ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

АБ ПРАЕКЦЕ

Паважаныя супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, стваральнікі віртуальнага музея Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава "Вернасць праўдзе". Шчыры вам дзякуй ад сям'і Івана Гаўрылавіча. Не проста з цікавасцю, а з захапленнем пазнаёміліся з музеем. Уражвае праца, якая праведзена пры яго падрыхтоўцы. Матэрыял багаты, разнастайны, сістэматызаваны дасканала. Нават для нас, сям'і, знайшліся новыя звесткі. Гэты музей будзе цікавым і даследчыкам творчасці Івана Чыгрынава, і аматарам беларускай літаратуры, і ўвогуле ўсім беларусам. Шчыры дзякуй!

Алена Чыгрынава, дачка пісьменніка

Лёс чалавека кароткі, жыццё – вечнае. Гэтыя словы вельмі дакладныя ў адносінах да народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Знакаміты сын магілёўскай зямлі, на жаль, пражыў да крыўднага мала, але ў гісторыі беларускай літаратуры яму і яго творам, несумненна, наканавана неўміручасць. Ім жыць роўна столькі, колькі жыць беларусам на зямлі.
Taлeнaвiтаму, caмaaддaнаму, нeapдынapнаму мacтaку cлoвa ўдалося ствapыць вялікі нapoдны эпac, якi дaклaднa выяўляe нaцыянaльнyю дyшy бeлapycaў, ix мeнтaлiтэт. Аўтap шмaтлiкix aпaвядaнняў, paмaнaў, п’ec, кiнacцэнapыяў, кpытычныx i пyблiцыcтычныx apтыкyлaў гpyнтoўнa выпicaў Бeлapycь i бeлapycaў y вipы poзныx пaдзeй: y чacы ciвoй дaўнiны, y гaды вaeннaгa лixaлeцця, y чacы пacлявaeннaй гaлeчы i ў апошнія дзесяцігоддзі XX cтaгoддзя.
Пісьменнік-патрыёт ніколі не хаваў сваёй грамадзянскай пазіцыі, якая зводзілася да аднаго: добра ўсё, што добра для Беларусі. Дзеля гэтага ён жыў і працаваў, гэта было ягоным запаветам.
У гонар ушанавання памяці нацыянальнага класіка Магілёўскай абласной бібліятэкай створаны віртуальны музей Івана Чыгрынава «Вернасць праўдзе», прысвечаны жыццю народнага пісьменніка Беларусі, яго грамадскай дзейнасці і літаратурнай спадчыне.

Усё, што ведаю аб жыцці, – аддаць людзям...

Іван Чыгрынаў

Праект складаецца з сямі раздзелаў, матэрыялы кожнага ахопліваюць розныя бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці Івана Чыгрынава, узнаўляюць малавядомыя факты і істотна дапаўняюць выкладзеную ў даведніках біяграфію творцы. Шматлікія звесткі падмацаваны ўспамінамі родных, сяброў і калег па пяру, інтэрв’ю, лістамі, дзённікамі, архіўнымі дакументамі і матэрыяламі, фотаздымкамі.

РАЗДЗЕЛ I

ЖЫЦЦЁ

РАЗДЗЕЛ II

ТВОРЧАСЦЬ

РАЗДЗЕЛ III

ТВОРЫ

РАЗДЗЕЛ IV

АСОБА Ў МАСТАЦТВЕ

РАЗДЗЕЛ V

ЧЫГРЫНАЎ У ШКОЛЕ

РАЗДЗЕЛ VI

ПАМЯЦЬ

РАЗДЗЕЛ VII

БІБЛІЯГРАФІЯ

Грунтоўна разглядаецца літаратурная спадчына пісьменніка, яго перакладчыцкая дзейнасць, даецца поўны спіс кніг аўтара, прыводзяцца тэксты асобных твораў, у тым ліку вершаў і п’ес, публіцыстычных артыкулаў, копіі рукапісаў і машынапісаў з аўтарскай праўкай, аўдыязапісы твораў.
Пакінутая Іванам Чыгрынавым духоўная спадчына з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для яе асэнсавання, спасціжэння творчага майстэрства пісьменніка, для больш глыбокага ўсведамлення многіх гісторыка-літаратурных падзей ХХ стагоддзя, што падмацавана вялікай колькасцю навуковых прац даследчыкаў, літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, змешчаных у раздзеле «Творчасць».
Пісьменнік цесна супрацоўнічаў з панарамна-эпічным тэлевізійным беларускім кіно і айчынным драматычным тэатрам. Карціны і спектаклі з удзелам Чыгрынава-сцэнарыста з’яўляюцца неаспрэчным унёскам у нацыянальную культуру, аб чым яскрава сведчыць раздзел «Асоба ў мастацтве».
Карысныя матэрыялы ў дапамогу вывучэнню спадчыны І. Чыгрынава ў навучальных установах, арганізацыі святочных мерапрыемстваў з нагоды юбілеяў пісьменніка змешчаны ў раздзеле «Чыгрынаў у школе».
Як ушаноўваецца імя Івана Гаўрылавіча ў нашай краіне, асабліва на малой радзіме мастака слова, распавядае раздзел «Памяць».

Звычайна гавораць, што пісьменнік усё жыццё піша адну кніжку. Пры гэтым маецца на ўвазе галоўная думка, якая аб’ядноўвае ўсё напісанае. Была свая любімая думка і ў Івана Чыгрынава. Яна скразной лініяй праходзіць праз яго раманы, драмы, апавяданні, публіцыстыку. Гэта ідэя нацыянальнага яднання. Вельмі слушная думка. Асабліва сёння, калі настаў час вярнуць народу яго гісторыю – не добрую або дрэнную – а сапраўдную, якой яна была.

Віртуальны музей Івана Чыгрынава «ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ» – гэта праект пра вялікую Гісторыю, пра вялікую Памяць, пра вялікага Чалавека з Вялікага Бору…

Пры стварэнні рэсурсу выкарыстаны дакументы з фондаў ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна», дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», матэрыялы з свабодных крыніц інтэрнэт.

Вернасць праўдзе. Віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
© Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.і. Леніна”