ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

ПЕНТАЛОГІЯ "ПЛАЧ ПЕРАПЁЛКІ"

«Спачатку мне проста хацелася напісаць зімовую аповесць пра ваенны час. Ды, мусіць, таму, што неяк вельмі памятаю вайну па зімах. Маразы вялікія, сабакі выюць. І на пажар яны выюць, і на смерць выюць. Так часта вылі, што мы ці не разбіраліся: калі выюць, задраўшы ўгору галаву, – значыць, на пажар гэта; калі апусціўшы галаву – значыць, на смерць. Недзе разбіраліся нават у тым, на чыю смерць яны выюць: ці на смерць далёкага чалавека, ці блізкага… У зімах здараліся чамусьці і самыя вялікія карныя экспедыцыі немцаў, і тады даводзілася ратавацца, бегчы ў лес, ездзіць у другія вёскі, сядзець у снезе, начаваць пры вогнішчы. Адным словам, зімы якраз найбольш запомніліся. Таму і задумаў напісаць зімовую аповесць». І загаловак гэтага твора ў мяне з’явіўся – «Калі выюць сабакі». Нават пачаў пісаць яго. Але адчуў, што «у тэме вайны шмат чаго недасказанага, шмат чаго нявысказанага. А галоўнае – мала той вайны. I мала таго народнага подзвігу, які быў тады. Я пачаў думаць, а пасля і ўзяўся пісаць «Плач перапёлкі», баючыся, што з яго выйдзе, з гэтага рамана».
Іван Чыгрынаў

ПЛАЧ ПЕРАПЁЛКІ

1970

АПРАЎДАННЕ КРЫВІ

1976

СВАЕ І ЧУЖЫНЦЫ

1983

ВЯРТАННЕ ДА ВІНЫ

1992

НЕ ЎСЕ МЫ ЗГІНЕМ

1996

Вернасць праўдзе. Віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
© Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.і. Леніна”