ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

КРЫЖАВАНКІ

Л.М. Балуева, настаўніца вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы № 8 г. Магілёва

ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ I. ЧЫГРЫНАВА. АПАВЯДАННЕ «ДЗІВАК З ГАНЧАРНАЙ ВУЛІЦЫ»

Крыжаванка да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка

Па гарызанталі: 5. Часопіс, галоўным рэдактарам якога ў 1988 годзе быў пісьменнік. 8. Імя ўнучкі лесніка. 9. Рэгіён, дзе знаходзіцца малая радзіма Івана Чыгрынава. 10. Прозвішча паэта, якому Іван Чыгрынаў на выпускным вечары прачытаў свае вершы. 13. Мясцовасць, куды фашысты павезлі арыштаванага лесніка. 14. Тое, з чым часта хадзіў па вуліцы ляснік. 15. Даваенная прафесія галоўнага героя апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». 18. Гарадок, у якім адбываюцца падзеі, апісаныя ў апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». 19. Прозвішча галоўнага героя апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». 20. Рэжысёр фільма «Плач перапёлкі».

Па вертыкалі: 1. Імя гераіні, у якой кватараваў ляснік. 2. Вёска, у якой атрымаў сярэднюю адукацыю I. Чыгрынаў. 3. Пісьменнік, аднакурснік Івана Чыгрынава. 4. Назва п’есы I. Чыгрынава. 6. Часопіс, у якім быў надрукаваны ў 1952 г. верш «Сон трактарыста». 7. Імя маці пісьменніка. 11. Самы дарагі чалавек на свеце ў жыцці галоўнага героя. 12. Рыса характару галоўнаг героя твора. 16. Скалелая птушка ў хаце – прадвесніца страшнай бяды. 17. Апавяданне, у якім адлюстравана перажытае ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адказы
Па гарызанталі: 5. «Спадчына». 8. Аленка. 9. Магілёўшчына. 10. Куляшоў. 13. Вітунь. 14. Клетка. 15. Ляснік. 18. Залужжа. 19. Дземідзёнак. 20. Дабралюбаў.
Па вертыкалі: 1. Дакуліха. 2. Саматэвічы. 3. Пташнікаў. 4. «Прымак». 6. «Полымя». 7. Хадоска. 11. Унучка, 12. Ветлівасць. 16. Сініца. 17. «Бульба».

ВІКТАРЫНЫ

«НАРОДНЫ ПІСЬМЕННІК БЕЛАРУСІ ІВАН ЧЫГРЫНАЎ»

I. Дзе і калі нарадзіўся Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў?
(21 снежаня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці)

II. Творчасць якога знакамітага пісьменніка паўплывала на творчасць Івана Чыгрынава?
(народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова)

III. Калі з’явіліся першыя паэтычныя спробы пісьменніка?
(у школьныя гады)

IV. У якім годзе і ў якой газеце І. Чыгрынаў дэбютаваў як празаік?
(у 1957 годзе ў маладзёжнай газеце «Чырвоная змена»)

V. Пад якой назвай і ў якім годзе выйшаў першы зборнік апавяданняў І. Чыгрынава?
(У 1965 годзе пад назвай «Птушкі ляцяць на волю»)

VI. Якім тэмам прысвечаны першыя зборнікі апавяданняў Івана Чыгрынава?
(Вялікай Айчыннай вайне, жыццю і працы людзей)

VII. Якія творы ўключаны ў пенталогію аб падзеях і чалавечых лёсах у пачатку Вялікай Айчыннай вайны?
(раманы «Плач перапелкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы загінем»)

VIII. У 1990 годзе Ігар Дабралюбаў зняў дзевяцісерыйны фільм па аднаіменнаму раману Івана Чыгрынава. Як называецца гэты раман?
(«Плач перапёлкі»)

IX. Якія творы перакладзены пісьменнікам на беларускую мову?
(п’еса «На дне» М. Горкага, «Оптимистическая трагедия» У. Вішнеўскага, «Слово о полке Игореве»)

X. У якім годзе Івану Чыгрынаву прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі?
(у 1994 годзе)

XI. За што пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь?
(За сцэнарый шасцісерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць…» аб мінскім падполлі сумесна з І. Новікавым)

XII. Лаўрэатам якой літаратурнай прэміі і за якія творы з’яўляецца І.Г. Чыгрынаў?
(Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксандра Фадзеева за раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві»)

XIII. Па матывах якога рамана І. Чыгрынава кампазітарам У. Кандрусевічам напісана аднайменная сімфонія?
(«Плач перапёлкі»)

XIV. У якім годзе І. Чыгрынаву прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Касцюковічы?
(у 1992 годзе)

XV. Дзе і калі ў г. Магілёве ўсталявана мемарыяльная дошка І. Чыгрынаву?
(У 2003 годзе на будынку школы № 6 па вуліцы Чыгрынава)

«ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА»

Таццяна Лойша

Дыдактычны матэрыял (XI клас)

Лато

Удзельнікі выбіраюць лічбу ад 1 да 10 і адказваюць на пытанне, схаванае пад гэтай лічбай.

  1. Як называюць пакаленне, да якога належаў I. Чыгрынаў? (Філалагічнае пакаленне.)

  2. У якой сям’і выхоўваўся I. Чыгрынаў? (Сям’і сялян / сялянскай.)

  3. Хто са сваякоў аказаў вялікі ўплыў на станаўленне светапогляду будучага пісьменніка? (Дзед – Ігнат Міхайлавіч Кажанаў.)

  4. Што звязвае I. Чыгрынава і А. Куляшова? (Навучанне ў Саматэвіцкай сярэдняй школе.)

  5. З якім творам I. Чыгрынаў дэбютаваў як паэт? (Верш «Сон трактарыста».)

  6. У якім часопісе I. Чыгрынаў працаваў галоўным рэдактарам? (У часопісе «Спадчына».)

  7. Якая знакавая падзея для I. Чыгрынава адбыласяў 1994 г.? (Уганараванне званнем «Народны пісьменнік Беларусі».)

  8. Якую назву меў першы зборнік апавяданняў I. Чыгрынава? («Птушкі ляцяць на волю».)

  9. Назва шматсерыйнага тэлевізійнага фільма, знятага ў 1990 г. на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым паводле раманаў I. Чыгрынава. («Плач перапёлкі».)

  10. Калі I. Чыгрынаў быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя А. Фадзеева? (1979 г.)

Веру / не веру

Неабходна пагадзіцца або не пагадзіцца са сцверджаннем. Калі сцверджанне няправільнае, агучыць правільны варыянт.

  1. Да пакалення дзяцей вайны належаў I. Чыгрынаў. (Так.)

  2. Іван Чыгрынаў праявіў сябе як таленавіты перакладчык. (Так.)

  3. Захапленне літаратурай прыйшло да I. Чыгрынава ва ўніверсітэце. (Не, у школе.)

  4. Пачаткам сталай літаратурнай дзейнасці I. Чыгрынаў лічыў 1961 г., калі ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з явілася яго апавяданне «Праз гады». (Так.)

  5. Аднакурснікамі I. Чыгрынава былі Якуб Колас і Янка Купала. (Не, I. Пташнікаў, В. Адамчык.)

  6. Бацька I. Чыгрынава працаваў лесніком. (Не, старшынёй сельсавета.)

  7. П’есы «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон – не малітва» належаць пяру I. Чыгрынава. (Так.)

  8. Іван Чыгрынаў – пісьменнік-раманіст, які пераканальна паказаў драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. (Так.)

  9. У сям’і Чыгрынавых было шэсць дзяцей. (Не, восем.)

  10. Вышэйшую адукацыю I. Чыгрынаў атрымаў на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (Так.)

Апошняе слова

Закончыце сказ.

  1. «Я ж сустрэў Дземідзёнка, калі ён лічыўся ўжо на Ганчарнай вуліцы … (старажылам)».

  2. «Ды прыспічыла яму па нейкай патрэбе пайсці ў нядзелю на … (рынак)».

  3. «Але ж стары не кінуў свой … (занятак)».

  4. «Чамусьці не верылася, што ён вось так узяў ды ўзваліў на сябе клопат, які ў астатніх выклікаў спагадлівую … (усмешку)».

  5. «Накіроўваўся ён за … (гарадок)».

  6. «Нарэшце я ўбачыў чалавека, які перажываў вялікую … (радасць)».

  7. «Праз Лясныя Дачы пацяклі людскія … (натоўпы)».

  8. «Нарэшце настаў дзень, калі зрабілася ў наваколлі зусім ціха і на ўсе Лясныя Дачы засталіся толькі Дземідзёнак і яго … (унучка)».

  9. «На падлозе ляжала адна скалелая … (сініца)».

  10. «Я хацеў памагчы чалавеку загаіць … (рану)».

Філворд

Знайдзіце словы – прадметы адзення галоўнага героя апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы».

ЭБ

ОО

ЛК

АА

ОО

ШІ

СС

РР

іІ

сС

ШШ

УУ

лЛ

ЯЯ

ыЫ

ЛЛ

ьЬ

оО

мМ

оО

іІ

оО

іІ

сС

пП

аА

ТТ

сС

ШШ

ТТ

оО

оО

НН

ОО

тТ

СС

аА

іІ

яЯ

іІ

шШ

кК

оО

нН

ыЫ

СС

ОО

ІІ

АА


Даведка. Брыль, кашуля, манішка, штаны, пояс.

ГУЛЬНІ

«ІВАН ЧЫГРЫНАЎ: ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ»

Леанід Бязручка

Інтэлектуальная гульня (Х–ХІ класы)

Мэты: абагульніць веды па творчасці Івана Чыгрынава, узбагачаць лексічны запас; развіваць кемлівасць, дапытлівасць; выхоўваць патрыятызм, цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры.
Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя з заданнямі гульні, табліцы падвядзення вынікаў для журы.
Умовы правядзення: гульня складаецца з 6 тэм па 5 пытанняў у кожнай. Пытанні ў тэме размешчаны ад больш лёгкага (ацэньваецца ў 10 балаў) да больш складанага (ацэньваецца ў 50 балаў). Пры правільным адказе ўдзельнік або каманда атрымлівае колькасць балаў, роўную кошту пытання, у выпадку няправільнага адказу – балы вылічваюцца. Пры адсутнасці адказу на пытанне сума не змяняецца. Для ацэнкі конкурсу ствараецца журы з 2–3 чалавек.

ХОД ГУЛЬНІ

Арганізацыйны пачатак.
Каманды займаюць месцы, вядучы знаёміць з удзельнікамі каманд і членамі журы, тлумачыць правілы гульні.

Асноўная частка.

  • Гульня.

Тэма 1. Біяграфія

  1. У гэтым раёне Магілёўскай вобласці з’явіўся на свет Іван Чыгрынаў. (Касцюковіцкі раён.)

  2. Сярэднюю адукацыю будучы пісьменнік набываў у вёсцы, дзе нарадзіўся і вучыўся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. (Саматэвічы.)

  3. Дачка Івана Чыгрынава Таццяна Прановіч, апісваючы жнівеньскае начное неба ў вёсцы, успамінала, як бацька сказаў, што калі б не стаў пісьменнікам, то хацеў бы быць прадстаўніком гэтай прафесіі. (Астраномам.)

  4. З 1989 да 1996 г. Іван Гаўрылавіч працаваў галоўным рэдактарам гэтага часопіса. («Спадчына».)

  5. Менавіта там пахаваны I. Чыгрынаў. (Усходнія могілкі ў Мінску.)

Тэма 2. Першыя

  1. Першы верш маладога пісьменніка быў надрукаваны ў 1952 г. у часопісе «Полымя». («Сон трактарыста».)

  2. Сам пісьменнік лічыў пачаткам сталай літаратурнай дзейнасці 1961 г., калі ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з’явілася гэтае апавяданне. («Праз гады».)

  3. Вынікам першых творчых пошукаў у жанры апавядання стаў гэты зборнік, надрукаваны ў 1965 г. («Птушкі ляцяць на волю».)

  4. Апавяданне, дзе стары ляснік купляў птушак, каб выпусціць іх на волю, таму што яны нагадвалі яму пра ўнучку, якая загінула падчас вайны, змяніла першапачатковую назву «Птушкі ляцяць на волю» на гэтую. («Дзівак з Ганчарнай вуліцы».)

  5. Гэтая невялікая аповесць пра подзвіг шведскага інжынера, даследчыка Арктыкі была надрукаванаў 1957 г. у «Чырвонай змене». («Аўгуст Андрэ: Тайна адной экспедыцыі».)

Тэма 3. Ваенная проза

  1. На думку Івана Мележа, у гэтым рамане аўтар па-майстэрску паказаў, «як у ліхалецці першых месяцаў вайны ў асяроддзі байцоў і ўчарашніх мірных людзей выяўляюцца цвярозасць, жыццёвая стойкасць і моц духу, здольныя супрацьстаяць неймавернай бядзе». («Плач перапёлкі».)

  2. Раман 1976 г. стаў другім у пенталогіі пра вайну. («Апраўданне крыві».)

  3. Ваеннаму жыццю гэтай вёскі прысвечана раманная пенталогія пісьменніка. (Верамейкі.)

  4. Гэты партызан трапіў у рукі нямецкіх карнікаў, якія патрабавалі паказаць размяшчэнне партызанскага атрада Мітрафана Нарчука. Ён праявіў вытрымку, мужнасць, высокую чалавечую годнасць і выбраў смерць, а не здрадніцтва. (Радзівон Чубар.)

  5. Пра незайздросны лёс салдат вайсковых злучэнняў, разбітых у пачатку фашысцкага нашэсця, і спробу цывільнага насельніцтва выратаваць параненага капітана Кажанава апавядаецца ў гэтым творы. («У баку ад дарогі».)

Тэма 4. П’есы

  1. Драма прысвечана князю Ягайлу, які праз шлюб з каралевай Ядвігай быў прыняты ў сям’ю жонкі і цесця каралём Рэчы Паспалітай. («Прымак».)

  2. У драме паказаны лёс полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы і яе сына Ізяслава. («Звон – не малітва».)

  3. У п’есе аўтар стварыў яркі вобраз кіраўніка сялянскага паўстання XVIII ст. на Крычаўшчыне. («Следчая справа Вашчылы».)

  4. «Гістарычная рэканструкцыя ў дзвюх дзеях» – такое жанравае вызначэнне драматургічнаму твору, прысвечанаму лёсу Паўлюка Багрыма, даў аўтар. («Зайграй, хлопча малы».)

  5. Драма следчага ў перыяд сталінскіх рэпрэсій узнаўляецца ў гэтай п’есе. («Чалавек з мядзведжым тварам».)

Тэма 5. Пераклады

  1. Гэты помнік старажытнай літаратуры XII ст. неаднаразова перакладаўся на беларускую мову. Да кагорты перакладчыкаў, сярод якіх М. Багдановіч, Я. Купала, А. Вялюгін, Р. Барадулін, В. Дарашкевіч, далучыўся і Іван Чыгрынаў. («Слова пра паход Ігаравы».)

  2. У 1976 г. гэты раман пісьменніка на рускую мову пераклаў Міхаіл Гарбачоў, вядомы перакладамі твораў В. Быкава. («Плач перапёлкі».)

  3. Дзякуючы Івану Чыгрынаву на беларускай мове ў гэтым тэатры загучалі п’есы «На дне» Максіма Горкага і «Аптымістычная трагедыя» Усевалада Вішнеўскага. (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.)

  4. У 1988 г. раман «Плач перапёлкі» быў перакладзены Карласам Шэрманам на гэтую мову. (Іспанская мова.)

  5. Іна Сяргеева, якая працавала ў гэтым літаратурным часопісе, пераклала на рускую мову раманы «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя». («Дружба народов».)

Тэма 6. Творчасць Івана Чыгрынава ў культуры

  1. Гэты шматсерыйны тэлевізійны фільм рэжысёр Ігар Дабралюбаў зняў у 1990 г. на кінастудыі «Беларусьфільм» паводле раманнага эпасу пісьменніка. («Плач перапёлкі».)

  2. За сцэнарый да гэтага шматсерыйнага фільма пра мінскіх падпольшчыкаў, напісанага ў суаўтарстве з I. Новікавым, пісьменнік адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. («Руіны страляюць…»)

  3. Па матывах рамана «Плач перапёлкі» гэты беларускі кампазітар стварыў аднайменную сімфонію для хору і сімфанічнага аркестра. (Уладзімір Кандрусевіч.)

  4. У 1980 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гэты беларускі тэатральны рэжысёр паставіў п’есу «Плач перапёлкі» I. Чыгрынава. (Валерый Раеўскі.)

  5. Фільм з такой назвай, прысвечаны творчасці пісьменніка, зняў у 1994 г. Станіслаў Гайдук. («Іван Чыгрынаў».)

Заключная частка.

  • Падвядзенне вынікаў гульні.

  • Узнагароджванне пераможцы.

Вернасць праўдзе. Віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
© Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.і. Леніна”