеалагізмаў. Зрэшты, сярод выклічнікавых і невыклічнікавых фразеалагізмаў трапляюць і такія, што сумяшчаюць некалькі эмоцый: фразеалагізм браць за душу перадае то радасць, то смутак, то трывогу; фразеалагізм язык не паварочваецца выражае пачуцці нерашучасці ці сораму і інш.
Эмацыянальную функцыю (часта ў спалучэнні з іншымі) выконваюць усе фразеалагізмы жэставага паходжання (яны адпаведны ўнутраны стан называюць па знешнім яго выразніку – міміцы, жэстах): выскаляць зубы, падаць голас, крывіць губы і інш.; амаль усе несуадносныя фразеалагізмы: не чуць душы, не па сабе, крывіць душой, лезці ў душу і інш.
Калі гаварыць пра экспрэсіўную функцыю, то да яе адносяцца ўсе фразеалагізмы, якім уласціва вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. Напрыклад, фразеалагізм травіць баланду ‘І) займацца пустымі размовамі, пустасловіць’ – [Зазыба] Як і заўсёды, баланда [1, с. 897] выконвае тры функцыі: намінатыўную, ацэначную і экспрэсіўную; фразеалагізм з царом у галаве ‘вельмі разумна’ – [Зазыба] Ён і жыў хораша – разумна, як кажуць, з царом у галаве [3, с. 465] выконвае дзве функцыі: ацэначную і экспрэсіўную.
Асобна можна гаварыць пра экспрэсіўнасць шматлікіх фразеалагізмаў, у сэнсавай структуры якіх ёсць сема ўзмацняльнасці. Гэта пашыраецца і на бязвобразныя фразеалагізмы з адсутнай ці цьмянай унутранай формай (сэнс фразеалагізмаў з узмацняльным значэннем вытлумачваецца з дапамогай абавязковых паказчыкаў узмацняльнай семы тыпу вельмі, самы, моцна і пад.), напрыклад: з усіх ног ‘вельмі хутка, імкліва’, па самыя вушы ‘вельмі моцна, зусім, наскрозь’, ў чорта на рагах ‘вельмі далёка, у аддаленых глухіх мясцінах’, па горла ‘вельмі моцна, звыш усякай меры’ і інш.
Некаторыя выразы ўтрымліваюць у сваім складзе архаічны кампанент. Часта ў такім разе экспрэсіўнасць ствараецца таямнічасцю, загадкавасцю іх унутранай формы ці намёкам на матываванасць: адным мірам мазаны, браць на цугундар, даць дыхту і інш.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
М.П. Конюшкевич
(на материале произведений А. Ананьева и И. Чигринова)
Для выражения временных отношений в сложном предложении в русском и белорусском языках имеется большое количество союзов и их аналогов (свыше 40 в русском языке и 50 в белорусском)1.
Можно выделить три семантические микрогруппы квалификаторов времени в сложном предложении, выражающих а) одновременность протекания основного действия с действием придаточной части, б) предшествование основного действия действию придаточной и в) следование основного действия за действием придаточной части.
Значение одновременности выражают следующие союзные средства²:
Рус. | Бел. |
когда | калі |
когда… то | калі… то |
– | калі… дык |
когда… тогда | калі… тады |
как раз тогда когда | якраз калі |
как | як |
в то время как3 | у той як |
в то время когда | у той калі |
покамест | – |
покуда | – |
пока | пакуль |
– | покуль |
– | покі |
Отношения следования передаются союзами:
Рус. | Бел. |
когда | калі |
как | як |
после того как | пасля таго як |
с той поры как | з той пары як |
с того времени как | – |
едва | з таго часу як |
едва-едва | з тых часоў як |
лишь | ледзь |
чуть лишь | ледзь-ледзь |
только | абы |
как только | – |
как скоро | абы чуць |
едва только | толькі |
только когда | як толькі |
лишь только | – |
едва лишь только | ледзь толькі |
чуть только | толькі калі |
– | абы толькі |
– | – |
– | чуць толькі |
– | ледзь толькі |
– | чуць што |
– | сама што |
– | як… дык (то) і |
– | як толькі-толькі |
– | ледь толькі чуць |
Семантика предшествования выражается следующими средствами:
Рус. | Бел. |
как | як |
до того времени пока | да таго часу пакуль |
до того времени как | да таго часу як |
до того времени когда | да таго часу калі |
до той поры пока | да той пары пакуль |
до той поры как | да той пары як |
до тех пор пока | – |
до той поры когда | да той пары калі |
перед тем как | перад тым як |
пока не | пакуль не |
покамест не | – |
покуда не | – |
– | покуль (не) |
– | покі (не) |
раньше чем | раней чым |
прежде чем | перш чым |
прежде нежели | – |
как вдруг | як раптам |
– | перш як |
– | перш ніж |
– | раней як |
– | аж покуль |
– | аж дагэтуль… пакуль |
покамест | – |
покудова | – |
доколь | – |
поколь | – |
Максимальное структурное сходство синтаксических средств (включая и временные союзы) двух близкородственных языков не исключает их различий в значениях и функционировании. По мнению Р.А. Будагова, «внутри, казалось бы, внешне сходного «набора» грамматических категорий функциональные различия и расхождения оказываются весьма значительными и вместе с тем очень тонкими»4.
Обнаружить эти тонкие различия позволит сравнение различных текстов – устных и письменных, оригинальных на сопоставляемых языках, оригинальных и переводных, текстов одного функционального стиля или разностилевых и т.д.
Например, сопоставляя функционирование определенных синтаксических средств в русском и белорусском оригинальных текстах, можно выявить семантические и стилистические границы тех из них, которые формально соотносимы в межъязыковом отношении. Конечно, необходимо брать в расчет индивидуально-творческую манеру авторов, жанрово-стилевые особенности произведения, время создания и т.п. Тем не менее сопоставления такого рода позволяют выявить и объективные, собственно лингвистические особенности синтаксических средств, обусловленные в первую очередь национальным своеобразием сравниваемых языков.
В нашем случае для наблюдений избраны временные конструкции, извлеченные из романов А. Ананьева «Годы без войны» и И. Чигринова «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы». Объем сопоставляемых русского и белорусского текстов примерно одинаков.
Количественное употребление временных союзов и их аналогов в сравниваемых текстах представлено следующим перечнем:
Русские тексты | Белорусские тексты | ||
Союзы | Количество употребления | Союзы | Количество употребления |
когда | 886 | калі | 173 |
когда только | 5 | – |
|
когда вдруг | 8 | – |
|
– |
| калі… то (дык, дак, тады) |
|
как | 5 | як | 80 |
– |
| як… то (так, тады, дык, дак) |
|
после того как | 34 | пасля таго як | 18 |
после того когда | 1 | – |
|
с тех пор как | 13 | – |
|
как только | 200 | як толькі | 23 |
едва | 15 | – | – |
едва лишь | 4 | – | – |
едва (только) | 13 | – |
|
едва… как | 3 | – |
|
едва только… как | 4 | – |
|
только | 2 | – |
|
лишь чуть (только) | 2 | – |
|
как… так и | 1 | – |
|
– |
| ад таго як | 1 |
– |
| з таго як | 6 |
– |
| ад таго калі | 1 |
пока (не) | 160 | пакуль (не) | 70 |
прежде чем | 25 | – |
|
раньше чем | 1 | – |
|
перед тем как | 9 | перад тым як | 22 |
до того как | 4 | да таго як | 9 |
– |
| пакуль… то (дык, дак) | 7 |
Как видно из перечня, соотношение сложноподчиненных предложений с временным значением (в том числе и в совмещении с другими оттенками) в русском и белорусском текстах неравное: оно составляет 3:1. Различен и удельный вес в тексте формально сходных союзов. Так, в белорусском языке союз калі употребляется для выражения не только временных, но и условных отношений. В русском языке эти функции распределяются между союзами когда и если. Ср.: Калі паўсюды ствараліся калгасы, мамонаўцы і кулігаеўцы таксама вырашылі арганізавацца ў арцель (Плач перапёлкі). – Когда повсюду создавались колхозы, мамоновцы и кулигаевцы тоже решили организоваться в артель; Да Верамеек недалёка. Вёрст сорак, калі напрасткі (Плач перапёлкі). – …Верст сорок, если напрямик (здесь и далее перевод наш).
В русском языке союз когда также может использоваться для выражения условных отношений в сложноподчиненном предложении. Употребляется он в этом значении и в исследуемом тексте. Однако в предложениях с когда неизменно присутствует временной оттенок: Чему радоваться, когда отдалялась земля, когда уже видна была только узкая кромка, а впереди – лишь зыбкое и бесконечное пространство моря (Годы без войны). В белорусском же языке союз калі оформляет собственно условную, без временных оттенков, придаточную часть и в этом отношении эквивалентен союзу если.
Собственно временные союзы когда (калі) в обоих текстах употреблены со значением одновременности и следования; значения предшествования без дополнительных лексических средств они не выражают.
В обоих языках в предложениях со значением времени могут употребляться формально сходные союзы как и як. Обе грамматики отмечают их как разговорные. Как (як), в отличие от когда (калі), могут употребляться для выражения всех трех значений – одновременности, предшествования и следования. Все три возможности этих союзов реализованы в сравниваемых текстах. Например, в белорусских: Але як настаць сённяшняй раніцы, амаль скрозь ноч у памяшканні калгаснай канторы засядалі верамейкаўскія праўленцы (Плач перапёлкі); З гэтай крыніцы пілі ваду тады, як касілі гарачым летам сухадол (Апраўданне крыві); Зазыба, як прыехаў з Баранавіч, паклікаў на двор Гаманьковага Івана (Плач перапёлкі).
Соотношение калі и як во временном значении в романах И. Чигринова составляет 2:1, причем союз як употребляется как в речи персонажей, так и в авторской речи, т.е. стилистически не маркирован.
В русском тексте соотношение союзов когда и как во временном значении составляет 221:1. Напр.: – С весны и ни разу! Как избрали – ни разу! Ну, думаю, теперь мимо, мимо, – затем сказал он, оглядывая Лукина (Годы без войны).
В обоих языках отмечены конструкции, в которых союз как выражает значение предшествования. Придаточная часть представляет собой инфинитивное предложение с дательным субъекта. Напр.: Зиновий в этот вечер, как прийти Лукину, сидел у телевизора и смотрел спортивную передачу… В русском языке подобные конструкции со значением предшествования возможны с союзом перед тем, как. Единственный, приведенный выше случай употребления такой конструкции с союзом как в русском тексте стал возможен благодаря постпозиции придаточной части, конкретизирующей именное сочетание в этот вечер. Едва ли была бы корректной в авторской речи препозиция придаточной: Как прийти Лукину, Зиновий в этот вечер сидел у телевизора…
В белорусских же текстах эти построения не имеют стилистического оттенка, употребляются как в авторской речи, так и в речи персонажей; более того, инфинитивная придаточная со значением предшествования может оформляться и союзом пакуль: У тую ноч, як прыйсці ў мястэчка партызанам, у мясцовым прытоне акрамя нямецкага капітана баляваў і бялынкавіцкі Панедзька (Свае і чужынцы); Пакуль трапіць сюды, на гэту імшару, была пройдзена доўгая і небяспечная дарога (Плач перапёлкі).
Таким образом, при формальном соответствии межъязыковые эквиваленты как – як не совпадают своими функциональными, семантическими и стилистическими границами: у белорусского союза они шире.
В белорусских текстах отмечено также большое разнообразие двухчастных союзов – сочетаний временных союзов калі, як, пакуль с коррелятивами то, так, дык, дак, тады: У часе бою гэта неяк не заўважалася, а пасля, праз некалькі дзён, калі глянулі вакол, дык ажно самі дзіву даліся (Апраўданне крыві); А калі бусліха сядзіць на яйках, дак і яе у тую пару карміць трэба (Апраўданне крыві); Ты от што, пакуль мы да цябе дойдзем па спіску, дак схадзі ў вёску (Плач перапёлкі).
В русском языке спектр подобных образований уже: когда … то, когда … так, когда … тогда; как … так и, как … то и; пока … то, пока … так; в исследуемых текстах случаи их употребления единичны.
Удельный вес союзов когда, как, пока, как только и калі як, пакуль, як только в сравниваемых текстах представлен в следующем процентном соотношении:
как | 0,2% | як | 23% |
когда | 64% | калі | 46% |
пока | 11% | пакуль | 16% |
как только | 14% | як толькі | 6% |
другие союзы | 9% | другія саюзы | 9% |
В последнее время в обоих языках стали продуктивными составные союзные сочетания. Они образуются на базе основных союзов когда, как, пока (бел. калі, як, пакуль) в сочетании с частицами и соотносительными словами, нередко при существительных время, миг, минута и др. (бел. час, момант, мінута и др.) Отмечены эти образования и в сопоставляемых текстах. Удельный вес сочетаний «указательное слово + существительное + союз» представлен в следующем процентном соотношении:
Аналитическое сочетание | Рус., % | Бел., % |
тот (той) + сущ. + как (як) | 77 | 59 |
тот (той) + сущ. + когда (калі) | 17 | 28 |
тот (той) + сущ. + пока (пакуль) | 6 | 13 |
Если в русском тексте основная конструирующая роль в образовании аналитических союзных сочетаний падает на союз как, то в белорусских текстах эта роль более равномерно распределяется между всеми союзами (приоритет остается за союзом як). Союзные сочетания, образованные на базе соединения союзов с частицами, более употребительны и разнообразны в русском тексте. В количественном отношении они также превалируют в русском тексте. Например, соотношение эквивалентов в то время как и у той час як составляет 4:1.
Более высокий удельный вес составных союзных сочетаний в русском тексте вызван отчасти своеобразием языка романа А. Ананьева: синтаксис этого произведения характеризуется большой сложностью полипредикативных конструкций. Глубина отдельных из них достигает десяти и более предикативных частей. В такой утяжеленный синтаксис аналитические сочетания вписываются вполне естественно.
В произведениях И. Чигринова, как и в белорусском литературном языке в целом, ощутимее влияние народной речи, что в определенной мере ограничивает использование этих образований, книжных по стилистической окраске.
Выявлено также различие в объемах союзных сочетаний, составляющих парадигму в оппозиции «предшествование – следование». Так, сочетания, образованные на базе союза як и соотносительного слова тое, в белорусских текстах (и в языке в целом) составили следующую парадигму в названной оппозиции:
да таго як – ад таго як
перад тым як – пасля таго як
– – з таго як
Напр.: У самым пачатку пажара, яшчэ да таго, як усхапілася на ногі вёска, яно акурат так і было (Апраўданне крыві); Марфа Давыдаўна … угаварыла бацьку здабыць барсуковага сала: ім вясковыя людзі па-даўнейшаму, яшчэ з таго, як не хапала дактароў, лячылі такую хваробу (Свае і чужынцы); Гэта Чубар помніў яшчэ ад таго, як стаялі ў лесе (Плач перапёлкі).
В русском тексте аналогичная парадигма имеет только три союза:
до того как –
перед тем как – после того как
В русском тексте (и в языке в целом) не зафиксированы в роли временного союза сочетания с того как, от того как.
Специфическим для белорусских текстов можно считать и нерасчлененный союз адразу як: Чубар прыйшоў у Мамонаўку ўранку, адразу як пераначаваў у лупільні (Апраўданне крыві).
Проведенное сопоставление позволяет сделать выводы, с определенной долей вероятности выходящие за рамки отдельно взятых текстов.
Изоморфные в межъязыковом отношении синтаксические средства – союзы когда, как и др. (калі, як и др.) – имеют неодинаковые функциональные, семантические и стилистические границы; национальное своеобразие языков наблюдается также в различном диапазоне аналитических союзных сочетаний, коррелятивов в двухчастных союзах.
Неравный удельный вес сложноподчиненных предложений с временными отношениями в примерно одинаковых по объему текстах позволяет предположить, что в белорусских текстах (и, очевидно, в языке в целом) шире используются другие синтаксические построения, способные выражать соотнесенность временных планов двух и более ситуаций. Такими построениями могут быть сложносочиненные предложения, конструкции с бессоюзной связью, сложные синтаксические целые.
____________________
1Приводимый ниже перечень союзов извлечен из академических и учебных грамматик русского и белорусского языков. Он включает в себя как нейтральные, так и стилистически маркированные средства.
2Межъязыковая соотнесенность устанавливается на основании формального сходства и рекомендаций «Русско-белорусского словаря» (1982)
3Аналитические сочетания с другими существительными (минута, миг и т.п.) здесь не приводятся, так как они, наряду с временным значением, выражают и атрибутивную семантику. «Русская грамматика» (Москва, 1980. – Т. 2. – С. 538), однако, включает их в перечень средств выражения временного значения.
4.Будагов Р.А. К теории сходств и различий в грамматике близкородственных языков // Вопросы языкознания. 1980. – №6. – С. 7.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Галіна Егарэнкава
Аб некаторых асаблівасцях жанравай структуры раманаў Івана Чыгрынава
Раман, як вядома, найбольш сінтэтычны жанр, які ўключае ў сябе не толькі прыкметы эпасу, лірыкі і драмы, але і тыя элементы, што раней лічыліся немастацкімі – публіцыстыку, дакумент, філасофскі роздум, гістарычныя факты і г.д. У сілу свайго выключнага імкнення адлюстраваць максімальна поўны малюнак рэальнага быцця раман па сваёй жанравай прыродзе незвычайна разнастайны. Прытрымліваючыся строгіх меркаванняў, тыпаў рамана столькі, колькі яго творцаў (а магчыма, варта было б пашырыць гэтую колькасць і ўнутры творчасці кожнага мастака). На думку вядомага тэарэтыка М. Бахціна, «раман не дае стабілізавацца ніводнай з уласных асаблівасцей».
Рухомасць, няўстойлівасць структуры жанру патрабуе ад даследчыка кожны раз пры вывучэнні канкрэтнага твора строга індывідуальнага падыходу да дадзенай мастацкай сістэмы.
У гэтых нататках я не стаўлю задачу канчатковага вытлумачэння жанравай спецыфікі раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» (гэта тэма будучых, больш грунтоўных, работ). Паспрабую толькі закрануць адзіны аспект праблемы – суадносіны эпічнага і лірычнага пачаткаў у дылогіі.
Творы І. Чыгрынава не абышла ўвагай крытыка, і, безумоўна, пытанні жанру ўзнімаліся ў рэцэнзіях і артыкулах. Пры некаторым разнагалоссі, агульная думка схіляецца да прызнання прыарытэту эпічнага. Найбольш катэгарычна думка гэтая выказана ў нядаўнім артыкуле А. Сямёнавай у часопісе «Полымя»: «…I. Чыгрынаў перш за ўсё эпік, а не лірык». На мой погляд, хутчэй за ўсё патрэбна гаварыць аб узаемапранікненні лірычнага і эпічнага элементаў у паэтыцы пісьменніка.
Так, раманы I. Чыгрынава – гэта творы з панарамнай эпічнай тэмай, у якіх па-мастацку даследуюцца вытокі народнага подзвігу, як агульнавядома і тое, што ў аснове «Слова аб палку Ігаравым» ляжыць гераічная тэма абароны Радзімы. Аднак як у «Слове» «эпічная тэма вырашаецца лірычнымі сродкамі» (Б. Бурсаў), так і ў раманах I. Чыгрынава вельмі істотную ролю выконваюць лірычныя прыёмы адлюстравання. Уласна кажучы, лірызм пранізвае ўсю вобразную тканіну раманаў, ён як бы надае агульны тон, мелодыку празаічнай мове. Традыцыя гэтая даўняя, вытокі яе можна знайсці ў літаратуры Кіеўскай Русі, культура якой, як вядома, была калыскай трох сучасных культур – рускай, украінскай і беларускай.
Назва першага рамана – «Плач перапёлкі» – прама ўказвае на сувязь са старадаўняй усходнеславянскай літаратурнай традыцыяй. Успомнім сімвалічна-абагульнены плач Яраслаўны, якая гаруе не толькі аб сваім мужы, а і аб лёсе роднай зямлі: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло, і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? На полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!» Гэтая асацыяцыя непазбежна ўзнікае пры чытанні сцэны радзін у Сахвеі, а ў больш шырокім плане – пры ўспрыманні рамана ў цэлым. Канечне, тут вельмі моцны фальклорны струмень, але і кніжная паэтыка старадаўнасці ўзнікла з вуснай народнай творчасці. У «Слове аб палку Ігаравым» наогул пануе язычаскі элемент у мастацкім адлюстраванні свету, у прыватнасці, вельмі арганічнае і ёмістае аналітычнае ўспрыняцце. У «Слове аб палку Ігаравым» прырода жыве агульным жыццём з чалавекам – яна плача, стогне, радуецца і засмучаецца разам з намі.
Адлюстраванне адушаўлёнай, пакутуючай разам з народам прыроды ўлісціва і раманам I. Чыгрынава. Вядома, для сучаснага пісьменніка фальклорная міфалогія – не глеба, а толькі арсенал, з якога ён бярэ паэтычныя сродкі, але гэтая вельмі магутная і жыццяздольная крыніца (фальклор у літаратурным перакладзе – народная мудрасць) адухоўлівае, узнімае апавяданне ад страшнай у сваёй будзённай жорсткасці вайны ў сферу ўзвышанага – гаворка ўжо ідзе аб неўміручасці прыроды і народа.
Раманы I. Чыгрынава немагчыма ўявіць без эпізодаў, звязаных з плачам перапёлкі, з лёсам маленькага ласяняці-сіраты. Мне думаецца, што ў нейкай ступені перараджэнне Чубара, пераўтварэнне яго з «вінціка» і «шасцяронкі» ў паўнацэнную, свядомую асобу, у сапраўднага гуманіста (а менавіта такім бачыцца развіццё вобраза згодна яго логікі ў напісаных дзвюх частках) звязана з далучэннем яго да натуральнай асновы жыцця селяніна (ды і любога чалавека ўвогуле) – да прыроды.
Не выпадкова, мабыць, так настойліва сутыкае пісьменнік старшыню калгаса з асірацелым, безабаронным ласянём: «Па гэты бок канавы, усяго крокаў за шэсць, растапырыўшы па-цялячы пярэднія ногі, стаяла ласяня. У цёмна-вішнёвых вачах яго Чубар выразна ўбачыў штосьці зусім праніклівае і даверлівае, ажно ў грудзі раптам прыліла гарачая хваля, якая здараецца ў хвіліну нсспадзяванай, нават нежаданай пяшчоты».
Безумоўна, станаўленне Чубара адбываецца на вопыце вайны – эпічна, але адначасова ў судакрананні з параненай, безабароннай прыродай, якой патрэбна дапамога чалавека, – лірычна.
«Апраўданне крыві» пачынаецца непасрэдна ў ліра-эпічным ключы: «Маршавая нямецкая калона даўно ўжо ўступіла паўз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі, а ў вёсцы мала хто свядома мог бачыць яе: амаль усё дарослае насельніцтва было ў Паддубішчы.
Першай згледзела немцаў старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібыта падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак. Яна была дужа галодная, і наогул – жыла гэты год заўсёды ў закарэлым голадзе, бо рэдка калі злятала з бярозы на зямлю, каб пашукаць паміж травы ці край балота ежы, таму ў глыбокім трызненні нямецкая калона ўнізе яшчэ здалёку здалася ёй зварушлівай вужакай».
Гэты своеасаблівы зачын адразу стварае пэўны эмацыянальны настрой у чытача. Высвечваюцца як бы дзве паралельныя лініі: факт – нямецкая калона – тут жа пераасэнсоўваецца ў метафарычным плане – «зварушлівая вужака». I. Чыгрынаў лёгка і непрыкметна ўмее пераключаць апавяданне з бытавога эмпірычнага плану – ва ўзвышаны, агульназначны. Гэта звязана з тым, што пісьменнік ідзе да вялікіх абагульненняў не праз шырыню і аб’ёмнасць малюнкаў, а праз яе глыбіню – гістарычную, псіхалагічную, і ў тым ліку – эмацыянальную. Вось яшчэ адзін, вельмі паказальны прыклад:
«Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач.
– Піль-піль-віць… – Піль-піль-віць…
Зазыба нарэшце адчуў гэта, у галаве ягонай узнікла надакучлівая думка: калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае непараўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край? Успомнілася:
Перапёлка, трасцяно
гняздзечко, залато яечко,
перапёлка!
Перапёлка, пастушкі пагоняць,
гняздзечка разбураць,
перапёлка!..»
Прырода ачалавечваецца, пісьменнік прама ўказвае: Зазыбе «чуўся плач». Тую ж функцыю, толькі ўжо ў чыста паэтычным варыянце выконвае і натуральна ўзнікшая у празаічным кантэксце народная лірычная песня. Фальклору ж наогул уласціва супастаўленне і нават тлумачэнне з’явамі прыроды дзеянняў і пачуццяў чалавека. Зазыба пачуў плач перапёлкі, калі стаяў ля акна сваёй хаты, узіраючыся у трывожную ваенную ноч: чакаў пачуць гул нямецкіх матацыклаў і танкаў, але пакуль што яшчэ толькі плакала перапёлка – так у маленькія Верамейкі ўрываецца дыханне часу. Плач прыроды успрымаецца як сімвал усеагульнага гора, бяды, што наступіла. Сілы прыроды бы выступаюць разам з чалавекам і – за чалавечнасць. Вось чаму так важна I. Чыгрынаву сцэна, дзе Рахім забівае старога лася – з ёй заканчваецца першы раман і ёй жа пачынаецца другі. Здраднік страляе не толькі ў цудоўную жывёліну – ён страляе і ў тое, што яна сабой увасабляе – гуманізм, дабро, прыгажосць, само жыццё. А заканчваецца «Апраўданне крыві» тым, што Чубар шукае ласяня, знаходзіць і выратоўвае: «Без усялякае перасцярогі ён тут жа падышоў да ласяня. Убачыўшы Чубара, тое не ўскочыла і не памкнулася ўцякаць, наадварот, зусім цупнулася на зямлю, усё роўна як і праўда зразумела, што са з’яўленнем чалавека прыйшло збавенне».
Ёсць у раманах І. Чыгрынава і яшчэ адна асаблівасць – магчымасць лірызацыі эпасу, звязаная з катэгорыяй мастацкага часу. Эпас (у традыцыйным разуменні) расказвае пра тое, што было і мела пэўнае заканчэнне, вынік. Раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» – аб мінулым, якое стала гісторыяй. Але I. Чыгрынаў піша пра мінулае як пра і пра сённяшняе, якое ўдасканальваецца цяпер на нашых вачах; адсюль, магчыма, і адсутнасць нейкай эпічнай дыстанцыі, надвычай дэталізаванае бачанне, скрупулёзнае расцягненне некалькіх дзён на гадзіны, мінуты, імгненні. Пісьменнік як быццам адлюстроўвае не тое, што было і прайшло, а тое, што адбываецца сёння.
Такі спосаб адлюстравання часу прыводзіць да непасрэдна эмацыянальнага суперажывання. Калі чалавек спявае песню, ён пакутуе і радуецца у момант выканання, ён перажывае ўсе тыя пачуцці, якія заключаны ў слове, гуках – у гэта, у цяперашняе, а не ранейшае імгненне. Вось і ў раманах І. Чыгрынава ствараецца мастацкая ілюзія цяперашняга здзяйснення падзей, руху характараў, душэўных імпульсаў. Мінулае бы насоўваецца на нас, прыбліжаецца ўпрытык. «Дак ета ж я на хаўтурах ягоных скакала!» – крычыць Дуня Пракопкіна, і здаецца, што гэтая салдацкая жонка крычала не тады, не трыццаць шэсць гадоў назад, а крычыць цяпер, поруч з намі.
І. Чыгрынава можна назваць пісьменнікам ліра-эпічнага складу, разуменне вобразнага свету яго эпасу немагчыма без спасціжэння той лірычнай стыхіі, якая пранізвае яго прозу. Можна дадаць, што і да філасофскіх абагульненняў, у тым ліку да фідасофскага дыялогу, пісьменнік прыходзіць, у прыватнасці, праз лірычнае самараскрыццё станоўчых персанажаў, праз самаагаленне эмацыянальнага настрою душы.
Магчыма, гэта звязана з тым, што сярод герояў, якія блізкія пісьменніку, няма ці амаль няма людзей з рацыяналістычным складам розуму, усе яны – «натуральныя» людзі, сяляне, што прывыклі мець справу з самымі першаснымі рэчамі і з’явамі – зямлёй, сонцам, дажджом, снегам і г.д. Зразумела, гэта толькі частка той агульнай карціны, якая ствараецца і эпічнымі сродкамі – праз сацыяльнае самавыражэнне асобы, выхаванай ва ўмовах сацыялізму. Асабліва адчувальны гэты сплаў ліра-эпічных сродкаў у паказе такіх персанажаў, як Зазыба, Пархвен Вяршкоў, Чубар. Сапраўды мастацкім, а значыць праўдзівым, можна лічыць такое адлюстраванне чалавека, пры якім асабістае, інтымнае выступае ў арганічным сінтэзе з сацыяльным, са светапоглядам чалавека. Для гэтага і спатрэбілася пісьменніку карпатлівае даследаванне душы чалавечай, каб паказаць, як грамадскія паводзіны людзей з’яўляюцца натуральным вынікам асабістых вывадаў. Індывідуальнае і агульнае зліваюцца, становяцца непарыўнымі. Таму ў кампазіцыі рамана сустрэча з палкавым камісарам гэтаксама важна для Чубара, як і яго далучэнне да прыроды Беларусі – з прыгажосцю, якую растаптаў фашызм. А сцэна радзін, створаная ў духу народнага вобраза, якая суправаджаецца лірычнай песняй (у першай кнізе), кампазіцыйна пераклікаецца з паходам верамейкаўскіх жанчын у Яшніцы, лагер для ваеннапалонных (у другой кнізе), дзе адлюстраванне ўзнімаецца да эпічнай шырыні. Усе гэтыя эпізоды, адлюстроўваючыся адзін у адным, узаемадзейнічаючы ў мастацкай прасторы рамана, і ствараюць у сукупнасці поўную карціну жыцця першага года вайны.
Патрэбна таксама заўважыць, што раман I. Чыгрынава, адштурхоўваючыся ад старажытнай жанравай формы – ад гераічнай воінскай аповесці, у якой лірычны плач перарастаў у героіка-эпічную песню, пераўтвараючы і творча пераасэнсоўваючы гэтую форму, прайшоў школу сталага рэалізму. У пэўнай ступені, мабыць, можна гаварыць аб жанравай структуры дылогіі ў сувязі з некаторымі творамі рускай літаратуры XIX стагоддзя. Усе мы добра помнім, што Гогаль называў «Мёртвыя душы» паэмай, Дастаеўскі вызначыў жанр «Двайніка» як «пецярбургскую паэму», Пушкін жа, наадварот, паэме «Медны коннік» даў падзагаловак «Пецярбургская аповесць». Працэс лірызацыі эпасу, які пачаўся яшчэ ў XIX стагоддзі, паглыбіўся ў савецкай літаратуры. Знайшоў сваё своеасаблівае пераламленне гэты працэс і ў творах пра вайну.
«Своеасаблівасць рамана (гаворка ішла пра «Плач перапёлкі». – Г.Е.) у тым, што ён знаходзіцца быццам на перасячэнні двух галоўных сучасных напрамкаў у распрацоўцы ваеннай тэматыкі: панарамнага рамана тыпу сіманаўскай трылогіі і лакальнай аповесці, найбольш ярка прадстаўленай у творчасці А. Адамовіча, В. Быкава, Г. Бакланава, Ю. Бондарава (Т. Шамякіна. «На лініі перасячэння». Аб некаторых стылявых асаблівасцях рамана I. Чыгрынава «Плач перапёлкі». – «Неман», 1975, № 3). У агульным плане гэта правільна, але, канкрэтызуючы гаворку аб жанравым наватарстве раманаў I. Чыгрынава, варта, па-мойму, дадаць, што яго эпічная пабудова глыбока і арганічна ўвабрала ў сябе лірычнае перш за ўсё ў яго вусна-паэтычнай разнавіднасці.
I ў гэтым сэнсе можна, мне думаецца, гаварыць аб сінтэтычнасці ліра-эпічнага жанру раманаў I. Чыгрынава. Хачу толькі агаварыцца, каб пазбегнуць магчымых непаразуменняў, што гаворка, вядома, ідзе не аб так званай лірычнай, спавядальнай прозе. Наадварот, апавяданне ў I. Чыгрынава вядзецца ў строга аб’ектыўнай манеры, але гэтай аб’ектыўнасці выкладання не перашкаджае лірызм, а наадварот, узбагачаючы яе, надае ёй новую эстэтычную якасць непасрэднага сведчання і глыбока шчырага эмацыянальнага перажывання.