вучыўся ў той жа школе, якую крыху раней скончыў і Аркадзь Куляшоў. Саматэвіцкая сярэдняя школа, мусіць, адна на Беларусі, якая выхавала адразу двух народных пісьменнікаў, што само па сабе ўжо ўнікальная з’ява.
але свой творчы шлях І. Чыгрынаў пачынаў з вершаў. Некаторыя з іх апублікаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Ленінскі прызыў» яшчэ школьнікам. Калі стаў студэнтам, дэбютаваў у часопісе «Полымя» вершам «Сон трактарыста», друкаваўся ў «Чырвонай змене».
у час канікул ці адпачынку – часам ішоў з Мінска ў свой Вялікі Бор… пяшком. З усімі адхіленнямі – больш за трыста кіламетраў! Спыняўся на пастой у людзей і запісваў іх ўспаміны. Гэта было вельмі цікава для пісьменніка – шмат сустрэч, назіранняў, уражанняў. А свой Касцюковіцкі раён схадзіў увесь.
адчуваючы свой маральны і пісьменніцкі абавязак захоўваць «безумоўную вернасць праўдзе», Чыгрынаў склаў свой «тлумачальны слоўнік» рэдкіх слоў з беларускіх гаворак («так вось і вучыліся гаварыць мае героі на мове сваёй мясцовасці»).
Іван Чыгрынаў лічыў сапраўдным цудам і найвялікшай каштоўнасцю, добра ведаў яе. Яшчэ ў маленстве забяспечваў сям’ю ягадамi ды грыбам. Склаў свой уласны траўнік, у які ўвайшлі больш 2000 назваў траў і зёлак з тэрыторыі Беларусі, а таксама народных рэцэптаў з лекавых траў. А працуючы над «Плачам перапёлкi» здабыў калекцыю запiсаў птушак i слухаў iх, каб правiльна перадаць словамi.
гадоў запар пісьменнік наведваўся ў Трасцінскую сельскую бібліятэку, што на Хоцімшчыне, каб назапасіць матэрыялу для сваіх раманаў «верамейкаўскага» цыклу. На старонках твораў мы чытаем аб Трасціно і аб прыродзе яго наваколля, хаця падзеі адбываюцца ў іншых мясцінах. Чытачам прыглянуўся рэцэпт салення рыжыкаў героем рамана Зазыбам. Дык вось, рэцэпт гэты Іван Гаўрылавіч зведаў на бяседзе за сталом у доме бібліятэкара Міхаіла Ласоўскага, калі гаспадар убачыў, што пісьменнік – азартны грыбнік.
аўтабіяграфіі пісьменнік дакарае сябе за тое, што практычна ўсю творчасць прысвяціў тэме вайны і з-за гэтага, верагодна, выпусціў нешта важнае. Пры гэтым ён згадвае, што кожны раз даваў сабе слова аб тым, што новы твор аб вайне будзе апошнім. Але ў выніку ўсё роўна вяртаўся да гэтай тэмы.
характэрна для твораў Чыгрынава, дык гэта псіхалагічная аснова яго кніг.
быў першым з беларускіх пісьменнікаў адзначаны Літаратурнай прэміяй імя А. Фадзеева (1979) – вельмі ганаровай ўзнагародай, якая прысуджалася Саюзам пісьменнікаў СССР сумесна з Галоўным палітычным упраўленнем Савецкай Арміі за вялікія дасягненні ў распрацоўцы ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
адзін з аўтараў Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.
што асобныя творы Івана Чыгрынава перакладзены на амаль два дзясяткі моў свету, а на рускую дык і ўвогуле ўсе без выключэння – выпадак даволі рэдкі!
старшынёй праўлення Беларускага аддзялення савецкага фонду культуры, быў ініцыятарам стварэння помніка на Буйніцкім полі, дзе летам 1941 года 172 дывізія генерала Раманава абараняла Магілёў ад фашысцкіх захопнікаў. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты ў 1995 годзе да 50-годдзя Вялікай Перамогі.
валодаў вялікай інтуіцыяй. Па прынцыповых меркаваннях ён зняў сваё прозвішча з тытраў двух апошніх серый шасцісерыйнага тэлефільма пра мінскае антыфашысцкае падполле «Руіны страляюць», створанага ў 1973 г. Зрабіў ён гэта таму, што сакратар Мінскага падпольнага гаркама I.К. Кавалёў, грунтуючыся на тагачаснай афіцыйнай версіі, па сцэнарыі быў аб’яўлены здраднікам. З гэтым пісьменнік быў катэгарычна нязгодны. Як высветлілася значна пазней, пасля таго, як былі ўрэшце разабраны гестапаўскія архівы, Іван Кірылавіч Кавалёў ніякім здраднікам не быў. Як кіраўніка мінскага падполля пасля жорсткіх катаванняў яго павесілі гітлераўцы. Словам, магутная інтуіцыя Івана Гаўрылавіча не падвяла яго і на гэты раз.
«народны пісьменнік Беларусі» было прысвоена Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву ў жніўні 1994 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускай мастацкай літаратуры, плённую грамадскую дзейнасць. У гісторыі Беларусі як суверэннай дзяржавы гэта быў першы ўказ аб прысваенні гэтага ганаровага звання. Увогуле за гады незалежнасці ў нашай краіне звання «народны» былі ўдастоены тры беларускія пісьменнікі: гэта Іван Чыгрынаў (1994), Іван Навуменка (1995) и Мікалай Чаргінец (2022).
«Варажба» І. Чыгрынава цалкам і без змен увайшло ў яго раман «Плач перапёлкі».
Чыгрынаў быў шчодры і незлапамятны, хоць і не любіў пярэчанняў. Калі ў Маскве ў Цэнтральным доме літаратараў адбываўся з’езд пісьменнікаў СССР, ён зайшоў у кафэ, убачыў, што Яўгенія Янішчыц і Раіса Баравікова сціпла п’юць каву, і голасна сказаў: «Нашы паэтэсы вартыя есці лыжкамі ікру». І купіў ім талерку ікры.
цалкам адпавядаў сваёй харошай бяскрыўднай мянушцы, якая хадзіла пра яго ў літаратурным асяроддзі, – «Святлейшы». Пра пісьменніка жартавалі: «Святлейшы» падае каму адзін палец, каму два. Толькі Максіму Танку і Шамякіну – усе пяць...».
Іван Чыгрынаў перахварэў брушным тыфам, што і стала адной з прычын яго ранняй смерці.
сямейнае паданне, што васьмікласнікам Іван чытаў свае вершы Аркадзю Куляшову, калі той прыехаў ужо знакамітым у родную вёску.
сям’я Чыгрынавых дапамагала партызанам. У вёсцы ўсе аб гэтым ведалі, людзі нават адпраўлялі да іх партызан, гаворачы, што там вам дапамогуць. Аб гэтым у пісьменніка ёсць апавяданне «Праз гады».
казаў, калі б не стаў пісьменнікам, хацеў бы быць астраномам.
стаяў у вытокаў збору, стварэння і выдання Беларускай Савецкай энцыклапедыі.
вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ, праходзіў практыку ў абласной газеце «Магілёўская праўда».
так і ў раманах, амаль усе чыгрынаўскія героі з Магілёўшчыны, а многія – з роднай вёскі Вялікі Бор, нават назвы вёсак і прозвішчы людзей тутэйшыя.
у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з’явіўся першы вялікі артыкул паэта і літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, пісьменнік Іван Чыгрынаў патэлефанаваў паэту Івану Чыгрыну: – Паслухай, Іване, ці чытаў ты апошні нумар «ЛіМа»? – Чытаў. А ў чым справа? – здзіўлена запытаўся Іван Пятровіч Чыгрын. – Ды справа ў тым, што ў літаратуру прыйшоў новы Чыгрын. І скуль яны бяруцца, гэтыя Чыгрыны? – незадаволена і са здзіўленнем уздыхнуў у трубку Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў. – А чаго ты хвалюешся, Гаўрылавіч, – супакоіў Івана Чыгрынава Іван Чыгрын. – У Расіі некалькі Талстых, і ўсе яны – класікі! – Можа ты і маеш рацыю! – супакоіўся Іван Гаўрылавіч і паклаў трубку.
Іван Чыгрынаў першым прынёс у сваю вёску паведамленне аб капітуляцыі Германіі, аб доўгачаканай Перамозе.