КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Заўтра на праваслаўным календары Раство Хрыстова, і ў мяне запрашэнне на службу ў Кафедральны сабор ад Мітрапаліта Філарэта…
Між тым, пасля навагодняй паводкі выпаў сняжок. Прынамсі, дахі навакольных дамоў зацярушаныя, ад гэтага ў паветры светла і прыгожа.
…Цяпер мала якая газета не друкуе на сваіх старонках усходнія гараскопы. Можа, таму, што яны зусім не страшныя. I са старонак календароў выбіраюць розныя «карысныя» звесткі. Мы нечакана папоўнілі такім чынам свае веды, як саліць ды мачыць гародніну, успамінаючы таксама дзедаўскі спосаб; спрабуем адгадваць далёка наперад надвор’е… Дзіўна, але пры ўсёй складанасці навукова-тэхнічнага веку шмат у каго з зямлянаў склалася ўражанне, што ўсё ў сусвеце даволі проста, прынамсі, калі бліжэй да зямлі… Нават пра іншапланецян пачалі гаварыць са спакойнаю звыкласцю.
Я за сваё жыццё нямала пабачыў розных дзіваў. Здавалася, чаго яшчэ трэба чалавеку, як назіраць у дакументальным кіно пасадку і ўзлёт гэтак званых талерак, асабліва, калі яны падмацоўваюцца расказамі відавочцаў, ды не проста абыватэляў, а лётчыкаў, касманаўтаў, вучоных… Каюся, аднак і самому ў дзевяноста першым годзе давялося пабачыць за Магілёвам нешта падобнае: пераляцела цераз шашу нейкае шарападобнае цела, з якога сыпаўся ўніз жар, акурат такі, які бывае ў кузні, калі адліпае ад жалеза гарачая акаліна. Ляцела тое палаючае цела злева направа, і шафёр, які вёз мяне з чарнобыльскай зоны, убачыўшы яго, не ў сіле быў павярнуць руль; машына спынілася, а калі зноў завёўся матор, то мы яшчэ доўга ехалі, ці не да Бялынічаў, моўчкі… Назаўтра людзі пачулі пра ГКЧП, а пасля і страшней за тое… Але, паверце, я не схільны звязваць адно з адным, як кажуць, прыйшлося да слова. Таксама як не гатовы давярацца акультнасці лічбаў. А вось прыродны каляндар у газетах адшукваю. Напрыклад, учора маскоўская «Культура» сярод народных прыкметаў на калядныя маразы абяцала добры ўраджай увосень. Аказваецца, на «бабіны кашы» бацькі і дзеці насілі сваім бабкам-павітухам пірагі, бліны і ўсялякія іншыя прысмакі. А я ўспамінаю сваю прыёмную бабку Ляксеіху, далёкую сваячку па бацькавай лініі, з чыгрынаўскім прозвішчам. Здаецца, акрамя дзеда Ігната Міхайлавіча, лепшага чалавека на свеце не знайсці было мне. А вось жа… Хадзіў я да яе кожнае свята, якія толькі ведалі ў вёсцы. Гэтакімі днямі яна сама гатавала для прыёмнага ўнука яечню на малацэ, з рыбай, якую невядома дзе кожны раз здабывала, – пераважна акунькі ды плотачкі былі, рэдка шчупачок ці балабка траплялі… Словам, як толькі пераступаў я парог, на стале з’яўляліся махотка, хлеб ці праснак, вядома, драўляная лыжка. Дарэчы, заўсёды новая: іх, тыя лыжкі, выразаў сам Ляксейка, таму не шкада было нават даць чарговую з сабой унуку… Памяць пра тую, трэцюю бабку, часта грэе цяпер у жыцці, досыць адно ўспомніць…
Дзіўна, але тое, малалетняе жыццё, нягледзячы на трагічныя падзеі, якія віравалі ў краіне, асабліва калі браць пад увагу вайну, чамусьці больш запоўнена святлом. Некаторыя праклінаюць сваё дзяцінства, юнацкія гады… Мне ж няма на што наракаць, дарма што горшага жыцця, чым тое, у якім давялося жыць тады, нават па злым жаданні не прыдумаць. Гэта ж казаць адно, але маці наша вадзіла нас узімку красці з кагатоў калгасную бульбу. Мы нават сляды свае аднаго разу не сталі замятаць ад тых кагатоў, і доўга сноўдалі вакол нашай зямлянкі ўранні калгасныя вартаўнікі на чале са старшынёй калгаса, быццам цяжка было ім здагадацца, што да чаго. Старшыня пасля казаў маці: «Думаеш, я нічога не зразумеў? Але ж куды было падзець тваіх дзяцей, калі заявіць у міліцыю? Ты – у турму, а Мікола, Іван, Ларыса, Пецька, Маруся? Ды і большы твой на вайне быў, дарма што бацька недзе сена сабакам касіў…»
I яшчэ – як можна меркаваць, у тым светлым было і такое, чаго б варта саромецца. Але ж не. Лішняга мы нідзе не ўкралі, адно не дазволілі сябе загубіць… Ёсць, аказваецца, штосьці такое ў жыцці, што шмат якія чалавечыя грахі бярэ на сябе, каб скупіць, можа, перад вышэйшаю сілай.
Цяпер я чытаю Талстоўскія спробы пяра, калі гэта дакладна. Друкаваліся яны напрыканцы трыццатых гадоў у акадэмічным летапісе. Дык там шмат публіцыстычных развагаў пра жыццё ўвогуле, пра чалавека з ягонымі жаданнямі і памкненнямі, з ягонай справядлівасцю і залішнімі патрабаваннямі, асабліва з адносінамі да падобных на сябе, да таго ж ва ўмовах, якія не гэтулькі можна назваць выключнымі, хутчэй, не зусім звычайнымі, выдуманымі пісьменнікам-рэалістам. Дзіўна, але нават Леў Мікалаевіч не заўсёды зводзіў у тых сваіх развагах адно з адным; часам выглядаў бездапаможна. Выходзіць, чалавек з ягонай трапяткой душой і тая нябачная сіла, якая нібыта валодае ім, мацней за самае філасофскае перакананне… Хоць, з другога боку, колькі анемічных вобразаў, колькі вялых і недакладных думак літаральна выціснулі з сябе гэтак званыя творцы ва ўсіх відах разумовай дзейнасці, ва ўсіх жанрах гуманітарнай і мастацкай творчасці, спрабуючы навязаць іх нейкай групе людзей альбо нейкай частцы чалавецтва. Адсюль – нямала людскіх памылак, а страшней, пакутаў. Шкада, што гэта робіцца выразным, паддаецца спасціжэнню толькі на самых дрогкіх паваротах гісторыі.
Добра гэта ці дрэнна, аднак майму пакаленню таксама давялося трапіць на свой дрогкі паваротак гісторыі. Між тым, мала хто з гэтага пакалення зможа шчыра сказаць, што нічога нечаканага для яго няма ў гэтых раптоўных зменах жыцця, нават грамадскага ладу; можна сцвярджаць, што ўсіх нас спасцігла цяжкае адчуванне бездапаможнасці, якая найперш зыходзіць не гэтулькі ад усведамлення альбо неўсведамлення нечага, колькі ад непаразумення паміж людзьмі. Асабліва гэтае цяжкае адчуванне ўзмацняецца ад цяперашняй злашчаснай вайны ў Чачні. Зноў рускі экспансіянізм паказаў свой адвечны твар. Чаму не «адпусціць» гэты народ на волю? Чаму не дазволіць яму дзяржаўную самастойнасць? Па-першае, чачэнцы і самі не захочуць доўга быць «на волі». Хіба ж не прыклад ім у нечым калмыкі? Па-другое, іх там, чачэнцаў, у Чачні ўжо мала і засталося. Яны цяпер – у вялікіх і малых гарадах былога Савецкага Саюза. Большасць з іх занятая, мякка кажучы, эканомікай, дакладней, патаемным гандлем, здабываннем грошай.
Мы ўсё скардзімся, што не хапае кінематаграфічных і тэатральных рэжысёраў. I не толькі ў Беларусі. Ва ўсіх былых рэспубліках. Але навошта ім быць на студыях ці ў тэатрах у належнай колькасці? Яны там не патрэбны. На рэжысёраў-пастаноўшчыкаў цяпер попыт там, дзе робіцца палітыка. Палітыкі, дакладней, палітыканы, у нашы дні занятыя пастаноўкай спектакляў – то пераваротаў, то войнаў.
Таму зноў пра тую ж бездапаможнасць, але ўжо трохі з іншым нахілам – хіба ж гэта парадак, калі ў парламенце плача зусім не з радасці Прэзідэнт краіны? Тым часам у крэслах, што ў зале пасяджэнняў вярхоўнага органа ўлады, сядзяць самазадаволеныя дзецюкі і патаемна, аднымі вачамі ўсміхаюцца, як езуіты.
Цікава, ці зменяць у лепшы структурны бок дэпутацкі корпус сёлетнія выбары? Нашаму парламенту патрэбны такія грамадскія якасці, як інтэлігентнасць выбраннікаў, талерантнасць, прафесіяналізм (не ў сэнс парламенцкім, а ўвогуле – прафесіяналізм кожнага ў сваёй сферы дзейнасці), нарэшце, звычайная чалавечнасць і абавязковасць хоць бы перад сваімі выбаршчыкамі… Гэта не так ужо і мала, калі нават не ўсё ў гэтым.
Завуць і мяне добрыя людзі таксама выбірацца. Цяжка аднаму ў такой справе, амаль немагчыма. Магу прызнацца, як кідаўся адзін на адзін мінулыя выбары, наважваючыся працягваць у Вярхоўным Савеце карысную для народа справу. Асабліва падахвочваў да гэтага вопыт прыняцця закона аб мовах у рэспубліцы, калі мы дамагліся дзяржаўнасці беларускай. Дарэчы, даволі дакладнае з факталагічнага боку інтэрв’ю пра гэта надрукавана летась у зборніку «Спадчына», які склала і выдала таварыства «Спадчына», што дзейнічае ў якасці клуба вось ужо нямала гадоў. Дасюль мне чамусці не выпадала расказаць людзям, як ажно два разы мяне спасцігла няўдача на мінулых выбарах. Спярша здавалася, што асаблівай цяжкасці не прадбачыцца. У Крупскім раёне прынялі добра. Да таго па той акрузе ажно колькі разоў запар выбіраўся касманаўт Кавалёнак. I вось ён раптам паведаміў у раён, што больш не будзе балатавацца ў дэпутаты рэспубліканскага Вярхоўнага Савета. Значыць, вызвалілася месца. У Мінскім абкоме, дзе я быў членам Пленума, падказалі падацца ў Крупкі. Але не паспеў я тры разы пракукарэкаць на сходах выбаршчыкаў, як адумаўся Кавалёнак. Дык хіба мне змагацца з ім? Яму ж у Крупках, на плошчы, помнік стаіць! Не, падумаў я, з помнікамі жывыя не павінны змагацца. Адно што безвынікова, па-другое, мала прыстойна. Тады павезлі мяне мае давераныя асобы з Крупак у Мар’іну Горку. А там яшчэ горай – супраць аднаго «чужога», г. зн. супраць мяне, вылучылі яшчэ каля дзясятка «сваіх». У выніку самым уплывовым сярод нас у раёне аказаўся намеснік начальніка міліцыі…
Прыгадаю гэта без шкадавання. Практыка парламенцкай дзейнасці дванаццатага склікання навочна высветліва няздольнасць шматлікіх дэпутатаў, а найбольш выявіла іхні маральны крах…
Перад тым я сказаў, што цяжка аднаму выбірацца. Гэта праўда. Але ж цяпер яшчэ цяжэй рашыцца на выбары ўвогуле.
Думаю, не лішне будзе прадоўжыць гэтую думку. Праўда, пры гэтым ёсць адна небяспека, якая можа выклікаць непрыязнасць. Я – пра апазіцыю Народнага фронту ў ВС. Некалі амбітныя хлопцы ўзыходзілі на трыбуну пад ухвальныя крыкі натоўпу, што збіраўся на плошчы перад Домам урада і пад улюлюканне гэтак званых чырвона-карычневых, якія таксама амаль непрыкметна туліліся на той жа плошчы, а што цяпер Былыя народныя абаронцы з абшарпанымі даспехамі ледзь звязваюць на той жа трыбуне слова са словам, бо не стае канструктыўных ідэй, а на антыкамунізме выязджаць больш немагчыма. Ці не таму не знайшо водгуку ў народзе і антыкарупцыйны даклад спадара Антончыка? Ім нашым сябрам з Народнага фронту, чамусьці зусім няўцям, што калі б не яны, бадай, кожны асабіста, то ўлада, за якую яны нібыта сур’ёзна змагаюцца, даўно аказалася б у іхніх руках. Адбылося штосьці адваротнае таму, на што беларусы спадзяваліся. Бальшавіцкая ілюзія незамяшчальнасці ў Народным фронце атрымала сваё гіпертрафічнае выяўленне, Я ўсё думаю, як бы развіваўся наш дэмакратычны рух, калі б застаўся жыць Міхась Ткачоў?
Але ж ці не пара нам пакіраваць на другія рэйкі? Мне, напрыклад, даўно карціць расказаць, як мы з Вярцінскім і Грачанікавым ездзілі ў Вільнюс, калі там адбывалася апошняя Дэкада беларускай літаратуры і мастацтва.
Кветкі Каліноўскаму
Анатоль Вярцінскі працаваў тады, здаецца, адказным сакратаром у Саюзе пісьменнікаў БССР. Праўда, называю гэта па памяці, але ва ўсякім разе, як бы там ні было на самай справе, толькі ў гэтым ёсць праўда – яны (і Анатоль Ільіч, і Анатоль Сямёнавіч) мелі нейкую службу ў той час у доме па вуліцы Энгельса. I вось пачалася дэкада. Цяпер пра даўнія нашы дэкады часам гавораць зняважліва. Дарэчы, як і амаль пра ўсё, што адбывалася ў тым пасляваенным часе. Але падобнае стаўленне да мінулага з’явілася вынікам усеагульнага нігілізму, з жадання патаптацца нават на святых справах. I найперш робяць гэта спадары і спадарыні, якія прымалі тады ў іх самы чынны ўдзел, быццам ім свярбіць з таго часу, быццам яны набраліся ў тых паездках лішаю ці каросты, і вось цяпер настаў момант вылечыцца адным разам ад усяго. Тым часам прычынай можа быць і іншае – чаму б не паказаць, як цябе некалі гвалцілі, накіроўваючы зусім не туды, куды душа ляжала; як адбіралі свабоду творчасці, купляючы яе ўсялякімі падачкамі. А між тым за месца ў дэлегацыі на паездку за межы рэспублікі ішлі паміж творцамі тайныя альбо яўныя «патасоўкі», таварыш таварышу ножку падстаўляў… Як кажуць, справы мінулых часоў. Ну і д’ябал з імі! Хоць, з другога боку, у ранейшай нашай літаратурна-мастацка-грамадскай мітусні шмат было таго, што і цяпер, у тлумныя і няверныя гады, называецца плённымі сувязямі. Ці могуць нармальна развівацца літаратура і мастацтва ў абмежаванай прасторы, без выхаду на суседнія народы, без ведання творчых працэсаў, што адбываюцца ў суседзяў, без узаемаабмену, нарэшце, без знаёмай песні, якая, хоць і на свой лад, усё-ткі амаль аднолькава гучыць з вуснаў усіх прысутных за сталом. Дзіўна, але ў мяне ёсць нават пасведчанне тамады грузінскага стала. Між тым, як вы разумееце, я ўвесь час гаварыць хачу не пра гэта. Відаць, нейкая пабочная сіла накіроўвае думку на падобныя адступленні. У прозе, у паэзіі ёсць такое паняцце, як лірычнае адступленне, калі раптам паяўляецца магчымасць убачыць, здавалася б, зусім нечаканую рэч, развіць яе, зрабіць яе правадзейным элементам мастацкага твора… Помню, прыехалі мы ў Вільнюс надвечар, у гасцініцы нікога з нашых ужо не было – сказалі, што беларусы на чарговым планавым мерапрыемстве, дакладней, у гасцях у літоўскіх пісьменнікаў. З уладкаваннем у гасцініцу праблем не ўзнікла, бо Вярцінскі перад гэтым званіў у літоўскі Саюз пісьменнікаў, з кімсьці дамаўляўся аб начлегу на адны суткі; мы тут жа пайшлі шукаць афіцыйную дэлегацыю. I праўда, нашы знаходзіліся ў літоўскім Саюзе пісьменнікаў. Старэйшыя, маладзейшыя. З жанчын, калі яшчэ памяць мая на штосьці здольная, шыкавалі ў новых сукенках з перакінутымі цераз плечы прыгожымі літоўскімі стужкамі Алена Васілевіч, Еўдакія Лось, Данута Бічэль, Вера Вярба, Таіса Бондар… Пісьменнікаў, узначаленых Максімам Танкам, таксама хапала. Зразумела, што ўвесь склад кіраўніцтва (тады яшчэ ў старшыні былі намеснікі), старэйшыя кансультанты, актыўныя па тым часе паэты і празаікі, супрацоўнікі часопісаў. Зрэшты, я ўсіх не помню, хто быў у той зале літоўскага Саюза пісьменнікаў, дзе замест сталоў стаялі бочкі. Літоўскія пісьменнікі ўсё роўна як чакалі нас, і мы далучыліся да дэлегацыі – сустрэлі нас цёпла, завязалі свае традыцыйныя стужкі; мы тут жа «растварыліся» паміж сваіх і чужых, дарма што Вярцінскаму, здаецца, давялося тлумачыць камусьці з кіраўніцтва, чаму мы раптам з’явіліся ў Вільнюсе. Неўзабаве ўсе – і літоўцы, і беларусы разабраліся па кампаніях, паселі вакол бочак. Мне нечакана выпала трапіць сярод пісьменнікаў, дзе апынуўся Іёзас Авіжус. Раман яго «Страчаны дом» тады грымеў па ўсім Савецкім Саюзе, ва ўсіх рэспубліках хапаліся перакладаць яго. Гэта цяпер некаторыя спрабуюць давесці маладому пакаленню, што ў савецкі час і Ленінская, і ўсе іншыя прэміі давалі за абы-што. Не, глыбока не так. Якраз наадварот – творы адбіраліся самыя лепшыя. Вядома, якія сацыялістычную ідэю не адкрыта скажалі. Таму і попыт у чытачоў быў на лаўрэцкія творы сапраўдны. Казалі, што ў сталінскія гады кожны сакратар райкома партыі павінен быў трымаць на кніжнай этажэрцы ў кабінеце паэму, аповесць ці раман, якія ўдастойваліся вышэйшай адзнакі. А раз трымалі – то і чыталі. Такія былі абавязковыя часы, такая эпоха. Зразумелая справа, што і мне апынуцца побач з Авіжусам стала за гонар, балазе, чалавек ён аказаўся мілы, як добры беларус. Мікола Ткачоў тады ўжо, здаецца, быў дырэктарам выдавецтва, і ён тут жа пачаў падбухторваць узяцца за пераклад на беларускую мову «Страчанага дома». Ну а пакуль у зале патухла святло, і маладыя хлопцы ў рэстараннай форме пачалі абліваць спіртам паляўнічыя каўбаскі, што з’явіліся на бочках-сталах на бляшаных падносах. Цемната ўскінулася ўгору, над бочкамі сталі відаць чалавечыя твары. Усе ахнулі ад захаплення, і беларусы, назіраючы, як гэта робяць гаспадары, падступіліся з вялікай ахвотаю да паляўнічых каўбасак, на якіх палаў спірт… Пілі мы і елі ў той вечар, як у гасцях. Тады выходзілі колькі разоў на вуліцу, дзівіліся на восеньскія зоркі (а надыходзіла восень), гаманілі, у нечым кляліся і былі ў вялікай суседскай згодзе – ні табе звадак, ні табе папрокаў, ні табе тэрытарыяльных прэтэнзій!..
Назаўтра мне ў нумар пазваніў Альбінас Жукаўскас. Было зусім рана, і ён мяне, прызнацца, разбудзіў. Сказаў, калі няма ніякіх пярэчанняў, то ён прыйдзе зараз у гасцініцу, прынясе з сабой сняданак, бо ў рэстаране яшчэ нічога не атрымаеш. Сказаў таксама, што ён пазваніў ужо Васілю Быкаву, Веры Вярбе. Словам, пакуль пачнецца афіцыйная праца ў дэлегацыі, мы паспеем прывеціць адзін аднаго і паразумецца. Але Жукаўскаса хтосьці ў гасцініцы перахапіў, няйначай загаварыў, і пра мяне было забыта. Як казала звычайна мая маці, тае бяды! Пасля сняданку ў гасцінічным буфеце мы з Вярцінскім і Грачанікавым адшукалі машыну, на якой прыехалі з Мінска, пачалі падумваць аб вяртанні дамоў, бо аб далучэнні да афіцыйнай дэлегацыі і гаворкі быць не магло: спісы не абы-дзе зацвярджалі! У той дзень першым пунктам у праграме дэкады стаяла ўскладанне вянкоў, кветак да помніка Леніну. Цяпер цяжка сказаць, чаму гэта не было зроблена ў першы дзень, усё роўна як па літоўскаму недагляду. Ясная справа, што і нам, нават калі мы выпадкова апынуліся ў Вільнюсе, належала прысутнічаць на плошчы. Так мы і зрабілі. Цырымонія ўскладання адбылася, можна сказаць, імгненна. Мы ўтрох не паспелі наблізіцца да помніка са сваімі кветкамі, як машыны афіцыйнай дэлегацыі ўжо паблісквалі на павароце заднімі агеньчыкамі на наступнай вуліцы.
Глядзім – на плошчы застаўся чамусьці Альфонсас Малдоніс, прыгожы і таленавіты літоўскі паэт, які пасля, праз колькі гадоў, узначаліў у Вільнюсе Саюз пісьменнікаў рэспублікі. Сышліся, парукаліся. Кажам, збіраемся ехаць дамоў. Не, круціць галавой, мы вас гэтак проста са сваёй сталіцы не выпусцім. Вось зараз пойдзем каштаваць парсюковыя ножкі з вараным гарохам. Хто ж адмовіцца? Ідзем сабе па плошчы і раптам на самым краі бачым дзве магілы – Каліноўскага і Серакоўскага; абодва павешаныя ў гэтым горадзе, абодва пахаваныя тут. Дзве дарагія беларусам магілы, і на іх ані кветкі; і гэта ў той час, калі ля помніка правадыру ўсясветнага пралетарыяту іх ледзь не па калені яму. Пастаялі мы каля плітаў, паглядзелі на іх, зразумела, смутак нас узяў. А народ тым часам усё не разыходзіцца, быццам чакае яшчэ нечага. З дакорлівай усмешкай пазірае на нас сумленнейшы Малдоніс!.. Маўляў, што ж вы?
– Дзе ж набыць кветак? – пытаемся ў Малдоніса.
– А навошта іх набываць? – адказвае той. – Зараз будуць. – Ён ужо зразумеў, на што мы рашыліся, не сказаўшы адзін аднаму ні слова.
I праўда, падбег нейкі чалавек, раздаў нам кветкі. Мы сталі ў пашане на вачах мноства людзей каля дарагіх нам магілаў, схілілі галовы, а тады ступілі па колькі крокаў наперад, паклалі на мармур кветкі. I раптам пачулі, як выбухнула вакол плошчы воплескамі цішыня!..
Затрымлівацца каля магілаў мы не сталі, Малдоніс павёў нас паказваць муры, дзе правёў свае апошнія хвіліны Каліноўскі. Мы шмат гаварылі пра яго, але пра галоўнае маўчалі – пра тое, што зрабілі ўчынак, які выратаваў у вачах жыхароў літоўскай сталіцы гонар беларусаў.
У кавярні глыбокага скляпення, куды неўзабаве прывёў нас Малдоніс, мы сапраўды са смакам упершыню пакаштавалі і нашу колішнюю беларускую страву – свіныя ногі з пражаным гарохам.
Між тым нашым таварышам – і цэкоўскім, і саюзаўскім – яшчэ ў Вільнюсе стала вядома, што нейкія інсургенты займаліся на ленінскай плошчы недазволенай самачыннасцю. Мы, вінаватыя ў тым, прышчамілі былі свае гніды, прыціхлі, але дачакаліся, што неяк хутка справа аціхла і інквізіцыя не сабралася караць ці мілаваць. Можа, ні літоўскаму, ні беларускаму боку не выпадала распачынаць даследаванне па вельмі далікатнай справе. Да таго ж, прапрацоўкі на той час ужо скончыліся, зноў на палітычнай чарзе стаяла кансалідацыя з творчай інтэлігенцыяй.
Цяпер можна ацэньваць той наш учынак усяляк, можна нават у героі падавацца, але калі прыгадваеш яго, то першае, што прыходзіць на памяць, – гэта маўклівае вяртанне ў Мінск, адно хапала свядомага жадання спыніцца каля якога-небудзь прадуктовага магазіна ў тым альбо іншым гарадку ды купіць бутэльку. Не трэба забывацца, што мы былі маладыя і моцныя.
Здаецца, Малдонісу таксама нічога не было за ўдзел у несанкцыянаваным ускладанні кветак да магілаў Каліноўскага і Серакоўскага.
Заяц, лясная паляна і белы снег
Учора прыходзіў да мяне адзін паэт. Ён выдае газету, і даволі цікавую па цяперашнім часе. Прынамсі, я з ахвотаю чытаю яе, дарма што маю не кожны нумар: нешта ў ёй засталося ад нашых старых газет, аднак моцна адчуваюцца, калі можна сказаць так, павевы новага часу. Наогул, відаць, немагчыма цяпер застацца ў тым даўно-нядаўнім часе, нават каб і рабіў моцныя высілкі. Жыццё само бярэ кожнага чалавека за каршэнь – ці то гэта рэдактар, ці то звычайны журналіст, не кажучы пра пісьменнікаў з іх трапяткімі душамі; шмат хто з чыноўнікаў таксама спрабуе ўпрыкмет ці патаемна пераскочыць са старога часу ў новы, хоць ім, здаецца, найцяжэй гэта рабіць, бо большая частка з іх у гады перабудовы перасела зусім механічна з крэсла ў крэсла, а некаторыя дык проста адно перайшлі са старымі крэсламі ў іншыя памяшканні, набыўшы такім чынам і новую афарбоўку. Вядома, у гэтай механічнасці было штосьці станоўчае, калі браць пад увагу пераемнасць у кадравай сферы, але ж псіхалогія зацятага чыноўніка – гэта нешта з галіны страшнага… Знаёмы рэдактар, які прыходзіў учора, сапраўды даволі спрытна пакуль балансуе паміж старым і новым. У газеце даволі часта можна пабачыць цікавыя, нават нечаканыя фотаграфічныя калажы, шмат цікавых перадрукаў з іншых друкаваных крыніц, ёсць чытабельныя матэрыялы. Але ж рэдактару гэты раз чамусьці вельмі карцела пачуць ад мяне ўражанне аб сваёй газеце больш падрабязнае, прафесійнае. I я сказаў, што на старонках ягонай газеты шмат пустога месца. Зразумець падобны адказ не кожны здольны адразу. Мне таксама давялося тлумачыць свае словы: пустата ад таго, што інфармацыйны матэрыял змяшчаецца неабавязковы, а праблемных тэм бракуе, дарма што газета даволі выразна выказваецца і па ўрадавых рашэннях, і па маніпуляцыях палітычных партый. А самае крыўднае – мала ў ёй рэпартажаў, нарысаў пра чалавека; зусім знікла са старонак прырода. Тым часам мне, напрыклад, даўно ўжо хочацца прачытаць дзе-небудзь штосьці накшталт такога: ідзе чалавек зімовым днём па лесе, выходзіць нечакана на паляну з бялюткім снегам, ад якога ажно ўваччу неспакойна, і на ўскрайку паляны раптам бачыць зайца; той выскачыў аднекуль з гушчару, сеў на снезе стаўбунком і заціх ад ляснога хараства і цудоўнага дня. Хіба ж не здрыганецца хоць у каго ад гэтага малюнка ў радаснай трывозе сэрца? Хіба не стоіцца жывая істота з розумам ды эмоцыямі на месцы, каб, крый бог, незнарок не парушыць чужую ўрачыстасць?
Аказваецца, штосьці падобнае патрэбна чалавеку заўсёды – той жа заяц, тая ж лясная паляна і белы снег…
Не ведаю, ці пераканаўчае было маё захапленне прыродай, у якую трэба вярнуць чалавека, але ў вачах рэдактара не патухаў агеньчык.
Цяпер моцна, ажно ці не сілаю, вяртаюць чалавека ў царкву, далучаюць да розных фетышаў; між тым, найперш неабходна паварочваць яго ў гэты храм, надта не задумваючыся, якому богу ён там стане маліцца; можа, нават ніякаму, але сябе, сваю душу хутчэй знойдзе, чым дзе.
Перад рэдактарам я намаляваў гэткую карцінку, бадай, таму, што ў жыцці назіраў штосьці падобнае.
Аднаго разу ўзялі мае землякі і мяне на паляванне. Прызнаюся, ніякі я не паляўнічы. I калі на тое пайшло, то і на паляванне хаджу без зброі. Проста, рукі ў кішэні, дарма што гаспадарам-наладжвальнікам даводзіцца пільнаваць мяне тады ўвесь час. Здаралася, што дзік альбо лось, нават трапяткая казуля, ратуючыся ад узброеных людзей, выскоквалі проста на мяне. I тады ім шанцавала. Ніхто з паляўнічых блізка каля мяне звычайна не страляў.
Пад Бялынкавічамі, дзе праходзіла тое паляванне, лось быў пакладзены досыць хутка. Не паспелі загаўкаць у балоце сабакі, як пачуліся адзін за адным два стрэлы. Сабакі яшчэ пашумелі трохі, затым заціхлі, і на лінку пачалі выходзіць мясцовыя дзецюкі з ружжамі. Неўзабаве каля капца, на скрыжаванні межавых лінак, сабраўся гурт. Пачаліся размовы. Здавалася, нікому ўжо нават не рупіла паляванне. Паступова гурт расступаўся на бакі. З паляўнічых утварылася кола. Ужо плыў дым ад цыгарэт, раставаў начны сняжок. У лесе станавілася мокра. Пара падавацца да аўтамашынаў, дзе знаходзіліся харчовыя прыпасы; тым больш, паўз капец, дзе мы выбралі першы прыпынак, ужо пранеслі на цэлафанавай плёнцы ласёвыя вантробы, якія нібыта дыміліся на восеньскім халадку; гэта значыць, паляванне згортвалася. Але вось зноў пачуўся недзе ў гушчары брэх, і хтосьці з дзядзькоў сказаў:
– На зайца…
Астатнія паляўнічыя і ахвочыя да дзічыны заківалі галовамі, маўляў, ага, так, а тады пачалі ўдакладняць, як гучыць сабачы голас – на вепрука, на лася, на казулю, на бабра, на барсука, на вожыка, нарэшце, на чалавека… Дзіва, але я і сам стаў прыгадваць, што дзядзькі мелі рацыю – штосьці падобнае і мне ў былыя гады даводзілася адрозніваць у сабачым брэху, шкада толькі, што без чужой падказкі цяпер няздольны ўжо зрабіць тое. Забываюцца галасы птушак, назвы траў… Блытаюцца колеры і пахі… Між тым, патроху можна было здагадацца, што сабака накіроўваў зайца на наш гурт, да размежавальнага капца, ад якога разыходзіліся на чатыры бакі лесаўпарадчыя кварталы. Ды што заяц у параўнанні з ласём? Кампанія наша ўжо наважана была на ягоную печань, якую абавязкова хто-небудзь з паляўнічых умеў засмажыць калі не па-магнацку, то па-губернатарску. Пры гэтым не лішне згадаць нават, што багатыя ў старыя часы аднымі вантробамі і абыходзіліся на паляванні, пакідаючы ваўкам нечапаныя звярыныя тушы.
А заяц наш, падняты сабакам, тым часам усё яшчэ не меў шчасця адарвацца ад свайго наўздагоншчыка. Сабачы брэх быў лёгкі і метадычны, няцяжка было зразумець, што абодва – і сабака, і заяц – трымаліся на адпаведнай адлегласці, дакладней, беглі на адной і той адлегласці адзін ад аднаго. Здавалася, пагоня гэта будзе бясконцай. Але дарэмна. Раптам у наша кола, дзе не сціхала гамонка, ускочыў заяц, знайшоўшы месца паміж двума паляўнічымі. Здарылася нагэтулькі нечакана, што ўсе астатнія паляўнічыя пахапаліся за ружжы ды пачалі наводзіць на небараку, які апынуўся пасярод іх. Зноў жа, я стаяў без ружжа, таму нічога мне не трэба было рабіць; аднак і я на імгненне паддаўся агульнаму настрою. Ува мне ўзнікла паляўнічае замарачэнне. Але ў наступны момант у галаве нібыта пасвятлела, прынамсі, знікла тое замарачэнне, і я з жахам убачыў, што ўсе паляўнічыя ў нашым коле, спрабуючы ўзяць на мушку ашалелага зайца, які кідаўся, можа, без надзеі на выратаванне, гатовыя страляць адзін у аднаго. Твары знаёмых дзядзькоў зрабіліся нейкімі нялюдскімі – у каго проста пакутліва-сутаргавыя, у каго – знявечана радасныя, у каго – звышнапружаныя, акурат у гэтым зайцы знаходзілася апраўданне не толькі ўсяго патрачанага дня, але і штосьці большае. Мне зрабілася страшна за людзей, і я, скіраваны раптоўным прасвятленнем, моцна падцяў зайца нагой, выкінуў насупраць за кола. Быў ён восеньскі, наеты, таму цяжкі, але ўсё-ткі не павіснуў на маёй правай назе. Здарылася вызваленне звярка, як кажуць, вокамгненна, бо першы стрэл наўздагон быў зроблены ўжо тады, калі ён пераскочыў лінку і сігануў у маларослы ельнік. Дзіва, але сабака не пагнаўся за ахвярай, няйначай, палічыўшы, што сваё зрабіў раней, калі прыгнаў зайца да гэтага капца. Паляўнічыя таксама настралялі наўздагон, толькі дзеля таго, каб разрадзіць напружанне. Вядома, сёй-той адпусціў пра небараку слоўца-другое – без «перцу» ў падобных выпадках таксама нельга, сёй-той пакруціў галавой, відаць, падумаўшы, што магло выйсці, каб хтосьці не вытрымаў ды стрэліў у касога, ну а сёй-той нервова засмяяўся, акурат ад душы. Пара было ісці да вогнішча, і мы, выцягнуўшыся ў ланцуг, патупалі бліжэй да свежыны. Ну а дзе скварка, там і чарка, балазе, тады ў нашым раёне працавалі два спіртзаводы. Другі дык і зусім блізка – у Бялынкавічах. Дзядзькі каля вогнішча пачалі піць ды есці, не мінула і мяне гэтая доля, але неўзабаве ўсё-ткі я непрыкметна адышоўся ад паляўнічага гурту, накіраваўся да таго капца, дзе гэткім незвычайным чынам выратаваў зайца. I як жа быў здзіўлены, калі непадалёк ад капца ўбачыў беляка зноў. Ён сядзеў на палянцы пад елачкай, наструнены, няйначай, гатовы зрэагаваць на любую небяспеку. Цяжка сказаць, свядома ён затрымаўся на палянцы, прыцярушанай белым снегам, які не крануў ранішні водліг, ці не, можа, яму хапіла ўжо страху, і ён гэтак нахабна занядбаў ім. Магло стацца, што спрадвечны інстынкт падказаў трапяткому звярку – чым бліжэй да страшных людзей, тым цалей. Маё з’яўленне на палянцы не выклікала ў яго жадання ўцякаць далей, да таго ж, я сцяўся ўвесь, баючыся нарабіць непатрэбнага шуму. Мне чамусьці ў тыя хвіліны здавалася, быццам заяц нейкім сваім пачуццём здагадваецца, што гэта я выручыў яго, значыць, і цяпер не зраблю блага. Так мы і стаялі колькі часу адзін супроць аднаго. Хоць ён і не паварочваў галавы, баючыся, што нешта пры гэтым зазвініць на шыі, але мне здавалася, ён тым не менш добра бачыць чалавека, які, можна сказаць, знарок яго адшукаў…
Адсюль вось і малюнак той такі з’явіўся ў маім уяўленні пры размове з рэдактарам, чаго не хапае газеце. Сапраўды, а чаму раптам не адвесці месца на адной са старонак для падобнай замалёўкі? Чаму дэпутат Антончык, а не заяц, лясная паляна і белы снег? Скажуць, грамадства чакае адказу на шматлікія пытанні, асабліва на тое, хто і як разрабаваў Беларусь за кароткі час. Канечне, важна гэта нарэшце ведаць народу. Але хто адкажа за грубасць людское душы, хто возьме на сябе віну за парушаную пераемнасць пакаленняў?
Зубры ў Белавежы
Памёр Уладзімір Андрэевіч Калеснік, чалавек далікатны, разумны і не па цяперашнім часе добразычлівы. У Брэсце мне даводзілася заходзіць да яго колькі разоў, а так, у Саюзе пісьменнікаў, сустракаліся, можна сказаць, часта. Казалі, што паміраў ён доўга і цяжка, аднак гэта ўжо як каму выпадае. Я недзе цешу, напрыклад, сябе, што маці мая ў Новай Мышы за Баранавічамі адышла на той свет лёгка, прынамсі, без пакутаў, бо цяпер ведаю, у якія хвіліны таго чэрвеньскага дня развітвалася яна з жыццём на гэтым свеце, і маю магчымасць супаставіць тое-сёе. У кожным разе, асабіста мне ў яе перадсмяротныя хвіліны было і лёгка, бадай, як ніколі, дыхаць, і лёгка жыць. Значыць, ёй ад мяне нічога не трэба было. I яшчэ колькі часу пасля яна прыходзіла да мяне ў снах, каб пабудзіць перад чарговым прыступам стэнакардыі… Калеснік таксама быў з тых людзей, што насіў за пазухай ласку для ўсіх, каго паважаў.
Можна, вядома, устанавіць дакладны год, але якое гэта мае значэнне? Я маю на ўвазе год, калі Уладзімір Андрэевіч вазіў мяне на сваёй аўтамашыне ў Белавежскую пушчу. Здаецца, было гэта пасля прэм’еры спектакля паводле майго рамана «Апраўданне крыві» ў абласным драматычным тэатры, які ажыццявіў рэжысёр Сяргей Яўдошанка. Спектакль Калесніку не дужа спадабаўся, і ён сказаў – шуму зашмат, стрэлаў; вам хацелася, каб як болей людзей забіць на сцэне, хоць я падобнага граху за сабой ніколі не адчуваў, але чалавек гаварыў дасведчаны і ў мастацтве, і ў тым жыцці, якое разгортвалася на сцэне ў спектаклі. Добра, што мы пра ўсё гэта перакінуліся словам адразу пасля прэм’еры, увечары, таму ў дарозе назаўтра абодвух займалі іншыя праблемы, звязаныя як з творчасцю, так і з тагачасным жыццём увогуле. Спадарожніка майго турбавала, напрыклад, становішча мовы ў тэатрах, дарма што брэсцкая трупа ставіла спектаклі на рускай мове, але ж руская мова таксама паступова ператваралася ў нас у штосьці знявечанае; зусім блага складваліся справы з беларускай мовай, часам тады ўжо здавалася, што мы апошнія з магіканаў, якія яшчэ хоць збольшага валодаюць ёю.
У пушчы працаваў невялікі кантынгент, калі дазволена і цяпер так мовіць, вучоных-даследчыкаў. Усе яны добра ведалі Калесніка, таму сустрэча выглядала жаданай, звычайна, як і належыць у такіх выпадках. Па пушчы з намі падахвоцілася паездзіць маладая навукоўка, сказала, што ведае ўсе дарогі; значыць, і пакажа ўсё на нашым баку. «Ну а з палякамі варта было змаўляцца раней», – ні то пашкадавала, ні то дала зразумець, што яна нічога не зробіць нам у гэтым сэнсе. Між тым, ужо церусіў дробны дождж. Лепей было паспяшацца. А тут яшчэ дырэктар запаведніка падахвоціў: «Сёння ў нас у рэстаране смажаная зубрына. Бяда, малады звер зламаў нагу. То не затрымлівайцеся ў пушчы. Увечары паласуемся зубрынай смажанай». Як кажуць, адно да аднаго. Сказаў дырэктар таксама, што ва ўрадавай рэзідэнцыі ў гэтыя дні адпачывае Янаш Кадар, венгерскі ўладар, таму, маўляў, дужа не спрабуйце быць цікаўнымі ў тым месцы. Нарэшце, мы паехалі. Не праехалі і трох кіламетраў, як за ўрадавай рэзідэнцыяй, вароты якой былі зачыненыя, убачылі ў дуброве зубра. Пад шэпт грыбнога дажджу звер скуб траву, карміўся. Уладзімір Андрэевіч тым часам меў з сабой фотаапарат, вядома, што яму тут жа закарцела зрабіць здымак. I ён вылез з машыны, пакінуўшы матор працаваць на невялікіх абаротах; набліжаўся да звера асцярожна, каб не выдаць сябе раней часу, словам, рухі рабіў з перасцярогай – усё-ткі паміж дубоў пасвіўся не хто іншы, а зубр, легендарны, казачны і, мяркуючы па расказах людзей, якія сустракаліся з ягонымі братамі ці сёстрамі, небяспечны. Зразумела, што я таксама не застаўся ў машыне. Назіркам, следам за Уладзімірам Андрэевічам, пачаў пераадольваць адлегласць ад дуба да дуба, хаваючыся ад магутнага звера, які невядома на што здольны. А звер тым часам скуб сабе траву і ані шманаў; ну, падкрадваецца хтосьці і няхай, калі яму цікава! Стала чуваць, як зашчоўкаў Калеснік фотаапаратам. Тады звер падняў галаву, павадзіў па баках, а як убачыў нас за дрэвам, то пачаў пераводзіць цяжкі позірк з аднаго на другога, балазе, адлегласць ушыркі была не такая ўжо і малая. Не ведаю, што адчуў Уладзімір Андрэевіч пад зубрыным позіркам, а ў мяне раптам пад капелюшом на галаве ўзняліся дыбком валасы. Здаецца, і страху ў душы не было, а чупрына раптам усё роўна як напухла. Калеснік перастаў здымаць, падаўся назад, не зводзячы вачэй з зубра. Адступаў ён з годнасцю, але свядома, можа, непакоіўся за мяне. Мне ж тым часам саліднасць не ўдалося захаваць, і я кінуўся подбегам да машыны. Нарэшце ўселіся, Калеснік націснуў на педалі, затым ціха, быццам у нервовасці, засмяяўся. Спадарожніца нам трапілася маўклівая, не абмовілася нават словам пра нашыя ўцёкі; затое Калеснік, акурат апраўдваючыся, пачаў расказваць, як на адным хутары, што на ўскрайку пушчы, зубр пакалечыў вясковага дзядзьку, калі той вяртаўся з Камянца нападпітку.
– Ну, то ж нападпітку, – сказала на гэта наша жанчына-спадарожніца.
Хутка мы выехалі на царскую дарогу, паглядзелі на бліжэйшыя азярыны, парослыя белымі і жоўтымі гарлачыкамі, пастаялі на нейкім гарбатым мосціку з жалезнымі парэнчамі, тады палічылі час, які нам спатрэбіцца на зваротны шлях, і зноў селі ў машыну, каб ехаць на савецка-польскую граніцу. Але туды не даехалі. Хвілін праз дваццаць убачылі на дарозе, што вяла да граніцы, чалавека, апранутага ў зашмальцаваную ватоўку, з брызентавай сяржанцкай сумкай у руцэ. За ўвесь дзень, лічы, адзін чалавек трапіўся ў пушчы, то чаму не спыніцца, тым больш што і ён сумкай пачаў паказваць, каб мы зрабілі гэтак. Хто, адкуль? Аказваецца, экскаватаршчык. Працуе цяпер на граніцы, капае нейкія канавы. Але сёння экскаватар сапсаваўся, таму ідзе дамоў. Сам пытае: куды вы, маўляў? I тут жа дзіву даецца – што там, на той граніцы, цікавага цяпер, у дождж!.. Да хутара яму яшчэ кіламетраў паўсотні ісці. Можа б, падвезлі? А як ён сабе гэта ўяўляе? Нам жа таксама неабходна паспець да цёмнага выехаць на край пушчы. Тады вазьміце з сабой: з Камянюкаў ён дабярэцца да свайго хутара. Так і зрабілі. Між тым, са слоў экскаватаршчыка, выходзіла: самая карацейшая дарога адтуль да адміністрацыйных пабудоў – былая вузкакалейка, на якой цяпер не было рэек, адзін пясчаны насып, парослы ўжо дзірваном. Так што, можна ехаць без сумнення. Мы адшукалі яе ў зарасніку, Калеснікаў аўтамабіль якраз стаў коламі па краях. «Не хвалюйцеся, – падбадзёрыў экскаватаршчык, – наперадзе перашкодаў не будзе». Нарэшце Уладзімір Андрэевіч скрануў машыну, і яна пакацілася па здзірванелым насыпе. Церусіў дождж, але над вузкакалейкай была такая густая навісь з дрэў, што ніводная кропля больш не засціла пярэдняе шкло. Шчасліва праехалі такім чынам два кіламетры, тры, чатыры, пяць… Здавалася, сапраўды, ніякай перашкоды на шляху не прадбачылася. Але недзе на сёмым кіламетры раптам убачылі зубра, дакладней, зубрыную галаву, якая быццам ляжала пасярод насыпу. Зубр стаяў побач, з левага боку. Няйначай драмаў, звесіўшы магутную галаву з моцнымі, каржакаватымі рагамі. Як кажуць, перашкоды, чым гэта, больш і не трэба. Крокаў за паўсотню ад звера мы спыніліся. Горай не прыдумаць: наперад далей не паедзеш, ні направа, ні налева таксама з’ехаць немагчыма, высока і крута, толькі назад; але колькі гэта кіламетраў давядзецца сунуцца адваротным ходам? I тым не менш Уладзімір Андрэевіч ужо гатовы быў уключыць задні ход. Але нечакана выратаваў становішча экскаватаршчык. Моўчкі вылез з машыны, пакрочыў да зубра. Не паспелі мы засцерагальнае слова выгукнуць, як чалавек замахнуўся сваёй брызентавай сумкай і ляснуў страшнага звера па рагах.
Маючы на ўвазе нашыя няўдалыя ўцёкі ад аднаго зубрынага позірку, можна было цяпер уявіць, што можа адбыцца ў лясной гушчэчы. Але экскаватаршчык, аказваецца, ведаў, што рабіў. Патрывожаны зубр зусім не ўскіпеў на чалавека, павярнуўся ад нечаканага ўдару, а затым адбегся ад вузкакалейкі і спыніўся, быццам у роздуме, як яму паводзіць сябе далей з нахабнымі людзьмі, што патрывожылі ягоны спакой. Мы, вядома, скарысталі такую затрымку, машына ўмомант прамінула тое месца, дзе ўсё яшчэ стаяў экскаватаршчык са сваёй вайсковай сумкай; той сеў, як і раней, на задняе сядзенне, побач з нашай экскурсаводкай; зразумела, што затрымлівацца не было сэнсу, тым больш што нам пашанцавала: па-першае, злосці ў адказ ад зубра не мелі, па-другое, адпала патрэба сунуцца задам, каб трапіць на дарогу. I тым не менш, мы трохі паміж сабой раздражнёна пагаварылі. Вядома, найбольш дасталося экскаватаршчыку. «Гэта ж добра, што так скончылася, – дакараў яго на правах старэйшага Уладзімір Андрэевіч. – А што было б, калі б ён падняў вас на рогі?» Экскаватаршчык смяяўся, пераконваючы нас, што так не бывае. I тут жа расказаў выпадак са свайго жыцця на хутары. Аказваецца, увосень зубры бадзяючыся па пушчы, выходзяць з яе на ўзлескі, да вёсак і хутароў, да чалавечага жытла. Бывае, што яны і начуюць, кладучыся спаць дзе-небудзь за хлевам. А ўранні альбо застаюцца паблізу паселішча, альбо падаюцца ў сваёй вандроўцы далей. У гэтакія дні ў іх мірнае суіснаванне з вясковай жывёлай, і з надакучлівымі сабакамі… Словам, ніхто нікога нават не асцерагаецца, не тое што баіцца. Ноч, пра якую згадаў экскаватаршчык, выдалася з густым, непраглядным туманам, а яму давялося вяртацца аднекуль на хутар ужо, бадай, пад ранне. I ён набрыў у тумане на зубрыную сям’ю, якая таксама абначылася на хутары. Натрапіў, спатыкнуўся, упаўшы зверу на рогі. Дык што вы думаеце? Той нават не зварухнуў галавой, каб скінуць чалавека. Як ляжаў ціха ў дрымоце, гэтак і застаўся ляжаць, даўшы магчымасць гаспадару хутара хутка ачомацца. З зубрыных рагоў наш цяперашні знаёмы ўставаў бы з крэсла. Як можна было зразумець з ягоных слоў, самы мірны звер – гэта зубр.
Да пушчанскага рэстарана даехалі без прыгод. Дырэктар запаведнікі не падмануў – была і смажаная зубрына ў меню. Мы пакаштавалі – асаблівага смаку не было ў тых кавалках, якія прынеслі нам з кухні, – звычайная ялавічына. Але дырэктар, які далучыўся ў рэстаране да нашага стала, няйначай з павагай да Калесніка, выдаў сакрэт – зубр не калечыў нагі, яго забілі… для Кадара. Нават не на паляванні, проста так: ціха употай…
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Послесловие к книге В. Липского и Б. Чалого «Люби меня при всякой доле»
Эти слова из давней песни. А из песни, как говорится, слова не выкинешь. Припомнились они при чтении книги «Люби меня при всякой доле».
Написали книгу два писателя, украинский и белорусский. Богдана Чалого и Владимира Липского знаю давно. Один, Богдан Чалый, с боями прошел в войну, считай, всю Белоруссию, закончил ее в Берлине. Другой был тогда ребенком, и его судьба могла оказаться печальной – мало ли детей погибло в войну. Или же оказалось в Германии… Но книги такой, признаться, не ожидал. Мы о многом писали, об этом – нет. Казалось, все давно быльем поросло.
Как написана книга, судить читателям. Хотя и мне в кратком слове своем нельзя умолчать вот о чем – много в этой книге человеческой страсти и боли. Она о жизни людей, почти еще детей, в тяжелых условиях фашистской неволи, о трагических судьбах. Ведь многие из того фашистского ада не вернулись в родные хаты, остались лежать навеки в земле на чужбине.
Спустя сорок три года после войны в Киеве встречались бывшие малолетние узники немецких концлагерей. Тогдашние дети, теперь, естественно, взрослые люди. Осталось их не более трех тысяч. Хорошо сделал Детский фонд, организовав эту встречу. Думается, что книга Богдана Чалого и Владимира Липского могла бы в принципе иметь продолжение. Однако и то, что уже есть здесь, обжигает душу…
Я, может, и взялся за перо сейчас потому, что обжегся ею, особенно, когда прочел о Наде Маргеловой, моей землячке. До самого последнего времени в Прусинской Буде на Могилевщине ничего не знали о ней. И вдруг писатели привозят свидетельство о смерти. Ничего не скажешь, немцы и в ту страшную войну отличались аккуратностью в этом смысле!..
Признаюсь, в романе, что теперь пишу, мне также хотелось вернуться в то время, поведать о мальчиках и девочках, которых увозили в неметчину. Помню, как это происходило в нашей деревне, Великом Бору. Сорок второй год, на майдане перед волостным правлением – обреченные на каторгу и такие же плачущие их родители. Потом приходили из Германии от некоторых письма, часто вымаранные цензурой. И лишь по отдельным приметам, более всего – по сравнению с деревенскими околичностями можно было догадаться, как им живется в неволе, которую оккупационные власти выдавали на своих плакатах раем.
Отказаться ехать было нельзя. Правда, кое-кто из родителей «откупливал» своих детей у немцев, старост и полицаев. Но таких случаев помнят теперь немного. Даже Надя Маргелова, у которой как будто и появилась возможность отстать, спрятаться, и то не решилась на это. «За меня вас поубивают», – сказала она сестре.
Такова война, такова оккупация… Известно, что в той же Прусинской Буде, когда поблизости была обстреляна партизанами немецкая автомашина, за каждую пробоину оккупанты взяли в деревне по заложнику. А их, тех пробоин, кажется, насчитали семь.
Да, и наши деревенские девчата и ребята возвратились из неволи после войны не все. Кое-кому удалось бежать по дороге в Германию. Потом они воевали в партизанах, а когда в сорок третьем пришло освобождение, были призваны в армию, ушли на фронт, не пройдя даже учебных полков. И почти все погибли. Кто у нас, в Белоруссии, кто в Польше, кто в Германии, которую называли в те годы и в песнях, и так «проклятой».
В книге авторы пишут, как теперь немецкие сверстники наших полонянок затеяли и осуществили поиск их. Наверно, книга не имела бы своей завершенности, что ли, да и начала, если бы этого не случилось. Люди ведь живут не только памятью, но и совестью.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Беларуска-балгарскія літаратурныя ўзаемасувязі развіваюцца ў апошнія гады надзвычай плённа: папулярнасцю ў нашых чытачоў карыстаюцца шматлікія творы балгарскіх паэтаў; перакладаецца на балгарскую мову многае з балгарскай прозы; з поспехам ставяцца на сцэнах беларускіх тэатраў п’есы балгарскіх драматургаў. Прычына цікавасці да балгарскай літаратуры ў нас – у пэўным падабенстве гістарычнага лёсу нашых народаў, падабенстве барацьбы за захаванне нацыі, за захаванне сваёй духоўнай культуры. Нашаму чытачу вельмі блізкія народнасць і дэмакратычнасць балгарскай літаратуры, яе высокі грамадзянскі тэмперамент, рэвалюцыйны пафас.
У сваю чаргу ў Балгарыі наладжаны ў апошнія дзесяцігоддзі планамерны выпуск лепшых твораў беларускай літаратуры. Мы глыбока ўдзячныя такім перакладчыкам і прапагандыстам нашай літаратуры ў Балгарыі, як Сімяон Уладзіміраў, Найдан Вылчаў, Пенка Кынева, Іван Дайчынаў, Хрыста Папоў.
Выданне зборніка сучаснай балгарскай аповесці пад назвай «Такая любоў» – новая старонка ў летапісе нашых узаемасувязей. Амаль усе ўключаныя ў зборнік творы выдаюцца ў Савецкім Саюзе ўпершыню. Ставілася мэта пазнаёміць беларускага чытача з творчасцю пісьменнікаў, якія дагэтуль у нас не выдаваліся асобнымі выданнямі (за выключэннем С. Паптонева). Безумоўна, сённяшні дзень балгарскай літаратуры – гэта і проза А. Гуляшкі, П. Вежынава, Н. Хайтава, I. Давыдкава, Г. Мішава: іх паасобныя творы выходзілі ў перакладах на беларускую мову.
Для сучаснай балгарскай літаратуры характэрна, як і для многіх іншых развітых літаратур, імкненне ўсё глыбей і глыбей даследаваць чалавека, яго сацыяльную і маральную аснову, сувязі з навакольным асяроддзем і праз гэта яшчэ раз падкрэсліць незвычайную адказнасць чалавека ў сучасным свеце за кожны крок, кожны ўчынак, кожнае слова. Па-грамадзянску смела Стэфан Паптонеў, напрыклад, ставіць у аповесці «Спачатку быў хлеб» надзённыя праблемы жыцця сённяшняга балгарскага сяла. Яго Ляўтэр – гэта вобраз сучаснага селяніна, праца якога ў брыгадзе аграрна-прамысловага комплексу набліжаецца па сваім характары і па ўмовах да працы гарадскога рабочага. Пісьменнік паказвае, як новыя прынцыпы матэрыяльнага заахвочвання працы іншы раз абуджаюць да жыцця ў чалавека новай, сацыялістычнай свядомасці дробнаўласніцкія інстынкты, разбураюць асобу, парушаюць нормы маралі.
Тэма кахання ў будзённым, звычайным жыцці, без рамантычных і ўзнёслых атрыбутаў, даследуецца ў драматычнай, напружанай па сюжэце аповесці Слава Хр. Караславава «Такая любоў», дзе галоўны персанаж доктар Белеў – узор станоўчага героя з багатым унутраным духоўным светам.
«Ці так жывеш? Як трэба жыць правільна, па-людску?» – гэтыя пытанні непакояць многіх герояў сённяшняй балгарскай прозы. У аповесці «Пчальнік каля мора» Лада Галіна імкнецца стварыць жывую і праўдзівую атмасферу сённяшніх будняў, у якіх выяўляецца ўсё добрае і ўсё благое ў чалавеку. Пісьменніца заклікае людзей быць больш чалавечнымі, дабрэйшымі, паказвае, што ў наш век часам так не хапае звычайнай цеплыні, шчырасці, пяшчоты. Падобная маральная пазіцыя і ў Дзікі Фучаджыева, аўтара аповесці «Выгадуй зязюлю». Пісьменнік звяртае ўвагу на канкрэтны клопат аб жывых канкрэтных людзях, на праявы сапраўднай павагі дзяцей да бацькоў, а ў падтэксце твора – шырокі спектр праблемы выхавання на сучасным этапе, праблемы традыцыйных узаемаадносін бацькі – дзеці. «Нечаканы стрэл» Ціхаміра Іярданава – твор аб мірных буднях сучаснай арміі, аб юнаках, якія стаяць на варце радзімы, на варце міру і цішыні. Герой прыгодніцкай аповесці «Глуханямы» Кастадзіна Кюлюмава, камуніст-разведчык, дзейнічае ў адным са шматлікіх эпізодаў мінулай вайны так, каб меней людзей загінула, каб адвесці падазронасць фашысцкіх шпікоў ад тых мірных жыхароў, якія памагалі яму выканаць заданне камандавання. Вайне прысвечана і аповесць Весяліна Андрэева «Брыгада». У ёй – спалучэнне дакументальнай і мастацкай плыні, асэнсаванне праз лёсы канкрэтных людзей маштабнасці і значэння партызанскага вызваленчага руху ў Балгарыі ў гады фашысцкай акупацыі. Твор ахоплівае невялікі, але вельмі важны перыяд баявога шляху партызанскага атрада «Чаўдар», самых цяжкіх дзён у гісторыі брыгады, якая сфарміравалася на базе гэтага атрада. Нам, беларусам, цікава чытаць, як жылі і змагаліся балгарскія партызаны. Рэха антыфашысцкай барацьбы чуваць і ў аповесці Камена Калчава «Зноў май, і кветкі зноў цвітуць», дзе адзін са старэйшых балгарскіх празаікаў працягвае распачатае ў сваіх шырока вядомых раманах і ў кнізе «Сафійскія апавяданні» даследаванне душы так званага «маленькага» чалавека ў пераходны час між двума перыядамі развіцця сваёй краіны – буржуазным і сацыялістычным.
А «Таямнічы карабель» Петара Незнакомава – узор бліскучага гумару, які ўзнімаецца да вышынь вострай сацыяльнай сатыры. Крытыка бюракратызму, кар’ерызму, крытыка тых, хто прывык працаваць, нічога не робячы, гучыць са старонак «Таямнічага карабля» вельмі актуальна менавіта сёння. Петара Незнакомава, гумарыста і сатырыка, з любоўю называюць сёння самым вясёлым чалавекам у Балгарыі. А я бачыў, як, вярнуўшыся з Хатыні ў дні паездкі па Беларусі разам з дэлегацыяй балгарскіх пісьменнікаў, гэты «самы вясёлы чалавек» не мог стрымаць слёз… Падумалася тады, што і іскрынкі яго гумару высечаны з яго вялікага, поўнага любові да людзей сэрца, і стрэлы яго сатыры спачатку яго ж сэрца паранілі, – такі ў яго творах запал сапраўднай грамадзянскасці і непрымірымасці да ўсяго, што перашкаджае рухацца наперад.
…Розныя аўтары, розныя на ўзросту, па сваіх тэматычных прыхільнасцях. Розныя стылёвыя кірункі ў такім папулярным жанры, як аповесць. Сабраныя пад адной вокладкай, гэтыя аповесці, на мой погляд, сапраўды даюць яскравае ўяўленне аб сённяшнім дні балгарскай літаратуры, аб тым, што хвалюе нашых сяброў за сінім Дунаем, з якімі мы звязаны не толькі агульным гістарычным лёсам, але і канкрэтнымі перспектывамі ў імкненні працаваць сёння і ісці наперад.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 2
Жыццё засведчыла: ні адна літаратура не можа замыкацца толькі ў рамках нацыянальнага быцця свайго народа. Тым больш у наш імклівы век, калі скарачаюцца самыя вялікія адлегласці, калі гэткае ненатольнае жаданне народаў да супрацоўніцтва, да спасціжэння адзін аднаго. Тым больш не могуць адасабляцца, ды і не робяць гэтага нашы літаратуры. Яны ж усе разам складаюць вялікае адзінства шматнацыянальнай савецкай літатуры. Гэта адзінства ўзрошчана ўсім ладам нашага жыцця. Яно як найкаштоўнейшая спадчына перадаецца ад аднаго пакалення другому.
Пра гэта зноў думалася на VIII з’ездзе пісьменнікаў, які праходзіў у Маскве. Думаецца і зараз за рабочым сталом.
Як жа бачыцца мне наша літаратура? Яна – як велізарная мастацкая лабараторыя. Тут ідзе пошук новага героя, заснаваны на моцнай аснове ідэйнага адзінства, агульнага імкнення да ідэалаў.
Пошук гэты і цяжкі і складаны. Цяжкі менавіта таму, што складаны. Ён патрабуе пастаяннай і глыбокай зацікаўленасці мастака слова.
Агульнавядома, што літаратура сацыялістычнага рэалізму заўсёды сцвярджала цудоўнае як належнае і існае, апяваючы прыгажосць і правільнасць нашай рэвалюцыйнай мары, нашай мэты. Разам з тым яна жыла сучаснасцю, шукала і знаходзіла ўвасабленне эстэтычнага ў акамляючай рэчаіснасці, у працы і барацьбе народа. Разумеючы пад сучаснасцю не бягучы дзень, а і дні, якія пайшлі ў мінулае, калі наш чалавек таксама выпрабоўваўся на моц.
Выпрабаванне савецкага чалавека, усяго народа на злом душы, якое ён з гонарам вытрымаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, глыбока сядзіць у нас, хто памятае яе, хто бачыў яе вачамі падлетка, своесабліва прымаў удзел у ёй. Гэтую гераічную і трагічную пару не выкрасліш так лёгка з сэрца. Памяць аб вайне захоўвае яшчэ многа таямніц воінскага подзвігу, і таго адкрытага, калі грудзьмі закрывалі амбразуру, якая палівала варожым агнём, а яшчэ болей таго глыбіннага, найвышэйшага праяўлення сілы душы чалавека, яго маральных вартасцей, яго чыстага сумлення, здольнасці да самаахвяравання дзеля агульнага поспеху, тлумачыць якія наша літаратура будзе яшчэ доўга. Найвышэйшую духоўнасць і маральнасць яшчэ доўга будзе адлюстроўваць наша літаратура, таму што ў свеце неспакойна, трывожна, як ніколі раней.
I прымітывам было б думаць, што на змену гэтай літаратуры прыйдзе нейкая новая. Праўдзівы паказ чалавека на вайне і надае антываенную накіраванасць гэтай літаратуры, насычае яе спакваля пафасам барацьбы супраць несправядлівых войнаў, барацьбы за мір у сусветным маштабе, усепланетным нават, калі размова ідзе аб цяперашнім абуджэнні ўсіх кантынентаў да ўстанаўлення дэмакратыі, яе развіцця на сацыялістычных пачатках, якія садзейнічаюць скіраванасці чалавецтва да дабра, да шчасця ўсіх людзей свету. На дабро, на шчасце ўсяго грамадства абапіраецца прыгажосць як максімальнае суладдзе ў чалавеку розуму і эмоцый, гармонія сутнасці кожнага індывідуума з яго знешнім і ўнутраным характарам выяўлення гэтай сутнасці.
Пісьменнік за рабочым сталом не павінен забываць і пра сённяшнюю рэальную дапамогу народу, які яго ўзрасціў. I трэба думаць – гэта самае галоўнае ў творчасці. Іншая справа – на якім матэрыяле здзяйсняецца запаветнае.
Канечне, у жыцці многа супярэчнасцей. Шмат таго, што шкодзіць нашаму руху наперад. I мы не павінны замоўчваць гэта. Штучнаму адрыванню праўды жыцця ад ідэйнай пазіцыі пісьменніка, ад партыйнасці, калі ўступае ў свае правы ілюзорны аб’ектывізм, калі ў не запоўненыя сацыяльнай актыўнасцю шчыліны пачынае прасочвацца натуралізм, трэба супрацьпастаўляць глыбіню разумення тэндэнцый грамадскага развіцця, вышыню эстэтычнага ідэалу. Сэрца сумленнага мастака, а савецкі пісьменнік не можа не быць ім, абавязана падказаць яму своечасова, дзе ўзнікае паказная вастрыня, самамэтная крытыка, якая адводзіць ад сапраўднай народнасці – паказвае адно складанасць і супярэчлівасць рэчаіснасці, пакідаючы ў цяні галоўныя тэндэнцыі развіцця грамадства, забываючы пры гэтым пра найвялікшую сілу прыцягнення, акумуліраваную ў ідэале.
На жаль, у сённяшнім дні літаратуры можна бачыць імкненне схапіць толькі тое, што ляжыць на паверхні з’явы, на большае, на ўсебаковы аналіз рэчаіснасці нас не заўсёды хапае. Не хапае ўдумлівага супастаўлення шматлікіх фактаў і з’яў, умення вызначаць вядучае, галоўнае, перспектыўнае, чым так па-майстэрску валодалі класікі. Ніхто не стане супярэчыць таму, што яны стваралі творы найвялікшай выбіральнай сілы, што прыводзіла да зліцця свайго бачання рэальнасці з аб’ектыўнай праўдай яе.
I тут аднымі заклікамі «быць на ўзроўні веку!» справу не палепшыш. Патрэбны выхаванне і самавыхаванне таленту, развіцця здольнасці да маштабнага бачання свету, да глыбокага разумення свету, дакладнага асэнсавання яго.
Для гэтага ўжо сёння неабходна пашырыць плацдарм глыбіннага выхаду ў жыццё – тое, што ёсць, што будзе…
Не сакрэт – нялёгка быць пісьменнікам у наш час, асвечаны рашэннямі XXVII з’езда партыі. Нам прама сказана – літаратура не можа і надалей пускаць плуг рыхлення (пазнання) рэчаіснасці па адной і той жа неглыбокай баразне.
У нейкай ступені пошук становіцца больш лёгкім, таму што гістарычна лёсы нашых народаў паяднаны, у іх адны ідэалы, якія жывяць савецкі лад жыцця, адны праблемы, якімі жыве ўся краіна. Возьмем хаця б перабудову жыццёвага ўкладу. Ці маральнае станаўленне асобы. Ці нашы ўзаемаадносіны з прыродаю ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Ці перабудову агульнаадукацыйнага навучання. Савецкім пісьменнікам, відаць, болей чым іх замежным калегам блізкія і зразумелыя праблемы, якія ахапілі цяпер усю планету – барацьба народаў свету супраць пагрозы ядзернай катастрофы.
Ведаю па сабе: пошук гэты аблягчаецца яшчэ і тым, што ў нас ёсць вялікая руская літаратура. Самая прагрэсіўная ў свеце, яна багатая як сваёй творчай спадчынай, так і мастацкім вопытам. У апошнія гады яна ўсё шырэй убірае ў сябе вопыт нацыянальных літаратур, абагачаючы іх, абагачаецца сама. Можна назваць нямала рускіх майстроў мастацкага слова, якія былі і ёсць вельмі ўважлівыя да сваіх братоў па пяру, такія шчодрыя на дабрыню да іх, удзел у іх творчым лёсе. Успомнім заснавальнікаў беларускай літаратуры. Калі мы гаворым пра нялёгкі пачатак іх творчага шляху, заўсёды называем імя вялікага Горкага. Менавіта ён заўважыў і падтрымаў нашых народных паэтаў. Пераклаўшы на рускую мову верш Купалы «А хто там ідзе?», рускі пісьменнік адкрыў свету дасюль невядомую літаратуру. Скажам нават болей – народ. З некалькіх вершаваных радкоў свет даведаўся, што гэты народ, забіты і цёмны, не толькі нясе на сваіх худых плячах сваю крыўду – у ім жыве імкненне да рэвалюцыйнай барацьбы за права «людзьмі звацца».
Пішу гэтыя радкі і вяртаюся ў маладыя гады. У тыя, калі толькі адкрываліся скарбы літаратуры. Успамінаецца, ды яно, аказваецца, і не выходзіць ніколі з сэрца, з памяці, як востра тады адчуваліся ўнутраныя патокі думак і пачуццяў. Імі поўнілася не толькі літаратура, але і музыка, тэатр, усё мастацтва. А яшчэ, магчыма, найболей – філасофская думка. Уключаючы Герцэна, Бялінскага, Талстога… Гэта давала прыклад асэнсавання часу і перажытага на адпаведным этапе гісторыі родным народам. Усё гэта абуджала потым да раскрыцця чалавечых лёсаў і характараў, якія факусіравалі сэнс жыцця, барацьбы.
Гістарычныя ўмовы, братняя лучнасць моцна звязваюць нашу зямлю з зямлёю Украіны. I ў цяжкі дзень 22 чэрвеня сорак першага года Беларусь разам з Украінай прынялі на свае грудзі першы ўдар гітлераўскага вермахта. А прыняўшы, не змірыліся, уступілі з ім у адкрытую і падпольную барацьбу, доўгую, адчайную, жорсткую, смяротную. Потым разам мы адбудоўвалі свае гарады і сёлы, парушаныя вайною. Я помню, як многа, напрыклад, нават з мае вёскі, ехала тады людзей на ўкраінскія шахты. Разам нам прыходзіцца і цяпер перажываць вынікі чарнобыльскай трагедыі.
Думаю, што аднолькавымі рысамі надзелены і нашы літаратуры. Яны наогул адзіныя для ўсёй савецкай літаратуры, багатай на творчы вопыт. Бо створаныя мастакамі нацыянальна самабытныя карціны і вобразы заўсёды гістарычныя. У іх заключаны адносіны найперш да сацыяльнага развіцця рэчаіснасці, да часу, а зыходзячы з гэтага, і да рыс нацыянальнай вобразнасці. У выніку непасрэднага вопыту, свайго асяроддзя, жыцця роднага краю, народа ў цэлым, у працэсе мастацкага асэнсавання ўзнікае асацыятыўнае поле, якое ўключае ў сябе і агульнае для ўсіх нацыянальнасцей – сапраўды нацыянальнае, не экзатычнае, як часта бывае.
Нагрувашчванне нацыянальнага без суадносін з існуючым у рэчаіснасці бурным і мэтанакіраваным працэсам інтэрнацыяналізацыі жыцця – не на карысць, а на шкоду літаратуры. Яно не набліжае пісьменніка да чытача, а, наадварот, аддаляе. Саюз братніх народаў нашай краіны шматзначны. Умовы жыцця нашага ў гэтым саюзе, сам наш сацыяльны і палітычны лад прадастаўляюць пісьменніку цудоўныя магчымасці шукаць міжнацыянальныя элементы вобразнасці. Яны ж уяўляюць сабой сучасную інтэграцыю бачання жыцця праз прызму свайго нацыянальнага. Несумненна, яна павінна быць даступнай для ўсеагульнага ўспрымання.
Мне часта даводзіцца ездзіць па краіне. Да гэтае пары жыве ў памяці паездка на Далёкі Усход. Сустрэчы з жыхарамі таго далёкага, але таксама і нашанскага беларускага краю, дзе жыве шмат нашых землякоў. З ваеннымі маракамі. З якой пільнай цікавасцю слухалі яны. Іх цікавіла літаральна ўсё: і што ўяўляюць сабою нашы гарады. I ці засталіся яшчэ знакамітыя Пінскія балоты, ці асушаны. Ці на карысць гэта чалавеку. I як жыве цяпер вёска. I ў чым бачыць галоўную сваю задачу беларуская літаратура. Прыкладна тое ж паўтаралася і паўтараецца ў час паездак у Туркменію, Таджыкістан, Арменію…
Сапраўды, дружба народаў – дружба літаратур з палітычнай формулы ператвараецца ў сапраўдную роднасць іх. Усюды і ва ўсім, штодзённа адчуваем мы адзінства Савецкай Радзімы. Цудоўнае жаданне спасцігнуць духоўнае багацце сяброў жыве ў нашай творчасці. Вядома, не ў планах запазычвання, а творчага пераасэнсавання дзеля агульнага духоўнага набытку
Вось і яшчэ адзін год мінуў. Год нашага жыцця, нашай працы.
Па выніках ён у нас выглядае нібыта і добра. Тут можна, як кажуць, варочаць уражлівымі лічбамі. Але лічбы ёсць лічбы. I ўсяго толькі. Яны не заўсёды празрыстыя, і за імі не заўсёды можна ўбачыць рэальнасць, ва ўсякім разе не зусім бачна ў поўным аб’ёме тая рэальнасць, якая завецца жыццём і працай. Не ўсё ж складвалася ў восемдзесят шостым годзе ў нас добра, не ўсё спрыяла поспеху. Напрыклад, шмат рэсурсаў – і матэрыяльных, і людскіх – адцягнула на сябе чарнобыльская трагедыя… Праўда, мы не вельмі аб ёй стараемся распаўсюджвацца, часам даволі настойліва імкнёмся замоўчваць, быццам саромеемся, але яна была, на жаль, і ёсць і ў паветры, і на зямлі, і ў людскіх арганізмах. I з ёю нялёгка справіцца, хоць на першы погляд здаецца, што мы нават псіхалагічна зжыліся за гэта лета з тым, што здарылася на правым беразе Прыпяці. I я гавару, бачыце, пра гэта, бадай, не столькі як пра трагедыю, колькі як пра з’яву, што адбілася не лепшым чынам на нашых справах; наадварот, яна, гэтая з’ява, яшчэ ярчэй высветліла нашы праблемы, надала ім новае гучанне, новую афарбоўку, прымусіла глянуць на іх у новым вымярэнні.
Вядома, год на год не прыходзіцца, а тым больш у сельскім жыцці. Адзін бывае больш удалым і спагадлівым, другі – менш. Асабліва для працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Звычайна мы называем першы год пяцігодкі стартавым. Так яно і ёсць. Нездарма гавораць, пачатак – усяму галава. Дарэчы, падобных выказванняў, вельмі ўдалых або не такіх удалых, знойдзецца нямала. Але вось на чым я міжволі сябе злавіў зараз – думаў жа напісаць «працаўнікоў вёскі», а напісалася «працаўнікоў сельскай гаспадаркі», бо і на самой справе цяпер, як ніколі раней, у здабыванні хлеба надзённага ўдзельнічаюць людзі розных прафесій, і далёка не толькі вясковых.
У апошні час мне даводзілася бываць у розных гаспадарках, пераязджаючы з поўдня на поўнач рэспублікі, з захаду на ўсход. Бачыў умалотныя палі славутага калгаса «Аснежыцкі». Гэта на Піншчыне. У багатым калгасе імя Кірава Слуцкага раёна – гэта цэнтр Беларусі – прымаў удзел у канферэнцыі пісьменнікаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі па тэме «Літаратура і вёска». Прыкладна на такую ж тэму раней прайшоў «круглы стол» на Брэстчыне, у саўгасе «Мір». I ўжо зусім нядаўна некалькі дзён правёў у Мастоўскім раёне, на Гродзеншчыне, дзе ў мяне даўняя дружба са старшынёй райвыканкома У.I. Вашко. Там гаспадаркі багатыя, атрымліваюць з года ў год ураджаі па сорак і больш цэнтнераў. Яны размешчаны на добрых землях, калі мець на ўвазе, што ў рэспубліцы нямала зямель і з горшымі прыроднымі данымі. Напрыклад, на маёй радзіме, на паўднёвым усходзе Беларусі. Але і там сёлета вырасцілі нядрэнны ўраджай. Нягледзячы на прывід радыяцыі. Вядома, праблемы маіх непасрэдных землякоў таксама непараўнальныя з праблемамі, якімі заняты кіраўнікі таго ж калгаса імя Кірава або саўгаса «Мір». Але ёсць агульнае – усюды трэба добра працаваць і добра арганізаваць працу. Тады і вынікі будуць. I, вядома, даводзіцца здзіўляцца, калі старшыня багатага калгаса, напрыклад, гаворыць, што дастатак іншы раз мае сваю нечаканую процілегласць, нават адмоўна адбіваецца на арганізацыі працы: чалавек, які зарабіў немалыя грошы, не кожны дзень імкнецца ў поле, на ферму. I не ад ляноты. «Ты мне дай, кажа, агледзецца, дай хоць зірнуць на сябе як след, збоку. Дай пабыць з сям’ёй, якую я не заўсёды бачу за работай: словам, магчымасць пажыць на тое, што зарабіў». I сапраўды, даводзіцца здзіўляцца, бо на большае нас яшчэ не хапае – вольны час і сельская праца пакуль не заўсёды, мякка кажучы, спалучаюцца, не заўсёды разумеюць адно аднаго. Але, з другога боку, такому жаданню вясковага чалавека трэба і радавацца. Іншая справа, як ужо сёння навучыцца сумяшчаць усё.
Вядома, што ў моцных гаспадарках з рабочай сілай праблем сёння нібыта ўжо няма. Але ў слабых – гэта ўсё яшчэ праблема з праблем. Аднымі заклікамі яе не вырашыць…
Раней здавалася, што адыход працаздольных людзей з вёскі, асабліва маладых, быў непазбежны. Ва ўсякім выпадку яго ўмелі тлумачыць – будаўніцтвам гарадоў, заводаў, фабрык… Ну, а цяпер?
Трэба шчыра прызнаць, што мала яшчэ мы клапоцімся, каб стварыць маладым у вёсцы добрыя ўмовы жыцця. I недастаткова займаемся выхаваннем іх, нават калі і заклікаем заставацца або вяртацца ў вёску. У гэтым можна паставіць папрок і літаратуры. Як пісьменнік я гэта адчуваю. Праўда, наша літаратура традыцыйна працягвае адлюстроўваць чалавека працы. Аднак традыцыя гэта ў часе перабудовы некалькі слабее, не ў малой ступені такая акалічнасць тлумачыцца тым, што жыццё чалавека, калі звяртацца да яго вытокаў, аддалілася ад свайго працоўнага пачатку. Мяркуйце самі: раней патрэбнасць у працы дыктавалася неабходнасцю зарабляць на жыццё, і ўжо нават падлетак абавязаны быў працаваць. Ва ўмовах жа матэрыяльнага дабрабыту людзі пачалі, калі можна так сказаць, недаацэньваць працу ў штодзённым жыцці, як бы адбіраць у яе галоўную ролю – быць настаўнікам, выхавацелем.
Літаратура, асабліва звернутая да юнацтва, не заўважыла, што ў ёй зменшылася паэтызацыя творчай працы, услаўленне працоўнага подзвігу, як асобнага чалавека, так і цэлых працоўных калектываў. I яшчэ – мы некаторы час, дый зараз гэта адчуваецца, быццам забылі, што нароўні з так званай «кнопачнай» працай існуе «ручная». На памяці ў мяне касавіца аднаго года, не вельмі даўняга, – тады ў праліўныя дажджы багаты травастой вывеў клопаты аб кармах для жывёлагадоўлі на першачарговую задачу, трэба было ўхапіць усё, што нарасло: натуральна, што ў ход, апрача машын, пайшлі косы і простыя граблі. Але выявілася і такое: аказваецца, мала хто з былых школьнікаў спраўляецца са старадаўнімі прыладамі працы. Памочнікам камбайнера малады чалавек падрыхтаваны стаць, а адкляпаць або хоць бы адмянташыць касу не здольны. Вось і ўзнікае праблема паміж фізічнай гатоўнасцю і практычнай няздольнасцю выканаць, здавалася б, звычайную справу.
У такой абстаноўцы ўсе мы, у тым ліку і пісьменнікі, абавязаны клапаціцца аб фарміраванні сацыяльнага аблічча маладога чалавека, ведучы самую шчырую размову па самых складаных і вострых пытаннях быцця, ведучы яе на роўных, даходзячы не толькі да розуму, але і пранікаючы ў тайнікі душы.
Я ўжо не адзін раз гаварыў – зразумець тыповую праўду сучаснасці наогул нялёгка. Пазнаецца яна калектыўна.
Так, шмат працоўных рук па розных прычынах пазбавілася вёска. Цяпер нібыта намячаецца адваротны працэс. Але дарога да дому не заўсёды гладкая.
Давайце падумаем у сувязі з гэтым, чаму мігрыруючыя жывёліны (рыбы, птушкі) імкнуцца ў сваім жыцці туды, дзе нарадзіліся? Аказваецца, адказ просты – гэта я прачытаў нядаўна ў адной з газет – кожная жывёліна моцна звязана з асяроддзем існавання. I калі гэта асяроддзе забяспечыла жыццё бацькам, якія здолелі даць патомства, значыць, яно надзейнае, значыць, патомству трэба імкнуцца ў гэтае праверанае жыццёвым вопытам месца. Зразумела, людзі – не рыбы, не птушкі. Аднак мудры інстынкт іх можа тое-сёе растлумачыць: сучасная вёска не была такім асяроддзем…
Якраз пра гэта напярэдадні новага года была размова ў мяне з маладым старшынёй калгаса імя Карла Маркса Уладзімірам Парчэўскім з Касцюковіцкага раёна. Прыязджаў ён у Мінск з маім былым настаўнікам М.I. Калінкіным. Зусім нядаўна яшчэ Міхаіл Іванавіч працаваў парторгам у калгасе. Цяпер зноў настаўнічае. Але па-ранейшаму моцна звязаны з калгасам. Адчуваецца, што і старшыня паважае яго. Ды што рабіць – гады бяруць сваё. Цяжка стала паспяваць за маладым старпіынёй.
Парчэўскі ў калгасе трэці год. Але прыйшоў туды на выслабаненае месца старшыні ў дваццаць пяць гадоў. Лічы, з інстытуцкай лаўкі. Закончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію.
– Мяне папярэдзілі адразу, – усміхаецца ён, – ты ідзеш на зямлю, якую пакідаюць людзі. Табе дастанецца гаспадарка, дзе гадамі ўсё прыходзіла ў заняпад. Прыехаў пазнаёміцца, бачу – сапраўды, ні адзін пункт не выкананы ў плане.
– I ўсё ж згадзіўся стаць старшынёй?
– Два дні думаў, потым рашыў – вазьмуся. Не чужая гэта справа. На гэтай зямлі я нарадзіўся, вырас. Бацька прарабіў у калгасе дваццаць гадоў брыгадзірам. Прыйшоў на сход. Калгаснікі пытаюцца: «Ці надоўга сюды? На месяц, на год?» – «Думаю, гадоў на пятнаццаць». Усе засмяяліся, пэўна, не паверылі.
– А цяпер?
– Пачынаюць разумець. Трыста дваццаць тысяч першага прыбытку, бадай, у гэтым адыгралі галоўнае. Людзі пачалі працаваць. За апошнія два гады ўдалося выканаць план па мясе, малаку і хлебе.
– А як сёлета?
– Шмат будуем. Уласна, будаўніцтва зрабіла важную справу. Але і час цяпер на нас працуе. Галоўнае – паспяваць за ім. У калгасе ўжо цалкам перагледжана сістэма арганізацыі працы, падабраны спецыялісты. Я разумеў яшчэ ўпачатку, што ніякія механізмы не спрацуюць, калі не будзе вырашана кадравая праблема. Ну, а адкуль іх браць? Пачалі будаваць у калгасе дамы. Інтэрнат на сто месцаў увялі. Зразумела, людзі да нас і пацягнуліся з іншых месцаў, нават з гарадоў. На сённяшні дзень поўнасцю ўкамплектавана ў нас рабочымі кадрамі жывёлагадоўля. Перайшлі на новы метад работы – паточна-цэхавае ўтрыманне жывёлы. З укараненнем малакаправодаў палепшыліся ўмовы працы. Фермы пераведзены ўжо на брыгадны падрад. Перайшлі на паточна-цыклавы метад механізатары.
Загаварылі аб перабудове, у звычайным разуменні яе.
– Што цяпер перашкаджае перабудове ў вёсцы?
– Стэрэатып мыслення, бадай, найбольш за ўсё. Заведзеныя стандарты ацэнкі працы, арганізацыя дзейнасці гаспадарчага механізма не паспяваюць за патрабаваннямі дня, значыць, затарможваюць працэс перабудовы. Гэта, здаецца, разумеюць зараз усе. I тым не менш шмат прыязджае правяраючых, а дакладней – недавяраючых. А хочацца працаваць без аглядкі на некага, гэта значыць проста сумленна працаваць, на поўную сілу, моцна спаганяючы з самога сябе.
Пры такіх вось сустрэчах размова, безумоўна, вядзецца не толькі пра дзень надзённы.
– У нас будучыня звязана з мінулым, – не перастае ўсміхацца малады старшыня. – Недалёка ад цэнтральнай сядзібы калгаса ёсць вёска Правідзенец. Ведаеце, адкуль назва пайшла? А вось паслухайце. Быццам бы ў даўнія часы пайшоў мужык касіць ва ўрочышча дый заснуў, змораны. I прысніўся яму сон пра багатае жыццё. Не ведаю, якое яно багатае бачылася яму, але легенда такая жыве. Ну, і пабудаваў сабе ў тым урочышчы чалавек хату. За ім туды пацягнуліся іншыя. Вырасла паступова вёска. I назвалі яе сяляне – Правідзенец. Чалавек пабачыў у сне добрае жыццё. Дык хіба можна, каб мара яго, нарэшце, не збылася? Над гэтым цяпер і належыць думаць. А калі гаварыць сур’ёзна, дык многае ў нас упіраецца ў добрыя дарогі. У вялікія дажджы, у раздарожжа ні прайсці ні праехаць. Таму ў дарогах трэба бачыць не толькі эканамічны аспект. Для такіх аддаленых месцаў, як нашы, гэта і псіхалагічны. Хто да нас паедзе жыць па выбоінах і каляінах? Нашы новыя дамы могуць яшчэ доўга заставацца пустымі. А тут яшчэ радыяцыя, пра якую няма пэўных звестак…
Землі калгаса імя Карла Маркса сапраўды знаходзяцца на вялікім аддаленні, нават ад райцэнтра адтуль амаль сорак кіламетраў, мяжуюць яны з землямі некалькіх гаспадарак Бранскай вобласці. Помню, як мы з Міхаілам Іванавічам ездзілі гады тры таму назад па маіх пісьменніцкіх справах «за граніцу», у Краснагорскі раён. На самой справе далёка да запаветных мясцін.
Міхаіл Іванавіч у тых месцах у вайну партызаніў. Там і цяпер у навакольных вёсках жывуць яго аднапалчане. I мы тады з імі шмат гаварылі аб тым часе, трэба сказаць, слаўным часе; былыя народныя мсціўцы з захапленнем успаміналі сваю маладосць, сваю баявую дружбу, свае далёкія і блізкія паходы па нямецкіх тылах. Яна, гэтая дружба, і цяпер працягваецца. У беларускім калгасе імя Карла Маркса часта можна сустрэць суседзяў з-за «граніцы», якім тут рады.
I ў гэты сёлетні прыезд свой Міхаіл Іванавіч успомніў пра тую нашу паездку. Сказаў, маўляў, у мяне цяпер узрост такі – успамінаць. I зноў мы памяццю прайшліся па яго партызанскіх сцежках. Потым успомнілі пасляваенны час, як жылося тады. Усё ў нашых краях за вайну было спалена, разбурана. Ды і не толькі там. Уся рэспубліка ляжала ў руінах. I нам без дапамогі не адрадзіць было яе.
Не ведаю, наколькі гэта дарэчы зараз, але з песні слова не выкінеш. Да таго ж калі добрая гэта песня.
Так, мы былі не адзінокія тады.
У пачатку свайго пераднавагодняга роздуму я гаварыў аб лічбах, з якімі не заўсёды прыстойна абыходзяцца. Да таго ж у іх нельга змясціць таксама і ўсяго таго, што зроблена. Не відаць будзе, напрыклад, тых змен, што адбыліся на самой зямлі, на яе абліччы – дарог, мастоў, дамоў, культурна-сацыяльных аб’ектаў. Дый многага іншага, без чаго сёння ні жыць, ні працаваць нельга.
Сёлета доўга не было снегу. Цяпер ён выпаў. Пакрыў сваім дываном зямлю. Зямля адпачывае, каб праз некалькі месяцаў зноў акрыяць.
Але па-ранейшаму працуе чалавек, поўны надзей і клопатаў – і аб сабе, і аб суседзях, і аб зямлі, і аб міры. Так, аб міры, які яму вельмі патрэбны.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 3
К 50-летию Союза писателей СССР
Республика моя отмечает сорокалетие своего освобождения от фашистов. В столице ее не так давно прошла Вахта памяти. Минчане стали свидетелями волнующего зрелища.
…Красным огнем полыхали тюльпаны на привокзальной площади города. Одетая в кумач, площадь ждала. А вместе с ней и весь город.
Наконец подошел поезд. Он привез гостей и участников Вахты памяти. Среди них – комсомольцев Москвы, что доставили в Минск огонь, зажженный у Кремлевской стены от Вечного огня на могиле Неизвестного солдата.
Впервые священный огонь был зажжен несколько лет назад в подмосковном городе Наро-Фоминске, затем его приняли Волгоград, Таллин, Рига, Вильнюс… И теперь Минск.
Эпицентром торжества стала площадь имени В.И. Ленина. Здесь произошло открытие всесоюзной Вахты памяти.
Не только молодежь, весь народ встал на Вахту памяти. Уже много лет на этой вахте стоит и наша литература.
По-видимому, действительно правы те, кто говорит, что только богатые событиями периоды человеческой истории, пусть даже короткие по времени, надолго привлекают внимание искусства, потому что именно они способны дать материал для размышлений о предназначении человека, о его сегодняшнем бытии, о его роли в борьбе за будущее человечества.
Почему в условиях развернувшейся борьбы за мир так популярны среди новых поколений читателей книги о Великой Отечественной войне? Во-первых, потому, что подвиг народа бессмертен. А во-вторых, как говорил Ленин, на войне человек задумывается куда больше, чем в обычное время.
Порой наша критика проводит слишком резкую границу между военной прозой начала пятидесятых годов и той, которая появилась в их второй половине и позже. Я сам тружусь на этой ниве, и такое деление, на мой взгляд, безосновательно. Другое дело, что прозаические произведения о войне, созданные в последнее время, отличаются от книг, написанных даже в прошедшем десятилетии. Но это объясняется, на мой взгляд, развитием жанра вообще, а в частности, если говорить конкретно о белорусской литературе, – жанра романа и повести. Если же говорить обо всей советской литературе, это объясняется обязательным периодом так называемого накопления сил.
Это важно помнить потому, что в сознании сегодняшних читателей дела и поступки героев минувших периодов развития нашего общества тоже подвергаются переосмыслению. Ведь не случайно же на долю книг о прошедшей войне, книг, которые не выдуманы, а выношены, пришли из жизни, в которых всесторонне отражена наша героическая история, – на их долю выпадает особенный успех у читателей. И не только у самих участников войны, бывалых людей, но и у молодого поколения. Чем это объясняется? В первую очередь, конечно же, героическим характером юной поры человека, ибо, как бы мы ни упрекали нынешних юношей и девушек в некоторой инфантильности, героизм предыдущих поколений не проходит бесследно, явно воздействует на одну часть молодежи и подспудно – на другую. Значит, мы обязаны думать о нашем будущем читателе, с большим вниманием относиться к глубинным чувствованиям молодости, так как молодость – это время, когда человек решает, каким ему быть, что и кого любить, о чем мечтать, к чему стремиться. Нельзя забывать при этом о главном: чувства всегда преобразуются в поступки.
Ныне меняется характер и военной мемуарной литературы, которая все чаще предоставляет слово рядовому воину, младшему и старшему офицерскому составу. Это очень важно, потому что они запомнили войну более конкретно, не выходя, так сказать, за рамки своей части, а порой и подразделения. И представление о подвиге у них более конкретное, соотнесенное с выполнением частной боевой задачи.
В мемуарной литературе, как и в художественной, очень важно показать истоки героизма, подвига. До войны большинство молодых людей начинали работать с юных лет. В армию юноша приходил морально зрелым, его перевоспитанием там не занимались или почти не занимались так, как с некоторыми молодыми людьми теперь. Кстати, примеры такого перевоспитания мы часто встречаем в литературе, на экране, в печати. Они наводят на размышления. Десять лет человек учился в школе, и там его воспитывали, а в армию он приходит для того, чтобы за два-три года перевоспитаться. Когда же ему заниматься военным делом? Выходит, допризывный период должен быть более напряженным, плодотворным.
Сегодня нельзя отделять труд от выполнения высоких воинских обязанностей. В горячей любви советских граждан, советских воинов к родной стране, к народу следует видеть неисчерпаемый источник советского патриотизма и чувства интернационализма. Но у нас, к сожалению, пока мало художественных произведений, ярко и убедительно раскрывающих справедливые, гуманные цели, которым служат наши Вооруженные Силы, являющиеся не только защитником мирного труда народа, но и оплотом мира на Земле. В нынешней международной обстановке такие книги могли бы сыграть важную воспитательную роль.
Патриотическое воспитание включает широкий спектр средств воздействия. И когда в нем темнеет хотя бы один цвет, весь спектр в целом перестает полноценно выполнять свою задачу проникновения к разуму и сердцу людей, проникновения не количественного, лишь бы «числом поболее», а строго дифференцированного, в соответствии с уровнем политической и гражданской, общественной зрелости, культуры и образованности каждого человека. Именно так должны использоваться в важном деле патриотического воспитания столь могучие средства воздействия, как литература и искусство.
Характерным знамением нынешнего времени необходимо считать ощутимый уже поворот литературы к отображению недавнего героического прошлого нашей страны сквозь призму сегодняшней борьбы Коммунистической партии и Советского государства за сохранение и упрочение мира, за избавление человечества от угрозы войны. Борец за мир – человек высоконравственного и героического действия, одухотворенный справедливостью и преданный принципам человечности, высокого гуманизма, еще не нашел в литературе глубокого и яркого воплощения. В мире «страшной необходимости» все новые поколения литераторов обязаны будут по зову сердца, по долгу своих обязанностей перед обществом обращаться к «не мутнеющей с годами, – как говорил Василь Быков, – солдатской памяти».
На Западе все больше поощряются книги о том, как нас били, как мы сами себя не жалели, там не хотят и слышать о всенародном характере Великой Отечественной, о том, что на борьбу с врагом поднимался весь народ. В писаниях буржуазных авторов делается попытка представить войну в тылу врага не народной. Такому представлению во многом способствуете некоторый крен нашей писательской документалистики о войне в сторону изображения жертвенности, нескончаемых страданий тех, кто оставался в тылу и порой стремился к тому, чтобы только выжить, уцелеть самим.
Но ведь все предвоенное, ставшее плотью и кровью советского человека, надевшего солдатскую шинель, никуда не девалось. Оно жило и в людях фронта, и в преобладающей массе тех, кто оставался в тылу, вынужден был существовать рядом с врагом, встречаться с ним каждодневно с глазу на глаз. Предвоенное сказывалось на их действиях, обнаруживалось в делах, поступках, участвовало в уничтожении неприятеля или готовилось к решительным действиям по уничтожению его.
И хотя кое-кто из зарубежных писателей упрекает нас, что мы чрезмерно пристрастны к Великой Отечественной войне, следует отвечать им новыми талантливыми произведениями, в которых присутствовала бы главная идея: мы хотим глубже познать и отобразить свое, советское, время в том историческом отрезке времени, пережитом нашей Родиной и всем человечеством. Мы пишем о войне, чтобы увидеть красоту, богатство, многомерность жизни главного победителя в ней – советского человека.
Мы в своем творческом деле, даже если оно ведется на уровне документалистики, не должны подменять историка, выступать лишь в роли реставратора минувших событий или занимательно живописать прошлое. Нет. Художник обязан стремиться к тому, чтобы из богатейшего материала истории, – так же, как он делает это, пользуясь фольклором, народной мифологией, – извлекать нравственный, гуманистический опыт, который отвечает потребностям нового времени и оживает, пропущенный через индивидуальное восприятие и фантазию творца.
Мы не вправе забывать, что в недавней войне не было отчаянного, безысходного бегства двух враждебных армий навстречу друг другу, как это изображает американец Ирвин Шоу в романе «Молодые львы». Было необходимое широкое сражение за жизнь Родины всех народов, прозревших под лучами солнца Великого Октября, во имя победы над варварством и дикостью фашизма. И это в первую очередь должно волновать нас, как волновало М. Шолохова, Я. Купалу, К. Чорного, Ал. Толстого, И. Мележа уже в первые месяцы войны. Вспомним героя романа Андрея Платонова «Одухотворенные люди» политрука Фильченко. Его формула действия, поведения на войне: «Сегодня мы должны доказать, в чем смысл нашей жизни. Сегодня мы покажем врагу, что мы одухотворенные люди, что мы одухотворены Лениным, а враги наши – только пустые шкурки от людей, набитые страхом перед тираном Гитлером». Платонов увидел не только физическую стойкость и долготерпение славянина, не одну его лютую ярость и упорство, но прежде всего одухотворенность советского человека, который не жалеет себя во имя освобождения мирного человечества. Это писалось, повторяю, в начале войны.
Войну нельзя изображать односторонне – только трагически или только героически. Эти два начала действовали в единении наивысшего проявления человеческих возможностей и духовных сил. И следовательно, изображать их надо в синтезе. В годы войны и в первые послевоенные годы трудно было представить истинную глубину человеческих трагедий, которые разыгрывались в разное время и в разных обстоятельствах, однако и они, накапливаясь в свидетельствах очевидцев, кристаллизуясь в художественных образах, создававшихся теми, кто был на войне и воспроизводил свое видение по горючим следам событий и переживаний, – и они заставляют нас сегодня сопереживать заново и изнуряющие бомбежки, и атаки с ходу, и часы, а то и дни, сутки голода, потерю близких и родных, заставляют, но не всегда, а при соблюдении определенных условий, диктуемых временем.
Эмоциональная сдержанность, информативность присущи нашей мемуарной литературе. И от этого никуда не уйдешь. Но если к событиям и фактам прикасается художник, здесь уже вступают в свои права эстетические законы, обнаруживает свое действие не просто человеческая память, а память как нравственная категория, как нравственный стимул гражданственности, активного действия сегодня, проникновения в сознание нынешнего читателя, побуждения его переживаний, которые неравнозначны тем, что были на войне или в первое послевоенное время.
Сегодня мало изображать быт как набор внешне экзотических примет, как нанизывание этнографических особенностей своего народа, традиционных народных черт характера. Сейчас все это приходится видеть в. социально-нравственных связях, порой весьма сложных и трудно раскрываемых, Поэтому открытием сегодняшнего дня считается усилие того художника, который не замыкается в национальном, а движется к «всечеловеческому», который всей душой открыт ему навстречу, устремляется все время «вперед и выше», а не топчется на давно отработанном другими или даже им самим материале действительности.
Литература, в которой не происходит кристаллизации нового, общечеловеческого начала, таящегося в культуре каждого народа, вряд ли может надеяться на длительное преуспевание. В век, когда столь динамично ширятся контакты мира современности с миром национальных традиций, необходимо новое к ним отношение. Надо брать то, что работает на еще более крепкое философское, эпическое и эстетическое взаимообогащение рядом идущих к расцвету литератур.
Время и место сближают народы, так могут ли литературы находиться в отдалении, замыкаться в узкий мир национального, да еще подчеркнуто этнографического. Да, мы пишем о себе, о своем народе. Но создаем это не только для себя, для своего народа, но и для других. Оставаясь национальными, мы обязаны вырываться из узконационального бытия, устремляясь к интернациональной зрелости, когда вступает в силу общечеловеческое сознание.
Когда-то Горький употребил выражение «ответственность за практику общества». Прошло полвека, а выражение это живет, хотя и приобрело новый смысл. В этом сила классики – изречь то, что не тускнеет со временем. Работая над новым произведением, художник обязан сегодня не только видеть, но и слышать, как совершается в герое трудная работа «миропонимания», как идет неутомимый поиск смысла жизни, оправданности человеческого пребывания на Земле. Вне этого, вдали от этого вряд ли есть смысл писать сегодня о войне.
Ныне каждая частица памяти всех, кто берется изображать годы войны, должна быть повернута к утверждению человеческого достоинства и высокой нравственности, с которой советские люди в своих ратных и трудовых деяниях добывали всемирно историческую победу. Это важно иметь нам в виду, идя навстречу 40-летию Великой Победы.
Глубоко осмыслить события в их беспрерывном движении, с неожиданными изменениями и поворотами – дело сложное и трудное.
Сегодня, пожалуй, как никогда за всю историю советской литературы, возросла в творческом процессе роль авторской личности, ее самоотдачи, внутренней зрелости. Пассивное, вялое, холодное ремесленническое описательство – это опустошение души искусства. Общеизвестно, что писатель познает человека через собственный внутренний мир, через познание самого себя. Поэтому только высокая интеллектуальная организация труда писателя, его мировоззренческая зрелость гарантируют создание образа героя, который обладает высокими духовными качествами. А герой по своему внутреннему развитию должен превосходить читателя, только тогда он становится интересен.
Нам не надо далеко ездить за яркими жизненными впечатлениями. Они всегда рядом с нами, вокруг нас. Были бы только творческая жажда познания, идейная целеустремленность и мастерство.
Лад жыцця – савецкі. Так, савецкі. Вось ужо каля сямідзесяці гадоў ён у нас сапраўды савецкі, і мы часам не надта ўдумваемся ў гэта азначэнне, усё роўна як з таго рэвалюцыйнага сямнаццатага года не толькі канчаткова ўсвядомілі, але і назаўсёды зведалі сэнс яго. Відаць, падобнае адчуванне зусім натуральнае, гэта як паветра вакол нас, як сонечнае цяпло… Але вось чалавек наш трапляе за мяжу, і тады раптам пачынае глядзець іначай не толькі на самога сябе, а і на свой народ, на сваю дзяржаву. I ўжо нібыта нанава прыходзяць да яго звычайныя ісціны (ва ўсякім выпадку, я не адзін раз меў магчымасць пераканацца ў гэтым), напрыклад: што жыве ён у краіне, якая займае шостую частку сушы на Зямлі; у краіне, дзе больш за дзвесце шэсцьдзесят мільёнаў яе грамадзян размаўляюць на сто трыццаці мовах і карыстаюцца пяццю алфавітамі, але гэта не перашкаджае ім разумець адзін аднаго; у краіне, на долю якой сёння прыходзіцца прыкладна пятая частка сусветнай прамысловай прадукцыі; нарэшце, што жыве ён у дзяржаве, якая з моманту свайго заснавання настойліва праводзіць палітыку мірнага суіснавання, актыўна змагаецца за раззбраенне і г.д.
Нядаўна ў адной з газет была змешчана фатаграфія – амерыканскія палісмены стаяць каля нейкай агароджы, размаўляюць сабе аб нечым, здаецца, вельмі вясёлым, а тым часам па другі бок, пад агароджай, ляжыць бяздомны… Калі я быў у Нью-Ёрку, то на свае вочы бачыў такія карціны, як кажуць, у натуры, жывымі: на дварэ прымарожвае, бо вось-вось настане снежань, а на тратуары, у самым цэнтры горада, прытулілася на ноч да сцяны дома сям’я – ён, яна і пара маленькіх дзяцей. I гэта тады, як амаль побач, прынамсі, зусім недалёка, стаяць тры пустыя, незаселеныя шматпавярховыя дамы… Між тым па тратуары спяшаюцца кудысьці амерыканцы, абмінаюць бяздомных, знікаюць у халоднай, падсвечанай вулічнымі ліхтарамі імжы. I нікому няма справы да ляжачых небаракаў – ні спагады адкрытай, ні падтрымкі… Жахлівая людская адчужанасць… Нельга ўявіць сабе, каб нешта падобнае здарылася ў нас. Па-першае, наўрад ці прайшоў бы хто міма людзей, якія трапілі ў цяжкае становішча, а па-другое, дасталося б тады і старшыні гарсавета, і… Словам, сапраўды ўсё пазнаецца ў параўнанні.
Савецкі лад жыцця забяспечыў савецкага чалавека ўсім. Правы нашы запісаны ў Канстытуцыі СССР. I іх не абавязкова кожны раз пералічваць. Але пра адно права ўсё-такі варта згадаць тут – пісанае і няпісанае права нашай далучанасці да ўсяго. Гэта не толькі права, але і абавязак. Яны ўсеабдымныя, гэтае права і гэты абавязак.
Мне довелось немало поездить по стране, по нашей республике. Быть свидетелем того, как по-деловому, с огромной ответственностью подходят люди к решению задач, намеченных партией, как каждый на своем рабочем месте ищет и приводит в действие скрытые резервы, понимая, что рубеж двух пятилеток – время глубокого политического анализа положения дел в каждом трудовом коллективе. И этот анализ должен помочь выработке четкой программы действий.
Я видел, с каким вниманием, даже, сказал бы, придирчивой пытливостью изучают на предприятиях, в колхозах, совхозах передовой опыт. Широкую поддержку у нас в республике получил почин коллектива Волжского автомобильного завода, обязавшегося достичь в новой пятилетке высоких результатов в ускорении научно-технического прогресса, повысить плановые показатели. Первыми откликнулись на почин мои земляки из объединения «Минский моторный завод», которые взяли обязательства выдать за пятилетку продукции выше намеченных контрольных показателей на 3,3 миллиона рублей, обеспечить весь прирост объема производства при сокращении количества работающих на 11 процентов.
Гигант отечественной индустрии, Минский моторный завод обязался выпустить продукции сверх установленных заданий на 20 миллионов рублей, в полтора раза сократить сроки разработки и внедрения в производство модернизированных и новых машин, получить за счет этого экономический эффект более чем в пять миллионов рублей. А прославленный колхоз «Прогресс» Гродненского района наметил довести ежегодную урожайность зерновых до 50 центнеров с гектара, а картофеля – не менее 300 центнеров. Инициатива передовых коллективов республики одобрена ЦК Компартии Белоруссии. Опыт флагманов, без сомнения, зажжет творческую мысль в других коллективах, поможет «середнякам» приблизиться к передовым, отстающим – наращивать темпы. Этот благотворный сдвиг наблюдается буквально везде, в самой глубинке.
Сошлюсь на совсем недавние впечатления. Расскажу о моих земляках-односельчанах. В колхозе имени Карла Маркса на Могилевщине, земли которого межуют с землями колхоза имени Чапаева и совхоза «Дружба» Красногорского района – уже российской, Брянской области, завершилась в те дни жатва. Глядя на полные бункеры комбайнов (а собирали в этом году в хозяйстве по 30 центнеров с гектара), мы с Петром Петровичем Михуновым, возглавляющим партийную организацию Костюковичского района, припомнили, какие небогатые, скажем прямо, никчемные урожаи давали эти земли не так давно. Сейчас колхоз много строит: дома для колхозников, объекты культурного назначения, мастерские, фермы, гаражи. Председатель его Владимир Парчевский – молодой, энергичный (ему только что исполнилось 27) – ведет хозяйство с умом, инициативно, не боясь идти непроторенными путями, не боясь оправданного риска. Помогает ему мой бывший учитель Михаил Иванович Калинкин, секретарь партийной организации.
А как преобразили наш песчаный, лесистый край шоссейные дороги. От села до села пролегли они на сотни километров, соединив артериями колхозы и совхозы района в единый хозяйственный организм.
И снова встретился я там, в родных местах, с войной. Совсем неожиданно и необычно. Вдоль дороги рабочие леспромхоза валили строевой лес. Валили и отправляли на пилораму. А та ломалась, выходила из строя. Оказалось, что вдоль этой дороги в 1941-м шли упорные бои с танками Гудериана, когда они повернули из района Кричева на юг. И вот осколки снарядов, оставшиеся в деревьях с той поры, крошили теперь стальные зубы пилорамы. И я помню, как капала из их осколочных ран смола-живица. Мы тогда говорили: это раненые деревья плачут.
В людях тоже осталась минувшая война – осколками, болью душевной, памятью… Даже кажется порой, что она в нас лежит неразорвавшейся бомбой, в которой все еще тикает взрывное устройство…
Естественно, что всю эту боль человеческую, всю эту людскую память подняла наша литература. Потому и родились произведения выдающиеся, что продиктованы они народной болью. Об этом я говорил недавно на форуме в Ленинграде, где собрались писатели из 36 стран. И зарубежные гости, и советские участники встречи подчеркивали огромное значение мирных инициатив, выдвинутых нашей страной. Программой мира называют люди всей планеты проект новой редакции Программы КПСС.
«Защитить и упрочить мир, обуздать силы агрессии и милитаризма во имя жизни нынешнего и грядущих поколений – нет более высокой и ответственной миссии. Мир без войн, без оружия – идеал социализма», – записано в проекте.
И это не просто красивые слова. Это реальная, воплощенная в конкретные действия политика. Убедительное свидетельство тому – советско-американские переговоры на высшем уровне в Женеве. Еще один шаг к миру, к ликвидации угрозы жизни на планете, сделанный нашим государством.
Ведь право на жизнь – главное право человека. На жизнь на зеленой, не отравленной радиацией земле. На мирный труд. На возможность учить своих детей всему доброму и прекрасному, читать им добрые книги. На право смотреть в синее небо без страха, что оттуда посыплются смертоносные бомбы.
И этого права – жить без страха за будущее – хотят лишить человечество больше всех радеющие за «права человека» вдохновители планов «звездных войн».
Мир – идеал социализма. Исчерпывающая формула. Но идеал сам по себе в жизнь не воплощается. Утверждая его, надо бороться.
На международных форумах, в полемике с врагами разрядки.
В литературе и искусстве, наполняя каждое произведение созидательным, гуманистическим пафосом.
На каждом рабочем месте, будь то завод или колхоз, прокатный стан или кабинет ученого.
Всей душой приветствуем мы курс нашей партии на ускорение экономического развития, интенсификацию производства. О том, насколько правилен этот путь, мы убеждаемся ежедневно, разворачивая утренние газеты, которые несут нам вести об успехах трудовых коллективов, вышедших на финишную прямую пятилетки. Радостно сознавать, что и моя Беларусь шагает в первых рядах. Ведь за прошедшие четыре года пятилетки национальный доход республики увеличился на 26,6 процента при задании 18,4. А впереди новые рубежи.
Обновление – объективное требование всякого развития. Идет время. Меняются экономические, политические, социальные условия в обществе. Встают новые, все более сложные задачи. Неизменным остается одно: чтобы достичь намеченного партией, надо всем нам хорошо трудиться, крепить могущество Советской державы.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Цяпер пра гэта шмат гавораць у літаратурнай крытыцы, аднак няправільна было б думаць, што на змену вясковай прозе прыйдзе гарадская, альбо, напрыклад, на змену ваеннай літаратуры – адкрыта антываенная. Праўдзівае адлюстраванне чалавека на вайне і стварае антываенную накіраванасць гэтай літаратуры, насычае яе пафасам барацьбы супроць несправядлівых войнаў, барацьбы за мір у сусветным маштабе, усепланетным нават, калі гаворка ідзе аб сённяшнім абуджэнні ўсіх кантынентаў, аб імкненні да ўсталявання дэмакратыі, яе развіцця на сацыялістычных пачатках, якія садзейнічаюць мэтанакіраванасці чалавецтва к дабру, к дабрабыту для ўсіх людзей свету. На дабро, і на дабрабыт для ўсяго грамадства абапіраецца і прыгажосць, як максімальная гармонія ў чалавеку розуму і эмоцый, гармонія зместу кожнага індывідуума з яго знешнім і ўнутраным характарам выяўлення гэтага зместу. Адсюль – яркасць асобы, яе прыгажосць, яе сабранасць і мэтанакіраванасць, карацей кажучы, той ідэал, да якога мы імкнём як да першаснасці ў творчасці.
Дарэчы, у такой гаворцы варта было б спытаць і думку чытача: што ён скажа? Бо гэта ненармальна, што мы аб працэсе творчасці разважаем без уліку літаратурна-мастацкіх інтарэсаў чытача, хаця яны, гэтыя інтарэсы, і фарміруюцца ўсё больш у наш тэхнічна насычаны век тэатрам; кіно, тэлебачаннем. Чытанне апынулася само па сабе як бы на задворках духоўных зносін людзей, кніжку ўсё больш выкарыстоўваюць у гатовым ужо выглядзе, народжаным ужо не ўяўленнем чытача, а інтэрпрэтаваным рэжысёрам альбо акцёрам. Удалая альбо няўдалая гэта інтэрпрэтацыя, але яна ўжо не першапачатак думкі і пачуццяў аўтара, а ўзбагачаная альбо збедненая фантазіяй іншымі творчымі адзінкамі.
Вывучэнне літаратурна-мастацкіх інтарэсаў чытачоў мае шматгадовую гісторыю. Яно заўсёды было неад’емнай часткай развіцця грамадскай думкі і па-сапраўднаму хвалявала крытыку. I ў першыя паслярэвалюцыйныя гады творчую грамадскасць таксама заўсёды і нават перш за ўсё хвалявала пытанне – якія кніжкі распаўсюджаны ў народзе, якія кніжкі ўпадабаў чытач і чытае больш за іншыя. З адказаў на гэтыя пытанні фарміраваўся ідэйна-мастацкі дыяпазон літаратуры, якая ясна ўяўляла сабе галоўную задачу – дапамагчы вывесці народ з цемры невуцтва, з царства эстэтычнай глухаты на дарогу грамадскага развіцця, грамадскай культуры. Цяпер жа, калі культурная рэвалюцыя паспяхова здзейснілася, калі краіна наша стала самай чытаючай у свеце, мы раптам перасталі вывучаць літаратурна-мастацкія інтарэсы чытачоў, розных сацыяльных груп, народа цалкам. Крытыка робіць свае высновы з устаялых стэрэатыпаў грамадска-палітычнага мыслення, абапіраецца ў сваіх разважаннях на назаўсёды сфарміраваныя абагульненні развіцця літаратурнага працэсу, вельмі складанага ў выніку шматнацыянальнага характару нашага грамадства.
Характар чытання кніжак з глыбока індывідуальнага ўсё больш ператвараецца ў грамадскі працэс (школьнае чытанне, канферэнцыі чытачоў, а падчас і навязванне іх, чытанне пры дапамозе тэлебачання, кіно, тэатра). Гэта павінна нас больш непакоіць, чымсьці радаваць, таму што чытач з аналітычнай асобы (самастойна аналізуючай кніжку) паступова ператвараецца ў асобу інтэгруючую, якая збірае не свае, а «чужыя» думкі аб кнізе, аб пісьменніку. На жаль, школьнае выкладанне літаратуры таксама садзейнічае гэтаму.
Літаратура сацыялістычнага рэалізму заўсёды была і застанёцца надалей сцвярджаючай цудоўнае як вартае і істотнае. Яна апявае прыгажосць і правільнасць нашай рэвалюцыйнай мары, нашай мэты. Разам з тым яна жыве сучаснасцю, шукае і знаходзіць увасабленне эстэтычнага ідэалу ў акаляючай рэчаіснасці, у працы і барацьбе народа. Разумеючы пад сучаснасцю не бягучы дзень, а і дні адышоўшыя ў недалёкае мінулае, калі савецкі чалавек на фронце, у тыле, у падполлі выпрабоўваўся на камуністычную трываласць.
Штучнаму адыходу праўды жыцця ад ідэйнай пазіцыі пісьменніка, ад партыйнасці, калі ўступае ў свае правы ілюзорны аб’ектывізм, калі ў незапоўненыя сацыяльнай актыўнасцю шчыліны пачынае прасочвацца натуралізм, трэба супрацьпаставіць глыбіню спасціжэння вядучых тэндэнцый грамадскага развіцця, вышыню эстэтычнага ідэалу. Калі гаварыць пра нашых пісьменнікаў, дакладней – празаікаў, то некаторым з іх не хапае мужнасці, калі гаварыць аб праўдзе ў мастацтве, каб «узняць яе высока і несці ля самага сэрца», як адзначаў А. Даўжэнка. Сэрца сумленнага мастака, а савецкі мастак не можа не быць ім, абавязаны падказаць яму своечасова, дзе ўзнікае паказная вастрыня, самамэтавая крытыка, якая адводзіць ад сапраўднай народнасці – паказвае толькі складанасць і супярэчлівасць, пакідаючы па-за ўвагай галоўныя тэндэнцыі раэвіцця грамадства, эабываючы пры гэтым аб велізарнай сіле, акумуліраванай у ідэале.
У сённяшнім дні нашай літаратуры часам лёгка можна бачыць імкненне схапіць толькі тое, што ляжыць на паверхні з’явы, на большае, на ўсебаковы аналіз сапраўднасці, цярплівасці ў нас не хапае. Не хапае ўдумлівага супастаўлення мноства фактаў і з’яў, не стае здольнасці вылучаць вядучае, галоўнае, перспектыўнае, чым так па-майстэрску валодалі Я. Колас, К. Чорны, М. Лынькоў, I. Мележ. Яны стваралі творы велізарнай «избирательной» сілы, якая прыводзіць да зліцця свайго бачання рэальнасці з аб’ектыўнай праўдай яе. Павярхоўны падыход да жыццёвых з’яў характэрны не толькі для беларускай літаратуры, ён праглядаецца і ў іншых літаратурах. I тут аднымі заклікамі «быць на ўэзоўні веку!» справы не выправіш. Патрэбны выхаванне і самавыхаванне таленту, развіццё здольнасці да маштабнага бачання свету, да глыбокага разумення вельмі складанай сучаснай рэчаіснасці, дакладнага ўсведамлення яе.
Выпрабаванне савецкага чалавека, усяго народа на злом душы, якое ён з гонарам вытрымаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, глыбока сядзіць у нас, хто памятае яе, нават хто бачыў яе вачамі падлетка, а то і своеасаблівым чынам прымаў удзел у ёй. Гэтую гераічную, а для беларускага народа яшчэ і вельмі трагічную пару не выкрасліш так лёгка з сэрца. Памяць аб вайне захоўвае яшчэ шмат таямніц воінскага подзвігу, і таго адкрытага, калі грудзьмі прыкрывалі варожую амбразуру, і таго глыбіннага, калі ў найвышэйшай ступені праяўляліся духоўныя сілы чалавека. Найвышэйшую духоўнасць і маральнасць чалавека, выхаванага сацыялістычнай рэвалюцыяй, яшчэ доўга будзе адлюстроўваць наша літаратура, таму што ў свеце неспакойна, трывожна, як ніколі раней.
Як жа тут не будзеш пісаць пра вайну ідэй, нораваў, як жа тут не будзеш шукаць адказаў на карэнныя філасофскія пытанні веку, увасобленыя ў чалавеку нашых дзён, як жа не будзеш пры гэтым звяртацца да недалёкага, ды і больш аддаленага гераічнага мінулага нашай Радзімы, да вытокаў ідэалу барацьбіта за святую праўду.
Часам займаюцца падлікамі – аб чым, аб якім перыядзе гісторыі чалавецтва больш напісана мастацкіх твораў. Хто больш ствараў твораў аб вайне, хто аб вёсцы, якія з літаратур нашай краіны трымаюць пальму першынства ў паказе чалавека, заклапочанага аховай прыроды, акаляючага асяроддзя? Дарэмны і непатрэбны занятак. Шматнацыянальная сям’я савецкіх пісьменнікаў робіць адну справу, стварае адну вялікую кніжку аб жыцці ў ёй цяперашніх глабальных вымярэнняў, у цяперашніх неаглядных маштабах, у цяперашнім дынамічным развіцці. Гаварыць аб нейкім лідэрстве жанраў, відаў літаратуры, аб перавагах таго альбо іншага нацыянальнага рэгіёна яе не даводзіцца.
Небяспека ядзернай катастрофы, якая навісла над светам, – гэта наша першачарговая трывога. I каму, як не нам, нашчадкам тых, хто здабываў у неймаверна цяжкіх умовах перамогу, змагаючыся сам-насам з азвярэлым ворагам чалавецтва XX веку, каму, як не нам, ствараць творы, у якіх імгненна пастаўленыя рэчаіснасцю праблемы стаялі б асветленыя яркай гістарычнай перспектывай.
Пісьменнік, сядаючы за рабочы стол, не павінен забываць аб сённяшняй рэальнай дапамозе народу.
Мы не павінны маўчаць і аб супярэчнасцях, але не рабіць самамэтай пералік іх без спробы разабрацца ў цяжкасцях нашага дынамічнага часу. Мы ўсё ж такі павінны памятаць аб галоўным, аб тым, што «чалавек, асабліва малады, мае патрэбу ў ідэале». А дзеля чаго нам трэба пашыраць плацдарм для глыбіннага выхаду ў жыццё – і тое, што было, і тое, што ёсць, і тое, што будзе…
«Мы багацей, чымсьці мы думаем, багацей нават таго, як мы хвалімся сваім багаццем», – гаварыў у прамове на 3-м з’ездзе пісьменнікаў СССР Аляксандр Твардоўскі, маючы на ўвазе арганізацыйныя формы і метады кіраўніцтва літаратурай. I закончыў сваю прамову словамі: «Ёсць каму ўсіх разам і кожнага паасобку ацаніць па заслугах, – гэта наш па справядлівасці патрабавальны, але і вельмі добразычлівы чытач, наш вялікі народ, Камуністычная партыя».
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
МЫ ЎСЕ ЖЫВЁМ пад уражаннем чэрвеньскага Пленума Цэнтральнага Камітэта нашай партыі, яго рашэнняў.
Удасканаленне ідэалагічнай, масава палітычнай работы закранае самым непасрэдным чынам і пісьменніцкую арганізацыю. У абсягу гэтага накірунку з’явілася нядаўняе выязное пасяджэнне сакратарыята СП БССР, якое мы праводзілі ў Баранавіцкім раёне.
Уласно кажучы, само пасяджэнне адбылося ў Доме культуры саўгаса-камбіната «Мір», а перад гэтым пісьменнікі пазнаёміліся з такімі гаспадаркамі раёна, як калгас-мільянер «Перамога», свінаводчы комплекс «Усходні», птушкафабрыка «Дружба». Пабылі пісьменнікі таксама ў цудоўным пасёлку Жамчужны, дакладней, у пасёлку, які яшчэ ўзводзіцца, але які ўжо мае выдатныя абрысы паселішча новага тыпу, што можа стаць за ўзор сельскага будаўніцтва ў Беларусі. Зразумела, што сустракаліся мы і падоўгу размаўлялі з рознымі людзьмі, у тым ліку з кіраўнікамі гаспадарак, такімі выдатнымі спецыялістамі, як Г.У. Казляк, В.А. Харытончык, А.М. Дудук.
Пасяджэнне сакратарыята СП БССР у саўгасе-камбінаце «Мір» праходзіла па тэме «Сучаснасць і літаратура». Спярша быў зроблены даклад аб сучасным стане беларускай літаратуры ва ўсіх яе жанрах. Выступаючы з трыбуны, пісьменнікі затым дзяліліся ўражаннямі пра тое, што бачылі новага ў раёне, уздымалі багата якія пытанні эканамічнага і культурнага характару, па якіх ім тут жа давалі грунтоўныя тлумачэнні спецыялісты сельскай гаспадаркі, партыйныя і савецкія работнікі. Асабліва шырока і глыбока абмяркоўваліся на пасяджэнні пытанні, якія датычаць удасканалення ідэалагічнай і масава палітычнай работы. Затым пісьменнікі, падзяліўшыся на сем груп, зноў раз’ехаліся па гаспадарках раёна, дзе былі наладжаны літаратурныя вечары.
Там таксама вялася размова не толькі пра літаратуру. Як і на пасяджэнні ў Доме культуры саўгаса-камбіната «Мір», гаворка ішла шырэй – пра літаратуру і сучаснасць, пра тое, што чалавецтва цяпер перажывае і складаны, і трывожны этап сваёй гісторыі.
Наогул, колькі існуе чалавецтва, столькі існуе і барацьба ідэй. Але ніколі гэта барацьба не дасягала такога напалу, як у нашы дні. Прычына гэтага відавочная – свае няўдачы ў палітычнай і эканамічнай сферах капіталізм спрабуе згладзіць масіраваным наступам на ідэалагічным фронце, уключаючы і абсягі мастацкай творчасці. Усе сродкі ўздзеяння на розум і сэрцы людзей – друк, кіно, радыё, тэлебачанне ў краінах капіталу мабілізаваны на адно, каб уводзіць у зман залішне даверлівых людзей, унушыць ім перавагі «райскага жыцця» пры капіталізме і паказаць у карыкатурным выглядзе сацыялістычную рэчаіснасць. Супраць Савецкага Саюза і іншых краін сацыялізму развязана нечуваная па маштабах і нахабству псіхалагічная вайна.
Вось чаму такой важнай задачай было для нас, пісьменнікаў, і з’яўляецца сёння ўсталяванне ў творах літаратуры вялікай праўды пра савецкага чалавека, пра сацыялістычнае грамадства, у якім гэты чалавек жыве, пра перавагі гэтага грамадства, пра наш клопат аб міры, пра абарону інтарэсаў савецкіх людзей, кожнага народа, усяго чалавецтва.
Агледзеўшы многія гаспадаркі раёна, зладжанасць у працы людзей, пісьменнікі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што савецкі народ глыбока задаволены трываласцю міжнароднага аўтарытэту сваёй дзяржавы, упэўнены ў правільнасці ленінскага курсу нашай партыі.
Мы прыехалі да вас, гаварылі пісьменнікі, не толькі, каб паглядзець, як жывуць, працуюць, робяць сваю справу гаспадарлівыя людзі. Але і шчыра пагутарыць пра наш агульны клопат, скіраваны на далейшае духоўнае ўзвышэнне людзей працы, на хутчэйшае маральнае пасталенне новага пакалення працаўнікоў зямлі. Пісьменнікаў цікавяць не толькі вынікі працоўнай і грамадскай дзейнасці чалавека, але больш адносіны яго да свайго абавязку перад людзьмі, тым больш, што ён з’яўляецца членам працоўнага калектыву, значыць павінен шанаваць гэты калектыў як найпершую ячэйку вытворчай супольнасці ў нашым грамадстве. Без вырашэння малых і вялікіх праблем, без складанасцей і непрадбачных ускладненняў, без сутыкненняў думак, характараў, нораваў не бывае руху наперад.
Літаратура наша і імкнецца зразумець, асэнсаваць рэальны, сённяшні матэрыял жыцця. Не забываючы пры гэтым, што вастрыня сутыкненняў між людзьмі будзе сапраўднай, жыццёвай, калі пісьменнік будзе разглядаць яго, гэта сутыкненне, не ізалявана, само па сабе, але ў сукупнасці з іншымі рэальнасцямі, імкненнямі, што навакол усіх нас. Як адзначалася на чэрвеньскім Пленуме ЦК КПСС, сапраўдны талент не адгароджваецца ад жыцця, не дапускае ні лубачнага прыхарошвання рэчаіснасці, ні штучнага вылучэння ценявых з’яў яе.
КАЛІ ГАВАРЫЦЬ пра беларускую савецкую літаратуру на сённяшнім этапе яе росту і развіцця, згоднага з усёй хадой духоўнага ўзвышэння народа, то яна нясе спраўна сваю службу народу, завешчаную яшчэ нашымі класікамі Янкам Купалам і Якубам Коласам, – быць з часам, у якім жывеш. Неўміручыя скарбы народнага генія ўключаючы і фальклорныя каштоўнасці, фармавалі і прадаўжаюць фармаваць тую няўлоўную цэльнасць светаадчування, якая ўвасоблена ў выдатных творах мастакоў слова рэспублікі, што складаюць славу і гонар беларускага народа. Усе вузлавыя моманты гісторыі народа – героя адлюстраваны ў літаратуры як жыццё – выпрамленне, як жыццё – барацьба, як жыццё – творчасць, поўныя, як і ва ўсіх савецкіх народаў, нястомнай мэтаскіраванасці да ўдасканалення сацыялістычнага ладу.
Яскрава раскрыты беларускай літаратурай подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне шмат чым забяспечыў той шырокі палітычны маральны рэзананс, які набылі шматлікія творы, што праўдзіва адлюстроўваюць як трагічныя моманты барацьбы супраць гітлераўскіх захопнікаў, так і вялікую мужнасць у гэтай барацьбе савецкіх людзей. Характэрнай адзнакай цяперашняга часу неабходна лічыць адчувальны паварот літаратуры да адлюстравання нядаўняга гераічнага мінулага нашай краіны праз прызму сённяшняй барацьбы нашай партыі і дзяржавы за захаванне і ўмацаванне міру, за выратаванне чалавецтва ад пагрозы тэрмаядзернай вайны. Шчыра кажучы, у гэтым плане намаганні беларускіх пісьменнікаў яшчэ недастаткова актыўныя.
Мастацкае асваенне жыццёвага матэрыялу звязана з філасофскім асэнсаваннем сучаснасці, з нараджэннем вобраза савецкага чалавека ў непарыўным адзінстве яго сацыяльных і маральных якасцей. I там, дзе майстэрства пісьменніка пачынаецца не толькі з умелага валодання тэхнікай пісьма, але і з грамадзянскай узрушанасці, поспех уражлівы. Сапраўдны мастацкі твор павінен выяўляць і час, і чалавека, і народ. Толькі тады ён, гэты твор, будзе служыць наступным дзесяцігоддзям, мо і больш, а ў гэтым служэнні ўвесь сэнс творчасці.
БЕЛАРУСКАЯ савецкая літаратура, маючы вельмі багатыя традыцыі ў мастацкім адлюстраванні вясковага жыцця, прадаўжае і сёння звяртацца да адвечных, але заўсёды актуальных праблем працы чалавека на зямлі, прыхільнасці да яе самой, да наваколля, да ўсяго жывога ў ім. I сёння, калі ў вёсцы разгортваюцца падзеі маштабныя, калі вёска стала палігонам выпрабавання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў новых для яе абсягах, калі выкананне задач Харчовай праграмы становіцца ўсенароднай справай, гонарам і абавязкам кожнага савецкага чалавека, перад мастакамі слова прадстае шырокае поле дзейнасці, а разам з тым і адказнасці перад часам, у якім ідзе нараджэнне новай вёскі.
Перш-наперш гэта датычыць пісьменніцкай публіцыстыкі. Яна працуе на самым пярэднім краі. Важнай адзнакай большасці публіцыстычных кніг апошняга часу варта бачыць агульназначнасць праблем, якія ў іх узняты, уменне бачыць з’явы ў развіцці, жаданне ўславіць людзей, апантаных працай. Праўда, крыху паменшала творчай увагі да штодзённай дзейнасці партыйных і савецкіх работнікаў усіх звенняў, асабліва раённага. Гэтая дзейнасць вельмі складаная па сваім сённяшнім характары, а таму і нялёгкая для паказу ў мастацкім творы. Але без гэтага паказу нам не абысціся, таму што ў ёй, у працы партыйнага дзеяча, адлюстраваны ўвесь змест стваральнага пафасу эпохі, увесь гераізм чалавечага духу, творчых магчымасцей савецкага чалавека.
Публіцыстыка пісьменніцкая па-ранейшаму пільна трымае руку на пульсе жыцця сучаснай вёскі. Найбольш прыхільна да вёскі працуюць паэты. Не знойдзеш, бадай, ніводнага сярод іх, хто калі не ўсё, то хоць бы часцінку свайго сэрца не ахвяроўваў вёсцы. Праўда, не заўсёды ў вершах, асабліва маладзейшага пакалення, стае грамадзянскай узрушанасці. Адбыліся доўгачаканыя важныя зрухі ў ідэйна-эстэтычным і жанравым узбагачэнні беларускай паэмы. Жанрава-стылёвыя пошукі ў лірычнай паэзіі ідуць менш інтэнсіўна, хоць у кожнага з актыўна дзеючых паэтаў адчуваецца скіраванасць да спасціжэння глыбіннай сутнасці сваёй эпохі.
Між тым, некаторыя аўтары, кажучы пра вёску, больш ахвотна звяртаюцца да з’яў, карэнні якіх ідуць у блізкае, але ўжо мінулае, сумуючы, бывае, празмеру па ім. Настальгія – з’ява складаная і даследаваць яе варта было б на шырокім, аб’ёмным матэрыяле, зазіраючы і ў першыя пасляваенныя гады, калі на аднаўленне разбураных гарадоў, на вучобу, да новых прафесій рынуліся ўсе ўзросты разбуранай вайной вёскі. Гэты рух моладзі ў горад стаў як бы няспынным і толькі ў апошнія год-два літаратура, перш-наперш проза, загаварыла пра вяртанне маладых вяскоўцаў у сваю калыску.
Што ўвогуле можна сказаць пра створанае празаікамі пра вёску? Прадаўжае перад імі стаяць, як самая надзённая, праблема станоўчага героя, які ўспрымаўся б як мастацкае адкрыццё. Адны з аўтараў бліжэй да рэалізацыі, другія далей, а хто і зусім далёка, а ўсё роўна літаратуры, і ў першую чаргу прозе, праблему гэтую трэба вырашаць, бо як справядліва заўважалася на Пленуме ЦК КПСС, «сустракаемся мы і з прыкладамі, калі аўтар або губляецца перад складанымі праблемамі, або спрабуе выхваліцца «нестандартным» іх тлумачэннем, а ў выніку атрымліваецца скажэнне нашай рэчаіснасці».
Зараз вельмі шпарка мяняецца структура вёскі – і не толькі эканамічная, гаспадарчая, арганізацыйная, але і дэмаграфічная, «чалавечая», калі можна так сказаць. Пашыраюцца і ўскладняюцца дачыненні між людзьмі, абнаўляюцца канфлікты, па-новаму фарміруюцца характары – не без уплыву калектывісцкага асяроддзя, у якім працуе чалавек. Пісьменнік можа і не паказваць усю шматграннасць новых прафесій на вёсцы, але мы павінны адчуць, чытаючы твор, што яны існуюць і нават займаюць уплывовае месца ў комплексе ўзаемадачыненняў людзей.
МАСТАЦКІЯ творы, што выходзяць з-пад нашага пяра, павінны адпавядаць узроўню сённяшняй адукаванасці савецкага чалавека, шматмернасці і вышыні задач, якія вырашаюцца грамадствам, героіцы і своеасаблівасці нашага непаўторнага часу. Героі нашых кніг павінны захапляць, натхняць чытача, весці яго за сабой. Увогуле мы адчуваем, што працуем на карысць грамады, вясковай не ў апошнюю чаргу. Але хацелася б мацнейшай зваротнай сувязі чытача з намі, аўтарамі.
Мы хацелі б чуць у час нашых паездак не толькі пра нарыхтаваныя тоны сена, сенажу і іншых кармоў, не адно пра тыя тэхналогіі, якімі карыстаюцца не без поспеху на комплексах. А таксама і пра тое, як задавальняецца з боку кіраўніцтва, галоўных спецыялістаў, кіраўнікоў сярэдняга звяна дабрыня, спагада да працаўніка, як ладзіцца аўтарытэт актыўна дзеючай асобы. На Пленуме ЦК КПСС адзначалася, што чалавек у працы не толькі стварае матэрыяльныя каштоўнасці, але і выкоўвае свае лепшыя здольнасці, загартоўвае волю, развівае творчыя сілы, усталёўвае сябе як грамадзянін, актыўны будаўнік камунізму.
Шмат увагі аддае беларуская літаратура адлюстраванню побыту савецкага чалавека (яна была ўважлівая да гэтага боку чалавечага існавання на ўсім працягу сваёй гісторыі). Але што кідаецца на вочы апошнім часам – побыт у многіх творах пачаў існаваць сам па сабе, не заўсёды «прыватнае», асабістае ўключаецца ў агульнанароднае, грамадскае, у агульны працэс удасканальвання жыцця.
Надышла патрэба глыбей і шырэй паказваць працоўны побыт. У працы праходзіць большая частка часу сталага чалавека, значыць, там і тады фарміруюцца яго асноўныя чалавечыя якасці. Зараз у калгасах, аграпрамысловых камбінатах ужо не шматлікія брыгады вядуць галоўны рэй вытворчасці, а цэлыя цэхі. На чале цэхаў усё больш заступаюць маладыя спецыялісты, шлях якіх у сельскагаспадарчую вытворчасць пракладзены ад той сцяжынкі, што пачынаецца на школьным двары, на доследных участках вучнёўскай вытворчай брыгады, якая стала для многіх маладых прыступкай у жыццё, вызначальнай у іх лёсе. Гэтыя пераўтварэнні пакуль застаюцца па-за нашай літаратурай.
Кажуць, насычэнне сельскага жыцця тэхнікай нібы аддаліла чалавека ад самога працэсу працы і яго вынікаў, як бы ачарствіла яго душу, нібы нават паменшала яго любві да наваколля, так характэрнай ва ўсе часы для вясковага жыхара. Мусіць, гэта не зусім так, у кожным разе не так спрошчана ўсё гэта адбываецца, як паказваецца ў некаторых творах. Далучэнне да машыны пашырае агульна-ідэйны кругагляд чалавека, робіць працу больш інтэлектуальнай, пашырае багатыя перспектывы фарміравання палітычных, грамадзянскіх, маральных якасцей яго як асобы. А літаратура пакуль гэтага не прыкмячае і не адлюстроўвае ў поўную сілу сваіх магчымасцей.
Праблема пераемнасці лепшых традыцый старой вёскі, яе маральных устояў не касуецца разгорнутай індустрыялізацыяй яе. Ранейшыя, праз стагоддзі выпрацаваныя маральныя якасці – сумленнасць, добразычлівасць, руплівасць да навакольнай прыроды, зямлі, працавітасць, шчырасць у адносінах між людзьмі, – усё гэта не знікае бясследна, яно бывае толькі забіраецца ў глыбінныя закуткі душы. I як паказаў Пленум ЦК КПСС, важнейшай задачай «партыя лічыць выхаванне ў кожнага чалавека патрэбнасці і ў працы, яснага ўсведамлення і неабходнасці добрасумленнай работы на агульную карысць». Увядзенне калектыўнага падраду і для тых, хто працуе на зямлі, пераход на акордна прэміяльную сістэму аплаты – усё гэта вымагае ад нас, пісьменнікаў, своечасова заўважыць і адлюстраваць вялікія зрухі ў душы сельскіх працаўнікоў, скіраваныя на выхаванне ў кожнага з іх пачуцця паўнакроўнага гаспадара краіны, які сам рупіцца і прымушае сваім прыкладам быць руплівымі ўсіх у справе ўзвышэння самога зместу калектыўнай сельскагаспадарчай працы.
Паказ у літаратуры працоўнага калектыву як магутнай у палітычным, грамадзянскім і маральным змесце ячэйкі пародненых адзіным клопатам людзей – адна з найпершых і найважнейшых задач. Бо немагчыма сёння змагацца за вяртанне людзей да зямлі, аднаўляць, пераўтвараць, узбагачаць яе, не аднаўляючы, не пераўтвараючы, не ўзбагачаючы душу чалавека, не змагаючыся за вяртанне чалавечнага ў чалавеку творамі літаратуры і мастацтва.
Чалавеку, асабліва маладому, патрэбен ідэал, які ўвасабляе высакароднасць жыццёвых мэт, ідэйную перакананасць, працавітасць і мужнасць. I такіх герояў не трэба выдумляць, яны побач з намі.
I мы, пісьменнікі, сапраўды побач з імі і як заўсёды гатовы служыць вялікай праўдзе нашага вялікага жыцця.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 2
Этот поезд с большими буквами на вагонах «МАРШ МИРА-82» минчане ожидали с нетерпением. Тысячи жителей белорусской столицы, ее гости пришли на площадь у вокзала. Здесь состоялся митинг.
На импровизированной трибуне – участница Марша мира из Дании Анита Петерсен:
– Мы пришли к вам, мы – простые люди из стран Северной Европы… Мы очень боимся потерять мир и оказаться в хаосе, последствия которого непредсказуемы. Сегодня нас здесь немного, но мы хотим, чтобы все знали: за нами в наших странах стоят тысячи.
Выразив благодарность за радушный прием, Вуокко Пеннанен из Финляндии напомнила об ужасных последствиях минувшей войны на ее родной земле.
О борьбе против нескончаемой гонки вооружений говорили на встрече-диспуте, который прошел в этот день в Белорусском обществе дружбы и культурных связей с зарубежными странами. Вместе с участниками Марша мира-82 сюда пришли активисты Белорусского республиканского комитета защиты мира и республиканской Комиссии содействия Советскому фонду мира.
Вторая группа участников Марша мира пришла на встречу к художественной интеллигенции города в Дом литератора. Здесь выступили белорусские писатели А. Адамович, В. Быков, Н. Гилевич.
– Мы идем долго, – сказала норвежская писательница Грин Гренвальд. – Но стоит пройти очень большой путь, чтобы почувствовать сердечность и гостеприимство, которые мы встретили на героической белорусской земле.
В Минске состоялся многолюдный митинг, на открытии которого выступил председатель Советского комитета защиты мира Г.А. Жуков. Участники митинга приняли совместное заявление к ООН, правительствам, парламентам и народам мира.
…Застыли в почетном карауле пионеры у грустного Венца памяти в мемориальном комплексе Хатынь. Звонкая тишина стоит над ведущей к нему дорогой, по которой в горьком молчании прошли участники Марша мира.
«…Пусть скорбь и печаль обернутся в мужество ваше и силу, чтобы смогли вы утвердить навечно мир и покой на земле. Чтобы отныне нигде и никогда в вихре пожаров жизнь не умирала!» – это прощальное слово погибших хатынцев сегодня обращено к участникам Марша мира-82, ко всем людям.
НАД НАШАЙ краінай вось ужо шэсцьдзесят гадоў галоўным сузор’ем эпохі ззяе ленінскае паяднанне раўнапраўных рэспублік-сясцёр. Сёння ў гэтым паяднанні пятнаццаць зорак рознай велічыні, але роўнавялікіх па закладзенай у кожнай энергіі няспыннага руху да вяршынь грамадскага прагрэсу.
«Старому свету, свету нацыянальнага прыгнечання, нацыянальнай грызні або нацыянальнага адасаблення, – пісаў У.I. Ленін, – рабочыя проціпастаўляюць новы свет адзінства працоўных усіх нацый, у якім няма месца ні для адной прывілеі, ні для малейшага прыгнечання чалавека чалавекам». Шлях у гэты новы свет, азораны ідэямі Кастрычніцкай рэвалюцыі, складае шэсцьдзесят пяць гадоў, крыху меншай выглядае дарога самай вялікай і трывалай садружнасці разняволеных народаў, што носіць назву Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У гэтай садружнасці, што даўно ўжо здабыла сваю сталасць, выпрабаваную ў гарніле Вялікай Айчыннай вайны, заняла свой «пачэсны пасад між народамі», як пісаў некалі Янка Купала, і Савецкая Беларусь. Сёння яе эканамічным патэнцыялам, яе культурай, яе высокім духоўным узлётам дзівіцца ўвесь свет. Тыя, хто праз стагоддзі марыў «людзьмі звацца», не толькі назваліся, але і сталі раўнапраўна вялікімі ў дружнай сям’і савецкіх народаў. Вынікам гэтага раўнапраўя з’яўляецца ўнутраная агульнасць і рэдкаснасць разняволеных Кастрычнікам або створаных ім нанава літаратур, галоўным зместам якіх стала сцвярджэнне, усталяванне ленінскіх ідэй камуніэму.
З першых крокаў свайго рэвалюцыйнага адраджэння беларуская літаратура была і застаецца люстрам магутнага духоўнага ўзлёту цэлай нацыі. Адразу – з «Безназоўнага» Янкі Купалы, «Сымона-музыкі» Якуба Коласа, «Сокаў цаліны» Цішкі Гартнага, «Босых на вогнішчы» Міхася Чарота беларуская савецкая літаратура пачала раскрываць гістарычную і нацыянальную сутнасць цэлага народа, якому Кастрычнік прынёс сапраўднае адраджэнне, яго велічную перспектыву.
«Толькі тады, калі Беларусь стала савецкай, – пісаў Цішка Гартны, – яна пачала спазнаваць свет і самую сябе». Гармонія гэткага спалучэння існавала як заканамернасць. Яна выразна была сфармулявана ў шматлікіх дакументах, у тым ліку і ў праграмным артыкуле, якім адкрываўся першы нумар «Полымя» – першага «тоўстага» беларускага часопіса. «Для нас, рэвалюцыйных марксістаў, нацыянальнае адраджэнне не ёсць самамэта – яно толькі сродак далучэння шырокіх працоўных мас да рэвалюцыйнай творчасці, да актыўнага будаўніцтва Савецкай Беларусі». Гэта дэкларавалася шэсцьдзесят гадоў назад, за паўтара месяца да ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Рэвалюцыйная творчасць. Яна пачалася ў дні станаўлення Савецкай улады на Беларусі. З кожным годам мацнела маладая Рэспубліка Саветаў, а разам больш выразна складваўся нацыянальны характар яе працаўніка – аратага і гарбара, настаўніка і каморніка, вучонага і пісьменніка. Складваўся як гістарычная рэальнасць. Пашыраліся далягляды беларускай літаратуры, усё больш грунтоўна усталёўвалася ў ёй вялікая тэма рэвалюцыі, пераасэнсоўваліся, пераацэньваліся традыцыйныя нацыянальныя праблемы, узважваліся на вагах гісторыі, перш чым пачаць сваю рэвалюцыйную службу працоўным людзям.
Дзецьмі рэвалюцыі, сынамі Кастрычніка не без гонару называлі сябе паэты-маладнякоўцы, у пераважнай масе сваёй вясковыя актывісты, што паселі за школьныя лаўкі, шумным гоманам запоўнілі рабфакаўскія аўдыторыі.
У літаратуру ішла новая таленавітая змена, якая неўзабаве выразна засвяціла на пісьменніцкім даляглядзе, – Крапіва і Лынькоў, Чорны і Дубоўка, Зарэцкі і Галавач, Куляшоў і Самуйлёнак, Броўка і Глебка, Трус і Якімовіч. Іх багата было. I яны славілі рэвалюцыйную яву як сілу, што ўсталёўвала сапраўды гуманістычныя ідэалы, блізкія лепшым нацыянальным традыцыям усіх народаў. I гэтым майстры беларускага мастацкага слова станавіліся ўпоравень са сваімі шматлікімі пабрацімамі, што, узвышаючы славу сваёй нацыі, цагліну за цаглінай узносілі гмах шматнацыянальнай літаратуры народаў СССР.
ВОБРАЗ Кастрычніцкай рэвалюцыі знайшоў у прадстаўнікоў кожнай літаратуры сваё, нацыянальна адметнае ўвасабленне, але кожны раз з высокай натхняльнай сілай веры ў яе перамогу, з поўным напалам грамадзянскіх страсцей. У Уладзіміра Маякоўскага, у Паўла Тычыны, Аванеса Туманяна, Абулькасыма Лахуці, Янкі Купалы, Якуба Коласа мы знаходзім непаўторна шчырае стаўленне да сваёй Радзімы, да першай у свеце Бацькаўшчыны працоўных – вялікага Саюза Саветаў. Мы адчуваем сапраўды ўсеахопнае, карыстаючыся паэтычным азначэннем Паўла Тычыны, «пачуццё сям’і адзінай».
Кожнаму з нацыянальных мастакоў, каб глыбей зразумець жыццё іншых народаў, каб зразумець і вобразна ўзнавіць падзеі сусветнага маштабу, спатрэбіліся перш-наперш глыбіннае разуменне жыцця свайго народа, выпрабаваныя магчымасці адкрываць прасторы свету ў будзённай рэчаіснасці, якая штодзень жывіць мастака жыццёвымі ўражаннямі.
Літаратура даволі хутка дала яскравыя прыклады такой увагі і пашаны да народаў-суседзяў. Нацыянальны характар ёсць вынік папярэдняга гістарычнага развіцця народа. Перамога магутных асноў народнага характару на кожным гістарычным этапе забяспечвае наступныя яго перамогі. Калі б не сягнуў купалаўскі «мужык», гэты «пан сахі і касы» ўвысь да сонца, да зор, разрываючы путы спрадвечнай няволі, хіба маглі б мы сёння побач з рускім чалавекам Юрыем Гагарыным бачыць на партрэтах беларусаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка?
Як тут не прыгадаць прарочыя словы выдатнага крытыка і публіцыста Дабралюбава, адрасаваныя ім ілжэтэарэтыкам: «Цэлы край так вось узялі і забілі, – як бы не так!.. У кожным разе, пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы».
I самі беларусы, пачынальнікі роднай літаратуры, сказалі, сказалі важка, грунтоўна, абвясцілі не толькі горкую праўду пра сябе на ўвесь свет, і вялікае жаданне сваё «людзьмі звацца» – таксама на ўвесь свет, але і гучна дэкларавалі сваё шчырае жаданне быць разам у дружнай сям’і савецкіх народаў, занятых сацыялістычным будаўніцтвам, выхаваннем новага чалавека.
Стагоддзе з дня нараджэння Купалы і Коласа прайшло сёлета па нашай краіне і далёка за яе межамі як вялікае нацыянальнае свята, як сусветна шырокае ўшанаванне двух волатаў мастацкага слова, заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, што пакінулі невымерна вялікую спадчыну.
Асвоіць эстэтычна глыбінную сутнасць новых жыццёвых з’яў, не заплюшчваючы вачэй на іх складанасць і супярэчлівасць, была па плячу толькі творча з’яднанай пісьменніцкай арганізацыі, якая ўзнікла як канкрэтнае ўвасабленне горкаўскай ідэі аб паяднанні літаратурных сіл у сцэментаваны метадам сацыіялістычнага рэалізму творчы калектыў, якім з першых дзён свайго існавання стаў Саюз савецкіх пісьменнікаў. Вітаючы першы Усесаюзны з’езд літаратараў нашай краіны, Янка Купала пісаў: «I нам, беларускім пісьменнікам, трэба старацца як мага больш багаццяў уносіць ва ўсесаюзную скарбніцу сацыялістычнай літаратуры».
Творчы плён пісьменнікаў нашай рэспублікі яшчэ ў перадваенныя гады быў даволі багаты, калі мець на ўвазе галоўны творчы пошук – на падставе рэальных фактаў гістарычна абноўленага жыцця ўстанавіць развіццё менавіта тых рысаў нацыянальнага характару, якія азначаюць змабілізаванасць усёй волі на барацьбу за новыя адносіны між людзьмі, што спараджаліся ў калектыўнай працы як адметнай рысе сацыялістычнай явы. Беларуская літаратура, як і руская, як і іншыя братнія літаратуры, не была глухой і да тэмы грамадзянскай вайны, тэмы адстойвання вялікіх заваёў рэвалюцыі. Побач з такімі класічнымі творамі як «Ціхі Дон», «Блуканне па пакутах», «Як гартавалася сталь», побач з «Чапаевым» і «Жалезным патопам» ствараліся беларускія аповесці, што сталі класічным набыткам нацыянальнай мастацкай творчасці – «Дрыгва» Коласа, «Сцежкі-дарожкі» Зарэцкага, «Партызаны» Крапівы, «Трэцяе пакаленне» Чорнага…
З дружбы народаў нараджалася і зусім новая катэгорыя – дружба літаратур. I калі наша рэспубліка заняла пачэснае месца ў сям’і братніх савецкіх народаў, дык гэтак жа пачэсным станавілася і месца беларускай літаратуры сярод братніх савецкіх літаратур.
Кожная літаратура, у тым ліку і беларуская, мелі справу з нацыянальна канкрэтнай рэчаіснасцю і разам з тым яны выходзілі на супольную дарогу мастацкага пазнання, калі трэба было асобныя лёсы людзей суадносіць з рэвалюцыйнымі імкненнямі чалавецтва, з гуманістычнымі ідэаламі эпохі.
Аднак жа, літаратуры таго часу даводзілася адгукацца і на надзённыя патрэбы грамадства, выкрыццё пагрозы фашызму і імперыялістычных імкненняў Захаду, выхаванне сацыялістычнага патрыятызму, абароны заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі ад замаху і агрэсараў. А калі гітлераўскія орды вераломна напалі на нашу Радзіму, паўстала задача змабілізаванасці духоўных сіл грамадства на адпор ворагу, на стварэнне цэласнага, эстэтычна-ўзвышанага вобраза Радзімы, як і вобраза савецкага чалавека – патрыёта, змагара за вялікую праўду жыцця. Непаўторны па сваёй праўдзівасці, шматмернасці і незвычайнасці эстэтычны вобраз абаронцы сацыялістычнай Бацькаўшчыны стваралі беларускія пісьменнікі, што апранулі шынялі воінаў. Застаючыся нацыянальнай па форме, беларуская літаратура ў гады вайны яшчэ больш збліжалася, паядноўвалася ў сваіх ідэйных намаганнях з літаратурамі братніх народаў.
ЯДНАННЕ людзей, іхняя згуртаванасць вакол Камуністычнай партыі, гэтая выхаваная сацыялістычным ладам якасць савецкіх людзей з велізарнай відавочнай сілай рэалізоўвалася з першых дзён ваеннага ліхалецця. Воіны трыццаці трох нацыянальнасцей амаль цэлы месяц ў выключна цяжкіх умовах акружэння змагаліся ў Брэсцкай цытадэлі, якая праславілася на ўвесь свет не толькі непрыступнымі мурамі, але і сталёвай цвёрдасцю характару савецкага чалавека.
У час найвялікшых выпрабаванняў беларускі народ з выключнай сілай адчуў сябе неадлучнай часткай савецкага народу.
У дзённіках К. Чорнага ваеннага часу знаходзім такі запіс: «Народ перастаў быць пастухом і стаў генералам… Акупацыя была для беларускага народа не толькі парой пакут, але і часам умацавання і гістарычнага ўзвышэння народа як нацыі і ўздыму яго нацыянальнай самасвядомасці». Пісьменнік працаваў тады над некалькімі мастацкімі творамі, многія з якіх так і засталіся незавершанымі, але ў кожным з іх відзён прагрэсіўны рух нашай гісторыі праз гады і стагоддзі. У кожным з іх прысутны вобраз беларускага народа, змагара і працаўніка, які ладзіць сваю будучыню на роднай зямлі, упрыгожваючы яе садамі. Набатным заклікам гучыць голас Купалы і Коласа, прыкметна памужнелі галасы паэтаў сярэдняга па тым часе пакалення – Куляшова, Броўкі, Танка, Глебкі, Панчанкі, Лужаніна, Бялевіча, Астрэйкі, Віткі, Кірэенкі… Мацавалася братэрства літаратур, загартаванае ў бітвах. Савецкая шматнацыянальная літаратура станавілася ўмяшчальняй дум і трывог усіх народаў, зберагальніцай лепшых запаветаў, розуму і сумлення чалавецтва, змагаром за выпакутаваныя ім сацыяльныя і духоўныя ідэалы.
Чалавек на вайне… Вечная тэма мастацтва. Вайна заўсёды вайна – з жахамі, стрэламі, смерцямі. Гэта – яе стыхія. Спачатку гераічныя падзеі, пераўзноўленыя ў раманах, паэмах М. Лынькова, I. Мележа, П. Броўкі, А. Куляшова, як бы засланілі ўсё астатняе. Здавалася, што дастаткова дакладна перадаць той ці іншы эпізод вайны, як адчуеш вялікую меру чалавечых пакут і меру народнай стойкасці. Між тым, ішло адточванне эпічнага майстэрства ў прозе, лірычнай узрушанасці ў паэзіі, драматычнасці канфлікту – у творах для сцэны. Пафас здзіўлення пераважаў над пафасам даследавання душы чалавека, яго паводзін і эмацыянальнвй адметнасці. Галоўнае было наперадзе – асваенне глыбінь чалавечых характараў, іх супярэчлівай прыроды, нараджэнне сацыяльных і маральных канфліктаў у іх псіхалагічным выяўленні. Гэтым і былі заняты на новым этапе адлюстравання чалавека на вайне ў прозе I. Шамякін, В. Быкаў, А. Кулакоўскі, Я. Брыль, I. Новікаў, А. Васілевіч, А. Асіпенка, А. Карпюк, А. Адамовіч, I. Навуменка, I. Пташнікаў, В. Хомчанка, А. Савіцкі, Б. Сачанка, М. Кругавых, В. Казько, В. Карамазаў, А. Кудравец, А. Жук; у паээіі – М. Танк, П. Панчанка, К. Кірэенка, М. Лужанін, В. Вітка, А. Зарыцкі, М. Калачынскі, А. Русецкі, Н. Гілевіч, А. Лойка, Н. Кіслік, Р. Барадулін, Я. Сіпакоў, Г. Бураўкін, П. Макаль, В. Зуёнак, Б. Спрынчан, Ю. Свірка, А. Грачанікаў, С. Законнікаў, Я. Янішчыц; у драматургіі – К. Крапіва, А. Макаёнак, М. Матукоўскі, А. Петрашкевіч, Я. Шабан.
Вельмі шмат аддаў тэме вялікага подзвігу заўчасна памёршы салдат Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Пысін…
ПІСЬМЕННІКАЎ хвалявала і хвалюе не толькі вайна, іх трывожаць і думкі «пра даваеннае і пасляваеннае», не дае спакою зацікаўленасць глыбіннай філасофіяй жыцця новых пакаленняў Кастрычніцкай эпохі. Зразумець філасофію жыцця можна толькі прасачыўшы найвастрэйшыя канфлікты, паводзіны, перажыванні людзей, роздум працаўнікоў зямлі, што ўзяліся за высакародную справу – «перакаваць мячы на аралы».
Ці не надышоў час нашай навуцы аб літаратуры прасачыць у сувязі з гэтым глыбінныя сувязі беларускай літаратуры з рускай, украінскай, літоўскай, і не толькі з суседзямі, а і з больш аддаленымі рэгіёнамі магутнага савецкага літаратурнага мацерыка ды і паспрабаваць выйсці за межы яго.
Мусіць жа, тады выразней перад намі паўстане тая магутная хваля прачытання нядаўняй гісторыі народаў, сацыяльных адносін, якая пачалася ў нацыянальных літаратурах. Гэтая хваля ў нашай літаратуры зарадзілася недзе ў сярэдзіне 50-х гадоў (Пестрак, Мележ, Чарнышэвіч, Лобан, Караткевіч), але яе грэбень не слабее і ў нашы дні. Назавём хоць бы нядаўнюю паэму М. Танка «Мікалай Дворнікаў», новы раман I. Шамякіна «Петраград – Брэст», новую аповесць В. Быкава «Знак бяды», публіцыстычную аповесць А. Адамовіча «Карнікі», кнігу «Я – з вогненнай вёскі» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка…
Большасць нашых твораў дае падставы сцвярджаць, што дакументалізм, які ўсё глыбей пранікае ва ўсе галіны літаратуры і мастацтва, усё больш умацоўвае ў нашай моладзі веру ў праўдзівасць гістарычных падэей, адлюстраваных у мастацкіх творах, дапамагае параўноўваць іх з сённяшнім днём і рабіць адпаведныя светапоглядныя вывады. Вось чаму так важна нам дбаць пра глыбокую філасофскую распрацоўку ў сваіх творах жыццёва важных праблем, што стаяць сёння перад нашым грамадствам і ўсім чалавецтвам. Найперш і найгалоўней – гэта праблема барацьбы за доўгатрывалы мір, эахаванне міжнароднай разрадкі, супраць ваеннай пагрозы.
Для мастацтва сацыялістычнага рэалізму найважнейшая задача – сцвярджэнне савецкага ладу жыцця, норм камуністычнай маралі, хараства і велічы савецкага чалавека-працаўніка. I, мабыць, нельга нам ісці далей у развіцці савецкай літаратуры без вядомай горкаўскай думкі аб тым, што галоўным героем нашых твораў павінна стаць праца – ратная ці мірная. I калі чалавек-воін паўстае ў літаратуры амаль на ўвесь свой волатаўскі рост, дык чалавек-стваральнік ўсё яшчэ на падыходзе, каб заняць сваё галоўнае, належнае толькі яму ў нашым стваральным свеце месца.
У гэтым плане шмат работы для пісьменніцкай публіцыстыкі, палымянай, наступальнай, той самай, якая пачынаецца там, дзе разам з адлюстраваннем рэчаіснасці даецца яе глыбокі сацыяльна-псіхалагічны аналіз, дзе прысутнічаюць не толькі праблемы, але ёсць і пісьменніцкая спроба сфарміраваць грамадскую канструктыўную думку вакол ўзнятых праблем. Нашу асаблівую трывогу выклікае недастатковы, а то і проста слабы прыток пісьменніцкіх імён у сферу дзейнасці па імені Публіцыстыка. Канкрэтная рэалізацыя пастановы ЦК КПСС «Аб творчых сувязях літаратурна-мастацкіх часопісаў з практыкай камуністычнага будаўніцтва» накіравана на ажыўленне публіцыстычнай дзейнасці мастакоў слова.
Сацыялізм даў савецкім людзям тое, што не здольны даць капіталістычны лад: упэўненасць у заўтрашнім дні, надзейна гарантаванае права на працу. На гэтым асноватворным здабытку развітога сацыялізму наша штодзённая пісьменніцкая дзейнасць і павінна грунтавацца, дбаючы пра высокі выхаваўча-маральны патэнцыял сваіх твораў.
Пры ўсёй шырыні перакладчыцкай дзейнасці нашых пісьменнікаў, асабліва з моў і на мовы славянскія, яна дасягнула і значнага эстэтычнага ўзроўню. Нацыянальная форма гэтых арыгіналаў трансфармуецца ў беларускай моўнай стыхіі на ўзроўні лепшых дасягненняў сучаснага рэалістычнага перакладу. Але ж варта нам больш практычна дбаць і пра тое, каб пашыраць кола нацыянальных моў, даступных для перакладу без падрадкоўнікаў ды і без слоўнікаў. Пачынаць варта было б з глыбокага аналізу, а не справаздачна статыстычнага ўліку ўжо зробленага, з падрыхтоўкі знаўцаў моў на ўзроўні раскрыцця ў родных нацыянальных формах найвялікшых эстэтычных здабыткаў сусветнай літаратуры (мы ж пакуль маем толькі Бернса, Гётэ, Шэкспіра, Шылера, Міцкевіча). Беларускі чытач чакае аператыўнага знаёмства з творамі нацыянальных літаратур нашай Радзімы пра сённяшні дзень яе жыцця. Гэта вельмі важна не толькі ў камунікатыўным плане, але і ў плане ідэйна мастацкага ўзбагачэння саміх літаратур, павелічэння калектыўнага вопыту шматнацыянальнай савецкай літаратуры.
Наша літаратура заўсёды была моцная грамадзянскай тэмай. Класічныя творы шматнацыянальнай савецкай літаратуры нараджаліся як адлюстраванне гераічных працоўных будняў нашага народа. Маладзейшыя пакаленні пісьменнікаў ідуць той жа дарогай, што і старэйшыя, бо дзе болей, як ні на роднай савецкай глебе, не ў гісторыі краіны, не ў штодзённых подзвігах бацькоў – стваральнікаў сацыялістычных пераўтварэнняў, чэрпаць сілы для здзяйснення сваіх творчых ідэалаў. Ім бы, маладзейшым, варта было б, праўда, больш смела ўступаць на генеральны кірунак сучаснага развіцця грамадства, больш спасціжліва ставіцца да такіх філасофскіх і маральных катэгорый, як – дзень сённяшні, дзень заўтрашні, герой-стваральнік. Партыя ўвесь час дапамагае ім у гэтым, пра што сведчаць і пастанова ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю».
Асабліва важныя задачы стаяць перад крытыкай. Здабыткі нашай крытыкі агульнавядомыя. Яны не малыя. I ў галіне даследавання нашых традыцый, і ў галіне раскрыцця шматстайнасці сучаснага літаратурнага працэсу. Яны маглі б быць большыя, калі б мы часам не выносілі крытыку за дужкі літаратуры, а лічылі неад’емнай і састаўной часткай яе, як прозу, паэзію, драматургію. Толькі вылучыўшы літаратурную крытыку на пярэдні край ідэалагічнай барацьбы, мы здолеем яшчэ вышэй узняць яе ўзровень, пазбавіць ад недахопаў, пра якія гаворыцца ў пастанове ЦК КПСС «Аб творчых сувязях літаратурна-мастацкіх часопісаў з практыкай камуністычнага будаўніцтва»: «Літаратурнай крытыцы падчас не хапае пэўнасці і прынцыповасці ў ацэнках». Наладзіць навуковы аналіз бягучага літаратурнага працэсу – вось чаго перш за ўсё нестае крытыцы ў рэспубліканскай перыёдыцы.
I стварэнне ў нашай рэспубліцы яшчэ аднаго выдавецтва «Юнацтва», і адкрыццё новага часопіса «Мастацтва Беларусі», і вылучэнне з альманаха «Далягляды» самастойнага штогодніка «Братэрства», каб шырэй прапагандаваць сярод беларускага чытача здабыткі літаратур народаў нашай краіны – усё гэта канкрэтныя захады, якія робіць Цэнтральны Камітэт КПБ і ўрад нашай рэспублікі з мэтай далейшага росту нацыянальнай літаратуры і мастацтва.
Мы апраўдаем спадзяванні партыі і ўрада толькі ў тым выпадку, калі здолеем яшчэ ярчэй адлюстраваць свой час, паказваць на ўвесь рост свайго сучасніка, калі ва унісон з яго думкамі і пачуццямі будзе гучаць кожны наш новы твор.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 2
Все мы пишем, и все мы учимся писать. Учимся прежде всего у жизни. Наше время, насыщенное важными событиями, непрерывно заставляет нас задумываться над укладом, образом жизни наших современников, исследовать истоки того или иного настроения, докапываться до причин равнодушия одних и обостренного чувства ответственности у других, кто честно трудится, у кого в сердце боль недавнего прошлого. Потому что очень уж неспокоен мир, ни на минуту не перестает клокотать планета.
И вот невольно напрашивается вопрос: всегда ли наш взгляд, взгляд нашей литературы проникает в глубинные пласты общественной жизни? Ответ не всегда бывает утешительным. Довольно часто, к сожалению, авторы многих произведений увлекаются описанием в современном человеке второстепенного, потребительского, забывая, что он, человек, герой наших дней, призван быть созидателем, личностью общественной.
Только в том случае и можно говорить о незаурядности человека, то есть о его личностном начале, если он способен глубоко мыслить, разносторонне переживать, то есть жить полнокровной и полноценной жизнью.
Именно таков, если говорить о белорусской литературе, Апейка из полесской хроники Ивана Мележа, герой, находящийся на скрещении дорог большой истории. Как и Батрак из недавно вышедшего романа Ивана Шамякина «Возьму твою боль», полного тревоги за нравственный и духовный мир современного человека.
Когда знакомишься с материалами недавно прошедших в республиках писательских съездов, невольно приходишь к выводу, что сегодня, создавая героя современности, мы должны оценивать его по такой примерно системе координат: человек и обстоятельства, человек и окружающий мир, человек и общество. Мы должны создавать характеры людей, которые, если пользоваться словами Маркса, изменяя обстоятельства, изменяются и сами.
Современная советская проза многоцветна, в ней обязательно присутствуют национальные краски, но мы не можем, не должны забывать, что наш художественный опыт принадлежит не только нам самим в узконациональном смысле. Опыт наших братских народов привлекает все большее внимание писателей мира.
В то же время, если говорить о выходе белорусской литературы к всесоюзному читателю и далее, на мировую арену, то надо сказать, что успех белорусской литературы пока еще обеспечивают в основном произведения о Великой Отечественной войне. Хотелось бы видеть такие же волнующие произведения и о наших сегодняшних днях.
Современная литература много сделала, чтобы правдиво и образно отразить героическую борьбу народа за коммунизм, за нового человека. Но то, что книги расходятся многотысячными тиражами, не говорит об отсутствии в них недостатков. Оправдывая иногда разными причинами наши неудачи и промахи, наше неумение подняться в своем творчестве до создания ярких и глубоких художественных полотен, мы нередко забываем сказать (может быть, даже умышленно умалчиваем) о самом необходимом в нашем деле – мастерстве.
Следует стать более критичными в оценке художественного уровня книг. Особенно необходима сегодня требовательная, товарищеская критика не только на страницах периодической печати, но и в своей писательской среде.
Вопрос о мастерстве во всех сферах, а тем более в литературе, никогда не будет исчерпан, он должен всегда стоять на повестке дня. Писать книги и быть писателем по душевной потребности, по призванию не одно и то же. Произведения, где не ощущается желание писателя вмешаться в жизнь, что-то в ней изменить, сделать лучше, помочь в этом народу, стране, никогда не станут активом литературы.
«В том, что духовная жизнь советского общества, – говорил на XXVI съезде Л.И. Брежнев, – становится все более многообразной и богатой, – бесспорная заслуга наших деятелей культуры, нашей литературы и искусства». Это – высокое признание содеянного всеми нами. Но это и призыв не топтаться на месте, а тем более не опускаться ниже достигнутого уровня.
В новых условиях исторического развития от литературы требуется обостренная духовная чуткость к радикальным изменениям в мире, в стране, в республике, готовность подключиться к диалогу, который ведется о сегодняшних долах и завтрашних перспективах.
Глубокое раскрытие человеческой души всегда служило истине и, тем самым, революционным целям общества. Художественный анализ духовного мира человека, раскрытие его нравственных принципов невозможны, если писатель сам не проявляет себя как личность, которая вместе со всеми переживает, волнуется, радуется.
Чтобы глубже отображать жизнь, писатель должен сам активно вторгаться в ее процессы, проникаться большими и малыми тревогами мира. Это особенно важно для молодых. А как же иначе? Преподанные в аудиториях законы общественного развития, законы человековедения необходимо обогатить практикой, превратить их в стойкие, сердцем прочувствованные убеждения.
Всегда ли мы полно отображаем в своих произведениях действительную жизнь! Вспомните, как мы довольно долго «буксовали» в осмыслении ратного подвига народа, все пытались сгладить трагедийность правды, пока время не заставило нас, по выражению Александра Адамовича, «заглянуть куда-то за край» (и в себя на всю глубину!). А заглянули, и пришлось писать порой о том же, но с более глубоким видением и с большей ответственностью.
Сколько дискуссий в свое время вызвал роман Юрия Бондарева «Берег». А теперь внимание критики буквально приковано к «Выбору». Чем привлекал тогда образ Никитина? Неустанным поиском истины. И трагедия вся в том, что герой, приближаясь к заветному берегу, к идеалу, все-таки не доплывает до него. Это философски содержательный образ: «Жизнь – всегда обострение». В этих словах, мне кажемся, следует сегодня искать суть многообразия и богатства жизни. А мы – не без помощи, конечно, редакторов, а порой и критики – кое-что сглаживаем, о многом умалчиваем, на что-то закрываем глаза…
Проблема человека, способного противостоять обстоятельствам, изменять их, создавать новые условия, – одна из главнейших. Ей сопутствует проблема выбора, стоящая перед каждым.
Стремление к всеохватному воссозданию человеческой жизни всегда было свойством хорошей литературы. Эту традицию сегодня наряду с русскими писателями плодотворно продолжают их коллеги, широко известные писатели из братских республик. Не все пишут многотомные романы, но лучшие произведения, созданные в последние годы, по-настоящему эпичны, ведь подлинная эпичность – глубинное качество, вызванное стремлением к всеохватному изображению деятельности героя.
Художественный характер героя наших дней в лучших книгах современной прозы эпичен. Ибо подлинное художественное произведение выражает и время, и человека, и народ.
Заметки писателя
Пока писатель находится в поиске, он учится писать. И главный его наставник – прежде всего сама жизнь. Она – непревзойденный университет. Наше насыщенное важными событиями время непрерывно заставляет задумываться над укладом, образом жизни современников, думать о судьбах мира. Больно уж он неспокоен! Ни на минуту не перестает клокотать планета.
И вот невольно ставишь перед собой такие вопросы: всегда ли наш взгляд, взгляд нашей литературы обращен на то, что было и что есть движущей силой общества, со всех ли сторон охватывает этот взгляд наше время, проникает ли он в глубинные пласты общественной жизни? Это раздумье – общее для всей писательской организации страны. Слушая выступления делегатов недавнего съезда Союза писателей СССР, я вновь и вновь приходил к выводу: ныне, создавая образ героя современности, мы должны измерять его трехмерной системой координат – человек и обстоятельства, человек и окружающий мир, человек и общество. То есть, мы должны лепить характеры таких людей, которые, если пользоваться словами Маркса, изменяя обстоятельства, изменяются и сами.
Современная советская проза многоцветна, в ней присутствуют многие национальные краски, традиции отдельных литератур, успевших уже заявить о себе как традиции советской литературы. Если говорить о выходе белорусской литературы к всесоюзному читателю и далее, чем всесоюзному, то сегодня это – прежде всего произведения о Великой Отечественной войне. Тема – человек и война – у нас стабильная, переходящая из поколения в поколение.
И здесь я не могу не сказать о творческой ответственности художника, прикасающегося к этой теме. Современная литература много сделала, чтобы правдиво и образно отразить героическую борьбу народа за коммунизм, за нового человека. Но то, что наши книги расходятся многотысячными тиражами, еще не говорит об отсутствии у них недостатков. Оправдывая иногда разными причинами нашу неспособность подняться в своем творчестве до создания глубоких художественных полотен, мы нередко забываем сказать (может, даже умышленно умалчиваем) о самом необходимом в нашем ремесле – мастерстве.
Да, нам следует стать более критичными в оценке художественного качества книг. Особенно необходима на сегодня требовательная, товарищеская оценка произведений не только на страницах периодической печати, но и в среде самих литераторов.
Почему здесь повторяется – «необходимо», «нужно»?
Во-первых, вопрос о мастерстве во всякой отрасли, а тем паче в литературе, никогда не будет исчерпан, он всегда будет стоять на повестке дня.
А во-вторых… Мы ведь знаем, что произведения, где мастерство профессионала присутствует лишь формально, где не ощущается желания писателя вмешаться в жизнь, что-то в ней изменить, сделать лучшим, помочь в этом стране, народу, – никогда не станут активом литературы.
«В том, что духовная жизнь советского общества, – говорил на XXVI съезде КПСС Л.И. Брежнев, – становится все более многогранной и богатой, – бесспорная заслуга наших деятелей культуры, нашей литературы и искусства». Это – высокое общественное признание. Признание – обязывающее.
Итак, мастерство… Считаю, что у писателя-реалиста оно во многом определяется его заинтересованностью насущной жизнью, его знанием жизни. Ради этого знания мы жертвуем своим временем, устремляемся на разведку малоисследованного.
Убежден: глубокое раскрытие человеческой души всегда служило истине и, в конечном итоге, – революционным целям общества. Но ни про какое раскрытие духовного мира человека, его нравственных принципов не может идти речь если писатель сам редко выступает как личность, которая вместе со всеми переживает, волнуется, радуется.
Пассивная гражданская позиция порождает неспособность проникаться большими тревогами мира, снижает интеллектуальный и эмоциональный уровень восприятия жизни, что ведет к провинциальному, а то и мещанскому образу мышления.
Знать, понимать, чувствовать… А значит – нужно совершенствовать свою художническую мысль о нашем бытии. В этом направлении следовало бы, думается мне, вести и всю организационно творческую работу в писательской среде. Это особенно важно для молодых литераторов, которые после получения высшего образования стремятся к более целеустремленной профессионализации, чтобы преподанные в аудиториях законы общественного развития, законы человековедения обогатить практикой, переплавить их в стойкие, сердцем прочувствованные убеждения.
Всегда ли законы жизни и законы, по которым мы – писатели – воссоздаем ее в произведении, взаимообусловлены, взаимопроникаемы?
Вспомните, как долго литераторы «топтались» в осмыслении ратного подвига народа, пытались сгладить трагедийность правды, пока открытие суровых документов героического времени не заставило нас, по выражению Алеся Адамовича, «заглянуть куда-то за край» (и в себя – на всю глубину!). А заглянули: и пришлось писать, порой о том же, уже использованном, но с большим видением правды и с большей ответственностью.
Сколько дискуссий вызывали романы Юрия Бондарева «Берег» и «Выбор»! Чем привлекателен образ Никитина? Неустанным поиском истины, стремлением автора представить весь путь поиска как нравственный опыт в прошлом и действие в настоящем, устремленное к созданию идеала в будущем. И трагедия вся в том, что главный герой никак не доплывает до заветного берега, до идеала… Приближается, но не доплывает. Это – философски содержательный образ: «Жизнь – сплошное обострение».
Вот где, в этой философской формуле, мне кажется, следует сегодня искать суть многообразия и богатства жизни – не в сглаживании конфликтов, а в их обострении, ибо последнее состояние определяет непрерывность движения. А мы, не без помощи, конечно, редакторов, а порой и критики, кое-что сглаживаем, о многом умалчиваем, на что-то закрываем глаза…
Стремление к всеохватному воссозданию человеческой жизни сродни классической литературе. Эту традицию сегодня плодотворно развивают Федор Абрамов, Ионас Авижюс, Алесь Адамович, Чингиз Айтматов, Виктор Астафьев, Григорий Бакланов, Сергей Баруздин, Янка Брыль, Василь Быков, Олесь Гончар, Тиркиш Джумагельдиев, Павло Загребельный, Сергей Залыгин, Вадим Кожевников, Пауль Куусберг, Георгий Марков, Иван Науменков, Иван Пташников, Валентин Распутин, Михайла Стельмах, Иона Чобану, Иван Шемякин… Не все они пишут многотомные романы, но вместе с тем никто не сомневается, что произведения их имеют в своей основе эпопейность. Не как моду, о которой сейчас говорят, а как закономерность. К сожалению, критика редко исследует природу эпопейности, сводя ее часто к внешним приметам, к многотомности (и термин-то не эстетический, а технический). А ведь подлинная эпопейность – глубинное качество, вызванное стремлением к всеохватному изображению деятельности героя.
Художественный характер героя наших дней в лучших книгах современной прозы эпичен. Ибо подлинно-художественное произведение выражает и время, и человека. Ну, а сама эпоха наша как нельзя лучше предоставляет возможность писателям, их героям связать чувство нашего времени с временами прошедшими и будущими.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 3
Літаратурны працэс – рухомы. Увесь час у літаратуры ідзе не толькі ўзнаўленне, але і стварэнне новага.
Наша літаратура, як і ўсё наша мастацтва, няспынна стварае якраз тыя ідэйна-эстэтычныя скарбы, якія дапамагаюць камуністычнай партыі ў яе грандыёзнай рабоце.
Вобразы, што створаны мастакамі слова, часта становяцца ўпоравень з жывымі героямі, якія добра вядомы савецкаму народу і якія выходзілі з народа на працягу ўсёй гісторыі яго развіцця. Варта прыгадаць у сувязі з гэтым хоць бы нядаўні раман Івана Шамякіна «Вазьму твой боль», які набывае ўсё большую папулярнасць у чытача. З’явілася ў друку гісторыка-рэвалюцыйная паэма Максіма Танка «Мікалай Дворнікаў». Ідэалы будучыні па-ранейшаму актыўна сцвярджаюць героі вершаў і паэм Пімена Панчанкі, Кастуся Кірэенкі, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна.
Тым часам, калі гаварыць пра выхад нашай літаратуры да ўсесаюзнага і сусветнага чытача, то ўсё яшчэ перавага тут за творамі аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта тэма – стабільная, пераходная з пакалення ў пакаленне.
Сумеснымі намаганнямі ўсіх пакаленняў беларуская літаратура шмат зрабіла, каб праўдзіва і вобразна адлюстраваць гераічную барацьбу нашага народа за камунізм, за новага чалавека. Але тое, што кнігі разыходзяцца шматтысячнымі тыражамі, не азначае адсутнасці ў іх недахопаў. Барацьба за якасць, якой ахоплены зараз увесь савецкі народ, не абмінае і пісьменнікаў.
Гаворачы пра гэта, а часам – апраўдваючы рознымі прычынамі нашу няздольнасць узняцца ў сваёй творчасці да стварэння глыбокіх мастацкіх палотнаў пра сённяшняга чалавека, мы нярэдка забываемся сказаць (можа, нават наўмысна маўчым) пра самае абавязковае ў нашым рамястве – пра майстэрства. Больш таго, пытанням майстэрства, павышэнню прафесійнага ўзроўню творчасці пісьменнікаў і ў Саюзе пісьменнікаў мы не заўсёды, мякка кажучы, надаём належную ўвагу. Неабходна стаць больш крытычнымі ў адносінах да мастацкай якасці, дамагаючыся нязменнай дакладнасці сацыяльна-этычных крытэрыяў. Асабліва неабходна дамагацца патрабавальнай, таварыскай ацэнкі мастацкіх твораў не толькі на старонках перыядычнага друку, але і ў сваім асяроддзі.
Чаму я паўтараю – «неабходна», «трэба»?..
Па-першае, пытанне аб майстэрстве ва ўсякай галіне дзейнасці, а тым больш у літаратуры, ніколі не будзе вычарпана, яно павінна заўсёды стаяць на парадку дня.
А па-другое… Творы, дзе майстэрства прафесіянала прысутнічае толькі фармальна, дзе не адчуваецца жаданне пісьменніка ўмяшацца ў жыццё, каб нешта ў ім зрабіць лепшым, каб памагчы краіне і народу, – ніколі не будуць вялікім актывам літаратуры, залатым фондам нашых здабыткаў .
Пасля партыйных з’ездаў – XXVI з’езда КПСС і XXIX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі – у нас, у Саюзе пісьменнікаў, адбудзецца VIII з’езд нашай творчай арганізацыі. Трэба спадзявацца, што мы грунтоўна і з партыйнай зацікаўленасцю пагаворым пра ўсё надзённае.
А перад тым мне хацелася б сказаць колькі слоў пра блізкасць літаратуры да жыцця. I вось з якога боку.
Нашы друкаваныя органы трымаюць сувязь з прадпрыемствамі, калгасамі, саўгасамі. Напрыклад, часопіс «Маладосць» праводзіць шэфскую работу ў саўгасе «Адраджэнне». «Беларусь» мела пастаянных сяброў сярод хлебаробаў Талачынскага раёна, а цяпер узяла шэфства над будаўнікамі Мінскага метрапалітэна. Не застаюцца ў баку ад гэтай справы таксама часопісы «Полымя» і «Неман».
У Саюза пісьменнікаў працягваюцца сувязі са сталічным заводам імя Кірава. У выніку ўжо з’явілася кніга «Вытокі», у якой расказваецца аб перадавых людзях старэйшага ў рэспубліцы прадпрыемства. Мы спадзяёмся, што і нашы часопісы таксама не абмяжуюцца толькі друкаваннем на сваіх старонках асобных матэрыялаў пра падшэфных.
Між тым, настаў час паглыбіць практыку шэфства друкаваных органаў над будоўлямі, прадпрыемствамі, калгасамі, саўгасамі, зрабіць больш разнастайным яго змест, а найперш – неабходна пазбавіцца ў гэтай справе таго фармалізму, пры якім шэфскія мерапрыемствы часам праводзяцца без узаемнага абмеркавання з працоўнымі наспелых жыццёвых праблем, бо тады не будзе ніякай творчай аддачы.
Кожнаму з нас вядома, што савецкаму пісьменніку нельга пісаць без сапраўднай зацікаўленасці надзённым жыццём, без трывалых сувязяў з ім. Дзеля гэтага трэба ахвяраваць сваім часам, кіравацца ў разведку нязнанага, маладаследаванага. Урэшце, так было ў кожны перыяд гісторыі грамадства, дынамічны рух якога да новых вяршынь ставіў перад літаратурай неспадзяваныя задачы, і, каб справіцца з імі, пісьменніку трэба было ўвесь час быць у разведцы.
Рух жыцця – заўсёды і рух літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. А каб гэты рух быў дынамічны і няспынны, спраўна павінна несці сваю службу публіцыстычная дзейнасць пісьменнікаў. У новых умовах гістарычнага развіцця ад літаратуры патрабуецца абвостраная духоўная чуйнасць да радыкальных змен у свеце, у краіне, у рэспубліцы, гатоўнасць падключыцца да дыялога, які вядзе партыя з народам пра чалавека сённяшняга і заўтрашняга.
Глыбокае адкрыццё чалавечай душы заўсёды служыла ісціне і, урэшце, рэвалюцыйным мэтам грамадства. I ні пра якое адкрыццё духоўнага свету савецкага чалавека, раскрыццё яго маральных прынцыпаў не можа ісці гаворка, калі пісьменнік вельмі рэдка выступае як публіцыст, як асоба, што разам з усімі перажывае, хвалюецца, радуецца.
Няўвага да публіцыстычнай дзейнасці выклікае індыферэнтнасць у дачыненні да дакументальных жанраў, спараджае няздольнасць пранікацца вялікімі трывогамі свету, нізкі інтэлектуальны і эмацыянальны ўзровень успрымання жыцця, што вядзе да правінцыяльнага, а то і мяшчанскага складу мыслення, сведкамі чаго мы часта становімся, калі ў рэспубліканскім друку, на тэлебачанні, на радыё з’яўляецца аўтар, які гаворыць адцягненыя, прапісныя ісціны, перафразоўвае шырока вядомыя пастановы і іншыя дакументы, не маючы яркіх і свежых фактаў, здабытых з сённяшняй рэчаіснасці.
Запозненасць рэакцыі на важныя падзеі, з’явы жыцця стварае сітуацыю пасіўнасці ў духоўных пошуках. Выключаць публіцыстычную дзейнасць творцы з духоўнай атмасферы часу азначае збядняць і сам працэс духоўнага ўзвышэння грамадства.
Рэдактары друкаваных выданняў таксама не павінны забывацца, што галоўныя пытанні нашага часу выяўляюцца ў такіх формах мастацкай творчасці, якія ўздзейнічаюць на чалавека не толькі сваім ідэйным бокам, але і ўсім вобрезным ладам, закранаючы патаемныя струны душы чалавека, а не толькі ўплываючы на яго розум.
Я не хачу скаэаць, што паміж пісьменнікамі і журналістамі пазначыўся водападзел, калі можа скласціся ўражанне, што нібыта выконваюць яны зусім розныя ідэйна-палітычныя і маральныя выхаваўчыя задачы, што нібыта не павінны яны разам, заадно, у творчай садружнасці «рабіць, – як завяшчаў Ленін, – пастаянную справу публіцыстаў, – пісаць гісторыю сучаснасці і старацца пісаць яе так, каб наша бытапісанне прыносіла пасільную дапамогу непасрэдным удзельнікам руху…» Вядома ж, і задачы, і мэты адны і тыя ж. Аднак органы масавай інфармацыі ўсё-ткі шмат прайграюць ад таго, што на старонках іхніх мала ўдзельнічаюць пісьменнікі, чыйму таленту наканавана напаўняць усё, што яны пішуць, асабістай «страснасцю», зацікаўленасцю, якая даводзіць адны і тыя ж факты не толькі да розуму, але і да сэрца, г. зн. у шмат разоў павялічвае сілу іх уздзеяння на чытача.
Больш таго, апошні час неяк атрымліваецца так, што і рэдактары гасціннай настойлівасці не праяўляюць, запрашаючы пісьменнікаў прыняць удзел у абмеркаванні той або іншай жыццёва важнай праблемы, і пісьменнікі без асаблівай ахвоты ідуць ім насустрач, відаць, таму, што ні з боку крытыкі, ні з боку адпаведных грамадскіх арганізацый няма належнай падтрымкі гэтаму жанру ў літаратуры.
На адкрытым сходзе камуністаў СП БССР у маі 1979 года, калі абмяркоўвалася пытанне «Комплексны падыход да выхавання працоўных і задачы паляпшэння ідэалагічнай, палітыка-выхаваўчай работы», у рашэнні было запісана: лічыць неабходным правесці аб’яднанае пасяджэнне прэзідыумаў праўленняў Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў для абмеркавання захадаў па ўзмацненні творчых кантактаў пісьменнікаў са сродкамі масавай інфармацыі. Спатрэбілася больш як год, каб такое мерапрыемства толькі запланаваць.
А між тым чытач чакае сустрэчы з пісьменнікам праз газету, тэлебачанне ці радыё, бо ў ім бачыць свайго сябра, які можа сказаць добрае слова ў кожную пахмурную хвіліну або падтрымаць і зразумець у кожнай радасці. Чытачу патрэбен сябар, які ўмее «сорадоваться» не толькі на поўны голас (гэтага ў газетах хапае), а на самай кароткай душэўнай хвалі. Гэта ж па сіле толькі мастаку слова. «Неабходна ўзяць за правіла, – зазначае Л.I. Брэжнеў, – гаварыць з людзьмі простай і даходлівай мовай, шчыра і па-дзелавому. Час адмовіцца ад пышных слоў, казёншчыны і механічных паўтораў. Трэба прызвычаіцца пісаць, укладваючы ў кожную фразу ўласную жывую думку, уласныя пачуцці».
У нас, у пісьменнікаў, як і ва ўсіх савецкіх людзей перад XXVI з’ездам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, шмат клопатаў і вялікі абсяг работы, якую трэба і рухаць наперад, і ўдасканальваць.
Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў, партыйная арганізацыя, усе творчыя секцыі маюць на мэце цяпер рабіць канкрэтныя захады, каб і надалей накіроўваць творчую энергію літаратуры не разуменне заканамернасцяў грамадскага развіцця, філасофіі нашага часу, на ўсебаковае і поўнае асэнсаванне яго.
Беларуска-балгарскія і беларуска-малдаўскія літаратурныя сувязі
Узаемасувязі культур маюць даўнія традыцыі, абумоўлены яны падобным гістарычным лёсам, адной доляй. Але асабліва расквітнелі яны ў савецкі час – у дружнай сям’і сацыялістычных нацый.
Ёсць багата яскравых прыкладаў, якія ўсё гэта пацвярджаюць.
Мы, пісьменнікі, прыгадваем у першую чаргу тыя падзеі, факты, што непасрэдна датычаць літаратурнага жыцця. Гэта і ўзаемныя пераклады, і ўдзел у розных творчых нарадах, семінарах, юбілейных урачыстасцях, таксама індывідуальныя і калектыўныя паездкі не толькі па сваіх рэспубліках, але па краіне наогул.
Так, ужо 15 лютага 1922 года газета «Савецкая Беларусь» паведамляла сваім чытачам аб выданні па-ўкраінску зборніка беларускай паэзіі, які склалі творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, іншых тагачасных беларускіх паэтаў.
17 лютага 1924 года ў дадатку да газеты «Вісці ВУЦВК» адзначалася: Харкаўскае аб’яднанне ўкраінскіх пісьменнікаў правяло вечар беларускай літаратуры, дзе чыталіся перакладзеныя на ўкраінскую мову творы Міхася Чарота, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі.
8 ліпеня 1925 года наша газета «Звязда» паведаміла, што беларускія паэты Міхась Чарот, Анатоль Вольны і Уладзімір Дубоўка ездзілі на Украіну для ўстанаўлення кантактаў з літаратурным аб’яднаннем «Гарт». У Харкаве і Кіеве адбыліся літаратурныя вечары, у друку тым часам з’явілася некалькі артыкулаў, у якіх расказвалася пра беларускую літаратуру.
Паступова падобныя візіты робяцца больш частымі. У 1926 годзе да нас у рэспубліку завітаў I. Свянціцкі, які знаёміўся з работай Інстытута беларускай культуры. Праз два гады пасля гэтай паездкі выйшла з друку асобнай брашурай ягоная цікавая праца «Розквіт культурно-національного жіття Східной Білорусіі».
Група ўкраінскіх літаратараў у складзе В. Палішчука, С. Піліпенкі, I. Куліка, П. Тычыны, В. Сасюры, П. Усенкі, П. Панча, А. Паніва і іншых у 1928 годзе з поспехам выступіла перад працоўнымі Мінска, пазнаёмілася з працоўнымі дасягненнямі маладой рэспублікі.
У лютым 1939 года ў нашу сталіцу наведалася дэлегацыя ўкраінскіх літаратараў на чале з Т. Масэнкам. А ў наступны месяц таго ж года ў Харкаў для ўдзелу ў святкаванні юбілею вялікага Кабзара ездзілі Янка Купала, Якуб Колас…
Потым была вайна.
Але ўжо ў 1947 годзе ў Мінску С. Крыжаніўскі і Т. Масэнка мелі размову ў СП БССР адносна выдання анталогіі беларускай паэзіі на Украіне.
Беларусь наведалі Максім Рыльскі, Андрэй Малышка, Алесь Ганчар, Мікола Нагнібеда і іншыя вядомыя мастакі слова. Нарадзілася непарушная дружба паміж Максімам Рыльскім і Якубам Коласам.
Красамоўным сведчаннем братняга яднання з’явіліся дні ўкраінскай літаратуры ў нашай рэспубліцы ў 1957 годзе.
У верасні таго ж года з вялікім поспехам прайшоў тыдзень беларускай літаратуры на Украіне.
Важнай формай узаемаўзбагачэння літаратур з’яўляюцца пераклады. Даўно гучаць на беларускай мове творы Т. Шаўчэнкі, Л. Украінкі, П. Тычыны, М. Рыльскага, В. Сасюры, А. Малышкі. У апошнія гады нашы чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з героямі кніг А. Ганчара, М. Стэльмаха, С. Алейніка, М. Алейніка, Б. Алейніка, М. Нагнібеды, А. Вішні, Я. Гуцалы, Б. Сцепанюка. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» мае намер выпусціць раманы П. Заграбельнага, М. Заруднага і іншых украінскіх пісьменнікаў.
У часе мінулых дзён літаратуры і мастацтва Беларусі на Украіне братнюю рэспубліку наведалі I. Шамякін, А. Макаёнак, I. Навуменка, Е. Лось. Час, праведзены на ўкраінскай зямлі, пакінуў у сэрцах і памяці іх глыбокі след.
Беларуска-балгарскія літаратурныя ўзаемасувязі таксама маюць даўнія і трывалыя традыцыі.
Звернемся да некаторых фактаў гісторыі. Беларускі народ, як і рускі і ўкраінскі народы, заўсёды глыбока спачуваў балгарам у іх справядлівай барацьбе супроць турэцкага прыгнёту. Колькі гадоў назад было адзначана стагоддзе канчатковага вызвалення Балгарыі рускай арміяй, у складзе якой былі рускія, беларусы, украінцы. Успамінаючы пра тыя гістарычныя падзеі, народны паэт Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі Пятрусь Броўка так пісаў:
I ты дазволь мне пахваліцца,
Хоць тут нясціпласць ёсць мая:
Мой дзед калісьці быў на Шыпцы,
А гэта значыць – быў і я.
Малому мне на сёмым годзе
Ён гаварыў пра веліч гор…
Твае сыны – Кірыл, Мяфодзій
Далі мне літараў узор.
З арліным клекатаннем мову
Імкнуўся я пазнаць, вучыць,
ІІатхніла слова Дзімітрова,
Як рэвалюцыю рабіць…
Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя сярод тых, хто ўзнімаў балгар на барацьбу і звяртаўся да братоў-славян з заклікам прыйсці на дапамогу балгарам, быў адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч. У сваёй «Песні пра Дунай» ён пісаў:
Рэчка славян, абудзіся ад соннай дрымоты!
Чыстай вадою абмый твар зямлі шматпакутнай!
Не, не забылася ты, як паўдзённай спякотай
З продкамі хваляй дзялілася вольнай, магутнай!
Гэй жа, прачніся, спрадвеку славянскі Дунаю!
Колькі цярпець будзем здзек і ліхую нядолю?
Хваляй успененай горда разліся па краю!
Перамога Вялікага Кастрычніка выклікала на зямлі беларускай натуральную цікавасць да жыцця братніх славянскіх народаў, да іх культуры і літаратуры. У дваццатыя – трыццатыя гады на беларускай мове публікуецца шмат таленавітых твораў балгарскіх аўтараў – Хрыста Боцева, Хрыста Смірненскага, Ніколы Ланкава, Крума Куляўкава і іншых. Асобнымі кніжкамі выходзілі апавяданні М. Марчэўскага, К. Пырванава, С. Лілянава, аповесць «Бай-Ганю» папулярнага ў Балгарыі Алека Канстанцінава. На старонках беларускага перыядычнага друку былі змешчаны шматлікія артыкулы пра балгарскую літаратуру і яе гісторыю, сярод аўтараў гэтых артыкулаў – акадэмік Я.Ф. Карскі. На жаль, у самой Балгарыі да перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі пераклады твораў савецкай літаратуры і беларускай, у прыватнасці, з’яўляліся даволі выпадкова, у асноўным, у органах пралетарскага друку – часопісе «Наковальня» і газеце «Работнически литературен фронт». Сярод найбольш цікавых публікацый у той час трэба адзначыць вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Андрэя Александровіча, артыкулы пра творчасць Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі.
Пасля гістарычнага 9 верасня 1944 года незвычайна актыўным становіцца літаратурнае і культурнае жыццё ў самой Балгарыі.
Не лішне будзе адзначыць тут, што ў вераснёўскім вызваленчым паходзе Савецкай Арміі ўдзельнічалі беларускія пісьменнікі Іван Новікаў, Міхась Калачынскі, Васіль Быкаў. Былому камбату I. Новікаву потым было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Слівена.
Многа кніг беларускіх аўтараў выдадзена за пасляваенныя гады ў Балгарыі. Яны занялі б даволі вялікую паліцу ў бібліятэцы. Гэта кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Петруся Броўкі і Максіма Танка. Гэта раманы Івана Мележа, Івана Шамякіна, аповесці Янкі Брыля, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, зборнікі вершаў Пімена Панчанкі і Анатоля Вялюгіна, у гэтай жа серыі выйшлі таксама кнігі Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна… Выдадзены анталогіі прозы і паэзіі…
У сваю чаргу многія балгарскія пісьменнікі гучаць сёння ў перакладах на беларускую мову. Толькі асобнымі кніжкамі выйшлі ў нас раманы I. Вазава, А. Гуляшкі, С. Даскалова, П. Вежынава, I. Пятрова, аповесці К. Калчава, Г. Караславава, Г. Угарава, К. Грыгорава, А. Стаянава, кніга апавяданняў пра Г. Дзімітрова, «Габраўскія ўсмешкі», зборнікі вершаў Н. Вылчава, I. Давыдкава, А. Германава, анталогія балгарскага апавядання «Скарб», анталогіі балгарскай сучаснай паэзіі «Ад стром балканскіх», класічнай «Хай зорыць дзень!», паэзіі для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык».
Сёння няма ніводнага вядомага ў Балгарыі пісьменніка, які хоць бы адным-двума творамі не прагучаў на беларускай мове.
Плённай і перспектыўнай формай нашых узаемасувязей сталі асабістыя кантакты пісьменнікаў, абмен дэлегацыямі, узаемныя паездкі і сустрэчы з чытачамі, дні літаратур. З вялікім поспехам прайшлі ў маі 1972 года ў Беларусі дні балгарскай літаратуры, у якіх прынялі ўдзел пісьменнікі Д. Ангелаў, Н. Вылчаў, I. Давыдкаў, А. Германаў. А ў 1973 годзе ў асобных акругах Балгарыі адбыліся дні беларускай культуры і літаратуры, у якіх прымала ўдзел вялікая група нашых пісьменнікаў.
Некалькі разоў прыязджаў у Беларусь пісьменнік і перакладчык Стэфан Паптонеў. У выніку з’явіліся дзве кнігі, прысвечаныя нашай рэспубліцы, – кніга мастацкіх нарысаў «Беларусь – белая балада» і зборнік вершаў «Бярозы, я ў палоне ў вас!». Орган ЦК Балгарскай Кампартыі «Работническо дело» назваў гэтыя дзве кнігі самымі лепшымі з тых, што напісаны ў Балгарыі пра Краіну Саветаў. Нядаўна яшчэ адзін добры сябра нашай літаратуры, паэт і перакладчык Найдан Вылчаў надрукаваў кнігу нарысаў пра Беларусь «Беларуская бяроза».
Між тым балгарская тэма ўсё часцей і часцей з’яўляецца ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Нізкі вершаў і асобныя творы пра Балгарыю напісалі ў розны час П. Броўка, М. Танк, М. Калачынскі, М. Лужанін, Э. Агняцвет, Е. Лось, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Грачанікаў, Я. Янішчыц. А беларускія матывы трывала ўвайшлі ў паэзію балгарскіх творцаў А. Германава, Н. Вылчава, I. Давыдкава, С. Паптонева, Н. Зідарава, А. Тодарава, Л. Даскаловай, Н. Сакалова. Маладая балгарская паэтэса Пеця Іярданава была ў Мінску ўдзельніцай фестывалю дружбы балгарскай і савецкай моладзі. У выніку з’явілася нізка вершаў пра Беларусь, а кампазітар Хрыста Кавачаў напісаў музыку на некаторыя з вершаў Пеці Іярданавай.
Тэма Беларусі загучала пасля мінскага фестывалю і ў творах маладой балгарскай паэтэсы М. Башавай.
У1976 годзе Беларусь наведала афіцыйная дэлегацыя Саюза балгарскіх пісьменнікаў у складзе першага намесніка старшыні Саюза Камена Калчава, пісьменнікаў Петара Незнакомава і Стэфана Паптонева.
У час такіх незабыўных дзён, вядома, нараджаліся новыя творчыя задумы, новыя радкі…
Вярнуўшыся ў Балгарыю, Камен Калчаў, Петар Незнакомаў і Стэфан Паптонеў цікава расказалі пра сваю паездку на старонках часопіса «Отечество»… Праз два месяцы з візітам у адказ Балгарыю наведала афіцыйная дэлегацыя Саюза пісьменнікаў БССР. У выніку абмену афіцыйнымі дэлегацыямі значна пашыралася колькасць узаемных перакладаў твораў нашых літаратур, прычым на першы план выйшла перш за ўсё праблема якасці гэтых перакладаў. У Балгарыі пра гэта дбаюць цяпер і Найдан Вылчаў, і Сямён Уладзіміраў, і Пенка Кынева, і Іван Дайчынаў, і Румяна Эўцімава… Шмат зрабіла ўжо дзеля прапаганды беларускай прозы ў Балгарыі Маргарыта Мітоўская, якая таксама наведала нашу гераічную рэспубліку і цяпер з’яўляецца адданым сябрам нашай літаратуры.
Пра незвычайнае пашырэнне ў апошнія гады нашых узаемасувязей, пра іх грунтоўнасць і трываласць сведчыць і факт іх пастаяннага навуковага вывучэння. Адзначым выдадзеныя ў Мінску кнігі Л. Цімашковай «Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі», В. Нікіфаровіча «Усяму свету – свой дар», Д. Мельцара і П. Савачкіна «Беларусь і Балгарыя», А. Сімурава «Сказанні пра балгарскага брата». У Сафіі выдадзены грунтоўная праца Георгія Вылчава «Далучэнні», кніга Е. Фурнаджыевай «Беларуская мастацкая літаратура ў Балгарыі».
Беларуска-балгарскія літаратурныя ўзаемасувязі развіваюцца сёння вельмі плённа і паспяхова. Безумоўна, у перспектыве іх далейшае пашырэнне – і колькаснае, і якаснае. Бо ў наш час узаемныя мастацкія пераклады і літаратурныя сувязі, як ніколі раней, служаць высакароднай справе збліжэння народаў, асабліва тых, што ідуць разам у адзіным страі да вялікай мэты.
***
У разнастайных формах апошнія гады пашыраюцца беларуска-малдаўскія літаратурныя сувязі.
Ужо на нядаўняй памяці Малдавію наведалі Максім Танк, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак. Гасцямі Беларусі тым часам былі Павел Боцу, Багдан Істру, Уладзімір Бешляге, Іёна Чабану.
Малдаўскі чытач мае на сваёй мове раманы I. Мележа, I. Шамякіна, аповесці Васіля Быкава, Алеся Адамовіча. Выходзілі ў Малдавіі і кнігі нашых класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа. Малдаўскі чытач ужо даўно мае на сваёй мове анталогіі «Беларускія вершы» і «Проза Савецкай Беларусі». Выдаваліся таксама аповесці Я. Брыля «На парозе сталасці», Я. Маўра «ТВТ…», А. Рылько «Мядовыя краскі», раманы П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», Ул. Дадзіёмава «Над Нёманам». У перыядычным друку змяшчаліся пераклады твораў многіх іншых беларускіх паэтаў і празаікаў.
Нямала твораў малдаўскіх пісьменнікаў выйшла ў Беларусі. Даволі прыгадаць аповесць С. Шляху «Таварыш Ваня», зборнік апавяданняў В. Рошкі «Што мае вочы бачылі», раман Ганны Лупан «Трэція пеўні», анталогіі «Малдаўскія апавяданні» і «Паэты сонечнай Малдовы». У нашым друку змяшчаліся пераклады апавяданняў Букава, Друцэ, Малевай, Чабану і інш., вершаў Віеру, Гужэля, Дарыенкі, Доўбы, Дэляну, Задніпру, Істру, Лупана, Менюка, Панамара, Тэлеукэ і інш.
Альманах «Далягляды» надрукаваў у перакладзе на беларускую мову падборку вершаў Паўла Боцу. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла раман I. Друцэ «Час нашай дабрыні», а таксама зборнік дзіцячых апавяданняў «Мы ляцім на Месяц» В. Бешляге. Пабачылі свет таксама малдаўскія народныя казкі «Жалезны век».
Наша літаратура па ўсім працягу свайго развіцця глядзіць на жыццё смела, як кажуць, у твар, не стараючыся знарок ні прыхарошваць яго, ні чарніць. Гэтую рэалістычную скіраванасць кожнае наступнае пакаленне літаратараў бярэ з рук папярэдніх, якія становяцца такім чынам настаўнікамі для наступных.
Не ўсе, безумоўна, а тыя з пісьменнікаў, якія ўмеюць адчуваць магчымасці свайго, прыродай дадзенага, здольны перамагчы ў сабе, таксама прыродай дадзеную інэрцыю мыслення, як і абыякавасці да ўсяго, што дзеецца вакол, датычыць гэта надзённага ці таго, што ўжо стала ўчарашнім. Карацей кажучы, мастакамі слова становяцца тыя з літаратараў, якія не шкадуюць ні часу, ні працы на шліфаванне свайго таленту. Майстэрства прыходзіць у працэсе працы: не толькі той, якая здзяйсняе ў гэты момант нешта задуманае, але і той, якая скіравана на стварэнне пэўнага патэнцыялу думкі і пачуцця, назапашваць якія трэба бясконца, бесперапынна, нястомна.
Мы ўсе маем сабе за настаўнікаў такіх агульнапрызнаных волатаў нацыянальнага мастацтва слова, як Купала і Колас, Багдановіч і Цётка, Гартны і Гарэцкі, Бядуля і Чорны, Лынькоў і Зарэцкі, Куляшоў і Мележ… Яны стваралі сучасную беларускую літаратуру. Іх шлях, азораны святлом рэвалюцыйнага абуджэння шырокіх працоўных мас, паўтараюць іншыя, прымнажаючы адкрытае новымі мастацкімі пошукамі, па-свойму плённымі, па-свойму скіраванымі да новых адкрыццяў.
Кожная эпоха нараджае свае кірункі да з’яднанасці літаратурных сіл. Але тое, што адкрыла эпоха Кастрычніка ў абуджэнні народнай свядомасці, не ідзе ні ў якое параўнанне з ранейшымі перыядамі шматвяковай гісторыі чалавецтва. І тлумачыцца гэта тым, што Кастрычніцкая рэвалюцыя ўпершыню здолела раскаваць праметэевы сілы працоўнага люду, усяліць у кожнага сумленнага працаўніка вялікі зарад энергіі для духоўнага разняволення, каб узвысіць кожную нацыю да ўсведамлення сваіх стваральных магчымасцей.
I як важна было навучыць загнаныя раней таленты з народа слухаць музыку Рэвалюцыі, адчуваць яе ачышчальную сілу. Гэта і рабілі тыя, каго мы сёння называем стваральнікамі беларускай савецкай літаратуры. Для дваццатых гадоў, першай паслярэвалюцыйнай пары, характэрна абуджэнне маладых сіл да творчасці.
У літаратуры гэта было пазначана ў 1923–28 гадах шырокім рухам моладзі, што з’ядналася ў творчую арганізацыю «Маладняк», якая праіснавала пяць гадоў і мела ў сваім складзе больш за трыста сяброў, як тады казалі, філіі (філіялы) існавалі ва ўсіх гарадах і буйнейшых мястэчках Оршы, Барысаве, Слуцку, Полацку, Клімавічах, Мазыры і іншых, дзе выдаваліся свае часопісы або альманахі – «Аршанскі маладняк», «Маладняк Барысаўшчыны», «Слуцкія песняры», «Наддзвінне», «Маладняк Калініншчыны» (у Клімавічах)… «Маладняк» была не толькі літаратурная арганізацыя пісьменнікаў Беларусі, яна вяла шырокую культурна-асветную і палітыка-выхаваўчую работу, аж да ўдзелу ў ліквідацыі непісьменнасці, што ў гады станаўлення і ўмацавання Савецкай улады было вельмі важна. На базе «Маладняка», як вядома, узнікла пазней Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў і паэтаў (БелАПП).
За гэтыя гады, што прайшлі з часу «Маладняка», «Полымя», «Узвышша» і іншых літаратурных арганізацый, беларуская савецкая літарагура вырасла да такіх нечуваных вышынь, што пра яе не толькі гавораць, але выдаюць па ўсёй Краіне Саветаў, за рубяжом і нават за акіянам. Сёння мы можам гаварыць пра сталую беларускую прозу, для якой характэрны ўзмацненне маштабнасці думкі, яе публіцыстычная насычанасць, паглыбленасць эпічнага пачатку, а ў выніку – далейшае станаўленне жанру рамана – сацыяльна-гістарычнага, сацыяльна-псіхалагічнага.
У паэзіі, як мне здаецца, усё больш настойліва ажывае жанр паэмы як адзнака эпізацыі паэтычнай творчасці. Асабліва востра праблема станоўчага героя, не з загадзя зададзенымі характарыстыкамі, а носьбіта такога характару, які на вачах у гледача развіваецца духоўна, сталее думкай, стаіць цяпер перад нашай драматургіяй.
Так ужо склалася здаўна, ва ўсіх відах і жанрах сваіх вялікая літаратура чакае дапамогі (ці як гэта яшчэ можна сказаць, каб быць дакладным) ад маладых, ад новай генерацыі літаратараў, якія прыходзяць на змену тым, што дзейнічаюць сёння. І таму перад літаб’яднаннямі час ставіць вельмі адказныя задачы, пра якія і хацелася б гаварыць.
Самае важнае, што павінна вызначаць работу літаратурнага аб’яднання, гэта не празмерная апека таленту ці падгонка яго пад гатовы ўжо стандарт, а выяўленне самабытнасці заўважанага і старанная праца над яго шліфаваннем, кажучы па-руску, над «огранением кристалла».
Але ж шліфаванне тады дасць плён, калі ў носьбіце таленту адчуеш грамадзяніна, убачыш, які ўплыў на яго, асабліва, калі ён маладзён, робіць побытавае і духоўнае асяроддзе, дзе ён жыве, як гэтае асяроддзе фарміруе светапогляд, мастацкі густ, мову.
Таму першыя ўрокі, якія малады пісьменнік набывае ў літаб’яднанні ці літгуртку, павінны давацца на такім ідэйна-мастацкім узроўні, каб яны ніколі не забываліся. Так, як гэта робіцца ў літаб’яднанні «Крыніцы», якім кіруе паэт Мікола Федзюковіч у газеце «Чырвоная змена», ці ў літабяднанні пры газеце «Знамя юности», дзе кіраўніком Уладзімір Някляеў.
Зусім не выпадкова, што найбольш дзейсна і актыўна працуюць літаратурныя аб’яднанні ў сталіцы і тых абласных гарадах, дзе створаны аддзяленні Саюза пісьменнікаў, дзе ёсць моцныя літаратурныя сілы. Паказальныя ў гэтым сэнсе Магілёў, Гродна, Віцебск.
У раёнах пачаткоўцы, як правіла, групуюцца вакол раённых ці аб’яднаных газет. Напрыклад, актыўна дзейнічаюць літаб’яднанні ў такіх буйных прамысловых цэнтрах, як Барысаў і Маладзечна, Наваполацк і Орша, Белазёрск і Пінск, Ліда і Слонім, Жлобін і Рагачоў. Клапатлівыя адносіны да іх партыйных і камсамольскіх органаў, рэдакцый газет, дазваляюць весці шматпланавую выхаваўчую работу з пачаткоўцамі, наладзіць плённую вучобу маладых пісьменнікаў.
Плённа працуе літаратурнае аб’яднанне «Дняпроўскія галасы», дзе пачыналі свой шлях у літаратуры і прайшлі яго дастойна, аж да ўступлення ў члены Саюза пісьменнікаў, такія таленавітыя празаікі, як Леанід Калодзежны, Мікола Воранаў, Адольф Варановіч.
Паспяхова працуюць літаратурныя аб’яднанні і пры рэдакцыях газет у невялікіх раённых цэнтрах – такіх, як Іванава і Жабінка Брэсцкай вобласці, Карэлічы – у Гродзенскай, Смалявічы – у Мінскай, Бялынічы – у Магілёўскай абласцях.
Напрыклад, літаб’яднанне «Натхненне» пры бялыніцкай раённай газеце «Зара камунізму» створана яшчэ ў трыццатыя гады. Але найбольш плённымі сталі апошнія пяць гадоў, калі яго дзейнасці стаў аддаваць шмат часу і ўвагі вядомы беларускі паэт Аляксей Васільевіч Пысін. Ён – актыўны ўдзельнік усіх літаратурных сустрэч «Натхнення», дапамагае і словам і справай творчаму росту маладых пісьменнікаў. Бялыніцкае літаб’яднанне рэгулярна праводзіць пасяджэнні, на якіх абмяркоўваюцца новыя творы яго членаў, арганізуе літаратурныя сустрэчы маладых з рабочымі і хлебаробамі. Літаб’яднанне «Натхненне» вядомае ў рэспубліцы, яму прысвяціла адну з перадач Беларускае тэлебачанне, свае старонкі ахвотна аддалі яму часопіс «Беларусь», рэспубліканская маладзёжная газета «Чырвоная змена». А зусім нядаўна, напярэдадні 60-годдзя з дня нараджэння ЛКСМБ, літаб’яднанню з Бялыніч прысвоена ганаровае званне лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны.
Каля трыццаці чалавек самых розных узростаў і прафесій аб’ядноўвае літаратурнае аб’яднанне «Ясельда» пры Іванаўскай раённай газеце. Склалася добрая традыцыя штогод у раённым Доме культуры праводзіць справаздачныя літаратурныя вечары. У гэты дзень да літгурткоўцаў і аматараў літаратуры прыязджаюць з Брэста госці – члены абласнога літаб’яднання «Заранка», якое ўзначальвае Уладзімір Андрэевіч Калеснік – вядомы пісьменнік, выкладчык педінстытута імя А.С. Пушкіна. Трывалыя і плённыя творчыя сувязі ў членаў «Ясельды» з суседзямі і сябрамі, маладымі літаратарамі і працоўнымі Любяшоўскага раёна братняй Украіны. Не так даўно, напрыклад, цікава і запамінальна прайшло свята братэрства, прысвечанае 40-годдзю ўз’яднання працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў адзінай сям’і савецкіх народаў.
На высокім творчым і ідэйным узроўні праходзяць заняткі ў літаратурных аб’яднаннях, якія дзейнічаюць у сталіцы рэспублікі пры шматтыражных газетах «Трактор», «Интеграл», «Железнодорожник Белоруссии», а таксама пры шматтыражцы «Гомсельмашевец». Рабочыя, майстры, інжынеры – актыўныя члены літаб’яднанняў – ужо выдалі свае першыя кнігі, некаторыя збіраюцца іх выдаць… Даволі частыя тут сустрэчы з вядомымі майстрамі слова. Надоўга, думаю, запомняцца такія сустрэчы з народным паэтам рэспублікі Піменам Панчанкам, з Міколам Аўрамчыкам, Анатолем Вярцінскім, Рыгорам Барадуліным, Анатолем Грачанікавым, Міхасём Стральцовым, Яўгеніяй Янішчыц…
Добра таксама працуюць літаратурныя аб’яднанні ў многіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах – «Узлёт» у Беларускім дзяржаўным універсітэце (кіраўнік – вядомы паэт, прафесар Алег Лойка), у Гомельскім універсітэце (Віктар Ярац), у Гродзенскім універсітэце (Міхась Губернатараў), у Мінскім педагагічным інстытуце (кіраўнік – крытык Мікола Мішчанчук). Члены гэтых літаб’яднанняў часта выступаюць з публікацыяй сваіх твораў у перыядычным друку, выдаюць кнігі. Толькі што на паліцах кнігарань і бібліятэк з’явілася цікавая калектыўная кніга паэзіі «Наднёманскія галасы», складзеная з твораў маладых, што гуртуюцца ў літабяднанні Гродзенскага ўніверсітэта.
На жаль, не ўсюды яшчэ аддаецца належная ўвага развіццю і росту маладых літаратурных сіл у раёнах, на прадпрыемствах, у навучальных установах. Літаратурныя старонкі ў многіх «раёнках» выходзяць ад выпадку да выпадку.
I не таму, што няма здольных маладых пісьменнікаў, а таму, што ніхто з імі ўсур’ёз не працуе. Дарэчы запытаць, дзе былая слава такіх моцных літаратурных аб’яднанняў, як Слуцкае, Бабруйскае, Мазырскае? Зусім не дзейнічаюць літаратурныя аб’яднанні ў Кобрыне і Драгічыне, Паставах і Глыбокім, Докшыцах і Калінкавічах. А як бруілі тут крыніцы творчасці яшчэ якіх дзесяць-пятнаццаць гадоў таму назад, не кажучы пра першыя пасляваенныя гады! Сабраліся ж тады з сіламі магілёўцы і выдалі ці не два выпускі літаратурнага альманаха «Дняпро», два выпускі альманаха «Наддзвінне» выйшлі ў Віцебску, здаецца, па аднаму выпуску альманахаў «Неман» у Гродне і «Сож» у Гомелі…
Пазаплывалі шмат якія крыніцы літаратурнай творчасці, не зважаючы на агульны рост дабрабыту кожнага раёна ці горада, буйнога прадпрыемства, калгаса і саўгаса, не кажучы пра тое, што духоўнае ўзвышэнне людзей на вёсцы і ў горадзе прыкметная, устойлівая рыса паспяховага руху нашага грамадства па шляху камуністычнага будаўніцтва.
Нявыяўленых рэзерваў шмат – вазьміце старэйшыя класы школ, прафтэхвучылішчы, спецыяльныя сярэднія навучальныя ўстановы, інстытуты… Чаму гэта літаб’яднанні павінны быць толькі ва ўніверсітэтах і педінстытутах, а чаму ж іх не можа быць у такіх буйнейшых кузнях інжынерных кадраў, як Беларускі палітэхнічны ці Магілёўскі тэхналагічны, або Горацкая сельгасакадэмія, дзе, дарэчы, вучыўся некалі выдатны майстар нацыянальнай прозы Максім Гарэцкі. Ды і ў тых жа ўніверсітэтах літаб’яднанне гуртуе студэнтаў толькі філалагічных факультэтаў, а колькі нявыяўленых талентаў на іншых факультэтах!
Працу літгурткоў і літаб’яднанняў варта было б пабудаваць так, каб яны выглядалі добрай творчай школай, прайсці якую меў бы за гонар кожны, у кім жыве творчы агеньчык. Трэба, каб галоўнай тэмай літаб’яднання было выхаванне ў маладых пісьменнікаў мастацкага густу, умення арыентавацца ў сённяшняй літаратурнай плыні, дзе побач з сапраўдным мастацтвам шмат яшчэ і шэрага, эпігонскага. Тут варта было б смялей і глыбей, чым гэта робіцца ў сярэдняй школе, абапірацца на айчынную і зарубежную класіку, на нацыянальную класічную спадчыну, адным словам, на тое, што не памірае праз стагоддзі. Гэта важна для маладых, заражаных модай пераскочыць праз класіку і адразу схапіць сучаснага бога за бараду.
Заняткі ў літаб’яднанні ці гуртку гэта не шкалярства, тут няма і не можа быць аднаго настаўніка. Тут усё аб’яднанне ці гурток выступае ў ролі калектыўнага настаўніка, а накіроўваць у такое рэчышча ўсю дзейнасць павінен кіраўнік, той, хто глыбока ведае, цэніць і любіць родную літаратуру. Прынцыповая, глыбокая, шчырая размова вакол твора маладога пісьменніка, сустрэча з патрабавальным чытачом, выпуск літаратурнай старонкі ў шматтыражцы, раённых, абласной газетах ці рэспубліканскай маладзёжнай газеце, публікацыя ў літаратурным часопісе, выданне калектыўнага зборніка членаў абласнога літаб’яднання або выданне першай кнігі маладога аўтара – вось той шлях, які павінен стаць этапнай мэтай кожнага літаб’яднання.
Важна, каб кожны сход літаб’яднання, кожнае абмеркаванне новых твораў спалучалі ў сабе чулыя адносіны да творчых пошукаў аўтара з ідэйнай прынцыповасцю. Адсюль, з літаб’яднання, павінна пачынацца выхаванне літаратурнай змены. Каб праблемы грамадскага, сацыяльна-філасофскага, светапогляднага выхавання і самавыхавання маладых пачыналі вырашацца ў літаб’яднанні, на першых кроках у літаратуру. Застарэлыя хваробы лячыць цяжэй, лягчэй іх папярэдзіць своечасова. I яшчэ – на лёгкі шлях уступлення ў літаратуру не трэба спадзявацца. Для кожнага сапраўднага таленту ён здабываецца ў барацьбе за сцвярджэнне сваёй асобы, як і ў навуцы, як і наогул у кожнай галіне практычнай дзейнасці чалавека.
Сёлетні семінар пачаткоўцаў праводзіцца ў знамянальны час падвядзення вынікаў дзясятай пяцігодкі, увогуле радасных вынікаў для ўсёй краіны, у тым ліку і для нашай рэспублікі, у час, калі ЦК КПСС абнародаваў праект асноўных напрамкаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Савецкага Саюза на 1981–1985 гады і на перыяд да 1990 года, якія адкрываюць новыя далягляды для кожнага савецкага чалавека, новыя творчыя далягляды для тых, хто бярэцца за пяро, каб мастацкім словам памагаць партыі ў стваральнай працы па будаўніцтве камуністычнага грамадства. Ужо гэта адно павінна натхняць нас на дзелавы, творчы характар семінара, каб пасля яго заструменілі, прабіліся напаверх новыя крыніцы літаратурнай творчасці.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 3
Сямідзясятыя гады, якія завяршаюць ужо свой імклівы бег, пакідаюць у жыцці і ў літаратуры ні з чым не параўнальныя сляды. Гістарычнае супадзенне двух глабальных кірункаў паступальнага развіцця нашага грамадства – навукова-тэхнічнага прагрэсу і важнейшых сацыяльных змен праходзіць пад знакам новых праяў збліжэння рабочага класа, сялянства і інтэлігенцыі, пад знакам далейшага ўмацавання непарушнага ідэйна-палітычнага адзінства савецкага народа, яго з’яднанасці з партыяй камуністаў.
Вось чаму такі шырокі водгук у сэрцах працоўных людзей знаходзяць словы выдатнага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча сучаснасці таварыша Леаніда Ільіча Брэжнева. Яго кніга «Цаліна» стала надзвычай надзённай у нашай краіне. Прачытаў я яе яшчэ ўвосень, але ў іншых умовах, калі ўдзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Звяртаючыся да кнігі «Цаліна», зноў і зноў прыходзіш да высновы, што гэта высокі ўзор партыйнай публіцыстыкі, калі Генеральны сакратар ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР не проста аддаецца ўспамінам пра свой непаўторна багаты жыццёвы шлях, а заклапочаны тым, каб кожны канкрэтны эпізод з вялікай і гераічнай эпапеі асваення цалінных зямель узнавіць менавіта ў тым ракурсе, які дазваляе чытачу фізічна адчуць сацыялізм у разгорнутым наступленні, адчуць патрэбу, загарэўшыся пафасам тых дзён, перанесці яго на свае сённяшнія, не менш гераічныя справы.
Не абмінуты ў кнізе і справы развіцця нашай літаратуры. «Для дзеячаў літаратуры і мастацтва, – піша Леанід Ільіч Брэжнеў, – няма больш цікавай і натхняючай задачы, чым адлюстроўваць подзвігі народа…» Партыя вуснамі свайго Генеральнага сакратара яшчэ раз напамінае нам, пісьменнікам, пра галоўную задачу літаратуры. Урэшце, гэтак было заўсёды – партыя выказвала свае зацікаўленыя адносіны да ролі літаратуры і мастацтва ў жыцці савецкага народа. Кніга Леаніда Ільіча Брэжнева «Цаліна» яшчэ адно сведчанне таму.
Калі азірнуцца на шлях, пройдзены за савецкія гады нашай літаратурай, мастацтвам, то лёгка будзе пераканацца, што яны спраўна выконваюць ролю летапісцаў новай эпохі, народжанай Вялікім Кастрычнікам. Лепшыя творы літаратуры, мастацтва Краіны Саветаў узнаўляюць у мастацкіх вобразах гераічную гісторыю савецкага народа, Камуністычнай партыі. Сапраўды ж, няма ніводнага дзесяцігоддзя ў яе дзейнасці, ніводнай старонкі ў яе лёсе, якія б не былі ўвасоблены ў творах савецкіх пісьменнікаў, дзеячаў небывала разгалінаванага сацыялістычнага мастацтва.
Беларуская літаратура, усе яе жанры, стварылі нямала герояў, якія пераступаюць рубяжы гісторыі і становяцца побач з тымі, каго нараджае сённяшняя рэчаіснасць, каб разам сцвярджаць ідэалы камуністычнай будучыні.
Калі чытаеш творы на гісторыка-рэвалюцыйную тэму, вынікае як бы пэўная заканамернасць у развіцці беларускай літаратуры. Чым больш заглыблены пісьменнік у праблемы, звязаныя з адлюстраваннем сучаснасці, тым вышэйшая грамадзянская страснасць, праблемная завостранасць, глыбейшая праўдзівасць і ў яго творах, дзе матэрыялам становіцца гісторыя. Літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне – таксама не выключэнне ў гэтых адносінах.
Ужо не адзін раз даводзілася гаварыць, што ў нашай пісьменніцкай арганізацыі, бадай, няма аўтара, які б так ці інакш не распрацоўваў у сваіх творах тэму неўміручага подзвігу савецкага чалавека на вайне. Мы і сёння, праз шмат гадоў пасля стварэння, не можам не перачытваць усё нанава і нанава сапраўды народную паэму Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», раманы Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Івана Мележа. Як здабыткі ўсёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры разглядаюцца раманы, аповесці, паэмы таксама многіх іншых вядомых беларускіх празаікаў і паэтаў. Думаецца, што не выпадковай з’яўляецца і тая акалічнасць, што за апошнія гады ў той жа прозе якраз творы пра вайну адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР, – гэта аповесці Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, Івана Пташнікава.
Між тым, жыццё няспынна крочыць наперад. Літаратура павінна быць заўсёды гатова адкрываць новыя далягляды, здзяйсняць новыя задачы, якія ставіць у наш час практыка камуністычнага будаўніцтва.
Цікавымі і значнымі творчымі пошукамі і адкрыццямі ў гэтых адносінах характэрна творчасць Івана Шамякіна. Яго нядаўні раман «Вазьму твой боль» прысвечаны паказу сённяшняй вёскі, яе людзей. Пісьменнік, як і заўсёды раней, смела паставіў рад важных жыццёвых праблем нашага часу. Вобразы галоўных герояў – Астаповіча, Батрака, Забаўскага, Таісы Міхайлаўны – жывыя людзі, нашы сучаснікі, якія стаяць на пярэднім краі барацьбы за светлыя чалавечыя ідэалы.
Шамякін пісаў у друку: «Толькі чалавек, пазбаўлены цалкам грамадзянскага пачуцця, адказнасці за сённяшняе і будучае краіны, можа быць абыякавы да зямлі, да людзей…» I зусім слушна адзначае прафесар А. Лойка, калі гаворыць пра раман «Вазьму твой боль»: «З разумення разнастайнасці, складанасці жыцця і з грамадзянска-высокай неабыякавасці да яго, – з гэтага пачалося ў пісьменніка ўсё і на гэты раз. І на гэты раз не трэба быць прарокам, каб прадбачыць, – дыскусіі па новаму раману I. Шамякіна – будуць».
Бясспрэчна – «Вазьму твой боль» знаходзіцца на магістральнай дарозе развіцця савецкага рамана, які ўсё больш скіроўваецца да адлюстравання маральных асноў жыцця чалавека і грамадства. Такі загад часу – стварыць характар цэльны, дзейны, бясстрашны і заўзяты ў сваім грамадзянскім служэнні людзям, характар неўтаймоўнай сумленнасці і мужнасці. Менавіта такія ў рамане галоўны герой Іван Батрак – сельскі механізатар, яго жонка Таіса Міхайлаўна, сакратар парткома Забаўскі. Вёска ў рамане I. Шамякіна паўстае ва ўсёй рэальнасці і ўзаемаабумоўленасці яе сацыяльна-эканамічных і маральна-этычных канфліктаў. Раман «Вазьму твой боль» напісаны мастаком актыўнай сацыяльнай пазіцыі, пісьменнікам, якому ўласцівы павышаная ўвага да складаных маральных праблем і калізій, сцвяржэнне сапраўднай чалавечнасці, імкненне як мага паўней выяўляць духоўныя вартасці чалавека, і найперш – сумленне.
Толькі ў мінулым, 1978 годзе, на тэму жыцця горада, працоўнай вёскі, на тэму зберажэння прыроды, выхавання падрастаючага пакалення, вяртання сённяшняга чалавека ў маладосць, у агнявыя гады рэвалюцыі і апошняй вайны, нарэшце, на самую звычайную, як мы яе прывыклі называць, маральна-этычную тэму змясцілі свае празаічныя творы, у прыватнасці, раманы і аповесці, у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Неман» такія нашы пісьменнікі, як Янка Брыль («Золак, убачаны здалёк»), Іван Навуменка («Інтэрнат на Нямізе»), Павел Кавалёў («Дзень першы, ноч апошняя»), Васіль Хомчанка («Вяртанне ў агонь»), Алесь Савіцкі («Узаранае поле»), Мікалай Кругавых («Зоркі ў імгле»), Віктар Карамазаў («Пушча»), Віктар Казько («Цвіце на Палессі груша»), Алесь Жук («Халодная птушка»), Васіль Гігевіч («Дом, да якога вяртаемся»), Міхась Тычына («Аперацыя»), Аркадзь Савелічаў («Забярэгі»).
Зразумела, што важныя праблемы сучаснасці распрацоўваюцца таксама паэтамі і драматургамі, творы якіх хоць з большага мы не маем магчымасці разгледзець тут.
Дык вось, калі мы клічам пісьменнікаў усё больш актыўна ўрывацца ў сучасннае жыццё, мы перш за ўсё маем на ўвазе, што ў новых кнігах прозы, паэзіі, драматургіі павінен на ўвесь свой волатаўсків рост узняцца сучаснік – чалавек дзейнай, творчай натуры. Нашы кнігі пра сённяшні дзень павінны быць прасякнуты духам партыйнасці і грамадзянскасці – гэтым абвостраным пачуццём адказнасці пісьменніка перад грамадствам, гэтым адчуваннем саўдзелу яго ва ўсім, што дзеецца вакол, гэтай увагай да галоўных праблем, якія не могуць не хваляваць мастака слова, гэтым уменнем марыць пра будучыню, якая ствараецца сёння працай усяго нашага народа, працай натхнёнай, творчай, роўнай подзвігу.
Шляхі, якімі літаратура ўздзейнічае на свядомасць мас, шматстайныя, як і сродкі, якімі яна вырашае найгалоўную сваю задачу – выхаванне камуністычнага светапогляду, фарміраванне новага чалавека. Сярод гэтых сродкаў адно з важных месц належыць пісьменніцкай публіцыстыцы. Чэрпаючы факты ў самой гушчы жыцця, пісьменнікі апладняюць іх узгодненым дзеяннем розуму і сэрца, ствараючы такім чынам шырокую панараму жыцця народа ў яго мінулым і сённяшнім змесце, у яго скіраванасці ў будучыню.
I ўсё ж, як ні стараюцца беларускія пісьменнікі паспець з публіцыстычнымі жанрамі за сацыяльнымі пераўтварэннямі ў горадзе і вёсцы, яны ўсё ж не выконваюць цалкам сваёй ролі разведчыкаў новага. Вёска, якая шмат гадоў лічылася адасобленай, сялянскай сферай чалавечай дзейнасці, насыцілася цяпер тэхнікай так магутна і так дынамічна, што паклікала да жыцця і новых людзей, і новыя цяжкасці, і новыя канфлікты. Літаратура ж пакуль не заўсёды, а дакладней найчасцей, гэтага не заўважае, як не заўсёды заўважае і новы змест рабочага чалавека ў горадзе.
Савецкі рабочы клас – вядучая сацыяльна-палітычная і эканамічная сіла нашага грамадства. Нельга сказаць, што да гэтай вядучай сілы не прыкавана ўвага друку, тэлебачання, радыё, кінапубліцыстыкі. Мы атрымліваем даволі шырокую інфармацыю аб справах тых, хто з першых дзён новай пяцігодкі працуе па-ударнаму, больш эфектыўна, з найпершым клопатам пра якасць. Але бяда ў тым, што інфармацыйнасцю вельмі часта прыгнятаецца аналітычнасць. I тут удзел пісьменнікаў у рабоце сродкаў масавай інфармацыі не толькі пажаданы, але, мусіць, і абавязковы. Работа пісьменнікаў, што складаюць рэспубліканскую творчую арганізацыю, напісаннем твораў не абмяжоўваецца. Выхоўваючы іншых, мы ў той жа час і самі выхоўваем сябе, вучымся. Рашэнні мінулага з’езда пісьменнікаў, пастанова ЦК КПБ аб рабоце партыйнай арганізацыі СП БССР акрэслілі галоўныя напрамкі дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі. Партбюро, прэзідыум СП БССР, выконваючы гэтыя рашэнні, імкнуцца будаваць сваю работу так, каб яна садзейнічала творчай і грамадскай актыўнасці пісьменнікаў, набліжэнню іх да жыцця.
Якія ж канкрэтныя захады робяцца ў гэтым кірунку? Іх нямала. Куды больш плённымі бываюць нашы здабыткі ў адлюстраванні сучаснага жыцця грамадства, калі праўленне, прэзідыум, партбюро знаходзяць жывыя формы далучэння пісьменнікаў да надзённых праблем жыцця грамадства.
Багацейшы матэрыял для роздуму пра сучасны стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхнікі даюць вельмі змястоўныя семінары, што наладжвае Цэнтральны Камітэт КПБ. Адзін з семінараў, у якім з вялікай карысцю для сябе прынялі ўдзел таксама і пісьменнікі, адбыўся ў Брэсцкай вобласці. Мы тады пазнаёміліся з гаспадаркамі Лунінецкага, Пінскага, Кобрынскага раёнаў. Пісьменнікі пабачылі новае Палессе і ў іншых раёнах. На жаль, сёння яно не толькі радуе, але і засмучае ў нечым, напрыклад, пэўнай дыспрапорцыяй, якая існуе паміж разгортваннем асушальных работ і скарыстаннем плёну гэтай працы. А гэта ж праблемы не толькі эканамічнага парадку, але і глыбока чалавечыя, маральныя: умацаванне далейшай аседласці карэнных людзей на зямлі, дзе нарадзіліся, зберажэнне ранейшай любві да яе.
Пісьменнікі рэгулярна сустракаюцца з прадстаўнікамі партыйных і савецкіх органаў, якія інфармуюць аб праблемах гаспадарчага і культурнага жыцця рэспублікі. Тэарэтычнаму асэнсаванню аблічча нашага часу, практыкі развітога сацыялізму, надзённых пытанняў рэчаіснасці шмат дапамог семінар вышэйшага звяна партыйнай вучобы, які працаваў летась і працягвае працаваць сёлета па тэме «Філасофская спадчына У.I. Леніна і праблемы сучаснасці».
З усё той жа мэтай далучэння літаратараў да жыцця ў нас вось пяты год ужо існуе творчая садружнасць з калектывам аднаго з буйнейшых і старэйшых прадпрыемстваў сталіцы – станкабудаўнічым заводам імя Кірава. Беларускія пісьменнікі – даўнія госці на гэтым заводзе. У пачатку трыццатых гадоў прыйшоў сюды Цішка Гартны, каб напісаць кніжку «Наступ на горны». Цяпер літаратары сталі частымі гасцямі ў кіраўцаў. У сваю чаргу рабочыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі завода ўдзельнічаюць у пісьменніцкіх сходах, бываюць на літаратурных вечарах, абмяркоўваюць новыя творы.
Адбылася, напрыклад, цікавая сустрэча пісьменнікаў з рабочымі, інжынерамі, кіраўнікамі завода за «круглым сталом», што была арганізавана камісіяй па нарысу і публіцыстыцы і бюро партарганізацыі Саюза пісьменнікаў сумесна з парткомам завода. Абмяркоўвалася тэма «Рабочы чалавек – наш сучаснік». За «круглым сталом» як пісьменнікі, так і прадстаўнікі завода гаварылі аб тым, што ў вірлівы век навукова-тэхнічнай рэвалюцыі мяняецца і аблічча рабочага чалавека, яго светаадчуванне, адносіны да жыцця, нарэшце, многія этычныя нормы. I не ўлічваць гэтага, каб не нанесці страт жыццёвай праўдзе, праўдзе мастацтва, не можа ніводзін сапраўдны пісьменнік.
У мінулым годзе ў выніку такой садружнасці выйшла з друку кніга нарысаў «Вытокі», у якой пісьменнікі расказваюць аб лепшых людзях завода імя Кірава, раскрываюць напружаны вытворчы рытм жыцця калектыву.
Цесную сувязь з прадпрыемствамі, калгасамі, саўгасамі трымаюць і друкаваныя органы Саюза пісьменнікаў. Так, рэдакцыя часопіса «Беларусь» мае пастаянных сяброў у Талачынскім раёне, а цяпер наладзіла сувязі з будаўнікамі Мінскага метрапалітэна. Часопіс «Маладосць» пачаў праводзіць шэфскую работу ў саўгасе «Адраджэнне» Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Часопіс «Неман» ужо каторы год не выпускае з поля свайго зроку прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы рэспублікі. Ёсць усе падставы спадзявацца, што ў выніку гэтай узаемнай зацікаўленасці ў хуткім часе таксама будуць створаны кнігі пра людзей нашага часу, пра іх справы. Пытанне аб творчай садружнасці Саюза пісьменнікаў і яго друкаваных органаў з падшэфнымі калектывамі было абмеркавана на адкрытым партыйным сходзе.
Творчасць – працэс складаны, псіхалагічна тонкі і надта ж індывідуальны. Нельга так спрошчана разумець: пахадзіў пісьменнік на завод або пабыў колькі дзён у калгасе, прыняў удзел у семінары, выступіў на літаратурным вечары – і адразу, як вынік, з’явіўся выдатны твор. Толькі працяглае і глыбокае пранікненне пісьменніка ў жыццё народа, у жыццё пэўнага калектыву можа па-сапраўднаму мацаваць саюз працы і літаратуры.
Многія нашы пісьменнікі наогул часта наведваюць гарады і вёскі рэспублікі па пуцёўках бюро прапаганды мастацкай літаратуры, выступаюць у воінскіх гарнізонах, на пагранічных заставах, у падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, у школах і піянерскіх лагерах. Толькі на прадпрыемствах нашай сталіцы, у школах за апошнія два гады прайшло каля дзвюх з палавінай тысяч шэфскіх выступленняў беларускіх пісьменнікаў.
Праўда, гэтыя выступленні часам бываюць фармальныя, зробленыя похапкам. Пра гэта нам паведамляюць у Саюз пісьменнікаў удзельнікі сустрэч, партыйныя органы. Зараз прымаюцца адпаведныя меры, каб па-належнаму наладзіць работу прапаганды мастацкага слова.
Адной з важнейшых галін дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі быў і застаецца клопат пра выхаванне маладых талентаў. З мэтай выяўлення і заахвочвання іх Саюз пісьменнікаў сумесна з ЦК ЛКСМБ кожны год праводзіць семінары творчай моладзі. Працуе таксама штогадовы семінар маладых празаікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў у Доме творчасці імя Якуба Коласа. Пры Саюзе пісьменнікаў створана камісія па рабоце з маладымі (старшыня Янка Сіпакоў), якая праводзіць сваю работу ў цеснай сувязі з творчымі секцыямі. На пасяджэннях секцый або іх бюро рэгулярна абмяркоўваюцца рукапісы ці першыя кнігі маладых аўтараў.
Сапраўднымі настаўнікамі маладых па прыкладу Купалы і Коласа з’яўляюцца нашы народныя пісьменнікі і паэты Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Пімен Панчанка, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, а таксама старэйшыя пісьменнікі, паэты, крытыкі – Максім Лужанін, Васіль Вітка, Мікола Ткачоў, Кастусь Кірэенка, Мікола Лобан, Аляксей Русецкі, Уладзімір Юрэвіч, Нічыпар Пашкевіч, Аляксей Кулакоўскі, Алесь Асіпенка, Анатоль Вялюгін, Мікола Аўрамчык, Міхась Калачынскі, Аляксей Пысін, Уладзімір Калеснік, Аляксей Карпюк.
Пастанова ЦК КПСС аб рабоце з творчай моладдзю абавязвае нас няспынна клапаціцца пра тое, каб маладыя літаратары больш настойліва авалодвалі ідэямі марксізму-ленінізму, багатым вопытам папярэднікаў, смялей выходзілі на магістральныя лініі жыцця, каб ствараць творы на ўзроўні лепшых дасягненняў нашай літаратуры.
Зразумела, ёсць нямала і іншых надзённых пытанняў, якія трэба вырашаць сумеснымі намаганнямі некалькіх творчых саюзаў і органаў культуры. Напрыклад, існуюць праблемы стварэння паўнацэннага рэпертуару для тэатраў, сцэнарыяў для кіна- і тэлестудый.
Сёння, на чацвёртым годзе дзясятай пяцігодкі, як і раней, беларускія пісьменнікі бачаць свой галоўны абавязак у стварэнні кніг, дзе б з высокім прафесіянальным майстэрствам былі адлюстраваны заваёвы сацыялістычнага ладу. На гэта накіравана ўся ідэйна-выхаваўчая і арганізатарская работа прэзідыума, праўлення Саюза пісьменнікаў, яго сакратарыята і бюро партыйнай арганізацыі. У беларускіх пісьменнікаў ёсць усе магчымасці, каб сваім творчым удзелам у справах дзясятай пяцігодкі на яе завяршальным этапе з новай сілай пацвердзіць высакародную місію савецкай літаратуры – беззапаветна служыць народу.
Да VII Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў
Літаратура, як і жыццё, няспынная ў сваім імкненні да абнаўлення. Хоць маладосць літаратуры і неабавязкова вымяраецца маладосцю яе стваральнікаў, але кожны раз прыход новага пакалення паэтаў і празаікаў знамянуе сабой і новае, праўда, галоўным чынам у эмацыянальным сэнсе новае, успрыманне рэчаіснасці, новую ступень унутранага ўзрушэння, сацыяльнай завостранасці, нават дзёрзкасці. Усё гэта, вядома, абумоўлена пэўнымі сацыяльнымі і духоўнымі зрухамі ў жыцці грамадства.
Узрост аўтараў беларускай «маладой» паэзіі і прозы пасталеў. Сталее разам з тым і яе грамадзянскі пафас як найважнейшы стан маральнага духу чалавека, як зарука набліжэння літаратуры да вышэйшых гуманістычных ідэалаў. Урэшце, вырашае ўсё не ўзрост, а талент, здольны ярка і вобразна ўвасобіць зусім пэўна акрэсленую грамадзянскую ідэю.
У беларускай літаратуры так і было на ўсім працягу яе развіцця. 20-ыя гады і другая палова 60-ых гадоў прынеслі прыкметнае абнаўленне як прозы, так і паэзіі. Новым штуршком азвалася гэтае аднаўленне і ў сярэдзіне 70-ых гадоў. Неяк адразу ўвагу чытачоў прывабілі – і не выпадкова – творы такіх пісьменнікаў, як Алесь Жук, Яўген ІІІабан, Генрых Далідовіч, Віктар Казько, Леанід Дайнека, Алесь Масарэнка, Леанід Левановіч, Вольга Іпатава, Жэня Янішчыц, Яўген Радкевіч, Мікола Гіль, Генадзь Пашкоў, Рая Баравікова, Таісія Бондар, Васіль Гігевіч, Леанід Калодзежны, Мікола Воранаў, Павел Марціновіч, Галіна Каржанеўская, што выступілі ў самых розных жанрах – або ўзнімаючы зляжалыя пласты мала кратанай літаратурай рэвалюцыйнай гісторыі народа, яго нядаўняга гераічнага мінулага, або люструючы самую гарачую надзённасць сучаснага жыцця.
Следам у прозу і паэзію прынеслі подых арыгінальнага разумення кожным маральна-этычных праблем сацыялістычнага ладу жыцця яшчэ многія, сярод якіх сёння ўпэўнена адчуваюць сябе і тыя, што едуць на VII Усесаюзную нараду маладых, – Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Міхась Тычына, Яўген Лецка, Валянціна Коўтун, Алег Салтук, Міхась Кацюшэнка… У групу ўдзельнікаў уключаны зусім яшчэ маладыя – Люба Тарасюк, Уладзіслаў Рубанаў, Кастусь Жук, якія таксама звярнулі на сябе ўвагу змястоўнымі творамі.
Гераізм савецкіх людзей, іх воля да пераадолення любых цяжкасцей і нягод, сцвярджэнне духоўнай сілы і хараства нашага сучасніка, яго высокая маральнасць, любоў да Радзімы, вернасць і жыццёвая стойкасць, любоў да чалавека блізкага і далёкага – усё гэта тыя жыццёвыя з’явы, разуменне і філасофскае асэнсаванне якіх усталёўвае маладых аўтараў на трывалых грамадзянскіх пазіцыях.
Сапраўды, сталее наша «маладая» літаратура! Не так даўно прыйшоў у яе В. Казько, а паспеў зрабіць ужо нямала, адкрываючы чытачу ў кожнай наступнай аповесці ўсё новыя сферы нашай рэчаіснасці. Героі пісьменніка ў няспынных роздумах пра жыццё, якое было і якое стала, і таму так выразна відаць іх унутранае жыццё, так фізічна бачны далікатны і чысты свет маленства і юнацтва, поўны дарослых пасляваенных трывог і турбот.
Алесь Жук першы зборнік апавяданняў «Асеннія халады» меў у 1972 годзе, а з таго часу выйшлі яго кнігі «Паляванне на старых азёрах», «Зоркі над палігонам», «Не забывай мяне». У апавяданнях аўтар імкнецца як мага эфектыўней скарыстоўваць прастору малога жанру, выяўляючы творчую і грамадзянскую чуласць да рэальнага чалавека, які пад пяром А. Жука гаворыць праўдзіва, шчыра і дакладна. Пісьменнік настойліва развівае ў сваім таленце цікавасць да псіхалагічнага аналізу, уменне ствараць пластычныя карціны прыроды, жаданне быць заўсёды ў маральна-этычным сілавым полі жыцця, што асабліва выразна выяўляецца ў паказе працаўніка вёскі на яе сённяшнім этапе новага эканамічна-сацыяльнага пералому.
Л. Дайнека прыйшоў у прозу пасля працяглай практыкі вершатворчасці, але ж неяк адразу адчуў моцную захопленасць рэвалюцыйным шляхам роднага народа, яго духоўным узвышэннем над былой адсталасцю. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі, барацьба за яе заваёвы, адстойванне іх у непрымірымай барацьбе з інтэрвентамі складаюць ідэйна-тэматычны змест яго раманаў «Людзі і маланкі» і «Запомнім сябе маладымі».
Першая ўжо кніга апавяданняў Г. Далідовіча «Дажджы над вёскай» адкрывала новыя зрэзы сельскага жыцця, агаляла надзённыя турботы чалавека, які і ў «глыбінцы» імкнецца ўсталяваць сучасныя рытмы працоўнага і сямейнага побыту. Галоўнай дзейнай асобай апявяданняў і такіх аповесцей, як «Усё яшчэ наперадзе» і «Міланькі» выступае інтэлігент, чалавек, які сам не стварае матэрыяльных багаццяў, але робіць на працаўніка зямлі вельмі спрыяльны ўплыў. Толькі што пабачыла свет новая кніга Г. Далідовіча «Маладыя гады», у якой, трэба спадзявацца, чытачы сустрэнуцца з яшчэ больш жыццёвымі героямі.
Шмат можна гаварыць пра нядаўніх маладых, а цяпер ужо даволі вопытных пісьменнікаў, большасць якіх прайшла праз гэтую добрую школу –Усесаюзную нараду маладых, што бясспрэчна прынесла ім немалую карысць у сэнсе абмену вопытам, засваення вопыту старэйшых, якія выступаюць там у ролі настаўнікаў і дарадцаў: у сэнсе далучэння да агульнага літаратурнага працэсу, узвышэння над правінцыяльнай абмежаванасцю.
Важна таксама для кожнага, хто едзе на такую прадстаўнічую нараду, мець нешта за душой, як гаворыцца, і сваё. З якім жа багажом едуць на VII Усесаюзную нараду маладых нашы хлопцы і дзяўчаты? Ёсць творчы багаж ва ўсіх – у каго большы, у каго меншы, у асобных выпадках даволі змястоўны і цікавы. Так, С. Законнікаў – аўтар двух паэтычных зборнікаў – «Бяседа» і «Устань да сонца», у якіх ён выявіў сябе тонкім лірыкам і паэтам грамадзянскай тэмы, тэмы патрыятызму, абавязку перад памяццю змагароў за нашу справу. У. Някляеў, які мае таксама не адну кніжку, зусім нядаўна «прывёз» з будоўлі веку – БАМа паэму «Дарога дарог», якая па-новаму раскрыла творчыя магчымасці аўтара. З поспехам працуе ў паэзіі А. Салтук, які падрыхтаваў да друку новы зборнік вершаў. М Тычына і Я. Лецка надрукавалі першыя аповесці – «Дажынкі» і «Па цаліку», а да гэтага – багата артыкулаў: абодва сур’ёзныя крытыкі і літаратуразнаўцы.
Па шырыні творчых інтарэсаў блізкая да гэтых хлопцаў В. Коўтун – адна з прыкметных у кагорце маладых паэтаў. Яна усё больш актыўна выступае і як крытык, маючы адметны почырк.
М. Кацюшэнка ідзе ў літаратуру з багатым вопытам журналіста, маючы некалькі зборнікаў апавяданняў і аповесцей на тэму гарадскога жыцця.
Кожны з маладых празаікаў, паэтаў, крытыкаў з меншай ці большай ступенню майстэрства імкнецца адкрыць сваю старонку ў адлюстраванні спрадвечных антыподаў – дабра і зла, праўды і няпраўды, хараства душы і маральнага пачварства. Натуральна, адным гэта ўдаецца з меншымі выдаткамі «вытворчасці», другім – у напружаным пераадоленні супраціўлення матэрыялу. Але хочацца думаць, што для ўсіх удзел у нарадзе стане прыкметнай вяхой духоўнага і творчага сталення.
Ужо стала добрай традыцыяй штогод у снежні праводзіць у Каралішчавічах рэспубліканскія семінары маладых пісьменнікаў. Чарговы з іх адбудзецца з 17 па 22 снежня.
Наш карэспандэнт папрасіў сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, старшыню прыёмнай камісіі СП БССР Івана ЧЫГРЫНАВА расказаць пра гэты форум маладых.
– Чарговы рэспубліканскі семінар маладых пісьменнікаў, – сказаў Іван Гаўрылавіч, – праходзіць у знамянальны час. Завяршаецца чацвёрты год дзясятай пяцігодкі, які радуе плёнам сваіх здзяйсненняў, на нядаўняй сесіі прыняты няменш велічныя планы на год наступны. Таму і тэму семінара мы ўвязалі, так сказаць, з надзённымі задачамі дня – «Жыццё сацыялістычнай вёскі ў творах літаратуры».
Іван Гаўрылавіч, а хто запрошаны ў Каралішчавічы?
– Сёлетні семінар, бадай, адзін з самых прадстаўнічых. На яго мы запрасілі каля пяцідзясяці маладых празаікаў, паэтаў, крытыкаў і публіцыстаў. Сярод іх ёсць і члены Саюза пісьменнікаў рэспублікі, як напрыклад, Аляксей Дудараў, Міхась Тычына, Віктар Гардзей, Генадзь Дзмітрыеў… Але большасць удзельнікаў – таленавітая моладзь, хто толькі рыхтуе свае першыя кнігі.
З празаікаў у апошні час з цікавымі творамі выступілі Алесь Кажадуб, Іван Стадольнік, Іван Капыловіч… У паэзіі ўпэўненыя крокі робяць Змітро Марозаў, Мікола Мятліцкі, Віктар Хаўратовіч, Алесь Пісьмянкоў і іншыя. Прыцягнулі ўвагу шырокага чытача і публіцыстычныя выступленні Святланы Алексіевіч. Часта можна прачытаць на старонках газет і часопісаў артыкулы і рэцэнзіі Алы Кабаковіч, Святланы Хорсун, Алеся Марціновіча…
Галоўнае, што, на маю думку, характарызуе маладых, гэта – актыўнае стаўленне да жыцця, шчырасць і непасрэднасць, з якой глядзяць яны на свет і людзей. I няхай часам ім яшчэ бракуе самастойнасці, але гарэння, творчага неспакою не займаць.
– Крыху пра план работы семінара…
– Удзельнікі заслухаюць аглядныя даклады па сучаснай беларускай прозе і паэзіі. Цікава пройдзе і работа творчых секцый. Разгляд твораў маладых зробяць вопытныя літаратары. I, вядома ж, моладзі карысна будзе даведацца пра праблемы сённяшняй беларускай вёскі….
Гаворка на семінары будзе садзейнічаць далейшаму згуртаванню маладых творчых сіл рэспублікі.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 2
Сегодня часто слышишь, что в наши дни уборка зерновых механизирована на все сто процентов и что-де хлеб с поля в закрома поступает почти без участия человеческих рук. Действительно, в современной деревне давно нет серпа и цепа, все делают машины. Но ведь машина без человеческих рук – железо, и только! А что значит машина в руках истинного земледельца, воспитанного многовековой крестьянской традицией на бережном уважении к хлебу, к каждому зернышку? Я подумал об этом, когда в республиканских газетах прочитал сообщение о рекорде комбайнера, Героя Социалистического Труда Г. Котлярова и его напарника Н. Шишкова. За двадцать один час непрерывной работы они подобрали валки на площади 43,5 гектара и намолотили 147,2 тонны зерна. И это в условиях Белоруссии, где небольшие поля, не позволяющие развернуться комбайну, а ночью выпадает обильная роса, затрудняющая обмолот. Считалось, что в подобных условиях комбайн не способен, не может дать такой высокой выработки. Но в конструкторских расчетах не сделаешь ведь поправку на горячую хлеборобскую душу…
Нередко мы восхищаемся современной техникой и вроде бы перестаем удивляться делу обыкновенных человеческих рук. А эти руки остались прежними, они готовы ласкать каждый колосок. Разве удержитесь вы, будучи в поле на жатве, чтобы не зачерпнуть ладонями из бункера полновесного зерна, не поднести его к лицу и не вдохнуть его живительный древний запах, самый сладкий из всех запахов на земле? Разве в июле – августе, когда наступает время страды, вы не просыпаетесь каждый день с тревогой: как там погода, нет ли дождя, не пропал бы хлеб?.. Я заметил: летом люди становятся ближе к земле, к деревне, к ее заботам. И это не потому, что лето – время отпусков и отдыха на природе. Летом решается судьба хлеба – главного богатства страны. Потому вся страна борется за это свое богатство. Мне думается, что наше сельское хозяйство как раз и сильно всенародным вниманием, неустанной заботой партии. Еще одно подтверждение этому – июльский Пленум ЦК КПСС.
Сельские труженики Белоруссии откликнулись на решения партийного Пленума новыми трудовыми успехами. В нынешнем году ожидается рекордный для республики урожай хлеба – около 30 центнеров с гектара. За этот урожай и идет настоящее сражение от Бреста до Гомеля, от Полоцка до Пинска. Вместе со всей страной Белоруссия борется за хлеб. На жатве часто применяют военную терминологию: битва, наступление, борьба… По-видимому, это закономерно. В хлебе – наше достояние, наша уверенность в завтрашнем дне. Хлеб неотделим от родной земли, от Отчизны, Родину мы защищали самоотверженно, героически. Об этом напоминают памятники и обелиски в селах, в лесах Белоруссии, на ее полях. В Брестской крепости сейчас благоухают цветы, зеленеют ивы, горит Вечный огонь. Это огонь нашей памяти. Мы передаем его от поколения к поколению в своей крови. Мне кажется, совсем не случайно Брестский район первым в республике успешно выполнил свои обязательства по уборке зерновых колосовых за десять дней.
Гул тысяч уборочных машин Белоруссии вливается в шум комбайнов, ведущих жатву по всей стране. Уже скошены и обмолочены зерновые и зернобобовые культуры с многих миллионов гектаров полей. А фронт жатвы перемещается на север и восток. И повсюду – в хозяйствах Нечерноземной зоны РСФСР, Сибири, Алтая, целинных областей Казахстана – перевыполняются сменные нормы на косовице и обмолоте в полтора-два раза! И все новые имена героев жатвы узнает страна. Заволжье – четырьмя агрегатами ежесуточно скашивает по 120 га хлеба звено О. Ганича. Воронежская область – за 20 часов работы звено Н. Лозового в совхозе «Восход» четырьмя комбайнами «Колос» намолотило более 4100 центнеров зерна… Да разве перечислишь всех наших замечательных тружеников, если в битве за урожай участвует вся страна! И золотистое зерно, сыплющееся в закрома, хранит тепло мозолистых ладоней хлеборобов. Низкий поклон им!
Мінулы год абвергнуў шмат якія ўяўленні сярод людзей як у нашай краіне, так і за яе межамі. Адным часам, можна сказаць, і абвергнуў, і змацаваў іх. У першую чаргу гэта датычыць міжнароднага жыцця.
Абвергнуў ён, напрыклад, тое, што звязана было дасюль з савецка-амерыканскай несумяшчальнасцю. Візіт старшыні ВС у ЗША і падпісанне дагавора ў Вашынгтоне аб пачатку ядзернага раззбраення дзвюх самых магутных краін свету падалі чалавецтву надзею, што ўжо наступны год стане працягам гэтай сумяшчальнасці. Такім чынам, пагроза ядзернай вайны ўвачавідкі зменшылася настолькі, што на даляглядах абодвух паўшар’яў зямной кулі ўзнікла новае святло, святло надзеі.
Я ўжо сказаў, што мінулы год шмат што абвергнуў, але шмат што і змацаваў гэтым жа абвяржэннем.
Сёння паспяхова працуе на нас галоснасць.
Сёння краіна дыхае новым паветрам, якое стала вынікам гэтай галоснасці.
Перабудова, якая, хоць і з пераменным поспехам, але набывае няўхільны разбег, дала нам такое шырокае і праблематычнае бачанне жыцця, якое яшчэ нядаўна здавалася б сенсацыяй, а то і немагчымым. I, можа, якраз таму ў свядомасці кожнага з’яўляецца патрэба на старце новага года азірнуцца, асэнсаваць вынікі, разважыць атрыманыя ўрокі.
Веданне жыцця дасягаецца практыкай яго, дакладней сказаць, тым, з якой зацікаўленасцю, з якой актыўнасцю чалавек прымае ўдзел у будаўніцтве гэтага жыцця, з якой заклапочанасцю ён ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў краіне.
Адметнасцю нашага сённяшняга жыцця стала тая акалічнасць, што кожны з нас мае права выказаць свой варыянт перабудовы яго.
У навагоднія дні чалавек, бадай, найбольш задумваецца над сваім лёсам, вядома, не аддзяляючы яго ад лёсу краіны, няхай – роднага горада, вёскі… Задумваецца над тым, як стасуецца з гэтым вось агульным яго ўласнае жыццё, яго праца, яго дзейнасць.
Асабіста мне ў мінулым годзе давялося жыць з нейкай новай вінаватасцю перад тым краем нашай зямлі, што пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы. Нават дарогі ўвесь час выпадалі такія, што абміналі родныя мясціны, хоць, канечне ж, сувязь з землякамі і ў гэткіх умовах не перарывалася, тым больш што творчая работа ўвесь час была звязана з Прысожжам, з Прыбесяддзем. I вельмі ўсцешаны быў, прызнацца, калі перад новым годам зноў дазваніліся да мяне землякі. Усцешылі і вынікі іхняй працы – ураджай вырашчаны там багаты. Але сталі нарэшце вядомы і страшэнныя вынікі чарнобыльскай катастрофы…
Але мне, як пісьменніку, усё-такі больш даступны, будзем так лічыць, пытанні культуры, літаратуры, мастацтва… Ва ўсякім разе пра гэта таксама не лішне паразважаць.
На цяперашнюю перабудову вывела нас жыццё. Усе мы рыхтавалі гэтую перабудову. Літаратура і мастацтва ў тым ліку. Аднак цяпер, з цягам часу, стала раптам відаць, што мы, пісьменнікі і мастакі, работнікі кіно і тэатра, аказаліся не зусім падрыхтаванымі да яе. Ва ўсякім выпадку пакуль ніхто з нас не паспявае ў нагу з жыццём. Асабліва адчулася гэта яшчэ раз у час семінара, які адбыўся восенню ў Брэсцкай вобласці. Высветлілася, напрыклад, што мала ведаем мы сённяшнюю вёску, мала знаёмы з той працай, якая вядзецца па адбудове вясковага жыцця на новых пачатках…
Мала ведаем цяперашняга вясковага чалавека.
Я схільны думаць, што мы не да канца ўсведамляем сабе, што ўжо сёння ствараецца воблік новай вёскі, якая зусім не падобна на былую.
Але давайце трохі тэорыі. Можа, яна і растлумачыць некаторыя рэчы.
Ужо вядома, што многа было выдаткаў у літаратуры аб мірнай стваральнай пасляваеннай працы, якая паказвалася абавязкова ўзвышана, вынікова, ці што, з апаскай раскрыць усё тую ж, што дасталася ад вайны, трагедыйнасць, якая заключалася ў бязбацькаўшчыне для дзяцей, у цяжкай удовінай долі, у пакутах інвалідаў, што шукалі спачування на вакзалах, седзячы з мыліцамі ля магазінаў і ў іншых людных месцах…
Тая літаратура старалася абыходзіць цяжкасці пасляваеннага часу і такім чынам уступала ў супрацьборства з сумленнем. Гэта асабліва адчувальна стала цяпер, у часе нашай вялікай галоснасці, калі час, наш час, усё больш настойліва звяртаецца да сваёй памяці, да гісторыі, да неабходнасці спасцігнуць жыццёвы запас новых, народжаных пасля вайны пакаленняў, спасцігнуць іх духоўную пераканаўчасць ці непераканаўчасць, запозненую звычку да аблегчанасці духоўных намаганняў, імкненне да прэстыжнасці прафесій, да ўтрыманства і «працвітання» за кошт дзяржавы і за кошт бацькоў.
У цэлым мы далёка зрабілі крок у галіне выгод, але адсталі ў пытаннях светаўспрыняцця, у шырокім разуменні – жыццёвых устояў. На чым трымаецца жыццё, у чым устоі нашага грамадства? Мы з году ў год сцвярджалі аб незлічоных багаццях і амаль ні слова не гаварылі пра ўменне гэтымі багаццямі распараджацца па-гаспадарску. Аб ашчаднасці. Бо ашчаднасць ва ўсім – у выкарыстанні матэрыяльных выгод, у адносінах да грамадскага часу і да свайго часу асабістага, у жаданні быць сумленным, захопленым справай. Яе трэба выхоўваць. Канкрэтна. На прыкладах.
Актуалізацыя літаратуры нашых дзён павінна б узрадзіць першапачатковыя катэгорыі рацыянальнага падыходу да жыцця, бачачы іх у разумным выкарыстанні ўсяго, чым валодае дзяржава, дзеля справядлівага размеркавання здабытага грамадскай працай. Могуць запярэчыць: гэта даўно вядома, навошта вяртацца да азбукі? Разменьвацца на дробязі сапраўды не трэба, але мінулы вопыт варты таго, каб станаўленне новых адносін ішло з улікам яго.
Прыярытэт чалавечых адносін, які цяпер паўстаў на парадку дня, не прыдуманы, ён проста забыты, страчаны ў многіх сферах жыцця, заменены легкаважкасцю ў ацэнцы магчымасцей «чалавечага фактару».
Няўдача многіх твораў аб працоўным, вытворчым жыцці чалавека, няхай жыве ён у горадзе ці ў вёсцы, тлумачыцца перш за ўсё тым, што мы спрабуем спасцігнуць эканамічны змест жыцця і пакідаем па-за полем зроку той жа «чалавечы фактар», гэта значыць, паказваючы чалавека ў эканамічных, вытворчых адносінах, забываем пра духоўны змест яго дзейнасці, грэбуем чалавечым бокам вытворчых адносін. А грэбуем таму, што спасцігнуць духоўны змест індывідуума ці цэлага калектыву – справа складаная, якая патрабуе працяглага і пільнага назірання.
Наша літаратура не можа паказваць толькі героя, які імкнецца заваяваць для народа толькі даброты матэрыяльнай каштоўнасці. Такі герой будзе гіпертрафіравана аднабокі. Пісьменнік закліканы адначасова бачыць у героі і чалавека высокай духоўнай культуры, высокіх маральных патрабаванняў і чалавека энергічнага, валявога, мэтанакіраванага.
У багатай літаратуры пра чалавека на вайне ўвачавідкі бачны герой з яго галоўным імкненнем. А вось у літаратуры аб працы, карэнным занятку чалавека, гэтае імкненне не адлюстроўваецца, не раскрываецца, а галоўнае, не раскрываецца яго дабрыня дзеля іншых, дзеля агульнага. А ў гэтым жа сутнасць працоўнага падзвіжніцтва. Подзвіг таму так і называецца, што дзеянне рухае чалавека да лепшага, звяртае да лепшага ў самім сабе і ў другім чалавеку.
I калі аўтар спраўляецца з гэтай найгалоўнай творчай задачай – рушыць чалавека да лепшага, даць дынаміку яго росту, тады твор нясе не толькі інфармацыю пра героя, але і сапраўдны значны выхаваўчы зарад, здольны прыцягнуць у сваё магнітнае поле і чытача.
Адзін час стаў модным паказ разрыву маладых вяскоўцаў з бацькоўскімі мясцінамі. Але тлумачэнне гэтаму давалася даволі прымітыўнае.
Здавалася, што літаратура за гэты час павінна была стварыць творы, у якіх было б паказана ўжыванне моладзі ў горад, ужыванне іх у гарадское жыццё… Але дзе такія кнігі? А між тым колькі моладзі «згубілася» ў горадзе, не знайшло сябе, сапсавала сваё жыццё.
Маральнае ўзвышэнне чалавека, вядома ж, прынясе свой плён. Правільна кажуць, што паскарэнне сацыяльна-эканамічнага росту патрабуе дысцыпліны ва ўсіх яе вымярэннях – вытворчай і асабістай, у імкненні да ведаў, да пошуку і адкрыцця.
Гэтыя праблемы літаратура павінна вырашыць неабавязкова толькі на сучасным матэрыяле. Яна можа і павінна звяртацца да вопыту пакаленняў.
Мы наследуем вялікі вопыт літаратуры, які трэба памнажаць жыццёвым вопытам. Іначай хвалюючай сваёй глыбокай праўдай літаратуры не створым. Спасцігаючы жыццё ва ўсёй яго шматстайнасці, трэба глыбей улічыць першапачатковыя традыцыі і не абапірацца на патрыярхальны прымітывізм.
Перад літаратурай стаіць усё тая ж эпічнай складанасці задача – засвоіць філасофію жыцця і філасофію чалавека.
Гэта што датычыць літаратуры. Думаецца, што ў падобных размовах актыўны ўдзел маглі б аднолькава прыняць і мастакі, і кампазітары, і рэжысёры, і артысты, гэта значыць людзі розных творчых прафесій. Тым часам багата праблем увогуле ў культуры. Мне, як першаму старшыні Беларускага фонду культуры, хацелася б таксама сказаць колькі слоў і пра гэта. Грамадская думка горача падтрымала стварэнне Фонду. Бо ў ім як найлепш адлюстраваўся непакой аб духоўным жыцці ў краіне.
Сёння нельга не адзначыць, што культура не можа паўнакроўна развівацца намаганнямі толькі адных спецыялістаў, прафесіяналаў… нават самага высокага класа. Як паказвае практыка, яна грунтоўна і ўсебакова развіваецца і ўзбагачаецца пры ўдзеле ўсяго грамадства, усяго народа. Таму стварэнне Фонду культуры – гэта адзін з важнейшых крокаў па далучэнні шырокіх народных мас, канкрэтных спажыўцоў культурных каштоўнасцей да абмеркавання і вырашэння праблем культуры, у канчатковым выніку – да працэсу выпрацоўкі культурнай палітыкі. Аб гэтым яскрава сведчыць і статут Фонду культуры, у які перад зацвярджэннем і надрукаваннем людзі розных прафесій і ўзростаў унеслі шэраг каштоўных прапаноў. Не ігнаравалі яго аўтары і сусветны вопыт дабрачыннай дзейнасці. Калі ж гаварыць увогуле, то задачы Фонду культуры былі зведзены да таго, каб садзейнічаць больш моцнаму і глыбокаму засваенню багаццяў нацыянальнай, айчыннай і сусветнай культуры, эстэтычнаму, патрыятычнаму і інтэрнацыянальнаму выхаванню людзей, асабліва моладзі, фарміраванню пачуцця грамадзянскай адказнасці за захаванне і памнажэнне культурных каштоўнасцей.
Усяго гэтага нельга зрабіць, зразумела, без далейшага развіцця і ўмацавання матэрыяльнай базы культуры, стварэння новых яе ўстаноў, без далейшага развіцця прафесійнай і самадзейнай творчасці, калекцыяніравання, аматарскіх аб’яднанняў і іншых відаў культурнай дзейнасці. Намаганні павінны скіроўвацца на аказанне дапамогі таленавітай моладзі ў яе творчым росце, на выяўленне культурна-гістарычных каштоўнасцей і нацыянальных рэліквій, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, на ўцягненне іх на добраахвотных пачатках у грамадскае карыстанне, на фарміраванне і захаванне асабістых архіваў, калекцый. Дарэчы будзе сказаць, што ўтворана камісія «Вяртанне».
Вялікая тлумачальная работа праз сродкі масавай інфармацыі і вусныя выступленні робяць свой плён.
Асаблівую ўвагу хацелася б звярнуць на рэспубліканскую праграму «Спадчына», праект якой неабходна апублікаваць для шырокага абмеркавання грамадскасцю.
Як можна зразумець, Фонд культуры ў нашым жыцці – з’ява новая. I праца ў ім – справа таксама новая. I формы гэтай працы, і сама праца. Але дарэмна было б спадзявацца, што з культурнай праблемай мусіць спраўляцца адна гэта новая арганізацыя. Ніхто не зняў адказнасці за развіццё нацыянальнай культуры ва ўмовах перабудовы, напрыклад, з Міністэрства культуры, іншых устаноў.
I так – пачаўся новы год.
Але як гэты новы год абыдзецца са сваёй спадчынай, ці прымножыць яе, залежыць ад намаганняў кожнага з нас. Галоўнае, ці апынецца ён на вышыні той адказнасці, што ўскладаецца намі на яго?
Яму ўсяляк трэба дапамагаць. Значыць, жыць і працаваць нам з такім усведамленнем.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 6
Літаратура – аб’ектыўны і сумленны летапісец, памочнік партыі ў яе барацьбе за стварэнне новага грамадства.
Беларуская літаратура, усе яе жанры развіваліся ў рэчышчы агульнасаюзнай літаратуры, і для яе характэрныя тыя рысы і асаблівасці, што і для ўсёй савецкай літаратуры.
Звяртаючыся да мінулага, да розных яго перыядаў, беларуская літаратура ўсе шэсцьдзесят савецкіх гадоў імкнулася прааналізаваць станаўленне светапогляду свайго народа, ідэйна-маральную і духоўную моц яго.
Новае жыццё пачалося ў залпах Кастрычніцкай рэвалюцыі, у грымотах грамадзянскай вайны. У мастацкіх вобразах яно знайшло сваё належнае адлюстраванне перш за ўсё ў нашай Ленініяне, у шэрагу іншых твораў літаратуры ранейшага і нашага часу. Пры гэтым яскрава вызначалася адна вельмі адметная асаблівасць літаратуры сацыялістычнага рэалізму – героі, увасобленыя ў мастацкіх вобразах, прыходзілі на старонкі кніг з жыцця, і тут жа, як жывыя і дзейсныя, вярталіся нанова ў жыццё. I яшчэ адну акалічнасць хацелася б адзначыць, гаворачы пра новае грамадства і новую літаратуру: савецкія пісьменнікі не толькі кожны дзень з’яўляліся сведкамі жыцця свайго народа, але таксама і стваральнікамі яго.
Гісторыя даказала, а літаратура добра пасведчыла, што самым яскравым выразнікам прагрэсіўных, перадавых тэндэнцый часу стаў камуніст. У працы і барацьбе паўставаў, рабіўся дарагім ва ўсёй сваёй «адухоўленасці гэты тып сапраўды чалавечага характару, што ўвабраў у сябе ідэйныя і маральныя каштоўнасці сацыялізму».
Беларуская літаратура ва ўсіх сваіх жанрах стварыла нямала літаратурных герояў, якія не ведаюць і не прызнаюць межаў паміж мінулым і цяперашнім, таму што кожную хвіліну, кожную гадзіну ім знаходзілася і знаходзіцца справа. Гэта бальшавік Нявідны з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» і камунары з паэмы Янкі Купалы «Над ракой Арэсай», гэта рабочыя-змагары з вершаваных і празаічных твораў Цішкі Гартнага і вясковыя актывісты з раманаў і аповесцяў Кузьмы Чорнага, гэта камісар Будай з аповесці апавяданняў лаўрэата Ленінскай прэміі Петруся Броўкі і камісар Зарудны, таксама як і сцяганосец Алесь Рыбка з народнай паэмы Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», лірычны герой з паэзіі Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Кастуся Кірэенкі, Максіма Лужаніна, Міхася Калачынскага; гэта героі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы з рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» і партызаны і падпольшчыкі з раманаў і аповесцяў Івана Шамякіна; савецкі работнік Апейка з «Палескай хронікі» Івана Мележа, якая адзначана Ленінскай прэміяй…
У працэсе работы над «Палескай хронікай» у Івана Мележа шчасліва спалучаліся асабістыя ўражанні, вынесеныя з дзяцінства і юнацтва, з яго пастаяннай цікавасцю да жыцця роднай вёскі, уласны вопыт і ўрокі класікаў беларускай прозы – Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага… Трылогія Івана Мележа паказвае беларускі народ у час яго сацыялістычнага пераўтварэння. Яна прасякнута любоўю да палескага селяніна, да яго радасцяў і бедаў.
Тэма Палесся ў беларускай літаратуры наогул заўсёды жыла як тэма народная. Дастаткова ўспомніць вершы і паэмы Янкі Купалы, раманы Якуба Коласа.
Аналіз твораў, звязаных з гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкай, адначасова сведчыць аб адной даволі цікавай асаблівасці беларускай літаратуры, якая стала заканамернасцю. Выяўляецца: чым паўней праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, чым мацней ён імі захоплены, тым больш у яго творах на гістарычную тэму – няхай гэта будзе ў прозе, у паэзіі ці ў драматургіі – праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, вядома, праўды.
Літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне – таксама не выключэнне ў гэтых адносінах. У нас, напэўна, не знойдзеш пісьменніка, які б так ці інакш не распрацоўваў у сваіх творах тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Гавораць, вайна – гэта раман. Ва ўсякім выпадку, калі параўнанне не зусім правільнае, то ўжо вайна і раман – паняцці, якія даволі трывала злучаны паміж сабой. У шматнацыянальнай савецкай літаратуры даўно вядомы такія раманы беларускіх пісьменнікаў аб подзвігу абаронцаў Радзімы, як «Векапомныя дні» Міхася Лынькова, «Мінскі напрамак» Івана Мележа. Значнай з’явай сталі творы аб подзвігу народа ў Айчыннай вайне Аляксея Кулакоўскага, Мікалая Аляксеева, Івана Навуменкі, Алеся Адамовіча, Алеся Савіцкага, Аркадзя Марціновіча, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Віктара Казько і іншых.
Вопыт мінулай вайны – не толькі перажыты вопыт. Гэта і навука на будучае. Не выпадкова, што літаратура, якая прысвечана вайне, стала ў нас не проста тэмай, удзячнай для мастацкага асэнсавання. Як ужо не раз гаварылася ў крытыцы, яна дазваляе пісьменніку рашаць у сваіх творах і сучасныя праблемы – ідэйныя і эстэтычныя.
Сярод пісьменнікаў, якія з поспехам цяпер пішуць аб Вялікай Айчыннай вайне, адметнае месца займае Васіль Быкаў. Гэта правільна, што ён і па сённяшні дзень застаецца там, у акопах, і кожнай сваёй аповесцю быццам прымае бой.
Шмат месца мінулай вайне ў сваіх творах удзяляе народны пісьменнік рэспублікі Іван Шамякін. Аднак, называючы Шамякіна ў сувязі з ваеннай тэмай у нашай літаратуры, можна адчуць таксама і вузкасць самога значэння – ваенная тэма. Шамякін звяртаецца да гэтай тэмы і ў тых творах, якія напісаны аб стваральнай працы ў пасляваенныя гады. Гэта датычыць усіх яго раманаў, асабліва такіх, як «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы».
Зразумела, з такой жа сілай, з такой жа выразнасцю, з якой адлюстроўваецца подзвіг народа ў гады вайны, сучасная літаратура абавязана даць адказ і на наступныя – у чым жа сутнасць грамадзянскіх, камуністычных паводзін чалавека ў мірным, працоўным жыцці, бо штодзённая, будзённая праца і складае сутнасць нашай рэчаіснасці. Менавіта працай ствараецца камуністычнае грамадства.
Як і ўсе савецкія людзі, пісьменнікі як сваю найгалоўнейшую справу ўспрынялі асноўную задачу дзясятай пяцігодкі, пастаўленую XXV з’ездам КПСС, якая заключаецца ў паслядоўным ажыццяўленні курса партыі на ўздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця народа.
Ленінская партыя разглядае камуністычнае будаўніцтва ў нашай краіне як галоўны інтэрнацыянальны абавязак савецкага народа.
У нашай прозе, таксама як і ў паэзіі, ёсць свае поспехі ў асваенні сучаснай тэмы. Добрыя водгукі крытыкі атрымалі такія празаічныя творы, як раманы і аповесці Янкі Брыля, Уладзіміра Карпава, аповесці Алеся Асіпенкі, Янкі Сіпакова, Георгія Папова, вершы і паэмы Петруся Макаля, Генадзя Бураўкіна, Алега Лойкі, Анатоля Вярцінскага, Анатоля Грачанікава.
Не навіна ўжо, што ў апошні час па ўсёй краіне часта гавораць пра п’есы Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Алеся Петрашкевіча, Міколы Матукоўскага. Сапраўды, калі весці гутарку аб поспеху ў адлюстраванні сучаснасці ў беларускай літаратуры, то ў першую чаргу трэба мець на ўвазе няспынны наватарскі пошук нашых драматургаў, іх творчы неспакой і грамадзянскую актыўнасць.
Як можна заўважыць нават з кароткага абсягу, беларуская літаратура – проза, паэзія, драматургія – не толькі вызначалася і вызначаецца глыбінёй праблем і самабытнасцю характараў, але і разнастайнасцю сваіх жанрава-стылявых асаблівасцей. Яна сведчыць аб ідэйна-мастацкай сталасці. Як і для ўсіх савецкіх літаратур, мінулыя гады для яе з’явіліся гадамі ідэйнага і творчага росту, узмоцненага мастацкага асваення новых пластоў народнага жыцця.
Наша літаратура – старанны летапісец эпохі. Гісторыя яе ў пэўным сэнсе слова аднаўляе ў мастацкіх вобразах гераічную гісторыю савецкага народа, Камуністычнай партыі, бо сапраўды няма ніводнага дзесяцігоддзя ў яе дзейнасці, нiводнай старонкі ў яе лёсе, якія б не былі ўвасоблены ў літаратуры.
Сёння, як і раней, мы, пісьменнікі, не забываем пра свой абавязак. А ён – у стварэнні кніг аб савецкім народзе, у стварэнні кніг для народа, дзе б, як і належыць, былі з высокім прафесійным майстэрствам адлюстраваны заваёвы сацыялістычнага грамадства.
ГЭТА ўжо даўно не навіна, што вяшчальнікі імперыялізму нападаюць на нас, плявузгаючы абышто. Яны пачалі гэта рабіць з таго часу, як свет даведаўся, што на адной шостай частцы зямлі ўстаноўлена сапраўды народная ўлада.
Усё зводзілася да аднаго – Савецкая ўлада доўга не пратрымаецца.
Між тым, сёлета мы збіраемся святкаваць вялікі юбілей яе, шасцідзесяцігоддзе Кастрычніка.
Мы рыхтуемся святкаваць.
А нашы ворагі лютуюць.
Не адмаўляючыся ад іншых форм барацьбы з сацыялізмам, імперыялісты ў нашы дні вялікую стаўку робяць на ідэалагічныя падкопы. Ідэолагі імперыялізму «псіхалагічную вайну» ўзвялі ў ранг дзяржаўнай палітыкі. На ажыццяўленне ідэалагічных дыверсій кінуты шматлікія службы – разведвальныя і прапагандысцкія. Адзін з заходнегерманскіх часопісаў адкрыта пісаў: «Неабходна выкарыстаць усе сродкі сучаснай прапаганды, умелыя прыёмы псіхалагічнай барацьбы, неабходна насаджаць нашу мараль і ідэалогію ў грамадскай свядомасці краін камуністычнага лагера. Выкарыстоўваючы нацыянальнае адрозненне, рэлігійныя забабоны, чалавечыя слабасці – зайздрасць, жаночую фанабэрыстасць, імкненне да забаў, неабходна развіваць індыферэнтнасць да мэт камуністычнага дзяржаўнага кіраўніцтва».
Не чым іншым, як традыцыйнай нянавісцю да Краіны Саветаў, да ўсяго сацыялістычнага лагера тлумачыцца і тая правакацыйная кампанія, якая вядзецца цяпер рэакцыйнымі коламі наконт так званага «парушэння правоў чалавека» ў сацыялістычных краінах. Мараль бяруцца прапаведаваць тыя, хто ніколі не прытрымліваўся сам маральных прынцыпаў.
Але чаму гэтыя «маралісты» маўчалі тады, калі шмат гадоў запар вялася вайна на знішчэнне ў В’етнаме? Тая вайна, якая прынесла в’етнамскаму народу вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты.
I зноў жа – чаму яны набралі вады ў рот, каб не азвацца трывожным словам, калі ў засценкі Піначэта траплялі і трапляюць патрыёты Чылі?
Нарэшце, чаму спіць іхняе «сумленне», калі ў Злучаных Штатах Амерыкі пануе самы жорсткі за ўсю гісторыю чалавечага грамадства расісцкі ўціск?
Ды таму, што менавіта ў ЗША і плануецца ў асноўным гэта кампанія паклёпу і хлусні. Таму, што якраз Злучанымі Штатамі і вялася крывавая вайна ў В’етнаме. Таму, што не хто іншы, як амерыканская рэакцыя, запланавала і ўзначаліла змову супраць дэмакратычнага ўрада прэзідэнта Альендэ ў Чылі.
«Вяшчальнікі імперыялізму, – піша Генеральны сакратар Камуністычнай партыі Злучаных Штатаў Амерыкі Гэс Хол на старонках газеты «Дэйлі уорлд», – заўсёды выказваліся з нязмернай пагардай. Гэта пагарда грунтавалася… на ўласцівай капіталізму бесчалавечнасці. А цяпер гэта пагарда прыняла нават яшчэ большы размах».
Толькі нястрымным цынізмам і палітычнай спекуляцыяй можна растлумачыць сцвярджэнне амерыканскіх , «абаронцаў» правоў чалавека, што радыёстанцыі «Свабода» і «Свабодная Еўропа» маюць сваёй задачай «заахвочванне канструктыўнага дыялогу з народамі Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы».
Між тым, Заключны акт Хельсінкскай нарады абавязвае ўстрымлівацца ад якога б там ні было ўмяшання, простага ці ўскоснага, ва ўнутраныя або знешнія справы, якія з’яўляюцца кампетэнцыяй другой дзяржавы.
Што ж уяўляюць сабой «дысідэнты», пра якіх так дбаюць капіталісты, асабліва амерыканскія?
Генеральны сакратар ЦК КПСС таварыш Л.I. Брэжнеў нядаўна на XVI з’ездзе прафесіянальных саюзаў гаварыў: «Нашы праціўнікі хацелі б знайсці хоць якія-небудзь сілы, якія выступаюць супраць сацыялізму ўнутры сваіх краін. А паколькі такіх сіл няма, бо няма ў сацыялістычным грамадстве ні прыгнечаных, эксплуатуемых класаў, ні прыгнечаных, эксплуатуемых нацыянальнасцей, то вынаходзяць нейкі эрзац, шляхам ілжывай рэкламы ствараюць бачнасць «унутранай апазіцыі» ў сацыялістычных краінах». Так, ідэолагі хлусні і паклёпу вышукваюць розных адшчапенцаў тыпу Салжаніцына, Букоўскага і да іх падобных, якія паклёпнічаюць на наш савецкі лад, заахвочваюць іх да брудных спраў.
Здавён-даўна вядомая ісціна, што і ў добрай, дружнай сям’і не абыходзіцца без вырадкаў. Вось гэтыя вырадкі, якіх цяпер называюць «дысідэнтамі», не маючы апоры дома, шукаюць падтрымкі за мяжою – у радыёстанцый «Свабода» і «Свабодная Еўропа», у розных прапагандысцкіх і разведвальных службаў імперыялістычных дзяржаў. Але як бы ні намагаліся нашы праціўнікі, іх патугі марныя.
Прыемна ўсведамляць, што наша пісьменніцкая арганізацыя моцная сваёй камуністычнай загартоўкай. Нашы пісьменнікі, адданыя партыйнай справе, рыхтуюцца сустрэць шасцідзесятую гадавіну Вялікага Кастрычніка новымі высокамастацкімі творамі. Трэба сказаць, што стартавы год дзясятай пяцігодкі быў плённы для беларускіх літаратараў. Напрыклад, трэцюю кнігу «Палескай хронікі» надрукаваў Іван Мележ, які, на вялікі жаль, рана пакінуў нас. Аповесці «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» выпусціў у свет другі наш выдатны празаік, народны пісьменнік БССР Іван Шамякін. Новыя раманы і аповесці напісалі Аляксей Кулакоўскі, Іван Навуменка, Алесь Асіпенка, Барыс Сачанка, Алесь Савіцкі, Васіль Хомчанка, Павел Місько. Гэта з большага, што датычыць прозы. Паэты таксама шмат працавалі – кнігу вершаў і паэм, якая называецца «Хуткасць», надрукаваў народны паэт Аркадзь Куляшоў. Зборнік «Дарога, закалыханая жытам» выпусціў Герой Сацыялістычнай Працы Максім Танк. Народны паэт Пімен Панчанка надрукаваў кнігу «Крык сойкі». Вельмі плённа працаваў таксама і наш старэйшы паэт, лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы Пятрусь Броўка.
Праўда, гэтакая спакойная і стваральная атмасфера не ўсім па нутры. Часам чуюцца і да нас заклікі з-за мяжы. Але я заўсёды прыгадваю, як раней група нашых пісьменнікаў адказала ў адкрытым лісце такім «заклікальшчыкам»:
«Бедныя «спадары», мы разумеем, як вам цяжка там! Мы нават здзіўляемся вашай вынаходлівасці – так вы налаўчыліся перакручваць факты, скажаць цытаты, выдаваць чорнае за белае і наадварот. Ды наўрад ці знаходзяцца людзі, якія вераць вам, якія ўсур’ёз прымаюць вашы «адкрыцці», бо кожны добра ведае, што вы даўно прадалі зямлю, у любві да якой цяпер клянецеся.
Вы спрабуеце нас вучыць, панове, спрабуеце заігрываць з намі, прыкідваецеся добразычліўцамі. Вам вельмі хацелася б, каб мы хоць разок, хоць ледзь-ледзь падзьмулі ў вашу дудку. Але ж ведайце – гэтага не будзе!»
Сёння кожны пісьменнік наш з поўным правам можа паўтарыць гэтыя словы.
Белорусские писатели в последнее время побывали во многих районах республики. Особенно памятен республиканский семинар по сельскому хозяйству, который проводился ЦК Компартии Белоруссии в Брестской области. Мы тогда познакомились с некоторыми хозяйствами Лунинецкого района, в том числе с Полесской опытной болотной станцией. Ее директор Николай Васильевич Кушнир, обстоятельно ознакомил участников семинара с работой по определению оптимальных условий для развития сельскохозяйственных культур на торфяно-болотных почвах. Много интересного и нового увидели мы у хлеборобов Кобринского района. Яркое впечатление оставило посещение колхоза «Оснежицкий», что на Пинщине. Председатель колхоза, дважды Герой Социалистического Труда Владимир Антонович Ралько познакомил с теми плодотворными мерами, которые принимаются в хозяйстве по повышению эффективности общественного производства.
Останется в памяти и праздник труда, который прошел в Вязынке, на родине Янки Купалы, когда хлеборобы Молодечненского района подводили итоги социалистического соревнования вместе с представителями Укмергского района Литовской ССР.
На всех этапах своей истории наша литература была неразрывно связана с жизнью народа, активно содействовала духовному обогащению, коммунистическому воспитанию трудящихся. Талант многих писателей мужал и обретал силу на строительных площадках первых пятилеток, на фронтах и в партизанских отрядах в годы Великой Отечественной войны. Продолжая эту славную традицию, белорусские литераторы стремятся и сегодня быть рядом с теми, кто работает на передовых рубежах коммунистического строительства, создают произведения, достойные героических дел нашего современника.
Вся работа партийной организации Союза писателей, правления и его президиума, секретариата настроена на то, чтобы наши прозаики, поэты, драматурги были в гуще событий, жили делами и думами народа, глубоко разбирались в жизненных процессах.
Значительным событием в белорусской литературе стала недавняя публикация романа Ивана Мележа «Завеі, снежань» – третьего произведения из эпопеи народного писателя республики, лауреата Ленинской премии, который, к огромному сожалению, рано покинул нас. С новыми крупными произведениями – романами об Отечественной войне выступили Павел Мисько, Алесь Савицкий. Результатом плодотворного труда явилась книга Владимира Карпова – «Прызнание ў нянавісці і любві». С двумя повестями в журналах «Полымя» и «Маладосць» выступил Иван Науменко. Повесть «Два дні і дзве ночы» напечатал Алесь Осипенко. С повестью «Дыярыуш Белановіча» выступил в «Маладосці» Борис Саченко. Активно работают прозаики Янка Брыль, Алексей Кулаковский, Алесь Адамович, Алена Василевич, Василь Хомченко, Владимир Короткевич, Иван Пташников, Вячеслав Адамчик, Анатоль Кудравец, Владимир Домошевич, Евгений Радкевич, Алесь Жук и другие. В журнале «Полымя» читатель с интересом встретил повесть Кастуся Киреенко «Вандроўнае шчасце».
В других жанрах также было немало творческих удач. На сцене шли пьесы Кондрата Крапивы, Андрея Макаенка, Николая Матуковского, Алеся Петрашкевича. Стало глубже социальное и философское содержание нашей поэзии, обогатились изобразительные средства ее. С новыми книгами – «Дарога, закалыханая жытам» и «Крык сойкі» выступили народные поэты Максим Танк и Пимен Панченко. Часто печатался на страницах журналов наш старейший поэт, Герой Социалистического Труда Петрусь Бровка. Рядом со старшими товарищами, признанными мастерами слова, плодотворно работали представители среднего и младшего поколения – поэты Нил Гилевич, Григорий Бородулин, Петрусь Макаль, Геннадий Буравкин, Янка Сипаков, Анатолий Вертинский, Василь Зуенок. Сегодняшняя наша поэзия в лучших своих достижениях является «слухом и зрением» правды, жизни, правды времени.
К сожалению, не все произведения на современную тему удовлетворяют читателя, некоторые из них иллюстративны, с заданными конфликтными ситуациями и необусловленными поступками героев. И в этом отношении как поэтам, так и прозаикам, драматургам еще нужно много работать.
Плодотворными были наши достижения тогда, когда правление Союза писателей, президиум, партийная организация находили живые формы приобщения литераторов к проблемам жизни. Например, Союз писателей наладил творческое содружество с коллективом одного из крупнейших предприятий столицы – станкостроительным заводом имени С.М. Кирова. Белорусские литераторы – давние гости на этом предприятии. В начале тридцатых годов пришел сюда Тишка Гартный. Пришел он, чтобы написать книгу «Наступ на горны». Рабочие завода участвуют в писательских съездах, литературных вечерах, обсуждают новые произведения. Недавно прошла интересная встреча писателей с рабочими, инженерами, руководством завода. Она проводилась на заседании «круглого стола»: «Рабочий человек – наш современник», организованного комиссией по очерку и публицистике Союза писателей совместно с парткомом предприятия Председатель комиссии по очерку и публицистике Владимир Юревич, который вместе с секретарем парткома Михаилом Холодинским вел заседание, рассказал о так называемой производственной теме в белорусской литературе, о ее достижениях в разработке образа рабочего человека. И писатели, и представители завода говорили о том, что в бурный век научно-технической революции меняется облик рабочего человека, его мироощущение, отношение к жизни.
Тесную связь с предприятиями, колхозами и совхозами держат и печатные органы Союза писателей. Так, редакция журнала «Полымя» наладила плодотворные контакты с колхозниками Докшицкого района. Еженедельник «Літаратура і мастацтва» имеет свои корреспондентские посты на Минском тракторном заводе и на Белорусском автомобильном. Журнал «Маладосць» проводит шефскую работу в совхозе «Возрождение» Ганцевичского района Брестской области. Журнал «Беларусь» имеет давних друзей в Толочинском районе.
Немало проблем стоит перед нами в улучшении работы творческих секций и комиссий, в организации более плановой и систематической учебы молодых писателей. Недавно в Доме литератора состоялся пленум правления Союза писателей Белоруссии с повесткой дня: «О воспитании молодых литераторов в свете постановления ЦК КПСС «О работе с творческой молодежью». Во вступительном слове на пленуме председатель правления Союза писателей Белоруссии Максим Танк сказал: «Есть истина, которую мы всегда должны помнить. Ее завещали нам великие наши предшественники: литература – неотъемлемая часть культуры нашего народа, и она должна служить своему народу, быть его надежным оружием в борьбе за мир и счастье, за светлое будущее человечества – коммунизм. И мы уверены, что наша смена будет и дальше плодотворно развивать эти традиции…».
На пленуме еще раз было подтверждено, что Коммунистическая партия и Советское правительство, направляя творческую силу и энергию народа на создание могучего экономического потенциала, вместе с тем неуклонно заботится и о непрерывном духовном расцвете советского человека.
Цяпер, мусіць, ніхто ўжо не прыгадае, хто першы ў хвіліну небяспекі альбо проста ў крытычную, адказную хвіліну падаў голас: «Камуністы, наперад!» І вось з таго часу на працягу многіх гадоў мы чуем гэты кліч – знаходзіў ён водгук і ў гады грамадзянскай вайны, і ў гады першых пяцігодак, і ў гады Вялікай Айчыннай; знаходзіць ён адпаведны водгук і цяпер, у нашы дні, калі мы будуем камуністычнае грамадства. Наш народны паэт Аркадзь Куляшоў пісаў:
Камуністы – гэта слова, як са сталі,
Камуністы – гэта слова, як з агню,
Маркс і Энгельс нам імя такое далі,
Сто гадоў таму назад упершыню.
Непарыўная сувязь партыі, камуністаў з народам, з яго жыццём і разам з тым адухоўленасць рэвалюцыйнымі ідэаламі, якія ставяць за мэту пераўтварэнне рэчаіснасці, знайшлі сваё ўвасабленне ў сацыялістычнай яве.
Сапраўды, там дзе партыя, там, дзе камуністы, – само жыццё.
Вызначаючы шляхі барацьбы рабочага класа за сваё сацыяльнае вызваленне, Уладзімір Ільіч Ленін указваў: «У пралетарыята няма іншай зброі ў барацьбе за ўладу, апрача арганізацыі… Пралетарыят можа стаць і непазбежна стане непераможнай сілай толькі дзякуючы таму, што ідэйнае аб’яднанне яго прынцыпамі марксізму замацоўваецца матэрыяльным адзінствам арганізацыі, згуртоўваючай мільёны працоўных у армію рабочага класа».
Шасцідзесяцігадовы шлях нашай краіны пад сцягам Вялікага Кастрычніка пацвердзіў адну з асноўных ісцін марксісцка-ленінскага вучэння, якая заключаецца ў тым, што надзейнай гарантыяй паспяховага будаўніцтва сацыялізму і камунізму з’яўляецца кіраўніцтва Камуністычнай партыі. Менавіта з яе дзейнасцю Ленін непарыўна звязваў стварэнне новага грамадства.
КПСС, выказваючы аб’ектыўныя запатрабаванні грамадскага развіцця, узброеная перадавой рэвалюцыйнай тэорыяй, узняла народныя масы для абароны заваёў рэвалюцыі, разгрому белагвардзейцаў і інтэрвентаў у гады грамадзянскай вайны. Яна адкрыла шырокі прастор для свядомай гістарычнай творчасці працоўных, мабалізавала іх намаганні на барацьбу за перамогу новага грамадскага ладу, заснаванага на дружбе народаў, саюзе рабочага класа, калгаснага сялянства і народнай інтэлігенцыі. Фактычнае ажыццяўленне ленінскай палітыкі – індустрыялізацыя, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, культурная рэвалюцыя – забяспечыла перамогу сацыялізму ў нашай краіне, умацавала сацыяльна-палітычнае і ідэйнае адзінства савецкага грамадства.
З асаблівай сілай кіруючая і накіроўваючая роля Камуністычнай партыі праявілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На барацьбу з лютым ворагам тады ўзняліся ўсе народы нашай краіны. У гэтай барацьбе камуністы па-ранейшаму былі наперадзе. Ім належыць роля арганізатара і натхніцеля ўсенароднага супраціўлення.
Зыходзячы з агульных задач, пастаўленых ЦК ВКП(б), Камуністычная партыя Беларусі ў першыя ж дні вайны разгарнула вялікую работу па мабілізацыі працоўных на абарону краіны. Сотні тысяч беларусаў уступілі ў рады Чырвонай Арміі. Добраахвотна на фронт пайшлі тысячы камуністаў і камсамольцаў. Насельніцтва выходзіла на будаўніцтва абарончых аб’ектаў, актыўна дапамагала весці барацьбу з фашысцкімі дыверсантамі і шпіёнамі.
На акупіраванай тэрыторыі пачыналася доўгая і гераічная партызанская вайна.
ЦК КП(б)Б ужо 30 чэрвеня разаслаў абкамам і райкамам партыі дырэктыву, якую мы ведаем пад нумарам адзін, – «Аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, што заняты ворагам». Затым, 1 ліпеня, была прынята другая дырэктыва – «Аб разгортванні партызанскай барацьбы ў тыле ворага». У гэты ж дзень у Магілёве Цэнтральны Камітэт правёў нараду работнікаў, якія накіроўваліся ў тыл ворага для арганізацыі партызанскага супраціўлення. Да канца ліпеня былі сфарміраваны і накіраваны ў акупіраваныя раёны 74 партызанскія атрады, куды ўваходзіла каля трох тысяч чалавек, у большасці сваёй камуністы і камсамольцы.
Партызанская барацьба, як від актыўнага супраціўлення насельніцтва іншаземным захопнікам на акупіраванай тэрыторыі, была даўно вядома народам нашай краіны і не адзін раз выкарыстоўвалася ў змаганні супраць заваёўнікаў. Але ніколі партызанскі рух не дасягаў такой актыўнасці і мэтанакіраванасці, як у гады нямецка-фашысцкага нашэсця.
У Беларусі дзейнічала 9 падпольных абкамаў партыі, 174 гаркамы і райкамы. Работу партыйных арганізацый узначальвалі сакратары абкамаў, сакратары гаркамаў і райкамаў. Лепшая частка партыйных кадраў кіравала партызанскімі атрадамі і брыгадамі.
Захопнікі хутка адчулі сілу народнага супраціўлення. Ужо ў лістападзе 1941 года Гітлерам была зроблена спроба абагуліць вопыт барацьбы з партызанамі. Але дарэмна. Шмат пазней Гудэрыян пісаў у кнізе «Танкі наперад»: «У другой сусветнай вайне малая вайна за лініяй фронту набыла асабліва шырокі размах. Яна зрабіла рашаючы ўплыў на зыход цэлых бітваў, напрыклад, на цэнтральным участку ў 1944 годзе… Выступленні партызан к канцу вайны асабліва актывізаваліся і ахапілі ўсе раёны баявых дзеянняў».
Сапраўды, красамоўнае прызнанне!
Пасля вайны Краіна Саветаў, у тым ліку і Беларусь, стала гіганцкай будоўляй. Пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі былі ліквідаваны цяжкія вынікі вайны. КПСС забяспечыла стварэнне эканамічных, сацыяльных, палітычных і духоўных перадумоў для пераходу да будаўніцтва камунізму. Застаючыся партыяй рабочага класа, КПСС у той жа час стала авангардам савецкага народа, партыяй усяго народа.
За шэсцьдзесят гадоў радзімай Кастрычніка пройдзены шлях, які роўны стагоддзям. Найважнейшыя яго вынікі – пабудова развітога сацыялізму, сфарміраванне новай гістарычнай агульнасці людзей – савецкага народа. У стваральнай працы і барацьбе за перамогу сацыялізму і камунізму выкаваўся сапраўды братні маналіт – саюз народаў СССР.
У братняй сям’і савецкіх рэспублік гістарычныя пераўтварэнні здзейснілі і працоўныя Беларусі. Як гаварыў таварыш Л.І. Брэжнеў на ўрачыстасцях у Мінску з выпадку пяцідзесяцігадовага юбілею Беларускай ССР: «…няма больш неўрадлівага Палесся, галоднай Магілёўшчыны, беднай Віцебшчыны, не ўцякаюць беларусы з бацькоўскага краю шукаць шчасця на чужыне». За гады сацыялістычнага будаўніцтва Беларусь стала высокаразвітай індустрыяльна- аграрнай рэспублікай. Сёння на сцягу яе – два ордэны Леніна, ордэны Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Дружбы народаў.
Вось некалькі лічбаў і прыкладаў, што сталі ўжо энцыклапедычнымі. У 1975 годзе аб’ём прамысловай прадукцыі ў Беларусі перавысіў узровень перадваваеннага 1940 года ў 21 раз, а ўзровень 1913 года – у 166 разоў. У агульным маштабе Беларусь ужо даўно вылучаецца сваім станкабудаваннем, трактарабудаваннем, аўтабудаваннем і электронікай. Электраэнергію нашым гарадам, вёскам, фабрыкам, заводам, калгасам і саўгасам даюць такія станцыі, як Лукомльская, Бярозаўская, Васілевіцкая, Смалявіцкая, збудаваныя ў пасляваенныя гады. У хімічнай прамысловасці асаблівае развіццё атрымала калійная вытворчасць. Камбінат «Беларуськалій» – адно з буйнейшых прадпрыемстваў горна-хімічнай прамысловасці СССР, ён дае палову калійных угнаенняў, што дабываюцца ў краіне. Цяпер у Салігорску на поўную магутнасць працуюць тры руднікі-гіганты. Але геолагі падлічылі, што на базе Старобінскага месцанараджэння можна пабудаваць шэсць калійных камбінатаў. I кожны з іх будзе даваць да двух мільёнаў тон калійных угнаенняў у год.
У тым жа 1975 годзе ў два разы ў параўнанні з 1940 годам павялічылася валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі.
Савецкія людзі як сваю найгалоўную справу ўспрынялі асноўную задачу дзясятай пяцігодкі, якая заключаецца ў паслядоўным ажыццяўленні курсу Камуністычнай партыі на ўздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця народа на аснове дынамічнага і прапарцыянальнага развіцця грамадскай вытворчасці і павышэння яе эфектыўнасці, паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу, росту прадукцыйнасці працы, усямернага паляпшэння якасці работы ва ўсіх звеннях народнай гаспадаркі.
Ленінская партыя разглядае камуністычнае будаўніцтва ў нашай краіне як галоўны інтэрнацыянальны абавязак савецкага народа.
Гаворачы пра дасягненні савецкага народа ў галіне эканомікі і культуры за шэсцьдзесят гадоў, якія мінулі з кастрычніцкіх дзён, нельга абысці літаратуру – гэтага аб’ектыўнага і сумленнага летапісца, памочніка партыі ў яе барацьбе за стварэнне новага грамадства. Новае жыццё пачалося ў залпах Кастрычніцкай рзвалюцыі, у грымотах грамадзянскай вайны. У мастацкіх вобразах яно знайшло сваё належнае адлюстраванне ў вялікай Ленініане, у шэрагу многіх твораў літаратуры. Пры гэтым яскрава вызначалася адна вельмі адметная асаблівасць літаратуры сацыялістычнага рэалізму – героі кніг, увасобленыя ў мастацкіх вобразах, прыходзілі на старонкі іх з жыцця і тут жа, як жывыя і дзейсныя, вярталіся нанова ў жыццё.
Беларуская літаратура, беларускія літаратары – не выключэнне з гэтага. З’яўляючыся адным з актыўных атрадаў шматнацыянальнай савецкай літаратуры, заўсёды ставіла сабе за мэту адлюстраваць дыханне імклівага і напружанага часу, баявы і працоўны подзвіг народа, паказаць новага чалавека, галоўнага героя сацыялістычнай явы. Гісторыя даказала, а літаратура добра пасведчыла, што самым яскравым выразнікам прагрэсіўных перадавых тэдэнцый часу стаў камуніст. У працы і барацьбе паўставаў, рабіўся дарагім для людзей яго вобраз у творах беларускай літаратуры. Гэта і бальшавік Нявідны з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва», і камунары з паэмы Янкі Купалы «Над ракой Арэсай», і камісар Будай з аповесці і апавяданняў Петруся Броўкі, і камісар Зарудны, таксама як і сцяганосец Алесь Рыбка з паэмы Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», гэта і лірычны герой з паэзіі Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Кастуся Кірэенкі, Максіма Лужаніна, Васіля Віткі, Міхася Калачынскага, Анатоля Вялюгіна, Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Еўдакіі Лось, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Алега Лойкі, Петруся Макаля, Генадзя Бураўкіна. Анатоля Вярцінскага, Анатоля Грачанікава.
Захапляюць сваёй самаадданасцю, вернасцю справе рэвалюцыі, справе народа такія вобразы змагароў, як героі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы з рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах», як савецкі работнік Апейка з «Палескай хронікі» Івана Мележа, якая адзначана Ленінскай прэміяй, і Андрэй Шэмет з раманаў Міколы Лобана, партызаны і падпольшчыкі з раманаў і аповесцей Івана Шамякіна, пачынаючы з тых, што цалкам, прысвечаны адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны, і канчаючы самымі апошнімі, напісанымі на тэму стваральнай пасляваеннай працы, – «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды». У гэтым шэрагу стаяць шматлікія героі, увасобленыя ў кнігах Янкі Брыля, Уладзіміра Карпава, Івана Новікава, Міколы Ткачова, Аляксея Кулакоўскага, Алеся Асіпенкі, Алены Васілевіч. Нарэшце, гэта героі з шырока вядомых аповесцей аб вайне Васіля Быкава, з трылогіі аб падпольнай і партызанскай барацьбе Івана Навуменкі, з дылогіі «Партызаны» і «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча, з раманаў і аповесцей Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Алеся Савіцкага, Васіля Хомчанкі, Аркадзя Марціновіча, Янкі Сіпакова, Уладзіміра Дамашэвіча, Анатоля Кудраўца, Паўла Місько і інш.
Так, маюць усе падставы тыя, што гавораць аб нашай літаратуры як аб старанным летапісцу эпохі. Гісторыя яе ў поўным сэнсе слова аднаўляе ў мастацкіх вобразах гераічную гісторыю Камуністычнай партыі, бо сапраўды няма ніводнага дзесяцігоддзя ў яе дзейнасці, ніводнай старонкі ў яе лёсе, якія б не былі ўвасоблены ў літаратуры.
Ужо шэсцьдзесят гадоў лунае над светам сцяг Кастрычніка. Да поўнай перамогі камунізму будзе гучаць баявы кліч: «Камуністы, наперад!»
Жыццё кожны дзень яскрава сведчыць, што Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, накіроўваючы творчую сілу і энергію народаў краіны на стварэнне магутнага эканамічнага патэнцыялу, разам з тым няўхільна клапоцяцца і аб няспынным духоўным росквіце савецкага чалавека.
Пачуццё глыбокага задавальнення выклікаюць радкі новай Канстытуцыі СССР – Асноўнага Закона краіны, у якіх галоўная ўвага удзяляецца таму, што звязана з інтарэсамі. і правамі савецкага чалавека, паляпшэннем яго сацыяльнага, эканамічнага і культурнага статуса.
Азіраючыся з вышыні шасцідзесяцігоддзя на пройдзены шлях, савецкія людзі зведваюць пачуццё патрыятычнага гонару і натхнення. Так, нам ёсць чым ганарыцца, ёсць чаму радавацца!
Савецкія пісьменнікі ўсе гэтыя гады таксама не толькі з яўляліся сведкамі жыцця сваіх народаў, але ў роўнай ступені і актыўнымі стваральнікамі яго. Усё, што адбывалася і рабілася ў краіне, датычыць непасрэдна кожнага.
Беларуская літаратура, усе яе жанры развіваліся і развіваюцца ў рэчышчы агульнасаюзнай літаратуры, і для нашай літаратуры характэрны тыя рысы і асаблівасці, што і для ўсёй савецкай літаратуры, няхай гэта будзе літаратура казахскага народа, рускага, грузінскага, туркменскага, малдаўскага ці любога іншага. Існуе пэўная пераклічка матываў, праблем, самога падыходу да жыццёвага матэрыялу. Гаворачы старой, ужо вядомай метафарай, яна, наша сучасная літаратура, быццам бы падымаецца па рацэ часу – ад цяперашняга жыцця, вясковага і гарадскога, у гады Айчыннай вайны, затым ў эпоху калектывізацыі, у Кастрычніцкую рэвалюцыю і г. д.
Для беларускай літаратуры стала асабліва характэрным уключэнне ў духоўны свет асобы вялікага матэрыяльнага і сацыяльнага зместу эпохі. Гісторыя ўвайшла ў асабістае жыццё героя, расшырыла ўнутраную маштабнасць мастацкіх вобразаў, характараў, узмацніла іх эпічнае і філасофскае значэнне.
Звяртаючыся да мінулага, да розных яго перыядаў, беларуская літаратура ў каторы ўжо раз імкнецца прааналізаваць сталасць светапогляду свайго народа, ідэйна-маральную і духоўную моц яго.
У працэсе работы над «Палескай хронікай» у Івана Мележа шчасліва спалучаліся асабістыя ўражанні, вынесеныя з дзяцінства і юнацтва, з яго пастаяннай цікавасцю да жыцця роднай вёскі, уласны вопыт і ўрокі класікаў беларускай прозы – Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага…
Тэма Палесся ў беларускай літаратуры наогул заўсёды жыла як тэма народная. Дастаткова ўспомніць вершы і паэмы Янкі Купалы, раманы Якуба Коласа.
Трылогія Івана Мележа паказвае беларускі народ у час сацыялістычнага пераўтварэння яго жыцця. Яна прасякнута любоўю да палескага селяніна, да яго радасцей і бедаў.
Аналіз твораў, звязаных з гістарычнай тэматыкай, адначасова сведчыць аб адной даволі цікавай асаблівасці беларускай літаратуры, якая стала заканамернасцю. Выяўляецца, чым паўней праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, чым мацней ён імі захоплены, тым больш у яго творах на гістарычную тэму – няхай гэта будзе ў прозе, у паэзіі ці драматургіі – праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, вядома, праўды.
Літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне – таксама не выключэнне ў гэтых адносінах.
У Беларусі аб мінулай вайне па-ранейшаму пішуць вельмі многа. Яно і зразумела. Па нашай зямлі, з канца ў канец яе, прайшла вялікая разбуральная сіла. Кожны чацвёрты ў рэспубліцы загінуў. Яшчэ і цяпер вайна вострым болем адзываецца на кожным кроку, у кожным доме, у кожнай хаце… Як рэквіем пра кожнага чацвёртага звоняць званы Хатыні!..
Аднак, якім бы трагічным ні быў той час, але ўспамінаем мы аб ім толькі як аб гадах вялікага спусташэння. У час Вялікай Айчыннай вайны ў нашым народзе непамерна вырасла грамадзянскасць, адбыўся як бы ўзлёт яе, як ніколі раней узмацнілася пачуццё калектывізму, пачуццё дружбы паміж народамі, якія насяляюць нашу краіну, з асаблівай паўнатой выявіліся і іншыя якасці, што разам складаюць такое паняцце, як маральны воблік савецкага народа.
У нас, напэўна, не знойдзеш пісьменніка, які б так ці інакш не распрацоўваў у сваіх творах тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Гавораць, вайна – гэта раман. Ва ўсякім выпадку, калі параўнанне не зусім правільнае, то ўжо вайна і раман – паняцці, якія даволі трывала злучаны паміж сабой. У шматнацыянальнай савецкай літаратуры даўно вядомы такія раманы беларускіх пісьменнікаў аб подзвігу абаронцаў Радзімы, як «Векапомныя дні» Міхася Лынькова, «Мінскі напрамак» Івана Мележа. У апошні час паявіліся значныя творы Аляксея Кулакоўскага, Алеся Адамовіча, Алеся Асіпенкі, Алеся Савіцкага, Аркадзя Марціновіча, Васіля Хомчанкі, Івана Пташнікава, Вячаслава Адамчыка, Барыса Сачанкі, Івана Сяркова і іншых.
Вопыт мінулай вайны – не толькі перажыты вопыт. Гэта і навука на будучыню. Не выпадкова, што літаратура, якая прысвечана вайне, стала ў нас не проста тэмай, удзячнай для мастацкага асэнсавання. Як ужо не раз гаварылася ў крытыцы, яна дазваляе пісьменніку вырашаць у сваіх творах і сучасныя праблемы – ідэйныя і эстэтычныя.
Сярод пісьменнікаў, якія з поспехам цяпер пішуць аб Вялікай Айчыннай вайне, прыкметнае месца займае Васіль Быкаў. Гэта правільна, што ён і па сённяшні дзень застаецца там, у акопах, і кожнай сваёй аповесцю быццам прымае бой.
Быкаў працуе ў рэчышчы адной з самых жыватворных традыцый нашай прозы. Не выпадкова таму ўжо даўно сталі здабыткам савецкай літаратуры яго творы.
Закончыў работу над сваімі раманамі аб вайне Іван Навуменка. У выдавецтве выйшла з друку апошняя кніга трылогіі – «Сорак трэці».
Шмат месца мінулай вайне ў сваіх творах удзяляе народны пісьменнік рэспублікі Іван Шамякін. Аднак, называючы Шамякіна ў сувязі з ваеннай тэмай у нашай літаратуры, можна адчуць таксама вузкасць самога азначэння – ваенная тэма. Аповесць «Помста», раман «Глыбокая плынь» сапраўды цалкам прысвечаны адлюстраванню Вялікай Айчыннай вайны. Разам з тым Шамякін звяртаецца да гэтай тэмы і ў тых творах, якія напісаны аб стваральнай працы ў пасляваенныя гады. Гэта датычыць усіх яго раманаў, асабліва такіх, як «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы». Жыццё герояў гэтых раманаў вельмі часта вымяраецца тымі вогненнымі гадамі, якія прыйшлося пражыць у барацьбе, нярэдка сённяшняя годнасць людзей ацэньваецца тым, што і як яны рабілі ў час барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі; яны як бы і зараз яшчэ на паверцы; у сягонняшняй сваёй дзейнасці шукаюць не толькі апраўдання сваім учынкам у той незабыўны час, але і маральную падтрымку для сябе.
Між тым, кожнае новае пакаленне, як указваў Леанід Ільіч Брэжнеў, вырашае новыя гістарычныя задачы і знаходзіць для гэтага адпаведныя метады, свой стыль барацьбы і жыцця, які ніхто іншы выпрацаваць за яго не можа.
Зразумела, з такой жа сілай, з такой жа выразнасцю, як адлюстроўваецца подзвіг народа ў гады вайны, сучасная літаратура абавязана даць адказ і на наступнае – у чым жа сутнасць грамадзянскіх, камуністычных паводзін чалавека ў мірным, працоўным жыцці, бо штодзённая, будзённая праца і складае сутнасць нашай рэчаіснасці, менавіта працай ствараецца камуністычнае грамадства.
Цяпер шмат спрачаюцца пра героя сучаснай літаратуры, падкрэсліваючы такія яго якасці, як высокая тэхнічная, гаспадарчая кампетэнтнасць, дзелавітасць.
Беларуская літаратура, вядома, таксама не застаецца ў баку ад гэтых спрэчак. У нашай прозе, таксама як і ў паэзіі, ёсць свае поспехі ў асваенні сучаснай тэмы. Возьмем хаця б раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды». Добрыя водгукі крытыкі атрымалі такія празаічныя творы, як раманы Уладзіміра Карпава «Маладосць», аповесці «Крыло цішыні», «Усе мы з хат» Янкі Сіпакова, «Спелае лета» Паўла Місько, «Спіраль» Віктара Карамазава, «Месяц межань» Яўгена Радкевіча, кнігі нарысаў Івана Дуброўскага, Валянціна Мысліўца, Веры Палтаран, Васіля Якавенкі, Анатоля Казлова, Валянціна Лукшы, вершы і паэмы народных паэтаў Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, паэтаў Кастуся Кірэенкі, Міхася Калачынскага, Аляксея Пысіна, Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Петруся Макаля, Анатоля Вярцінскага, Анатоля Грачанікава і іншых.
Не навіна ўжо, што ў апошні час часта гавораць пра п’есы Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Міколы Матукоўскага, Алеся Петрашкевіча. Сапраўды, калі весці гутарку аб сучаснай беларускай драматургіі, то ў першую чаргу трэба мець на ўвазе няспынны наватарскі пошук аўтараў, якія працуюць у гэтым жанры, іх творчы неспакой і грамадзянскую актыўнасць.
Творчае імкненне нашых драматургаў зараз зводзіцца да таго, каб як мага паўней і больш пераканаўча ўвасобіць мастацкую праўду часу, дыханне жыцця.
Напрыклад, Андрэй Макаёнак – адзін з тых пісьменнікаў, якія па-сапраўднаму разумеюць надзённыя праблемы нашай рэчаіснасці. Дастаткова сказаць, што ўсе яго п’есы маюць пэўную палемічную накіраванасць («Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» і іншыя).
Вельмі павучальна вырашаецца канфлікт у п’есе «Брама неўміручасці» старэйшага беларускага драматурга Кандрата Крапівы. П’есу гэтую ён назваў фантастычнай камедыяй. Аднак фантастычнае ў ёй толькі тое, што вучоны-герантолаг Дабрыян адкрывае так званы «элексір» бессмяротнасці, вакол якога разгараюцца страсці, скрыжоўваюцца супрацьлеглыя сілы.
У забаўнай камедыі драматург прапанаваў нам даволі сур’ёзна падумаць не столькі аб бессмяротнасці, колькі аб тым, як мы жывём наогул і ці добра жывём.
Як можна заўважыць, сучасная беларуская літаратура – проза, паэзія, драматургія – не толькі вызначаецца праўдай жыцця, глыбінёй праблем і самабытнасцю характараў, але і разнастайнасцю сваіх жанрава-стылявых асаблівасцей. Сёння, напярэдадні слаўнага юбілею – шасцідзесяцігоддзя Вялікага Кастрычніка, яна сведчыць аб ідэйна-мастацкай сталасці. Як і для ўсіх савецкіх літаратур, мінулыя гады для яе з’явіліся гадамі ідэйнага і творчага росту, узмоцненага мастацкага асваення новых пластоў народнага жыцця.
У гэтыя дні беларускія пісьменнікі. разам з усімі працоўнымі краіны ўсёй душой успрынялі новую Канстытуцыю Саюза ССР.
Мы не забываем пра свой абавязак. А ён – у стварэнні кніг аб савецкім народзе, у стварэнні кніг для народа, дзе б, як і раней, былі з высокім прафесіянальным майстэрствам адлюстраваны заваёвы сацыялістычнага грамадства.
Жыццё кожны дзень яскрава сведчыць, што Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, накіроўваючы творчую сілу і энергію народаў краіны на стварэнне магутнага эканамічнага патэнцыялу, разам з тым няўхільна клапоцяцца і аб няспынным духоўным развіцці савецкага чалавека.
Пачуццё глыбокага задавальнення выклікаюць радкі новай Канстытуцыі СССР – Асноўнага Закона краіны (а мы ўсе з вамі сталі сведкамі ўрачыстага прыняцця яе на сесіі Вярхоўнага Савета), дзе галоўная ўвага нададзена таму, што звязана з інтарэсамі і правамі савецкага чалавека, паляпшэннем яго сацыяльнага, эканамічнага і культурнага статуса.
Гісторыя наша багата на векапомныя падзеі, на даты, у тым ліку і на эпахальныя.
I вось новая дата – 7-га Кастрычніка.
У стварэнні, калі можна сказаць так, гэтага дня прыняў удзел увесь народ. Пры абмеркаванні праекта новай Канстытуцыі Савецкага Саюза, якая была канчаткова названа Асноўным Законам краіны роўна дзесяць дзён назад, гэта значыць 7-га кастрычніка, наш народ яшчэ раз паказаў свету, што за гады Савецкай улады ён сапраўды навучыўся думаць па-дзяржаўнаму, здаецца, як ніколі выявіўся ў поўным аб’ёме яго абагульнены жыццёвы вопыт, выявілася ягоная мудрасць. Гэты дакумент, распрацаваны пад кіраўніцтвам Генеральнага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Леаніда Ільіча Брэжнева, з поўным правам характарызуецца як маніфест эпохі, камуністычнага будаўніцтва. Канстытуцыя, якую абмяркоўваў народ і якая з’явілася выражэннем волі народа, увасабляе ў сабе велічныя дасягненні Вялікага Кастрычніка. З усёй выразнасцю яна паказвае, што дэмакратыя свабоды і годнасць чалавека рэальна гарантаваны і могуць шырока ператварацца ў жыццё толькі пры сацыялізме і камунізме. Азіраючыся з вышыні шасці дзесяцігоддзяў на пройдзены шлях, савецкія людзі зведваюць пачуццё патрыятычнага гонару і натхнення. Так, нам ёсць чым ганарыцца, ёсць чаму радавацца!
Гаворачы пра дасягненні савецкага народа ў галіне эканомікі і культуры за шэсцьдзесят гадоў, якія мінулі з кастрычніцкіх дзён, нельга абысці мастацтва ў яго розных жанрах і відах, нельга абысці літаратуру – гэтага аб’ектыўнага і сумленнага летапісца, памочніка партыі ў яе барацьбе за стварэнне новага грамадства.
Беларуская літаратура, усе яе жанры на працягу сваёй новай гісторыі развіваліся ў рэчышчы агульнасаюзнай літаратуры, і для нашай літаратуры характэрныя тыя рысы і асаблівасці, што і для ўсёй савецкай літаратуры.
Для беларускай літаратуры было асабліва характэрным уключэнне ў духоўны свет асобы вялікага матэрыяльнага і сацыяльнага зместу эпохі. Гісторыя ўваходзіла ў асабістае жыццё героя, расшырала ўнутраную маштабнасць мастацкіх вобразаў, характараў, узмацняла іх эпічнае і філасофскае значэнне.
Звяртаючыся да мінулага, да розных яго перыядаў, беларуская літаратура ўсе гэтыя шэсцьдзесят гадоў імкнулася прааналізаваць сталасць светапогляду свайго народа, ідэйна-маральную і духоўную яго моц.
Новае жыццё пачалося ў залпах Кастрычніцкай рэвалюцыі, у грымотах грамадзянскай вайны. У мастацкіх вобразах яно знайшло сваё належнае адлюстраванне перш за ўсё ў нашай Ленініяне, у шэрагу іншых твораў літаратуры ранейшага і нашага часу. Пры гэтым яскрава вызначалася адна вельмі адметная асаблівасць літаратуры сацыялістычнага ралізму – героі кніг, увасобленыя ў мастацкіх вобразах, прыходзілі на старонкі іх з самога жыцця. I тут жа, як жывыя і дзейсныя, вярталіся нанава ў жыццё. I яшчэ адну акалічнасць хацелася б адзначыць, гаворачы пра новае грамадства і новую літаратуру: савецкія пісьменнікі не толькі кожнага дня з’яўляліся сведкамі жыцця свайго народа, але таксама і стваральнікамі яго.
З’яўляючыся адным з актыўных атрадаў шматнацыянальнай савецкай літаратуры, беларуская літаратура заўсёды ставіла сабе за мэту адлюстраваць дыханне імклівага і напружанага часу, баявы і працоўны подзвіг народа, паказаць новага чалавека, галоўнага героя сацыялістычнай з’явы. Гісторыя даказала, а літаратура добра пасведчыла, што самым яскравым выразнікам прагрэсіўных, перадавых тэнданцый часу стаў камуніст. У працы і барацьбе паўставаў, рабіўся дарагім ва ўсёй «адухоўленасці гэты тып сапраўды чалавечага характару, што ўвабраў у сябе ідэйныя і маральныя каштоўнасці сацыялізму».
Пра гэты тып сапраўды чалавечага характару, пра яго самаахвярнасць у імя Радзімы наш народны паэт Пімен Панчанка ў гады Айчыннай вайны пісаў:
Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
I лёг на змяіныя скруткі дроту.
I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.
Менавіта гэты тып чалавека не менш яскрава выявіўся ў мірны, пасляваенны час.
Мы – першыя ў свеце, –
сведчыць народны паэт рэспублікі Максім Танк, –
Разведчыкі будучыні,
Наватары, багаборцы,
Шчасця людскога, народнага творцы.
Беларуская літаратура – усе яе жанры – стварыла нямала літаратурных герояў, якія не ведаюць і не прызнаюць межаў паміж мінулым і цяперашнім, таму што кожную хвіліну і кожную гадзіну ім знаходзілася і знаходзіцца справа. Гэта і бальшавік Нявідны з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва»; і камунары з паэмы Янкі Купалы «Над ракою Арэсай»; гэта і рабочыя-змагары з вершаваных і празаічных твораў Цішкі Гартнага, таксама вясковыя актывісты з раманаў і аповесцей Кузьмы Чорнага; гэта і камісар Будай з аповесці і апавяданняў лаўрэата Ленінскай прэміі Петруся Броўкі, дарэчы, таксама, як і лірычны герой з яго багатай паэзіі; гэта і станоўчыя героі з п’есы Кандрата Крапівы; гэта і камісар Зарудны, таксама, як і сцяганосец Алесь Рыбка з народнай паэмы Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады»; гэта і героі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы з рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах»; гэта і савецкі работнік Апейка з «Палескай хронікі» Івана Мележа, якая адзначана Ленінскай прэміяй; гэта нарэшце, партызаны. падпольшчыкі, савецкія і партыйныя работнікі пасляваеннага часу з раманаў Івана Шамякіна і многіх іншых нашых пісьменнікаў.
У працэсе работы над «Палескай хронікай» у Івана Мележа шчасліва спалучаліся асабістыя ўражанні з яго пастаяннай цікавасцю да жыцця роднай палескай вёскі, уласны вопыт і ўрокі класікаў беларускай прозы – Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага…
Тэма Палесся ў беларускай літаратуры наогул заўсёды жыла як тэма народная. Дастаткова ўспомніць вершы і паэмы Янкі Купалы, раманы Якуба Коласа. Аналіз твораў, звязаных з гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкай адначасова сведчыць аб адной даволі цікавай асаблівасці беларускай літаратуры, якая стала заканамернасцю. Выяўляецца, чым паўней праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, чым мацней ён імі захоплены, тым больш у яго творах на гістарычную тэму – няхай гэта будзе ў прозе, у паэзіі ці драматургіі – праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, вядома, праўды.
Літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне – таксама не выключэнне ў гэтых адносінах. У нас, напэўна, не знойдзеш пісьменніка, які б так ці інакш не распрацоўваў у сваіх творах тэму Вялікай Айчыннай вайны. Гавораць, вайна – гэта раман. Ва ўсякім выпадку, калі параўнанне і не зусім правільнае, то ўжо вайна і раман – паняцці, якія даволі трывала злучаны паміж сабой. У шматнацыянальнай савецкай літаратуры даўно вядомы такія раманы беларускіх пісьменнікаў аб подзвігу абаронцаў Радзімы, як «Векапомныя дні» Міхася Лынькова, «Мінскі напрамак» Івана Мележа, «Глыбокая плынь» Івана Шамякіна… Вопыт мінулай вайны – не толькі перажыты вопыт. Гэта і навука на будучае. Не выпадкова, што літаратура, якая прысвечана вайне, стала ў нас не проста тэмай, удзячнай для мастацкага асэнсавання. Як ужо не раз гаварылася ў крытыцы, яна дазваляе пісьменніку рашаць у сваіх творах і сучасныя праблемы – ідэйныя і эстэтычныя. Сярод пісьменнікаў, якія з поспехам цяпер пішуць аб Вялікай Айчыннай ванне, адметнае месца займае Васіль Быкаў.
Кожнае новае пакаленне, як указваў Леанід Ільіч Брэжнеў, рашае новыя гістарычныя задачы і знаходзіць для гэтага адпаведныя метады, свой стыль барацьбы і жыцця, які ніхто іншы выпрацаваць за яго не можа. Зразумела, з такой жа сілай, з такой жа выразнасцю, як адлюстроўваецца подзвіг народа ў гады вайны, сучасная літаратура абавязана даць адказ і на наступнае – у чым жа сутнасць грамадзянскіх, камуністычных паводзін чалавека ў мірным, працоўным жыцці, бо кожнадзённая, будзённая праца і складае сутнасць нашай рэчаіснасці, менавіта працай ствараецца камуністычнае грамадства.
Як і ўсе савецкія людзі, мы таксама як сваю найгалоўную справу ўспрынялі асноўную задачу дзясятай пяцігодкі, пастаўленую XXV з’ездам КПСС, якая заключаецца ў паслядоўным ажыццяўленні курсу партыі на ўздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця народа на аснове дынамічнага і прапарцыянальнага развіцця грамадскай вытворчасці і павышэння яе эфектыўнасці, пашырэння навукова-тэхнічнага прагрэсу, роста прадукцыйнасці працы, усямернага паляпшэння якасці работы ва ўсіх звеннях народнай гаспадаркі. Ленінская партыя разглядае камуністычнае будаўніцтва ў нашай краіне як галоўнае інтэрнацыянальнае прызванне савецкага народа.
Ёсць свае поспехі ў асваенні сучаснай тэмы ў нашай паэзіі, таксама як і ў прозе, драматургіі.
Вартасць нашых лепшых паэтычных і празаічных здабыткаў вызначаецца тым, што ў іх творча засвойваецца гістарычны вопыт развіцця мастацкай культуры, выкарыстоўваецца ўвесь арсенал сродкаў выразнасці ў вырашэнні самых трапяткіх тэм сучаснасці, гарманічна спалучаецца багацце літаратурнай традыцыі з наватарскай смеласцю творчага пошуку. Пры гэтым важна падкрэсліць, што ідэйна-мастацкаму здароўю нашай паэзіі, прозы, іх паўнакроўнаму развіццю не ў малой меры спрыяе той факт, што тут дружна і таленавіта працуюць поруч прадстаўнікі розных пакаленняў. Спалучэнне мудрага вопыту старэйшых з гарачай усхваляванасцю маладзейшых абуджае дух добрага спаборніцтва, ад якога выйграюць адны і другія, выйграе літаратура ў цэлым.
Не навіна ўжо, што ў апошні час па ўсёй краіне гавораць пра п’есы беларускіх драматургаў. Сапраўды, калі весці гутарку аб поспеху ў адлюстраванні сучаснасці ў беларускай літаратуры, то ў першую чаргу трэба мець на ўвазе няспынны наватарскі пошук нашых драматургаў, іх творчы неспакой і грамадзянскую актыўнасць.
Сведчаннем ідэйна-мастацкай сталасці сучаснай беларускай літаратуры з’яўляецца яе шырокі выхад да замежнага чытача. Асабліва добрыя творчыя кантакты існуюць у нас з пісьменнікамі і выдавецтвамі краін сацыялістычнай садружнасці. Штогод у Балгарыі, Польшчы, ГДР, Чэхаславакіі і іншых краінах выходзіць па некалькі выданняў класічнай і сучаснай беларускай прозы і паэзіі. Узаемны абмен літаратур – нашай, беларускай, і літаратур сацыялістычных краін – набыў самыя разнастайныя формы – гэта і традыцыйныя дні літаратур, і міжнародныя сустрэчы, і семінары, і кніжныя выстаўкі, і абмен дэлегацыямі. Геаграфія нашых творчых сувязей пашыраецца з кожным годам. Цікавасць да беларускай літаратуры праяўляе прагрэсіўная грамадскасць капіталістычных краін. Так, некалькі год назад у Лондане выйшла анталогія беларускай паэзіі. У Парыжы, з дапамогай ЮНЕСКА, рыхтуецца да выдання анталогія беларускай паэзіі на французскай мове. Цяпер творы лепшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры чытаюць на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай, турэцкай, арабскай, на многіх іншых мовах свету.
Як можна заўважыць нават з кароткага агляду, беларуская літаратура – проза, паэзія, драматургія – не толькі вызначалася і вызначаецца глыбінёй праблем і самабытнасцю характару, але і разнастайнасцю сваіх жанрава-стылявых асаблівасцей. Сёння, напярэдадні слаўнага юбілею – шасцідзесяцігоддзя Кастрычніка, яна сведчыць аб ідэйна-мастацкай сталасці. Як і для ўсіх савецкіх літаратур, мінулыя гады для яе з’явіліся гадамі ідэйнага і творчага росту, узмоцненага мастацкага асваення новых пластоў народнага жыцця. Так, маюць усе падставы тыя, што гавораць аб нашай літаратуры як аб старанным летапісцы эпохі. Гісторыя яе ў пэўным сэнсе аднаўляе ў мастацкіх вобразах гераічную гісторыю савецкага народа, Камуністычнай партыі, бо сапраўды няма ніводнага дзесяцігоддзя ў яе дзейцасці, ніводнай старонкі ў яе лёсе, якія б не былі ўвасоблены ў літаратуры.
Сёння, як і раней, мы не забываем пра свой абавязак. Гэты абавязак вынікае таксама і з новай Канстытуцыі. А ён для нас – у памнажэнні духоўных каштоўнасцей. Гэта значыць, у стварэнні твораў аб савецкім народзе, у стварэні твораў для народа, дае б, як і належыць, былі з высокім прафесійным майстэрствам адлюстраваны заваёвы сацыялістычнага грамадства.
Не дужа прытрымліваючыся дакладнасці ў словах, напаследак я зноў паўтару ўжо даўно чутае: партыя дала нам, савецкім пісьменнікам, усе правы, акрамя аднаго – пісаць дрэнна.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 5
ДЗЯВЯТАЯ пяцігодка для беларускай літаратуры стала гадамі яе далейшага ідэйнага і творчага росту, далейшага мастацкага асваення новых пластоў народнага жыцця.
Значнай падзеяй у літаратурным жыцці рэспублікі з’явілася прысуджэнне I. Мележу за яго раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Ленінскай прэміі. Стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за аповесці «Дажыць да світання» і «Абеліск» В. Быкаў.
Дзяржаўныя прэміі БССР атрымалі ў галіне паэзіі – К. Кірэенка, у галіне драматургіі – К. Крапіва і А. Макаёнак, у галіне крытыкі і літаратуразнаўства – І. Навуменка, у галіне дзіцячай літаратуры – В. Вітка і А. Якімовіч, у галіне кінадраматургіі – К. Губарэвіч, I. Новікаў і іншыя. Прэміямі Лснінскага камсамола Беларусі адзначаны творы паэтаў Р. Бураўкіна, А. Грачанікава, В. Зуёнка, празаікаў А. Асіпенкі і А. Савіцкага.
Раманам «Сорак трэці» I. Навуменка завяршыў трылогію аб вайне. У гэтым маштабным творы пісьменнік выяўляе вытокі патрыятызму савецкіх людзей, расказвае аб усенароднай партызанскай барацьбе з фашысцкімі акупантамі на Беларусі. Да вялікіх абагульненняў гуманістычнага характару прыйшоў В. Быкаў у аповесцях «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», якія прысвечаны паказу партызанскага руху на беларускай зямлі. А. Кулакоўскі ў рамане «Сцежкі зведаныя і нязведаныя» стварыў запамінальныя малюнкі з жыцця вёскі ў перыяд калектывізацыі і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Уражліва напісалі пра жыццё і барацьбу беларускага народа ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі I. Пташнікаў. Б. Сачанка ў аповесцях «Тартак» і «Апошнія і першыя». Тэма Мінскага падполля ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі атрымала далейшы працяг у дакументальнай аповесці I. Новікава «Да світання блізка». Суровым дакументам, які выкрывае антычалавечую сутнасць фашыстаў, іх крывавы разбой на беларускай зямлі, з’явілася кніга «Я з вогненнай вёскі…», створаная А. Адамовічам. Я. Брылём і Ул. Калеснікам. Аб вызваленні заходніх абласцей Беларусі з-пад белапанскага прыгнёту напісаў раман «Падвышанае неба» В. Каваленка.
На матэрыяле героікі вайны на фронце і ў тыле ворага нашсаны новыя кнігі А. Марціновіча, Ул. Дамашэвіча, М. Кругавых, В. Казько і іншых пісьменнікаў.
Багатымі творчымі пошукамі і адкрыццямі характэрна творчасць I. Шамякіна. Яго апошні раман «Атланты і карыятыды» прысвечаны паказу жыцця сацыялістычнага горада. Пісьменнік смела паставіў важныя жыццёвыя праблемы нашага часу. Вобразы рамана – жывыя людзі, нашы сучаснікі, якія стаяць на пярэднім краі барацьбы за светлыя чалавечыя ідэалы.
Ул. Карпаў «Сотай маладосцю» завяршыў цыкл раманаў аб развіцці горада Мінска ў пасляваенны перыяд.
Рабочае жыццё адлюстроўваецца ў творчасці такіх пісьменнікаў, як А. Кулакоўскі, A. Савіцкі, Л. Гаўрылкін, B. Мыслівец, В. Карамазаў, М. Гроднеў.
Новыя важныя пераўтварэнні ў жыцці сучаснай вёскі таксама не застаюцца па-за ўвагай нашых літаратараў.
А. Кудравец у аповесці «Раданіца», Я. Сіпакоў у аповесці «Усе мы з хат», П. Місько ў аповесці «Ціхае лета» расказалі пра сённяшнюю вёску, пра тыя праблемы, якімі жывуць вясковыя людзі.
Тэме жыцця працаўнікоў вёскі і сельскай інтэлігенцыі прысвяцілі таксама свае творы В. Адамчык, І. Дуброўскі, В. Палтаран, А. Жук, М. Ракітны, Я. Радкевіч, А. Масарэнка, М. Гіль і іншыя пісьменнікі.
Вялікую карысць пісьменнікаў у справе павышэння ідэйна-тэарэтычнага ўзроўню і прафесіянальнага майстэрства літаратараў прынеслі рашэнні XIII Пленума ЦК КПБ і прамова на гэтым пленуме П.М. Машэрава. Гэтыя праблемы з асаблівай вастрынёй ставіліся на пленумах Саюза пісьменнікаў «Аб стане і задачах сучаснай крытыкі», «Паэзія і сучаснасць», «Аб ходзе выканання рашэнняў шостага з’езда пісьменнікаў», на партыйных сходах, на творчых секцыях, дзе абмяркоўваліся многія надзённыя праблемы развіцця літаратуры.
Нядаўна быў праведзены пленум пісьменніцкага праўлення з парадкам дня: «Час, пісьменнік, майстэрства». Зусім не выпадкова, што пісьменнікі пачалі грунтоўную гаворку аб павышэнні свайго прафесіянальнага майстэрства напярэдадні XXV з’езда Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза і XXVIII з’езда Кампартыі Беларусі.
Рашэнні мінулага з’езда пісьменнікаў, пастанова Бюро ЦК КПБ «Аб рабоце партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў БССР», прынятая ў маі 1972 года, вызначылі галоўныя напрамкі далейшай дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі. Партбюро, прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР, выконваючы гэтыя рашэнні, імкнуліся работу будаваць так, каб яна садзейнічала творчай і грамадскай актыўнасці пісьменнікаў, набліжэнню іх да жыцця, да мастацкага асваення сучаснасці.
Плённымі былі нашы здабыткі, калі мы знаходзілі жывыя формы далучэння пісьменнікаў да праблем сучаснасці. Так, паездка пісьменнікаў у Докшыцкі раён і на Віцебшчыну, арганізаваная ЦК КПБ, дала багацейшы матэрыял для роздуму пра будучыню сучаснай вёскі.
Адной з цікавых форм работы сталі выязныя прэзідыумы Саюза пісьменнікаў БССР. На іх шырока абмяркоўваюцца надзённыя праблемы жыцця і творчасці.
Па ініцыятыве партыйнага бюро Саюз пісьменнікаў наладзіў творчую садружнасць з калектывам аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў сталіцы – станкабудаўнічым заводам імя С.М. Кірава.
Друкаваныя органы Саюза пісьменнікаў у сваю чаргу праводзяць шэфскую работу як на прамысловых прадпрыемствах, так і ў калгасах, і саўгасах. Так, рэдакцыя часопіса «Полымя» падтрымлівае сталую сувязь з рабочымі Бабруйскага шыннага завода і калгаснікамі Докшыцкага раёна. Штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» мае свае карэспандэнцкія пасты на Мінскім трактарным заводзе і на Беларускім аўтамабільным.
Гэта ў першую чаргу паспрыяла далейшаму развіццю жанру публіцыстыкі. Колькасна пашырыліся публіцыстычныя раздзелы ў літаратурных перыядычных выданнях. У планах выдавецтваў рэспублікі кнігі публіцыстыкі пачалі займаць належнае месца.
Паглыбіўся сацыяльны і філасофскі змест нашай паэзіі, узбагаціліся выяўленчыя сродкі яе.
Поруч са старэйшымі паэтамі, прызнанымі майстрамі слова, плённа працуюць прадстаўнікі сярэдняга і малодшага пакаленняў. Рух сучаснай беларускай паэзіі на шляху даследавання глыбінных пластоў народнага жыцця, на шляху асэнсавання працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, вызначаецца зараз творчасцю паэтаў розных пакаленняў, прычым глыбокае асэнсаванне з’яў сучаснасці спалучаецца з высокім майстэрствам.
Прысваенне П. Броўку і М. Танку ганаровага звання Героя Сацыялістычнай Працы – прызнанне не толькі іх асабістых заслуг, але і здабыткаў усёй беларускай паэзіі.
Святкаванне трыццацігоддзя Вялікай Перамогі над фашызмам прыцягнула асаблівую ўвагу нашых паэтаў да тэмы неўміручага подзвігу савецкага народа. Характэрна, што звяртаючыся да ваеннай героікі, паэты імкнуцца знайсці адказы на трапяткія пытанні сучаснасці, сцвярджаючы такія чалавечыя вартасці, як вернасць грамадзянскаму абавязку, бескампраміснасць у барацьбе за камуністычныя прынцыпы.
Працоўныя здзяйсненні нашага народа, велічныя маштабы яго мірных спраў – гэта працяг ваеннага подзвігу. I натуральна, што тэма сучаснасці, асэнсаванне тых сацыяльных і маральных працэсаў, якія звязаны з будаўніцтвам камунізму ў нашай краіне, з’яўляецца магістральным кірункам у нашай літаратуры.
Парадавала сваімі здабыткамі і беларуская драматургія. Амаль ва ўсіх тэатрах краіны з нязменным поспехам ідуць п’есы А. Макаёнка, у якіх закранаюцца вострыя праблемы сучаснасці, развіцця грамадства. Шырокі рэзананс набыла п’еса старэйшыны беларускай драматургіі Героя Сацыялістычнай Працы К. Крапівы «Брама неўміручасці». З поспехам ідуць на сцэнах многіх тэатраў п’есы М. Матукоўскага. Плённа працуюць у галіне драматургіі для дзяцей А. Вярцінскі і П. Макаль.
Аднак у стварэнні новага рэпертуару для тэатраў існуе яшчэ шмат праблем і цяжкасцей. Часамі тэатры ставяць п’есы павярхоўныя па зместу, з дробнымі праблемкамі, з меладраматычным капаннем у лабірынце мяшчанскага побыту.
Саюз пісьменнікаў шмат увагі ўдзяляе ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і замежных краін. Быў праведзены сімпозіум перакладчыкаў беларускай літаратуры на мовы народаў СССР, удзельнікамі якога былі больш за 40 прадстаўнікоў нацыянальных літаратур.
Побач з такой важнай формай сувязей, як узаемныя пераклады, пісьменнікі актыўна ўдзельнічалі ў дэкадах, днях літаратур брацкіх народаў. У вялікае свята культур народаў нашай краіны выліліся Дні літаратур народаў СССР напярэдадні 50-годдзя Краіны Саветаў: Дні літоўскай культуры ў БССР, Дні беларускай літаратуры і мастацтва ў Літве і на Украіне.
Актывізаваліся нашы сувязі з літаратурамі замежных краін. У многіх краінах мы маем шчырых сяброў, актыўных перакладчыкаў беларускай літаратуры, асабліва у краінах сацыялістычнай садружнасці.
Выконваючы пастанову ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы», праўленне Саюза пісьменнікаў, яго секцыя крытыкі, друкаваныя органы праводзілі і праводзяць работу ў напрамку павышэння майстэрства і дзейнасці літаратурнай крытыкі.
Адной з важнейшых галін дзейнасці Саюза пісьменнікаў БССР быў і застаецца клопат пра выхаванне маладых. Трэба сказаць, што ў нашай літаратуры ва ўсіх яе жанрах нямала самабытных маладых талентаў. Напрыклад, у прозе вялікія спадзяванні ўскладаюць на такіх аўтараў, як А. Жук, Г. Далідовіч, В. Гігевіч, Л. Калодзежны, у паэзіі – С. Законнікаў, А. Камароўскі, Г. Пашкоў, Г. Каржанеўская, у крытыцы – Я. Лецка, М. Тычына, У. Анісковіч, А. Марціновіч. Вядома, імёны нашых маладых можна называць і далей. З мэтай выяўлення і заахвочвання таленавітай моладзі Саюз пісьменнікаў кожны год праводзіць семінары маладых сумесна з ЦК ЛКСМБ і нашымі творчымі секцыямі.
Пры Саюзе пісьменнікхіў створана камісія па рабоце з маладымі, якую ўзначальвае намеснік старшыні праўлення СП БССР А. Грачанікаў, яна праводзіць сваю работу ў цеснай сувязі з секцыямі прозы, паэзіі, драматургіі і крытыкі. На пасяджэннях секцый або іх бюро абмяркоўваюцца рукапісы ці першыя кнігі маладых аўтараў. У самы апошні час, напрыклад, адбыліся сумесныя пасяджэнні секцый прозы, паэзіі і крытыкі, дзе абмеркаваны такія пытанні, як «Проза маладых, майстэрства, тэндэнцыі» (даклад рабіў наш старэйшы пісьменнік Мікола Лобан), «Паэт, час, пакаленне» (дакладчык – Алег Лойка). У Доме творчасці імя Якуба Коласа праведзены семінар пачынаючых пісьменнікаў, што пішуць для дзяцей і юнацтва. Сумесна з Цэнтральным Камітэтам камсамола Беларусі быў наладжаны семінар кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі амаль усіх раёнаў рэспублікі, многіх навучальных устаноў і прадпрыемстваў, дзе ёсць літаб’яднанні і літгурткі.
Новы час ставіць перад літаратурай і новыя задачы. Бясспрэчна, што наша беларуская літаратура шмат дасягнула ўжо, яе чуваць не толькі ў краіне, але далёка за яе межамі. Цяпер яна ідзе да сваёй новай сталасці. Аднак прызнанне дасягненняў ні ў якой ступені не раўназначна некрытычнаму погляду. Зразумела, напрыклад, што глыбейшага адлюстравання патрабуе маральна-этычны і эстэтычны змест камуністычнага ідэалу ва ўмовах сталага сацыялістычнага грамадства і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Патрабуюць, вядома, пільнай увагі таксама і іншыя бакі нашай сённяшняй рэчаіснасці. Асабліва гэта датычыць адлюстравання тэмы рабочага класа, дзе яшчэ вельмі багата ў нас нявыкарыстаных магчымасцей.
Пастанова ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю» ўспрынята літаратурнай грамадскасцю рэспублікі з высокім уздымам і глыбокім задавальненнем, як яскравае праяўленне бацькоўскіх клопатаў аб самым каштоўным скарбе нашага грамадства – аб маладых талентах, якія найбольш у гэтых клопатах маюць патрэбу, тых, яшчэ няўпэўненых у сабе юнаках і дзяўчатах, што ідуць на змену сталым майстрам слова, майстрам пэндзля і разца, мастакам сцэны, кіно і г. д. – аб будучым самай перадавой, самай гуманнай у свеце літаратуры і мастацтва.
Якая работа з маладымі літаратарамі вядзецца ў Саюзе пісьменнікаў БССР?
Які ўплыў аказвае пастанова ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю» на дзейнасць пісьменніцкай арганізацыі ў гэтым кірунку?
Якія ўмовы прыёму ў Саюз пісьменнікаў маладых літаратараў?
На гэтыя пытанні нашага карэспандэнта У. Анісковіча адказвае сакратар праўлення СП БССР, старшыня камісіі па прыёму ў Саюз пісьменнікаў Іван Чыгрынаў.
Работа з моладдзю, якая выяўляе здольнасці ў літаратурнай творчасці, у нашай пісьменніцкай арганізацыі вядзецца здаўна, з часу заснавання Саюза пісьменнікаў. Яна вядзецца мэтанакіравана і пастаянна. Мы разумеем, што любая літаратура не можа расці і развівацца без свайго надзейнага рэзерву – літаратурнай моладзі.
Клопат пра выхаванне маладых быў і застаецца адной з важнейшых галін дзейнасці Саюза пісьменнікаў БССР. Шмат увагі гэтаму пытанню мы пачалі таксама надаваць пасля апублікавання вядомай пастановы ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы».
Мы пастаянна адчуваем падтрымку і клопат ЦК КПБ аб стварэнні спрыяльных умоў для літаратараў, у тым ліку для пачынаючых і маладых. Новая пастанова ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю» паказала нам, што мы на правільным шляху, падтрымала і падбадзёрыла нас, канкрэтна ўказала, як вырашаць надзённыя пытанні работы з маладымі, як ствараць усе ўмовы для іх творчага і грамадзянскага росту.
Не без увагі Саюза пісьменнікаў расце ў нас маладая змена, у якой ёсць нямала самабытных талентаў. Сярод іх вылучаюцца творчай актыўнасцю Алесь Жук, Генрых Далідовіч, Леанід Калодзежны, Павел Марціновіч, Галіна Каржанеўская, Генадзь Пашкоў, Міхась Тычына, Яўген Лецка, Іван Стадольнік. Выяўляюцца і новыя таленты. Напрыклад, толькі за некалькі месяцаў гэтага года, якія папярэднічалі VII з’езду пісьменнікаў Беларусі, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» дэбютавала каля дзесяці паэтаў. Гэта Зінаіда Дудзюк з вёскі Слабодка Браслаўскага раёна, Алесь Лісіцкі з Мілашавіч Лельчыцкага раёна, Алесь Касцень з Паставаў, Аляксандр Бібіцкі з Вербічаў Нараўлянскага раёна, Пятро Ламан з Загор’я Карэліцкага раёна, Васіль Губернатараў з вёскі Шарэйкі Касцюковіцкага раёна. Нямала маладых аўтараў сёлета з’явілася на старонках часопіса «Маладосць» – А. Каско, I. Клімянкоў, Ул. Мазго, А. Емяльянаў і іншыя.
Як вядома, у Саюзе пісьменнікаў працуе, і працуе, мы лічым, паспяхова, камісія па рабоце з маладымі. Зараз яе ўзначальвае вядомы паэт і празаік Янка Сіпакоў. У камісію ўваходзяць паважаныя людзі, вопытныя пісьменнікі, якія шмат рабілі і робяць для маладых, – напрыклад, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Мікола Аўрамчык, Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Дамашэвіч, Вячаслаў Адамчык. Анатоль Грачанікаў, Алег Лойка, ІОрась Свірка і іншыя.
Шмат мерапрыемстваў для выяўлення і заахвочвання маладых паэтаў, празаікаў, крытыкаў было праведзена летась: праходзілі сумесныя пасяджэнні секцый прозы, паэзіі і крытыкі, на якіх абмяркоўваліся такія пытанні, як «Проза маладых – майстэрства, тэндэнцыі», «Паэт, пакаленне, час» і іншыя. У Доме творчасці імя Якуба Коласа ў Каралішчавічах быў праведзены семінар пачынаючых пісьменнікаў, што пішуць для дзяцей і юнацтва. Сумесна з ЦК камсамола Беларусі быў наладжаны семінар кіраўнікоў літаб’яднанняў з шырокім прадстаўніцтвам.
Толькі што адбылося пасяджэнне камісіі па рабоце з маладымі, на якім абмеркаваны і прыняты план мерапрыемстваў па камуністычнаму выхаванню моладзі, разлічаны па пяць гадоў. У ім такія, напрыклад, пункты, як правядзенне штогодніх семінараў маладых літаратараў, штогодніх вераснёўскіх семінараў творчай і навуковай моладзі (апошнія праводзяцца Саюзам пісьменнікаў сумесна з ЦК ЛКСМБ). План прадугледжвае выязныя прэзідыумы СП БССР у абласныя цэнтры для абмеркавання творчасці мясцовых літаратараў, рэгулярныя камандзіроўкі пісьменнікаў у раёны і вобласці рэспублікі для аказання дапамогі літаб’яднанням, літаратурныя вечары з удзелам маладых пісьменнікаў і г.д.
Адным словам, усё скіравана на павышэнне прафесіянальнага ўзроўню, творчую актывізацыю, засваенне маладымі тэарэтычных асноў творчасці.
Камісія будзе аказваць дзейсную дапамогу ў першую чаргу тым здольным маладым літаратарам, якія працуюць у рабочых калектывах, у вёсцы; будзе садзейнічаць выданню кніг – напрыклад, зборніка лепшых артыкулаў маладых крытыкаў, зборніка вершаў, апавяданняў і нарысаў пад умоўнай пакуль што назвай «Чалавек камуністычнай працы», напісаных маладымі аўтарамі, і многае, многае іншае.
У бліжэйшы час будзе праведзены чарговы семінар маладых паэтаў, празаікаў і крытыкаў у Каралішчавічах; да першачарговых мерапрыемстваў адносіцца таксама абмеркаванне работы універсітэцкага літаратурнага аб’яднанпя «Узлёт», якое мае даўнія традыцыі; намечаны выезд членаў камісіі па рабоце з маладымі сумесна з прадстаўнікамі творчых секцый у Оршу, дзе склалася прыкметная група маладых літаратараў – Леанід Калодзежны, Адольф Варановіч, Мікола Воранаў – празаікі і паэт Генадзь Казак. Вопытныя літаратары абмяркуюць на месцы творчасць маладых, пазнаёмяцца з умовамі працы і жыцця.
Абмеркаванне гэтага плана па часе супала з выхадам пастановы ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю», і калі гаварыць пра яе ўплыў на дзейнасць пісьменніцкай арганізацыі, дык трэба сказаць перш за ўсё, што з’явілася яна вельмі своечасова. Яна натхняе нас на тое, каб цалкам ажыццявіць прыняты план мерапрыемстваў, унёсшы ў яго пэўныя карэктывы, укласці ў работу ўсю душу, надаць ёй канкрэтна-дзелавы характар. Несумненна, пастанова дапаможа нам узняць работу з маладымі на сучасны ўзровень.
Гаворачы пра работу з маладымі ў Саюзе пісьменнікаў, нельга абысці таксама прыёмную камісію. Доўгі час гэтую камісію ў нас узначальваў выдатны пісьменнік, сапраўдны настаўнік і выхавальнік маладой літаратурнай змены Іван Паўлавіч Мележ. Шмат хто абавязаны ў сваёй творчасці, у сваім росце Івану Паўлавічу, яго добразычлівасці, яго патрабавальнасці. На VII з’ездзе, што праходзіў у маі месяцы гэтага года, Іван Паўлавіч даў падрабязную справаздачу аб рабоце прыёмнай камісіі за цэлыя дзесяць гадоў. Там было названа шмат імён, якія ў апошні час папоўнілі беларускую літаратуру ў розных яе жанрах – у прозе, паэзіі, драматургіі, крытыцы; цёпла гаварыў Іван Паўлавіч і пра тых, хто працаваў у камісіі. Вядома што – былі выказаны ім таксама пажаданні і парады, як ладзіць работу камісіі ў далейшым. Пасля з’езда прэзідыум праўлення СП на адным са сваіх чарговых пасяджэнняў зацвердзіў новы склад прыёмнай камісіі. У нас няма спецыяльнага бюлетэня, на старонках якога друкаваліся б падобныя рэчы. Таму, відаць, зусім не лішнім будзе назваць сёння членаў прыёмнай камісіі – гэта, па-першае, нашы старэйшыя пісьменнікі, такія як народны паэт Пімен Панчанка, Янка Скрыган, Васіль Вітка, Уладзімір ІОрэвіч, Кастусь Губарэвіч, таксама Алена Васілевіч, Вера Палтаран, Рыгор Шкраба, Іван Навуменка, Мікола Кругавых, Аляксей Пысін, Уладзімір Калеснік, Мікола Аўрамчык, Мікола Гамолка, Ніл Гілевіч, Віктар Каваленка, Іван Пташнікаў, Пятрусь Макаль, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін.
Зразумела, што кожнага можа зацікавіць – а хто яны, тыя, што прэтэндуюць сёння быць прынятымі ў члены пісьменніцкай арганізацыі? Скажам адразу – іх нямала. Даволі, напрыклад, будзе прыгадаць, што свае першыя, другія, а то і трэція кніжкі выпусцілі больш як паўсотня аўтараў. Некаторых з іх мы ўжо называлі раней, калі ішла гаворка аб рабоце з маладымі ў сувязі з выхадам пастановы ЦК КПСС. Але трэба сказаць, таксама і пра тое, што яшчэ далёка не ўсе аўтары гэтых кніжак, а я падкрэсліваю – іх можна налічыць больш за паўсотню, – вартыя высокага гонару быць членам Саюза пісьменнікаў. I вось у задачу прыёмнай камісіі і ўваходзіць – адабраць вартых, таленавітых, папоўніць імі пісьменніцкія шэрагі. Ужо адбылося адно пасяджэнне камісіі новага складу, па якім вялася шчырая зацікаўленая гаворка. Не так даўно пытанне аб рабоце камісіі стаяла і на сакратарыяце – рабочым органе прэзідыума праўлення СП БССР. На гэтым пасяджэнні сакратарыята па прапанове членаў прыёмнай камісіі былі ўдакладнены некаторыя моманты па самім парадку прыёму ў члены СП. Так прызнана мэтазгодным даць права рэкамендаваць у члены СП і камісіі па рабоце з малалымі. Такім чынам, цяпер рэкамендацыі для паступлення ў члены СП будуць зыходзіць ад творчых секцый, абласных аддзяленняў і камісіі па рабоце з маладымі. Ну, і зразумела, што асабістыя рэкамендацыі абавязковыя. Іх, як ведаеце, павінна быць тры. Аднак трэба падкрэсліць, што асабістыя рэкамендацыі даюцца маладому пісьменніку толькі пасля таго, як творчасць яго будзе абмеркавана і ўхвалена на творчай секцыі. Толькі пасля гэтага пачынаецца ўжо афармленне дакументаў.
ІІІмат гаворкі ў нас было пра тое, каб і на творчых секцыях лёс маладога пісьменніка – быць яму членам саюза ці не быць – вырашаўся тайным галасаваннем. Але гэта прызнана немэтазгодным.
Можа ўзнікнуць пытанне – а як быць тым аўтарам, якія не атрымалі на камісіі большасці галасоў? Пісаць новыя творы, выдаваць новыя кніжкі, каб пасля зноў стаць на абмеркаванне творчай секцыі.
Падсумоўваючы, можна сказаць, што, як і заклікае нас партыя, мы імкнёмся не ўпускаць з-пад увагі творчую моладзь. Цяпер задача – узмацніць гэтую работу, паставіць яе ў цэнтр. Галоўнае, своечасова заўважыць талент і выхаваць, вырасціць яго ў сапраўднага творцу. Гэта значыць, сёння мы павінны больш сур’ёзна гаварыць з маладымі пра якасць мастацкага і публіцыстычнага слова, пра адказнасць перад партыяй, народам, перад чытачамі – не толькі сённяшнімі, але і будучымі.
ЗАБЕСЯДДЗЕ!.. Не часта даводзіцца наведвацца сюды, але вось і гэтым летам, дакладней ужо на самым пачатку восені, еду. Тут не толькі вёска, дзе нарадзіўся, дзе матчына хата; тут, у Вялікім Бары, багата таксама герояў – жывых і загінуўшых, многія з якіх увайшлі ў мае творы.
Лясной дарогай, што вядзе па пясчаных баравінах, машына віхляе з абочыны на абочыну, каб мець пад коламі цвёрды грунт. Праязджаем знаёмыя вёскі – Бялынкавічы, Калодліва… Недзе па той бок ракі – Студзянец, Белая Дуброва, Печанеж, Саматэвічы…
Лес, паўз дарогі малады, пасляваенны, але воку часам адкрываюцца вялікія баравіны з духмянай падсочкай на соснах; пахне чабор; зацвітаюць верасы.
Нарэшце, дарога выкіроўвае з лесу на жытняе поле. Краем яго зусім нядаўна праехаў камбайн, і збажына ўздоўж стаіць рослая, з тугім калоссем, важкасць якога не пакідае сумнення.
Тут, на гэтых пясчаных выспах, нялёгка вырасціць добры ўраджай. А сёлета ён вырашчаны!
Яшчэ ў Бялынкавічах дырэктар саўгаса «40 год Кастрычніка» Мікалай Радзівонавіч Лябехаў сказаў:
– Па дваццаць сем цэнтнераў з гектара збожжавых будзе!
У зарэчанскай канторы пасярод будзённага дня нікога няма. Зачынены дзверы ў кабінеты дырэктара, парторга, агранома. Толькі ў адным пакоі, там, дзе бухгалтэрыя, сядзіць за лічыльнікамі знаёмы дзядзька Яфрэменка.
– Аляксеевіч паехаў, – кажа ён пра дырэктара саўгаса «Зарэчны» Мікалая Серакова і трохі скептычна глядзіць на нашу «Волгу». – На ёй, – смяецца ён, – за дырэктарам нашым не ўгонішся. Але што ж, можна паспрабаваць, можа і пашанцуе. Здаецца, у Вараноўцы закладваюць сёння сянаж.
Сапраўды, за дырэктарам саўгаса ў гэты гарачы жнівеньскі час не ўгнацца. Быў ён з раніцы і каля ям, дзе закладваюць сянаж, і на жывёлагадоўчай ферме ў Вішнях, і на вялікім жытнёвым палетку недалёка ад вёскі Кавычачы, ля камбайнаў.
Адчуўшы, што за дырэктарам саўгаса гойсаць па лугавых і палявых дарогах справа дарэмная, зварочваем да школы. Яна збудавана ў Вялікім Бары ў год смерці У.I. Леніна. Вядома, узводзілася з дрэва, драўляная стаіць і дасюль.
– Кожны год даводзіцца рамантаваць, – кажа, прывітаўшыся, Вольга Пятроўна Азарава. – Сёлета таксама цесляры нямала пахадзілі вакол. I вось бачыш – амаль як новая. – А тады нібыта спахопліваецца, гаворыць:
– I ўсё-ткі трэба будаваць цагляную.
Гэта і мая школа. І ў мяне быў першы дзень заняткаў у ёй.
Гэты дзень настае кожны год. Часцей ён настае асмужаным, з даляглядам, ахутаным блакітным марывам, але заўсёды – і тут нічога не зробіш, каб і хацеў – з адзнакай восеньскага ўвядання ў прыродзе, калі ўжо за ваколіцай на траве калышацца змакрэлае павуцінне, а на дарогу падае з дрэў, што растуць у садах і прысадах, закружанае лісце. Здаецца, вось-вось над галавой закурлыкае жураўліны клін, уносячы кудысьці на крылах з нашых шырот гарачае і духмянае лета. I кожны з нас, нібыта міжволі, прыпыніць хаду, закіне галаву ўгору, чуйна прыслухаецца – сказваецца, сапраўды ёсць унутраная патрэба ўлавіць трывожны крык выраёвай птушкі ў небе, аказваецца, за лета вырас неўпрыкмет у душы сум па ім. I потым, ужо зусім неміжволі, кожны пачынае ўспамінаць сваё першае верасня, сваіх настаўнікаў.
Таму і я цяпер таксама згадваю… Але чамусьці першую маю настаўніцу не магу ўспомніць у твар, нават імя не назаву… I не дзіва!.. Па той ранняй памяці маёй прагрукатала вялікая вайна, выціснула амаль усё даваеннае і засталася адна сама, з грукатам і горкім дымам, з зарывам пажараў і доўгім чаканнем вызвалення…
Затое пазнейшае ў памяці трымаецца моцна. У сорак трэцім фронт праз нашу мясцовасць пракаціўся ў глыбокую восень і ўжо цэлы месяц недзе грукаў на Проні, калі ў вёску, атуленую з усіх бакоў лясамі, па першым снезе прыйшла ў сялянскім кажушку маладая жанчына. Гэта і была Вольга Пятроўна Азарава, якую ў Касцюковічах, дзе працавалі нанава створаныя адміністрацыйныя ўстановы, прызначылі дырэктарам нашай школы-сямігодкі. А школа, якая адна не згарэла ў вёсцы, тым часам стаяла быццам наросхрыст – без дзвярэй і шыбін у вокнах: на падлозе ў класах бялеў шорсткі снег, з канца ў канец па калідоры гуляў вецер. Аднак Вользе Пятроўне энергіі было не займаць, і неўзабаве, лічы, праз некалькі тыдняў, вясковыя цесляры, якія па старасці ці проста па нямогласці не былі мабілізаваны, заставаліся дома, павесілі ў луткі новыя дзверы, забілі дошкамі пустыя вокны.
Вольга Пятроўна працуе ў Вялікім Бары дырэктарам школы, цяпер васьмігодкі, ужо трыццаць два гады. Засталася тут на ўсё жыццё і сяброўка яе, Ганна Аляксееўна Глуздакова. Лёс іхні – і Вольгі Пятроўны, і Ганны Аляксееўны – мне заўсёды нагадвае лёс настаўніцы з апавядання Андрэя Платонава «Пясчаная настаўніца», такой жа самаахвярнай, вернай свайму грамадзянскаму абавязку: «Паслухайце, – сказаў загадчык акрана і ўстаў перад ёю. – Калі б вы, Марыя Нічыпараўна, зноў паехалі ў Стафуту… Як вы на гэта глядзіце, Марыя Нічыпараўна?.. – Марыя Нічыпараўна задумалася: – Няўжо маладосць давядзецца пахаваць у пясчанай пустыні? – Потым сказала: – Добра. Я згодна.. Пастараюся зноў прыехаць да вас сюды праз пяцьдзесят гадоў старэнькай… – Загадчык акрана здзіўлена падышоў да яе. – Вы, Марыя Нічыпараўна, маглі б загадваць цэлым народам, а не школай. Я вельмі рад, што вы далі згоду, мне шкада неяк вас і чамусьці сорамна…».
Для дарослых, якія даўно скончылі свае школы, усё, што звязана з гадамі той вучобы, ужо зрабілася сталым успамінам, нарэшце, калі хочаце, стала далёкай і блізкай казкай. Праўда, мала хто можа пахваліцца, што хоць зрэдку наведвае сваю былую школу, сустракае колішніх настаўнікаў. Каб апраўдацца, мы спасылаемся ў такіх выпадках на занятасць важнымі справамі, на нейкі вялікі клопат і нават проста на адлегласць, якую трэба пераадолець, каб апынуцца ў родных мясцінах…
Сказаўшы, што, няйначай пара ўжо ў вёсцы ставіць новую, цагляную школу, Вольга Пятроўна доўга гаворыць і пра другія справы, якія турбуюць яе. У тым ліку і пра саўгасныя. Напрыклад, пра тое, як забудоўваецца цэнтральная сядзіба саўгаса «Зарэчны»; пра тое, што надта далёка ад сядзібы знаходзіцца сельскі Савет, ажно ў Мокрым, лічы, на самай мяжы саўгаснай зямлі; і шмат яшчэ пра што. А тады зноў пераходзіць да школьных спраў. Ганна Аляксееўна таксама не застаецца ў баку ад гаворкі. Яна тут нязменны завуч. Некалькі гадоў назад удастоена звання заслужанай настаўніцы рэспублікі.
– У вырашэнні школьных праблем – падхоплівае яна размову, – вялікую ролю цяпер, пасля дваццаць пятага з’езда партыі, павінна адыгрываць далейшае ўдасканаленне зместу навучання, прывядзенне метадаў навучання ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу. Абноўленыя праграмы і навучальныя дапаможнікі ўвайшлі ў жыццё, але выразна выявіліся і недахопы, дакладней, упушчэнні. Пры апоры на практычны вопыт школ неабходна працягваць і ўдасканаленне праграм. Вельмі важна перш за ўсё вызваліць іх ад другараднага матэрыялу, каб не перагружаць дзяцей вучэбнымі заданнямі. Неабходна зрабіць так, каб школьнікі мелі магчымасць больш самастойна працаваць з кнігай, займацца ў розных гуртках.
Згаджаючыся з сяброўкай, Вольга Пятроўна працягвае:
– Але і ўрокі, як мне здаецца, таксама недастаткова выкарыстоўваюцца ў школах для фарміравання асобы. Вядома, кожны ўрок – гэта час набыцця ведаў. Між тым, пераважная большасць людзей, якія знаёмы са школай наогул, сыходзіцца на думцы, што ўрок не заўсёды з’яўляецца часам, у які выхоўваецца працавітасць. Многія з нас хочуць, каб дзеці раслі таленавітымі, вучонымі, мастакамі. Такія жаданні, вядома, заслугоўваюць павагі. Але як вырастаюць таленты, ніхто пакуль не ведае. Бясспрэчна толькі адно, што працавітасць – адна з абавязковых умоў раскрыцця таленту. У нас жа, вясковых настаўнікаў, свій, адметны клопат. Трэба, каб як можна больш выпускнікоў заставалася жыць у вёсцы. Вёска павінна маладзець, бо зусім не сакрэт сёння, што нямала ў якіх калгасах і саўгасах працуюць на фермах і ў полі старыя людзі. Бывае, прыйдзе да цябе вучань, каб падзяліцца марай – маўляў, хачу паступіць у вышэйшую навучальную установу, набуду там гарадскую спецыяльнасць, а ты яму ў душы жадаеш зусім іншага – ну, а хто ж будзе тут, на гэтай зямлі рабіць, садамі яе ўпрыгожваць?
Дарэчы, пра гэта гаварыў у той жа дзень, па дарозе ў райцэнтр, і дырэктар саўгаса «Зарэчны» Мікалай Серакоў.
Я ужо гаварыў у пачатку, што паехаў у сваё Забесяддзе, якое знаходзіцца амаль на аднолькавай адлегласці як ад Мінска, так і ад Масквы. Не ўтаю таксама і тое, што меў намер апынуцца там свядома, перад тым, як па-сапраўднаму засесці за новы твор з жыцця і барацьбы маіх землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Але, бачачы цяпер, як жывуць і працуюць былыя салдаты і партызаны, кожны раз пачынаў лавіць сябе на тым, што якраз пра гэта вось, пра сённяшні дзень найбольш і думаеш, няйначай таму, што яно, гэта сённяшняе жыццё, у сваіх зусім новых праявах самым непасрэдным чынам нагадвае пра сябе.
Прыходзіла на думку яшчэ і вось што, здавалася б, на першы погляд ужо зусім бясспрэчнае – а што гэта ўрэшце за такая катэгорыя ў літаратуры, нават у жыцці – сучаснасць, сучаснік? Бо ўсё яшчэ тыя ж салдаты і партызаны, няхай што разам са сваімі сынамі, будуюць, аруць, вырошчваюць збажыну!
Гэта ўсё нашы сучаснікі – і яны, і тыя, што сёння ўзводзяць гіганцкія электрастанцыі, і тыя, што ажыццяўляюць стыкоўку касмічных караблёў, і тыя, што змагаліся з фашысцкімі ордамі, і тыя, што бралі штурмам Зімні палац, усталёўвалі Савецкую ўладу.
Значыць, «сучаснік… гэта не каляндарнае абазначэнне». Нездарма наша літаратура так і разглядае свайго героя, калі ўвасабляе жыццё савецкага чалавека, савецкага грамадства на ўсіх этапах яго існавання: ці то ў часы «Жалезнага патоку», «Цэменту», «Узнятай цаліны», «Людзей на балоце», «Подыху навальніцы», ці то ў часы «Рускага лесу», «Мінскага напрамку», «Векапомных дзён», «Глыбокай плыні», ці то ў часы «Бітвы ў дарозе», «Атлантаў і карыятыдаў». Мяняюцца абставіны і ўмовы, у якіх жыве, змагаецца і працуе чалавек, мяняюцца магчымасці для развіцця творчай асновы кожнага пакалення; час заўсёды ставіў новыя праблемы перад кожным пакаленнем. Але ўсе яны, людзі розных пакаленняў, былі і з’яўляюцца першаадкрывальнікамі і будаўнікамі савецкай эпохі, творцамі савецкага ладу жыцця. Такім чынам, усе мы, людзі розных пакаленняў, – сучаснікі.
Іншая справа, што змены ў грамадстве адбываюцца сёння ў кароткія тэрміны. Дзесяцігоддзе па сучасных мерках ледзь не цэлая эпоха. Бясспрэчна, што мы цяпер, у сярэдзіне сямідзесятых гадоў, не тыя, якімі былі ў сярэдзіне шасцідзесятых. У людзей з’явіліся новыя псіхалагічныя рысы, новыя настроі і эмацыянальньія схільнасці, яны з’явіліся ва ўсім грамадстве. I калі мы ведаем пра гэта і адчуваем асабіста, то не ў апошнюю чаргу дзякуючы лепшым творам шматнацыянальнай савецкай літаратуры.
Няхай даруюць мне чытачы за доўгае адступленне, але, пачаўшы разважаць, хацелася б сказаць колькі слоў і аб адлюстраванні, дакладней, аб распрацоўцы ў літаратуры сучаснай тэмы. Тут ёсць свае цяжкасці, дарэчы, як і ў кожнай справе. Дык вось, цяжкасці ў распрацоўцы сучаснай тэмы заключаюцца яшчэ і ў тым, што сацыяльныя канфлікты сённяшняга дня часцей за ўсё прыхаваны бытавымі пластамі жыцця. Гэтыя канфлікты мастак павінен не толькі ўбачыць і вывесці на паверхню, але і дамысліць іх заўтрашняе развіццё і завяршэнне. Без такога цэласнага мысліцельнага ахопу факта як тэндэнцыі і працэсу немагчыма ніякае абагульненне.
Бывае, што сам мастак палохаецца вострых і надзённых праблем жыцця, асцярожна абмінае іх. Але як тады, наогул, можна гаварыць пра тыповае адлюстраванне жыцця, пра чуйнасць да яго змен і руху наперад?
Не трэба, вядома, памяншаць ці перабольшваць пазнавальную ролю мастацкай літаратуры. Але ж у сапраўдным мастацкім творы пазнанне жыцця таксама мастацкае. Кожны факт, узяты з рэчаіснасці, павінен выступаць там ужо ў зусім пэўных і выразных грамадскіх сувязях, у такім асвятленні, якое не толькі ўзбагачае веды, але і ўзрушвае, непакоіць душу.
Пра тое, што сённяшнім нашым творам не заўсёды стае, а часам і зусім бракуе глыбокіх індывідуальных задум, маштабных вобразных абагульненняў, асабліва пачынаеш думаць якраз у выніку вось такіх паездак, як гэта. Жыццё куды разнастайней, чым мы іншы раз паказваем яго ў творах.
Вядома, тут няма вялікай магчымасці прыводзіць прыклады, каб пацвердзіць гэтыя словы. Але зусім не лішне было б нагадаць: калі нас заклікаюць больш актыўна ўрывацца ў жыццё, то перш за ўсё маецца на ўвазе, што ў новых нашых кнігах павінен на ўвесь свой волатаўскі рост узняцца сучаснік – чалавек дзейнасці, чалавек змагання, чалавек творчай працы. Нашы кнігі павінны быць прасякнуты духам партыйнасці і грамадзянскасці – гэтым абвостраным пачуццём адказнасці перад грамадствам, гэтым адчуваннем аўтарскага саўдзелу ва ўсім, што не толькі адбываецца цяпер, вакол яго, але і ў тым, што адбывалася да яго.
Без ведання жыцця, без актыўнага стаўлення да яго немагчыма сапраўдная творчасць. Таму ў Саюзе пісьменнікаў БССР робіцца нямала плённых захадаў, каб садзейнічаць творчай актыўнасці паэтаў, празаікаў, драматургаў, набліжэнню іх да жыцця, да мастацкага асваення яго. Для гэтага існуюць розныя формы. Напрыклад, выязныя прэзідыумы, брыгадныя паездкі для выступлення на будоўлях; асабліва часта пісьменнікі сустракаюцца з чытачамі па лініі бюро прапаганды літаратуры. Багацейшы матэрыял для роздуму пра сучасную вёску далі паездкі пісьменнікаў на семінары, арганізаваныя Цэнтральным Камітэтам Кампартыі Беларусі. Наогул, Цэнтральны Камітэт, яго сакратары, аддаюць шмат увагі нам, пісьменнікам.
На рэспубліканскі семінар па сельскай гаспадарцы, які праводзіўся Цэнтральным Камітэтам КПБ у ліпені гэтага года ў Брэсцкай вобласці, пісьменнікі таксама былі запрошаны. За тры дні ўдзельнікі семінара пабывалі шмат у якіх гаспадарках Лунінецкага, Пінскага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага раёнаў. У калгасе «Аснежыцкі» гаспадарку паказваў старшыня, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Антонавіч Ралько. За апошнія гады ўраджай збожжавых у гэтым калгасе склаў у сярэднім па 43,9 цэнтнера. Такая ўстойлівая ўраджайнасць – вынік шматгадовай працы па павышэнню ўрадлівасці глебы, укаранення ў вытворчасць культуры земляробства. Праўленне, партыйная арганізацыя калгаса праяўляюць вялікія клопаты аб паляпшэнні арганізацыі працы калгаснікаў, аб стварэнні добрых камунальна-бытавых умоў для іх жыцця.
Вялікія планы ў працаўнікоў «Аснежыцкага» на дзясятую пяцігодку: яны ўзялі абавязацельствы ўжо ў першым годзе яе атрымаць з кожнага гектара па 48 цэнтнераў збожжавых.
Гэтак падрабязна спыняю ўвагу я на добрых справах хлебаробаў калгаса «Аснежыцкі» таму, што якраз пра іх у часе паездкі ў Забесяддзе часцей і прыгадвадася ў размовах з землякамі, асабліва з кіраўнікамі гаспадарак. I было вельмі радасна, што тут менш наракаюць сёння на свае малаўрадлівыя нібыта землі, а больш думаюць пра тое, каб даць ім сілу. Бо зразумелі, што зямля набіраецца сілы ад чалавека. У гэтым лішні раз пераконвае маіх землякоў сёлетняе жніво. Саўгас «40 гадоў Кастрычніка», дзе, памятаецца, у не зусім далёкія гады 10 цэнтнераў з гектара лічылася рэкордам, сёлета намалочвае па 27 цэнтнераў на круг. Значыць, не толькі ў зямлі справа. У аснежынцаў таксама не чарназём – звычайная мінеральная глеба. І таксама збіралі калісьці па 9–10 цэнтнераў.
ВОСЬ УЖО МІНУЛА больш за паўгода, як усе мы жывём і працуем пад велізарным і ўсё ўзрастаючым уплывам рашэнняў XXV з’езда Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
«Кожная партыйная арганізацыя, кожны працоўны калектыў, кожны савецкі чалавек, – сказаў у Алма-Аце на нарадзе партыйна-гаспадарчага актыву Казахстана Леанід Ільіч Брэжнеў, – імкнуцца ўнесці свой уклад у нашу агульную справу – рэалізацыю рашэнняў з’езда… Словам, з поўнай падставай можна сказаць, што рэвалюцыйны дух, ідэі XXV з’езда жывуць у паўсядзённых справах нашай партыі, нашага народа».
Некаторыя заўвагі аб выданні кніг
Мы ў Саюзе пісьменнікаў узялі сабе за правіла кожны раз падводзіць вынікі года – ці то гэта адбываецца на нашых прэзідыумах праўлення, ці то на агульных пісьменніцкіх сходах, ці то ў творчых секцыях. Нядаўна, напярэдадні свята Кастрычніка, адбыўся чарговы прэзідыум праўлення СП БССР, з удзелам выдавецкай грамадскасці. Пытанне стаяла шырэй – аб выпуску ў рэспубліцы мастацкай літаратуры. Знаёмства з планамі нашых выдавецтваў на бліжэйшыя гады, увесь ход і характар гаворкі на прэзідыуме навялі на роздум, пацвердзілі яшчэ раз тую даўнюю нашу агульную думку, што справа планавання і выдання кніг мастацкай літаратуры патрабуе актыўнай пісьменніцкай арганізацыі, тых людзей, якія непасрэдна ствараюць літаратуру і найбольш зацікаўлены ў шчаслівым лёсе яе.
Хвалюе вось што: якія ж будуць здабыткі нашай літаратуры, якія поспехі мы будзем мець, калі, можна сказаць, ужо сёння, свядома працуючы над выдавецкімі планамі, не плануем іх. Я прыгадаю сабе, як хвалявала гэтае пытанне Івана Паўлавіча Мележа, які разумеў, што без калектыўнага розуму, без прыцягнення пісьменніцкай грамадскасці да складання штогадовых і перспектыўных планаў не будзе належнага плёну.
Усяго два прыклады. Нядаўна стала вядома, што выдавецтва «Мастацкая літаратура» мела сур’ёзны намер выдаць «Слова аб палку Ігаравым» у перакладзе Яўгена Крупенькі. Справа, як самі разумееце, не абы-якая. Пасля Купалавага перакладу «Слова» ў нас, здаецца, па-беларуску не выдавалася ў чыім-небудзь іншым перакладзе. Таму пісьменнікаў і зацікавіла гэтая неардынарная з’ява. Пераклад «Слова» быў пастаўлены на абмеркаванне на аб’яднаным пасяджэнні бюро секцыі паэзіі і мастацкага перакладу ў Саюзе пісьменнікаў. Абмеркаванне гэта, у якім прынялі ўдзел вядомыя паэты, майстры перакладу, паказала, што аб выданні выдатнага помніка нашай пісьмовай старажытнасці ў перакладзе Яўгена Купенькі сур’ёзна гаварыць нельга. Не было б клопату і непрыемнага шуму з кнігай П. Шаўкова «Спрадвечнае», калі б рукапіс быў папярэдне абмеркаваны на секцыі крытыкі. Секцыя, няйначай, запатрабавала б сур’ёзнага навуковага і літаратурнага рэдагавання, а так цікавая па задуме кніга выйшла на ўзроўні навуковай самадзейнасці.
Аб адхіленні, я падкрэсліваю – аб адхіленні, а не самаўхіленні, ад планавання ў выдавецтве мастацкай літаратуры пісьменніцкай грамадскасці сведчыць і стан выдання першых кніжак маладых. Аўтараў, яшчэ не членаў Саюза пісьменнікаў, якія выпусцілі свае першыя, другія, а то і трэція кнігі, набралася шмат. Але нават без грунтоўнага абмеркавання іх на творчых секцыях, проста нават у выніку першага знаёмства, відаць, што далёка не ўсе гэтыя аўтары, якія выдалі свае кнігі, маюць падставы стаць членамі пісьменніцкай арганізацыі. Гаворка ідзе пра недастатковы мастацкі ўзровень іх твораў. Асабліва гэта датычыць паэзіі – дакладней, у большай ступені датычыць яе. Цяпер многія першыя зборнікі вершаў выходзяць слабейшыя, чым 10–15 гадоў назад. Чаму так атрымалася? Таму, што кнігі маладых з’яўляюцца без рэкамендацый секцыі паэзіі СП. Калісьці было цвёрдае правіла – выдавецтва прымае рукапіс першага зборніка толькі пасля абмеркавання ў адпаведнай секцыі. А цяпер гэтае правіла як быццам нехта адмяніў.
Пастанова ЦК КПСС «Аб рабоце з творчай моладдзю» якраз і накіроўвае нашу ўвагу на ўсё гэта.
Аднак, мусіць, было б не зусім правільна, калі вінаваціць у гэтым адно выдавецтва. Мусіць, Саюз пісьменнікаў таксама павінен узяць частку віны на сябе, бо не заўсёды і не актыўна прымаў належныя захады, каб адчуваўся ягоны ўплыў.
Вядома, выдавецтва «Мастацкая літаратура» шмат робіць – большасць кніг, якія выходзяць у ім у свет, вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі. Тут можна было б налічыць іх нямала. Але гаворка ідзе пра тэндэнцыі, якія не толькі намеціліся, але і далі аб сабе моцна знаць, якія шкодзяць нармальнаму літаратурнаму працэсу.
Праўда, мне могуць сказаць, што выдавецкія планы складаюцна паводле жывога літаратурнага працэсу. Але чаму часам здараецца так, што новыя творы таленавітых нашых пісьменнікаў не ставяцца ў план як першачарговыя? Здаецца, што на адну выдавецкую спецыфіку (а яна сапраўды існуе, і з ёй мы павінны лічыцца) не трэба спасылацца. Практыка нашых часопісаў паказвае, што там першачарговасць для лепшых твораў мастацкай літаратуры захоўваецца, неяк жа там робяць таварышы, што паперад пускаюць у друк лепшыя творы, неяк жа ў часопісах у большасці сваёй ствараюцца застаўкі для патоку шэрай літаратуры, ва ўсякім выпадку, яна пакідаецца на потым. Часопісам папрок можна зрабіць толькі вось у чым – падтрымліваючы ў сябе «дома» лепшыя творы, звяртаючы на іх сваю ўвагу ў першую чаргу, яны тым не менш па аддзелах крытыкі, рэцэнзуючы тое, што выходзіць у выдавецтвах, не здолелі па належнаму, як мае быць, паставіць рэцэнзаванне «друкаванай прадукцыі».
Рэцэнзіі на кнігі ў часопісах не вызначаюцца патрабавальнасцю, грунтоўнасцю аналізу. Яны пакуль што ў большасці сваёй кампліментарныя. I ці не адсюль ідзе практыка рэцэнзавання рукапісаў у выдавецкіх рэдакцыях?
Гаворачы аб практыцы выдання мастацкай літаратуры, якая замацавалася ў апошнія гады, нельга не сказаць і аб тым уражанні, якое складваецца паводле бягучых і перспектыўных планаў – уражанне такое, што ў выніку гэтай практыкі выходзіць – нібыта толькі па імёнах старэйшых пісьменнікаў, пісьменнікаў старэйшага пакалення канчаецца сур’ёзная літаратура. Падкрэсліваю – сур’ёзная. Не трэба забываць, што раней шматтомныя выданні пачалі выпускаць: Іван Шамякін – у 44 гады, Іван Мележ – у 47 год. Янка Брыль – у 50 год. Гэта шматтомныя! А да таго ж былі і двухтомныя. А ці плануюцца ў перспектыве хоць бы двухтомнікі тых пісьменнікаў – празаікаў і паэтаў, якім сёння па 42–45 і 50 гадоў? Васілю Быкаву трохтомнік намеркавана выдаць у 1981 годзе. Чаму аж у 1981-м, і чаму толькі трохтомнік, а не, скажам, – пяцітомнік? Пакуль не плануюцца адпаведныя зборныя выданні твораў такіх нашых вядомых празаікаў і паэтаў (дарэчы, якія сваёй творчасцю даўно заслужылі гэтага), як I. Навуменка. Ул. Карпаў, А. Марціновіч, М. Лобан, А. Пысін, А. Адамовіч, А. Савіцкі, Ул. Караткевіч, Н. Гілевіч, I. Пташнікаў, Ул. Дамашэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, П. Макаль, А. Вярцінскі, Б. Сачанка, В. Адамчык, П. Місько, Я. Сіпакоў і іншыя.
Вядома, серыйныя выданні, напрыклад, і «Бібліятэка беларускай прозы», і «Бібліятэка беларускай паэзіі», у нейкай ступені выконваюць гэтыя функцыі, дакладней, выканалі ўжо. Ці амаль выканалі. Па першае, дакуль можа цягнуцца серыя? Але ўся сутнасць не ў гэтым пытанні. Справа ў тым, што серыі гэтыя зжываюць сябе. Усё часцей і часцей у іх выходзяць творы, якія і ў звычайных выданнях не заўсёды варта было б змяшчаць. Настаў час, каб падысці да далейшага планавання, да далейшага выдання нашай мастацкай літаратуры па-гаспадарчы, па-дзяржаўнаму, як таго вымагае развіццё нацыянальнай культуры, інтарэсы чытача і інтарэсы агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы. Скажам проста – ці нельга было б, добра падумаўшы, перавесці гэтыя серыі (праўда, не адразу, а, скажам, праз год, два) на іншыя рэйкі: на выданні, у прыватнасці, тых жа зборных твораў – двух-трохтомных і больш?
Каб сяму-таму не здалося, што мы знарок згушчаем фарбы, я прывяду вытрымку са справаздачнага даклада на апошнім пісьменніцкім з’ездзе Максіма Танка. Вось што ён гаварыў тады: «Калі пераглядаем выдавецкія планы мінулых гадоў, не можа не кінуцца ў вочы, як шмат у іх пазначана назваў… зборнікаў, пра якія ніхто нічога не гаворыць, якіх проста не заўважаюць. На 30–40 кніг вершаў, якія штогод выпускае наша выдавецтва, толькі пяць-сем становяцца з’явай у літаратуры, якія абуджаюць крытычную думку, пра якія з зацікаўленасцю гавораць і чытачы, і крытыкі, пра якія спрачаюцца… Таму вельмі важна падумаць пра тое, як паставіць надзейныя дамбы шэраму… патоку…».
Важнасць гэтай задачы становіцца тым большай, што мы працуем зараз у пяцігодку якасці. На жаль, ажыццяўленню гэтай задачы не спрыяе практыка складання выдавецкіх планаў. Фарміраванне планаў толькі па прынцыпу «наяўнасці» рукапісаў якраз і адкрывае дарогу да чытача гэтаму шэраму літаратурнаму патоку. Відавочна, што выдавецкія таварышы павінны ведаць сваіх аўтараў, іх творчыя магчымасці і ўжо ў адпаведнасці з заяўкай у кожным канкрэтным выпадку вызначаць, якога твора ад каго чакаць. Няхай мне даруюць за паўтарэнне, але вельмі ж прыкра, калі па гэтаму прынцыпу «наяўнасці» ў выдавецкі план трапляюць літаратурна слабыя рэчы толькі таму, што сапраўды таленавіты аўтар спазніўся здаць свой твор, над якім сур’ёзна працуе. (Дарэчы, нікім дакладна не вызначаны тэрміны здачы ў выдавецтва рукапісу, каб ён мог трапіць у план пэўнага года).
Што датычыць выдання перакладной літаратуры, дык і тут не сказаць, што ў нас усё добра. Мы вельмі мала выдаем перакладаў з блізкіх нам літаратур. Больш таго, у нас яшчэ няма прадуманага цвёрдага плана выдання. У многіх нацыянальных літаратурах ёсць імёны, вядомыя ўсяму свету. Яны выдадзены на дзясятках моў. I калі на нейкай нацыянальнай мове яны не выйшлі, то гэта проста ненармальна. А колькі такіх імён, што не выдадзены ў нас! Возьмем толькі сацыялістычныя краіны: няма на беларускай мове балгараў Хрысты Боцева, Ніколы Вапцарава, Івана Вазава, чарнагорца Пятра Негаша, сербіянкі Дэсанкі Максімавіч, славенца Франца Прэшэрна, чэха Віцезслава Незвала, славака Павала Івездаслава, румына Міхая Эмінеску, венгра Атылы Йожэфа, немцаў Бехера і Брэхта.
А ў прозе такіх імёнаў было б налічана яшчэ больш!
Не кажучы ўжо пра сучасных, няма на беларускай мове вялікіх армянскіх пісьменнікаў, узбекскіх, таджыкскіх. Колькі дзесяцігоддзяў не выходзіў Міхайла Кацюбінскі?!
Вучні не маюць на роднай мове сусветнай класікі: Жуля Верна, Майн Рыда, Марка Твэна, Фенімора Купера і многіх іншых. Іх магла б выдаваць «Народная асвета» ў «Школьнай бібліятэцы». Нам думаецца, што дарэмна не створана дасюль рэдакцыя класічнай мастацкай літаратуры народаў свету ў выдавецтве «Беларусь». Не трэба ж усё-такі выпускаць з-пад увагі, што выдавецтву «Мастацкая літаратура» галоўным чынам належыць выдаваць арыгінальную літаратуру.
У «Школьнай бібліятэцы», што ў выдавецтве «Народная асвета», акрамя зарубежнай і рускай класікі, выдаюцца кнігі сучасных рускіх і беларускіх аўтараў. Але трэба прызнаць, што сучасная беларуская літаратура прадстаўлена тут надзвычай бедна. Так, у 1974 годзе па бібліятэцы для школьніка выдадзена ўсяго тры кнігі – апавяданні М. Лынькова. апавяданні М. Лупсякова. вершы А. Вялюгіна. У 1975 – «Новая зямля» Якуба Коласа, апавяданні А. Якімовіча, вершы Э. Агняцвет. У бягучым годзе выйшлі Коласавы «Казкі жыцця», «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, «Галубінае крыло» А. Александровіча і «Жыў-быў вожык» Я. Брыля. Ведаючы школьную праграму па беларускай літаратуры, нельга сказаць, што вучні нашы маюць добры выбар кніжак, якія пашыраюць хрэстаматыйнае ўяўленне пра пісьменнікаў.
Мы даўно гаворым, каб адкрыць у рэспубліцы дзіцяча-юнацкае выдавецтва. Яно занялося б выданнем мастацкай літаратуры для школ.
Выпускам беларускай літаратуры на замежных мовах выдавецтва «Мастацкая літаратура» займаецца з 1974 года. У снежні мінулага года ў Дзяржкамвыд і Саюз пісьменнікаў паступіла абгрунтаваная прапанова аб стварэнні сектара перакладаў на замежныя мовы, які ўвайшоў бы ў склад рэдакцыі перакладаў, якая існуе ў выдавецтве. На жаль, сектар гэты яшчэ не дзейнічае. Між тым, двухгадовая пракгыка паказала відочнае: работа на ўзроўні самадзейнасці, без элементарных арганізацыйных пачаткаў, не можа прывесці да патрэбных вынікаў.
Возьмем хаця б такі аспект. Кнігі на замежных мовах у нашым выдавецтве выходзяць па-за планам: указваецца толькі год, на які мяркуецца выпуск. Аднак работа выдавецтва і паліграфкамбіната накіравана менавіта на выкананне вытворчага плана, таму падобныя кнігі для іх – непатрэбны цяжар. Кнігі гэтыя пакуль як бы па-за законам, самі супрацоўнікі выдавецтва празвалі іх беспрытульнымі. Да нядаўняга часу бытавала думка, што выданне кніг на замежных мовах зацягваецца перш за ўсё ў сувязі з тэхнічнымі цяжкасцямі паліграфкамбіната. Сёння мы можам сказаць, што гэта перавялічаныя цяжкасці. Вось прыклад: кніга Аркадзя Куляшова «Мая Бесядзь» на іспанскай мове пасля доўгага і фактычна беспрычыннага замаражвання набрана, звярстана, падрыхтавана і падпісана ў друк за тры тыдні! Паспяховае рашэнне задач па выданнні беларускай літаратуры на замежных мовах мае на мэце ўнесці элемент зацікаўленасці як для выдавецтва, так і для паліграфкамбіната. Калі ў рашэннях Дзяржкамвыда аб выданні гэтых кніг указваўся б больш канкрэтны тэрмін выканання (не на цэлы год, а пэўны квартал года) і пры выпуску гэтых кніг у кантрольны тэрмін дазвалялася б уключаць іх у справаздачу, як планавыя, тады б узнікла бясспрэчная зацікаўленасць. У кожным разе зразумела, што ад вырашэння ўпомненых арганізацыйных пытанняў залежыць поспех надзвычай важнай справы.
Пасля пастановы ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы» ў выдавецтвах палепшылася выданне кніг нашых крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Тут можна было б прыгадаць нямала іх, выдадзеных як у выдавецтве «Мастацкая літаратура», так і ў выдавецтвах «Народная асвета», «Навука і тэхніка». Але мы яшчэ і сёння не можам пахваліцца грунтоўнымі даследаваннямі па такой асноўнай тэарэтычнай праблеме літаратуры, як праблема народнасці і партыйнасці, пакуль што не да канца раскрыта своеасаблівасць сённяшняга этапа ў развіцці сацыялістычнага рэалізму.
Георгій Маркаў, першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, у газеце «Правда» сёлета пісаў: «Перш за ўсё нам неабходна раскрыць заканамернасці мастацкага працэсу. На якіх кірунках, у сутыкненні якіх тэндэнцый развіваецца сучасная савецкая літаратура? Наколькі ўважліва яна да сацыяльных змен, што адбываюцца ў жыцці? У чым асаблівасці эстэтычных пошукаў у адлюстраванні сучаснасці?».
Патрабуе ўдакладнення сёння і вось гэты бок, які аднолькава датычыць як выдавецтваў, што выпускаюць кнігі па крытыцы і літаратуразнаўству, так і саміх крытыкаў, у прыватнасці секцыі крытыкі і Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР: мала выдаецца прац, за выключэннем, можа, кніг А. Адамовіча і В. Каваленкі, дзе б суадносілася беларуская літаратура з дасягненнямі літаратур братніх народаў СССР і з некаторымі літаратурамі замежнымі. Калі чытаеш асобныя кнігі па крытыцы, то ствараецца ўражанне, што наша літаратура нібыта займае нейкае рэгіянальнае становішча.
Мусіць, выдавецтвам, і ў першую чаргу выдавецтвам «Мастацкая літаратура» і «Навука і тэхніка», варта было б ужыць практыку заказаў, каб прыспешыць з’яўленне абагульняючых кніг, што будуць прысвечаны партыйнасці і народнасці, пытанням сацыялістычнага рэалізму і гэтак далей. I ўжо, само сабой зразумела, што арганізаванага пачатку чакае справа з выданнем крытычных манаграфій альбо творчых партрэтаў аб шмат якіх нашых пісьменніках. Некалі апраўдалі сябе серыі «Бібліятэка беларускай прозы», «Бібліятэка беларускай паэзіі», «Беларускі раман», дык ці нельга цяпер заснаваць новую серыю, накшталт той, якая выходзіць у Маскве па творчасці рускіх савецкіх пісьменнікаў. Сапраўды, хіба можна лічыць нармальным становішча ў літаратуры, якая вывучаецца ў школе, калі не толькі грунтоўных манаграфій пра многіх і многіх выдатных паэтаў, празаікаў, драматургаў няма, але адсутнічаюць нават звычайныя творчыя партрэты, выдадзеныя для масавага чытача?!
Канечне, тут можна было гаварыць і пра тыя поспехі, што ёсць у справе выдання мастацкай літаратуры ў Беларусі. Але поспехі усім відны. Нас жа турбавала звярнуць увагу нашай грамадскасці на тыя праблемы, якія належыць вырашыць. Некаторыя прапановы выстаўлены тут проста на папярэдняе абмеркаванне.
Хочацца сказаць таксама колькі слоў пра выданне мастацкіх нарысаў і пісьменніцкай публіцыстыкі.
Бадай, варта было б сканцэнтраваць выданне твораў гэтага «гарачага» жанру ў адным месцы, пры адным выдавецтве, стварыўшы спецыяльную рэдакцыю.
Тое, што выпускаецца выдавецтвамі «Беларусь», «Ураджай», «Народная асвета» і іншымі з удзелам пісьменнікаў, не заўсёды належнай якасці. Трэба дбаць пра агульны ўзровень мастацкай публіцыстыкі, а не толькі выконваць з дапамогай пісьменнікаў аператыўныя задачы па майстраванню тэматычных зборнікаў і розных серыйных выданняў.
Калі б была створана спецыяльная рэдакцыя пры пэўным выдавецтве – ці то выбар ляжа на выдавецтва «Мастацкая літаратура», ці то на выдавецтва «Беларусь», напрыклад, то можна будзе чакаць, што перш за ўсё з’явяцца тэматычныя планы, узгодненыя з творчымі секцыямі Саюза пісьменнікаў – такія планы тэматычных выданняў, якія складаюцца з улікам творчай скіраванасці аўтараў. Спсцыяльная рэдакцыя павінна мець пэўныя сродкі для авансавання дагавораў, бо без дагавораў, без папярэдніх матэрыяльных затрат пад гэтыя дагаворы нельга чакаць вялікага плёну, таксама як нельга чакаць вялікай карысці ад усёй нашай публіцыстыкі, ад гарачага, надзённага жанру, калі мы яе будзем выдаваць са спазненнем, расцягваючы і плануючы на гады.
На такі роздум наводзіць блізкае знаёмства з сённяшнім становішчам у справе выдання мастацкай літаратуры ў нашай рэспубліцы.
Мінулы год быў завяршальны ў дзявятай пяцігодцы. Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя вынікі гэтай пяцігодкі канчаткова падвёў XXV з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Пісьменнікі Беларусі, рыхтуючыся да сваіх з’ездаў, рэспубліканскага і ўсесаюзнага, актыўна вялі ў сваёй арганізацыі на творчых секцыях абмеркаванне асноўных напрамкаў развіцця літаратуры на наступную пяцігодку, якую называюць пяцігодкай міру і стварэння, пяцігодкай якасці, пяцігодкай далейшага росту культуры і народнага дабрабыту.
Для беларускай літаратуры дзявятая пяцігодка стала гадамі яе далейшага ідэйнага і творчага росту, далейшага мастацкага асваення новых пластоў народнага жыцця.
З’езд пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, які адбыўся ў канцы мінулага года, падвёў вынік важнаму перыяду ў развіцці савецкай літаратуры. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх братніх літаратур нашай краіны – адны ў якасці дэлегатаў, другія ў якасці гасцей. Але мы, госці, не адчувалі на з’ездзе сябе толькі ў гэтай ролі. У нас аднолькавыя мэты і імкненні.
У справаздачным дакладзе і ў выступленнях былі прааналізаваны поспехі і дасягненні літаратуры Расійскай Федэрацыі на сучасным этапе. I мы, прадстаўнікі братніх літаратур, падзялілі і гордасць нашых братоў па пяру за свае поспехі і адчуванне творчай незадоволенасці. У пісьменніцкай справе апошняе заўсёды не такое ўжо беспадстаўнае пачуццё. Таму што яно, і толькі яно, – зарука далейшых поспехаў. Гэта ж праўда, што высокае майстэрства – ідэйнае і духоўнае багацце літаратуры.
З’езд – не толькі падвядзенне вынікаў, але ў пэўным сэнсе і школа. Таму натуральна, што не адзін раз у час работы з’езда даводзілася параўноўваць дасягненні братніх літаратур з дасягненнямі нашай беларускай.
Майстэрства – гэта тая рухомая катэгорыя ў мастацтве, якая наўрад ці мае ўгары сабе межы, таму яна абавязкова для ўсіх. Тым часам нельга ў нашай справе рабіць выгляд, што ніжняй мяжы ў майстэрстве не існуе. I на яе, на гэтую мяжу, нельга не звяртаць увагі нам, прынамсі, ужо таму, што майстэрства не толькі фармальная рэч, але і ідэйная. Літаратура не павінна ўпадабняцца вядомаму ўсім нам каралю з андэрсэнаўскай казкі, які гуляе па горадзе голы, усе ж гараджане бачаць гэта і робяць выгляд, што на іхнім каралі самае прыгожае адзенне…
Нельга стаць сапраўдным мастаком без высокага майстэрства, таксама як нельга стаць ім і без багатай духоўнай культуры. Менавіта без духоўнай культуры, пад якой разумеецца культура думкі і культура пачуцця, менавіта без высокага майстэрства, над якім у першую чаргу разумеецца майстэрства вобраза, майстэрства слова.
Гаворачы пра культуру і майстэрства, трэба мець на ўвазе, што абедзве гэтыя якасці застануцца бясплодныя, калі яны не звязаны глыбока і непадзельна з жыццёвымі поглядамі пісьменніка, з яго грамадскім жыццём.
Духоўная культура пісьменніка – гэта не проста інтэлектуалізм. Дарэчы, нашы крытыкі вельмі часта, гаворачы пра «высокую культуру» таго ці іншага пісьменніка, маюць на ўвазе інтэлектуалізм. Тым часам духоўная культура здольна апладняць творчасць толькі тады, калі яна не проста набытая сума ведаў, але калі яна ўвасоблена ў саміх жыццёвых паводзінах пісьменніка.
Жывая практыка сённяшняй нашай мастацкай літаратуры сведчыць, што, нягледзячы на пэўныя выдаткі, яна рухаецца наперад, ідзе да сваіх новых вышыняў; проста яна не можа не рухацца, таксама як і не можа не помніць сваёй заўсёднай сутнасці; яна не можа не помніць, што яна – дзейнасць духоўная; замяніць гэтую духоўнасць не могуць разважанні ні аб «голай маралі», ні аб «інтэлектуалізме», ні аб «голай праўдзе» і гэтак далей.
У нас вялікія дасягненні ў літаратуры аб Айчыннай вайне.
Аднак кожнае новае пакаленне, як адзначыў Леанід Ільіч Брэжнеў, вырашае новыя гістарычныя задачы і знаходзіць для гэтага адпаведныя метады, свой стыль барацьбы і жыцця, як ніхто іншы выпрацаваць за яго не можа.
Натуральна, з такой жа мастацкам сілай, з такой эмацыянальнай выразнасцю, як адлюстраваны подзвіг народа ў гэтай вайне, сучасная літаратура абавязана даць адказ на пытанне – у чым сутнасць грамадзянскіх, камуністычных паводзін чалавека у мірным, працоўным жыцці, бо штодзённая звычайная праца і складае сутнасць нашай рэчаіснасці, менавіта працай ствараецца камуністычнае грамадства.
Цяпер многа спрачаюцца аб героі нашай літаратуры, падкрэсліваючы такія яго якасці, як высокая тэхнічная, гаспадарчая кампетэнтнасць, дзелавітасць. Беларуская літаратура таксама не застаецца у баку ад гэтых спрэчак. Аднак прызнанне пэўных дасягненняў ні ў якой ступені не раўназначна некрытычнаму погляду. Глыбейшага адлюстравання, напрыклад, патрабуе маральна-этычны і эстэтычны змест камуністычнага ідэалу ва ўмовах сталага сацыялістычнага грамадства і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
У адным са сваіх выступленняў тав. П.М. Машэраў гаварыў: «У літаратуру і мастацтва «просіцца» новы герой – чалавек эпохі сталага сацыялізму і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, з уласцівымі яму выдатнымі рысамі і глыбокім пранікненнем у складаны свет грамадскага быцця. Цяперашмі час усё вышэй узнімае ў цане якасць маральнай сталасці, дзелавітасці, высокага прафесіяналізму, дзяржаўнага мыслення мастака, а галоўнае, патрабуе ад яго новага ўзроўню ведаў і культуры, здольнасць з большай ідэйна-эстэтычнай сілай абагульнення раскрываць глыбіню і шматграннасць духоўнага свету сучасніка».
У сувязі з гэтым хацелася б спыніць увагу яшчэ вось на чым: у сённяшніх нашых літаратурных спрэчках аб новым героі, аб здабытках і накладных выдатках навукова-тэхнічнай рэвалюцыі нельга забываць аб адным, таксама вельмі важным кампаненце, што складае сумарную майстэрства ў літаратуры, яе выяўленчыя сродкі, – гэта пра так званую этнаграфічнасць; якраз пра тую нацыянальную этнаграфічнасць, якая прасцей завецца народным побытам у шырокім сэнсе гэтага слова; побытам учарашняга і сенняшняга нашага рабочага і селяніна, побытам учарашняга і сённяшняга нашага інтэлігента; бо без яе, без гэтай этнаграфічнасці, праз шмат гадоў, якія адыйдуць і прыйдуць нанава, не ўбачыш самога народа. Адзін раз, пасля Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, яна ўжо была страчана. З ёй у прозе была страчана не толькі дакладная і сакавітая мова, багатая народная вобразнасць, але і шчырасць, страснасць і сапраўдная адухоўленасць. Шчасце наша, што гэта цягнулася нядоўга.
Некалі нас займала пытанне пакаленняў у літаратуры. Часам даходзіла ажно да непрыязнасці з боку старэйшых пісьменнікаў да малодшых, а таксама маладзейшых да старэйшых. Тады чамусьці гэта недарэчна называлі спрэчкай паміж «бацькамі і дзецьмі». Але вось неяк сама яна аціхла, можа нават таму, што тое пакаленне, якое раптам занепакоіла гэтак, спраўдзіла неўзабаве і свае абяцанні, якія часам здаваліся сяму-таму прэтэнцыёзнымі, нават раздражнялі, выклікаючы адваротную рэакцыю і спадзяванні тых, хто па-сапраўднаму быў заклапочаны лёсам літаратуры, таму гатовы быў вялікадушна дараваць бурапену.
Між тым, добры вынік той, ужо будзем лічыць даўняй, спрэчкі яшчэ раз пацвердзіў, што кожнае пакаленне павінна адрознівацца ад папярэдняга.
Думаецца, што зусім недарэмна павялічваецца наш клопат пра тых, каго называюць маладымі.
Секцыі прозы, паэзіі і крытыкі ўжо ў апошні час наладзілі ў Саюзе пісьменікаў абмеркаванні – «Проза маладых, майстэрства, тэндэцыі» і «Паэт, пакаленне, час». Летась, у снежні збіраўся семінар у Каралішчавічах тых, хто піша для дзяцей і юнацтва.
Шмат месца маладым – і празаікам, і паэтам – было адведзена на нядаўнім пісьменніцкім пленуме. Нельга не пагадзіцца было з тымі таварышамі, якія адзначалі, што маладыя «не прынеслі яшчэ ўласнага вымпелу на нашу літаратурную планету».
Многа не толькі добрага можна сказаць пра літаратуру 60-х гадоў, калі цяперашнія саракагадовыя былі маладымі пісьменнікамі. Яна, наша тая літаратура, з асаблівай, упартай і нейкай цяжкай сілай гаварыла пра самае глыбокае ў чалавеку. Якраз вось гэта – адкрываць самае глыбокае ў чалавеку – і склала галоўны пафас часу, выявіла духоўна-стылявую атмасферу яго. Мусіць, не абавязкова называць творы, што напісаны пісьменнікамі, якіх толькі яшчэ ўчора перасталі называць маладымі. Урэшце, калі гаварыць дакладна, то добрыя творы з’яўляліся ва ўсе дзесяцігоддзі ў нашай літаратуры, іх стваралі аднолькава паспяхова пісьменнікі ўсіх пакаленняў; між тым, адна справа наогул асобныя добрыя творы, зусім другая – сама духоўна-стылявая атмасфера, пафас часу, які адбіўся ў тых творах.
Зварот да глыбінных пластоў чалавечага жыцця, улаўліванне дакладнага рытму імклівых дзён, выразнае разуменне пафасу часу, нарэшце глыбокае майстэрства – вось тыя галоўныя вызначэнні, чым адметная сапраўдная літаратура. Іх, гэтыя вызначэнні, можна паставіць у іншым парадку, але ўсё роўна яны застаюцца галоўнымі.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 2
У Доме творчасці пісьменнікаў імя Якуба Коласа закончыў работу рэспубліканскі семінар маладых літаратараў, якія пішуць для дзяцей і юнацтва. Арганізатары і ўдзельнікі семінара падзяліліся ўражаннямі аб яго рабоце.
Іван Чыгрынаў, намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР:
– Вельмі трапна заўважана: «Пісаць для дзяцей трэба гэтак жа, як і для дарослых. Толькі лепш». Вось аб тым, як пісаць для дзяцей і юнацтва лепш, з большай карысцю для іх выхавання, і вялася змястоўная гаворка на семінары маладых пісьменнікаў. Некаторыя з яго ўдзельнікаў, як Ніна Галіноўская, Міхаіл Гелер, Маіна Бабарыка, ужо маюць па некалькі кніжак, іншыя яшчэ нават не друкаваліся. Гэта было ўлічана, калі прадумваўся план работы семінара.
Васіль Вітка, вядомы беларускі пісьменнік:
– Я зрабіў на семінары сапраўднае адкрыццё. Імя яму – Марыя Папкова. Яна напісала аповесць у нарысах пра людзей Палесся – аповесць свежую, самабытную. Піша Марыя і вершы. Першая яе падборка неяк друкавалася ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». I вось што прыемна – Марыя Папкова не адзінае адкрыццё. Творчасць амаль усіх, хто быў на семінары, абнадзейвае.
Мікола Гамолка, літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР, адзін з кіраўнікоў семінара:
– Мы, арганізатары, пастараліся зрабіць усё, каб семінар праходзіў змястоўна і з карысцю для яго ўдзельнікаў. Праграма семінара была вельмі насычаная. Праходзіла шырокае абмеркаванне твораў маладых дзіцячых пісьменнікаў, а таксама твораў, якія ўжо сталі вядомы шырокаму чытачу. З разборам выступілі нашы вядомыя пісьменнікі Васіль Вітка, Алена Васілевіч, Станіслаў Шушкевіч, Артур Вольскі, Эдзі Агняцвет, Заір Слаўковіч… Усяго перад удзельнікамі семінара выступілі 22 пісьменнікі. Былі прааналізаваны творы Таццяны Гарэлікавай, Марыі Папковай, Валерыя Кастручына, Маіны Бабарыка, Міколы Сіўцова, Барыса Ганкіна і іншых удзельнікаў семінара…
Таццяна Гарэлікава, настаўніца:
– Я прывезла на суд удзельнікаў семінара сваю першую аповесць «Там, дзе лесу шум». Нягледзячы на тое, што маю ўжо пэўны літаратурны вопыт – друкавала апавяданні ў «Маладосці», неўзабаве там выйдзе аповесць, – вельмі хвалявалася. Аналіз маёй аповесці зрабіла Алена Васілевіч.
Кожны дзень работы семінара быў карысны, захапляючы. Мы слухалі лекцыі, выступленні. Размова з вядомымі пісьменнікамі насіла шчыры, сяброўскі характар. Нехта вельмі трапна назваў наш семінар «універсітэтам маладых пісьменнікаў».
Валерый Кастручын, настаўнік:
– Я толькі сёлета закончыў універсітэт і з радасцю прыняў запрашэнне ўдзельнічаць у семінары. Што радавала больш за ўсё? Па-сапраўднаму творчая абстаноўка. Нашы старэйшыя таварышы дэталёва прааналізавалі творчасць кожнага з нас, пазнаёмілі з новымі сучаснымі аспектамі дзіцячай літаратуры. Васіль Вітка, Алесь Якімовіч, напрыклад, быццам бы запрасілі нас у свае творчыя лабараторыі… Што можа быць больш карысным?
Любоў Турбіна, кандыдат біялагічных навук:
– Я працую навуковым супрацоўнікам у інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. Вершы пішу даўно і ўсур’ёз стаўлюся да іх. Падрыхтавала першую кніжку.
На семінары ў Каралішчавічах я пачула шмат карысных заўваг у свой адрас, пазнаёмілася з калегамі – маладымі літаратарамі, з іх творчасцю. З вялікай цікавасцю слухала старэйшых таварышаў – нашых вядучых літаратараў.
У рабоце семінара маладых пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей і юнацтва, прынялі ўдзел загадчык сектара літаратуры ЦК КПБ У.В. Гніламёдаў, загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай работы ЦК ЛКСМ Беларусі Уладзімір Ліпскі.
АСНОЎНАЯ задача літаратуры застаецца заўсёды нязменнай. Гэта – ўсё тое ж чалавеказнаўства: увасабляць чалавека з яго думкамі і імкненнямі, накіраванымі на ўсталяванне новага, перадавога ў барацьбе са старым, аджываючым.
Беларуская літаратура, уса яе жанры развіваюцца ў рэчышчы агульнай савецкай літаратуры. Існуе пэўная пераклічка матываў, праблем, самога падыходу да жыццёвага матэрыялу. Гаворачы старой метафарай, яна, наша сучасная літаратура, як бы падымаецца па рацэ часу – ад сучаснага жыцця, вясковага і гарадскога, шлях яе вядзе да бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у эпоху калектывізацыі, індустрыялізацыі, у рэвалюцыю і г. д.
Цікавасць да твораў пра мінулае ў нашы дні не змяншаецца. Мы ўсё глыбей, з большым разуменнем пазнаём дыялектычную сувязь часоў.
Для сучаснай беларускай літаратуры стала асабліва характэрным уключэнне ў духоўны свет асобы вялікага маральнага і сацыяльнага зместу эпохі. Гісторыя ўвайшла ў асабістае жыццё героя, пашырыла ўнутраную маштабнасць мастацкіх вобразаў, характараў, узмацніла іх эпічнае і філасофскае значэнне.
З раманам «На парозе будучыні», які ахоплівае найбольш бурныя і пераломныя гады ў жыцці беларускага народа, выступіў некалі Мікола Лобан. Пісьменнік аднавіў падзеі, якія адбываліся паміж дзвюма рэвалюцыямі і станаўленнем савецкай улады. Галоўныя героі рамана затым перайшлі ў другі буйны твор пісьменніка, у раман «Гарадок Устронь», тут дзейнічаюць яны ўжо ў новай, сацыялістычнай рэчаіснасці.
Звяртаючыся да мінулага, да розных яго перыядаў, сучасная беларуская літаратура ў каторы раз ужо імкнецца прааналізаваць сталасць светапогляду свайго народа, ідэйна-маральную і духоўную сілу яго.
Задуму раманаў «Палескай хронікі», удастоенай ў 1972 годзе Ленінскай прэміі, Іван Мележ выношваў даўно. «Жаданне напісаць кнігу аб Палессі, аб маёй роднай зямлі, – гаворыць I. Мележ, – з’явілася ў мяне яшчэ ў пачатку работы над «Мінскім напрамкам»… Задуманая спачатку як невялікая аповесць аб меліяратарах пасляваенных гадоў, аб пераробцы прыроды Палесся, кніга гэта ў маім уяўленні ўсё больш пашыралася, ускладнялася, ўцягвала ў сябе ўсё новыя лёсы і праблемы, аб якіх спачатку я і не думаў. Я спрабаваў весці апавяданне з перадваеннага часу, але ўрэшце-рэшт быў вымушаны адмовіцца і ад гэтай задумы і пайсці далей, да вытокаў жыцця, аб якім хацелася расказаць. Так, нарэшце, вызначыўся характар рамана «Людзі на балоце», яго змест, яго сэнс».
За першым раманам аб людзях Палесся ў хуткім часе з’явіўся другі – «Подых навальніцы».
Тэма Палесся ў беларускай літаратуры, бадай, заўсёды жыла як тэма народная. Яшчэ герой трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» Андрэй Лабановіч у дарэвалюцыйны час адкрываў для сябе «ўсё новыя і новыя карціны гэтага зачараванага краю». Многа расказаў аб гэтай бяздольнай калісьці зямлі Янка Купала.
Ствараючы другі раман «Палескай хронікі», I. Мележ адчуў неабходнасць звязаць унутраныя абставіны жыцця куранёўцаў з жыццём усёй краіны, паказаць гістарычныя падзеі, якія вызначаюць агульныя працэсы грамадскага і гаспадарчага жыцця.
Аналіз твораў, якія звязаны з гістарычнай тэматыкай, адначасова сведчыць аб адной даволі цікавай асаблівасці сучаснай беларускай літаратуры, якая ўжо становіцца нават заканамернасцю. Аказваецца, чым больш праблемы сучаснасці хвалююць пісьменніка, тым больш у яго творах на гістарычную тэму – гэта і ў прозе, і ў паээіі, і ў драматургіі – праблемнасці, грамадзянскай страснасці і, натуральна, праўды.
Літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне – таксама не выключэнне ў гэтых адносінах.
У Беларусі аб мінулай вайне па-ранейшаму пішуць вельмі многа. Яно і зразумела. Па нашай зямлі, з канца ў канец яе, прайшла жорсткая разбуральная сіла. Кожны чацвёрты ў рэспубліцы загінуў. Яшчэ і цяпер вайна вострым болем адгукаецца ў сэрцах многіх людзей… Рэквіемам аб кожным чацвёртым адзываюцца званы Хатыні.
Аднак якім бы трагічным ні быў той час, а ўспамінаем мы аб ім не толькі як аб гадах вялікага спусташэння. У час Вялікай Айчыннай вайны ў нашым народзе невымерна вырасла грамадзянскасць, адбыўся нібыта ўзлёт яе, як ніколі раней узмацнілася пачуццё калектывізму, пачуццё дружбы паміж народамі нашай краіны; з асаблівай паўнатою праявіліся і іншыя якасці, што разам складаюць такое паняцце, як маральны воблік савецкага чалавека.
У нас, пэўна, не знойдзеш пісьменніка, які б так ці інакш не распрацоўваў у сваіх творах тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Кажуць, вайна – гэта раман. Ва ўсякім выпадку, калі параўнанне і не зусім правільнае, то ўжо вайна і раман – паняцці, якія даволі трывала звязаны паміж сабою. У шматнацыянальнай савецкай літаратуры даўно вядомы такія раманы беларускіх пісьменнікаў аб подзвігу абаронцаў Радзімы, як «Векапомныя дні» М. Лынькова, «Глыбокая плынь» I. Шамякіна, «Мінскі напрамак» I. Мележа, «Згуртаванасць» М. Ткачова, «Расстаёмся ненадоўга» А. Кулакоўскага, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля. У апошні час паявіліся значныя раманы, аповесці і апавяданні аб мінулай вайне А. Асіпенкі, I. Новікава, А. Адамовіча, П. Кавалёва, У. Караткевіча, В. Адамчыка, I. Пташнікава, М. Стральцова, Б. Сачанкі, А. Кудраўца, А. Савіцкага, У. Дамашэвіча, В. Хомчанкі, Г. Шыловіча, I. Сяркова, М. Гамолкі, В. Казько, М. Кругавых.
Вопыт мінулай вайны – не толькі перажыты вопыт. Гэта і навука на будучае. Не выпадкова, што літаратура, якая прысвечана вайне, стала ў нас не проста тэмай, спрыяльнай для мастацкага асэнсавання, Як ужо не раз гаварылася ў крытыцы, яна дазваляе пісьменніку вырашаць у сваіх творах і сучасныя праблемы – ідэйныя і эстэтычныя.
Крытэрыем ідэйна-мастацкага значэння твораў аб вайне стала праўда.
Сярод пісьменнікаў, якія з поспехам цяпер пішуць аб Вялікай Айчыннай вайне, віднае месца займае Васіль Быкаў.
Быкаў працуе ў рэчышчы адной з самых жыватворных традыцый нашай прозы. Не выпадкова таму ўжо даўно сталі здабыткам савецкай літаратуры яго аповесці «Жураўліны крык», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пастка», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання» (дзве апошнія ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР).
Скончыў работу над сваімі раманамі аб вайне Іван Навуменка: выйшла з друку апошняя кніга трылогіі – «Сорак трэці».
І. Навуменка пачаў трылогію з «уваходжання» ў вайну савецкай моладзі, якая яшчэ зусім нядаўна сядзела за школьнымі партамі. Але, думаецца, зусім не выпадкова ім выпісаны таксама вобразы прадстаўнікоў старэйшага пакалення. У «Сасне пры дарозе» ўжо выразна адчувалася імкненне пісьменніка адлюстраваць цэласную карціну жыцця і барацьбы савецкіх людзей ва ўмовах фашысцкай акупацыі. Аднак найбольш гэта выявілася ў рамане «Вецер у соснах», дзе пісьменнік значна пашырыў гарызонты дзеяння.
Шмат месца мінулай вайне на старонках сваіх твораў аддае народны пісьменнік рэспублікі Іван Шамякін. Аднак, называючы I. Шамякіна ў сувязі з ваеннай тэмай, можна адчуць таксама і вузкасць самога вызначэння – ваенная тэма. Аповесць «Помста», раман «Глыбокая плынь», пенталогія «Трывожнае шчасце» сапраўды цалкам прысвечаны адлюстраванню Вялікай Айчыннай вайны. Разам з тым, I. Шамякін звяртаецца да гэтай тэмы і ў тых творах, якія напісаны аб стваральнай працы ў пасляваенныя гады. Гэта датычыцца ўсіх яго раманаў, асабліва апошніх – «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды». Жыццё герояў гэтых раманаў вельмі часта вымяраецца і правяраецца агнявымі гадамі, якія давялося пражыць у барацьбе, нярэдка сённяшняя вартасць людзей ацэньваецца тым, што і як яны рабілі ў час барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Між тым, кожнае новае пакаленне, як адзначаў таварыш Л.I. Брэжнеў, вырашае новыя гістарычныя задачы і знаходзіць для гэтага адпаведныя метады, свой стыль барацьбы і жыцця, які ніхто іншы выпрацаваць за яго не можа.
Натуральна, з такой жа сілаю, з такой выразнасцю, як адлюстроўваецца подзвіг народа ў гады вайны, сучасная літаратура абавязана даць адказ на пытанне – у чым сутнасць грамадзянскіх, камуністычных паводзін чалавека ў мірным, працоўным жыцці, бо штодзённая звычайная праца і складае сутнасць нашай рэчаіснасці, іменна працай ствараецца камуністычнае грамадства.
Цяпер многа спрачаюцца аб героі сучаснай літаратуры, падкрэсліваючы такія яго якасці, як высокая тэхнічная, гаспадарчая кампетэнтнасць, дзелавітасць…
Беларуская літаратура, зразумела, таксама не застаецца ў баку ад гэтых спрэчак. У нашай прозе, таксама, як і ў паэзіі, ёсць свае поспехі ў асваенні сучаснай тэмы. Возьмем хоць бы раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды». Аналізуючы гэты твор, Іван Навуменка нядаўна пісаў: «Шамякін у сваім рамане гаворыць аб выдатках НТР, аб тым, што некаторыя яе працэсы, такія, як тэхнізацыя мыслення, пашырэнне рацыяналістычнага погляду на свет, вузкі, абмежаваны практыцызм, здольныя прывесці і да нівеліроўкі асобы, страты ёю творчай арыгінальнасці, непаўторнасці. У рамане недвухсэнсава сцвярджаецца думка, што сацыялізм стварае намнога больш спрыяльныя ўмовы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, чым якая-небудзь іншая грамадская фармацыя, але пісьменнік акцэнтуе ўвагу і на тым, што ўмовы гэтыя трэба рэалізаваць, што на шляху паўсядзённага працэсу, практычнай дзейнасці нямала цяжкасцей, перашкод і што, зрэшты, многае залежыць ад чалавека, ад яго ўмення адстайваць сваю перакананасць, свае грамадзянскія, партыйныя пазіцыі».
Выклікалі таксама цікавасць сваёй надзённасцю і значнасцю праблематыкі раманы «Непрыкаянны маладзік» А. Асіпенкі, «Сотая маладосць» У. Карпава, «Песня Дзвіны» Т. Хадкевіча, «Мсціжы» І. Пташнікава, «Не магу без цябе» Л. Гаўрылкіна, аповесці «Крыло цішыні» Я. Сіпакова, «Ціхае лета» П. Місько, «Спіраль» В. Карамазава, аповесці і апавяданні А. Жука, М. Гіля, Я. Радкевіча, кнігі нарысаў В. Палтаран, I. Дуброўскага, В. Мысліўца.
Паглыбіўся сацыяльны і філасофскі змест нашай паэзіі, узбагаціліся выяўленчыя сродкі яе, яна стала больш уважлівай да жыцця свайго сучасніка, да тых духоўных зрухаў, якія выкліканы навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй. Дастаткова прыгадаць вершы і паэмы П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, К. Кірэенкі, М. Калачынскага, А. Бачылы, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, П. Макаля, А. Лойкі, А. Грачанікава і іншых.
Аднак больш уважліва хацелася б спыніцца на драматургіі.
Не навіна ўжо, што ў апошні час шмат гавораць аб п’есах Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Міколы Матукоўскага. Сапраўды, калі размову весці пра беларускую драматургію, то ў першую чаргу трэба мець на ўвазе няспынны наватарскі пошук аўтараў, што працуюць у гэтым жанры, іх творчы неспакой і грамадзянскую актыўнасць. Творчае імкненне нашых драматургаў цяпер зводзіцца да таго, каб як мага паўней і зусім пераканаўча ўвасобіць мастацкую праўду часу, дыханне жыцця.
Вельмі павучальна вырашаецца канфлікт у п’есе «Брама неўміручасці» старэйшага беларускага драматурга Кандрата Крапівы. П’есу гэту ён назваў фантастычнай камедыяй. Аднак фантастычнае ў ёй толькі тое, што вучоны-герантолаг Дабрыян раптам адкрывае так званы «эліксір» неўміручасці, вакол якога пачынаецца валтузня. У забаўнай камедыі драматург прапанаваў нам даволі сур’ёзна падумаць не столькі пра неўміручасць, колькі пра тое, як трэба жыць.
Андрэй Макаёнак – адзін з тых пісьменнікаў, што па-сапраўднаму разумеюць надзённыя праблемы нашай рэчаіснасці. Дастаткова сказаць, што ўсе яго п’есы маюць пэўную палемічную накіраванасць («Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» і інш.).
Надзённыя маральна-этычныя праблемы распрацоўвае ў п’есах «Амністыя» і «Апошняя інстанцыя» Мікола Матукоўскі…
Узросшы ўзровень літаратуры запатрабаваў і ад крытыкі больш глыбокага асэнсавання ідэйна-мастацкіх здабыткаў ва ўсіх жанрах. З’явіліся працы У. Юрэвіча «Погляд», В. Каваленкі «Прага духоўнасці», У. Гніламёдава «Традыцыі і наватарства», Р. Бярозкіна «Постаці», П. Дзюбайлы «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе», Я. Казекі «Голас часу». У перыядычным друку апублікаваць артыкулы Н. Пашкевіча, Ю. Пшыркова. В. Івашына, Д. Бугаёва, Р. Шкрабы, М. Арочкі, А. Яскевіча, В. Рагойшы, В. Жураўлёва, Я. Лецкі, М. Няхая, дзе канкрэтныя творы разглядаюцца ў адзінстве зместу і формы, робяцца ўдалыя спробы вытлумачэння асноўных тэндэнцый сённяшняга літаратурнага працэсу.
Сучасная беларуская літаратура – проза, паэзія, драматургія, – як можна было заўважыць, вызначаецца не толькі праўдай жыцця, глыбінёю праблем і самабытнасцю характараў, але і разнастайнасцю сваіх жанрава-стылёвых асаблівасцей. Сёння наша літаратура дасягнула ідэйна-мастацкай сталасці. Аднак прызнанне бясспрэчных дасягненняў літаратуры ў розных яе жанрах ні ў якой ступені не раўназначна некрытычнаму погляду на яе. Нашы пісьменнікі разумеюць, што ім у сваёй працы належыць узняцца на новы, больш высокі ўзровень творчай дзейнасці.
Асабліва гэта датычыць адлюстравання тэмы рабочага класа, дзе яшчэ вельмі багата ў нас нявыкарыстаных магчымасцей. Больш глыбокага адлюстравання патрабуе таксама маральна-этычны і эстэтычны змест камуністычнага ідэалу ва ўмовах развітага сацыялістычнага грамадства і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. На XIII пленуме ЦК КПБ тав. П.М. Машэраў гаварыў: «У літаратуру і мастацтва «просіцца» новы герой – чалавек эпохі сталага сацыялізму і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з уласцівымі яму выдатнымі рысамі і глыбокім пранікненнем у складаны свет грамадскага быцця. Цяперашні час усё вышэй узнімае ў цане якасць маральнай сталасці, дзелавітасці, высокага прафесіяналізму, дзяржаўнага мыслення мастака, а галоўнае, патрабуе ад яго новага ўзроўню ведаў культуры, здольнасці з большай ідэйна-эстэтычнай сілай абагульнення раскрываць глыбіню і шматграннасць духоўнага свету сучасніка».
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Мы, савецкія пісьменнікі, не толькі з’яўляемся сведкамі сучаснага жыцця, але і стваральнікамі яго. Таму ўсё, што робіцца ў нашай краіне, датычыць і хвалюе непасрэдна кожнага з нас.
Сапраўды, хіба можна застацца абыякавым да гэтых вось лічбаў, што былі прыведзены на снежаньскай сесіі Вярхоўнага Савета Саюза ССР: «У 1974 годзе прырост выкарыстоўваемага нацыянальнага даходу ў параўнанні з узроўнем мінулага года складзе 5 працэнтаў, а за чатыры гады пяцігодкі ён павялічыцца на 63 мільярды рублёў, або на 23,6 працэнта. Чакаемы аб’ём прамысловай вытворчасці ў гэтым годзе ўзрасце на 8 працэнтаў пры гадавым заданні 6,8 працэнта. Звыш плана будзе рэалізавана прыкладна на 6 мільярдаў рублёў прадукцыі… У выніку самаадданай работы працаўнікоў вёскі ў 1974 годзе, нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор’я, атрыманы валавы ўраджай збожжа ў размеры 195,5 мільёна тон. Гэта другі па велічыні ўраджай збожжавых пасля самага высокага ўраджаю 1973 года».
Цяпер усе мы падводзім рахунак прайшоўшаму году. Такі ўжо ў нас звычай. Вось і я, адказваючы на пытанні карэспандэнта «Голасу Радзімы», таксама прыгадваю сёння, што рабіў у семдзесят чацвёртым, як жыў, дзе бываў.
Праца над раманам, які мае назву «Апраўданне крыві», вымагала зноў удакладніць шмат якія моманты з апісваемых падзей. Давялося ажно колькі разоў наведаць сваю Магілёўшчыну. Як кажуць, пабываць дома. Там, у вёсках па абодва берагі Бесядзі, жылі і дасюль яшчэ жывуць героі задуманага рамана. Твор гэты таксама пра Айчынную вайну. Але я лічу, што напісаць добры твор пра мінулае нельга без ведання таго, як і чым жывуць людзі цяпер.
Сёлета былі сустрэчы з будаўнікамі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, які даў сваю першую прадукцыю. Дарэчы, быў я ў Мазыры і раней, калі завод толькі пачыналі ўзводзіць. Ездзілі мы тады на Палессе цэлай пісьменніцкай брыгадай. Акрамя вершаў, нарысаў, што напісалі мае таварышы, быў створаны тэлевізійны фільм пра будаўніцтва нафтаперапрацоўчага. З няменшым хваляваннем успамінаю я і свае паездкі да хлебаробаў Вілейскага, Лагойскага, Касцюковіцкага раёнаў: сёлета ж у нас на палях вырашчаны і сабраны небывала высокі ўраджай збожжавых.
Апошнім часам у нас вельмі папулярнымі зрабіліся ўсесаюзныя творчыя нарады, дзе адбываецца калектыўнае абмеркаванне літаратурных спраў. Дзе б ні збіраліся яны – у Маскве ці ў Мінску, у Кішынёве ці ў Тбілісі, заўсёды на іх ідзе шчырая гаворка пра ўсю нашу шматнацыянальную літаратуру, праўда мастацтва правяраецца праўдай жыцця.
На адной з такіх парад у гэтым годзе выпала выступаць і мне. Адбывалася яна ў Тбілісі ў красавіку. У Грузіі тады якраз усё было ў ружовай і белай квецені – і дрэвы ў садах, і краскі на схілах гор. Дэвізам нарады сталі ленінскія словы: «Партыя – розум, гонар і сумленне нашай эпохі».
Пасля першага дня нарады пісьменнікі раз’ехаліся па розных кутках Грузіі, каб на месцы, у горадзе металургаў Руставі і на Кутаіскім аўтазаводзе, у цэнтры кахецінскага вінаробства і на будаўніцтве Інгуры ГЭС, пазнаёміцца з тымі, хто з поспехам выконвае планы дзявятай пяцігодкі. Асабіста я папрасіў гаспадароў, грузінскіх пісьменнікаў, каб уключылі мяне ў групу, што ехала ў малады горад Руставі. Галоўны сэнс гэтых паездак быў у тым, каб узбагаціць атмасферу літаратурных спрэчак паветрам жывога жыцця, наблізіць размову аб справах мастацкай літаратуры да рэальных людзей і іх спраў.
Я ўжо нагадаў аб сваёй працы над раманам «Апраўданне крыві». I адразу хачу адказаць на пытанне, якое можа ў некага ўзнікнуць: чаму, калі з дня Перамогі мінула ўжо амаль трыццаць гадоў і ў пару сталасці ўвайшло пакаленне людзей, што наогул не бачыла вайны, ваенная тэма па-ранейшаму шырока распрацоўваецца савецкай літаратурай?
Так, мінулая вайна па-ранейшаму прыцягвае нашу ўсеагульную ўвагу – і чытачоў, і пісьменнікаў. І тых, хто перажыў яе ў сталым узросце, і тых, для каго яна стала першай і галоўнай падзеяй у ягоным жыцці. Кожны прыносіць у гэтую тэму штосьці сваё, ствараючы тым самым агульную карціну мінулай вайны, аб якой, на мой погляд, яшчэ не ўсё сказана.
Я не былы франтавік і не былы партызан. Калі пачалася вайна, мне не споўнілася і сямі гадоў. Але пісьменнікі майго пакалення, пакалення, якое не прымала актыўнага ўдзелу ў вайне, таксама бяруцца пісаць аб Вялікай Айчыннай. Пра гэта хораша сказаў сібірскі празаік Анатоль Прыстаўкін: «У тыя гады мы былі вельмі самастойнымі, мы працавалі ўжо, адказвалі за сябе і за іншых. Вайна падрэзала, скараціла наша дзяцінства… У мяне так і час дзеліцца да вайны, вайна і ўсё астатняе… Вайна ў нас ляжыць глыбока, як іржавая бомба, якая не разарвалася, але ў якой і дагэтуль цэлы дэтанатар».
Вопыт мінулай вайны – не толькі вопыт сам па сабе. Гэта і навука на будучыню. Літаратура пра вайну стала не проста тэмай, якая падуладна мастацкаму асэнсаванню. Яна дае магчымасць пісьменніку вырашаць і сучасныя праблемы – ідэйныя і эстэтычныя.
Сам я працягваю пісаць пра вайну не таму, што адданы гэтай тэме (Я наогул супраць строгага падзелу літаратуры «на тэмы»). Вядома, што пад гітлераўскай акупацыяй у час вайны апынулісяі цэлыя народы нашай краіны. Сутнасць тут урэшце не ў гэтым. Сутнасць у тым, што людзі жылі і моцна змагаліся ва ўмовах самай жорсткай акупацыі, якую толькі ведала калі чалавецтва. Пра гэта я і пішу. Пра гэта і мой новы раман – «Апраўданне крыві».
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Часопісу «Полымя» – 50 год
11 лістапада 1922 года Цэнтральнае Бюро КП(б)Беларусі прыняло пастанову:
«а) выдаваць марксісцкі часопіс на беларускай мове пад кіраўніцтвам аддзела прапаганды і агітацыі ЦБ; б) часопіс выдаваць пад назвай «Полымя»…
А ў снежні таго ж года выйшаў з друку першы нумар літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя». Тады «Полымя» называла сябе часопісам «літаратуры, палітыкі, эканомікі і гісторыі».
З далёкага снежня, як свет пабачыў першы нумар «Полымя», мінула пяцьдзесят гадоў. Цэлая гісторыя. А на паліцы бібліятэк нямоўчнымі сведкамі леглі навечна больш як пяцьсот – рознага памеру, у розных вокладках – кніжак, па якіх можна прасачыць і гісторыю беларускай савецкай літаратуры, а таксама гісторыю сацыялістычнай культуры Беларусі, адчуць подых самой гісторыі, уявіць навочна гарачыя працоўныя будні і ратныя подзвігі беларускага народа. Калі літаратуру лічыць мастацкім летапісам жыцця народа, дык зусім без перабольшання трэба сказаць, што адным з яго старанных летапісцаў было «Полымя».
Як і кожны салідны часопіс, «Полымя» пачыналася з дэкларацыі.
У першым нумары быў змешчаны рэдакцыйны артыкул. Называўся ён «Нашы заданні». Гэта і была дэкларацыя «Полымя».
З асаблівым хваляваннем гартаеш сёння, праз пяцьдзесят гадоў, той першы, пажоўклы ўжо ад часу полымеўскі нумар у небагатай, як папяровай вокладцы, з якога даўно вытхнуўся пах друкарскай фарбы.
Вось вершы Цішкі Гартнага – «Па дарозе да будучыні» і «Сельскі мітынг».
«Плывём к прыгожа-светлай далі» – так назваў свой верш Міхась Чарот.
Паэтычную нізку змясціў у першым нумары «Полымя» ўдзельнік штурму Зімняга Алесь Гурло.
Па адным вершаваным творы надрукавалі тут Андрэй Александровіч і Янка Журба.
Змітрок Бядуля апублікаваў паэму «Адплата пану», якая мела падзагаловак: «З часоў паншчыны».
Проза была прадстаўлена ў нумары апавяданнем Я. Нёманскага «Над Кроманню».
Гэта, здаецца, і ўсё ў нумары з мастацкіх жанраў, з паэзіі і прозы, калі не лічыць яшчэ «нібыта-паэму» Міхайлы Грамыкі.
Багацейшы ад усіх быў грамадскі раздзел у першым нумары. Дастаткова адно пералічыць артыкулы, каб пацвердзіць гэта:
«Заняпад усясветнай гаспадаркі і ўсясветны фашызм», «1 студзеня – рэвалюцыйна-гістарычнае свята Савецкай Беларусі». (Набліжалася пятая гадавіна ўтварэння першай беларускай сацыялістычнай дзяржавы). «Сучасная вялікая рэвалюцыя і нацыянальнае пытанне». I ўжо зусім з нагоды дня быў змешчаны ў часопісе артыкул «Чым выклікаецца эканамічнае аб’яднанне Савецкіх рэспублік».
Абвясціўшы сябе з першага нумара часопісам «беларускай рэвалюцыйна-марксісцкай думкі», «Полымя» засталося верным дэкларацыі на працягу ўсіх сваіх пяцідзесяці творчых гадоў – і тады, калі выходзіла ў свет на 92 старонках, таксама і тады, калі стала выходзіць на 255 старонках, памерам у 22 з большым аркушы. Пра гэта кожнаму красамоўна сведчаць надрукаваныя ў часопісе матэрыялы і іх ідэйная накіраванасць. На старонках «Полымя» знаходзяць марксісцкае асвятленне важныя пытанні эканамічнага і культурнага жыцця. Тут выступаюць вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, буйныя вучоныя-гісторыкі, эканамісты, філосафы. Багата ўвагі аддадзена прапагандзе ленінскага вучэння.
У год смерці Уладзіміра Ільіча Леніна часопіс, напрыклад, змясціў яго кароткую біяграфію, артыкул «Марксізм, Ленін і сучасная культура». Першы раз менавіта на старонках «Полымя» былі надрукаваны пераклады твораў У.I. Леніна на беларускую мову. Так, у дваццатыя гады была апублікавана вядомая ленінская праца «Аб карыкатуры на марксізм і аб «імперыялістычным эканамізме». Тады ж часопіс змясціў артыкул А.Р. Чарвякова «Год без Леніна». На старонках «Полымя» пабачылі свет і першыя мастацкія творы, прысвечаныя правадыру Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прыгадваюцца сёння такія творы, як паэма Змітрака Бядулі «Чырвона-чорная жалоба», паэма Міхася Чарота «Ленін».
Такім чынам, мэты і задачы, якія ставіў перад сабой часопіс, ажыццяўляліся ў штодзённай практыцы.
Часопіс «Полымя» быў народжаны Кастрычнікам. Некалькі гадоў ён выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі».
Але выхад літаратурна-мастацкага часопіса на беларускай мове найперш сведчыў пра тое, што ў рэспубліцы нараджаўся шырокі літаратурны рух. Памножылі сваю творчую працу Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі. Шырокай хваляй, бы ў веснавое паўнаводдзе, улівалася ў беларускую літаратуру маладое папаўненне.
У «Полымі» ў дваццатыя-трыццатыя гады друкавалі свае творы Кузьма Чорны, Міхась Зарэцкі, Уладзімір Хадыка, Змітрок Астапенка, Эдуард Самуйлёнак, Пятро Глебка, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны і многія іншыя беларускія паэты і празаікі.
Праз пераклады на беларускую мову «Полымя» кожны раз знаёміла чытачоў з лепшымі творамі пісьменнікаў братніх народаў, прагрэсіўных пісьменнікаў свету. У ім выступалі А. Барбюс, I. Бехер, В. Васілеўская і іншыя. Калі ў 1928 годзе ў Германіі быў забаронены раман I. Бехера «Адзіная, справядлівая вайна», часопіс наладжвае пераклад гэтага рамана на беларускую мову і першым у Савецкім Саюзе публікуе яго на сваіх старонках.
Як вядома, у гады Айчыннай вайны часопіс «Полымя» не выходзіў. Першыя пасляваенныя нумары беларускі чытач атрымаў у 1945 годзе.
Гаворачы сёння пра «Полымя», нельга не нагадаць, што з яго старонак пайшлі ў свет багата якія раманы і аповесці, паэмы і вершы, апавяданні, п’есы, што сталі пасля здабыткам шматмільённага савецкага, а таксама замежнага чытача. Пасля вайны, напрыклад, у часопісе былі надрукаваны такія раманы, як «На ростанях», «Векапомныя дні», «Згуртаванасць», «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце» і «Снежныя зімы», «Птушкі і гнёзды», «Віленскія камунары»; «Сустрэнемся на барыкадах», «Каласы пад сярпом тваім», «Расстаёмся ненадоўга», «Засценак Малінаўка», «На парозе будучыні», «Нямігі крывавыя берагі», «Непрыкаяны маладзік», аповесць «Трэцяя ракета», «Сотнікаў», «Тартак» і многія іншыя творы.
Рэдакцыйны калектыў ганарыцца, што аўтарамі «Полымя» з’яўляюцца лаўрэаты Ленінскай прэміі Пятрусь Броўка і Іван Мележ, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Іван Шамякін, Янка Брыль, Міхась Лынькоў, Пімен Панчанка, Аляксей Пысін, Нічыпар Пашкевіч, Вера Палтаран, Іван Новікаў.
Мы ўжо адзначалі, што на старонках «Полымя» ў свой час поруч з пісьменнікамі, вучонымі выступалі з публіцыстычнымі артыкуламі выдатныя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы нашай рэспублікі. Гэта такія, як В.Р. Кнорын, А.Р. Чарвякоў. Добрая традыцыя прыйшла адтуль і ў нашы дні. Дастаткова ўспомніць, што толькі за апошнія гады ў часопісе выступілі з артыкуламі С.В. Прытыцкі, Ф.А. Сурганаў. Былі надрукаваны ўспаміны Маршала Савецкага Саюза I.I. Якубоўскага, генерала арміі П.I. Батава, начальніка Беларускага штаба партызанскага руху П.З. Калініна, былога сакратара падпольнага абкома партыі, пазней сташыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР В.I. Казлова, кіраўнікоў партызанскага руху Р.Н. Мачульскага, I.Д. Вятрова, М.М. Джагарава.
Чытач з цікавасцю знаёміўся на старонках «Полымя» з мастацкімі нарысамі пра сённяшні дзень рэспублікі, пра яе рабочы клас, калгаснае сялянства – Ігната Дуброўскага, Янкі Сіпакова, Валянціна Мысліўца, Васіля Якавенкі.
«Полымю» – пяцьдзесят гадоў!.. Юбілей гэты – падзея ў культурным жыцці краіны. Ён сведчыць аб сапраўдным росквіце нашай культуры, нашай літаратуры.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Калісьці яны гарнуліся да тапарышча скрываўленай сякеры, выслужваліся перад «арыйскімі» забойцамі. А цяпер гэтыя адшчапенцы, здраднікі, гітлераўскія злачынцы просяцца ў сябры да беларускага народа, хочуць прымазацца да яго культуры… Дарэмна! Кульгавы воўк за лісу не стане.
Сёння мы змяшчаем водпаведзь групы маладых беларускіх літаратараў на «галасы з таго свету».
Для нас, маладых беларускіх пісьменнікаў, няма нічога больш дарагога, чым маці Беларусь, зямля нашых продкаў, край славуты і чароўны. Тут мы нарадзіліся, тут сэрцам сваім слухалі матчыны песні, тут выйшлі на прасторы жыцця, тут пішам свае кнігі і гадуем дзяцей. Кожнай хвілінай жыцця, кожнай крывінкай звязаны мы з зямлёй гэтай і добра ведаем яе гісторыю, яе радасці і нягоды, з гонарам называем сябе беларусамі.
Недзе ж на Захадзе – хто за акіянам, а хто бліжэй – жыве кучка адшчапенцаў, якія таксама называюць сябе беларусамі. Выкінутыя самой гісторыяй з зямлі, дзе нарадзіліся, асуджаныя самім народам за справы брудныя і крывавыя, яны выдаюць сябе за змагароў, «ваююць» за нейкі новы лёс для Беларусі, як быццам беларусы не абралі сабе дарогу, як быццам Вашынгтон ці Лондан вырашаюць наш сённяшні і заўтрашні дзень. Колькі часу яны не хочуць змірыцца з тым, што не можа быць і няма ніякай іншай Беларусі, акрамя Беларусі Савецкай, што не патрэбен беларускаму народу ніякі іншы лад, акрамя Савецкага ладу. Смешна слухаць плявузганне аб нібыта заняволенай Беларусі, аб шчасці, якое прынясуць нам з Захаду былыя паплечнікі гітлераўскіх галаварэзаў, адданыя служкі доларавага мяшка. Выбачайце, панове, мы таго заходняга шчасця паспыталі даволі, мы таго «новага парадку» і цяпер забыць не можам. Не высахлі яшчэ ў нашых матак слёзы, не зажылі ў нашых бацькоў раны…
Апошні час друк і радыё беларускіх буржуазных нацыяналістаў праяўляе даволі вялікую ўвагу да творчасці літаратурнай моладзі, да нашай творчасці. Цытуюцца нашы вершы і апавяданні, каменціруюцца нашы выступленні, даюцца рэцэпты на будучае. I ўсё гэта дзеля таго, каб даказаць, што нібыта «маладыя пісьменнікі… адхіліліся ад партыйнай лініі», што, маўляў, «сучасная моладзь імкнецца выйсці на шлях праўды, свабоднага слова…».
Бедныя «спадары», мы разумеем, як вам цяжка там! Мы нават здзіўляемся вашай вынаходлівасці –так вы налаўчыліся перакручваць факты, скажаць цытаты, выдаваць чорнае за белае і наадварот. Ды наўрад ці знаходзяцца людзі, якія вераць вам, якія ўсур’ёз прымаюць вашы «адкрыцці», бо кожны добра ведае, што вы даўно прадалі зямлю, у любві да якой цяпер клянецеся.
Вы спрабуеце нас вучыць, панове, спрабуеце заігрываць з намі, прыкідваецеся добразычліўцамі. Вам вельмі хацелася б, каб мы хоць разок, хоць ледзь-ледзь падзьмулі ў вашу дудку. Але ж ведайце – гэтага не будзе! Бацькі нашы, якія прайшлі дарогамі вайны, на грудзях якіх ордэны і медалі, навучылі нас разбірацца, дзе сябры, а дзе ворагі. I самі мы ўжо добра ведаем, дзеля чаго жывём на зямлі. I недахопы нашы, і нягоды нашы мы бачым і ведаем лепш, чым вы, і справімся мы з імі як-небудзь без вашай дапамогі.
Вы кажаце, што многія з нас нібыта «адхіліліся ад партыйнай лініі». Святая прастата! Лінія партыі, ачышчаная ад скажэнняў культу асобы, ад валюнтарызму і кан’юнктуршчыны, – наша лінія. Тым часам вам карысна было б ведаць і тое, што многія з беларускіх маладых пісьменнікаў з гонарам носяць партыйныя білеты.
Вашы спадзяванні на ідэалагічныя дыверсіі дарэмныя. Іх ніколі не будзе!
I яшчэ адно. Той-сёй з так званых эмігрантаў спрабуе свае сілы ў літаратурнай крытыцы, з разумным выглядам разважае аб мастацкіх якасцях нашых твораў. Асабліва актыўнічае, кажуць, Станіслаў Станкевіч, былы фашысцкі бургамістр Барысава. Дык яму мы хацелі б напомніць словы выдатнага ўкраінскага пісьменніка Астапа Вішні: «Уваходзячы ў літаратуру, выцірайце ногі». Вам жа, спадар Станкевіч, трэба добра выцерці рукі, бо яны ў крыві нявінных нашых землякоў, якіх вы сотнямі падстаўлялі пад кулі фашыстаў. I не толькі вам. Гэта датычыць таксама Р. Казака (Крушыны-Рамановіча), Ю. Віцьбіча (Стукаліча), Аляксандра Качана (Акулы-Козыра) і іншых. Не вам і не вашым хаўруснікам гаварыць пра літаратуру, якая сцвярджае вялікія ідэі сапраўднай чалавечнасці, не вам гаварыць пра волю і справядлівасць! Прадаўшыся адзін раз, цяжка, відаць, утрымацца, каб не прадацца і другі. Прадаўшыся фашыстам, вам лёгка было старгавацца з гаспадаром доларавага мяшка. I вы служыце амерыканскаму імперыялізму верна, вы са скуры вылузваецеся, каб мець сваіх трыццаць срэбранікаў. Што ж, кожнаму сваё.
Але мы ніколі не блыталі вас са шматлікімі эмігрантамі, нашымі землякамі, сумленнымі людзьмі, якія па волі лёсу, па розных акалічнасцях апынуліся за мяжой. Не хавайцеся за іх спіны!
I не прымешвайце да сваіх брудных спраў Беларусь – святую зямлю. Не называйцеся беларусамі – вы гэтага не заслужылі. Не спадзявайцеся на наша разуменне ці падтрымку – нам з вамі не па дарозе. Мы не ведаем ніякай іншай улады, акрамя савецкай. Ёй мы будзем служыць і жыццём сваім, і сваім беларускім словам – у імя шчасця нашай маці Беларусі, якая квітнее ў дружнай сям’і сваіх шматлікіх сясцёр, у адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве.
Рыгор БАРАДУЛІН, Генадзь БУРАЎКІН,
Васіль БЫКАЎ, Анатоль ВЯРЦІНСКІ,
Ніл ГІЛЕВІЧ, Іван ПТАШНІКАЎ,
Барыс САЧАНКА, Іван ЧЫГРЫНАЎ.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
Бываюць кнігі, значэнне якіх разумееш адразу. Іх нават і чытаеш па-асабліваму: забываеш, як яны напісаны, галоўнае – пра што. Мусіць, шмат хто адчуваў гэта, калі чытаў кнігі Сяргея Смірнова.
Кожны разумее, што каб не з’явіліся цяпер гэтыя кнігі, то яшчэ доўга не ведалі б мы пра шмат якія слаўныя старонкі Айчыннай вайны і пра яе герояў. Больш таго, мы наогул маглі б пра сёе-тое не ведаць ніколі. Грамадская важкасць кніг Сяргея Смірнова сёння ўжо не выклікае сумнення. Праца яго адзначана Ленінскай прэміяй.
Але я пачаў гаворку пра Смірнова маючы на ўвазе іншага пісьменніка. Я хачу гаварыць пра Івана Новікава.
Дакументальная аповесць Івана Новікава «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» вылучана на атрыманне літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа. Асабіста я галасую за гэтую аповесць, як кажуць, абедзвюма рукамі. Кніга Івана Новікава варта прэміі.
Як пісьменнік, Іван Новікаў стаў вядомы нам сваёй першай кнігай – «Руіны страляюць ва ўпор». «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» – яго другая кніга. Непасрэдна яна не з’яўляецца працягам «Руінаў…». Але пісьменнік і ў ёй застаўся верны сваёй ранейшай тэме. Ён і тут паказвае веліч савецкага чалавека ў Айчыннай вайне.
Пра аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» ўжо шмат пісалі ў нашым друку. Сёння мне хацелася б спыніцца якраз на той вось «смірноўскай» якасці аповесці «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», якая асабліва дарагая чытачу і якая прымушае з даверам і павагай глядзець на Івана Новікава, як пісьменніка і чалавека. Не сакрэт, што ў наш час быць добрым пісьменнікам-дакументалістам іншы раз нават цяжэй, чым быць аўтарам аповесці ці рамана, якія мы прывыклі называць «мастацкімі». (Але ж дакументальная аповесць Івана Новікава таксама мастацкая.
Герояў другой кнігі Івана Новікава я добра памятаю амаль усіх і нават тых, што жылі на старонках нядоўга. Ды і як забудзеш пра іх, калі таго-сяго сустракаеш на вуліцах горада па некалькі разоў.
Я заўсёды паважаў сівога журналіста Алеся Матусевіча. Ён нават адным выглядам сваім выклікае павагу. Але кніга Івана Новікава яшчэ больш дадала гэтае павагі. Алесь Матусевіч – адзін з герояў аповесці «Дарогі скрыжваліся ў Мінску». Гэта ён разам з Р. Страшко пакараў беларускага фашыста Акінчыца.
Да апошняга часу я ведаў Уладзіміра Карпава як пісьменніка, аўтара самавітых раманаў. I вось даведаўся – і таксама з кнігі Івана Новікава, – што Уладзімір Барысавіч Карпаў у гады Айчыннай вайны быў разведчыкам, выконваў адказныя заданні, не адзін раз, рызыкуючы жыццём, прабіраўся ў акупіраваны немцамі Мінск, каб наладзіць сувязі з савецкімі людзьмі, з падпольшчыкамі.
Але гэта ўсё пра жывых. Тым часам аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» не пра адных жывых герояў. Яна – пра жывых і мёртвых. Сёлета савецкія людзі адзначалі сваё найвялікшае свята – дваццатую гадавіну з дня перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тысячы падпольшчыкаў, партызанаў і чырвонаармейцаў былі ўзнагароджаны ў сувязі з гэтым ордэнамі і медалямі. Сярод узнагароджаных таксама і героі аповесці Івана Новікава «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску». Мусіць, гэта вялікі гонар, калі тваіх герояў, герояў тваёй кнігі ўзнагароджваюць пасля таго ўжо, як напісана кніга. Але ж цяпер мы маем падставу сказаць яшчэ і вось пра што: у тым, што Радзіма па праву ўзнагародзіла прафесара Клумава, Захара Галу, Ліду Ларыну, Вікенція Шацько і іншых, ёсць заслуга і пісьменніка Івана Новікава. Гэта і ён «прадставіў» іх да ўзнагароды. .
Мне выпала стаць адным з першых чытачоў аповесці «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску». Я прачытаў аповесць, яшчэ калі мы рыхтаваліся друкаваць яе ў «Полымі», і ўжо тады падумаў, што Радзіма яшчэ не адзін раз будзе адзначаць такіх сваіх сыноў, як Саша Камінскі, Ваня Шнігір і іншыя. Я, вядома, гэтым не спрабую запісаць сябе ў празарліўцы. Я толькі хачу сказаць, што Іван Новікаў паказаў у сваёй кнізе сапраўдных герояў, якім калі можа і не хапала чаго, дык гэта самага малага – шырокага прызнання. Але я не так сабе гавару пра Камінскага і Шнігіра. Вобразы гэтых людзей, мне здаецца, цалкам удаліся пісьменніку, і на старонках кнігі яны пачалі жыць нібыта «двайным» жыццём: як рэальныя героі і як літаратурныя тыпы. Якраз у вобразах гэтых савецкіх патрыётаў, у іх «адысеях» увасоблены характэрныя рысы некаторай часткі малодшага пакалення (калі дазволена такая тэрміналогія) герояў дакументальнай аповесці Івана Новікава, іх нялёгкія шляхі ў барацьбу супраць лютага ворага. Абодва яны – Іван і Аляксандр – амаль аднагодкі. Абодва яны ў сорак першым апынуліся на акупіраванай тэрыторыі. Іван Шнігір спярша памылкова трапіў на службу да немцаў, але хутка намацаў пад нагамі трывалую глебу і ўключыўся (не без дапамогі чэкістаў і падпольшчыкаў) у актыўную барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. I гэты выбар яго пададзены пісьменнікам не як вынік нейкае альтэрнатывы, выкліканай безвыходнасцю становішча, а як заканамернасць, як вынік той выхаваўчай работы, якая вялася пры Савецкай уладзе. «Савецкае», «сумленнае» перамагло, узяло верх над усім, нягледзячы ні на шантаж, ні на пагрозы, ні на абяцаныя фашыстамі «залатыя горы». Івану не давялося дажыць да светлага дня Перамогі. Пасля расфарміравання спецгруп яго мабілізавалі ў Савецкую Армію, накіравалі ў армейскую разведку, у дэсантную групу. 2 мая 1945 года Шнігір загінуў у горадзе Ліндэнбургу.
Смерцю героя загінуў і Саша Камінскі. Але ягоны шлях, яго «адысея» не была такой пакутлівай, якой была яна ў Івана Шнігіра. Перад вайной Камінскі скончыў школу міліцыі. Пасля працаваў оперупаўнаважаным у Ашмянах. Быў абраны дэпутатам раённага Савета. У ліпені сорак першага Камінскі трапіў у акружэнне. Затым у палон. Восем дзён прасядзеў ён у лагеры. На дзявятую ноч падгаварыў яшчэ аднаго палоннага чырвонаармейца, і яны ўцяклі з лагера праз калючы дрот. Старыя сябры ў Вавуках памаглі Сашу набыць дакументы, і ён прыехаў у Мінск. Тут у яго былі сваякі. Ядзя Дубіцкая, таксама яго сваячка, пазнаёміла хлопца з партызанскім сувязным Верапковым. I вось па заданню Верапкова былы оперупаўнаважаны міліцыі паступае на службу ў фашысцкую паліцыю…
У аповесці «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» наогул багата герояў. Часам нават здаецца, што яна трохі перанаселена. I тым не менш шмат якія вобразы чэкістаў, партызан і падпольшчыкаў па-сапраўднаму ўдаліся пісьменніку. Створаны яны па законах дакументальнага жанру, але рукою таленавітага пісьменніка. Можна было б, вядома, працягваць гаворку пра іх. Асабліва заслугоўваюць увагі прывабныя вобразы жанчын-патрыётак – Ядзі Дубіцкай, Соні Куніцкай. Але цяпер я не ставіў перад сабою такой задачы. Больш за ўсё хацелася адзначыць тут грамадска-карысны бок (калі можна сказаць так) пісьменніцкай працы Івана Новікава і прымусіць чытача глянуць на аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» так, як прывык ужо ён глядзець на кнігі Сяргея Смірнова. «Смірноўскае падзвіжніцтва» ўласціва бясспрэчна і Івану Новікаву.
У апошні час мы часта гаворым – «нішто не забыта, ніхто не забыты». Гэта датычна падзей Айчыннай вайны, яе герояў. Дык сэнс вось гэтых слоў якраз і разумееш па-сапраўднаму, калі чытаеш кнігі Івана Новікава.
КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1
У суаўтарстве з В. Нікалаенкам, будучы студэнтам БДУ імя У.І. Леніна
Было гэта яшчэ зімою.
…Вячэрні змрок паволі спускаўся над гарадком. Загараліся электрычныя агні, і, як матылькі, кружыліся бліскучыя сняжынкі, якія падалі з дрэў.
– А дрэвы нібы зацвілі ад інею, – сказаў Пракоп Верам’ёў, стары калгаснік, сваёй спадарожніцы Валянціне Малашанка, загадчыцы раённай бібліятэкі. – Іней – добрая прыкмета на ўраджай грэчкі. Кажуць, калі зімой дрэвы стаяць кудлатыя ад інею, то летам грэчка будзе, як мядзведзь! З маіх прыкмет смяюцца, гавораць, што трэба лепш чытаць Лысенку.
– Вось як! – усміхнулася Валя. – Можа і правільныя вашы прыкметы, а Лысенку пачытаць не пашкодзіць.
Яны зайшлі ў бібліятэку.
У гэты-ж вечар, важна пакручваючы вусы, стары Пракоп Верам’ёў нёс пад пахай том Лысенкі.
Размова са старым калгаснікам чамусьці запомнілася Валянціне, як запомніўся і той дзень, калі яна прыехала ў Касцюковічы. Загадчык раённага аддзела культасветустаноў доўга разглядваў паперу з абласнога аддзела культуры, у якой значылася, што яна, нядаўняя студэнтка Мінскага бібліятэчнага тэхнікума, прызначаецца загадчыкам раённай бібліятэкі. Ці пацягне гэтае дзеўчанё такую работу? Лёгка сказаць – загадчык бібліятэкі!..
У гэты-ж дзень новаму загадчыку паказалі той маленькі і няўтульны закутак, у якім размяшчалася бібліятэка. Дзве пажоўклыя, абшарпаныя вітрыны з выцвіўшымі ад часу фотаздымкамі, некалькі лозунгаў, якія засталіся ад мінулагодніх выбараў. Усё гэта было так, для формы.
– Колькі ў нас чытачоў? – запытала тады Валянціна ў дзяўчыны-бібліятэкара, якая сумавала над нейкай тоўстай кнігай.
– Добра не памятаю, – пазяхнуўшы, адказала тая. – Штосьці каля двухсот.
Валянціна старанна ўзялася за абсталяванне бібліятэкі. Праз некалькі часу сюды было прыемна зайсці. Знайшліся і графіны, і нават кветкі. Але не гэта было галоўным. Дзяўчына пазнаёмілася з настаўнікамі, урачамі, аграномамі. Правялі канферэнцыю, дыспут, потым яшчэ раз дыспут. Цяпер невялікі пакойчык бібліятэкі стаў ужо цесным. Трэба было думаць аб новым памяшканні.
Будавалі новую бібліятэку, і Валянціна бегала на пільню, на станцыю, да слёз сварылася з кансерватыўным загадчыкам комунгаса.
Калі ў чытальную залу, якая яшчэ захавала пах сасновых стружак і фарбы, прышлі першыя чытачы, у дзяўчыны радасна забілася сэрца. На паліцах кнігі нібы памаладзелі. У вочы наведвальніку кідаліся прыгожа напісаныя словы М. Горкага: «Усім лепшым я абавязаны кнігам. Любіце кнігі – крыніцу ведаў!».
Аднойчы бібліятэкар Клаўдзя Бязбабіч усклікнула:
– Валечка, сёння ў нас сем новых чытачоў прыбавілася!
Валянціна ўсміхнулася.
Пасля гэтага выпадку бывалі дні, калі прыбаўлялася і па восем, і па дванаццаць чытачоў у дзень. I ўсё было не так проста, кожны новы чытач прыходзіў у бібліятэку з пэўнай справай.
Калі аднаго разу Валянціна прынесла кнігу на дом Ефрасінні Пруднікавай, тая замахала рукамі.
– Ці ў мае гады кнігі чытаць? Вочы не дабачваюць, ды і сорамна нават неяк.
Тады Валянціна вечарам прышла да старой з кнігай. Чытала ёй «Маці» Горкага. I калі збіралася ісці дадому, Ефрасіння Іванаўна папрасіла:
– Ты, дачушка, пакінь гэтую кнігу мне. Я ўжо хоць і дрэнна бачу, але дачытаю сама. Цікавая-ж кніжка вельмі…
З таго часу Ефрасіння Пруднікава часта прыходзіць у бібліятэку.
Аднойчы яна прывяла сюды і свайго старога суседа Якава Арашковіча.
– Навучы гэтага дзеда кнігі чытаць, – сказала яна.
Якаў Арашковіч таксама стаў адным з самых актыўных чытачоў. У яго абанементнай картцы запісаны «Сям’я Рубанюк» В. Папоўкіна, «Да новага берага» В. Лаціса, «Дні і ночы» К. Сіманава, «Ад усяго сэрца» Е. Мальцава, творы І. Мічурына. За 1953 год стары прачытаў 20 кніг.
Такіх, як Арашковіч і Пруднікава, многа.
Пра моладзь і гаварыць няма чаго – гэта сталыя і нязменныя сябры кнігі. Колькі разоў даводзілася адхіляць устаноўлены звычай, што чытачамі раённай бібліятэкі могуць быць людзі пераважна сталага ўзросту. Прыходзіць іншы раз у бібліятэку хлапчук. Сумка з кнігамі і пеналам цераз плячо, рукі ў чарніле. Па знешняму выгляду можна атэставаць беспамылкова – чатырохкласнік. Нясмела пераступае з нагі на нагу. Жаданне яго зразумелае – хоча запісацца ў бібліятэку. Але як-жа яго запісаць, калі такім, як ён, месца ў дзіцячай бібліятэцы. Хлапчук упарты, ён не жадае здавацца без бою. Ён запісаны ў дзіцячай бібліятэцы, але кніг там не так ужо шмат і большую палову ён перачытаў. Ён-жа ўжо ў чацвёртым класе! I вось гэты самы хлапчук чытае кнігі без перадышкі, яго не папракнеш за тое, што позна здае кнігу. У пятым класе ён захапляецца пераважна Жуль Вернам, Майн-Рыдам, Янкам Маўрам, Арсеньевым, кнігамі пра падарожжы. У сёмым, восьмым і дзявятым просіць Пушкіна, Гогаля, Тургенева, Горкага, Чэхава, Шолахава, Маякоўскага, Коласа і Купалу.
Такія сённяшнія дзесяцікласнікі Лёня Чайка, Цыля Забранская і дзясяткі іншых. Яны на парозе жыцця. Праз некалькі год, закончыўшы інстытуты, яны выйдуць на прасторы жыцця. I можна сказаць беспамылкова, што яны ўспомняць сваіх лепшых сяброў дзяцінства і юнацтва – кнігі, успомняць бібліятэку.
Многа работы бібліятэкару, і работа гэта складаная, яна патрабуе немалых ведаў. Аднойчы ў бібліятэку зайшоў камандыраваны таварыш, у паліто з шырачэзнымі плячыма і папрасіў пачытаць «што-небудзь лёгенькае». Таварыш быў цікаўны, распытваў, ісці ў гасцініцу не спяшаўся. Калі даведаўся, што Валянціна Малашанка вучыцца ў бібліятэчным інстытуце, здзівіўся.
– I такі інстытут ёсць? А чаму-ж там вучаць: як кнігі на паліцах расстаўляць – па алфавіту ці па жанрах?
Што такому растлумачыш?.. Валянціна ўспомніла, колькі прышлося папрацаваць з тым-жа Пракопам Верам’ёвым, каб зрабіць яго пастаянным чытачом. Трэба ведаць схільнасць чытача, склад яго думак, яго прафесію, адукацыю, інтарэсы, каб даць яму патрэбную кнігу, абудзіць у ім цікавасць да яе. Адным словам, бібліятэкар павінен быць і вельмі добрым эрудытам і ў дадатак псіхолагам. Прыходзіцца мець справу з настаўнікамі, урачамі, аграномамі, ды і сённяшні калгаснік прад’яўляе сур’ёзныя патрабаванні да кнігі. Сярэдняй адукацыі для такой справы малавата. Вось чаму познімі вечарамі, калі ў бібліятэку ўжо ніхто не прыходзіць, у вокнах яе не гасне святло. Як гаворыць сама Валянціна, тут канчаецца яе час як загадчыка бібліятэкі і пачынаецца час студэнткі-завочніцы Ленінградскага бібліятэчнага інстытута.
У бібліятэцы часта праводзяцца дыспуты, канферэнцыі чытачоў па прачытанных кнігах. Вось і нядаўна была канферэнцыя па раману В. Кочатава «Журбіны». Шмат людзей прышло ў гэты вечар у бібліятэку. Здарылася так, што рабочы з ільнозавода Мікалай Науменка прышоў разам з сынам-школьнікам. І абодва яны выступілі на дыспуце.
У калгасах праводзяцца канферэнцыі не толькі на літаратурныя , але і на сельскагаспадарчыя тэмы.
Ад чытачоў можна пачуць многа жывых слоў аб кнігах, аб тых думках, ідэях, якія нясуць яны ў масы.
Чытач, хто-б ён ні быў – калгаснік, настаўнік, аграном, – хоча знайсці ў кнізе праўдзівае, поўнае адлюстраванне жыцця, якое няўхільна ідзе наперад.