ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 6

Тамара Круталевіч, 2025

ПОБАЧ З ЧЫГРЫНАВЫМ

У канцы мінулага года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, суаўтара сцэнарыя легендарнага шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць» і актыўнага грамадскага дзеяча Івана Чыгрынава. Асабліва праславіўся пісьменнік пасля выхаду ў свет рамана «Плач перапёлкі», які перарос у пенталогію. Дарэчы, ролю Дзяніса Зазыбы ў фільме па ім сыграў ураджэнец бярэзінскай вёскі Багушэвічы народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік.

Світальны ранак узышоў у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, дзе будучы пісьменнік пачаў пісаць жыццёвы чыставік. Складанасць вясковага жыцця выкавала ў хлопчыка моцны ўнутраны стрыжань. Сямігодку Іван закончыў у сваёй вёсцы, а сярэднюю адукацыю атрымліваў у вёсцы Саматэвічы, дзе нарадзіўся выдатны паэт Аркадзь Куляшоў. Шырокая вядомасць Куляшова, усведамленне, што ваколіцы і людзі гэтай мясцовасці жывілі яго паэтычнае натхненне, паглыблялі зацікаўленасць здольнага юнака да літаратуры. Прасіў насычэння інтэлект, і з маладой вясной у сэрцы Чыгрынаў пакрочыў у жаданую дарогу па веды, па прафесію мары – паступіў у БДУ на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта. На пытанне «Чаму абраў гэтую прафесію?» з гумарам адказваў: журналіст і філолаг – гэта ўменне гуляць словамі.
Гады студэнцтва – своеасаблівая жыццёвая вяха. Пяць гадоў навучання (1952–1957) – тугі вузел дзён-прыступак да будучыні. Чыгрынаў будаваў свой пісьменніцкі лёс не на прыстаўной (выпадковай) лесвіцы, а на моцным адукацыйным (журналісцкім) падмурку. Сябры, якім таксама было ўласціва шчырае захапленне літаратурай, гарачыя абмеркаванні літаратурных праблем спрыялі фарміраванню асобы будучага пісьменніка.
Амаль кожны з навучэнцаў факультэта спрабаваў сілы ў  літаратурнай творчасці, толькі не кожнаму хапала цярпення і таленту. У Чыгрынава было і тое, і другое – тоны цярпення і натхнення. Ён пачынаў з вершаў, паэзія гучала ў сэрцы студэнта непрыручаным рэхам, сцвярджаючы: верш  – гэта высвятленне сябе! Пераважная большасць аднакурснікаў бачыла ў Чыгрынавым таленавітага паэта. Многія з іх з задавальненнем распявалі падчас перапынкаў яго прыпеўкі на мелодыю народных песень. Аднак пазней Іван Гаўрылавіч перайшоў на прозу.
Чыгрынаў ніколі не прымяраўся да чужой меркі, вызначаўся адкрытасцю: што думаў, тое і гаварыў у вочы. Нават з выкладчыкамі мог паспрачацца. Са студэнцкай пары быў энергічным, ініцыятыўным, праўдзівым, не выказваў піетэту перад казённымі аўтарытэтамі. Гэта пасля знойдзе яркае ўвасабленне ў актыўнай грамадскай дзейнасці.
У народзе кажуць: хто не жыў у інтэрнаце, той не ведае сапраўднага студэнцкага жыцця – калектыўнага, а таму радаснага, нават пры пэўных праблемах. Інтэрнат на вуліцы Бабруйская, 9 стаў родным домам, надзейным прытулкам. Больш чым два навучальныя гады давялося жыць з Чыгрынавым у адным інтэрнацкім пакоі майму земляку, былому супрацоўніку і рэдактару бярэзінскай раённай газеты «Сцяг Леніна» Барысу Манцэвічу. Інтэрнат – вясёлая студэнцкая радня, з тых, пра каго ў народзе кажуць: адным арэхам падзеляцца. У тыя паўгалодныя дні ім даводзілася дзяліць і хлеб, і цукар, і кавалак сала. Як сведчыла цытата студэнцкай ананімнай паэмы: «не схаваеш ад нахала за акном кавалак сала». Жылі камунай. Адзін прывозіў з вёскі мех бульбы, другі – кавалак сала і  вясковыя праснакі. У складчыну са стыпендыі куплялі цэлы чамадан цукру, каб заўсёды быў салодкі чай.
Жартаў у інтэрнаце хапала, што згладжвала няпросты студэнцкі быт. Напрыклад, на дзвярах пакоя Клышкі, Сіпакова, Бураўкіна быў жартоўны надпіс: «Калі зайшоў у наш пакой, не будзь жывёлінай такой!» (і здымак свінні ў лужыне).
Энтузіязм – спружына студэнцкага жыцця. У інтэрнацкім пакоі Чыгрынава з жалезнымі панцырнымі ложкамі (жыло 5 чалавек) выходзіла свая насценная газета з мудрагелістай назвай «Кручкатвор». Пазнаёміцца з  арыгінальным выданнем прыходзілі студэнты з суседняга інтэрната. Камунай рыхтаваліся да заняткаў. Былі вызначаны дні выключна беларускага маўлення. Манцэвіч і Чыгрынаў часта разам працавалі ў бібліятэцы імя Леніна, хадзілі на вечары адпачынку ў суседні педінстытут імя Горкага. Радаваліся, калі ў верасні выязджалі на ўборку бульбы. У студэнцкім лексіконе слова «бульба» мела спецыфічны сэнс: дапамога на ўборцы «беларускага хлеба» – бульбы. За месяц бульба магла лепш перазнаёміць студэнтаў розных курсаў, а часам – нават розных факультэтаў, чым гады звычайнай вучобы. Хоць ад працы балелі спіны і рукі, аднак прыходзіў вечар, і збіраліся ў мясцовым клубе ці ў вясковай хаце, спявалі, танцавалі. Так, восенню 1955 г. у калгасе «За ўладу Саветаў» Мінскага раёна студэнтам журфака жылося весела, на вечарах адпачынку ахвотна спявалі прыпеўкі на тэксты Чыгрынава. Арганізавалі сваю футбольную каманду.
Восеньская бульба студэнтаў таго пакалення перацякала ў суботнікі па аднаўленні пасляваеннага Мінска і БДУ. Так яны традыцыйна называліся, аднак праводзіліся ў нядзелю, бо ў суботу студэнты вучыліся. Садзілі дрэвы, падмяталі вуліцы, дапамагалі будаўнікам… Любімым месцам адпачынку студэнтаў быў пляж Камсамольскага возера. На канікулы, як правіла, І. Чыгрынаў выязджаў не на Магілёўшчыну, адкуль родам, а ў Беразіно разам са сваім сябрам Леанідам Турцэвічам. Таму вуліцы нашага райцэнтра Беразіно захоўваюць памяць пра народнага пісьменніка Івана Чыгрынава.

Уладзімір Барысенка, 2025

КАЛЫХАЎ ЯГО ВЯЛІКІ БОР

Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў касцюковіцкай вёсцы Вялікі Бор у сялянскай сям’і, дзе было восем дзяцей. Да вайны бацька ўзначальваў сельсавет, а маці шчыравала на калгасных палетках.
Пасля мясцовай сямігодкі будучы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а потым старшыня Беларускага фонду культуры скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу, у якую хадзіў за восем кіламетраў ад дома. У гэтай жа школе ў свой час вучыўся (унікальны не толькі для нашай літаратуры факт!) народны паэт Аркадзь Куляшоў.
У 1957 годзе таленавіты велікаборскі хлопец стаў выпускніком аддзялення журналістыкі філфака БДУ і пачаў працаваць у выдавецтве АН Беларусі, адкуль перайшоў у часопіс «Полымя». З 1989-га і да самай смерці ў студзені 1996 года ўзначальваў вядомы часопіс «Спадчына».
Летапісец народнага подзвігу, у памяці якога «назаўсёды засталіся страшныя малюнкі ваеннай навалы», стварыў акрамя шмат чаго іншага вядомы цыкл раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы»,  «Вяртанне да віны» і «Не ўсе мы згінем». У 1974-м, праз два гады пасля выхаду першай з пералічаных кніг, атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Падчас адной з сустрэч Івана Гаўрылавіча з чытачамі, куды мяне запрасіў мой незабыўны і непаўторны сябра-журналіст, зямляк пісьменніка Васіль Рошчын, які мяне з ім і пазнаёміў, у мэтра запыталі, што з вайны яму запомнілася найбольш. I ён, як сёння памятаю, адказаў: «Бежанства». Пазней Іван Гаўрылавіч уключыў тагачасны расповед у аўтабіяграфічныя ўспаміны, якія пабачылі свет амаль напрыканцы яго жыцця і якія я нядаўна ўважліва перачытаў.
Аўтар успамінае, што фронт яшчэ стаяў на Дняпры і Сажы, а па лясных і прасёлачных дарогах, як чароды асенніх птушак, цягнуліся на паўднёвы ўсход конныя абозы з яўрэйскім дамашнім скарбам. Доўга чуліся па начах рыпенне колаў, а таксама чалавечая гаворка і дзіцячы плач. Фронт затрымаўся на некалькі дзён за тры кіламетры ад Вялікага Бору, на Бесядзі, і зноў не вытрымаў: 132-я дывізія, якой камандаваў генерал Бірузоў, пачала адступаць. Тады і родныя пісьменніка пагрузілі свае рэчы на воз і прывязалі да яго карову Красулю.
З усёй вёскі на эвакуацыю адважыліся толькі дзве сям’і: акрамя Чыгрынавых, сям’я старшыні суседняга Макранскага сельсавета Хведара Рацэева. Даехалі амаль да Унечы, вузлавой чыгуначнай станцыі, дзе мелі намер сесці на поезд. Аднак немцы паспелі туды раней, і давялося вяртацца. Пабачылі знаёмага і незнаёмага народу, забітых людзей, кароў, коней. А галоўнае – гэта быў першы выезд Івана Чыгрынава далёка за межы роднай вёскі. Ужо дарослы, ён праехаў па тых дарогах сямейнага бежанства, «быццам спадзяваўся адшукаць даўнія сляды…».
Ва ўспамінах аўтар распавядае таксама, што нямецкія самалёты ледзь не кожны дзень здзяйснялі налёты на партызанскую зону. Пасля абеду над вёскай рэгулярна пралятаў двухфюзеляжны Фоке-Вульф. Аднойчы «рама» застала Івана ў полі. Ён бег да маці, якая з меншымі палола проса, і добра бачыў зрэзаны шлемам твар нямецкага лётчыка, яго ўхмылку і зубы. Той увесь час спрабаваў загнаць васьмігадовага хлапчука, узяць пад прыцэл. Аднак дарэмна: ці то цэль была занадта малая, ці то малы сапраўды так круціўся і своечасова падаў, што кулі толькі шлёпаліся ды ўспорвалі вакол яго зямлю. «Гульня» скончылася на карысць сына знямелай ад жаху Хадоскі Ігнатаўны, якая прымала ўсіх бяздомных, у тым ліку і першых партызан, якія прыходзілі ў вёску з лесу. Аднавяскоўцы проста пасылалі іх да Чыгрынавых – маўляў, ідзіце, там вас прымуць. Дарэчы, пра гэта ў пісьменніка ёсць апавяданне «Праз гады». Маці часта падымала дзяцей сярод ночы і таемна адводзіла ў лес, каб схаваць ад паліцаяў ды немцаў.
На вайну прыпала тры няпоўныя гады жыцця пісьменніка, але якраз гэты страшны час вызначыў асноўную тэму яго творчасці. Пра тыя падзеі ён напісаў раманы, апавяданні, п’есы, кінасцэнарыі. Бывала, яму здавалася, што тэмай вайны ён занадта звязаў сябе, і кожны раз думаў: вось гэты твор пра ліхалецце ў яго апошні. Але не атрымлівалася…
Усходнія раёны Беларусі ачысцілі ад захопнікаў увосень 1943 года. Родную вёску перад гэтым спалілі карнікі. Чыгрынавы правялі гэты час у лясах, слухаючы, як набліжаецца грукат фронту. Першым Іван убачыў у вёсцы знаёмага вяскоўца. Той сядзеў на пажарышчы з дзедам Ігнатам Міхайлавічам і ўзгадваў, як пакідаў перад эвакуацыяй на захаванне ў дзедавай клеці свае пажыткі. Цяпер, на пажарышчы, хацеў атрымаць іх назад… Ужо, лічы, перад смерцю Ігнат Міхайлавіч расказаў пра радаслоўную па сваёй лініі, якую, пэўна, адзін Іван збольшага і ведаў.
Пасляваенныя гады, па ўспамінах Івана Гаўрылавіча, у пясчаных, неўрадлівых мясцінах былі цяжкія. Аднак лёс нідзе не песціў людзей. Пісьменнік помніў усё жыццё адно здарэнне.
Ужо студэнтам універсітэта ён прыехаў у вёску на зімовыя канікулы і пабачыў, як падатковы інспектар выносіць з яго амаль пустой хаты за нядоімкі сямейную швейную машынку… Пра той час у пісьменніка напісана нямала апавяданняў, якія друкаваліся часта, і ён іх употай любіў.
Іван Чыгрынаў выявіў сябе і як таленавіты перакладчык «Слова пра паход Ігаравы». Дзякуючы яму па-беларуску загучалі апавяданні I. Андрыча, В. Бялова, Я. Еўтушэнкі, В. Ліханосава, У. Салаухіна, п’есы Максіма Горкага «На дне» і Усевалада Вішнеўскага «Аптымістычная трагедыя». Творы самога пісьменніка перакладзены на англійскую, арабскую, армянскую, балгарскую, грузінскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую і іншыя мовы народаў свету. Як драматург Чыгрынаў вядомы па п’есах «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам» , «Звон – не малітва», «Ігракі», «Прымак» ды іншых. Уся творчасць пісьменніка – філасофскія развагі пра гістарычны вопыт беларускага народа, дзе выяўляецца яго духоўны стрыжань.
У аўтабіяграфіях класікі звычайна ўспамінаюць, як пачыналі пісаць. Чыгрынаў у сваёй адзначае, што пачынаў з… вершаў! Прыкладам стаў «вялікі савецкі паэт Аркадзь Куляшоў». Чытаючы яго вершы і паэмы, малады літаратар раптам зразумеў, што гаршкі не багі абпальваюць: вельмі ўжо моцна была прывязана творчасць Аркадзя Аляксандравіча да родных мясцін, быццам ён увесь час хадзіў з тапаграфічнай картай сярод знаёмых людзей уздоўж Бесядзі, ад вытокаў яе да вусця. Гэта вучыла будучага слыннага празаіка разумець літаратуру і надавала смеласці пісаць. Ён заўсёды лічыў, што літаратура павінна звяртацца да памяці пакаленняў. Нельга звужаць паняцце сучаснасці, спрабуючы ўціснуць яго ў храналагічныя адрэзкі гістарычнага часу і забываючы пра тое, што існуе яшчэ час мастацкі. А гэта куды шырэй, бо ў кожным чалавечым лёсе існуе нябачна, але даволі адчувальна тая жывая сувязь, якая спалучае розныя часы. Чалавек жыве не толькі цяперашнім, ён жыве і перспектывай будучыні, і памяццю мінулага.
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў прайшоў і праехаў шмат вялікіх і малых гарадоў. Бачыў мноства рэк, такіх як Ніягара, Гудзон, Вісла, Дунай, Днепр, Амур і Усуры… Стаяў на беразе трох акіянаў. Абляцеў за два разы ледзь не ўвесь зямны шар. Пры гэтым амаль кожны год наведваў свой Вялікі Бор, каб зірнуць на чыстую Бесядзь, якую некалі ў восеньскую сцюжу пераходзіў басанож і ваду якой замуціў Чарнобыль…

Юлія Касцюк, 2024

«УСЁ, ШТО ВЕДАЮ АБ ЖЫЦЦІ, – АДДАЦЬ ЛЮДЗЯМ…»

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава
ў Магілёўскай абласной бібліятэцы створаны
віртуальны музей народнага пісьменніка «Вернасць праўдзе».

Неўміручаму подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечана шмат мастацкіх твораў. Па гарачых слядах вайны пісалі К. Чорны і М. Лынькоў, І. Мележ і І. Шамякін. У дні суровага змагання з фашызмам былі створаны паэтычныя шэдэўры «Васіль Цёркін» А. Твардоўскага і «Сцяг брыгады» А. Куляшова. У 50-я гады ХХ стагоддзя загучалі галасы ўчарашніх лейтэнантаў Ю. Бондарава, Р. Бакланава, В. Быкава, якія ведалі «акопную праўду». Трэцяя хваля літаратуры пра Вялікую Айчынную – гэта творы дзяцей франтавікоў і партызан, чыё дзяцінства было абпалена полымем вайны. Яны зведалі жахі акупацыі і смак сірочага хлеба. Убачанае і перажытае засталося ў іх памяці і сэрцах і прымусіла ўзяцца за пяро. Да такога пакалення належыць і народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева Іван Чыгрынаў, якому 21 снежня бягучага года споўнілася б 90 гадоў.

Лёс чалавека кароткі, жыццё – вечнае. Гэтыя словы вельмі дакладныя ў адносінах да Івана Гаўрылавіча. Знакаміты сын магілёўскай зямлі, на жаль, пражыў да крыўднага мала, але ў гісторыі беларускай літаратуры яму і яго творам, несумненна, наканавана неўміручасць. Ім жыць роўна столькі, колькі жыць беларусам на зямлі.

Касцюковіцкі раён – малая радзіма шматлікіх таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. У тутэйшых мясцінах нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў, Леанід Левановіч… На гэтай зямлі упершыню глянуў у свет і Іван Чыгрынаў – адзіны на Магілёўшчыне пісьменнік, удастоены ганаровага звання “народны”. Цікавы факт: ён вучыўся ў той жа школе, якую крыху раней скончыў і народны паэт Аркадзь Куляшоў. Саматэвіцкая сярэдняя школа, мусіць, адна на Беларусі, якая выхавала адразу двух народных, што само па сабе ўжо ўнікальная з’ява.
У беларускую літаратуру Iван Чыгрынаў уваходзіў класічнай дарогай – праз апавяданне да рамана з адначасовым выхадам у драматургію, кіно, тэатр і публіцыстыку. У сваёй творчасці ён дасягнуў рэдкага ведання розных вымярэнняў народнага жыцця ў пераломныя моманты нацыянальнай гісторыі. Сапраўднай творчай вяршыняй пісьменніка сталі раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем» – глыбокі аналіз каранёў, вытокаў усенароднай барацьбы народа з фашызмам. Аўтар знакамітай пенталогіі здолеў адшукаць абагульнены мастацкі вобраз часу – а гэта пад сілу толькі сапраўднаму Майстру.
«Пісаць для яго азначала жыць» – так зазначаў пра свайго земляка Алесь Пісьмянкоў. Сам Іван Чыгрынаў, ужо на схіле сваіх зямных дзён, падсумоўваючы вынікі зробленага, казаў: «Літаратура стала маім жыццём, маім лёсам, маёй справай, вялікай справай». I ў яго шчырых словах не было перабольшвання: пісьменнік самааддана, з душэўнай апантанасцю, уласцівай выдатным мастакам, працаваў у літаратуры трыццаць пяць гадоў. Taлeнaвiтаму, caмaaддaнаму, нeapдынapнаму мacтaку cлoвa ўдалося ствapыць вялікі нapoдны эпac, якi дaклaднa выяўляe нaцыянaльнyю дyшy бeлapycaў, ix мeнтaлiтэт. Аўтap шмaтлiкix aпaвядaнняў, paмaнaў, п’ec, кiнacцэнapыяў, кpытычныx i пyблiцыcтычныx apтыкyлaў гpyнтoўнa і панарамна выпicaў Бeлapycь i бeлapycaў y вipы poзныx пaдзeй: y чacы ciвoй дaўнiны, y гaды вaeннaгa лixaлeцця, y чacы пacлявaeннaй гaлeчы i ў апошнія дзесяцігоддзі XX cтaгoддзя. Пры адлюстраванні падзей Іван Чыгрынаў арганічна спалучаў уласны жыццёвы досвед і глыбокія навуковыя веды. Менавіта таму яго творы не толькі дасканалыя ў мастацкіх адносінах, але надзвычай праўдзівыя і гістарычна дакладныя.
Пісьменнік-патрыёт ніколі не хаваў сваёй грамадзянскай пазіцыі, якая зводзілася да аднаго: добра ўсё, што добра для Беларусі. Дзеля гэтага ён жыў і працаваў, гэта было ягоным запаветам. У гонар ушанавання памяці нацыянальнага класіка Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна створаны віртуальны музей Івана Чыгрынава «Вернасць праўдзе», прысвечаны жыццю народнага пісьменніка Беларусі, яго грамадскай дзейнасці і вялікай творчай спадчыне.
Асветна-адукацыйны інтэрнэт-праект складаецца з сямі раздзелаў, матэрыялы кожнага ахопліваюць розныя бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці Івана Чыгрынава, узнаўляюць малавядомыя факты і істотна дапаўняюць выкладзеную ў даведніках біяграфію творцы. Шматлікія звесткі падмацаваны ўспамінамі родных, сяброў і калег па пяру, інтэрв’ю, дзённікавымі запісамі, лістамі, архіўнымі дакументамі і матэрыяламі, фотаздымкамі.
Грунтоўна разглядаюцца літаратурныя здабыткі пісьменніка, яго перакладчыцкая дзейнасць, даецца поўны храналагічны спіс кніг аўтара, прыводзяцца тэксты асобных твораў, у тым ліку вершаў і п’ес, публіцыстычных артыкулаў, копіі рукапісаў і машынапісаў з аўтарскай праўкай, аўдыязапісы твораў. Нельга не адзначыць, што творы І. Чыгрынава, найперш яго раманы, – выдатныя старонкі сучаснай беларускай літаратуры, якая, дзякуючы творам менавіта падобнага кшталту, адчувае сябе ўпэўнена, роўнай сярод роўных поруч з самымі высокаразвітымі літаратурамі свету. Той факт, што асобныя творы І. Чыгрынава перакладзены на амаль два дзясяткі моў свету, а на рускую і ўвогуле ўсе без выключэння – выпадак даволі рэдкі!
Манера чыгрынаўскага пісьма – няспешнасць, разважлівасць, псіхалагізм, філасафічнасць. Пяць раманаў, звязаных аднымі героямі, месцам дзеяння – з’ява ўнікальная і, мабыць, не толькі для беларускай літаратуры. А яго выдатныя апавяданні, больш дзясятка п’ес, у якіх уся гісторыя Беларусі?!
Бясспрэчна, Іван Чыгрынаў зрабіў шмат. Пакінутая ім духоўная спадчына з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для яе асэнсавання, спасціжэння творчага майстэрства пісьменніка, для больш глыбокага ўсведамлення важнейшых гісторыка-літаратурных падзей ХХ стагоддзя, што падмацавана вялікай колькасцю навуковых прац даследчыкаў, літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, змешчаных у раздзеле «Творчасць».
Але не толькі на літаратурнай ніве Іван Гаўрылавіч быў максімалістам. Гэтая якасць была яму ўласцівая і ў грамадскай дзейнасці. Усё, за што б ні браўся, ён рабіў з поўнай аддачай і вялікай зацікаўленасцю лёсам чалавека і краіны, роднай Беларусі, шчырым клопатам пра наша духоўнае багацце. З’яўляючыся сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, працуючы старшынёй пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах, Іван Гаўрылавіч шмат чаго зрабіў па вяртанні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны краіны, па вырашэнні пытанняў абароны гонару і незалежнасці нашай Радзімы і яе народа. Менавіта ён ініцыятар стварэння помніка на знакамітым Буйніцкім полі, дзе летам 1941 года 172-ая дывізія генерала Раманава абараняла Магілёў ад фашысцкіх захопнікаў. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты ў 1995 годзе да 50-годдзя Вялікай Перамогі.
Пісьменнік цесна супрацоўнічаў з панарамна-эпічным тэлевізійным беларускім кіно і айчынным драматычным тэатрам. Карціны і спектаклі з удзелам Чыгрынава-сцэнарыста з’яўляюцца неаспрэчным унёскам у нацыянальную культуру, аб чым яскрава сведчыць раздзел «Асоба ў мастацтве».
Карысныя матэрыялы ў дапамогу вывучэнню мастацкай спадчыны І. Чыгрынава ў навучальных установах, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, сцэнарыі для арганізацыі святочных мерапрыемстваў з нагоды юбілеяў пісьменніка змешчаны ў раздзеле «Чыгрынаў у школе».
У сваёй аўтабіяграфіі Іван Гаўрылавіч дакарае сябе за тое, што практычна ўсю творчасць прысвяціў тэме вайны і з-за гэтага, верагодна, выпусціў нешта важнае. Пры гэтым ён згадвае, што кожны раз даваў сабе слова аб тым, што новы твор аб вайне будзе апошнім. Але ў выніку ўсё роўна вяртаўся да гэтай тэмы. Iвану Чыгрынаву ішоў усяго сёмы год, калi пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая зрабіла яго пісьменнікам, але ж яна яго і забрала… Хворы ён быў яшчэ з ваеннага часу, калі хлопчыкам перанёс вельмі цяжкі брушны тыф. Ён выжыў, але змены, якія адбыліся ў арганізме, засталіся назаўсёды.
Ганаровае званне «народны пісьменнік Беларусі» было прысвоена Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву ў жніўні 1994 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускай мастацкай літаратуры, плённую грамадскую дзейнасць. У гісторыі Беларусі як суверэннай дзяржавы гэта быў першы Указ аб прысваенні дадзенага ганаровага звання. Увогуле за гады незалежнасці ў нашай краіне звання «народны пісьменнік» былі ўдастоены тры мастакі слова: Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка (1995) і Мікалай Чаргінец (2022). Як ушаноўваецца імя выбітнага мастака слова ў нашай краіне, асабліва на малой радзіме, сведчыць раздзел «Памяць».
Звычайна гавораць, што пісьменнік усё жыццё піша адну кніжку. Пры гэтым маецца на ўвазе галоўная думка, якая аб’ядноўвае ўсё напісанае. Была свая асноўная думка і ў Івана Чыгрынава. Яна скразной лініяй праходзіць праз яго раманы, драмы, апавяданні, публіцыстыку. Гэта ідэя нацыянальнага яднання. Вельмі слушная думка. Асабліва сёння, калі настаў час вярнуць народу яго гісторыю – не добрую або дрэнную – а сапраўдную, якой яна была.
Віртуальны музей Івана Чыгрынава «Вернасць праўдзе» – гэта праект пра вялікую Гісторыю, пра вялікую Памяць, пра вялікага Чалавека з Вялікага Бору…

Алесь Марціновіч, 2024

ТАЛЕНТ І МАЙСТЭРСТВА

У кагорце беларускіх літаратараў XX стагоддзя адно з першых месцаў належыць Івану Чыгрынаву – народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі Аляксандра Фадзеева, вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу: у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII Генеральнай асамблеі ААН, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узначальваў Пастаянную камісію Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных і міжнацыянальных пытаннях. Быў старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына».

Як і многія празаікі, пачынаў творчы шлях з вершаў. Асобныя з іх публікаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Ленінскі прызыў» яшчэ школьнікам. Студэнтам друкаваўся ў «Чырвонай змене». Але першакурснікам ужо дэбютаваў і ў часопісе «Полымя» («Сон трактарыста», 1952, № 12). Як дакладна заўважыў Уладзімір Гніламёдаў, «<…> юнацкія вершы I. Чыгрынава паводле сваёй сюжэтнай будовы і апавядальнай манеры, насычанасці дэталямі – цяпер гэта асабліва заўважна – абяцалі будучага празаіка».
Не мог не адчуваць гэтага і сам Іван Гаўрылавіч. Узяўся за напісанне так званых «мясцовых быляў», якія ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя прапаноўваў касцюковіцкай раёнцы – яна ўжо называлася «Сцяг камунізму». У аснову гэтых твораў ляглі паданні, легенды, запісаныя ў час вандроўкі па раёне. У тым ліку ад свайго дзеда Кажанава. З яго аповеду нарадзілася і апавяданне «Цар і мой прашчур». Але першай сур’ёзнай заяўкай як апавядальніка стала дакументальная аповесць «Тайна адной экспедыцыі» пра вядомага палярнага даследчыка Саламона Аўгуста Андрэ.
Сам, праўда, пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці лічыў апавяданне «Праз гады», сюжэтна звязанае з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. У аснове яго – пачутае ад лесніка Даўгалёва. Яно, па сутнасці, і вызначыла далейшыя кірункі творчасці. Пісаў шмат на розныя тэмы, але асноўнай праблематыкай яго прозы стала ўсенароднае змаганне з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры гэтым закранаў аспекты, да якіх мала хто звяртаўся. Што добра відаць з аднаго пазнейшага яго інтэрв’ю: «Некаторым людзям, у тым ліку і крытыкам, здаецца, што патрыятызм – гэта калі выйшаў на вуліцу і крыкнуў «ура». Не, патрыятызм у часе вайны, асабліва ў часе акупацыі, – гэта нешта зусім іншае. Патрыятызм – гэта духоўны свет народа». Спасціжэнню гэтага свету на вайне і аддаваў першаступенную ўвагу, пачынаючы з апавяданняў і паступова пераходзячы да раманаў, за напісанне якіх узяліся і дзеці вайны, у прыватнасці Алесь Адамовіч, Віктар Казько, Іван Пташнікаў…
Гэтым правілам кіраваўся і рыхтуючы да друку сваю першую кнігу «Птушкі ляцяць на волю». На агульным фоне не губляецца апавяданне «Праз гады». Аднак свайго роду запеўкай стала іншае – «Бульба», дзе вяртанне ў ваеннае маленства. У 1967-м, праз два гады, выйшаў друті зборнік апавяданняў «Самы шчаслівы чалавек», названы па адным з твораў. У шостым нумары часопіса «Маладосць» за 1965 год яно значыцца як «Першы бой». Для галоўнага героя гэта была сапраўды першая сутычка з ворагамі, якія перайшлі савецкую граніцу, «і яго хвалявала і радавала тое, што і ён, Аляксей Балаш, чырвонаармеец другога батальёна трыста сорак чацвёртага палка, мае непасрэднае дачыненне да сённяшніх падзей. На душы, нягледзячы на шматлікія раны, было хораша, і Аляксей адчуваў сябе, можа, самым шчаслівым чалавекам».
Ужо аднаго гэтага твора дастаткова, каб лічыць Івана Чыгрынава адным з самых таленавітых нацыянальных апавядальнікаў. Але і потым ён не развітваўся з гэтым жанрам. Аднак не магло не сказацца і тое, што пазней прыкмеціла крытык Валянціна Локун: «Малая проза I. Чыгрынава дае ўсе падставы гаварыць пра пісьменніка як пра апавядальніка з эпічным светаадчуваннем, з эпічным бачаннем і ўспрыманнем». Таму і захацелася яму перайсці да іншых жанраў.
Спачатку думаў, па яго прызнанні, напісаць «зімовую аповесць». Пасля замахнуўся на раман. Ішоў ад таго, што шмат у творах іншых пісьменнікаў не задавальняла: «У іх хапала шмат чаго, але жывога жыцця, жывых людзей не хапала… Мне, вядома, не хочацца нікога прыніжаць, як не хочацца і сябе выстаўляць, але адчуванне такое ў мяне было. Не было б, пэўна, мележаўскага рамана (маюцца на ўвазе «Людзі на балоце».  – А.М.), не было б у мяне і такога адчування, але яно прыйшло, і я ўзяўся за гэтую справу. Я пачаў думаць, а пасля і ўзяўся пісаць «Плач перапёлкі», баючыся – што з яго выйдзе з гэтага рамана».
Амбіцыйная задума? А чаму і не? Гэты твор быў напісаны з гонарам за родную Беларусь. Адначасова з усведамленнем, як шмат давялося перажыць нашаму народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са з’яўленнем «Плачу перапёлкі» ў беларускай літаратуры назаўсёды прапісаліся Верамейкі, як тыя ж Курані Івана Мележа, а галоўныя героі Радзівон Чубар і Дзяніс Зазыба сталі па-сапраўднаму народнымі характарамі, якіх не зблытаеш з іншымі персанажамі.
Працягам «Плачу перапёлкі» стаў раман «Апраўданне крыві». Сюжэтна пабудова твора засталася ранейшай. Іван Гаўрылавіч прытрымліваўся хранікальнасці ў адлюстраванні падзей, толькі, кажучы словамі Таццяны Шамякінай, «хроніка тут своеасаблівая. Па-першае, раманны час сцягнуты. У першай кнізе дзеянне адбываецца на працягу некалькіх тыдняў, а ў другой ужо сціскаецца да некалькіх дзён, затое пры гэтым узрастае нагрузка іншых структурна-стылёвых элементаў. Па-другое, сутыкненне жыхароў вёскі Верамейкі з немцамі аказваецца кульмінацыяй усёй дылогіі, кульмінацыяй, размешчанай насуперак, здавалася б, усім правілам сюжэтна-кампазіцыйнага будавання, якраз пасярод дзеяння».
Персанажы, якія, не пабаюся гэтага параўнання, сталі часткай яго жыцця, па-ранейшаму не адпускалі Івана Гаўрылавіча. Тых, каго любіў, як бы прымерваў да сябе, успрымаў так, бы сам дзейнічаў у гэтых абставінах. Каго асуджаў, таксама падаў не аднабакова. Стараўся разабрацца, у чым прычына з яўлення фашысцкіх прыслужнікаў. Гэта асабліва заўважаецца ў трэцім рамане «Свае і чужыя». Хоць сустракаешся з ужо знаёмымі Чубарам і Зазыбам, а цэнтрабежная сіла твора ўвесь час прыцягвае да Верамеек, прасторавыя межы значна пашыраюцца.
Паказваючы першыя крокі партызанскага атрада, Іван Чыгрынаў спачатку глядзіць на падзеі вачыма яго камандзіра Нарчука, а потым – камісара Баранава. I нават радавых байцоў. Прысутнічае яшчэ і важны позірк збоку. Гэта голас самога аўтара. Ён не заўсёды гучыць ва ўнісон з развагамі персанажаў, але надае раману канцэптуальнае гучанне, а значыць, і з яўляецца вырашальным для вызначэння магчымага развіцця падзеі. Раманам «Свае і чужыя» ён збіраўся завяршыць «верамейкаўскі цыкл»: «Што будзе далей вядома: Вялікая Перамога ў маі 45-га… Прадаўжаць далей не мае сэнсу».
Тым не менш трылогіяй не абмежаваўся. У 1992 годзе быў апублікаваны чацвёрты раман «Вяртанне да віны». Тут не проста даецца спасціжэнне гэтага паняцця персанажамі. Асабліва ў ваенныя гады, калі дзейнічаюць свае законы, якія часам не стыкуюцца з маральнымі атрыбутамі. Аднак нездарма кажуць: «пути господни неисповедимы». Працуючы над пятым раманам, Іван Чыгрынаў успомніў першапачатковую назву чацвёртага – «Не ўсе мы памром».
Крыху ўдакладніў яе, і з’явіўся раман «Не ўсе мы згінем», што заканчваецца партызанскім парадам, які Дзяніс Забыта «пабачыў, стоячы недалёка ад трыбуны, дзе знаходзіліся Чарняхоўскі, Панамарэнка…». Важнасць гэтага твора і ў тым, што Іван Гаўрылавіч закрануў тэму калабарацыянізму. У першую чаргу дзякуючы псіхалагічна выверанаму вобразу сына Дзяніса Зазыбы Масея.
Не чужой была Івану Чыгрынаву і драматургія. Да гэтага жанру ён падступаўся паступова. Пэўны вопыт прыдбаў, калі разам з Іванам Новікавым працаваў над сцэнарыем шматсерыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма «Руіны страляюць…», у аснову якога пакладзены раманы таго ж Івана Новікава «Руіны страляюць ва ўпор» і «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску». У іх праўдзіва адлюстравана барацьба ў акупаваным Мінску з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Але сапраўднае драматургічнае майстэрства да яго прыйшло, калі ўзяўся за інсцэніроўку свайго рамана «Плач перапёлкі». Праўда, аб інсцэніроўцы можна гаварыць умоўна, бо ў народнай драме, а такую назву ён даў свайму драматургічнаму твору, захаваны асноўныя сюжэтныя лініі, дзейнічаюць ужо вядомыя персанажы. Аднак, як таго і патрабавала тэатральнае дзеянне, па сутнасці, быў напісаны новы твор на ўжо вядомым хматэрыяле.
Спектакль прыхільна сустрэлі і гледачы, і крытыкі. А паколькі ў Маскве якраз праходзіў чарговы партыйны з’езд, яго прапанавалі на Усесаюзны агляд і адзначылі прэстыжнай прэміяй. Неўзабаве ў брэсцкім тэатры паставілі «Свае і чужыя». Іван Гаўрылавіч інсцэніраваў і шэраг сваіх апавяданняў (спектакль «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў Мінску). А ў 1988 годзе адна за адной зявіліся тры арыгінальныя п’есы. Дзве з іх – «Следчая справа Вашчылы» і «Звон – не малітва» – прысвечаны нацыянальнаму мінуламу. Гэта знайшло працяг у п’есе «Прымак» і драматургічнай аповесці «Брат караля». Творы блізкія між сабой асноўнымі сюжэтнымі лініямі. Ды і галоўныя персанажы адны і тыя ж, прытым рэальныя гістарычныя асобы: Ягайла, Вітаўт, Соф’я Гальшанская, Іван Друцкі…
Выбарам галоўнага героя вылучаецца драма «Савіцкі». Гэта той самы, якога празвалі «беларускім Дуброўскім». Першым на яго звярнуў увагу Уладзімір Мехаў: «Хто вы, Аляксандр Савіцкі?» Асноўная канва драмы Івана Чыгрынава таксама трымаецца на дакументальнай аснове. Але ён не надта прывязваўся да канкрэтных фактаў. На прыкладзе Савіцкага спрабаваў (і гэта яму ўдалося) паказаць, наколькі больш складаным і рознабаковым быў рэвалюцыйны рух у царскай Расіі, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, чым дзесяцігоддзямі падавала яго афіцыйная ідэалогія.
А ў трагічным гратэску «Ігракі» ўдала ўлоўлены асноўныя моманты дыпламатычнай барацьбы, што вялася паміж Савецкім Саюзам і фашысцкай Германіяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Іван Чыгрынаў напісаў і такія драматургічныя творы, як драматычная фантазія на чарнобыльскую тэму (аўтарскае вызначэнне жанру) «Хто вінаваты», п’еса «…Зайграй, хлопча малы», дзе пісьменнік задумваўся над лёсам Паўлюка Багрыма.
Яго талент паспяхова развіваўся ў розных жанрах: выступаў і ў галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. Гэта відаць, у прыватнасці, з кніг «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» і «Паміж сонцам і месяцам». Усё, што ні напісаў, пазначана талентам, самім Усявышнім дадзеным. Шкада толькі, што жыццёвы шлях быў нядоўгім: нарадзіўся 21 снежня 1934 года, памёр 5 студзеня 1996-га. Таму шмат з задуманага і не паспеў ажыццявіць. Ды і апошні свой раман «Не ўсе мы згінем», што і стаў завяршэннем яго пенталогіі, пісаў ужо цяжка хворы. Сшытак з завершаным чарговым раздзелам праз мяне адразу перадаваў машыністцы рэдакцыі часопіса «Полымя».

Ларыса Рублеўская, 2024

«ЦЯПЕР Я ЦАЛКАМ ЖЫВУ НОВЫМ РАМАНАМ»

Сёння споўнілася б 90 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву. Ён мог бы дажыць да гэтага юбілею… Але дзяцінства прыйшлося на вайну, і давялося сербануць столькі, што здароўе аказалася вельмі падарванае. Пражыў усяго 61 год. Біяграфія кожнага славутага чалавека складаецца з асобных яркіх штрыхоў… Давайце разам адшукаем некалькі такіх штрыхоў у дакументах, што захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

«Па пыльнай раллі валочаць жанчыны драўляную баразну»
3 чэрвеня 1964 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» былі змешчаны лісты творчых дзеячаў у сувязі з дваццацігоддзем вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў.
Сярод тых лістоў ёсць і тэкст Івана Чыгрынава. Ён успамінае першыя дні пасля вызвалення роднай вёскі Вялікі Бор, мужчыны якой былі на фронце ці загінулі. Жылі ў зямлянках – хаты спаленыя, не засталося ніводнага каня. І вось «Па пыльнай раллі, як бурлакі, валочаць жанчыны драўляную баразну». Сярод тых жанчын – маці будучага пісьменніка. «Раз аднекуль паявіліся на зацішанскім бальшаку чырвонаармейцы. Іх было сямёра. Убачылі, што жанчыны на сабе аруць, спыніліся. Пачакалі, пакуль падыдуць бліжэй. Нарэшце, ступілі колькі крокаў па раллі, упрэгліся самі і ўзаралі да вечара ладны кусок пад ячмень. А ўвечары быў «пір». Каля зыркага вогнішча, што гарэла паміж зямлянак, салдаткі частавалі стомленых салдат, выставіўшы на зялёны мурог усё, што мелі, і вочы іхнія свяціліся журботаю і непаддзельнай радасцю».

«Я з асаблівай павагай адношуся да партызан 1941 года»
У навагоднім нумары газеты «Звязда» ад 1 студзеня 1968 года былі надрукаваны выказванні вядомых дзеячаў культуры, якія наведалі з візітам рэдакцыю газеты. А прыйшлі за святочны стол у рэдакцыю Зінаіда Браварская, Аляксандра Клімава, Расціслаў Янкоўскі, Іван Мележ, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка, Сяргей Селіханаў, Марыя Захарэвіч ды іншыя знакамітасці…
Сярод гасцей быў і Іван Чыгрынаў. Вось што ён распавёў тады для «Звязды»: «Не, гэта не дзіўна, што пад мірнае навагодняе свята, праз больш як дваццаць гадоў пасля вайны, я думаю пра вайну. Старэйшыя таварышы сказалі пра яе слова, але і мы, маладзейшыя, не можам яе забыць. Мы бачылі, як на нашых вачах фашысты забівалі людзей, як у вёску прыходзілі пахавальныя, як плакалі нашы маці. Пра вайну мы яшчэ доўга будзем пісаць, таму што гэта матэрыял псіхалагічны. Я таксама зараз працую над творам пра тыя часы… Я з асаблівай павагай адношуся да партызан 1941 года. Яны хадзілі малымі групамі, і паколькі ад нас быў блізкі фронт, то гэта, відаць, былі або разведчыкі, або чэкісты. Вось я і хачу ў сваім будучым творы паказаць іх».

«Нямала паездзіў сёлета, пагаварыў з людзьмі, пасядзеў у архівах»
31 снежня 1971 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» зрабілі традыцыйную апытанку вядомых дзеячаў культуры наконт вынікаў года.
Іван Чыгрынаў даў такі адказ: «Цяпер я цалкам жыву гэтым, новым раманам. Значыць, буду працаваць над ім і скрозь 1972 год… У літаратурнай крытыцы, а больш у прыватных гаворках – вядома, шчырых і няшчырых – мне было нямала сказана, што «Плач перапёлкі» пакідае ўражанне незавершанасці. Можа, гэта і так. Але як я сам сабе разумею, то раман завершаны ўсім у такой ступені, у якой ступені завершанасці ў жніўні сорак першага года былі трагічныя падзеі, пра якія ў ім апавядаецца… Усё ж іншае, што засталося за рамкамі рамана «Плач перапёлкі», належыць адлюстраваць у другіх творах. У асноўным новы раман будзе працягваць тую ж тэму – тэму Айчыннай вайны… Для яго ўжо нямала паездзіў сёлета, пагаварыў з людзьмі, пасядзеў у архівах».

«Вы насаджаеце літаратуру, як бульбу»
Не мог такі неабыякавы чалавек, як Іван Чыгрынаў, не займацца і грамадскай дзейнасцю. У архіве захоўваюцца пратаколы пасяджэнняў Савета Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР, на якіх прысутнічае сакратар праўлення Саюза Іван Чыгрынаў. Вось Пратакол № 2 ад 1 ліпеня 1978 года. Пасяджэнне адбылося з нагоды пастановы ЦК КПСС «Аб стане і мерах паляпшэння лекцыйнай прапаганды». Прысутны на сустрэчы сакратар ЦК КПБ Кузьмін жорстка раскрытыкаваў работу бюро: літаратары Сергіевіч і Бузько сваё выступленне ў Оршы звялі да жартаў і пустазвонства, у Іванава за пяць дзён было арганізавана для Анатоля Дзялендзіка 25 выступленняў, між тым загад дазваляе рабіць у сярэднім тры выступленні за дзень.
Узяў слова і Іван Чыгрынаў. Ён адразу заявіў, што трэба прымушаць калег рыхтавацца да сустрэч з чытачамі і – «не ўсім дазваляць выступаць»: «Самае галоўнае – ідзе самарэклама. А што робіцца ў літаратуры, што такое літаратурны працэс – аб гэтым няма гаворкі».
Размова працягнулася падчас пасяджэння Бюро прапаганды 4 чэрвеня 1979 года. Іван Чыгрынаў тады сказаў: «Мы ўжо варымся не толькі ў сваім катле – мы выступаем перад чытачамі. Нарабілі многа шкоды сваёй неразборлівасцю, тым, што пасылалі слабых пісьменнікаў на выступленні… Артысты патрэбны на масавых выступленнях, але суправаджаць недарэку нельга».
21 кастрычніка 1982 года на бюро абмяркоўвалі, як бы займець свой транспарт, каб вазіць літаратараў на сустрэчы. А таксама абвясцілі, што набылі два магнітафоны «Рэпарцёр», каб запісваць пісьменніцкія выступленні. Іван Чыгрынаў сказаў наступнае: «Работу трэба весці па-гаспадарску. У мяне ўражанне, што вы насаджаеце літаратуру, як бульбу», – і зноў агучвае думку пра адказнасць пісьменніка: «У ацэнцы выступленняў асабістых катэгорый не бывае. Калі добра выступае пісьменнік, то добра, а калі дрэнна, то ўсе бачаць, што дрэнна». Гэтае адчуванне адказнасці народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў пранёс праз усё жыццё.

Наталля Азаранка, 2023

ЯГО ВЯЛІКАСЦЬ – ІВАН ЧЫГРЫНАЎ

Цяпер сцежкі засланы чаборам –
На палетках не родзіцца хлеба:
Палын попелам сыпаўся з неба…
Толькі небу было так патрэбна –
Нарадзіўся ў Вялікім Боры.

Ён жа полымя таленту ярка,
Як цяжар беларускае долі,
Нёс як запаведзь Куляшова!
Словы-птушкі ляцелі на волю,
Яны ў слоўнікі клаліся шпарка.

Скарб багаты нашчадкам пакінуў!
Валадар беларускага слова!
Ганарыўся сваёю размовай…
Узаконіў ён дзіўную мову –
Быў вялікасцю Іван Чыгрынаў!

Не счарсцвеў у жыццёвай віхуры,
Па жыцці йшоў прыгожа, натхненна,
Слова роднае ўзняў ён з каленяў.
Дзе наступных ствараў пакаленняў
Фонд коштоўны народнай культуры.

Словы майстра як звон, як малітва!
Словы сочныя, быццам суніцы.
І мужчыны, і дзеці, і жніцы,
Дзе былі ўсе свае, не чужынцы,
У справах мірных і ратных бітвах.

Наш зямляк – вельмі яркая зорка!
Ён прайшоў усю зямельку пеша.
Лёс Радзімы – у раманах і вершах.
Аб складаным жыцці чалавечым
Рэхам плача яго перапёлка…

Калі весці гамонку пра літаратурнае жыццё нашага раёна, то не памылюся, калі скажу, што нам пашанцавала на людзей таленавітых, паэтаў і пісьменнікаў. Адным з самых вялікіх і вядомых мастакоў пяра на небасхіле беларускай літаратуры з’яўляецца Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў. Нарадзіўся майстра слова 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор нашага раёну ў сям’і старшыні сельсавета. На жаль, чарнобыльская трагедыя знішчыла гэту вёсачку, але маленькая радзіма Івана Чыгрынава назаўсёды застанецца на карце літаратурнага жыцця нашай краіны.
Дзяцінства хлопчыка выпала на Вялікую Айчынную вайну. Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву быў усяго сёмы год, калі пачалася вайна. Але яна перакраіла яго жыццё, стала галоўнай тэмай мастацкіх твораў і скараціла яго гады. У верасні 1941-га сын старшыні калгаса з вёскі Вялікі Бор у першы клас не пайшоў – якая школа, калі вайна, бацька на фронце… Сям’я вялікая, шасцёра дзяцей, трэба выжываць. Маці Хвядоска са старэйшымі капала бульбу. Маленькі Іван ішоў полем да сваіх, раптам – фашысцкі самалёт, «рама», які мог лятаць вельмі нізка. Лётчык заўважыў хлопчыка і… вырашыў з ім «пагуляцца». Зніжаўся, скіроўваў машыну на дзіця, каб тое ў жаху ўцякала… Будучы пісьменнік ніколі не забываў тых хвілін. Тады яму здавалася: ён нават бачыць, як немец смяецца. Урэшце знясілены хлопчык упаў у баразну, закрыў рукамі галаву… Самалёт паляцеў. Усялякае давялося перажыць падчас вайны. Іван захварэў на брушны тыф, ледзь выжыў. Дактары лічылі, што гэта пашкодзіла здароўе і стала прычынай даволі ранняй смерці. Калі спалілі хату, давялося жыць у зямлянцы.
У Вялікім Бары школа была, але толькі сямігадовая. Таму Іван некалькі гадоў хадзіў у дзесяцігодку ў суседнія Саматэвічы. Калісьці ў той самай саматэвіцкай школе вучыўся Аркадзь Куляшоў. На Івана гэта рабіла вялікае ўражанне, ён і вершы пачаў пісаць, пераймаючы славутага земляка. А калі быў у старэйшых класах, Куляшоў прыехаў у школу, і юны Іван Чыгрынаў чытаў на сустрэчы свой верш. Праўда, вучоба запомнілася не толькі выдатнымі адзнакамі. Ісці ў Саматэвічы, якія знаходзяцца за сем кіламетраў ад Вялікага Бору, даводзілася праз лес. Аднойчы Івана перэстрэў на зімовай дарозе воўк. Хлопец і звер нейкі час пастаялі адзін перад адным, паглядзелі адзін аднаму ў вочы… Воўк сышоў з дарогі.
Паэтам Іван Чыгрынаў так і не стаў, але дэбютаваў менавіта як паэт – у 1952 годзе ў часопісе «Полымя» быў надрукаваны яго верш «Сон трактарыста». Чыгрынаў тады вучыўся на першым курсе філфака БДУ. Хаця ён вядомы найперш творамі пра вайну, пісаў пра рознае. Напрыклад, першая аповесць «Тайна адной экспедыцыі», якую надрукавалі ў газеце «Чырвоная змена» ў канцы 1957 года, – дакументальны твор пра шведскага даследчыка Арктыкі інжынера Аўгуста Андрэ.
Калі Чыгрынаў даследаваў гісторыю роднай вёскі, вырашыў, што яе заснавалі збеглыя паплечнікі Васіля Вашчылы, які ў XVIII стагоддзі ўзначаліў сялянскае паўстанне. Напісаў п’есу «Следчая справа Васіля Вашчылы».
Родная вёска Вялікі Бор апынулася ў зоне адсялення пасля чарнобыльскай аварыі. І ў Чыгрынава з’явілася п’еса пра гэтую трагедыю «Чалавек з мядзведжым тварам». Пасля заканчэння ўніверсітэта, з 1957 па 1962 год, працаваў у выдавецтве АН БССР. З 1965 года займаў пасаду рэдактара аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1973 годзе ўступіў у КПСС. З 1975 года быў назначаны намеснікам начальніка, а з 1976-га – сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
З 1986 года – дэпутат ВС БССР. У 1987 годзе стаў ініцыятарам, стваральнікам і старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры. У 1988 годзе ўваходзіў у склад дзяржаўнай камісіі па расследаванні савецкіх злачынстваў у Курапатах. З 1989 года – галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». Іван Чыгрынаў стаяў у вытокаў збору, стварэння і выдання Беларускай Савецкай энцыклапедыі.
Самы вядомы твор Івана Чыгрынава – пенталогія пра вайну. З яе вылучаюць першую, самую ўдалую, частку, «Плач перапёлкі», якая была экранізавана і стала операй. Менавіта за дзве першыя часткі пенталогіі пісьменнік атрымаў Усесаюзную прэмію імя Фадзеева. Вобраз перапёлкі і яе жаласнай песні адыгрывае важную сімвалічную ролю. Чыгрынаў добра ведаў прыроду, яшчэ ў маленстве забяспечваў сям’ю ягадамі ды грыбамі і прызнаваўся, што калі б не стаў пісьменнікам быў бы астраномам. I, працуючы над «Плачам перапёлкі» здабыў калекцыю запісаў птушак і слухаў іх, каб правільна перадаць словамі. Пяру нашага знакамітага земляка належыць 24 кнігі, самыя вядомыя творы – «Звон – не малітва», «Плач перапёлкі», «Свае і чужыя», «Апраўданне крыві», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «Бульба», «За сто кіламетраў на абед» і іншыя. Іван Чыгрынаў таксама склаў лячэбнік, у які ўвайшло больш 2000 назваў траў і зёлак з тэрыторыі Беларусі, а таксама народных рэцэптаў з лекавых траў.
У 1996-м імя Івана Чыгрынава прысвоена Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы. У 2003-м адкрыта мемарыяльная дошка ў Магілёве на будынку сярэдняй школы № 6, якая знаходзіцца на вуліцы Чыгрынава.
Пахаваны пісьменнік у Мінску на ўсходніх могілках. Месца пахавання Івана Чыгрынава пазначана гранітнай плітой надмагілля светла-шэрага колеру.
Над ёй на не высокім п’едэстале ўстаноўлена чатырохгранная стэла з чырвонага граніту. У верхняй частцы помніка размешчана мемарыяльная дошка з бронзы ў выглядзе раскрытай кнігі. На левым баку памятнага знака размешчаны барэльеф-партрэт пісьменніка ў профіль, а на правым пазначаны гады жыцця Івана Гаўрылавіча (1934–1996). Па цэнтры стэлы размешчана мемарыяльная шыльда з бронзы, на якой рэльефнымі літарамі напісана: «НАРОДНЫ ПІСЬМЕННІК БЕЛАРУСІ ЧЫГРЫНАЎ ІВАН ГАЎРЫЛАВІЧ».

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 3

Людміла Рублеўская, 2020

ІВАНУ ЧЫГРЫНАВУ – 85 ГОД

17 снежня 2019 г. у Магілёўскай абласной бібліятэцы адбыўся літаратурны экскурс «З Вялікага Бора – у вялікае жыццё» да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, ураджэнца Магілёўшчыны.
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля чарнобыльскай трагедыі яго родная вёска апынулася ў зоне радыёактыўнага забруджвання і перастала існаваць.
Выхоўваўся хлопчык у простай сялянскай сям’і: яго бацька працаваў старшынём сельсавета, маці – звычайная калгасніца. У сям’і было восем дзяцей, і ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей лёг менавіта на плечы маці. Бацька больш займаўся грамадскімі справамі. З набліжэннем гітлераўцаў падаўся за лінію фронту. Ваеннае ліхалецце перажыў але да сям’і не вярнуўся.
Іван Чыгрынаў належыць да пакалення, у якога вайна прайшлася па самай светлай і радаснай пары жыцця – дзяцінстве. У сваіх творах «Бульба», «За сто кіламетраў на абед», «Ішоў на вайну чалавек», «У ціхім тумане», «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» Чыгрынаў імкнуўся паказаць праўду таго суровага і гераічнага часу, праўду, якая адкрылася яго пакаленню, узгадаванаму вайной і балючай памяццю пра яе. Іван Чыгрынаў перадаваў сваё дзіцячае ўспрыняцце вайны, той жах, калі ты шмат чаго не ведаеш, і знаходзішся ў прыгаломшаным стане, адчуваючы, што ў любую секунду можаш ні за што загінуць сам.
У 1940 годзе хлапчук пайшоў у першы клас Велікаборскай семігодкі. Фашысцкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будучы літаратар зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей Іван Чыгрынаў пайшоў вучыцца ў Саматэвіцкую сярэднюю школу, якую закончыў значна раней народны паэт Беларусі – Аркадзь Куляшоў. Хлопец вельмі адказна ставіўся да вучобы. А як жа інакш, калі ў гэтай школе вучыўся сам аўтар паэмы «Сцяг брыгады».
Яшчэ ў школе юнак захапіўся літаратурай, сам пачаў спрабаваць пісаць вершы. Пасля заканчэння сярэдняй школы Іван Чыгрынаў паступіў на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ.
Вялікі пласт творчай працы Івана Гаўрылавіча – яго драматургія, якая вызначаецца драматычнай напружанасцю. Ён аўтар п’ес «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон – не малітва», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Прымак». Ствараў Чыгрынаў п’есы і па сваіх раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы». Таксама ён перакладчык «Слова пра паход Ігаравы», п’ес «На дне» Максіма Горкага і «Аптымістычнай трагедыі» Усевалада Вішнеўскага. Прымаў пісьменнік удзел і ў стварэнні сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць», пастаўленага ў 1973 годзе. За працу над гэтым сцэнарыем ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Праз дваццаць гадоў за дасягненні ў літаратуры Іван Чыгрынаў удастоены звання народнага пісьменніка Беларусі.
Доля адмерала яму толькі 61 год і 15 дзён зямнога жыцця. Па сённяшніх мерках гэта ўвогуле не багата. Памёр ад хваробы. У літаратуры ён актыўна працаваў тры з паловай дзесяцігоддзі і здабыў шырокае сусветнае прызнанне. Гэты адметны празаік, які стварыў сваю, ні на чыю не падобную прозу пра вайну.
Імя Івана Чьпрынава прысвоена вуліцы ў Магілёве, Касцюковіцкай раённай бібліятэцы. У Мінску на доме № 29 па вуліцы Пуліхава, у якім жыў народны пісьменнік, і ў Магілёве на будынку сярэдняй школы № 6 па вуліцы Івана Чыгрынава ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.
На літаратурнай імпрэзе супрацоўнікі абласной бібліятэкі цікава і грунтоўна распавялі пра творчы і жыццёвы лёс Івана Чыгрынава. Падрыхтавалі змястоўную фота- і відэапрэзентацыю. Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры арганізаваў выставу кніг пісьменніка. Святлана Клімава з удзельнікамі імпрэзы падзялілася сваімі ўспамінамі аб сустрэчы ў Касцюковічах з Іванам Гаўрылавічам і паказала сваю ўласную кнігу з аўтографам празаіка.
Напрыканцы мерапрыемства старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва ад імя дачкі пісьменніка Алены Чыгрынавай падараваў прыгожую кнігу для фондаў бібліятэкі.
Вялікі дзякуй супрацоўнікам абласной бібліятэкі за літаратурную вечарыну.

Тамара Круталевіч, 2019

ПОБАЧ З ЧЫГРЫНАВЫМ

21 снежня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, сааўтара сцэнарыя легендарнага шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць» і актыўнага грамадскага дзеяча Івана Чыгрынава. Асабліва праславіўся пісьменнік пасля выхаду ў свет рамана «Плач перапёлкі», які перарос у раманную пенталогію.

Яго світальны ранак узыйшоў у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, дзе будучы пісьменнік пачаў пісаць свой жыццёвы чыставік. Складанасць вясковага жыцця выкавала ў хлопчыка моцны ўнутраны стрыжань. Прасіў насычэння інтэлект, і Іван пакрочыў па веды – паступіў у БДУ на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта. На пытанне: «Чаму абраў гэту прафесію?» – з гумарам адказваў: «Журналіст і філолаг – гэта ўменне гуляць словамі».
Гады студэнцтва – своеасаблівая жыццёвая вяха. БДУ – адна з самых запатрабаваных і аўтарытэтных у краіне навучальных устаноў. Да 1967 года тут не было асобнага факультэта журналістыкі – філолагі і журналісты разам слухалі лекцыі. Толькі пасля трэцяга курса разыходзіліся на паглыбленае вывучэнне спецкурсаў. Яшчэ з 1920-х гадоў БДУ лічыўся літаратурным асяродкам – гадаваў і пісьменніцкія, і журналісцкія кадры. Палова народных пісьменнікаў Беларусі –Крапіва, Броўка, Мележ, Навуменка, Гілевіч, Барадулін – яго выпускнікі. Курсу Чыгрынава таксама пашэнціла на будучых знакамітасцяў: з яго выйшлі празаікі Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, Леанід Гаўрылкін. Амаль кожны з навучэнцаў факультэта спрабаваў свае сілы ў літаратурнай творчасці, толькі не кожнаму ставала цярпення і таленту. У Чыгрынава было і тое, і другое. Пачынаў ён з вершаў, паэзія гучала ў сэрцы студэнта непрыручаным рэхам, сцвярджаючы: верш – гэта выясненне сябе! Пераважная большасць аднакурснікаў бачыла ў Чыгрынавым будучага таленавітага паэта. Многія з іх з задавальненнем распявалі пад час перапынкаў на лекцыях яго прыпеўкі пад мелодыю народных песень. Аднак потым Іван стала перайшоў на прозу. У першым апавяданні ў газеце «Чырвоная змена» (1957) ён зарэкамендаваў сябе як цікавы і арыгінальны навеліст.
Студэнт Чыгрынаў вызначаўся адкрытасцю – што думаў, тое і гаварыў у вочы, нават з выкладчыкамі мог паспрачацца. Са студэнцкай пары быў энергічным, ініцыятыўным, праўдзівым, непачцівым да казённых аўтарытэтаў. Гэта пасля знойдзе яркае ўвасабленне ў яго актыўнай грамадскай дзейнасці. Уражвае пералік праяваў яго грамадскага прызвання: старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР і Беларускага фонду культуры, дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі. У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У народзе кажуць: хто не жыў у інтэрнаце, той не ведае сапраўднага студэнцкага жыцця – калектыўнага, а таму радаснага, нават пры пэўных праблемах. Інтэрнат на вуліцы Бабруйская, 9 стаў родным домам, надзейным прытулкам. Больш чым два навучальныя гады давялося жыць з Чыгрынавым у адным інтэрнацкім пакоі нашаму земляку, былому супрацоўніку і рэдактару бярэзінскай раённай газеты «Сцяг Леніна» Барысу Манцэвічу. Інтэрнат – вясёлая студэнцкая радня. У тыя паўгалодныя дні ім даводзілася дзяліць і хлеб, і цукар, і кавалак сала. Як сведчыла цытата студэнцкай ананімнай паэмы: «Не схаваеш ад нахала за акном кавалак сала». Жылі камунай. Адзін прывозіў з вёскі мех бульбы, другі – кавалак сала і вясковыя праснакі. У складчыну са стыпендыі куплялі цэлы чамадан цукру, каб заўсёды быў салодкі чай.
Жартаў у інтэрнаце хапала, што згладжвала ў цэлым няпросты побыт. Напрыклад, на дзярах пакоя Клышкі, Сіпакова, Бураўкіна быў жартоўны надпіс: «Калі зайшоў у наш пакой, не будзь жывёлінай такой!» (і малюнак свінні ў лужыне).
Энтузіязм – спружына студэнцкага жыцця. У інтэрнацкім пакоі I. Чыгрынава з жалезнымі панцырнымі ложкамі, у якім жылі 5 чалавек, выходзіла свая насценная газета з мудрагелістай назвай «Кручкатвор». Пазнаёміцца з арыгінальным выданнем прыходзілі студэнты з суседняга інтэрната. Камунай рыхтаваліся да заняткаў, практыкавалі ўзаемадапамогу ў падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў. Былі вызначаныя дні выключна беларускага маўлення. Манцэвіч і Чыгрынаў часта разам працавалі ў бібліятэцы імя Леніна, хадзілі на вечары адпачынку ў суседні педінстытут імя Горкага. Радаваліся, калі ў верасні выязджалі на ўборку бульбы. У студэнцкім лексіконе слова «бульба» мела спецыфічны сэнс – дапамога на яе ўборцы. За месяц яна магла лепш перазнаёміць студэнтаў розных курсаў (часам – нават розных факультэтаў), чым гады звычайнай вучобы. Хоць ад працы балелі спіны і рукі, аднак прыходзіў вечар, і збіраліся ў мясцовым клубе ці ў вясковай хаце, спявалі, танцавалі. Так, увосень 1955 года ў калгасе «За ўладу Саветаў» Мінскага раёна студэнтам журфака жылося весела, на вечарах адпачынку ахвотна спявалі прыпеўкі на тэкст Чыгрынава. Арганізавалі сваю футбольную каманду.
Восеньская бульба студэнтаў таго пакалення перацякала ў суботнікі па аднаўленні пасляваеннага Мінска і БДУ. Так яны традыцыйна называліся, аднак праводзіліся ў нядзелю, бо ў суботу студэнты вучыліся. Садзілі дрэвы, капалі траншэі, падмяталі вуліцы, дапамагалі будаўнікам… Любімым месцам адпачынку студэнтаў быў пляж Камсамольскага возера.
На канікулы, як правіла, I. Чыгрынаў выязджаў не на Магілёўшчыну, адкуль родам, а разам са сваім сябрам Леанідам Турцэвічам у Беразіно.
Так што вуліцы нашага райцэнтра захоўваюць памяць пра будучага народнага пісьменніка, студэнта і сябра I. Чыгрынава.

Людміла Рублеўская, 2019

ЧАЛАВЕК З ВЯЛIКАГА БОРУ

Народнаму пiсьменнiку Беларусi Iвану Чыгрынаву быў усяго сёмы год, калi пачалася вайна. Але яна перакроiла ягонае жыццё, стала галоўнай тэмай ягоных твораў i скарацiла ягоныя гады. Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра гэтага творцу, якому cёння споўнiлася б 85 гадоў.

У дзяцiнстве яго ганяў па полi фашысцкi лётчык
У вераснi 1941 года сын старшынi калгаса з вёскi Вялiкi Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў першы клас не пайшоў – якая школа, калi вайна, бацька на фронце… Сям’я вялiкая, шасцёра дзяцей, трэба выжываць. Мацi Хвядоска са старэйшымi капала бульбу. Маленькi Iван iшоў полем да сваiх, раптам – фашысцкi самалёт, «рама», якi мог лятаць вельмi нiзка. Лётчык заўважыў хлопчыка i… вырашыў з iм «пагуляцца». Знiжаўся, скiроўваў машыну на дзiця, каб тое ў жаху ўцякала… Будучы пiсьменнiк нiколi не забыўся тых хвiлiнаў. Тады яму здавалася, ён нават бачыць, як немец смяецца. Урэшце знясiлены хлопчык упаў у баразну, закрыў рукамi галаву… Самалёт паляцеў.

Вайна разбурыла сям’ю
Усялякае давялося перажыць падчас вайны. Iван захварэў на брушны тыф, ледзь выжыў. Дактары лiчылi, што гэта пашкодзiла здароўе i стала прычынай даволi ранняй смерцi. Калi спалiлi хату, давялося жыць у зямлянцы. Дачка Iвана Чыгрынава Таццяна ўспамiнае, што ў бабулi, яшчэ не старой, дрыжэлi рукi. Доўгi час паўсюль пiсалася, што бацька Iвана Чыгрынава не вярнуўся з фронту. Але Таццяна Iванаўна прызналася ва ўспамiнах, што дзед застаўся жывы. Вярнуўся, але да iншай жанчыны, у станiцу Новапакроўскую ў Прыазоўi, там нарадзiлася яшчэ двое сыноў. Хаця каханне калiсьцi было вялiкiм: юная Хадоска, дачка багатага селянiна, выскачыла праз акно з клуначкам рэчаў, як купалаўская Паўлiнка, каб звязаць жыццё з маладым камунiстам.

Скончыў тую самую школу, што i Аркадзь Куляшоў
У Вялiкiм Бары школа была, але толькi сямiгадовая. Таму Iван некалькi гадоў хадзiў у дзесяцiгадовую школу ў суседнiя Саматэвiчы. Калiсьцi ў той самай саматэвiцкай школе вучыўся Аркадзь Куляшоў. На Iвана гэта рабiла вялiкае ўражанне, ён i вершы пачаў пiсаць, пераймаючы славутага земляка. А калi быў у старэйшых класах, Куляшоў прыехаў у школу, i юны Iван Чыгрынаў чытаў на сустрэчы свой верш. Праўда, вучоба запомнiлася не толькi выдатнымi адзнакамi. Iсцi ў Саматэвiчы, якiя знаходзяцца за сем кiламетраў ад Вялiкага Бору, даводзiлася праз лес. Аднойчы Iвана перастрэў на зiмовай дарозе воўк. Хлопец i звер нейкi час пастаялi адзiн перад адным, паглядзелi адзiн аднаму ў вочы… Воўк саступiў дарогу.

Першым надрукаваным творам быў верш «Сон трактарыста»
Паэтам Iван Чыгрынаў так i не стаў, але дэбютаваў менавiта як паэт – у 1952 годзе ў № 12 часопiса «Полымя» быў надрукаваны яго верш «Сон трактарыста». Чыгрынаў тады вучыўся на першым курсе фiлфака БДУ. Хаця ён вядомы найперш творамi пра вайну, пiсаў пра рознае. Напрыклад, першая аповесць «Тайна адной экспедыцыi», якую надрукавалi ў газеце «Чырвоная змена» ў канцы 1957 года, – дакументальны твор пра шведскага даследчыка Арктыкi iнжынера Аўгуста Андрэ. Калi Чыгрынаў даследаваў гiсторыю роднай вёскi, вырашыў, што яе заснавалi збеглыя паплечнiкi Васiля Вашчылы, якi ў XVIII стагоддзi ўзначалiў сялянскае паўстанне. Напiсаў п’есу «Следчая справа Васiля Вашчылы». Родная вёска Вялiкi Бор апынулася ў зоне адсялення пасля чарнобыльскай аварыi. I ў Чыгрынава з’явiлася п’еса пра гэтую трагедыю «Чалавек з мядзведжым тварам».

Для рамана «Плач перапёлкi» збiраў запiсы птушыных спеваў
Самы вядомы твор Iвана Чыгрынава – яго пенталогiя пра вайну. З гэтай пенталогii вылучаюць першую, самую ўдалую, частку «Плач перапёлкi», якая i была экранiзавана i стала операй. Менавiта за дзве першыя часткi пенталогii пiсьменнiк атрымаў Усесаюзную прэмiю iмя Фадзеева. Вобраз перапёлкi i яе жаласнай песнi адыгрывае важную сiмвалiчную ролю. Чыгрынаў добра ведаў прыроду, яшчэ ў маленстве забяспечваў сям’ю ягадамi ды грыбамi i прызнаваўся, што, калi б не стаў пiсьменнiкам, быў бы астраномам. I, працуючы над «Плачам перапёлкi», здабыў калекцыю запiсаў птушак i слухаў iх, каб правiльна перадаць словамi.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 15

А. Антоненко, 2015

ЧИГРИНОВ «ПРОПИСАЛСЯ» В МОГИЛЕВЕ

Накануне юбилея народного писателя Беларуси Ивана Чигринова в СШ № 6 прошел вечер «Жизненный путь Ивана Чигринова», посвященный 80-летию со дня рождения писателя, который провели работники центральной городской детской библиотеки им. А.С. Пушкина и школьной библиотеки.

Средняя школа № 6 у нас в Могилеве находится на улице Чигринова. На здании установлена мемориальная доска народному писателю – работа могилевского скульптора Андрея Воробьева. Поэтому символично, что на базе учреждения образования прошел вечер его памяти, – «Литература стала моею жизнью, моей судьбой, моим трудом, большим трудом», – так писал Иван Чигринов. Тридцать пять лет самоотверженно занимался он писательской работой и достиг в ней отличных успехов, о чем говорят такие награды, как почетные звания лауреата Государственной и литературной премий (1974, 1979) народного писателя Беларуси (1994) и почетного доктора БГУ (1995).
О чем писал Чигринов и чем запомнился нам? Творчество народного писателя неразрывно связано с Великой Отечественной войной. «Война – это всегда трагедия для народа, а тем более отдельных людей», – подчеркивал Иван Чигринов.
За сценарий фильма «Руины стреляют» писатель был удостоен Государственной премии БССР. Его романы «Плач перепелки», «Свои и чужие», «Оправдание крови» и другие произведения широко известны.
В драматических произведениях писателя выделяется исторический цикл, охватывающий большой промежуток времени.
Например, в драме «Звон – не молитва» показана судьба княжны Рогнеды Гореславы и ее сына Изяслава, пьеса «Примак» посвящена белорусско-литовскому князю Ягайле, «Чистые реки – мутные воды» – о жизненном пути Константина Астрожского и его блестящей победе в битве под Оршей в 1514 году. Чернобыльская трагедия отражена в пьесах «Кто виноват» и «Только мертвые не возвращаются». Лучшим произведениям Ивана Чигринова суждена долгая жизнь.
На торжественном мероприятии присутствовали: председатель Могилевского отделения Союза писателей Беларуси В.В. Дуктов, главный специалист Могилевского отделения Союза писателей Беларуси А.И. Цариков, член Союза писателей Беларуси, член Союза журналистов А.И. Терехов. Последний, лично знал писателя и рассказал присутствующим учителям и учащимся школы много интересного из его жизни и творчества.

Тамара Калініна, 2015

ІВАНАВА ВАЙНА

У межах святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.I. Леніна правялі тэматычны вечар «Вайна ў лёсе і творах Івана Чыгрынава», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, ураджэнца вёскі Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Івана Чыгрынава.
Вайна, якую будучы пісьменнік перажыў у роднай вёсцы, пакінула багата ўражанняў, а пазней вызначыла тэматыку яго твораў. Народны паэт Беларусі Максім Танк падкрэсліваў, што ў чыгрынаўскіх раманах «праўда вайны і змагання з ворагам выяўлена глыбінна, на філасофскім узлёце думкі і мастацкага пісьма».
Падчас імпрэзы навучэнцам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 і чытачам бібліятэкі прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю ў суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі пра жыццёвы шлях і творчы I. Чыгрынава ваеннай тэматыкі.
Увазе прысутных прапанавалі кніжную выстаўку «Летапісец сваёй эпохі», якая адлюстравала лёс і творчую спадчыну пісьменніка. Сярод экспанатаў – кнігі з аўтографамі аўтара, фотадакументы, у тым ліку здымак 1991 года: Іван Чыгрынаў з чытачамі Магілёўскай абласной бібліятэкі.

Тамара Коршунова, 2015

ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

Касцюкоўшчына – радзіма многіх беларускіх літаратараў і паэтаў. У тутэйшых мясцінах нарадзіўся Іван Чыгрынаў. Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка з гонарам носіць імя свайго славутага земляка. На кожны юбілей Івана Гаўрылавіча сумесна з установамі культуры раёна кніжніца ладзіць святочныя мерапрыемствы.
Памяці Івана Чыгрынава прысвячаюцца літаратурныя чытанні, віктарыны, выстаўкі, агляды, вечарыны, конкурсы. Штогод краязнаўчы фонд бібліятэкі папаўняецца новымі матэрыяламі: рукапісамі пісьменніка, фотаздымкамі, кнігамі з подпісамі і інш.
Да чарговага юбілею творцы ўстанова падрыхтавала метадычны дапаможнік «Вернасць жыццёвай праўдзе». Гэтае выданне адрасавана бібліятэкарам, настаўнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка. Электронны дадатак змяшчае відэафільм «Іван Чыгрынаў». Выдадзены фотаальбом «Ішоў па зямлі чалавек» з унікальнымі здымкамі пісьменніка – дома, на адпачынку. Прадстаўлены здымкі, на якіх Іван Гаўрылавіч разам з выбітнымі пісьменнікамі: А. Куляшовым, I. Шамякіным, I. Мележам, I. Пташнікавым, М. Танкам, К. Крапівой і інш. Гістарычную каштоўнасць мае фота 1992 года, калі пісьменніку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы».
У бібліятэцы пастаянна дзейнічае экспазіцыя, прысвечаная Івану Чыгрынаву. Летась яна папоўнілася новымі матэрыяламі. Упершыню дэманструюцца рукапісы, ксеракопія працоўнай кніжкі. На выстаўцы можна пазнаёміцца з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1994 года «Аб прысваенні Чыгрынаву I. Г. ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі», з пастановай кабінета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1996 года «Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Чыгрынава I. Г.», прысваенні Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы яго імя.
80-гадовы юбілей свайго земляка касцюкаўчане адзначылі вечарынай, якая праходзіла ў раённым Цэнтры культуры. Успамінамі пра пісьменніка падзялілася жонка Людміла Прохараўна, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Дуктаў. Выступленні ганаровых гасцей чаргаваліся з паэтычна-музычнымі нумарамі ў выкананні творчых калектываў раёна.
Падчас імпрэзы прысутныя азнаёміліся з выстаўкай «Адтуль, з бацькоўскага парога…», на якой былі прадстаўлены асабістыя рэчы I. Чыгрынава.
Да святкавання юбілею пісьменніка быў аб’яўлены конкурс творчых работ сярод навучэнцаў Касцюковіцкага раёна «З любоўю да роднага краю» ды віктарына «Творчая і грамадская дзейнасць Івана Гаўрылавіча Чыгрынава». Пераможцам Людміла Чыгрынава падаравала кнігі з хатняй бібліятэкі, уручыла дыпломы і сувеніры.

2014

ІВАН ЧЫГРЫНАЎ. ПІСЬМЕННІК І ЧАС

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Бсларусь адкрылася выстава «Іван Чыгрынаў. Пісьменнік і час». Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча – Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996).
Творчасць пісьменніка – адна з яркіх старонак беларускай літаратуры. На выставе прадстаўлены выданні твораў пісьменніка, многія з якіх перакладзены на розныя мовы свету. Імя Івана Чыгрынава добра вядома не толькі ў літаратуры. Рэжысёрам І. Дабралюбавым па раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» на кінастудыі «Беларусьфільм» створаны шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі». Паводле рамана «Плач перапёлкі» кампазітар У. Кандрусевіч напісаў аднайменную сімфонію.
Іван Чыгрынаў добра спалучаў пісьменніцкую дзейнасць з актыўнай грамадскай работай. У 1978 г. быў у складзе дэлегацыі БССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.  З 1986 па 1990 год – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Працаваў у пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах. Доўгі час узначальваў Беларускі фонд культуры. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына». На выставе экспануюцца дакументы, якія распавядаюць пра грамадскую дзейнасць I. Чыгрынава.
Прыцягваюць увагу матэрыялы з сямейнага архіва, сярод якіх рукапісы, дакументы, фотаздымкі, нататнікі, асабістыя рэчы. Гэтыя ўнікальныя экспанаты прадастаўлены Людмілай Прохараўнай Чыгрынавай, жонкай пісьменніка.
Выстава «Іван Чыгрынаў. Пісьменнік і час» будзе экспанавацца да 5 студзеня.

2014

80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці – 5 студзеня 1996) – беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька – Гаўрыла Чыгрынаў быў старшынёй сельсавета. Маці – Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965–1975 – рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976–1986 гадах – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года – галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХIIІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986–1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988–1990). Народны пісьменнік Беларусі (1994).
У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» ў 1952 годзе, як празаік – у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).
Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996). Аўтар п’ес «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы (1988), «Чалавек з мядзведжым тварам», (1988), «Звон – не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі – «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994), У 1984 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.

Алена Дзенісенка, Паліна Саўген, 2014

АД БАЦЬКОЎСКАГА ПАРОГА

У чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстаўка «Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага парога…», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У экспазіцыі прадстаўлена больш як 200 матэрыялаў.
Невыпадкова назвай выстаўкі стаў радок з аўтабіяграфіі пісьменніка. У творчасці Івана Гаўрылавіча прасочваецца асаблівая прывязанасць да малой радзімы. Калісьці аўтар напісаў: «…адтуль, з бацькоўскага парога, уецца сцяжынка майго жыцця. Там, у Забесяддзі, на Магілёўшчыне, назаўсёды засталіся сляды маіх герояў, жывых і мёртвых, пра якіх я расказваю ў раманах».
Іван Чыгрынаў – пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст, сцэнарыст, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева – зрабіў вялікі ўнёсак у культуру нашай краіны. Творы аўтара вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Падрыхтавалі выстаўку супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. У экспазіцыі шмат дакументаў з асабістага архіва Івана Чыгрынава. У свой час удава пісьменніка Людміла Прохараўна перадала ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры больш як 600 розных дакументаў. Сярод іх – рукапісы раманаў з аўтарскімі праўкамі, фотаздымкі, віншавальныя паштоўкі, запрашэнні, буклеты, візіткі, асабістыя рэчы: кішэнны гадзіннік, партфель, барсетка, акуляры, аловак.
У асобным раздзеле дэманструецца літаратурная спадчына Івана Гаўрылавіча: зборы твораў, кнігі апавяданняў і публіцыстыкі, раманы, п’есы, літаратуразнаўчыя працы, пераклады яго твораў на рускую, балгарскую, нямецкую, іспанскую, французскую і іншыя мовы. Можна ўбачыць і кнігі з уласных калекцый беларускіх пісьменнікаў, што захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў: У. Івашына, Я. Брыля, Н. Улашчыка, П. Глебкі. На многіх ёсць дарчыя надпісы.
Экспануецца перыёдыка з публікацыямі Івана Чыгрынава. На стэлажах – часопісы, у якіх упершыню былі змешчаны апавяданні пісьменніка, «Полымя», «Маладосць», «Беларусь». Ёсць тут і газета «Літаратура і мастацтва», у якой было надрукавана першае апавяданне літаратара «Праз гады». Менавіта з гэтай публікацыі пачалася, на думку пісьменніка, яго сталая творчасць. У часопісе «Маладосць» пабачылі свет усе творы з цыкла раманаў пра Вялікую Айчынную вайну «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», у якіх адлюстравана атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, даследуюцца вытокі народнага гераізму.
Пазнаёмяцца наведвальнікі і з рукапісамі п’ес Івана Чыгрынава. Прадстаўлены творы пісьменніка, якія не выходзілі асобна, а друкаваліся ў часопісах: п’есы «Госці» (1993), «Савіцкі» (1994), «Прымак» (1994), «Брат караля» (1995).
Завяршаюць экспазіцыю публікацыі літаратурных крытыкаў, успаміны сяброў пра жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць пісьменніка, артыкулы пра мастацкія фільмы і спектаклі, пастаўленыя па яго творах.

Тамара Коршунава, 2014

«З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ»

З вялікім размахам 19 снежня ў Касцюковічах адзначылі 80-гадовы юбілей свайго земляка – народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Вечарына «З любоўю да роднага краю» праходзіла ў раённым Цэнтры культуры.

Прыхільнікаў творчасці пісьменніка была поўная зала. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі жонка пісьменніка Людміла Прохараўна, дачка Алена Іванаўна, старшыня Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Дуктаў, член гэтага аб’яднання, паэтка, член народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка»  цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава Наталля Азаранка, старэйшы член гэтага ж аб’яднання, паэт Леў Мінавіч Белянінаў, кіраўніцтва раёна.
Удзельнікі мерапрыемства, гледачы і ганаровыя госці разам прайшліся асноўнымі вехамі жыцця і творчасці народнага пісьменніка Івана Чыгрынава.
З задавальненнем ўсе слухалі аповед Людмілы Прохараўны, якая цікава расказвала аб сваіх з Іванам юнацкіх гадах, аб тым, як усё жыццё Івана Гаўрылавіча не адпускалі цяжкія ўспаміны аб вайне, аб тым, як ствараліся яго творы. Выступленне Людмілы Прохараўны неаднаразова перапынялася бурнымі апладысментамі ўдзячных слухачоў. Нашай госці было вельмі прыемна сустрэцца з землякамі, бо яна таксама родам з Касцюковіцкага раёна, з вёскі Студзянец, з той самай вёскі, дзе нарадзіўся яшчэ адзін наш знакаміты паэт-зямляк Аляксей Русецкі.
У.У. Дуктаў сваё выступленне пачаў з прыемнай цырымоніі ўручэння пасведчання члена грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Наталлі Азаранка.
У сваёй прамове Уладзімір Уладзіміравіч падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчах з Іванам Гаўрылавічам, расказаў, як адлюстроўваліся гэтыя сустрэчы на яго творчасці.
Выступленні ганаровых гасцей чаргаваліся з паэтычна-музычнымі нумарамі, з дэманстрацыяй эпізодаў з жыцця Івана Гаўрылавіча, запісаў яго выступленняў, урыўкамі кінаэпапеі «Плач перапёлкі».
У выкананні ансамбляў «Этыкет», «Калініца», «Альянс», гуртоў «Радня», «Цуда-раніца» гучалі песні на роднай мове «Родны кут», «Дарога да дому», «Гучыць напеў», «Спадчына», «Крыніцы». Аўтэнтычная песня «Маці», выкананая акапэльна Людмілай Ісаевай, не пакінула нікога абыякавым.
Сведкаю таго, што паэтычныя традыцыі знакамітых землякоў працягвае моладзь, стала выступленне маладога, пачынаючага, але, безумоўна, таленавітага аўтара і выканаўцы Артура Міроненкі. Ён з’яўляецца фіналістам конкурса вакалістаў «Звонкая раніца».
Да святкавання юбілею Івана Чыгрынава былі аб’яўлены конкурс работ сярод навучэнцаў нашага раёна «З любоўю да роднага краю» і віктарына «Творчая і грамадская дзейнасць Івана Гаўрылавіча Чыгрынава». Тое, што творы I. Чыгрынава ведаюць і чытаюць многія, сведчыць актыўны ўдзел моладзі раёна ў гэтых конкурсах. Было прадстаўлена больш за 20 работ. Кампетэнтнаму журы, якое складалася з настаўнікаў-філолагаў школ горада, цяжка было вызначыць пераможцаў. Удзельнікі атрымалі тры дыпломы 3-й ступені, два 2-й у намінацыі «Сачыненне». А пераможца ў гэтай жа намінацыі Яўгенія Саўчанка, навучэнка 10 класа ДУА «Мурынборскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені. У намінацыі «Паэтычны твор» таксама дыпломаў 3-й ступені два, 2-й адзін і 1-й – два. Пераможцам прызнаны Дыпламант абласнога свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», член народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» Кірыл Усаў, яго верш «На Радзіму Чыгрынава» быў лепшым. Пераможцай віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці І. Чыгрынава, стала Вікторыя Мурашкіна, навучэнка 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы».
Л.П. Чыгрынава ў падарунак прывезла кнігі І. Чыгрынава з хатняй бібліятэкі, якія разам з дыпломамі і сувенірамі ўручыла пераможцам.
Родныя Івана Гаўрылавіча былі вельмі задаволены мерапрыемствам, выказалі вялікую ўдзячнасць за цудоўную вечарыну і за памяць, што жыхары горада і раёна захоўваюць аб сваім земляку.
Пад час мерапрыемства ў фае раённага Цэнтра культуры працавала выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Чыгрынава «Адтуль, з бацькоўскага парога…»
Раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу асабістых рэчаў І. Чыгрынава, якія захоўваюцца ў фондах музея. Гэта яго папка, партманэ, электрабрытва, стужка «Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы», рукапісы, працоўная кніжка, шматлікія пропускі, пасведчанні, візіткі. У фондах краязнаўчага музея захоўваюцца кнігі з даравальнымі подпісамі вядомых пісьменнікаў і паэтаў І.Г. Чыгрынаву, сярод іх подпісы А. Куляшова, А. Русецкага, Н. Гілевіча, В. Карамзіна, С. Законнікава. Удзельнікі і госці свята адзначылі высокую прафесійную падрыхтоўку мерапрыемства і ад усёй душы пажадалі далейшых поспехаў у захаванні спадчыны нашых таленавітых землякоў.

Ларыса Цімошык, 2014

І ЗВОН, І МАЛІТВА

Ці пабачыць свет збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава?
Гэтае пытанне гучала неаднойчы падчас выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Івана Чыгрынава, якая размясцілася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа і падрыхтавана разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
Пісьменніку 21 снежня споўнілася б 80 гадоў – мог бы жыць яшчэ і стварыў бы колькі, але пайшоў з жыцця рана (было трошкі за 60). Чыгрынаў з прадстаўнікоў так званага «літаратурнага пакалення», з людзей руплівых і працавітых. Упэўніваюся.
Выставы, дзе асноўныя экспанаты – кнігі, часам даюць нейкае нечаканае ўяўленне пра чалавека. Неяк па-новаму пачынаеш успрымаць такіх сур’ёзных людзей, як пісьменнікі, асабліва якіх чытаў яшчэ ў школе. Па-першае: кніг жа шмат. Не адзін – ці тры, ці пяць раманаў, найбольш вядомых. Але ж вось, напрыклад, аглядаеш стэнд і нечакана бачыш – о, барсетка! Скураная, напэўна, у свой час прыкмета моды. Прыкмета самога Чыгрынава (паводле фотаздымкаў) – акуляры. І яны тут ёсць, у адмысловай аправе, з вялікім шклом  – можа, дапамагалі бачыць і заўважаць больш. Заўважаць, а потым – на паперу. Рукапісы. Іх разглядаць цікава – почырк чалавека сведчыць пра рысы характару, пра характар мыслення. Іван Чыгрынаў, які скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, вывучаў, што было жывым для яго часу. Як чалавек, дзяцінства якога абпаліла вайна, ён кіраваўся памяццю і ўласным адчуваннем таго, што здавалася найбольш важным. Пра гэта пісаў у сваіх раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». Тры часткі яго славутай пенталогіі былі экранізаваны Ігарам Дабралюбавым. Кіно выбірала значныя творы, якія нешта казалі пра народ, пра стаўленне да жыцця таго пакалення савецкіх людзей, якое якраз падымала радзіму пасля вайны.

Людміла Чыгрынава, удава пісьменніка, успамінае, як ён «правяраў» тое, што пісаў:
– Пражылі мы разам 38 гадоў. Я ўвесь час была побач. Зразумела, я была першай чытачкай яго твораў. Іншым разам ён кажа: «Вось нешта напісаў…» Я слухаю і адказваю: «Хто ж гэта будзе чытаць?»… – «Хто пісьменнік? Ты ці я?» – «Пісьменнік ты, а чытач я. А я чытаць гэтага не буду». Потым трошкі астыне: «Ну дык што ты хацела сказаць?..» І я казала.
Людміла Чыгрынава была ўражана выставай – колькі экспанатаў могуць сведчыць пра творчасць і асобу Івана Гаўрылавіча! А потым дачка сказала: «Мама, дык ты ж сама гэта ўсё занесла ў музей…» Усяго 600 экспанатаў было перададзена ў музей жонкай пісьменніка, на выставе з іх прадстаўлена 200, але іх яшчэ дапаўняюць матэрыялы з фондаў цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа. «З малодшай дачкой Аленай мы едзем на радзіму Івана, у Касцюковічы, – гаворыць Людміла Чыгрынава. – Ладзяцца віктарыны для дзяцей па творчасці пісьменніка. Не кажу ўжо пра беларускія кніжкі, але нават з кнігамі Чыгрынава там складана. Дык я знайду – кожны пераможца атрымае кнігу Івана Чыгрынава».
Кнігі Чыгрынава – асобная тэма. Няпростая. У 1984-м выйшлі «Выбраныя творы» ў 3 тамах. А калі Іван Гаўрылавіч памёр, то была пастанова Савета Міністраў аб выдачы 6-томніка яго твораў на той час. Першы том выйшаў, другі быў падрыхтаваны. Але далей справы не пайшлі. І ўсё.

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка гаворыць:
– Патрэбен збор твораў Івана Чыгрынава. Таму што, акрамя раманаў, былі іншыя творы, апавяданні, публіцыстыка. Гістарычныя п’есы, напісаныя ў 1980-я гады: «Следчая справа Вашчылы», «Звон – не малітва» – творы ўнікальныя. Яго п’еса «Альгердаў унук» – глыбокая рэч. Ён шукаў сімвалы, вакол якіх можна яднацца. Нельга не сказаць пра п’есу «Ігракі», якая асэнсоўвае час вайны, адносіны паміж Крамлём і Берлінам з 1939 года. Гэта напісана чалавекам, які ведаў спружыны жыцця. Найбольш мяне ўразіў апошні раман, дзе ўпершыню пайшла гаворка пра беларускіх паэтаў, празаікаў (нібыта правобразам быў Масей Сяднёў), паказана трагедыя людзей, якія па волі лёсу аказаліся пад акупацыяй; беларускіх хлопцаў, якія падчас вайны пісалі вершы, спрабавалі нешта рабіць. Ніхто з пісьменнікаў так не паказаў трагедыю падчас акупацыі… Чыгрынаў быў асобай глыбокай – Беларускі фонд культуры ўзначальваў і часопіс «Спадчына». Хачу сказаць пра кнігу «Паміж сонцам і месяцам». Яна выйшла ў 1994 годзе. Гэта зборнік публіцыстычных, літаратуразнаўчых матэрыялаў, але роздум пра наша жыццё, пра задачы дзяржавы, пра лёс нацыі і літаратуры і стан духоўнасці. Гучыць клопат пра развіццё і стан беларускай мовы і літаратурнай мовы, роздумы, выкладзеныя чалавекам сталым, разумным, без мітынговасці, які ведае мінулае і бачыць будучыню.

Наталля Святлова, 2014

МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ У.I. ЛЕНІНА ДАЛУЧЫЛАСЯ ДА СВЯТКАВАННЯ 85-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА

Супрацоўнікі аддзела мастацтваў для членаў Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» правялі літаратурны экскурс «З Вялікага Бора – у вялікае жыццё», прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі, ураджэнцу вёскі Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Івану Чыгрынаву. Падчас сустрэчы прысутныя паглядзелі ўрыўкі з дзевяцісерыйнага тэлефільма «Плач перапёлкі» (1990, сцэнарыст I. Чыгрынаў, рэжысёр I. Дабралюбаў) і шасцісерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць» (1971–1972, рэжысёр В. Чацверыкоў, сцэнарысты I. Новікаў, I. Чыгрынаў); відэазапісы ўрыўкаў успамінаў жонкі пісьменніка Людмілы Прохараўны Чыгрынавай і яго дачкі Таццяны Прановіч з тэлеперадачы «Святло далёкай зоркі», інтэрв’ю пісьменніка з дакументальнага фільма «Іван Чыгрынаў» (1994, рэжысёр С. Гайдук). У выкананні бібліятэкараў абласной бібліятэкі гучалі вершы I. Чыгрынава і беларускіх паэтаў. Святлана Віктараўна Клімава, член клуба ветэранаў «Собеседник», падзялілася ўражаннямі ад знаёмства з пісьменнікам і прадэманстравала кнігу з аўтографам Івана Чыгрынава з асабістай бібліятэкі. Старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» выказаў падзяку супрацоўнікам аддзела мастацтваў за цікавую імпрэзу і перадаў у дар бібліятэцы збор твораў Івана Чыгрынава з аўтографамі сям’і пісьменніка.

Ганна Палякова, 2014

ЧАС ПІСЬМЕННІКА

Пад такой назвай у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь праходзіць выстаўка, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка і грамадскага дзеяча Івана Чыгрынава. Прадстаўлены тут унікальныя экспанаты – творы, дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы.
Падрыхтавалі выстаўку супрацоўнікі кніжніцы Святлана Паўлавіцкая ды Алена Галоўчыц. «Дзейнасць Івана Гаўрылавіча была вельмі шматграннай, рознабаковай, – зазначыла Святлана Паўлавіцкая, галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў – У гэтай экспазіцыі ён прадстаўлены празаікам, паэтам, драматургам, публіцыстам, грамадскім дзеячам».
Літаратурны дэбют Івана Чыгрынава адбыўся ў часопісе «Полымя» ў 1952 годзе. На выстаўцы можна пабачыць нумар выдання, у якім быў змешчаны яго верш «Сон трактарыста». Побач – фотаздымак у рэдакцыі часопіса, зроблены ўжо ў 1960-я гг. На ім Іван Чыгрынаў разам з вядомымі пісьменнікамі: Іванам Пташнікавым, Міхасём Стральцовым, Міколам Аўрамчыкам, Барысам Сачанкам, Анатолем Вярцінскім.
Экспануюцца творы, прысвечаныя ваенным падзеям: «ІІлач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны». Тэма Вялікай Айчыннай вайны займала значнае месца ў творчасці пісьменніка. Ваеннае ліхалецце Іван Гаўрылавіч спазнаў у дзяцінстве.
Прыцягваюць увагу матэрыялы з сямейнага архіва, прадастаўленыя жонкай пісьменніка, Людмілай Прохараўнай. Шмат прыгожых фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць цікавыя моманты жыцця: Іван Гаўрылавіч побач з сям’ёю, на дачы, у камандзіроўцы, на сустрэчы з чытачамі ды студэнтамі… Ёсць здымак, дзе Чыгрынаў разам з Максімам Танкам і Барысам Сачанкам шпацыруюць па адной з вуліц Мінска.
Творца паспяхова спалучаў пісьменніцкую дзейнасць з актыўнай грамадскай работай. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць дакументы, якія распавядаюць пра гэтыя старонкі яго жыцця. Тут і пасведчанні, запрашэнні, ганаровыя граматы, а таксама – фотаздымак, зроблены падчас выступлення на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у 1978 годдзе. Іван Чыгрынаў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, доўгі час узначальваў Беларускі фонд культуры. Праекты, ля вытокаў якіх стаяў Іван Гаўрылавіч, актуальныя і сёння.
Прадстаўлены крытычныя і літаратуразнаўчыя працы даследчыкаў творчасці пісьменніка – Алеся Марціновіча і Таісы Грамадчанка, а таксама пераклады твораў Івана Чыгрынава. Літаратурная спадчына аўтара перастворана на розных мовах свету: англійскай, балгарскай, французскай, польскай, армянскай… Экспануюцца сённяшнія перавыданні. Каштоўная для супрацоўнікаў бібліятэкі кніга «Выбраныя творы», выдадзеная ў 2013 годзе, з аўтографам жонкі пісьменніка.
Цікавасць прадстаўляюць асабістыя рэчы: акуляры, ручка, нататнікі, якія можна пагартаць. У адным з іх змешчаны рукапіс «Паміж сонцам і месяцам». Бачна, што да стварэння новых твораў пісьменнік падыходзіў вельмі скрупулёзна: акуратным почыркам зроблены шматлікія ўдакладненні, аўтарскія праўкі. У іншым нататніку Іван Чыгрынаў зрабіў запісы падчас VI з’езда пісьменнікаў СССР.
Таксама на выстаўцы можна ўбачыць гадзіннік, які належаў пісьменніку. Гэты экспанат – своеасаблівы сімвал часу, неўміручасці творчасці. Іван Гаўрылавіч пакінуў гэты свет у 1996 годзе. Але фізічная смерць не азначае смерці творчай…

Лілія Каваленка, 2014

ЖЫВЫЯ КАРАНІ ТВОРЧАСЦІ

Іван Чыгрынаў пражыў цікавае, змястоўнае і разам з тым няпростае жыццё.
Яго героі адначасова звычайныя і незвычайныя людзі, якія нам сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці, з якімі мы жывём побач – дарослыя і дзеці, сяляне і гарадскія жыхары, гістарычныя постаці, героі Вялікай Айчыннай вайны, якімі нельга не захапляцца, не суперажываць, бо яны «жывыя», натуральныя. У гады вайны пісьменнік быў яшчэ хлапчуком. Сам мастак слова так акрэсліў месца вайны сваёй біяграфіі: «У вайну хапіла ўсім – і дарослым, і дзецям… На вайну прыпала толькі тры няпоўныя гады майго жыцця, але як раз яна стала галоўнай падзеяй, якая вызначыла на доўгі час маю творчасць».
Ураджвае тое, наколькі праўдзіва ён змог засяродзіць увагу чытача на спазнанні людскіх характараў перад трагічным выпрабаваннем гісторыі. Прываблівае і тое, што Іван Гаўрылавіч выяўляе ў сваіх творах галоўнае, «каранёвае» ў чалавеку, што дапамагло яму вынесці цяжар і пакуты вайны. Вялікай Айчыннай вайне прысвечана шмат твораў, сярод іх «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» і іншыя. Перачытваючы іх змест, назіраю імкненне аўтара ахапіць увесь перыяд жыцця людзей у час вайны – ад лета сорак першага да лета сорак чацвёртага, да вызвалення Беларусі. Такім чынам, I. Чыгрынаў сцвярджае ідэю пра няскоранасць і неўміручасць народа. На маю думку, творы I. Чыгрынава прымушаюць рабіць адпаведныя высновы і задумвацца аб сучасным жыцці.
Трэба чытаць і перачытваць творы нашага земляка Івана Чыгрынава і быць ўдзячнымі за добрыя і шчырыя апавяданні, якія кранаюць душу і застаўляюць не быць абыякавымі ў адносінах да сваёй зямлі, свайго краю і роднай мовы. I памятаць, што нашы карані заўсёды жывыя.

Тамара Коршунава, 2014

З ВЯЛІКАГА БОРУ – У ВЯЛІКАЕ ЖЫЦЦЁ

Юбілей I. Чыгрынава ў Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы і яго проза аб вайне

Я не скажу, што бачыў свет,
Але на моры і на сушы
Жывых людзей жывыя душы
У маёй пакінулі свой след…
Іван Чыгрынаў

Мабыць, у краіне нямала раёнаў, якія могуць пахваліцца тым, што з’яўляюцца радзімай не аднаго, а нават некалькіх вядомых пісьменнікаў. Што цікава: гэтыя куткі бацькаўшчыны, як правіла, надзіва маляўнічыя… Так і Касцюкоўшчына, дзе цячэ рака Бесядзь, вабіць сваёй прыгажосцю і маляўнічасцю. Касцюкоўшчына – радзіма шматлікіх беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У тутэйшых мясцінах нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў, Леанід Левановіч, Васіль Хомчанка, Масей Сяднёў, Рыгор Ігнаценка, Іван Ісачанка, Сяргей Ісачанка, Віктар Патапенка, Мікола Леўчанка…
На зямлі гэтай упершыню глянуў у свет і Іван Чыгрынаў… У 2014 годзе таленавітаму нашаму земляку споўнілася б 80 гадоў.
Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка з 1996 года з гонарам носіць імя свайго славутага земляка. I таму адным з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца збор, захаванне і прапаганда матэрыялаў аб жыцці і творчасці Івана Чыгрынава.
Кожны юбілей Івана Гаўрылавіча – свята для ўсіх касцюкаўчан. Бо цэнтральная бібліятэка сумесна з установамі культуры раёна ладзяць святочныя мерапрыемствы, на якія з задавальненнем прыязджаюць нашы знакамітыя землякі: пісьменнікі, паэты, навукоўцы. На кожны юбілей прыязджае жонка Івана Гаўрылавіча Людміла Прохараўна. Пасля такіх мерапрыемстваў краязнаўчы фонд нашай бібліятэкі папаўняецца новымі матэрыяламі, бо госці едуць не з пустымі рукамі: рукапісы пісьменніка, фотаздымкі, кнігі з подпісамі і іншае. Мерапрыемствы ладзяцца не толькі ў юбілейныя даты. Кожны год да дня нараджэння пісьменніка бібліятэкары раёна праводзяць рознапланавую работу па папулярызацыіі літаратурнай творчасці земляка.
У арганізацыйны перыяд святкавання юбілею І.Г. Чыгрынава бібліятэкі раёна становяцца цэнтрамі падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Адна з галоўных задач, якая стаіць перад бібліятэкамі, – паказаць значэнне творчасці І.Г. Чыгрынава ў гісторыі развіцця літаратуры, раскрыць свет пачуццяў, вобразаў, характараў, якія стварыў у сваіх творах пісьменнік.
«Галоўнае правіла, якім закліканы карыстацца пісьменнік, – не ўтойваць ад чытача нічога, пастарацца ўсё, што ён, пісьменнік, ведае аб жыцці, аддаць людзям. У гэтым высокі гуманны сэнс літаратуры, у гэтым гуманная сутнасць творчасці», – гаварыў І.Г. Чыгрынаў.
Аддзел маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі распрацоўвае падрабязны план мерапрыемстваў, які ўключае выставы, агляды, літаратурныя гадзіны і вечарыны.
Памяці Івана Чыгрынава прысвячаюцца літаратурныя чытанні, якія праходзяць у бібліятэках і школах раёна. Вучні школ удзельнічаюць у конкурсе на лепшае сачыненне па творчасці пісьменніка, раённая бібліятэка праводзіць конкурсную літаратурную віктарыну.
Да 80-гадовага юбілею пісьменніка аддзел маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваў метадычны дапаможнік з прэзентацыяй «Вернасць жыццёвай праўдзе». Гэты дапаможнік адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца творчасцю Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Ён уключае матэрыялы з летапісу жыцця і творчасці пісьменніка, формы і метады прапаганды яго творчасці, пытанні для віктарын, сцэнарыі літаратурных вечарын. Электронны дадатак змяшчае відэафільм «Іван Чыгрынаў», фотафрагменты з жыцця пісьменніка «Ішоў па зямлі чалавек».
Цэнтральнай бібліятэкай быў аб’яўлены конкурс творчых работ «З любоўю да роднага краю», распрацавана Палажэнне аб конкурсе. Матэрыялы і пытанні віктарыны былі надрукаваны ў раённай газете «Голас Касцюкоўшчыны» і размешчаны на сайце цэнтральнай бібліятэкі.
У фае бібліятэкі аформлена пастаянна дзеючая выстава «Вернасць жыццёвай праўдзе». Да юбілею пісьменніка яна была значна абноўлена. На працягу многіх гадоў бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі па драбніцах збіралі і працягваюць збіраць матэрыял аб сваім знакамітым земляку. У фондзе бібліятэкі ёсць відэафільм «Іван Чыгрынаў», шмат фотаздымкаў захоўваецца ў электронным варыянце і ў выдадзеным фотаальбоме «Ішоў па зямлі чалавек». У гэтым фотаальбоме апрацаваныя ксеракопіі фотаздымкаў бацькоў I. Чыгрынава, сямейныя фотаздымкі на адпачынку, на дачы, разам з дзецьмі, унукамі. Шмат фотаздымкаў разам са знакамітымі пісьменнікамі: А. Куляшовым, I. Шамякіным, I. Мележам, I. Пташнікавым, Г. Бураўкіным, М. Танкам, Н. Гілевічам, А. Русецкім. К. Крапівой і іншымі. Гістарычную каштоўнасць мае фотаздымак 1992 года, калі Івану Чыгрынаву было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы». Гэта падзея адбылася на святкаванні 400-годдзя г. Касцюковічы. Прысутнічалі кіраўніцтва раёна, вобласці, пісьменнікі-землякі Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў, шматлікія госці. Усё гэта зараз прадстаўлена на выставе.
Упершыню дэманструюцца рукапісы пісьменніка, цікавасць выклікае ў наведвальнікаў ксеракопія працоўнай кніжкі. У асобнай папцы сабраны ўспаміны розных людзей пра сустрэчы з нашымі пісьменнікамі і паэтамі. Да юбілею I. Чыгрынава свае ўспаміны аб сустрэчы з ім падараваў бібліятэцы старэйшы член народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» цэнтральнай бібліятэкі імя I. Чыгрынава паэт Леў Мінавіч Белянінаў. На выставе можна пазнаёміцца з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1994 года «Аб прысваенні Чыгрынаву I.Г. ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі», з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1996 года «Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Чыгрынава I.Г.» і прысваенні Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы яго імя. Шмат месца, зразумела, займаюць на выставе кнігі, многія з даравальнымі подпісамі.
Па матэрыялах, прадстаўленых на выставе, можна прасачыць увесь жыццёвы і творчы шлях Івана Гаўрылавіча, а ён пражыў цікавае, змястоўнае і адначасова няпростае жыццё. З’явіўся на свет будучы мастак слова 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна. Родная вёска Івана Чыгрынава з усіх бакоў не тое што была акружана – атулена лясамі. Нездарма яна так і называецца – Вялікі Бор.
Гадаваўся ў руплівай беларускай сям’і: бацька Гаўрыла Сяргеевіч – старшыня сельсавета, маці Хадоска Ігнатаўна – звычайная працаўніца, калгасніца. Дзяцінства Івана Чыгрынава было азмрочана падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Жонка Івана Чыгрынава Людміла Прохараўна ў сваім інтэрв’ю пра гэты перыяд жыцця пісьменніка гаворыць так: «Іван нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і – чатыры браты і дзве сястры… Бацька Івана пайшоў на вайну і не вярнуўся… Сустрэў другую жанчыну – і пакінуў сям’ю. Гэта было вельмі, вельмі цяжкім ударам для дзяцей… Усё гэта выкладзена ў апавяданнях Івана, па крупіцах рассыпана: нейкія дэталі, моманты. Але адзінай такой лініі няма…».
Сам пісьменнік так акрэсліў месца вайны ў сваёй біяграфіі: «У вайну хапіла ўсім – і дарослым, і дзецям… На вайну прыпала толькі тры няпоўныя гады майго жыцця, але якраз яна стала галоўнай падзеяй, якая вызначыла на доўгі час маю творчасць».
Адзін з такіх момантаў – гэта жах, перанесены маленькім хлапчуком, калі на яго вёў паляванне нямецкі лётчык.
Як гэта было… «Мне добра быў відаць зрэзаны шлемам твар нямецкага лётчыка, ухмылка яго, зубы. Ён увесь час спрабаваў загнаць мяне, узяць у прыцэл. Аднак дарэмна – ці то цэль была надта малая, ці я сапраўды так круціўся і своечасова падаў, што кулі толькі шлёпаліся ды ўспорвалі вакол мяне зямлю. Пакуль самалёт рабіў шырокі круг над полем, я за гэтыя хвіліны паспяваў ускочыць на ногі, каб адбегчы ці ў бок, ці наперад. Я ўсё больш набліжаўся да невялікага рова, разумеючы, што на дне адзіны паратунак, але і пасля немец не пакінуў мяне ў спакоі – пачаў кружыць над ровам, выглядаючы, быццам коршун ахвяру. Бомбаў у самалёце, відаць, не было, а можа, ён проста не хацеў траціць іх, ашчаджаў для лепшага выпадку…
Дзіўна, але ад узрушэння я раптам заснуў у сваім надзейным сховішчы і ўжо далей нічога не памятаў».
Нам зараз цяжка нават уявіць, якое нервовае напружанне мусіў перанесці хлопчык. Колькі каштавалі яму гэтая пагоня і гэтае ўратаванне. Таму падзеі тых часоў будучы пісьменнік выразна запомніў на ўсё жыццё: «Часам здаецца, што падзеі тых гадоў адклаліся ў памяці мацней усяго. Напэўна, таму, што мінулая вайна з яе жахамі і крывёй – гэта такая з’ява, над якой не ўладны час. Ну, а для нас, малалетніх, і таго больш – яна зрабіла нас не ў меру дарослымі, дазволіла зазірнуць за такую рысу, дзе змяшалася рэальнае і тое, што цяжка ўявіць, – прызнаваўся Іван Чыгрынаў. – Мне давялося пабачыць нямала – і народа, знаёмага і незнаёмага, і шмат іншага, спадарожнага вайне, – забітых людзей, кароў, коней…»
Падчас вайны сям’я хлопчыка дапамагала партызанам. У вёсцы ўсе пра гэта ведалі, даходзіла да таго, што партызан да Чыгрынавых вяскоўцы адпраўлялі са словамі: «Там вам дадуць прытулак». Пра гэта пісьменнік піша ў апавяданні «Праз гады», дзе расказвае пра гераіню, за вобразам якой бачым маці Івана Гаўрылавіча. У галоўнай гераіні няма імя, у тэксце яна проста жанчына, гаспадыня. Жанчына прымае партызан, дае ім паесці. Ніхто ў вёсцы не адчыніў ім дзверы, усе паказвалі на яе хату. Жанчына ўпусціла. На запытанне партызан, чаму яна так робіць, ці не баіцца, яна проста адказала, што ўсё роўна хутка смерць. Муж жанчыны да вайны працаваў у сельсавеце, і яе разам з дзецьмі, як радню камуніста, абавязкова расстраляюць.
«Апавяданне без канца» – гэта гімн жанчынам, якія былі верныя, мужныя, але ім здрадзілі самыя блізкія людзі. Апісваючы перажыванні сваёй гераіні Вольгі, Чыгрынаў, безумоўна, успамінаў гора сваёй маці, якую муж пакінуў з маленькімі дзецьмі.
Наогул свае дзіцячыя ўспаміны пісьменнік паклаў у аснову шэрагу апавяданняў. Сапраўдны псіхалагізм, якім па-майстэрску валодаў Чыгрынаў, у апісанні перажыванняў маленькіх хлапчукоў. Ніколі там не ўбачыш слёз. А вось цярплівасць, своеасаблівая мужнасць ёсць у кожным створаным характары. Па апавяданнях Івана Гаўрылавіча можна чытаць яго біяграфію. Паэт-зямляк Масей Сяднёў, які стаў прататыпам чыгрынаўскага героя Масея Зазыбы, казаў: «У жанры апавядання я гатовы паставіць Івана Гаўрылавіча на першае месца, залічыць яго да ліку нашых класікаў. Я вывучаю ў ім наша нацыянальнае – філасофію, псіхіку, быт, норавы нашага народа».
Народны пісьменнік Беларусі ў аўтабіяграфіі прызнаваўся: «Часам мне здаецца, што з тэмай вайны я занадта звязаў сябе і кожны раз думаю, што вось гэты твор пра вайну ў мяне апошні. Ды не атрымліваецца».
Поспех у «малым жанры» падштурхнуў Івана Гаўрылавіча да напісання рамана. Так з’явіўся «Плач перапёлкі», што паклаў пачатак «верамейкаўскаму цыклу». Працягам «Плачу перапёлкі» сталі раманы «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». Атрымалася эпапея пра Вялікую Айчынную вайну, пра тое, як людзі жылі ў Беларусі ва ўмовах нямецкай акупацыі і як яны змагаліся супраць фашысцкай набрыдзі, уносячы свой вялікі ўклад у агульную перамогу чалавецтва над гітлераўцамі. «Маю нейкае права, нейкі доўг, абавязак і перад маімі землякамі, і перад усім маім народам – паказаць гэты народ, расказаць не спяшаючыся, шырока і грунтоўна, галоўнае – праўдзіва», – гаварыў пісьменнік.
За першыя дзве часткі ў 1979 годзе аўтар быў уганараваны літаратурнай прэміяй імя А. Фадзеева. Паводле трох раманаў у 1991 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр I. Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі».
На жаль, ён не паспеў дапісаць сваю эпапею, каб вывесці герояў з ваеннага часу, перадаць праз іх лёсы ўсю бяду і жах Чарнобыльскай трагедыі, трагедыю любімай вёскі, якая знікла з твару зямлі, трагедыю беларускіх людзей, якіх пазбавіліся і роднай хаты, і родных мясцін.
У Вялікім Бары I. Чыгрынава сёння жыць небяспечна, таму і выехалі ўсе адтуль. Мёртвую вёску пахавалі ў зямлю. Смяротны дождж пазбавіў радзімы I. Чыгрынава. Ды хіба сэрцу загадаеш не наведвацца туды, дзе, здаецца, кожная сцежка памятае цябе? Хіба можа спыніць небяспека, калі ведаеш – гэта спатканне з зямлёй маленства абавязкова надасць табе яшчэ больш маральнай сілы і моцы, упэўненасці? Таму і наведваўся раз-пораз Іван Гаўрылавіч у свой Вялікі Бор. I адзін наязджаў сюды, і з сябрамі-пісьменнікамі, калі пісьменніцкія шляхі-дарогі праходзілі побач з яго радзімай.
У апошнюю паездку яны сустрэліся тут з нашым земляком-паэтам Алесем Пісьмянковым, каб праехаць па куляшоўскіх мясцінах, паслухаць голас Бесядзі, уваспетай старэйшым паэтам, і наведацца ў свае родныя мясціны. I. Чыгрынаў ахвотна расказваў пра людзей, якія некалі тут жылі. Памяць у яго была здзіўляючая, таму ён прыгадваў не толькі аднагодкаў, але і старых. Яны даўно адышлі ў іншы свет, а памяць… Памяць пакінулі пасля сябе добрую.
«З усіх бакоў вёску атуляюць стромкія сосны. Наўкола, як кінуць вокам, лясы і лясы… Розум усё асазнае, але ж так прыцягвае да сябе Святое возера, чакаюць каля Бесядзі куляшоўскія сцежкі і мясціны.
А Алесь нешта засяроджана піша і піша ў блакноце. Затрымлівае ўвагу на чарговым радку, перакрэслівае, каб падабраць іншы, больш дакладны. Нарэшце задаволена адхінаецца на сядзенне машыны – паставіў апошнюю кропку.
– Што там у цябе? – запытаў Чыгрынаў. Пісьмянкоў, нягледзячы ў блакнот, па памяці пачаў чытаць верш, які нарадзіўся тут, у чыгрынаўскіх мясцінах…

«Вялікі Бор» – Івану Чыгрынаву
Над Вялікім Борам
Над вялікім горам
Плача ў небе жораў.
Над палын-травой,
Над зямлёй сівой
Плач праносіць свой.
Вось Яўменаў двор…
Вось Дзянісаў двор…
Вось Мікітаў двор…
Не відаць вясла,
Не гудзе пчала,
Не звініць піла.
Не шукай дарма.
Не гукай дарма
Іх ужо няма.
Іхні дух да зораў
Адляцеў, як жораў,
Жораў, над Вялікім Борам».

Не менш за Алеся Пісьмянкова ўразіла наведванне радзімы Івана Гаўрылавіча Чыгрынава і Кірылу Усава – маладога таленавітага члена народнага аматарскага аб’яднання літаратурная гасцёўня «Крынічка» пры цэнтральнай бібліятэцы імя I. Чыгрынава, дыпламанта абласнога свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

«На радзіму Чыгрынава»
Да Вялікага Бору ісці пехатой
Ты не здолееш, хоць малады,
Я з бацькамі ўлетку з’ездзіць сабраўся,
Ды і то, бралі пропуск туды.
Па мясцінах знаёмага нам земляка,
Што Іванам Чыгрынавым клічуць,
Дзе радзіўся ён, рос, сіл жыцця набіраў
Тое месца Радзімаю лічуць.
На Радзіме Чыгрынава – ціш і спакой,
Толькі дрэвы аб нечым гамоняць.
Я, здаецца, не бачыў таямніцы такой,
I прырода ў сабе нешта тоіць.
Тоіць думкі свае, тоіць справы свае,
Не прывыкла казаць і тлумачыць.
Ах, як звонка салоўка шчабеча-пяе,
Гэта трэба паслухаць, пабачыць.
Па Вялікаму Бору вельмі лёгка ісці,
Ды бацькі штось ідуць без настрою.
Тут жылі і хадзілі ў школу яны,
Тут сваволілі летняй парою.
Вось і месца, дзе жыў знакаміты зямляк,
Ля дарогі, падпісана ярка –
Дом Івана Чыгрынава бачыш здаля,
Да мясціны пакрочылі шпарка.
А навокал, якая паўсюль прыгажосць:
Сосны стромкія, елкі, бярозы…
Яку пушчы глухой, звер – жыхар, а не госць,
Заяц выскачыў, выбеглі козы.
Толькі слёзы ў мамы адна за другой,
На раснічках і коцяцца ніцам,
Разумею яе, бо бацькі тут душой
Адчуваюць сустрэчу з дзяцінствам.
Тут дзяцінства, юнацтва ўсё роўна жыве,
Наўздагон не дагоніш на ўцеху,
Успамін-успамінам плыве і плыве,
Яму крыкнеш – яно табе рэхам.
На Радзіме Чыгрынава ніхто не жыве,
Толькі вецер у соснах гуляе,
Песень звонкіх ніхто нікому не пяе,
Хоць у свята туды хто трапляе.
Але пройдзеш дарогаю, сцежкай прамчыш,
Набіраешся сіл – не падман!!!
Бо тут крочыў і бегаў, і з вудай хадзіў
Знакаміты зямляк наш – Чыгрынаў Іван.

Таленавіты, амбітны ў лепшым разуменні гэтага слова мастак Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў, які рана зразумеў, што ад Бога яму дадзены талент, нястомна працаваў на літаратурнай і грамадскай ніве. Пасля вучобы ва ўніверсітэце Іван Гаўрылавіч працаваў на розных пасадах у рэдакцыях выдавецтва «Навука і тэхніка» АН Беларусі, часопіса «Полымя», працяглы час быў на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, у складзе дэлегацыі Беларусі ўдзельнічаў у працы XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1978), з 1987 года – старшыня праўлення Беларускага фонду культуры, у 1988 годзе абіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР з 1989 года – галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».
Іван Чыгрынаў – вядомы празаік, драматург, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева, член Саюза пісьменнікаў з 1964 года, ганаровы грамадзянін нашага горада. Як вядома, наш славуты пісьменнік быў адным са стваральнікаў і першым старшынёй Беларускага фонду культуры, шмат чаго зрабіў па адраджэнні беларускай мовы і літаратуры. Ён адзін з аўтараў Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. За сваю працу ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі. Яго кнігі дагэтуль выдаюцца за мяжой, перакладзены на шматлікія мовы.
З вялікім размахам 19 снежня 2014 года ў Касцюковічах адзначалі 80-гадовы юбілей свайго земляка – народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Вечарына «З любоўю да роднага краю» праходзіла ў раённым Цэнтры культуры. Прыхільнікаў творчасці пісьменніка была поўная зала. Сярод ганаровых гасцей жонка пісьменніка Людміла Прохараўна, дачка Алена Іванаўна, старшыня Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Дуктаў, член гэтага аб’яднання паэтка, член народнага аматарскага аб’яднання літаратурная гасцёўня «Крынічка» цэнтральнай бібліятэкі імя I. Чыгрынава Наталля Азаранка, старэйшы член «Крынічкі» паэт Леў Мінавіч Белянінаў, кіраўніцтва раёна.
Удзельнікі мерапрыемства, гледачы і ганаровыя госці разам прайшліся асноўнымі вехамі жыцця і творчасці народнага пісьменніка Івана Чыгрынава.
З задавальненнем усе слухалі аповед Людмілы Прохараўны, якая цікава расказвала аб сваіх з Іванам юнацкіх гадах, аб тым, як усё жыццё Івана Гаўрылавіча не адпускалі цяжкія ўспаміны аб вайне, аб тым, як ствараліся яго творы. Выступленне Людмілы Прохараўны неаднаразова перапынялася апладысментамі ўдзячных слухачоў. Нашай госці было вельмі прыемна сустрэцца з землякамі, бо яна таксама родам з Касцюковіцкага раёна, з вёскі Студзянец, з той самай вёскі, дзе нарадзіўся яшчэ адзін наш знакаміты паэт-зямляк Аляксей Русецкі.
Уладзімір Дуктаў сваё выступленне пачаў з прыемнай цырымоніі – уручэння пасведчання члена грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Наталлі Пятроўне Азаранка. У сваім выступленні Уладзімір Уладзіміравіч падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчах з Чыгрынавым і пра тое, як адлюстраваліся гэтыя сустрэчы ў яго творчасці.
Выступленні ганаровых гасцей чаргаваліся з паэтычна-музычнымі нумарамі, з дэманстрацыяй эпізодаў з жыцця Івана Гаўрылавіча, запісаў яго выступленняў, урыўкамі кінаэпапеі «Плач перапёлкі». У выкананні ансамбляў «Этыкет», «Калініца», «Альянс», гуртоў «Радня», «Цуда-раніца» гучалі песні на роднай мове «Родны кут», «Дарога да дому», «Гучыць напеў», «Спадчына», «Крыніцы». Аўтэнтычная песня «Маці», выкананая акапэльна Людмілай Ісаевай, не пакінула нікога абыякавым.
Сведкам таго, што паэтычныя традыцыі знакамітых землякоў працягвае моладзь, стала выступленне пачынаючага, але, безумоўна, таленавітага аўтара і выканаўцы Артура Міроненкі. Артур з’яўляецца фіналістам конкурсу вакалістаў «Звонкая раніца».
Да святкавання юбілею Івана Чыгрынава быў аб’яўлены конкурс творчых работ сярод навучэнцаў нашага раёна «З любоўю да роднага краю» і віктарына «Творчая і грамадская дзейнасць Івана Гаўрылавіча Чыгрынава». Тое, што творы пісьменніка ведаюць і чытаюць многія, сведчыць актыўны ўдзел моладзі раёна ў гэтых конкурсах. Было прадстаўлена больш за 20 работ. Кампетэнтнаму журы, якое складалася з настаўнікаў-філолагаў школ горада, цяжка было вызначыць пераможцаў. Дыпломам першай ступені ў намінацыі «Сачыненне» ўзнагароджана Яўгенія Саўчанка – навучэнка 10 класа ДУА «Мурынборскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна». У намінацыі «Паэтычны твор» пераможцам прызнаны дыпламант абласнога свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», член народнага аматарскага аб’яднання літаратурная гасцёўня «Крынічка» Кірыла Усаў і яго верш «На радзіму Чыгрынава». Пераможцай віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці I. Чыгрынава, стала Вікторыя Мурашкіна – навучэнка 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы».
Людміла Прохараўна Чыгрынава ў падарунак прывезла кнігі I. Чыгрынава з асабістай бібліятэкі, якія разам з дыпломамі і сувенірамі ўручыла пераможцам.
Родныя Івана Гаўрылавіча былі вельмі задаволены мерапрыемствам, выказалі вялікую ўдзячнасць за цудоўную вечарыну і за памяць, што захоўваюць касцюкаўчане аб сваім земляку.
Падчас мерапрыемства ў фае раённага Цэнтра культуры працавала выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі імя I. Чыгрынава «Адтуль, з бацькоўскага парога…».
Раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу асабістых рэчаў I. Чыгрынава. Гэта яго папка, партманэ, электрабрытва, лента «Ганаровы грамадзянін г. Касцюковічы», рукапісы, працоўная кніжка, шматлікія пропускі, пасведчанні, візіткі. У фондах краязнаўчага музея захоўваюцца кнігі з даравальнымі подпісамі вядомых пісьменнікаў і паэтаў І.Г. Чыгрынаву: А. Куляшова, А. Русецкага, Н. Гілевіча, В. Карамзіна, С. Законнікава.
Удзельнікі і госці свята адзначылі высокую прафесійную падрыхтоўку мерапрыемства і ад усёй душы пажадалі далейшых поспехаў у захаванні спадчыны нашых таленавітых землякоў.

Таццяна Падліпская, 2014

СЛАЎНЫ СЫН КАСЦЮКОВІЦКАГА КРАЮ

21 снежня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава

Паэтычны Касцюковіцкі край па праву можа ганарыцца многімі сваімі слаўнымі землякамі, сярод якіх нямала вядомых пісьменнікаў. У гэтым раёне нарадзіліся такія майстры слова, як Аркадзь Куляшоў, Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў, Леанід Левановіч, Васіль Хомчанка, Масей Сяднёў, Рыгор Ігнаценка, Іван Ісачанка, Віктар Патапенка, Сяргей Ісачанка, Мікола Леўчанка… Магчыма, маляўнічыя куткі гэтых месцаў, дзе цячэ хуткаплынная рака Бесядзь, з дзяцінства натхнілі іх на творчасць.

Сёлета, 21 снежня, народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву, які нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, споўнілася б 80 год.
Іван Гаўрылавіч пражыў цікавае, змястоўнае і адначасова няпростае жыццё. На жаль, пасля чарнобыльскай трагедыі яго маленькая радзіма была атручана радыяцыяй, што прынесла незагойную рану ў сэрца пісьменніка.
Яго імя з 1996 г. з гонарам носіць цэнтральная раённая бібліятэка. I таму адным з асноўных напрамкаў дзейнасці гэтай установы культуры з’яўляецца збор, захаванне і прапаганда матэрыялаў аб жыцці і творчасці Івана Чыгрынава.
– Дзень нараджэння Івана Гаўрылавіча – асаблівае свята для ўсіх касцюкаўчан, бо цэнтральная бібліятэка сумесна з установамі культуры раёна ладзіць святочныя мерапрыемствы, на якія з задавальненнем прыязджаюць нашы знакамітыя землякі: пісьменнікі, паэты, навукоўцы, – кажа дырэктар бібліятэчнай сеткі Касцюковіцкага раёна Ала Мартыненка. – На кожны юбілей Чыгрынава прыязджае яго жонка Людміла Прохараўна. Пасля такіх мерапрыемстваў краязнаўчы фонд нашай бібліятэкі папаўняецца новымі матэрыяламі: фотаздымкамі, кнігамі з подпісамі і інш. Мерапрыемствы ладзяцца не толькі ў юбілейныя даты. Кожны год да дня нараджэння пісьменніка бібліятэкарамі раёна праводзіцца работа па папулярызацыі літаратурнай творчасці земляка. У сёлетні юбілейны год Івана Чыгрынава ў бібліятэках і школах раёна праходзяць розныя літаратурныя чытанні, прысвечаныя памяці нашага таленавітага земляка. Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя І. Чыгрынава аб’яўлены конкурс творчых работ «З любоўю да роднага краю» ў дзвюх намінацыях: паэтычны твор і сачыненне. У фае нашай бібліятэкі аформлена пастаянна дзеючая выстава «Вернасць жыццёвай праўдзе», якая значна абноўлена да святочнай даты. Упершыню дэманструюцца копіі рукапісаў пісьменніка, цікавасць выклікае ў наведвальнікаў копія працоўнай кніжкі. У асобнай папцы сабраны ўспаміны розных людзей пра сустрэчы з нашымі пісьменнікамі і паэтамі. Да юбілея І.Чыгрынава свае ўспаміны аб сустрэчы з ім падараваў бібліятэцы старэйшы член народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» паэт Леў Белянінаў. На выставе можна пазнаёміцца з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1994 года «Аб прысваенні Чыгрынаву І.Г. ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі», з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1996 года «Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Чыгрынава І.Г.» і прысваенні Касцюковіцкай цэнтральнай біблітэцы яго імя. Багата тут і розных кніг з даравальнымі подпісамі. 19 снежня ў раённым Цэнтры культуры адбылася вечарына «З любоўю да роднага краю». У сельскіх бібліятэках былі арганізаваны літаратурныя вечары, гадзіны, на якіх усе жадаючыя далучыліся да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава і прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, – завяршае гутарку Ала Яўгенаўна.      

Лявон Пальскі, 2014

НАШ КАЛЯНДАР

Народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна. Ён працягнуў справу Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Васіля Быкава ў стварэнні народнага эпасу, які дакладна выяўляе нацыянальную душу беларусаў, іх менталітэт. Гэта быў таленавіты, самаадданы, неардынарны мастак слова, аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных твораў. I. Чыгранаў грунтоўна выпісаў Беларусь і беларусаў у віры розных падзеяў. Яго героі адначасова звычайныя і незвычайныя людзі, такіх мы сустракаем у паўсядзённым жыцці, з імі мы жывем побач – дарослыя і дзеці, сяляне і гарадскія жыхары, гістарычныя постаці і героі Вялікай Айчыннай вайны, якімі нельга не захапляцца, не суперажываць, бо яны «жывыя», натуральныя.
Гадаваўся будучы пісьменнік у руплівай сялянскай сям’і: бацька – старшыня сельсавета, маці – працаўніца-калгасніца. Пазней ён з вялікай удзячнасцю ўспамінаў маці Хадоску Ігнатаўну, на плечы якой клаўся ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей (у сям’і іх было восем). Вялікі ўплыў на станаўленне яго светапогляду аказаў нацыянальна свядомы дзед Ігнат Міхайлавіч Кажанаў. Дзяцінства Івана Гаўрылавіча, як і многіх пісьменнікаў «філалагічнага» пакалення, было апаленае вайной. Потым перажытае таленавіта адлюстравана ім у апавяданнях ды раманах. Сам мастак слова так акрэсліў месца вайны ў сваёй біяграфіі: «У вайну хапіла ўсім – і дарослым, і дзецям… На вайну прыпала толькі тры няпоўныя гады майго жыцця, але якраз яна стала галоўнай падзеяй, якая вызначыла на доўгі час маю творчасць».
Дарога да ведаў пачалася яшчэ ў даваенны час: у 1940 г. пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 г. паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыцца ў Саматэвіцкай сярэдняй школе. Яшчэ ў школе юнак захапіўся літаратурай, пачаў сам пісаць вершы, таму невыпадкова, што жыццёвы шлях прывёў яго на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ.
Пасля вучобы ва ўніверсітэце Іван Гаўрылавіч працаваў у рэдакцыях выдавецтва «Навука і тэхніка» АН Беларусі, часопіса «Полымя», працяглы час быў на кіроўных пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, у складзе дэлегацыі Беларусі ўдзельнічаў у працы XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1978 г.), з 1987 г. – старшыня праўлення Беларускага фонду культуры, у 1986 г. абіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, з 1989-га – галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».
Паводле трох раманаў («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы») у 1991 г. на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр Ігар Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі». I. Чыгрынаў выявіў сябе як таленавіты драматург – ён аўтар п’ес «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон – не малітва», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Прымак» ды іншыя, і як перакладчык «Слова пра паход Ігаравы». Уся творчасць пісьменніка – гэта філасофскія развагі над гістарычным вопытам беларускага народа, дзе выяўляецца духоўны стрыжань – ідэя нацыянальнага яднання.
І. Чыгрынаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974 г.), у 1994 г. атрымаў званне Народны пісьменнік Беларусі. Ганаровы грамадзянін горада Касцюковічы.
Іван Гаўрылавіч пражыў цікавае, змястоўнае і адначасова няпростае жыццё. Пасля чарнобыльскай катастрофы ў 1986 г. родны куточак I. Чыгрынава быў атручаны радыяцыяй, што прынесла незагойную рану ў сэрца пісьменніка. Зямляк Алесь Пісьмянкоў прысвяціў старэйшаму калегу верш «Вялікі Бор», у якім выяўляецца трагедыя спакутаванай беларускай зямлі:

Над Вялікім Борам
Над вялікім горам
Плача ў небе жораў
Над палын-травой,
Над зямлёй сівой
Плач праносіць свой.

Урэшце, найлепей пра пісьменніка скажа ягоная творчасць. Таму давайце яшчэ раз і яшчэ разгорнем кнігу Івана Чыгрынава ды й перачытаем. Каб адкрыць для сябе штосьці новае.

Тамара Хроленок, 2014

НАШ ЗЕМЛЯК ИВАН ЧИГРИНОВ

21 декабря 1934 года в деревне Великий Бор в семье сельского председателя родился Иван Гаврилович Чигринов. Он признанный сценарист, публицист, драматург и народный писатель Беларуси. Лауреат Государственной премии БССР. Лауреат литературной премии имени А. Фадеева. Награжден Орденом Дружбы народов.
12 сентября 1992 года И.Г. Чигринову присвоено звание «Почетный гражданин города Костюковичи».

Им написаны романы, освещавшие трагические события Великой Отечественной войны, происходившие на территории Беларуси. Окончив Великоборскую семилетнюю школу, он обучался в средней школе, которая находилась в восьми километрах от дома в Самотевичах. В те годы, вдохновленный Аркадием Кулешовым, Чигринов впервые опубликовал свои стихи в газете. Иван Гаврилович в 1952 году поступил на филологический факультет Белорусского государственного университета на отделение журналистики. Закончив университет, работал с 1957 по 1962 год в издательстве, принадлежавшем Академии наук Белорусской ССР. Первая его прозаическая работа была опубликована в молодежной белорусской газете «Чырвоная змена» в 1958 году. С 1965 года был редактором отдела публицистики в журнале «Полымя». В 1973 году вступил в ряды Коммунистической партии Советского Союза. В 1975 году занимал должность заместителя начальника, а в 1976 году – секретаря правления писательского союза Беларуси. В 1986 году был избран депутатом Белорусского Верховного Совета.
В 1987 году являлся председателем правления советского культурного фонда Белорусского отделения. В 1989 году – главным редактором журнала «Спадчына».
В перестроечные времена участвовал в работе нескольких комиссий и комитетов: в 1991 году – в Республиканском организационном комитете по празднованию и подготовке 110-й годовщины со дня рождения белорусских народных поэтов Якуба Коласа и Янки Купалы; в 1992 году – в Государственном комитете по премиям в области искусства, архитектуры и литературы; в 1993 году – в Комиссии по делам ЮНЕСКО; в 1993 году – в Национальном комитете, занимающимся подготовкой празднования 50-й годовщины ООН.
Иван Гаврилович вместе с женой воспитал двух дочерей. Умер он 5 января 1996 года, похоронен на Восточном «Московском» кладбище в городе Минске.
Все свои труды Чигринов писал на родном ему белорусском языке. Его произведения переведены на многие языки и издаются во многих странах. В 1995 году вышел шеститомник – собрание сочинений Чигринова.
Писателем созданы сборники рассказов, в которых описаны жизнь и труд советских людей, их героизм, а также послевоенный период.
С 1972 по 1982 года писатель создает трилогию, описывающую драматические события и человеческие судьбы во время начала Великой Отечественной войны. Части трилогии носят названия: «Плач перепелки», «Оправдание крови» и «Свои и чужие».
Как сценарист он участвовал в создании телевизионного фильма о партийном минском подполье в шести сериях, носящем название «Руины стреляют». Режиссер Игорь Добролюбов в 1990 году снял фильм по роману Ивана Гавриловича «Плач перепелки» в девяти сериях. По многим произведениям писателя поставлены спектакли. Чигринов перевел на родной язык пьесы В.В. Вишневского «Оптимистическая трагедия» и М. Горького «На дне». У писателя есть труды в области публицистики, литературоведения и критики. По этим тематикам у него существует несколько статей и книг. Многим известна его монография, описывающая этнографа и фольклориста Н.Я. Никифоровского.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 4

Наталья Дробышева, 2010

«ПО ЖИЗНИ С НАРОДОМ»

В актовом зале детской школы искусств состоялся юбилейный вечер, посвященный 75-летию народного писателя Беларуси И.Г. Чигринова, имя которого носит центральная библиотека нашего города.
Организаторами мероприятия выступили члены народного любительского объединения «Литературная гостиная «Крыничка», а также работники Костюковичской центральной библиотеки им. И. Чигринова.
Уже более полувека в многоголосии белорусской литературы звучит проникновенное и весомое слово Ивана Гавриловича Чигринова. Будущий известный прозаик, драматург, народный писатель Беларуси, лауреат Государственной премии А. Фадеева, член Союза писателей, известный гражданский деятель родился в 1934 году в деревне Великий Бор Костюковичского района. Чтобы вспомнить Ивана Чигринова, поговорить о нем как о человеке и писателе, проследить развитие его творчества, пришли все те, кому по душе произведения наших белорусских авторов, в том числе все то, что создал наш знаменитый земляк.
Большую честь своим присутствием нам оказали жена и дочь И. Чигринова Людмила Прохоровна и Елена Ивановна Чигриновы. В этот знаменательный день своими воспоминаниями о прошлом с нами поделилась Людмила Прохоровна, ведь кто, как не она, сможет так, по-домашнему, с любовью, открыть нам нового Чигринова, рассказав о его характере, нраве, о простых человеческих привычках. Начальник отдела культуры райисполкома Н.А. Тымонюк тепло поблагодарил от имени всех жителей города родных И. Чигринова за то, что они в этот день были с нами, приехали, чтобы вместе со своими земляками почтить память знаменитого песняра белорусской земли. Его творчество дает нам возможность почувствовать себя героями книг, потому что мы живем на земле, любуемся Беседью – живым поэтическим миром, воспетым И. Чигриновым в его произведениях.
Ведущие вечера Инна Нечаева и Владислав Сыромолотов познакомили присутствующих с наиболее значимыми событиями из жизни И. Чигринова. Ученик 7 «Б» класса СОШ № 1 Владислав Юрченко впечатлил всех своим театральным талантом. Он в роли молодого Ивана Чигринова поведал реальную историю, которая произошла с будущим писателем в годы Великой Отечественной войны. Весь зал в полной тишине, затаив дыхание, слушал историю мальчика о том, как на него в открытом поле вел охоту немецкий летчик. Нашему молодому артисту удалось передать залу весь тот ужас, который пришлось пережить мальчику, чего стоили ему эта погоня и чудесное спасение. После мероприятия Л.П. Чигринова лично поблагодарила Влада за удачное выступление.
На нашей Костюковщине любят и уважают литературное слово. Из поколения в поколение литературные традиции наших земляков с гордостью продолжают молодые творцы. В доказательство этому стало выступление молодой и талантливой поэтессы Светланы Моисеенко. Яркая, красивая, звонкая песня о нашем городе, я уверена, наполнила каждое сердце чувством гордости за Костюковичи и за людей, которые живут рядом с нами.
Каждое мероприятие, на котором присутствует и выступает наш земляк поэт Лев Минович Белянинов обречено на успех, ведь у него есть дар дарить слово людям. Слово, от которого на глазах проступают слезы, но через минуту зал уже смеется над задорными и правдивыми стихами нашего поэта. Лев Минович всегда старается внести радостную нотку в свое выступление. Может быть, поэтому его всегда интересно слушать.
Порадовал присутствующих своим выступлением народный вокальный ансамбль «Альянс». Артисты исполнили песни на музыку руководителя ансамбля Е. Исаковой, а также песню на слова местной поэтессы Натальи Азаренко «Два крыла». В исполнении Юлии Давыдовой в заключение вечера прозвучала великолепная песня «Белая Русь».
Во всех школах нашего города и района накануне празднования юбилея И. Чигринова был проведен конкурс среди учащихся на лучшее сочинение о творчестве писателя, а также объявлена викторина среди жителей города и района. В результате победителями стали: Лавриненко Максим, ученик 9 класса Большекрапивенского УПК (1-е место), Раевская Илона, ученица 10 «Б» класса районной гимназии (2-е место), Коршунова Татьяна, ученица 11 класса Муравильского УПК (3-е место).
Всем троим ребятам были вручены дипломы и памятные сувениры. Они, в свою очередь, прочли нам самые интересные отрывки из своих сочинений. Присутствующие в зале зрители в очередной раз убедились в том, что молодое поколение нашего города хорошо знает и понимает творчество своего земляка.
Ответов на викторину пришло большое количество, и все они оказались правильными. Поэтому работники библиотеки решили первое место отдать тому участнику, кто прислал нам письмо первым. Победителем викторины была объявлена Людоговская Светлана Васильевна – педагог-психолог СОШ № 1. Ей также был вручен диплом победителя и памятный сувенир. Мы благодарим всех, кто откликнулся и принял участие в конкурсе и викторине. Ведь такое активное участие означает, что И.Г. Чигринов своими произведениями достучался до наших сердец, его книги читают и любят.
Ивана Гавриловича уже нет с нами, но остались его произведения, через которые мы слышим его голос, читаем его мысли. И пока все еще неспокойно на планете, пока идет борьба за мир между народами, его произведения находятся на жизненной линии. И они будут находиться в этой роли еще долгие годы и будут служить еще многим поколениям, как служил и трудился для Беларуси сам И.Г. Чигринов. Еще мы уверены, пока в Беларуси рождаются такие таланты, как И. Чигринов, А. Кулешов, А. Письменков, Л. Леванович и другие поэты и писатели, слова которых наполняют наши души такими искренними чувствами, у Родного слова есть будущее!

Генрых Далідовіч, 2009

ЛЕТАПІСЕЦ СВАЁЙ ЭПОХІ

Рэдакцыя мае гонар мець падораны Людмілай Прохараўнай Чыгрынавай амаль 1000-старонкавы том прозы народнага пісьменніка Беларусі, былога старшыні Беларускага фонду культуры Івана Чыгрынава (1934–1996), выдадзены летась у ТАА «Харвест».
Ураджэнец в. Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, выпускнік журфака БДУ, паэт, нарысіст, Іван Чыгрынаў дэбютаваў у прозе ў 1958 годзе, хоць сам зазначаў, што сур’ёзна пачаў займацца прозай з 1961-га, калі ў «ЛіМе» было змешчана яго апавяданне «Праз гады». Першую кнігу выдаў ў 1965-м. Яна, як і наступны зборнік апавяданняў (1967), былі цёпла сустрэты чытачамі і крытыкай за праўдзівае адлюстраванне жыцця і побыту землякоў, свайго даваеннага і ваеннага юнацтва, пасляваеннай рэчаіснасці. Яго проза была напісана ў спакойнай, разважлівай манеры, з заглыбленнем асэнсавання чалавечых светапогляду і ўчынкаў, па-свойму каларытнай мовай (апавяданні «Сустрэча на пероне», «Па сваіх слядах», «Жыве ў крайняй хаце ўдава», «Самы шчаслівы чалавек», «За сто кіламетраў на абед» і інш.).
На гэты час беларуская проза выдзелілася і на фоне ўсесаюзнай глыбокімі творамі на ваенную тэму (I. Шамякін, Я. Брыль, I. Мележ, Б. Быкаў, А. Кулакоўскі і інш.). Пачаў падступацца да гэтай тэматыкі і I. Чыгрынаў (апавяданні: «Маці», «Першы бой», «Чалавек ішоў на вайну»), а вось публікацыяй рамана «Плач перапёлкі» («Маладосць», 1970) ён з поўным правам папоўніў пералік вышэйназваных пісьменнікаў і набыў шырокую вядомасць. Характэрнай адзнакай гэтага рамана было тое, што аўтар не захапіўся звышхвалебным паказам ваенных падзей, бітваў, а ў сваёй манеры паказаў тое, што сам бачыў і перажыў у юныя гады: няпростае, але мірнае даваеннае вясковае жыццё, побыт і дзеянні простых людзей і начальнікаў над імі, на якіх агулам навалілася вялікая бяда, а з ёю і акупацыя. Раман заканчваўся сказам: «Канчаўся ўсяго толькі другі месяц вайны…» Адпаведна, як такая вайна яшчэ не была паказаная, але адлюстраваная атмасфера, чалавечая здольнасць выжываць у самых цяжкіх умовах – гэтае і іншае зрабілі раман яркай з’явай не толькі ў беларускай прозе.
Наступныя раманы: «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем» глыбока і ярка падоўжылі летапіс-хроніку адлюстравання жыцця вёсак і іхніх людзей, супрацьстаянне акупантаў і партызанаў у барацьбе, у якой мала было гуманізму. Зразумела, ў гэтай бойцы ў першую чаргу пакутаваў просты люд – асабліва безабаронныя дзеці, жанчыны, старыя. Аўтар прадмовы да тома (пяць раманаў) Івана Чыгрынава Дзмітрый Бугаёў слушна падкрэсліў: «Усё, за што браўся Іван Чыгрынаў, ён рабіў з поўнай аддачай і вялікай зацікаўленасцю лёсам чалавека і краіны, са шчырым клопатам пра духоўнае багацце радзімы. I таму ягоная творчасць заняла трывалае месца ў беларускай літаратуры, узбагаціла яе здабыткамі, якія маюць доўгатэрміновае значэнне, будуць служыць многім пакаленням. Да таго ж раманы пра вайну можна разглядаць як уклад і ў сусветную літаратуру».

Віктар Кавалёў, 2009

ЯГО ЖЫЦЦЁ – ТВОРЧАСЦЬ

Творчасць Івана Чыгрынава – выдатная з’ява ў беларускай і ўсёй еўрапейскай літаратуры. Яго раманы нельга чытаць без хвалявання і сёння, калі прайшло ўжо амаль 65 гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны. Безумоўна, тут і пісьменніцкі талент, і тое, што лёс нашага народа пранізаны той вайною наскрозь.

Сам Іван Чыгрынаў зазначыў: «Вайна была самай галоўнай падзеяй у маім жыцці. I не толькі ў маім. Чалавек у ёй быў як на далоні. I сама па сабе філасофія вайны цікавая для пісьменніка. У ёй усё праяўляецца. I чалавек, які ён ёсць, і сістэма, і лад, і традыцыі. Сапраўды ўсё праяўляецца. Найбагацейшы матэрыял для роздуму. Гісторыя вайны – не толькі вопыт, але і навука. Шкада, што мы дрэнна вучымся, здавалася б, у жыцці. У гісторыі нашай усё было. Усякага хапала. Але шмат што паўтараецца».
Так, усіх тых, хго пажадаў дакрануцца да творчага лёсу празаіка, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіў вечар памяці «Літаратура – маё жыццё, мой лёс…», які адбыўся ў рамках сацыяльна-культурнага праекта «Чалавек нараджаецца, каб жыць» (да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).
Сярод гасцей вечарыны – жонка Людміла Прохараўна і сваякі, сябры, пісьменнікі, даследчыкі, студэнты…
У сваім выступленні Дзмітрый Бугаёў распавёў пра чуласць, чалавечнасць і дзелавітасць I. Чыгрынава. Анатоль Вярцінскі зрабіў акцэнт на Чыгрынаве-паэце. Таксама пра творчы лёс і жыццёвы шлях пісьменніка расказвалі творцы Раіса Баравікова, Генадзь Бураўкін, Віктар Казько, Арсень Ліс, Алесь Марціновіч, Уладзімір Скарынкін, Анатоль Бутэвіч. Да іх далучыліся акцёры Марыя Захарэвіч і Эдуард Гарачы.
Колькі цёплых і шчырых слоў пра свайго земляка сказаў намеснік міністра інфармацыі нашай краіны Аляксандр Слабадчук. Ён зазначыў, што быў знаёмы з Іванам Гаўрылавічам з першага курса вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, узгадаў некаторыя эпізоды з іх агульнага знаёмства, адзначыўшы дабрыню і талент народнага пісьменніка.
Таксама супрацоўнікі музея з дапамогай Людмілы Прохараўны падрыхтавалі выстаўку арыгінальных ды перакладных кніг і асабістых рэчаў пісьменніка.
Час няўмольна бяжыць наперад. Няма народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, але засталіся яго творы, плён напружанай працы. Творчасць пісьменніка скіравана на тое, каб чытач Беларусі ў гады яе новага адраджэння як мага хутчэй далучыўся да асноўных вехаў яе гісторыі.
У адным з інтэрв’ю ў Івана Гаўрылавіча запыталіся: «Вы аптыміст?», і ён адказаў: «Так, аптыміст. Хоць часам ад суму няма куды падзецца. Але будзем жыць». Сапраўды, наша жыццё працягваецца. А жыццё творцы працягваецца ў тым, што ён тварыў. Для пісьменніка – у кнігах, у якіх мы можам адкрываць свет не толькі аўтара і яго герояў, але адкрываць і саміх сябе.

Алесь Марціновіч, 2009

ДА 75-ГОДДЗЯ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА

Лёс чалавека кароткі, жыццё – вечнае. Быццам пра народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і Літаратурнай прэміі імя Аляксандра Фадзеева Івана Чыгрынава сказана. Іван Гаўрылавіч, на жаль, пражыў да крыўднага мала, усяго крыху больш як шэсцьдзесят адзін год, але ў гісторыі беларускай літаратуры яму, несумненна, наканавана вечнае жыццё. Перш-наперш дзякуючы цудоўным раманам, што склалі «верамейкаўскі цыкл»: «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». Пра Вялікую Айчынную вайну, як вядома, напісана вельмі шмат. Тым больш у беларускай літаратуры. Адны творы Васіля Быкава і Івана Шамякіна чаго варты. Але абодва гэтыя слынныя пісьменнікі, як і іншыя, дзякуючы каму ваенная проза ўзнялася на вялікую вышыню, былі непасрэднымі ўдзельнікамі тых векапомных падзей. І. Чыгрынаў жа перажыў яе дзіцем, тым не менш здолеў сказаць сваё (галоўнае – новае!) слова пра тое, аб чым неаднаразова пісалася да яго. Вайну ён убачыў не толькі вачыма тых, хто ваяваў, але і вачыма людзей, якія, аказаўшыся на акупіраванай ворагам тэрыторыі, шукалі (і знаходзілі!) сваё месца ва ўсенароднай барацьбе з фашызмам. Гэта – сведчанне глыбокай сутнасці ягонага таленту, які гэтаксама ярка, непаўторна і надзіва вынікова раскрыўся і ў чыгрынаўскіх апавяданнях. Пісаў І. Чыгрынаў таксама драматургічныя творы, хораша праявіў сябе ў публіцыстыцы, крытыцы, пераўвасобіў па-беларуску славутую паэму «Слова пра паход Ігаравы…». Да ўсяго Іван Гаўрылавіч быў пісьменнік-патрыёт, які ніколі не хаваў сваёй грамадзянскай пазіцыі. Яна ж, пазіцыя гэтая, у яго зводзілася да аднаго: добра ўсё, што добра для Беларусі. Дзеля гэтага І. Чыгрынаў жыў і працаваў. Гэта стала і свайго роду ягоным запаветам.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 6

Таццяна Войценка, 2005

ВЯЛІКАМУ ЗЕМЛЯКУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Прыгадваючы раёны Беларусі, багатыя на пісьменніцкія таленты, звычайна называюць Случчыну, Уздзеншчыну, Капыльшчыну. Але ж Касцюкоўшчына з поўным правам можа прэтэндаваць на падобную ўвагу. Гэта – радзіма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У тутэйшых мясцінах нарадзіліся Аляксей Русецкі, Васіль Хомчанка, Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў. На зямлі гэтай нарадзіўся і Іван Чыгрынаў. З маленства ўдыхнуў ён у сябе гаючае паветра мурожных лугоў, з задавальненнем хадзіў па грыбы і ягады. Родная вёска Івана Чыгрынава з усіх бакоў не тое, што акружана – атулена лясамі. Нездарма яна так і называецца – Вялікі Бор. Праўда, дзяцінства пісьменніка было азмрочана вайной, бо нарадзіўся Іван Гаўрылавіч 21 снежня 1934 года. Пасля вайны Іван Чыгрынаў вучыўся ў Вялікаборскай сямігодцы, потым у Саматэвіцкай сярэдняй школе. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта, які паспяхова закончыў і адразу далучыўся да літаратурнай працы. Спачатку быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Навука і тэхніка» Беларусі, затым – літсупрацоўнікам, рэдактарам аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». У 1975 годзе I. Чыгрынаў быў абраны членам праўлення, намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1976-1986 гг. – яго сакратаром. З 1987 года старшыня праўлення Беларускага фонда культуры, адначасова з 1989 года галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён належыў да тых пісьменнікаў, якія жылі высокім усведамленнем сацыяльнай місіі літаратуры, ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аўдыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі. Дэбютаваў Іван Гаўрылавіч у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 годзе. Першы празаічны твор яго з’явіўся ў 1958 годзе. Але Чыгрынаў сам лічыў пачаткам літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі было апублікавана апавяданне «Праз гады». У зборніках апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» (1965 г.), «Ішоў на вайну чалавек» (1967 г.), «Ці бываюць у выраі ластаўкі» (1983 г.) і іншых адлюстравана духоўная прыгажосць чалавека ў мірных і ваенных умовах. За раманы «Плач перапёлкі» (1972 г.), «Апраўданне крыві» (1976 г.) наш зямляк атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Фадзеева (1979 г.).
«Свае і чужынцы» (1982 г.), «Вяртанне да віны» (1992 г.) звязаны аднымі героямі і месцамі дзеяння. У іх адлюстравана атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа, створаны яркія вобразы патрыётаў перыяду Вялікай Айчыннай. Пісаў Іван Гаўрылавіч літаратурна-крытычныя артыкулы (кніга «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры»), ствараў п’есы па раманах і апавяданнях. У апошнія гады свайго жыцця пісьменнік напісаў арыгінальныя п’есы «Следчая справа Вашчылы» (пра Крычаўскае паўстанне XVIII стагоддзя), «Чалавек з мядзведжым тварам» (погляд на эпоху Сталіна), «Звон – не малітва» (пра Рагнеду). У абразку «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» апавядаецца пра Чарнобыль і звязаныя з ім праблемы. П’еса «Прымак» і драматычная аповесць «Брат караля» расказвае пра беларускую дзяржаўнасць часоў ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага). Драма «Савіцкі» паведамляе пра заступніка абяздоленых «Беларускага Дуброўскага». У трагічнай камедыі «Госці» – аналіз стану грамадства пачатку 1990-х.
Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага света чалавека, паэтычнасць, рэалістычна-канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова. Акрамя гэтага, Іван Гаўрылавіч – сааўтар сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць», за што атрымаў Дзяржаўную прэмію ў 1974 г. Паводле раманаў «Плач перапёлкі», «Свае і чужынцы», «Апраўданне крыві» створаны шматсерыйны тэлефільм «Плач перапёлкі», а кампазітар У. Кандрусевіч напісаў аднайменную сімфонію.
Творы Івана Чыгрынава атрымалі вядомасць і далёка за межамі нашай краіны. Яны перакладзены на многія мовы свету.
Касцюкоўшчына рыхтуецца адзначыць 70-гадовы юбілей свайго слыннага земляка. У бібліятэках Касцюковіцкай ЦБС працуюць кніжныя выставы, праведзены агляды жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка «Пра сваё пакаленне», «Жывая памяць народа». З 15 па 21 снежня ўсе бібліятэкі сістэмы праводзяць Тыдзень юбіляра «Вялікаму земляку прысвячаецца».

Iван Петрусевiч, 2005

ГУЧАЛІ ПРАНІКНЁНЫЯ СЛОВЫ

З нагоды юбілею беларускага пісьменніка, нашага земляка І.Г. Чыгрынава

На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-гадоваму юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава, нашага земляка. У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў сабралася творчая інтэлігенцыя, настаўнікі, вучні. Прысутнічалі таксама намеснік старшыні райвыканкама В.I. Сугака, начальнік аддзела культуры райвыканкама М.А. Тыманюк, загадчык аддзела інфармацыі райвыканкама I.М. Кавалёў, начальнік аддзела па справах моладзі I.В. Мамчанка, былы настаўнік, паэт Л.М. Белянінаў і жонка пісьменніка Л.П. Чыгрынава.
У пачатку ўрачыстасці прысутным быў прапанаваны відэафільм. Усе ўбачылі «жывога» Івана Гаўрылавіча, які з экрана расказваў аб сабе, станаўленні як пісьменніка:
– Мы вучыліся і жылі пры жывых класіках, – гаворыць пісьменнік.
Ён узгадвае сваю малую радзіму – вёску Вялікі Бор, дзе нарадзіўся і вырас. Школу, у якой калісьці вучыўся, а цяпер, як сведчыць відэафільм, ад яе засталіся адны сцены. I.Г. Чыгрынаў кожны год імкнуўся пабываць у Вялікім Бары, у Саматэвічах, наведаць знаёмых людзей. Аб гэтым ён распавядаў за год да сваёй смерці.
Касцюкаўчане з вялікай павагай ставяцца да свайго славутага земляка. Ганарацца тым, што менавіта ад нашых прыбяседскіх вытокаў выйшлі такія слаўныя дзеячы мастацкага слова.
– Бягучы год быў вельмі багаты на значныя падзеі ў жыцці раёна. У лютым мы святкавалі 90-годдзе з дня нараджэння нашага славутага паэта А. Куляшова, у ліпені – 80-годдзе стварэння Касцюковіцкага раёна. Сёння ў нас зноў свята – свята ў гонар чалавека, які сваім чалавечым і пісьменніцкім талентам заслугоўвае шмат добрых слоў, – сказаў Віктар Іванавіч Сугака. – Іван Чыгрынаў мае шмат узнагарод. На працягу жыцця займаў розныя адказныя пасады, з’яўляецца народным пісьменнікам Беларусі. Гэта вышэйшая літаратурная ўзнагарода нашай краіны. Наш зямляк – сапраўдны патрыёт сваёй радзімы, чалавек, закаханы ў тыя мясціны, дзе нарадзіўся, вучыўся, рос. I. Чыгрынаў з’яўляецца ганаровым грамадзянінам нашага горада, яго імя носіць цэнтральная бібліятэка, адна са школ горада Магілёва.
…Я ўпэўнены ў тым, што творы Чыгрынава будзе чытаць яшчэ не адно пакаленне беларусаў. А наша сённяшняе мерапрыемства – даніна павагі і пашаны цудоўнаму чалавеку і таленавітаму пісьменніку – нашаму земляку – Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву.
Аб сваім знаёмстве з вялікім пісьменнікам расказаў Леў Мінавіч Белянінаў.
– Я пазнаёміўся з ім 50 год назад. З яго жонкай заканчвалі адну школу. Івана Гаўрылавіча ведаю добра, сустракаўся з ім многа разоў. Гэта быў просты, сціплы чалавек. Яго паважалі. Усе бачылі ў I.Г. Чыгрынаве таленавітага пісьменніка. Нездарма яму прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.
Напрыканцы свайго выступлення Л.М. Белянінаў прачытаў уласны верш, прысвечаны роднай Касцюкоўшчыне.
Больш блізка ведала I.Г. Чыгрынава яго жонка Людміла Прохараўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб дарагім чалавеку:
– Вайна зрабіла яго пісьменнікам. Хоць і было яму 7 год, калі пачалася вайна, але ўражанні, якія яна пакінула ў душы Івана Гаўрылавіча, ускалыхнулі яго. Бацька пайшоў на фронт, а вярнуўся ў другую сям’ю. Гэтае здарэнне таксама паўплывала на Чыгрынава. Маці засталася адна выхоўваць шасцярых дзяцей. Іван Гаўрылавіч разумеў, як ёй цяжка, таму акаляў маці пяшчотай, клапаціўся аб ёй.
Вы чулі ў відэафільме яе спеў, запісала яго наша старэйшая дачка Таццяна. Вельмі шкада, што ў гэтым годзе пайшоў з жыцця Алесь Пісьмянкоў. Іван Гаўрылавіч трымаў над ім руку. I мы ўсе вельмі сябравалі.
Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў А.М. Захарэнка падараваў Людміле Прохараўне сваю карціну. А для літаратурнага музея – цудоўны партрэт I.Г.Чыгрынава.
М.А. Тыманюк заўважыў, што такія людзі, як I.Г. Чыгрынаў – сапраўдныя самародкі, якія захоўваюць жыццё на зямлі. Таму трэба зрабіць усё магчымае, каб зберагаць іх спадчыну ў літаратурным музеі для нашых нашчадкаў.
Да юбілею пісьменніка ў школах раёна праходзіў конкурс на лепшае сачыненне, прысвечанае творчасці Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Вынікі яго абвясціла інспектар аддзела адукацыі райвыканкама Р.В. Капушава. Першае месца атрымала Вікторыя Прохарава, вучаніца 11 «А» класа СШ № 4. Другое – Жанна Балакірава, вучаніца 10 класа Беладубраўскай СШ. Трэцяе – Юлія Патаенка, вучаніца 8 «В» класа СШ № 4.
Таксама былі вызваны пераможцы літаратурнай віктарыны па творчасці І.Г. Чыгрынава. Першае месца прысуджана жыхару в. Вішні Дзям’яну Цімафеевічу Гаўрыленку. Другое вучаніцы 11 «Б» класа СШ № 3 Таццяне Казаковай. Трэцяе – вучаніцы 11 «Б» класа СШ № 3 Юліі Башлыковай. Пераможцам падаравалі сувеніры.
Святочнае мерапрыемства працягваў прафесійны канцэрт самадзейных артыстаў раённага Цэнтра культуры. Цудоўным выкананнем песен парадавалі гледачоў група «Этыкет», ансамблі «Альянс», «Касцюковіцкія музыкі», «Калініца», вакальнае трыо «Ідэал», А. Аношанка і Л. Несцерава. Канцэртныя нумары дапоўнілі мерапрыемства святочнымі і ўрачыстымі ноткамі.

2004

21 СНЕЖНЯ – 70 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ І.Г. ЧЫГРЫНАВА (1934–1996), НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА БЕЛАРУСІ

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён належаў да тых пісьменнікаў, што жылі высокім усведамленнем сацыяльнай місіі літаратуры, ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аўдыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Дзяцінства яго прайшло сярод шырокай прасторы палёў, раздольных паплавоў і адвечных бароў, што цягнуцца ўздоўж аднаго з прытокаў ракі Сож. У той год, калі для яго павінен быў празвінець першы званок, над Беларуссю грымелі выбухі, занялося полымя Вялікай Айчыннай вайны. Яна моцна ўрэзалася ў дзіцячую свядомасць, акрэсліла галоўную сцяжыну на творчым шляху пісьменніка. Пасля вайны І. Чыгрынаў вучыўся ў Вялікаборскай сямігодцы, потым у Саматэвіцкай сярэдняй школе, дзе спасцігаў раней азбуку навукі беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Пасля завяршэння сярэдняй адукацыі юнак паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта, які паспяхова закончыў і адразу далучыўся да літаратурнай працы. Спачатку быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Навука і тэхніка» АН Беларусі, затым – літсупрацоўнікам, рэдактарам аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». Рэдактарская праца шмат дала для далейшай пісьменніцкай дзейнасці, вывела яго на гістарычную тэму. У 1975 г. І. Чыгрынаў быў абраны членам праўлення, намеснікам старшыні праўлення СП Беларусі, у 1976–86 гг. – сакратаром СП Беларусі.
Дэбютаваў Іван Гаўрылавіч  у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор з’явіўся ў 1958 г. Але Чыгрынаў сам лічыў пачаткам літаратурнай дзейнасці  1961 г., калі было апублікавана апавяданне «Праз гады». Потым з’явіліся кнігі апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі» (1983) і інш. Апавяданні І. Чыгрынава – своеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія, дзякуючы таленту пісьменніка, сталі сапраўднымі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць сёння да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданне падрыхтавала зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся «Плач перапёлкі» (1970), пазней – «Апраўданне крыві» (1976, за абодва Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева, 1979), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992) і «Не ўсе мы згінем» (1996), якія звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі, таму называецца «верамейкаўскі цыкл»). У іх адлюстраваны атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа, створаны яркія вобразы патрыётаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой гэтых раманаў – народ, вобраз якога раскрываецца праз глыбокую, пільную ўвагу пісьменніка да чалавечай індывідуальнасці, да патрыятызму, што праявіўся ў суровых абставінах барацьбы з ворагам, у момант найвышэйшага духоўнага і фізічнага напружання.
Іван Чыгрынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі «Руіны страляюць…» (1970, з І. Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1974). Паводле раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» рэжысёр І. Дабралюбаў на кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў шматсерыйны тэлефільм «Плач прапёлкі» (1991).
І. Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды («Звон – не малітва»), Крычаўскае паўстанне ХVIII ст. («Следчая справа Вашчылы») пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны («Чалавек з мядзведжым тварам», «Ігракі»), трагедыяй Вялікай Айчыннай («Свае  і чужынцы», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»), Чарнобылем («Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Хто вінаваты?»). Аналізу стану грамадства пачатку 1990-х гг. прысвечаны п’есы «Суседзі» і «Госці».
Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова. Ён – аўтар манаграфіі «М.Я. Нікіфароўскі» (1960, з В.К. Бандарчыкам), крытыка-публіцыстычных кніг «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам: Роздум над жыццём, культурай і літаратурай» (1994). На беларускую мову пераклаў п’есы «На дне» М. Горкага, «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага і інш. Творы І. Чыгрынава атрымалі вядомасць і далёка за межамі нашай краіны. Яны перакладзены на многія мовы свету.

Кацярына Варанько, 2004

З ВЫСОКІМ УСВЕДАМЛЕННЕМ

Да 70-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава

Іван Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён належаў да тых пісьменнікаў, што жылі высокім усведамленнем сацыяльнай місіі літаратуры, ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аўдыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
Дэбютаваў Іван Гаўрылавіч у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 годзе. Першы празаічны твор з’явіўся ў 1958 годзе. Але Чыгрынаў сам лічыў пачаткам літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі было апублікавана апавяданне «Праз гады». Потым з’явіліся кнігі апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі» (1983) і інш. Апавяданні І. Чыгрынава – своеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія, дзякуючы таленту пісьменніка, сталі сапраўднымі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць сёння да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданне падрыхтавала зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся «Плач перапёлкі» (1970), пазней – «Апраўданне крыві» (1976, за абодва – Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева, 1979), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992) і «Не ўсе мы згінем» (1996), якія звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі, таму называецца «верамейкаўскі цыкл»). У іх адлюстраваны атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупаванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа, створаны яркія вобразы патрыётаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой гэтых раманаў – народ, вобраз якога раскрываецца праз глыбокую, пільную ўвагу пісьменніка да чалавечай індывідуальнасці, да патрыятызму, што праявіўся ў суровых абставінах барацьбы з ворагам, у момант найвышэйшага духоўнага і фізічнага напружання.
Іван Чыгрынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі «Руіны страляюць…» (1970, з І. Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1974). Паводле раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» рэжысёр І. Дабралюбаў на кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў шматсерыйны тэлефільм «Плач перапёлкі» (1991). І. Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды («Звон – не малітва»), Крычаўскае паўстанне XVIII ст. («Следчая справа Вашчылы») пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны («Чалавек з мядзведжым тварам», «Ігракі»), трагедыяй Вялікай Айчыннай («Свае і чужынцы», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»), Чарнобылем («Толькі мертвыя не вяртаюцца», «Хто вінаваты?»). Адлюстраванне стану грамадства пачатку 1990-х гг. прысвечаны п’есы «Суседзі» і «Госці».
Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова. Ён – аўтар манаграфіі «М.Я. Нікіфароўскі» (1960, з В.К. Бандарчыкам), крытыка-публіцыстычных кніг «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам: Роздум над жыццём, культурай і літаратурай» (1994). На беларускую мову пераклаў п’есы «На дне» М. Горкага, «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага і інш. Творы І. Чыгрынава атрымалі вядомасць і далёка за межамі нашай краіны. Яны перакладзены на многія мовы свету.

Яраслаў Клімуць, 2004

ЮБІЛЕЙ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА

21 снежня нашаму земляку з Касцюковіцкага раёна, народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву споўнілася б 70 год .

Ён з пакалення «дзяцей вайны». Хлапчуком перажыў разам з сям’ёй акупацыю, потым вучыўся ў суседняй вёсцы Саматэвічы, дзе пашанцавала сустракацца з Аркадзем Куляшовым, скончыў філфак БДУ, працаваў у часопісе «Полымя» і Саюзе пісьменнікаў. У літаратуру Іван Чыгрынаў спачатку спрабаваў увайсці як паэт, пасля перайшоў на прозу і выдаў тры зборнікі апавяданняў – «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек» і «Ішоў на вайну чалавек», дзе паказаў сябе добрым псіхолагам.
Лепшыя творы Івана Чыгрынава – пра лёс народа ў гады ваеннага выпрабавання. Класікай беларускай літаратуры сталі яго «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» і іншыя раманы. Пісаліся яны амаль на працягу 30 гадоў. Дарэчы, у творах «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» падзеі адбываюцца ў Верамейках, прататыпам якіх стала родная вёска пісьменніка – Вялікі Бор. Пра тое, што робіць з чалавекам вайна, як ламае яго і прымушае перагледзець адносіны да свайго жыцця і рэчаіснасці, Іван Чыгрынаў пісаў па-майстэрску ярка і праўдзіва. На жаль, многае з-за палітычных прычын засталося ў яго творах незакранутым. Аднак добры пачатак быў зроблены, і наступныя пакаленні пісьменнікаў будуць удзячныя Івану Чыгрынаву.

Людмила Рублевская, 2004

ПЛАЧ ПЕРЕПЕЛКИ

Однажды на выставке цветов я увидела сорт хризантем «кафка». Чем напомнили скромные бутоны некоему интеллектуальному цветоводу мрачного автора «Процесса» и «Превращения» – не знаю. Но может ли быть более высокое свидетельство бессмертия – оставить свое имя цветку? А как-то на вечере памяти Евгении Янищиц услышала сообщение о новом сорте картофеля имени поэтессы… Хотя я бы назвала ее именем сирень или вишню… Любопытная игра, правда, – придумывать, какие цветы и травы, птицы и т.д. ассоциируются с той или иной творческой личностью? Максим Богданович – понятно, василек… Тот, который ткали слуцкие ткачихи вместо узора. «Шыпшына», цветок шиповника – Владимир Дубовка, написавший «О Беларусь, мая шыпшына…» Называя имя Короткевича, сразу вспоминаешь – «Зямля пад белымі крыламі». Видишь аистов, кружащих в небе… А вот перепелка, точнее плач перепелки, безошибочно приведет на ум имя Ивана Чигринова, народного писателя Беларуси, которому 21 декабря исполнилось бы 70 лет и который уже почти 9 лет как похоронен на Московском кладбище.
«Плач перепелки»… Именно этот роман, первая часть пенталогии, вызвал наибольший интерес критиков. Деревня, застигнутая началом войны. Каждый из сельчан делает выбор: бежать? Остаться? Пойти в партизаны? Примириться с новым порядком? Сама жизнь была на тех страницах – от глобальных психологических изысков до бытовых мелочей. В одном из интервью Чигринов признавался, что во время написания романов заново изучал птиц, травы, растения. Даже составил собственный травник. Приносил домой охапки цветов и трав, разбирал, узнавал имя каждой.
Автору романа «Плач перапёлкі» не было и сорока. Иван Чигринов принадлежал к поколению «подранков», детей войны: Виктор Казько, Анатолий Кудравец, Иван Пташников, Вячеслав Адамчик. В свое время они сказали в литературе правду о пережитом, вызвав бурю негодования критики, привыкшей к ура-патриотизму.
Когда шесть лет назад в журнале «Крыніца» публиковался творческий портрет Ивана Чигринова, мнения высказывались разные. Судьба Чигринова была, по мнению многих, удивительно удачна: деревенский паренек стал секретарем правления Союза писателей БССР, а это – влиятельная должность; депутатом Верховного Совета БССР, председателем правления Белорусского фонда культуры, ездил в Америку, на Ассамблею ООН (было в обычае включать в делегацию писателя). Должности, премии, государственные награды… Золотой дождь. Постоянное заседание в президиумах всегда оставляет неизгладимый отпечаток даже на внешности: появляется чиновничья неопределенная улыбка, умение скрывать эмоции, а иногда просто избавляться от таковых… Как пройти через это испытание писателю, душа которого должна быть обнажена? Но творческие успехи Чигринова – также налицо. Книжки выходят каждый год, да не по одной… В том числе – в России. Роман вырастал в пенталогию (к сожалению, среди моих друзей не припомню того, кто прочитан бы ее полностью)… Появлялись и ставились одна за другой пьесы. Но видимая успешность – это только обложка судьбы. Те, кто писал об Иване Чигринове в «Крыніце», вспоминали, как он любил путешествовать по Беларуси – исходил ее вдоль и поперек. Что был надежным другом и как редактор заступался за талантливых авторов. О том, что было у него прозвище «Светлейший», – это слово удивительно подходило к его облику.
Последние годы жизни были для Чигринова трагически тяжелыми не только потому, что стало плохо со здоровьем, Рушился строй, при котором состоялась жизнь. Многие бывшие коллеги быстро подстраивались под новые веяния. Чтобы доказать свое «обращение», изобличали «необращенных», всех, кто не хотел митинговать и изобличать сам. Чигринов тяжело переживал нападки. Переоценивалось и то, что он написал, – последние части пенталогии были слабее первой, той самой «перапёлачкі». На территории бывшего Советского Союза появился даже такой презрительный термин: «секретарская проза», то есть тома литературных чиновников. «Ахвотнікі скарачаць чужы век білі яго з насалодаю і зацята, асабліва апошнія гады, калі ён быў хворы – як тыя куры, што накідваюцца і дзяўбуць таварку, заўважыўшы, што яна нямоглая і не здолее абараніцца», – написал Андрей Федоренко.
Нет, Чигринов не был беспомощным. То, что он успел сделать, никто не вычеркнет из истории литературы. Я видела спектакль по его пьесе в Театре-студии киноактера: люди расходились, взволнованные увиденным, говоря о судьбах «расстрелянных лет». Время отсеет наносное, но того, что останется, хватит, чтобы разговор о писателе продолжался. Он был самим собой до конца. Последний роман, напечатанный уже после его смерти, назывался «Не ўсе мы згінем». В этом названии усматривали пророчество, завещание…
Во всяком случае, образ белорусской перепелки, плачущей в жите, останется навсегда в истории культуры и всегда будет связан с именем Ивана Чигринова.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 1

Алесь Карлюкевіч, 1999

ТЫСЯЧАМІ НІТАЧАК…

Да 65-годдзя з дня нараджэння І. Чыгрынава

24 снежня спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава. А ўжо чатыры гады, як яго няма сярод нас, жывых. Быў бы ранейшы час, то паспелі б за гэтыя гады і зборнік успамінаў пра народнага пісьменніка выдаць. А магчыма – і поўны збор твораў Івана Чыгрынава. Выдалі б, і выдалі б манаграфію (між іншым, рукапіс кнігі пра жыццё і творчасць Івана Чыгрынава ёсць, напісана гэтая манаграфія крытыкам Алесем Марціновічам)…
А вось сённяшнім часам… Як быццам і не было Івана Чыгрынава – чалавека і пісьменніка са сваім адметным светабачаннем, са сваёй пазіцыяй, чалавека, які тысячамі нітачак быў звязаны з беларускай літаратурай, культурай, з нашай гісторыяй.
Праўда, сваю справу (няхай сабе сёе-тое з выказанага некаторымі аўтарамі не ўсім і даспадобы) зрабіў часопіс «Крыніца», прадставіўшы постаць Івана Чыгрынава з яго творчасцю і артыкуламі аб ім. Будзем спадзявацца, што ў сувязі з 65-годдзем пісьменніка з’явяцца адпаведныя публікацыі ў літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных выданнях.
Сваю работу робяць па ўшанаванні памяці народнага пісьменніка Беларусі на Пухавіцкай зямлі. Здавалася б, не зусім радзіма, калі гаварыць пра Бацькаўшчыну дробна-геаграфічна. Нарадзіўся ж Іван Гаўрылавіч у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна. Памятаеце, гэта пра касцюковіцкі Вялікі Бор, пра пісьменніка-земляка напісаў паэт Алесь Пісьмянкоў:

Над Вялікім Борам
Над вялікім горам
Плача ў небе жораў.
Над палын-травой,
Над зямлёй сівой
Плач прыносіць свой.
Вось Яўменаў двор…
Вось Дзянісаў двор…
Вось Мікітаў двор… 
Не відаць вясла.
Не гудзе пчала,
Не звініць піла.
Не шукай дарма,
Не гукай дарма –
Іх ужо няма.
Іхні дух да зораў
Адляцеў, як жораў.
Жораў над Вялікім Борам.

Дык вось, менавіта на Пухаўшчыне падчас чарговых выбараў Іван Гаўрылавіч не прайшоў у дэпутаты Вярхоўнага Савета рэспублікі. Не прайшоў, бо, відавочна, тады да культуры, літаратуры (а Чыгрынаў узначальваў Беларускі фонд культуры) ставіцца пачалі, як да нечага другаякаснага. Ведаючы характар пісьменніка, можна быць упэўненым, што Іван Гаўрылавіч пакрыўдзіўся. Але так здарылася, што, тым не менш, лёс звёў яго з Пухаўшчынай, звёў назаўсёды, да апошніх дзён жыцця. Па-сапраўднаму з многімі і пасябраваў.
І вось штогод у снежні на Пухаўшчыне ладзяць дзень памяці Івана Чыгрынава. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі, які знаходзіцца ў вёсцы Блонь, у раздзеле, прысвечаным літаратурнай біяграфіі раёна, ёсць куточак з асабістымі рэчамі пісьменніка, з матэрыяламі пра яго. Часты госць у музеі – удава літаратара Людміла Прохараўна. На сустрэчы з чытачамі, бібліятэкарамі з жаданнем пагаварыць пра Івана Чыгрынава і ў Блонь, і ў Рудзенск, і ў Мар’іну Горку прыязджалі і Анатоль Вярцінскі, і Алесь Пісьмянкоў, і сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, і шмат хто яшчэ. I аддзел культуры райвыканкама (яго ўзначальвае Яўген Сушко), і музейная каманда на чале з дырэктарам Аляксандрам Прановічам наўмысна арганізоўваюць, праводзяць гэтыя дні ў розных Пухавіцкіх паселішчах. Культура, літаратура, па іх перакананні, павінна дайсці да кожнай школы, да дзяцей і моладзі кожнай вёскі. Сярод арганізатараў дня памяці заўсёды – і Фёдар Супрун, які зараз узначальвае Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум.
Няма сумненняў, што на добрым узроўні пройдзе дзень памяці і сёлета. А з часам, можа, дзе небудзь на Пухаўшчыне, у Мар’інай Горцы ці ў Рудзенску, з’явіцца вуліца Чыгрынава.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 5

1994

21 СНЕЖНЯ – 60 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ (1934) І.Г. ЧЫГРЫНАВА, ПІСЬМЕННІКА

Раман за раманам, кніга за кнігай… Проза, драматургічныя творы, артыкулы, інтэрв’ю, гутаркі з чытачамі. I яшчэ – даклады, вусныя выступленні… Усё гэта – Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў. Ён належыць да тых пісьменнікаў, што жывуць высокім усведамленнем сацыяльнай місіі літаратуры, стварае творы, якія лёгка і адразу знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аўдыторыі чытачоў, становяцца сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
Дзяцінства І. Чыгрынава прайшло ў Забесяддзі сярод шырокай прасторы палёў, раздольных паплавоў і адвечных бароў, што цягнуцца ўздоўж аднаго з прытокаў ракі Сож. У той год, калі для яго павінен быў празвінець першы званок, над Беларуссю грымелі выбухі, занялося полымя Вялікай Айчыннай вайны. Яна моцна ўрэзалася ў дзіцячую свядомасць, акрэсліла галоўную сцяжыну на творчым шляху пісьменніка.
Пасля вайны І. Чыгрынаў вучыўся ў Вялікаборскай сямігодцы, потым у Саматэвіцкай сярэдняй школе, дзе спасцігаў калісьці азбуку навукі беларускі паэт А. Куляшоў. Пасля завяршэння сярэдняй адукацыі юнак паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта, які паспяхова закончыў, і адразу далучыўся да літаратурнай працы.
На самым пачатку сваёй мастацкай дарогі І. Чыгрынаў пачаў пісаць не так, як іншыя: асмеліўся па-свойму паставіцца нават да падзей вайны, сказаць пра яе праўду, прытым такую, што афіцыйная думка замоўчвала. Падобная смеласць не прайшла для аўтара бясследна: яго проста перасталі друкаваць, але пісьменнік працягваў пісаць, збіраючы матэрыялы для новых твораў. Ён вывучаў жыццё не ў кабінетах. Яшчэ ў час канікулаў, калі быў студэнтам, з ахвотай накіроўваўся «з Мінска ў свой Вялікі Бор (што ажно ў Касцюковіцкім раёне на Магілёўшчыне, дзе нарадзіўся) пяшком. З усімі адхіленнямі – паўтысячы кіламетраў! Гэта было цікава – шмат сустрэч, назіранняў, уражанняў. Шмат вандраваў і калі знаходзіўся дома: свой Касцюковіцкі (і не толькі Касцюковіцкі) раён схадзіў увесь» (Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі. – Мінск, 1987. – С. 166). Усё ўбачанае, адчутае, па-свойму перажытае і ўвайшло ў апавяданні, якія склалі змест кніг «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі» (1983). Апавяданні І. Чыгрынава – своеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія, дзякуючы таленту пісьменніка, сталі сапраўднымі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць сёння да залатога фонду беларускай навелістыкі.
Апавяданне падрыхтавала зварот пісьменніка да рамана. Спачатку нарадзіўся «Плач перапёлкі» (1970), пазней яшчэ два раманы: «Апраўданне крыві» (1976; медаль імя А.А. Фадзеева 1979), «Свае і чужынцы» (1983) і зусім нядаўна – «Вяртанне да віны» (1992). Галоўны герой гэтай тэтралогіі – народ, вобраз якога раскрываецца цераз глыбокую, пільную ўвагу пісьменніка да чалавечай індывідуальнасці, да патрыятызму, што праявіўся ў суровых абставінах барацьбы з ворагам, у момант найвышэйшага духоўнага і фізічнага напружання. На думку І. Чыгрынава, «патрыятызм – духоўны свет народа». Менавіта ў сваіх раманах ён і імкнуўся паказаць «як разумее патрыятызм народ». Тэма вайны заняла значнае месца ў творчасці пісьменніка, а яго імя знаходзіцца побач з такімі летапісцамі ўсенароднага подзвігу, як Ф. Абрамаў, А. Адамовіч, В. Быкаў, К. Сіманаў і інш.
У апошні час І. Чыгрынаў стаў вядомым кінасцэнарыстам і драматургам. Так, ён быў адным з аўтараў папулярнай тэлевізійнай кінастужкі «Руіны страляюць», па яго сцэнарыю рэжысёр В. Нікіфараў зняў шасцісерыйны мастацкі фільм «Плач перапёлкі». І. Чыгрынаў піша і арыгінальныя п’есы. Апошні зборнік п’ес «Звон – не малітва» (1993) – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды («Звон – не малітва»), Крычаўскае паўстанне («Следчая справа Вашчылы») пераклікаюцца з нядаўнімі драматычнымі часамі сталіншчыны («Чалавек з мядзведжым тварам», «Ігракі»), трагедыяй Вялікай Айчыннай («Свае і чужыя», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»), Чарнобылем («Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Хто вінаваты»). Сённяшнім дням прысвечаны п’есы «Суседзі» і «Госці».
І. Чыгрынаў шмат працуе не толькі за сваім пісьмовым сталом. Нямала часу забіраў і другі рабочы стол: і тады, калі быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве «Навука і тэхніка», і калі вёў аддзел публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя», і калі больш за дзесяць гадоў працаваў сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сёння І. Чыгрынаў з’яўляецца старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, узначальвае рэдакцыю часопіса «Спадчына». Чалавек душэўны, сумленны, па-грамадзянску смелы, адкрыты і шчыры, Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў выступае за тое, каб у грамадстве і далей працягваліся дэмакратычныя працэсы, адбывалася сапраўднае нацыянальнае адраджэнне.

Таісія Грамадчанка, 1994

З ЛЮБОЎЮ ДА СВАЁЙ ЗЯМЛІ

21 снежня народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву спаўняецца 60 гадоў.
Лімаўцы (як, спадзяёмся, і чытачы нашага штотыднёвіка) шчыра віншуюць Івана Гаўрылавіча з юбілеем і ад усяго сэрца зычаць яму моцнага здароўя і высокага творчага плёну!

Адзін за другім адзначаюць шасцідзесяцігадовы юбілей прадстаўнікі пісьменніцкага пакалення, якое называюць хто філалагічным, хто сярэднім, хто «дзіцямі вайны». Так, яны – У. Караткевіч, М. Стральцоў, A. Грачанікаў, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, B. Адамчык, I. Пташнікаў, I. Чыгрынаў… – сапраўды ў свой час за вельмі рэдкім выключэннем атрымалі філалагічную адукацыю і занялі прамежкавае, сярэдняе, становішча паміж пакаланнем пісьменнікаў-франтавікоў і маладымі, пасляваенных гадоў нараджэння. У іх над самай светлай і радаснай парой жыцця, дзяцінствам, завісла злавеснай хмарай вайна. Таму так шырока прадстаўлена тэма мінулай вайны ў творчасці гэтага пакалення.
Творчасць Івана Чыгрынава не з’яўляецца выключэннем. У інтэрв’ю канца 70-ых гадоў пісьменнік вобразна сказаў пра свае стасункі з гадамі фашысцкай навалы – «я быццам увесь час стаю пад ваенным дажджом» («ЛіМ», 1979, 29 чэрвеня). Тады, аднак, ён выказаў упэўненасць, што не будзе вечна пад тым дажджом, што напіша раман і пра сучаснасць. Толькі ж і чацвёртая кніга «Вяртанне да віны» (1994) наўрад ці стане апошняй у ягоным серыяле раманаў пра жыццё беларускай вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
А ўваходзіў у літаратуру I. Чыгрынаў апавяданямі «Праз гады» (1961), «Апавяданне без канца» (1962), «Маці» і «Бульба» (1963), у якіх гучала ваенная тэма. Праўда, у 50-ыя гады ў друку з’явілася невялікая дакументальная аповесць пра нарвежскага даследчыка Поўначы Аўгуста Андрэ, пазней пазначаная аўтарам як «гісторыка-геаграфічная кампазіцыя» («Тайна адной экспедыцыі»), убачылі свет так званыя мясцовыя былі – допісы пра мінулае і сучаснае жыццё землякоў пісьменніка. Аднак заявіў пра сябе I. Чыгрынаў усё ж апавяданнямі, у якіх імкнуўся паказаць неадназначныя жыццёвыя сітуацыі, няпростыя чалавечыя характары.
Раннія творы I. Чыгрынава нараджаліся з асабіста перажытага, бачанага, пачутага. Напрыклад, у апавяданні «Бульба» знайшлі ўвасабленне ўражанні ваеннага дзяцінства. Колькі тут канкрэтных, непрыдуманых дэталей, якія адклаліся ў памяці будучага пісьменніка, каб праз дзесяцігоддзі ажыць у мастацкім творы. Відаць, адтуль, з перажытага і пабачанага ў дзяцінстве, і адчуванне трагізму, што пранізвае ўвесь твор, у аснове сюжэта якога – памятна-радасная падзея. Так, халодны і хмарны восеньскі дзень 1943 года прынёс вызваленне жыхарам вёскі. З ім канчаліся жахі акупацыі. Але да заканчэння вайны, да пераможнага салюту ў Берліне ляжалі яшчэ тысячы кіламетраў, якія павінны былі з баямі прайсці нашы салдаты. Аўтар паведамляе пра ўпартыя баі на Бесядзі. Пазбягаючы паказу батальных сцэн, малады празаік тым не менш здолеў перадаць жорсткасць і зацятасць баёў, сказаць пра вялікія страты, якімі плаціла наша войска за кожны свой крок на захад па роднай зямлі. Дасягае гэтага I. Чыгрынаў з дапамогай эмацыянальна-ўражлівых дэталей і вобразаў, што захаваліся ў памяці: «На цёмна-зялёнай траве шырокага заліўнога лугу, што быў паміж лесам і Бесяддзю, з кожнай новай атакай большала трупаў з пасінелымі тварамі… Па-ранейшаму паўз школу рухаліся к Бесядзі войскі. А адтуль, пачынаючы з самае раніцы, везлі на машынах раненых. Вясковыя бабы падыходзілі паглядзець на іх і пасля плакалі».
Думаецца, зусім невыпадкова ў гэтым раннім апавяданні згадваецца пачатак вайны. Старшаму лейтэнанту, якому пашанцавала ў жахлівыя першыя месяцы нямецкага наступлення застацца жывым і вырвацца з акружэння, здаецца, што «раны ад сорак першага ныюць па начах мацней, чым тыя, што пасля былі». Герой іншага апавядання «Праз гады» гаворыць пра партызан гэтага перыяду вайны, пра асаблівую цяжкасць іх становішча. Як можна пераканацца, з першых крокаў у літаратуры ўвагу I. Чыгрынава прыцягваў пачатак Вялікай Айчыннай вайны («Праз гады», «Самы шчаслівы чалавек», «Ішоў на вайну чалавек» і інш.), да чаго ён будзе вяртацца на працягу дзесяцігоддзяў, працуючы над раманамі «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», над тэле- і кінасцэнарыямі («Руіны страляюць», «Плач перапёлкі»), над п’есамі. Такую ўвагу, думаецца, можна растлумачыць як асабістай далучанасцю да падзей таго часу, так і непрыняццем становішча ў літаратуры, калі замоўчвалася трагічная праўда сорак першага.
Вядома, к моманту з’яўлення рамана «Плач перапёлкі» (1970) у беларускай літаратуры ўжо прагучала праўдзівае слова пра пачатковы перыяд змагання з фашызмам. Аднак тычылася яно франтавых падзей (творы В. Быкава), арганізацыі супраціўлення на акупіраванай тэрыторыі, пошукаў свайго месца ў барацьбе маладога пакалення (раманы I. Навуменкі, А. Асіпенкі, А. Адамовіча). I. Чыгрынаў звярнуўся да дэталёвага аналізу жыцця так званага мірнага насельніцтва, што апынулася пад акупацыяй. Менавіта жыцця, бо народ у вайну не толькі змагаўся, а і сеяў хлеб, кахаў, гадаваў дзяцей, спадзяваўся на лепшае. Адным словам – жыў.
У раманах пісьменнік засяроджвае ўвагу на ўстойлівасці сялянскага (народнага) быцця, на супрацьстаянні яго парушанаму вайной свету. I ў трагічным сорак першым селяніна, вяскоўца кліча да сябе зямля: прыбраць вырашчаны ўраджай, узараць глебу пад новы. Потым героі I. Чыгрынава выйдуць на касавіцу (раман «Вяртанне да віны»), несучы ў душы вялікую трывогу ў сувязі з новым летнім наступленнем немцаў. Але, бадай, самай яркай, па-мастацку змястоўнай і арыгінальнай з’яўляецца сцэна наведвання парадзіхі («Плач перапёлкі»). Нараджэнне маленькага чалавека – гэта выклік вайне, што нясе смерць і знішчэнне, гэта сімвал непераможнасці жыцця.
Адна з асноўных праблем раманаў I. Чыгрынава – паказ партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Здавалася б, беларускай і колішняй савецкай літаратурай пра гэта напісана так шмат, што адкрыць новае амаль немагчыма. Аднак I. Чыгрынаў здолеў сказаць штосьці свёе і нават, думаецца, двойчы. У першых кнігах рамана аўтар даносіць складанасць нараджэння арганізаванай барацьбы супраць акупацыйнага рэжыму, паказвае, што ідэя супраціўлення выспявала ў свядомасці народа, а не была навязана зверху.
Праз увесь раман «Плач перапёлкі» доўжыцца прынцыповая спрэчка паміж Дзянісам Зазыбам і Радзівонам Чубарам, што рабіць насельніцтву акупіраваных тэрыторый. Чубар і думкі не дапускае, што можна жыць пад ворагам і змагацца з ім. Ён лічыць адзінаправільным усё знішчыць і падацца ўслед за Чырвонай Арміяй. Зусім іншае разуменне сітуацый, супрацьлеглае Чубараву (і тым, чыімі ўказаннямі ён кіраваўся), выявіў Зазыба. Ён лічыць, што адступае армія, а народ застаецца, яму няма куды адступаць, няма як пакідаць родную зямлю. Як аргумент у спрэчцы Зазыба прыводзіць народную прымаўку, пачутую яшчэ ў гады першай сусветнай вайны, «хто з роднай хаты ўцякае, той ворага не перамагае».
Трэба аддаць належнае таленту раманіста. Паказваючы свайго героя мудрым, удумлівым чалавекам, які не губляецца ў вельмі складаных абставінах, можа многае прадбачыць, аўтар разам з тым не ўздымае яго над часам. Адказаў на ўсё ў супярэчлівых ваенных сітуацыях у Зазыбы няма, пошукі іх даюцца вельмі няпроста. Ён можа ў чымсьці памыляцца, вагацца, можа быць не толькі разумна-разважлівым, але і аднабакова-прамалінейным, нават зацята-жорсткім (напрыклад, у адносінах да сына, вязня ГУЛАГа), чым і выклікае цікавасць як мастацкі характар. Тое ж самае можна сказаць пра многіх іншых герояў раманаў.
У апошняй кнізе твора выразна выявіўся новы, сучасны падыход да партызанскага руху. Пісьменнік гаворыць пра яго неаднароднасць, пра жорсткасць, што пачынае выяўляцца ў адносінах да сваіх людзей. Здаецца, народжанае ў народных масах супраціўленне, калі набыло рэальныя абрысы, пачало ў пэўнай ступені супрацьстаяць гэтым масам, распальваць варожасць, дзелячы на сваіх і чужых.
Такі паварот у паказе партызанскага руху не выглядае нечаканым, тым больш кан’юнктурным. Здаецца, I. Чыгрынаў за тры дзесяцігоддзі літаратурнай дзейнасці зарэкамендаваў сябе сур’ёзным, удумлівым аўтарам, які не баяўся звяртацца да забароненых тэм. Прыгадаем хоць бы вобраз Масея Зазыбы, прататыпам якога з’яўляецца пісьменнік-эмігрант Масей Сяднёў. У памяці народнай, з якой чэрпае, на якую шырока абапіраецца пры напісанні раманаў празаік, засталіся розныя партызаны. Літаратура ж па сутнасці да нядаўняга часу паказвала толькі адну частку партызанскай вайны – гераічна-драматычную, сумленную.
Здаецца, у новым рамане I. Чыгрынавым заяўлена яшчэ адна праблема, якая знойдзе сваё мастацкае вырашэнне ў наступных частках серыяла (некалі пісьменнік гаварыў пра твор з сямі раманаў, спадзяёмся, што так яно і будзе), праблема распачатай грамадзянскай вайны. Менавіта яе прывід паўстае перад старым Кузьмой Прыбытковым, калі ён бачыць, як палохаюць адзін другога зброяй аднавяскоўцы і суседзі.
Для твораў I. Чыгрынава, а выступае ён у розных жанрах, характэрна, так бы мовіць, строгая канкрэтызаванасць месца дзеяння. На старонках апавяданняў, раманаў, у спектаклях і фільмах, знятых па яго сцэнарыях, паўстае малая радзіма пісьменніка, паўднёва-ўсходняя частка Магілёўшчыны. Неаднойчы згадваецца апетая А. Куляшовым, знакамітым земляком I. Чыгрынава, Бесядзь, называюцца вёскі таго рэгіёна, дарогі, лясы, раскрываюцца асаблівасці быту, гаворкі, паводзін і характару землякоў. Пасля аварыі на ЧАЭС мастакоўскае вяртанне да вытокаў, у нядаўняе ці далёкае мінулае краю, набывае асаблівы сэнс. Становіцца вяртаннем на чыстую, не атручаную радыяцыяй зямлю. Вёска Вялікі Бор, адкуль пачалася шырокая жыццёвая дарога пісьменніка, як і сотні іншых населеных пунктаў пакутнай Магілёўшчыны, засыпана чарнобыльскім попелам.
Адчуванне незваротнай страчанасці чысціні прыроднага свету, думаецца, не ў малой ступені абумовіла высокую эмацыянальную напружанасць сцэны гібелі Радзівона Чубара (раман «Вяртанне да віны» пісаўся ўжо ў паслячарнобыльскі час). Сімптаматычна, што герой гіне не як ідэйны партыец і прадстаўнік савецкай улады (такім мы ведаем Чубара па першых раманах), а як патрыёт, як абаронца сваёй роднай зямлі. Яму ўрэшце адкрыліся іншыя, больш вартасныя каштоўнасці жыцця.
Патрыётам свайго краю, чалавекам, улюбёным у яго сучаснасць і мінулае, выступае ў літаратуры I. Чыгрынаў. Няхай жа доўжыцца гэта любоў і нараджаюцца новыя высокамастацкія творы.

Павел Дзюбайла, 1994

СТАЛАСЦЬ

Як хутка ляцяць гады! Здаецца, яшчэ нядаўна Івана Чыгрынава залічвалі ў кагорту маладых пісьменнікаў. Але ж гэта было ў пачатку 60-х гадоў. Многія, у тым ліку і аўтар гэтага артыкула, яшчэ да першага зборніка апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» (1965) адзначалі, што з’явіўся малады, таленавіты празаік. А сёння Іван Гаўрылавіч – вядомы не толькі ў рэспубліцы, а і далёка за яе межамі пісьменнік. Нядаўна яму прысвоена званне народнага.
Часам гумарысты, а, можа, і не гумарысты, гавораць, што Касцюковічы знаходзяцца на сярэдзіне паміж Мінскам і Масквой. Гавораць, што ў маладосці Іван Чыгрынаў, прайшоўшы пешшу з Мінска да сваёй бацькаўшчыны, даказваў гэта. Ну, а калі сур’ёзна, то ўсё, што зрабіў пісьменнік, звязана з тым паўднёва-ўсходнім краем, з жыццём яго землякоў, з якімі ён часта сустракаўся і сустракаецца, з вёскай Вялікі Бор, дзе нарадзіўся, з Саматэвічамі, дзе вучыўся, з любай рэчкай Бесядзь і яе прытокамі. Магчыма, гэтым вытлумачваецца і трывалая сувязь, апора на традыцыі дзвюх літаратур, культур у сваёй творчасці.
Іван Чыгрынаў прыйшоў у літаратуру ў канцы 50-х гадоў, калі пачалі з’яўляцца тэндэнцыі, якія сведчылі аб пачатку абнаўлення літаратуры, аб магчымасці новага этапу ў яе развіцці. Адыход прозы ад звычайнай ілюстрацыйнасці, пазбаўленне яе ад схематызму, бесканфліктнасці і лакіроўкі, набліжэнне да сапраўднага жыцця былі нялегкімі. Многія пісьменнікі і крытыкі, выступаючы супраць дробязнага, прыземленага ў літаратуры, наогул адмаўлялі сацыяльнае і эстэтычнае значэнне характэрнага жыццёвага факта, які можа быць трывала звязаны з іншымі фактамі, з’явамі, выяўляць агульны жыццёвы працэс. Вяліся зацятыя спрэчкі вакол «праўды жыцця» і «мастацкай праўды», вакол «праўды факта» і «вялікай праўды часу, эпохі».
Ацэньваючы з вышыні сённяшняга дня тагачасную літаратурную сітуацыю, прыходзіцца канстатаваць і падкрэсліваць, што пэўныя мастацкія здабыткі наглядаліся ў тых празаікаў, творы якіх грунтаваліся на жыццёвых фактах.
Маладыя пісьменнікі імкнуліся ўжо не проста паказаць добрага ці дрэннага чалавека, узвысіць ці асудзіць яго, а заглянуць у душу, зразумець яго: першыя зборнікі I. Пташнікава «Зерне падае не на камень» (1959), Б. Сачанкі «Дарога ішла праз лес» (1960), I. Чыгрынава «Птушкі ляцяць на волю» (1965), М. Стральцова «Блакітны вецер» (1962) і інш.
Шмат у чым іншай станавілася і літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне. Узмацняўся драматызм, паглыбляўся псіхалагізм. Праўда станавілася па сутнасці галоўным героем. Часцей да падзей вайны звярталіся пісьменнікі, якія ўдзельнічалі ў ёй, што выяўлялася ў аўтабіяграфізме, у шчырай споведзі і пропаведзі.
Маладыя на той час пісьменнікі (I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў, Б. Сачанка і інш.), звяртаючыся да тэмы вайны, абапіраліся ўжо не столькі на свой уласны жыццёвы вопыт, хоць дзіцячая памяць учэпістая і многае захавала з тых драматычных дзён. Аднак галоўнае было тое, што з пакалення ў пакаленне перадавалася народная памяць аб вайне. Гэтыя пісьменнікі па сутнасці замацавалі ў літаратуры памяць сваіх родных вёсак. У аснове іх твораў таксама жыццёвы вопыт – родных, суседзяў, аднавяскоўцаў, землякоў, трансфармаваны праз пісьменніцкае ўспрыманне.
Народ і вайна… Як сустрэў яе наш чалавек, як уступіў у барацьбу супраць захопнікаў – такія праблемы хвалявалі многіх пісьменнікаў. Яны ў аснове арыгінальнай раманнай канцэпцыі I. Чыгрынава («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя»), які задумаў стварыць серыю раманаў аб вайне, паказаць вайну галоўным чынам праз лёс жыхароў адной беларускай вескі Верамейкі.
Для I. Чыгрынава было вельмі важным паказаць, як у адных і тых жа абставінах пачатку вайны па-рознаму думаюць і паводзяць сябе людзі. I праз мноства асабістых адносін выявіць агульныя адносіны сялянства, народа да фашысцкай навалы.
У пераломныя моманты жыцця народ у цэлым і кожны чалавек у асобку задумваецца: што здарылася, як жылі, як будзем жыць? Хто вінаваты? У чым сэнс жыцця? Праходзіць час падрахункаў, час пераацэнкі каштоўнасцей, час абвінавачванняў і пакаяння. Гэтыя жыццёвыя праблемы і сталі галоўнымі для сучаснай літаратуры, асабліва ў творах I. Чыгрынава.
Падобныя пытанні непазбежна паўстаюць у творах пра мінулае, пра вайну. Ці можна было прадухіліць яе, ці можна было здабыць перамогу з меншымі ахвярамі? Як гвалтоўная калектывізацыя і рэпрэсіўныя 30-я гады паўплывалі на ход падзей? Чаму ўсё гэта адбывалася ў нас, у краіне, дзе аб’явілі аб будаўніцтве самага справядлівага, шчаслівага камуністычнага грамадства?
Вайна паказала не толькі хто ёсць хто. Яна многіх прымусіла паглядзець інакш на свет і чалавечае быццё, па-іншаму асэнсаваць і ацаніць сваё ранейшае жыццё, нярэдка больш строга і крытычна. Раман І. Чыгрынава «Вяртанне да віны», што працягвае цыкл твораў аб вайне, распачаты «Плачам перапёлкі», нават сваім загалоўкам завастрае гэту праблему.
Раман не толькі, а можа, і не столькі пра разгортванне ўсенароднага партызанскага змагання, пра гераізм, колькі пра драматызм жыцця людзей на акупіраванай тэрыторыі, пра барацьбу, якая часам нават нагадвала грамадзянскую вайну.
Вельмі моцна гучыць у рамане актуальная і сёння ідэя нацыянальнага адзінства, ідэя захавання роднай зямлі, народа, які не павінен ісці на канфрантацыю і самазнішчэнне. Аб гэтым пастаянна думае і гаворыць умудроны жыццём селянін Кузьма Прыбыткоў, разважае Масей Зазыба.
I ўсё ж, галоўнае ў апошнім рамане – не толькі і не столькі ў паказе трагізму вайны, колькі ў раскрыцці тых абставін, якія ўскладнялі гэты трагізм, той сістэмы, якая праводзіла рэпрэсіўныя акцыі. Сёння зварот да гэтых праблем стаў дамінуючым ва ўсёй літаратуры.
Карацей, «прыходзіла новае ўсведамленне: вайна сапраўды многа што перайначыла». I гэта I. Чыгрынаў стараўся паказаць усебакова. Яму шмат што ўдалося зрабіць.
Так, Іван Гаўрылавіч заслужыў званне народнага пісьменніка. Ім напісаны зборнікі апавяданняў і аповесцяў («Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек»), чатыры рамана, некалькі п’ес, кнігі крытыкі і пубіліцыстыкі.
Наогул, зроблена многа, але мы, прыхільнікі таленту Івана Гаўрылавіча, спадзяёмся, што яшчэ будзем чытаць яго новыя творы. 60 год – час сталасці і творчых магчымасцей.
Поспехаў Вам, Іван Гаўрылавіч.

Алесь Мартинович, 1994

ВЕРАМЕЙКАЎЦЫ – НАШЫ ЗНАЁМЫЯ

Івану Чыгрынаву – 60

Любога пісьменніка шмат у чым фарміруюць абставіны, што маюць дачыненне да яго лёсу. Іван Чыгрынаў у гэтым сэнсе не выключэнне. Нарадзіўся ён на Касцюкоўшчыне, зямля гэтая ў той жа ступені жыццядайная на таленты, як скажам, Случчына, Уздзеншчына. Мяркуйце самі… На тэрыторыі цяперашняга Касцюковіцкага раёна нарадзіліся Аляксей Русецкі, Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія літаратары. I, канечне ж, гэтую кагорту ўзначальвае (а прысутнасць яго ў нацыянальнай літаратуры пастаянная) народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў.
На пытанне, як ён стаў пісьменнікам, Іван Гаўрылавіч у адным інтэрв’ю адказаў так: «Зусім проста. У нашай школе вучыўся Аркадзь Куляшоў, паэт, які не мае патрэбы ў ацэнцы. Дык вось, калі ў іншых школах літаратуру пазнавалі па кнігах безадносна да мясцовасці, дзе вучні нарадзіліся і жылі, дык мы, хто хадзіў у Саматэвіцкую школу, мелі магчымасць знаходзіцца сярод герояў куляшоўскіх кніг, сярод жывых герояў яго паэзіі. Мы хадзілі па апетай ім Зялёнай Дуброве, купаліся ў Беседзі; ведалі Шкробата і Шандабылу. Гэта быў цэлы свет, жывы і паэтычны. I ўсё свяшчэннадзейства – «стварэнне літаратурнага твора», «абпальванне гаршкоў» (помніце – не Багі гаршкі абпальваюць!) – адбывалася на маіх вачах. Ну, а прыклад, ён заўсёды заразлівы. Можа, гэта і садзейнічала смеласці, з якой я пачаў спрабаваць сябе на зманлівай ніве».

Паэзія нарадзіла празаіка
I калі вясной 1952 года ў Саматэвічы завітаў Аркадзь Аляксандравіч на чарговы выпускны вечар, на ўрачыстасці, хвалюючыся, выступіў і нядаўні дзесяцікласнік I. Чыгрынаў – прачытаў свае вершы. Дарэчы, як і многіх цяпер вядомых пісьменнікаў, яго ў дзяцінстве і юнацтве вельмі вабіла паэзія. Калі паступіў на тагачаснае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а было гэта ў тым жа 1952 годзе, па-ранейшаму пісаў вершы. Некаторыя з іх убачыў у газеце «Чырвоная змена» і іншых рэспубліканскіх выданнях. Але, як слушна заўважыў Уладзімір Гніламёдаў, «…юнацкія вершы I. Чыгрынава паводле сюжэтнай пабудовы і апавядальнай манеры – цяпер гэта асабліва заўважна – абяцалі будучага празаіка. Так і здарылася: з вершаў ён перайшоў на прозу». А каб пісаць прозу – гэта таксама не сакрэт, мала мець талент, неабходна яшчэ і шмат жыццёвых назіранняў. А таксама – багатую ўнутраную біяграфію, што фармулюецца з начытанасці, гутарак і сустрэч з людзьмі бывалымі.
Такім шляхам таксама ішоў I. Чыгрынаў. З маленства меў натуру дапытлівую. Балазе, і людзі яго акружалі чуйныя і спагадлівыя. Найперш, безумоўна, самыя блізкія. «Я ўсім у жыцці абавязаны маці, – прызнаецца Іван Гаўрылавіч. – Многім таксама абавязаны дзеду, Ігнату Міхайлавічу Кажанову. Быў ён чалавек моцны, пражыў каля ста гадоў, у апошні год жыцця касіў, умеў абіраць пчаліныя раі, славіўся ў наваколлі выдатным пасечнікам. Адзін раз на год уся вёска хадзіла да яго па мёд, і ён даваў яго без грошай».
А колькі такіх людзей напаткаў I. Чыгрынаў на сваім шляху, калі, не без уплыву «Уладзімірскіх прасёлкаў» У. Салаухіна, яшчэ студэнтам захапіўся падарожжамі па Беларусі? У час канікулаў і пазней, калі працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва Акадэміі навук (цяперашняе «Навука і тэхніка»), падчас чарговых водпускаў, пешкі накіроўваўся з Мінска ажно ў свой Вялікі Бор, праходзячы з рознымі адхіленнямі да паўтысячы кіламетраў. Бывала, што, напаткаўшы гаваркога размоўцу, затрымліваўся, а то і зварочваў з маршруту, каб завітаць у якую-небудзь вёску, пабыць там дзень-другі. Усё гэта, зразумела, давала вельмі шмат уражанняў пры напісанні многіх твораў.
Адным з першых празаічных твораў I. Чыгрынава стала дакументальная аповесць «Тайна адной экспедыцыі», апублікаваная ў 1957 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Расказаўшы пра вядомага палярнага даследчыка Аўгуста-Саламона Андрэ, пісьменнік свядома адмовіўся ад падрабязнага ўзнаўлення яго біяграфіі, у тым ліку падзей, звязаных з экспедыцыяй. Асноўная ўвага сканцэнтравана на тым, каб даць магчымасць чытачу адчуць, што ўмяшанне чалавека ў прыроду – справа тонкая, тут трэба дзейнічаць прадумана, асцярожна, каб, як кажуць, не наламаць дроў.
Жаданне маладога аўтара ў філасофскім аспекце разглядзець узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя прывяло і да з’яўлення шматлікіх «мясцовых быляў», якія I. Чыгрынаў у сярэдзіне пяцідзесятых гадоў ахвотна прапаноўваў касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». У іх пісьменнік, адштурхоўваючыся ад мясцовых паданняў, легендаў, роспавядаў, пра так званых «бывалых людзей», узнавіў многія яркія факты з жыцця сваіх землякоў у розныя гістарычныя перыяды. Прынамсі, з гэтага шэрагу і апавяданне «Цар і мой прашчур». Як сапраўдны народны характар пададзены ў ім вобраз наводчыка гарматы Андрэя Кажанава, які з-за сваёй прыроднай дасціпнасці змог на роўных размаўляць з царом Пятром I. Аднак сам Чыгрынаў пачаткам сваёй сталай літаратурнай працы лічыць 1961 год, калі 6 чэрвеня 1961 года газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала яго апавяданне «Праз гады». I не без падстаў на тое: усё ж менавіта ў гэтым творы найбольш поўна выявіліся ўпершыню задаткі яго таленту. Калі дагэтуль рабілася своеасаблівая разведка характараў, вобразаў, дык у апавяданні «Праз гады» I. Чыгрынаў знайшоў менавіта свайго героя – чалавека з глыбінкі, з роднай яму Касцюкоўшчыны. У творы бачыцца пэўная дакументальная аснова, ён пабудаваны як размова аўтара з галоўным героем Даўгалёвым, і ў размове гэтай – вяртанне ў гады вайны, якое ў далейшым дасць мажлівасць I. Чыгрынаву па-свойму асэнсаваць трагічныя падзеі. Адчуванне такое, што прысутнічаеш пры размове двух, не знаёмых табе людзей:
«– Слухай, – нечакана звярнуўся ён да мяне, – ты ведаеш, што такое партызан сорак першага… Гэта не тое, што партызан сорак трэцяга года. Не, зусім не тое».
Якія ж яны, народныя мсціўцы самага пачатку вайны? На гэтае пытанне I. Чыгрынаў і дае адказ у апавяданні, узнаўляючы адну са старонак усенароднай барацьбы з фашызмам. Так, барацьбы, хоць героі твора, па сутнасці, нічога гераічнага і не зрабілі. Трое партызанаў, якія прабіраліся на запасную базу, спыніліся ў незнаёмай вёсцы. Каб перадыхнуць, абсушыцца. Не надта адзін аднаму давяралі… Асабліва з падазрэннем ставіліся да настаўніка, які сам напрасіўся ім у спадарожнікі. Калі ж група напаролася на фашыстаў, «раптам здарылася нечаканае». Настаўнік амаль сілай выхапіў аўтамат у Даўгалёва: «Я застануся тут, – усхвалявана зашаптаў ён, і ў голасе яго пачулася рашучасць. – Я буду страляць, а вы – бяжыце». У тым баі ён і загінуў…
Як быццам гэтага настаўніка героем і не назавеш. Хаця, як паставіцца да ягонага ўчынку. Думаецца, правільны адказ наконт гэтага даў пазней сам I. Чыгрынаў: «Што такое патрыятызм? Некаторым людзям, у тым ліку і крытыкам, здаецца, што патрыятызм – гэта калі выйшаў на вуліцу і крыкнуў «ура!».
Не, патрыятызм у час вайны, асабліва ў часе акупацыі, – гэта нешта зусім іншае. Патрыятызм – гэта духоўны свет народа».

Дарога на Парнас
«Духоўны свет народа» і пачаў раскрываць I. Чыгрынаў, ідучы ад гэтага апавядання. Ім паступова быў напісаны не адзін дзясятак твораў «малога жанру», які склалі кнігі «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек» і неаднаразова перавыдаваліся. Цікава яшчэ і тое, што ўсе апавяданні I. Чыгрынава былі перакладзены на рускую мову, а некаторыя і на некалькі моў народаў былога Савецкага Саюза, а таксама на замежныя.
Дык што: шчаслівы творчы лёс? Сказаць лягчэй, цяжэй зірнуць праўдзе ў вочы. А яна, праўда, такая, што і I. Чыгрынаву нялёгка давалася ўзыходжанне да вяршынь прызнання. Іншая справа, што ён, у адрозненне ад многіх порсткіх «класікаў», не вельмі ахвочы пра ўсё гэта расказваць. Дзейнічае па прынцыпу: за пісьменніка асноўнае гавораць яго творы. Яны ці ёсць, ці іх няма… Усё ж астатняе, маўляў, не так і важна.
Важна, бо і I. Чыгрынаву давялося спазнаць, што значыць, калі трапляеш у няміласць да ўладаў. А адбылося гэта адразу пасля таго, калі ў першым нумары часопіса «Полымя» за 1963 год апублікаваў апавяданне «Маці». Падумаць толькі: асмеліўся са спагадай напісаць пра маці паліцая! За апавяданне яго не тое што крытыкавалі – «білі» такімі ж крытычнымі дубінамі, што былі модныя ў трыццатыя гады. З’яўленне гэтага апавядання ў перыёдыцы пазней паўплывала і на выхад першай кнігі «Птушкі ляцяць на волю». Яе затрымлівалі ў выдавецтве, пакуль знайшліся тыя, хто параіў аўтару звярнуцца да самога Кірылы Трафімавіча Мазурава. Слова наконт інцыдэнта самому Івану Гаўрылавічу: «Кіраўнік ён быў, калі лічыць па цяперашнім часе, ліберальны, дакладней, чалавечны; дарма, што падобнае вызначэнне наогул наўрад ці ўласціва былым кіраўнікам буйнога маштабу. Але ж, няйначай, за дрэннае стаўленне да мяне ўсё-такі папала т. Шауру, які загадваў у той час ідэалогіяй. Гэта я адчуў па тым, як раздражнёна, амаль з агідаю перакідваў па стале з месца на месца мой ліст да т. Мазурава, маўляў, куды яго цяпер дзець?»
А гэта факт больш блізкі да сённяшняга дня. У 1984 годзе часопіс «Беларусь» у шостым нумары змясціў апавяданне I. Чыгрынава «За трэцім разам». Адразу ж быў зроблены і пераклад яго для «Огонька», таго ранейшага, які цяпер любяць называць сафронаўскім. У перакладзе твор меўся з’явіцца ў адным са снежаньскіх нумароў, якраз, калі пісьменніку спаўнялася 50 гадоў. На жаль, чаканні аказаліся марныя. Тое, на што асмеліўся А. Сафронаў, не змагло прайсці праз рагаткі тагачаснай літаратурнай цэнзуры. А справа ў тым, што герой апавядання праз шмат гадоў пасля вайны засумняваўся: ці правільна зрабіў ён тады, застрэліўшы немца, які належаў да так званай каманды падпальшчыкаў, што знішчала населеныя пункты. Віна ж яго не была даказаная, ды і хто будзе разбірацца, паліў той немец ці палілі іншыя.
Гэтыя прыклады, а іх можна доўжыць (як тут не ўзгадаць, што аўтабіяграфіі I. Чыгрынава няма ні ў адным з трох тамоў аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў, якая была забракавана адпаведнымі органамі толькі за тое, што ён згадваў у ёй пісьменніка, свайго земляка Масея Сяднёва, які ў час вайны дапамагаў іхняй сям’і), сведчаць, што талент Івана Гаўрылавіча развіваўся, фармаваўся зусім не ў парніковых умовах, як мяркуюць многія. Але пісьменнік настойліва ішоў сваёй дарогай і збочваць з яе не збіраўся. Перафразаваўшы вядомае лацінскае выслоўе, што ён спяшаўся… не спяшаючыся. А ў выніку набыткі вельмі важкія. Нездарма сёлета Івану Гаўрылавічу па праву прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Дарэчы, ён – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя Аляксандра Фадзеева.
Ацэнка высокая. На сённяшні дзень на мастакоўскім рахунку Івана Гаўрылавіча такія творы, як «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя», «Вяртанне да віны». Атрымаўся цэлы верамейкаўскі цыкл. Адразу ж і аналогія напрошваецца – свайго роду «палеская хроніка».
Ды не палеская, а «забяседская хроніка». Хоць любое параўнанне, нават ужытае з самымі лепшымі намерамі, безумоўна, у нечым «кульгае». Па той ужо прычыне, што кожны сапраўдны талент – перш за ўсё яркая мастакоўская індывідуальнасць. I хоць ён сталее, фармуецца не на нейкім там ізаляваным востраве, тым не менш – талент непаўторны. Асабліва, калі гэта талент I. Чыгрынава.

Па цаліку гісторыі
Колькі сказана пра вайну, а так, як ён, яшчэ ніхто не напісаў. Прадчуваю пярэчанні: а Васіль Быкаў? Прабачце, прыніжаць створанае Васілём Уладзіміравічам ніхто не збіраецца. Але, каб нешта пярэчыць, трэба добра ведаць першааснову, а яна ў дадзеным выпадку – творы гэтых двух слынных празаікаў. В. Быкаў, як вядома, расказвае ці пра вайну акопную, ці пра нейкія лакальныя падзеі з франтавых ці партызанскіх умоў, па-майстэрску асэнсоўваючы іх.
І. Чыгрынаў узяўся за паказ пачатку вайны на акупаванай ворагам тэрыторыі. У сувязі з гэтым нельга не ўспомніць аднаго з першых рэцэнзентаў «Плача перапёлкі» Уладзіміра Юрэвіча. Назва яго артыкула «Першапачатак народнага подзвігу» – гэта свайго роду і падзагаловак да ўсяго «верамейкаўскага цыкла». Прынамсі, да таго, што напісана на цяперашні дзень, бо Іван Гаўрылавіч збіраецца працу над раманамі працягваць. Узнікла задума пятага рамана. Яна пісьменнікам канкрэтызуецца, бо асэнсоўваць матэрыял ён будзе вельмі няпросты. Збіраецца паразважаць над праблемамі партызанства і здрадніцтва. Цалкам не палярызуючы іх, а тым самым узвышаючы адных і асуджаючы другіх. Чаго-чаго, а гэтага сёння хапае. Прытым, як бачна па некаторых публікацыях у перыёдыцы, многія толькі тое і робяць, што ўсіх партызанаў ачарняюць, а тых, хто супрацоўнічаў з гітлераўцамі, падаюць як барацьбітоў супраць сталінізму, бальшавізму і змагароў за свабодную і незалежную Беларусь.
Ды што забягаць наперад… З’явіцца раман, будзе магчымасць над згаданымі праблемамі паразважаць. Адштурхоўваючыся ж ад таго, што напісана, нельга не прызнаць, што вобразы двух галоўных герояў раманаў Чыгрынава Дзяніса Зазыбы і Радзівона Чубара – найбольш значнае дасягненне сучаснай беларускай прозы. Безумоўна, як і раманы ў цэлым. Гэтаксама (у сувязі з нашым пераасэнсаваннем мінулага) набывае ўсё большую значнасць і вобраз Масея Зазыбы, таго Масея, які вярнуўся са сталінскіх лагераў. Як вядома, прататыпам яго – вышэйзгаданы Масей Сяднёў, з якім, дарэчы, пасля першага наведвання Масея Ларыёнавіча, Чыгрынаў сустракаўся і гутарыў. Падрабязнасці гэтае гаворкі яны чамусьці не вельмі афішавалі. Значыць, на тое таксама ёсць прычыны. А вось, што вобраз Масея Зазыбы ў рамане «Вяртанне да віны» набыў большую разгорнутасць, бадай, не абышлося і без той размовы.
У такім разе відавочна, што аўтар, пішучы «цыкл», пастаянна назапашвае ўражанні, якія б дазвалялі і ў далейшым глядзець на вайну па-свойму, раскрываючы тыя моманты яе, на якія па нейкіх прычынах не звярнулі ўвагі іншыя аўтары. Пры гэтым не трэба забываць і такі вельмі важны аспект: Чыгрынаў з пакалення, якое ваеннае ліхалецце перажыло ў маленстве. Ён і яму падобныя непасрэднымі ўдзельнікамі барацьбы з фашызмам не з’яўляліся. Значыць, беларуская проза ў асэнсаванні гістарычна важных падзей робіць чарговы подступ. Першы ж пачаўся, як вядома, тады, калі з’явіліся ў многім «ура-патрыятычныя» творы, напісаныя адразу па гарачых слядах. Другі – з сярэдзіны пяцідзесятых, у так званую хрушчоўскую адлігу. I, нарэшце, трэці…
Як і кожны сапраўдны талент, I. Чыгрынаў упэўнена адчувае сябе ў самых розных жанрах. Зусім не чужая яму і драматургія. Пачатак асваення яе, несумненна, з працы над сцэнарыем тэлефільма «Руіны страляюць…», пастаўленага ў 1973 годзе. Давялося Івану Гаўрылавічу пісаць і кінасцэнарый для телефільма «Плач перапёлкі», што ставіўся яшчэ па заказу колішняга Дзяржтэлерадыё СССР. Дый гледачам вядомы спектаклі па яго творах: «Плач перапёлкі» – купалаўцаў, «Апраўданне крыві» – у брэсцкім тэатры, «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» – у тэатры-студыі кінаакцёра…
Але ж пішуцца і арыгінальныя драматычныя творы, якія тэматычна і жанрава розняцца між сабой. «Следчая справа Вашчылы» і «Звон – не малітва» – асэнсаванне даўніх старонак нацыянальнай гісторыі, расказ пра кіраўніка паўстання Вашчылу і славутую князёўну Рагнеду. «Чалавек з мядзведжым тварам» – сучасны погляд на сталінізм. У «Іграках» аўтар па-свойму аналізуе перадваенныя падзеі, калі фашысцкай Германіяй і сталінскім Савецкім Саюзам быў падпісаны пакт аб ненападзе. У «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» і «Хто вінаваты» – чарнобыльская і паслячарнобыльская падзеі, спроба разабрацца, да чаго можа дайсці чалавецтва, калі і ў далейшым будзе злачынна выкарыстоўваць «мірны» атам. А вось нядаўняя п’еса «Прымак» («Полымя», 1994, №7) – вяртанне да часоў Ягайлы. Зноў жа ўжыванне ў падзеі, пра якія мы ведаем вельмі і вельмі мала. Таму і вяртаецца ў мінуўшчыну Чыгрынаў, што ён прывык ступаць па цаліку.
А да ўсяго, ім выдадзеныя і дзве кнігі публіцыстыкі, літаратуразнаўства – «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры», што выйшла яшчэ ў 1983 годзе, і ганарар за якую аўтар перадаў у Фонд міру, і няцаўняя «Паміж сонцам і месяцам» (1994). Ёсць і яшчэ кніга ненадрукаваная. Гэта чарговы зборнік апавяданняў, якія і характэрныя для I. Чыгрынава, і ў нечым новыя. Новыя, бо змест асобных з іх падказала тое, што ў свой час у папярэднія творы не трапіла. Але як цікава чытаць усё гэта! Цікава і важна. Бо адчуваеш, як назапашваў Іван Гаўрылавіч жыццёвыя факты, як сустракаўся з людзьмі, каб у далейшым кіравацца праўдай і толькі праўдай.
Аднак, колькі б мы ні гаварылі пра тыя ці іншыя творы (і не толькі ў дачыненні Чыгрынава), лепей пра аўтара могуць сказаць яны самі. Дык, калі надарыцца ў вас вольная часіна, калі сумна стане на душы пасля сутыкнення з усім гэтым літаратурным «ширпотребом», які запаланіў усе кіёскі, паспяшайцеся ў бібліятэку. А лепей, калі маеце ўласную. Вазьміце ў рукі адну кнігу I. Чыгрынава, другую… Перагарніце колькі старонак, запыніцеся на творы, які вам асабліва блізкі і дарагі, і пачынайце чытаць. Вы ж ведаеце, якая гэта асалода чытаць I. Чыгрынава…
Не чыталі яшчэ? ІІІто ж, шкада… Але вам у нечым можна і пазайздросціць – такая сустрэча чакае вас наперадзе. Сустрэча з літаратурай высокага духоўнага напаўнення і гучання, вялікіх эстэтычных вартасцяў.

Уладзімір Юрэвіч, 1994

ШЧЫРЫ СЕЙБІТ

Івану Чыгрынаву – 60

ІВАНУ ЧЫГРЫНАВУ – 60. Мала гэта ці многа?! Адназначна тут не адкажаш. Усё залежыць ад таго, як прайшла гэтая чарада гадоў. Калі на паліцы здабыткаў – шэраг кніг, у якіх адлюстравана повязь часоў, перажытых народам, дык прыходзіш да высновы, што пражыта ды зроблена не так і мала. Па нашым часе, І. Чыгрынаў – адзін з тых пісьменнікаў, што здольны мабілізоўваць свой талент і жыццёвы вопыт на паглыбленне традыцыі псіхалагізму ў беларускай літаратуры. Якім бы важным не выглядаў у яго апавяданнях, раманах, п’есах сюжэт твора, пісьменнік умее цэнтр цяжару пераносіць на падрабязнае адлюстраванне духоўнага стану героя.
У шматлікіх творах пра вайну I. Чыгрынаў імкнецца ў душы і думках персанажаў паказаць галоўнае, што складае змест жыцця народа – нястомную працу сучаснай яму гісторыі з проціборствам міру і вайны, дабра і зла, гуманізму і бесчалавечнасці. Апавядальнай плыні, выразна адчувальнай пластыкі матэрыяльнага свету, краявіду, фарбаў і гукаў прыроды ў кожным творы амаль столькі, колькі трэба іх, каб выклікаць у чытача новыя асацыяцыі з даўно забытым, перажытым, паразважаць, упэўніцца ў глыбокай праўдзе адлюстраванага мастаком слова.
Адкрыем старонку першага рамана Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі». Чытаем: «Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач.
– Піль-віць… Піць-піль-віць…
Зазыба нарэшце адчуў гэта, і ў галаве ягонай узнікла пакутлівая думка: калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора бывае незраўняна больш, а цяпер дык і зусім цераз край?»
Увасабленне гора людскога праз неаднойчы чуты плач перапёлкі выклікала і такую трапную, па-народнаму звыклую і ёмістую назву твора.
Чыгрынаўская тэтралогія (пакуль што напісаны чатыры кнігі) адразу прывабіла чытача сваёй глыбіннай праўдзівасцю. На службу непрыаздобленай праўдзе жыцця пастаўлена і кампазіцыя яго кніг, якая ўяўляе сабой у руху ўсю панараму «жывых абразкоў» і цэлых карцін, схопленых позіркам аўтара. Адчуванне амаль летапіснай «хранікальнасці, незгаданасці» раманаў І. Чыгрынава забяспечваецца стылёвым адзінствам абодвух герояў – Дзяніса Зазыбы і Радзівона Чубара – у нечым блізкіх, але ўсё ж розных па характару выяўлення свайго непрыняцця вайны. Гэткае процістаянне і разам з тым узаемаспалучэнне, узаемаперапляценне рысаў кожнага ў сваім экстрэмальным быцці і робяць серыю раманаў надзіва праўдзівай і дасканалай у шэрагу твораў беларускай літаратуры аб гераічным подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З вышынь сённяшніх патрабаванняў чытача да глыбінна-эстэтычнага зместу літаратуры беспамылкова можна прызнаць за чыгрынаўскімі раманамі вартае высокай увагі мастацкае адкрыццё – чатыры раманы: «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны…».
Ці не таму ў чытача ўзнікае пытанне: а ці будзе прадоўжана праца над раманам? Пакуль што – гэта адкрытая кніга жыцця чалавека ў яго змаганні за Бацькаўшчыну, за Беларусь. Поспех працы над раманамі быў шмат у чым падрыхтаваны пачаткам творчай дзейнасці пісьменніка. Вынікам гэтага перыяду былі першыя кнігі апавяданняў – «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973). Класічнай дарогай уваходзіў у літаратуру I. Чыгрынаў – праз апавяданне да рамана з адначасовым выхадам у драматургію, кіно, тэатр і публіцыстыку.
Першыя апавяданні пісаліся на матэрыяле перажытага аўтарам самім, а галоўнае, на ўражаннях, якімі дзяліліся дарослыя. Вайна заспела будучага пісьменніка сямігадовым хлапчуком, што жыў у прыфрантавой паласе, на Магілёўшчыне, у Прыбяседдзі, дзе наймацней адчувалася акупацыйная рэчаіснасць і пасляваенная разруха.
Штодзённыя эмацыянальныя канфлікты чалавека з навакольным асяроддзем пакінулі ў хлапчуковай памяці і душы незабыўнае ўражанне, засталіся як след глыбокага ўзрушэння экстрэмальнымі ўмовамі існавання на мяжы жыцця і страху смерці. Таму ў апавяданнях гэтак шмат жывога людскога гора і неўладкаванасцей побыту.
Уражвае сваёй суровасцю і нечалавечай жорсткасцю прыфрантавая рэчаіснасць у адным з апавяданняў пра маці, што прыязджае пасля вайны ў вёску адшукаць магілу сына, які служыў у паліцыі і загінуў. Дакладнымі штрыхамі людскіх перажыванняў імкнецца аўтар вырашыць адвечную праблему суіснавання ў чалавеку дабра і зла. На першых кроках творчасці ў I. Чыгрынава яшчэ нестае, часам, гістарычна абгрунтаванага трагедыйнага адчування, але ён і не думае спаборнічаць з гісторыкамі, а робіць сваю справу мастацкага даследавання. Так спакваля рыхтуе сябе мастак да самага цяжкага этапу творчасці і неўзабаве ступае на шлях напісання драматычных твораў.
Спачатку гэта было сааўтарства ў стварэнні кінасцэнарыя «Руіны страляюць». Тэлефільм меў вялікі поспех, які акрыліў мастака, і ён звяртаецца да тэатра, працуе над інсцэнізацыяй сваіх празаічных твораў, а мы становімся сведкамі яскравага спектакля «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Следам пераносяцца на сцэну раманы «Плач перапёлкі» ды «Апраўданне крыві»…
Поспех першых драматычных твораў на сцэнах Мінска і Брэста заахвоціў пісьменніка да сур’ёзнай сістэматычнай працы ў драматургіі. Тут ён як бы прадаўжае Кузьму Чорнага, толькі заглыбляецца ў больш аддаленую даўніну, зазірае ў сярэднявечча, старажытныя часы Беларусі. Зноў праца ў архівах, над летапісамі, перачытванне прац вядомых рускіх гісторыкаў М. Карамзіна, В. Ключэўскага, С. Салаўёва, В. Тацішчава, беларусаў У. Ігнатоўскага, У. Пічэты, М. Доўнар-Запольскага…
Плён напружанай працы скіраваны на адно: каб чытач Беларусі ў гады яе новага адраджэння як мага хутчэй далучыўся да асноўных вехаў гісторыі сваёй Бацькаўшчыны. На тэатральных афішах замільгалі назвы спектакляў, пастаўленых па п’есах I. Чыгрынава: «Звон – не малітва», «Следчая справа Вашчылы…». Сівыя часы Рагнеды, Крычаўскае паўстанне… Вяху за вяхой ставіць у драматургіі пісьменнік I. Чыгрынаў, пасабляючы нацыянальнаму тэатру прасачыць шматпакутны, гераічны, а на асобных адрэзках гісторыі і трагічны шлях беларускага народа ў будучыню.
Пісьменнік, узнаўляючы праз буйныя вобразы-тыпы мінулае і сучаснасць сваёй Бацькаўшчыны, як бы прадаўжае задуманы яшчэ Кузьмой Чорным цыкл твораў, каб стварыць шырокую панараму гістарычнага руху беларускага народу да сённяшняй явы – яго Незалежнасці. Паняцце Радзімы пад пяром I. Чыгрынава вырашаецца ў сацыяльна-філасофскім плане, напаўняючы творы глыбокім гістарычна-канкрэтным зместам.
Дзесяць гадоў напружанай працы для тэатра прынеслі багатыя прыклады натхнення і яскравага, рэалістычнага ўвасаблення галоўных падзей, што памаглі беларусам вылучыцца ў гістарычным руху ўсходнеславянскіх народаў да сённяшняй незалежнасці; да выяўлення спецыфічных беларускіх рысаў, усталявання асобаснага накірунку мастацкай творчасці. Так, акрамя названых ужо, з’явіліся новыя п’есы: «Асцей – Альгердаў унук» (абарона Масквы, а тым самым і Беларусі ад ордаў хана Тахтамыша ў XII стагоддзі), «Прымак» (удзел саюзнай арміі князя Ягайлы ў разгроме нямецкіх рыцараў падчас Грунвальдскай бітвы), «Брат караля» (пра князя Свідрыгайлу і стварэнне пад яго кіраўніцтвам двух вялікіх княстваў), «Чыстыя рэкі, мутныя воды» (пра бітву пад Оршай), «Хадзілі мы паходамі» (пра Ілжэ-дзмітрыя II і яго беспаспяховую спробу захапіць Маскву), «Зайграй, хлопча малы» (пра Крошынскі бунт, пра Паўлюка Багрыма – каваля і паэта), «Савіцкі» (пра беларускага «Робін-Гуда» – заступніка беднык і пакрыўджаных на пачатку XX стагоддзя), «Ігракі» (пра Сталіна і Гітлера і тое, як яны разгортвалі другую сусветную вайну).
Нараджаецца, як кажуць, кожны год па п’есе. У нёйкай ступені драматург «абганяе» сучасных гісторыкаў у даследаванні асобных спрэчных пытанняў гісторыі беларускага народа, і ўжо гэтым каштоўныя яго захады ў выхаванні агульнай культуры сённяшняга збянтэжанага чытача.
У рускай літаратуры Гогаль называў тэатр такой кафедрай, «з якой можна шмат сказаць свету дабра». У беларускай драматургіі Чыгрынаў гэтак і працуе, усведамляючы, што «мастацтва патрабуе ўсяго чалавека. Жывапісец, музыкант, пісьменнік, акцёр – павінны цалкам, непадзельна аддавацца мастацтву, каб азначаць у ім што-небудзь…». Святло гогалеўскага «ліхтара» натхняе беларускага драматурга Івана Чыгрынава на ўсё новыя і новыя намаганні для задавальнення патрэб і густаў гледача.
Пісьменнік І. Чыгрынаў добра ўсведамляе, што драма патрабуе не столькі апісальнасці, колькі выяўлення руху герояў, іх пачуццяў, дынамікі перажыванняў, сціслага і выразнага стылю. I ўдача ідзе за ўдачай у гэтым плане, бо, пачынаючы кожную п’есу, ён адбірае з магутнай плыні беларускага слова тое, што найбольш моцнае, гнуткае, прыгожае, трапнае, здольнае выяўляць як праўду, так і самую танную хлусню.
Некалі рускі драматург Астроўскі зазначыў, што «мастацтва з’яўляецца паходняй, якая асвятляе жыццёвы шлях для кожнага, хто ўступае ў жыццё». Мне здаецца, што Іван Чыгрынаў сваімі гістарычнымі творамі, як паходняй, асвятляе кожнаму маладому чытачу і гледачу шлях, пройдзены яго бацькамі і прашчурамі, і той, што наканаваны яму прайсці самастойна. Што такое жыццё, калі побач смерць – такі, здаецца, дэвіз выбірае беларускі драматург, сядаючы за свой пісьменніцкі стол. Такі глабальны, глыбока гуманны дэвіз шмат пасабляе яму і як грамадзяніну, які працуе на пасадзе Старшыні праўлення Беларускага фонду культуры, галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына», членам Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Урадавыя ўзнагароды – ордэн Дружбы народаў, медаль Францыска Скарыны ды высокае званне народнага пісьменніка Беларусі ўшаноўваюць зробленае і натхняюць на новыя творчыя здабыткі ў літаратуры, новыя здзяйсненні на ніве культуры беларускага народа.

КОЛЬКАСЦЬ АРТЫКУЛАЎ: 12

1984

ИВАНУ ЧИГРИНОВУ – 50

Иван Чигринов принадлежит к поколению белорусских писателей, имеющему уже, говоря словами поэта, «возраст тот, что службу главную несет». Этому поколению, вышедшему в юность из опаленного войной детства, суждено было изведать потом и трудности послевоенной поры, запечатлев в первоначальном своем жизненном опыте как ратный героизм народа, так и самоотверженность его усилий по восстановлению порушенного войной уклада жизни.
Высокий нравственный и патриотический урок, вынесенный из этого времени, стал главенствующим и для И. Чигринова в пору гражданского и писательского его самоопределения, когда он выступил в начале 60-х с первыми своими рассказами, заинтересованно, а часто и полемически, встреченными читателями и критикой. Сегодня нельзя не видеть, что и некоторые, в свою очередь, «полемические» переборы у автора все же искупались искренностью мысли и чувства, смелостью социального анализа, стремлением распространить главный жизненный опыт в качестве критерия на социально-психологические явления современности. В этом пафос рассказов из сборников «Птушкі ляцяць на волю» (1961), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973).
Тенденция рассматривать жизненные явления не только в психологическом, но и в социально-историческом аспекте закономерно привела Чигринова к попытке эпического подхода к изображению событий прошлой войны, партизанского Сопротивления в родных писателю местах.
Не поступаясь героическим началом как в самой жизни, так и в творческой практике, прозаик сделал упор на процесс вызревания «партизанки», на выявление глубинных ее корней в природе советского патриотизма. Новаторский подход прозаика к не новой, в общем, для белорусской прозы теме обнаружился уже в романе «Плач перапёлкі» (1972), получив дальнейшее развитие в «Апраўданні крыві» (1977) и в совсем недавнем – «Свае і чужынцы» (1984).
Стиль И. Чигринова, тяготеющий к аналитической достоверности, в достаточной степени и синтетичен, ибо он оправдывает себя как в создании эпически крупных человеческих характеров, подобных Зазыбе и Чубарю, так и в умении передать, казалось бы, неупорядоченное, спорадическое течение жизни, ее непридуманные «случайности». Прост и непритязателен в романах быт, скромна природа, негромки поступки и часто прозаичны заботы людей, но это только на первый взгляд. Ощутимый элемент лиризма, а то и укрупненно-символическая трактовка бытовой детали, фразы, сознательный акцент на важном диалоге или сценке – задают повествованию на лучших страницах чигриновской прозы впечатляющий ритм, делают зримой соотнесенность общего и частного.
Значительные по идейно-художественной мысли, интересные по композиционной структуре, романы И. Чигринова являются серьезным достижением современной белорусской прозы. Они недаром обрели вторую жизнь в телевизионных фильмах, в театральных спектаклях.
И. Чигринов – лауреат Государственной премии БССР (1974) и Литературной премии А. Фадеева (1979).
Редакция «Немана» искренне желает писателю новых творческих успехов.

1984

ІВАНУ ЧЫГРЫНАВУ – 50

Вядомаму пісьменніку Івану Чыгрынаву 21 снежня спаўняецца 50 гадоў. З нагоды юбілею праўленне СП Беларусі накіравала яму прывітальны адрас, у якім гаворыцца:
«Дарагі Іван Гаўрылавіч!
Горача віншуем Вас, вядомага празаіка, драматурга і публіцыста, актыўнага грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, з днём Вашага пяцідзесяцігоддзя!
У вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна прайшло ў сям’і калгасніка Ваша дзяцінства, рана абарванае вайной. Пасля завяршэння сярэдняй адукацыі ў Саматэвічах Вы паступілі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.I. Леніна, закончылі аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта.
Ваша далучэнне да літаратурнай творчасці ішло праз практычную дзейнасць спачатку як рэдактара выдавецтва Акадэміі навук БССР, а пасля загадчыка аддзела публіцыстыкі і нарыса ў рэдакцыі часопіса «Полымя». На пачатку 60-х гадоў выходзіць напісаная ў сааўтарстве манаграфія пра вядомага беларускага этнографа М.Я. Нікіфароўскага і публікуюцца першыя апавяданні.
Грунтам ранніх твораў было перажытае Вамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны суровае маленства, менавіта таму так адчувальны ў іх сур’ёзны погляд на свет, на ўсенародную трагедыю. У 1965 годзе выходзіць першы зборнік апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю», неўзабаве другі – «Самы шчаслівы чалавек». Пасля з’яўляецца і першы раман «Плач перапёлкі», што палажыў пачатак цыклу твораў эпічнага асэнсавання народнага лёсу, мастацкага летапісу ўсенароднай партызанскай барацьбы на Беларусі. Наступны раман «Апраўданне крыві» выйшаў праз пяць гадоў. Абодва творы атрымалі шырокае прызнанне і былі адзначаны сярэбраным медалём А. Фадзеева.
Вы прынялі ўдзел у стварэнні мастацкага кінафільма «Руіны страляюць», удастоенага Дзяржаўнай прэміі БССР. У гэты ж час Вы працуеце над новымі апавяданнямі, якія склалі змест кнігі «Ішоў на вайну чалавек», а зусім нядаўна да чытачоў прыходзіць Ваш трэці раман «Свае і чужынцы», які далей распрацоўвае сацыяльна-маральныя праблемы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Духоўнае ўзмужанне савецкага чалавека ў гады вялікіх выпрабаванняў і барацьбы Вы паспяхова пераносіце з раманаў на сцэну, па Вашых п’есах Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Брэсцкі абласны імя ЛКСМ Беларусі здзейснілі хвалюючыя сваёй гістарычнай праўдай і актуальным гучаннем спектаклі.
Перакладзеныя на рускую і іншыя мовы Вашы творы сталі здабыткам усесаюзнага і зарубежнага чытача.
У кнізе крытыкі і публіцыстыкі «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» прысутнічае ўгрунтаваны на прынцыпах марксісцка-ленінскай эстэтыкі Ваш погляд на многія з’явы сучаснай літаратуры.
Як член праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, член прэзідыума і адзін з сакратароў праўлення  рэспубліканскай творчай пісьменніцкай арганізацыі, член Мінскага гаркома КПБ, член калегіі Міністэрства культуры БССР і многіх рэдакцыйных саветаў і калегій, Вы ўносіце дастойны ўклад у арганізацыю літаратурнага працэсу, старанна дбаеце пра маладую творчую змену. З высокім гонарам і адказнасцю Вы прадстаўлялі дэлегацыю нашай рэспублікі на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Дарагі Іван Гаўрылавіч! Ваша шматгадовая творчая і грамадская дзейнасць адзначана ў сувязі з 50-годдзем утварэння пісьменніцкай арганізацыі ордэнам Дружбы народаў. Віншуючы з пяцідзесяцігадовым юбілеем і высокай урадавай узнагародай, мы рады Вас бачыць заўсёды ў росквіце творчых сіл, поўным значных задум. Ад усяе душы жадаем Вам моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў, для працы на далейшы росквіт беларускай савецкай літаратуры!»
Супрацоўнікі «Літаратуры і мастацтва» далучаюцца да гэтых пажаданняў.

Н. Копысова, 1984

УРОКИ ЧЕЛОВЕЧНОСТИ

К 50-летию И. Чигринова

Более двадцати лет назад пришел в литературу прозаик Иван Чигринов. У многих на памяти его первые рассказы, первая книга «Птицы летят на волю», тепло принятые читателями. Уже тогда чувствовалось незаурядное дарование молодого писателя. И оно раскрылось еще полнее в его сборниках «Самый счастливый человек», «По своим следам», «В тихом тумане», которые свидетельствовали об углублении писателя в жизнь, умении тонко проникать во внутренний мир человека.
Разные судьбы встают перед нами в чигриновских рассказах. Чаще всего его герои – люди скромные, неброские с виду. Но есть в их характерах нечто общее, очень существенное и важное. «Что ты сделал для других?» – на этот вопрос они отвечают своей жизнью, показывая пример гражданского мужества и совестливости.
С огромной любовью пишет Чигринов о защитниках Родины в суровую военную годину, раскрывает истоки непобедимости советского народа, нашего социалистического строя в жестокой схватке с фашизмом, его звериной идеологией. К примеру, в рассказе «Идет на войну человек» автор берет самую обычную ситуацию: крестьянин Игнат собирается на фронт. Он спокоен перед тем, как шагнуть в пекло, из которого, может быть, не выйдет живым. Это спокойствие – от глубокого внутреннего понимания долга, от сознания: враг пришел на родную землю, заливает ее кровью, его нужно остановить любой ценой, пусть даже ценой собственной жизни. Потому что без победы над врагом невозможна жизнь и его, Игната, и его семьи. За ним правда народа, правда истории. И в этом сила героя и его непобедимость.
Запасы добра и нравственной прочности проявляли жители белорусских деревень, помогая нашим воинам и партизанам, рискуя собственной головой. Иначе и не могло быть, когда на карту было поставлено само существование Родины. Таковы сельские жители из рассказа «В стороне от дороги», спасающие смертельно раненого капитана. Об уроках справедливости, взрослой ответственности за родных и близких повествует рассказ «За сто километров на обед». Несомненно, в основу этого рассказа легло лично пережитое: детство писателя было опалено войной.
И теперь, спустя много лет, написанное Чигриновым – это протест против войны. Его творчество несет в себе социальный и эмоциональный заряд большой силы, звучит призывом к нам, живущим в неспокойном мире, не допустить повторения мировой катастрофы.
Чувство долга перед людьми, слитность с ними – определяющая черта героев и тех произведений писателя, которые он посвящает современнику. Но все же самая заветная и главная тема прозаика, ставшего признанным мастером нашей литературы – военная.
Значительной вехой в творческой его биографии, явлением советской многонациональной литературы стала романная трилогия «Плач перепелки» (1972), «Оправдание крови» (1976), «Свои и чужие» (1984). Это – эпопея борьбы народа с оккупантами, посвященная первому, наиболее тяжелому периоду Великой Отечественной войны.
Иван Чигринов нашел свой угол зрения на проблему «война – человек». Сама война как описание боевых действий у писателя, можно сказать, отсутствует. Цель и задачи у него иные – глубокое исследование характеров, их сути в самые трудные минуты, когда решалась судьба родных, близких, всей нашей Родины. По-разному проходят это испытание персонажи романов.
В образе веремейковских колхозников Парфена Вершкова, Ивана Падерина, Кузьмы Прибыткова, Дениса Зазыбы и других показаны люди, в сознании которых аккумулировалось все наиболее стойкое, на чем держится и чем крепок наш строй жизни. Их ненависть к фашистам проявляется в каждом шаге и жесте. Особенно запоминается Парфен Вершков, Своим поступком – Парфен взял на себя вину за смерть немецкого солдата, чтобы спасти от расправы всю деревню – он отвечает на один из главных для него вопросов: как быть и оставаться человеком в самых трагических обстоятельствах.
Женские образы – особая удача в творчестве Ивана Чигринова. Сколько задушевного, светлого поведал нам он о простых, мужественных и мудрых белорусских женщинах-крестьянках. Много пережила, но не утратила сердечной озаренности Софья из расскаха «Живет в крайней хате вдова…» Душевное тепло отличает Анюту («Идет на войну человек»), хозяйку хаты из «Третьих петухов», Устинью из одноименного рассказа. Мужественными, способными стоически выносить тяготы войны, умеющими придти друг другу на помощь встают Ганна Карпилова, Варя Касперукова, Дуня Прокопкина, Палага Хохлова, Марфа Зазыба в трилогии писателя. Достаточно перечесть хотя бы страницы, рассказывающие о «хождении» веремейковских солдаток в далекую деревню Яшницы, где размещался лагерь советских военнопленных. Тяжелый путь по родной земле, оскверненной захватчиками, позволяет воочию увидеть духовную стойкость ласковых и гордых наших матерей, старших сестер.
Закрывая последнюю страницу трилогии Чигринова, мы надеемся, что еще встретимся с его героями – и во всеохватном пожаре партизанской войны, и на новых дорогах нашей жизни. Они нам близки, они нам дороги – как живые, родные люди.
Много сделано Иваном Гавриловичем Чигриновым за годы работы на писательской ниве нашей литературы. Плодотворно работал он как исследователь родной литературы, сценарист. В числе группы авторов за сценарий многосерийного телевизионного фильма о Минском партийном подполье «Руины стреляют…» он был удостоен Государственной премии БССР, является лауреатом литературной премии имени А. Фадеева.
Свое творчество писатель уже много лет успешно совмещает с разносторонней общественной деятельностью. Он – секретарь правления Союза писателей Беларуси, член Минского горкома партии. Недавно писатель-коммунист награжден орденом Дружбы народов.
…На столе у Ивана Гавриловича – только что вышедший из печати трехтомник лучших его рассказов и романов. Рядом – книги, переведенные на многие языки братских народов СССР и иностранные языки, стопка писем. В них – душевные отклики на произведения писателя и приглашения на читательские конференции. Часто и охотно встречается И. Чигринов с любителями книги. И разговор у них не только о литературе, а прежде всего о жизни, о земле, об урожае. Ведь писатель – человек, влюбленный в родную землю и ее людей, которые творят героическую явь.

Яўген Крупенька, 1984

ВЫСОКІ ПОЎДЗЕНЬ

У кожнага з нас ёсць свая «маленькая» радзіма – дзе нарадзіўся, зрабіў першыя крокі, хадзіў у школу, дзе да драбніц усё знаёма, дорага і блізка. Для пісьменніка яго «маленькая радзіма» – той выток, адкуль пачынаецца вялікая паўнаводная рака творчасці. І для Івана Чыгрынава менавіта такім вытокам з’яўляецца яго Вялікі Бор на Магілёўшчыне, а героямі ягоных твораў – працавітыя і мужныя землякі, якія ў цяжкую гадзіну ліхалецця, узяўшы ў рукі зброю, становяцца народнымі мсціўцамі, праходзяць праз усе нялёгкія выпрабаванні, не ачарсцвеўшы душой, не згубіўшы сваёй чалавечай годнасці і сумлення.
Такая ўлюбёнасць пісьменніка ў родныя мясціны не робіць яго прозу, як звычайна гавораць «асаблівай», вузкамясцовай па матэрыялу і каларыту, наадварот, такая «прымацаванасць» робіць прозу І. Чыгрынава незвычайнай па тыпажах і праблематыцы. Пісьменнік умее засяліліць свае кнігі вельмі каларытнымі людзьмі, самабытнымі, яркімі, нашымі жывымі сучаснікамі. Мастацкі твор, паводле слоў самога пісьменніка, можа жыць доўга і доўга заставацца маладым па свайму месту і духу, калі яго карані глыбока ў народнай глебе, калі ён выбраў у сябе магутны павеў нашага гераічнага часу, калі ён напоены сокамі зямлі.
Жыватворнымі сокамі роднай бацькоўскай зямлі ўдосталь напоены кожны мастацкі твор Івана Чыгрынава, пачынаючы з першага апавядання, напісаннага больш як чвэрць стагоддзя таму назад, калі пісьменнік толькі пачынаў рабіць свае крокі ў літаратуры, і канчаючы яго нядаўна выйшаўшым у свет рамана «Свае і чужынцы». Гэтыя творы па праву прынеслі яму заслужаную вядомасць, паставілі імя пісьменніка ў шэраг сапраўдных майстроў мастацкага слова, карыстаюцца вялікай папулярнасцю не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за межамі нашай Радзімы. Гэта не выпадкова і таму, што ў апавяданнях і раманах І. Чыгрынава адлітая ў слове праўда часу, а яшчэ – памяць, якая не дае спакою, стаіць перад вачыма. Сам пісьменнік, чыё маленства прыпала на вайну, гаворыць:  Жыў у вёсцы са сваёй сям’ей, з братамі, сёстрамі і маці, бачыў гэтую вайну, хоць і быў малы. Але на сённяшні розум і вопыт, дык павінен сказаць – вельмі ўжо ўчэпістая дзіцячая памяць. Я ўжо забыў многае, што было пры дарослым жыцці, а з таго, дзіцячага, мала што забываецца. Нібы адбілася на фатаграфічнай плёнцы. Адбілася і на засвечваецца ні часам, ні чым іншым. Дык вось, многае чэрпаў са сваёй уласнай памяці.
«Маршавая нямецкая калона даўно ўжо ўступіла праз Кандрусевічаву хату ў Верамейкі, а у вёсцы мала хто свядома мог бачыць яе: амаль усё дарослае насельніцтва было ў Паддубішчы. Першай угледзела немцаў старая бусліха, што адзінока і бездапаможна, нібы падвешаная, стаяла на гняздзе каля могілак. Яна была дужа галодная, бяссільная – і наогул гэты год пастаянна недаядала, жыла заўсёды ў закарэлым гняздзе, рэдка калі злятала з бярозы, каб пашукаць паміж травы ці на краю балота ежу, таму ў галодным забыцці нямецкая калона знізу паказалася ёй вяртлявым вужакам».
Прачытаўшы нават гэты адзін невялічкі эпізод з рамана «Плач перапёлкі», з пісьменнікам нельга не пагадзіцца: толькі маленства валодае такой відушчай памяццю. Памяццю праз перажытыя гады пра незабыўнае, пахнучае горкім чадам пажараў і крывёй.
– I таму няма нічога дзіўнага ў тым, – прызнаецца Іван Чыгрынаў, – што мы, былыя падлеткі (у 1941-м пісьменніку не было і сямі гадоў), пішам пра вайну цяпер. Адсюль і своеасаблівае ўспрыняцце багата якіх рэчаў і з’яў з самага ваеннага часу, рэха вайны яшчэ не згубілася; сляды яе яшчэ амаль на кожным кроку ў нашым жыцці, адсюль і, няйначай, сам факт, што я таксама пішу пра вайну. Я баюся яе з таго часу, як яна напалохала мяне малога, цяпер ужо нават і не ўспомніш, калі гэта было першы раз, калі гэта было найбольш за ўсё.
На запытанне, што прывяло Івана Чыгрынава, аўтара выдатных апавяданняў, да раманаў і як гэта адбылося, пісьменнік адказвае:
– Што прывяло? Можа пачуццё вінаватасці перад тым месцам на зямлі, дзе нарадзіўся, перад спаленым і разбураным маім Вялікім Борам, перад людзьмі, якіх я ведаў у дзяцінстве, перад маці, братамі і сёстрамі, перад аднавяскоўцамі, перад тымі, хто пайшоў у страшныя гады і не вярнуўся… Іншы раз уначы прыгадваю «на памяць» хаты роднай вёскі: тут гаспадар – памёр, тут – забіты на вайне, тут – расстраляны ў час вайны… Няма хаты, дзе б не было страчана ў вайну два-тры чалавекі… А некаторыя сваяцкія рады ўжо спынілі сваё існаванне… Вёска, як шчарбаты грэбень… Вёска старых, вёска без песень… I ў той жа час – вёска трактароў, пяціпавярховых дамоў… Але гэта ўжо для розуму новая, не тая вёска. А тая, якую я ведаў некалі, тая для сэрца і пачуцця. I не адыходзіць яна.
I пра тое, што перажыў, мы чытаем у кнігах пісьменніка. Бо яму, як і яго равеснікам, даводзілася жыць на «падножным корме», дзеля невялічкага кавалачка хлеба адпраўляцца «на край свету». Расказваючы пра лёс сваіх равеснікаў, пісьменнік піша не толькі іх, але і сваю біяграфію, адкрывае чытачу самае запаветнае, блізкае і дарагое яму перш за ўсё па сваёй маральнай сутнасці: жыццёвыя ўражанні ляглі ў аснову ўсіх яго твораў.
Першыя ўжо апавяданні Івана Чыгрынава, якія з’явіліся ў сярэдзіне пяцідзясятых гадоў, адразу ж звярнулі ўвагу сваёй жорсткай праўдай, паэтычнасцю ўспрыняцця прыроды. Мы даволі часта жывапіс шчодрай красы прыроды ў спешцы прабягаем, але I. Чыгрынаў, як ніхто іншы, прымусіў нас чытаць свае пейзажы, спасцігнуць паээію і хараство зямлі. Ён нібыта заклікае азірнуцца навокал і стаць відушчым.
Апісанні прыроды мы сустракаем у кожным апавяданні Івана Чыгрынава, на старонках яго эпічных твораў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы». Пейзажы ў пісьменніка не толькі фон, на якім разгортваюцца падзеі, прырода дапамагае глыбей заглянуць у душу чалавека, раскрыць яго характар. Яна жыве, дыхае, пераліваецца ўсімі сваімі яркімі фарбамі, выступае у цесным адзінстве з героямі. Героямі першых апавяданняў I. Чыгрынава ў большасці былі яго равеснікі – дзеці вайны і пасляваеннай вёскі: безбацькоўства, голад і холад прымушаюць дабірацца пехатой ці «зайцам» за сто кіламетраў на абед. Падлетак – сірата, напрыклад, рана стаў прымаком: хлопчыка ўзялі ў адну хату, каб вырасціць з яго работніка і мужа. Чарада сельскіх хлапчукоў не па гадах сур’ёзна разважае аб лёсе малалетняга прымака, ніхто над ім не смяецца, наадварот, усе хлопчыкі яму спачуваюць: гуманізм пісьменніка ў апавяданні «За сто кіламетраў на абед», як і ў другім, «Бульба», праяўляецца з асаблівай выразнасцю. Біяграфія пісьменніка дае ключ для разумення яго творчасці, дапамагае пазнаць вытокі яго самабытнасці, непадабенства на іншых літаратараў і, нарэшце, выбару ім сваёй галоўнай тэмы. Тэма апавяданняў Івана Чыгрынава не толькі дзяцінства, апаленае вайной, але і незабыўная, трывожная памяць аб тых, хто са зброяй у руках, як Аляксей Балаш з апавядання «Першы дзень вайны», ішоў абараняць Радзіму ад фашысцкай чумы. Думкамі аб Радзіме жыве і камандзір роты Сямён Кожынаў (апавяданне «У баку ад дарогі»).
Гэтыя думкі пра лёс Радзімы, народа чырвонай ніткай праходзяць і ў эпічных творах пісьменніка, якія прынеслі яму заслужаную славу. Як справядліва адзначае наша крытыка, аб Вялікай Айчыннай вайне Іван Чыгрынаў піша па-свойму. Сам пісьменнік гаворыць: «Раман – гэта народ. I, магчыма, некаторых народаў добра не ведаюць у свеце толькі таму, што ў іх няма выдатных раманаў».
У свах эпічных палотнах пісьменнік імкнецца як можна глыбей пранікнуць у няўлоўныя таямніцы псіхалогіі чалавека, які стаіць на грані рашучага выбару, зразумець затоеныя сілы народныя, якія, нібы вулкан, ашаламляюць свет у рашаючыя моманты барацьбы. У гэтым, безумоўна, і крыюцца галоўныя вытокі завостранасці і эпічнай шырыні ягоных кніг, у якіх аголеная праўда часу прама суаднесена з гераізмам чалавечых характараў. Псіхалагічны аналіз, цікавасць да духоўна-сацыяльнага аблічча сучасніка, уласцівыя I. Чыгрынаву, не замыкаюцца на асобе, а даюць цэласнае ўяўленне аб самой рэчаіснасці, якая ў яго – жывы матэрыял для асэнсавання і мнагомернага раскрыцця сацыяльных калізій, убачаных у іх перспектыве.
Мастацкая і грамадзянская сталасць пісьменніка яскрава праяўляецца ў раскрыцці ім вобразу камуніста. У раманах I. Чыгрынава раскрываюцца лепшыя рысы асобы камуніста, які стаіць у цэнтры ідэйнай барацьбы за чалавека новай фармацыі. І тут пісьменнік знаходзіцца ў першым радзе сучасных эпікаў, верных лепшым традыцыям савецкай класікі, увага якой заўсёды была прыкавана да вобраза камуніста і наогул мастацкага раскрыцця ўсёй шматграннай дзейнасці партыі на розных этапах гісторыі.
У апошні час пісьменнік піша не толькі пра вайну. Зараз на яго рабочым стале старонкі новага рамана аб мінулым нашай Бацькаўшчыны – пра паўстанне Васіля Вашчылы.
У дзень пяцідзесяцігоддзя мы жадаем Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву добрага здароўя, новых творчых поспехаў.

М. Ласоўскі, 1984

ВЫДАТНЫ МАСТАК СЛОВА

Івану Чыгрынаву – 50

Заўсёды напярэдадні свята вызвалення Хоцімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я пачынаю размову кароткай, стрымана выпісанай экспазіцыяй з апавядання Івана Чыгрынава «Бульба»:
– Уранні прыйшлі нашы – спачатку па зацішанскім бальшаку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка паказалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся далей, да Бесядзі. У вёсцы тым часам дагаралі хаты… Гулі маторы.  І гэты гул іхні то нарастаў, нібы станавіўся сцяной, то заціхаў…
Па небе плылі нізкія хмары, але дажджу не было. І ўжо каторы дзень. Відаць, хмары былі бясплодныя… На папялішчы патроху сыходзіліся людзі, ніхто не плакаў… Не смяяліся і салдаты. Яны ішлі к Бесядзі маўклівыя».
Гэтым апавяданнем адкрываецца першы зборнік апавяданняў пісьменніка, які выйшаў у 1965 годзе, а ў перыядычным друку з’явіўся ў пачатку шасцідзясятых гадоў. Праз два гады (1967 г.) – другі зборнік «Самы шчаслівы чалавек». Высока былі ацэнены крытыкай і чытачамі гэтыя кнігі пісьменніка. Для апавяданняў Чыгрынава характэрны высокі гуманістычцы пафас, праўдзівасць, народнасць, у іх быў створаны такі багаты і разнастайны свет чалавечых лёсаў, пачуццяў і думак, як змог малады па тым часе пісьменнік змясціць і выявіць усё гэта ў вузкіх рамках малога жанру. У апавяданнях мы сустракаемся і знаёмімся з «чалавекам з кагорты шчырых наркомаў ленінскай гартоўкі» («Народны камісар»), з жанчынай, якая і праз два дзясяткі год верыць, што знойдзецца яе муж, які «прапаў без весткі» на фронце («Жыве ў крайняй хаце ўдава»), з чалавекам, у якога ў час вайны загінула любімая ўнучка і які жыве тым, што купляе злоўленых птушак і выпускае іх на волю («Дзівак з Ганчарнай вуліцы»), нястомным Аляксеем Кузьмянком, які моцна любіць родныя мясціны («Ці бываюць у выраі ластаўкі»).
Галоўнай, вызначальнай тэмай большасці апавяданняў з’яўляецца тэма вайны. Прывабная рыса апавяданняў Чыгрынава, што ён умее быць у іх як бы непасрэдным ўдзельнікам падзей, умее наблізіць нас да таго, пра што расказвае.
У лютым 1971 года, калі на Магілёўшчыне праходзілі дні беларускай літаратуры, са сваёй творчай справаздачай у складзе групы беларускіх пісьменнікаў Іван Чыгрынаў пабываў у нас на Хоцімшчыне. Сустрэчы праходзілі ў раённым Доме культуры, у калгасе «Чырвоны маяк», саўгасе «Трасціно». Мне прыйшлося суправаджаць гасцей і выступаць з аглядам іх жыццёвага і творчага шляху. Ва ўрачыстай абстаноўцы Іван Гаўрылавіч быў прынят у ганаровыя піянеры Хоцімшчыны.
– Для мяне асабіста, – гаварыў ён шчыра, – гэта цудоўная радасная падзея. Ведаеце, я ўпершыню ў жыцці прынят у піянеры. Так атрымалася, што ў нашай Вялікаборскай сямігадовай школе ў першыя гады пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў піянерская работа чамусьці не вялася. А тут на Хоцімскай зямлі ліквідавалі гэты прабел у маёй біяграфіі. Вялікае дзякуй хоцімскім таварышам за вялікую для мяне радасць.
Для многіх хацімчан было вельмі цікавым блізкае знаёмства з пісьменнікам як з чалавекам жыццерадасным, у якога душа нараспашку, унікнуць у якой-то ступені ў працэс яго творчасці.
У размове з хацімчанамі, як ён стаў пісьменнікам, Іван Гаўрылавіч з адкрытай душой расказаў:
– У нашай Саматэвіцкай сярэдняй школе вучыўся Аркадзь Куляшоў, паэт, які не мае патрэбы ў ацэнцы. Дык вось, калі ў іншых школах літаратуру пазнавалі па кнігах безадносна да мясцовасці, дзе вучні нарадзіліся і жылі, дык мы, хто хадзіў у Саматэвіцкую школу, мелі магчымасць знаходзіцца сярод герояў куляшоўскіх кніг, сярод жывых герояў яго паэзіі. Мы хадзілі па апетай ім Зялёнай Дубраве, купаліся ў Бесядзі, ведалі Шкробата і Шандабылу. Гэта быў цэлы свет, жывы і паэтычны і ўсё свяшчэннадзейства – «стварэнне літаратурнага твора», «абпальванне гаршкоў» (помніце – не багі гаршкі абпальваюць) – адбывалася на маіх вачах. Ну, а прыклад, ён заўсёды заразлівы. Можа гэта і садзейнічала смеласці, з якой і я пачаў спрабаваць сябе на заманлівай ніве.
Найбольш поўна тэма вайны і чалавека на вайне раскрываецца ў трылогіі пісьменніка «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужынцы». Першы раман з’явіўся ў свет у 1971 годзе, апошні – у 1984. Аўтар дае глыбокае, вельмі пераканаўчае ў мастацкіх адносінах адлюстраванне жыцця беларускай вёскі ў пачатковы перыяд Айчыннай вайны. У першых двух раманах апісваецца лета 1941 года. Раман «Свае і чужынцы» храналагічна даведзены да канца 1941 года. Дзеянне адбываецца ў мясціне, праз якую не ішлі торныя дарогі, якую вайна пакуль толькі мімаходзь зачапіла сваім вогненным крылом. За Верамейкамі – вёскай, якая паказана ў трылогіі, – вядома ж, вёска, у якой ён нарадзіўся, Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, за верамейкаўцамі – аднавяскоўцы, якіх будучы пісьменнік спазнаў тут, за прыродай, адбітай у рамане – прырода родных пісьменніку мясцін.
Раманы Івана Чыгрынава – гімн роднай зямлі, гэта раманы пра народ, пра народнае жыццё, нацыянальны характар. Дзяніс Зазыба ў яго – і арганізатар партызанскага руху, партызан і яркі нацыянальны характар, як і Марфа – жонка Зазыбы, – жонка партызана і беларуска-маці, тып беларускай сялянкі ўвогуле. Прататыпам Дзяніса Зазыбы – Пятро Трафімавіч Верам’ёў, герой грамадзянскай вайны з Краснапольшчыны.
На Хоцімшчыну Чыгрынаў прыязджаў летам 1971 і 1972 года для збора і вывучэння матэрыялаў аб подзвігу кавалерыйскага заслону ў жніўні 1941 года на хоцімскай зямлі і аб дзейнасці партызанскага атрада Дзмітрыя Мядзведзева восенню 1941 года. У час сустрэч прайшлі з ім да вытокаў прыгажуні Бесядзі і па сцежках партызанскага атрада Дзмітрыя Мядзведзева. У час размовы праявіў цікавасць, як былі задуманы раманы пісьменніка.
– Спачатку мне проста хацелася напісаць зімовую аповесць пра ваенны час, – расказваў Іван Гаўрылавіч – А затым пачаў думаць над тэмай, наогул над літаратурай, над жыццём, над вайной, і зразумеў, што трэба напісаць нешта большае. Узяўся пісаць «Плач перапёлкі». А калі напісаў і перапісаў, то адчуў, што твор, відаць, ёсць. Упэўніўся і ў іншым: маю нейкае права, нейкі доўг, абавязак і перад маімі землякамі, і перад усім маім народам – паказаць гэты народ, расказаць пра яго, расказаць не спяшаючыся і грунтоўна, галоўнае – праўдзіва.
– Мае раманы не вельмі чытабельныя, – прызнаецца аўтар. – Аднак жа яны чытаюцца з ахвотаю. Чытач любіць праўдзівую літаратуру. Антэны чытача заўсёды настроены на праўду. Найдаражэйшы мне чытач маладзейшы. Расказаў, як нечакана за раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» атрымаў літаратурную прэмію імя Аляксандра Фадзеева, якая прысуджаецца ў Маскве Галоўным Палітычным Упраўленнем Савецкай Арміі і Саюзам пісьменнікаў СССР. Саму прэмію ўнёс у фонд міжнароднага года дзіцяці. Чыгрынаў адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…», стваральнікам якога ў 1974 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР, а таксама аўтар інсцэніроўкі «Плач перапёлкі».
Пісьменнік прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны, у 1979 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Як сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў рэспублікі I. Чыгрынаў адказвае за прозу, драматургію і публіцыстыку, за прапаганду мастацкай літаратуры, за работу з маладымі аўтарамі. Ён – член праўлення СП СССР, член камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР, член камісіі па прэміях ЛКСМБ, член рэдкалегіі часопіса «Полымя», намеснік старшыні Беларускага аддзялення Таварыства савецка-германскай дружбы. Творы ж пісьменніка чытаюць далёка за межамі Беларусі. Яны перакладзены на многія мовы народаў СССР, а таксама на балгарскую, нямецкую, польскую, французскую і англійскую мовы.
Калі размову пачынаеш аб творчых планах пісьменніка, Іван Гаўрылавіч сціпла адказвае: – У мяне не было задумана цыкла ці серыі раманаў. Крытыкі, праўда, мяркуюць па-рознаму, а сам я маўчу, бо і сёння не ведаю, чым усё гэта скончыцца, таксама як не ведаў і тады, калі пачынаў. I яшчэ не рашыў у сваіх творчых планах ці прадоўжыць цыкл раманаў аб Вялікай Айчыннай. Зараз працую над архіўнымі матэрыяламі аб антыфеадальным паўстанні пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы. Месца гэтых гістарычных падзей – мая родная Магілёўшчына, час – сярэдзіна XVIII стагоддзя.
Ад усёй душы жадаем яму поспехаў.

Алесь Мартинович, 1984

ГЛАВНЫЙ ГЕРОЙ – НАРОД

Ивану Чигринову – 50 лет

Случай, прямо скажем, довольно редкий. Писатель завершил многолетнюю и трудную работу над серией романов, составивших настоящую эпопею о жизни и борьбе народа в годы Великой Отечественной войны, публично заявляет о том, что начинает писать книгу об историческом прошлом своего народа, а критика по-прежнему утверждает, что он все равно еще вернется к своим прежним романам, чтобы продолжать рассказывать о людях, ставших любимыми для миллионов читателей. Но факт есть факт. Именно такие утверждения появились в печати после выхода третьего романа Ивана Чигринова «Свои и чужие». И вовсе не из-за желания кое-кого из критиков показаться оригинальным: настолько прочно вошли в сознание каждого из нас герои писателя, что с ними не то что трудно, а просто невозможно расстаться.
В интервью, помещенном нынешним летом в журнале «Советский воин», И. Чигринов так объясняет свое обращение к военной тематике: «Меня порой спрашивают, почему я, видевший войну глазами ребенка, в творчестве своем часто обращаюсь к этому драматическому, суровому времени, однозначно ответить на этот вопрос нельзя. Во-первых, Белоруссия – республика, потерявшая в войну каждого своего четвертого гражданина и только несколько лет назад достигшая довоенного уровня населения… Немаловажно и то, что и сам я, как и мои ровесники, провел детство в войне: жил в деревне с братьями, сестрами и матерью, видел эту войну, хотя и был ребенком. Однако очень уж крепкая эта детская память. Я уже забыл многое из того, что было во взрослой жизни, а из той, детской, мало что забывается. Будто бы отпечаталось на фотографической пленке. Отпечаталось и не засвечивается ни временем, ни чем-либо другим».
Память детства – тревожная, мучительная и такая нужная – привела сначала к созданию рассказов. Не все они были о минувшей войне, но в самых лучших война обязательно присутствовала. Или как воспоминания героев о пройденных путях-дорогах, или как авторское стремление осмыслить жизнь человека на том маленьком клочке земли, который обрамлен солдатским окопом. Помнится, какое глубокое впечатление произвел чигриновский рассказ «Самый счастливый человек», позже давший имя его второй книге (первая «Птицы летят на волю» вышла из печати в 1965 году).
Это произведение известно и под другим названием, но, думается, первое все же более точное. Судите сами: молодой красноармеец, пограничник, который служит на одной из застав неподалеку от Бреста, не сегодня-завтра должен уволиться в запас. Парень словно бы и радуется, что вскоре встретится с близкими людьми, увидит родственников, и одновременно переживает: ведь будет война, в этом нет сомнения. А как же без него? Балаш погибает в первом же бою, но погибает «самым счастливым человеком» на земле: он и свой воинский долг исполнил до конца, и встретил, как положено, врага.
И прежние рассказы сразу же привлекли к себе внимание и читателей, и критики жизненностью и прочностью основы, на которой строился сюжет, глубоким психологизмом, тонким чувством языка. А еще – это, пожалуй, чуть ли не самое главное – в лучших чигриновских произведениях «малого жанра» прослеживалась эпичность таланта писателя, эпичность, которая проявляется не в авторском стремлении нагромождать события и факты, подталкивая творца на ложный путь литературной «гигантомании», приводящей к «многосерийности», а в умелом проникновении в пласты самой жизни, в постижении духа народного.
Чигринов-романист и начался с Чигринова-новеллиста. Именно рассказы стали для него той творческой школой, которая позволила пристально вглядеться в так называемого простого человека, понять, насколько многообразен и неповторим тот мир, в котором он живет. А еще, работая над рассказами, писатель научился чувствовать историческую перспективу, реалистично и выразительно подавать самые разные события повседневности. Примечательно и то, что все рассказы И. Чигринова переведены на русский язык, большинство – на языки других народов СССР.
В упомянутом нами интервью И. Чигринов говорит и о таком важном понятии, как память народа: «Константин Симонов, выступая как-то на совещании в Минске, сказал, что никто из людей в отдельности не знает всего о войне – все о войне знает только народ. А она, война, начала жить в народной памяти еще в саму войну, живет и по сей день. И людские исповеди в ней закрепились просто на века». С мыслью о народе, с постоянным желанием и стремлением передать частицу народной памяти и создавал писатель свои рассказы, ставшие достойным пополнением золотого фонда белорусской новеллистики.
Эта мысль о народе подсказала вскоре И. Чигринову и замысел повести. Он, было, и название придумал – «Когда воют собаки». Хотел рассказать о трудных годах оккупации, «написать зимнюю повесть о военном времени». Но вскоре понял, что рамки повести тесны для того, чтобы глубоко и всесторонне отразить события, ставшие переломными в жизни целых поколений. А еще «почувствовал: в теме войны много недосказанного, а то и просто не сказанного вовсе. Особенно о первых днях, неделях, месяцах ее. О событиях этого периода в действующей армии написано, конечно, немало. А вот о жизни деревни – почти ничего».
Роман «Плач перепелки» автор начал писать после обстоятельного сбора фактического материала. Многое дали книги известных писателей о войне, встречи с участниками партизанского движения, бывшими подпольщиками. Беседовал И. Чигринов и с бывшим начальником Центрального штаба партизанского движения П.К. Пономаренко. Появление романа на страницах журнала «Маладосць» у многих вызвало удивление – очень уж необычно было написано произведение. Десятки страниц текста, а действие будто бы остановилось на месте. Да и завершался роман тоже неожиданно: «Канчаўся ўсяго толькі другі месяц вайны…». Кое-кто из критиков уже готов был категорично заявить: «А стоило ли дрова ломать?».
Но правы оказались те, кто увидел грандиозность замысла писателя, почувствовал, что так, как написал И. Чигринов, еще никто до него не писал, Автор обратил свое основное внимание на раскрытие самого духа народа, на показ того, что потом вылилось в небывалое по историческому размаху сопротивление врагу. В романе «Плач перепелки», хоть и повествует он только о первых неделях оккупации Белоруссии фашистскими захватчиками, чувствуется дыхание Победы, той Победы, которая обязательно будет, потому что живут на земле люди, подобные Родиону Чубару и Денису Зазыбе, потому что есть десятки, сотни Веремеек, где так же смертельно ненавидят врага.
Первый роман И. Чигринова значительно расширил горизонты «военной прозы». И не только белорусской. Он стал открытием в советской многонациональной литературе о Великой Отечественной войне. Писатель сумел создать крупные человеческие характеры, с особой проникновенностью раскрыл образы своих героев. В следующем романе «Оправдание крови» И. Чигринов пошел дальше путем именно этого углубленного, пристального понимания человека на войне, во многом расширяя само понятие патриотизма. В обоих произведениях мы видим только прелюдию народного подвига, но по тому, как люди готовятся к часу его, сомнений быть не может – в нужную минуту большинство из них, не задумываясь, возьмет в руки оружие.
Не удивительно, что все так ждали третьего романа И. Чигринова «Свои и чужие». Каждому хотелось как можно быстрее узнать о дальнейших судьбах и Зазыбы, и Чубаря, и всех тех, кому предстояло еще пройти долгими, нелегкими дорогами войны. Писатель и тут остался верен своей творческой манере – внешне сдержанной, когда каждое слово старательно взвешивается, прежде чем появляется на бумаге, и обретает истинную значимость только тогда, когда внимательно вдумаешься в смысл сказанного. Главное в новом романе – рассказ о том, как постепенно в деревне разворачивался фронт партизанской войны, как от понимания необходимости борьбы с врагом люди переходили к самой борьбе.
Книга «Свои и чужие» завершила трилогию о войне. Писатель, отдавший годы воплощению своего замысла, успешно справился с поставленной задачей. Получилась целостная, достоверная картина зарождения всенародной борьбы с фашизмом.
Если же говорить обо всей трилогии – это эпическое полотно о жизни белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. Создав истинно народные характеры, углубленно осмыслив сложные исторические процессы, происходящие в жизни общества, писатель внес весомый вклад в развитие советской многонациональной литературы.
О значимости созданного И. Чигриновым говорит и тот факт, что к его романам обратились театры и телестудии. Народная драма «Плач перепелки», поставленная на сцене Белорусского академического драматического театра имени Янки Купалы заслуженным деятелем искусств В. Раевским, обрела широкое общественное звучание – спектакль отмечен дипломом на Всесоюзном смотре театральных работ, посвященном XXVI съезду КПСС. В Бресте сценическую жизнь получила народная драма «Оправдание крови» в постановке заслуженного артиста БССР С. Евдошенко. Сейчас писатель завершил работу над народной драмой «Свои и чужие», и она вскоре будет поставлена в одном из театров республики.
Талант И. Чигринова многогранен; писатель с успехом выступает в области критики, литературоведения, кино и публицистики. Он написал отдельные разделы монографии «Н.Я. Никифоровский», издал книгу «Новое в жизни, новое в литературе». Он же – один из авторов многосерийного телевизионного фильма «Руины стреляют…».
Только что читатели получили избранные произведения И. Чигринова в трех томах, выпущенные издательством «Мастацкая літаратура». Это своеобразная квинтэссенция достижений писателя, и нам ясно видно, как много сделал он для советской литературы. Свидетельство признания творческих заслуг автора – присвоение И. Чигринову литературной премии имени Александра Фадеева и Государственной премии БССР, награждение орденом «Дружбы народов».
Впереди – новые планы, новые замыслы. «Изучаю исторические документы, – признается Иван Гаврилович, – материалы, связанные с прошлым родного края. На моей Могилевщине и сотни лет назад происходили важнейшие события. Рассказать о некоторых из них считаю своим долгом. Думаю написать исторический роман об антифеодальном восстании Василия Ващилы в 1744 году. Уже набросаны первые страницы…».
Да разве можно не писать, когда пришло время зрелой поры. Пятьдесят – это только полдень. Полдень жизни и творчества.

В. Мыслівец, 1984

ПА ДАРОГАХ ПРАЎДЫ І МУЖНАСЦІ

Сярод пісьменнікаў, якія пісалі і пішуць творы пра Вялікую Айчынную вайну мы назавем Івана Чыгрынава, аўтара кніг, апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек» і «Ішоў на вайну чалавек», раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужынцы».
Іван Чыгрынаў, як большасць іншых пісьменнікаў-празаікаў, свой творчы шлях пачынаў з паэзіі. Вершы пісаліся ў Вялікаборскай сямігодцы, у Саматэвіцкай сярэдняй школе, друкаваліся ў калектыўных зборніках, калі ён вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В.І. Леніна. Яны з’явіліся як бы запевам да яго мастацкай прозы.
У большасці сваіх апавяданняў, такіх, як «Народны камісар», «Самы шчаслівы чалавек», «Усціння», «Шчаслівае месца», «Сонца на косах», Іван Чыгрынаў паўстае як пісьменнік, якога хвалююць праблемы шчасця людскога, сэнсу жыцця, воінскага і працоўнага подзвігу. Але ж побач з апавяданнямі, дзе пераважае светлы пачатак, у пісьменніка ёсць творы, якія выкрываюць пошласць, крывадушша, ханжаства, іншыя адмоўныя з’явы. У большасці яго героі – воіны, хлебаробы, касцы, лесарубы. Людзі цяжкай фізічнай працы. I адначасова натуры глыбокія, самабытныя, якія вызначаюцца праніклівасцю і сардэчнасцю.
Сваю новую вобразнасць стварыў Іван Чыгрынаў у раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужынцы». Новую ў фарбах, у рытме, у мелодыцы. Адкрыў новыя тыпы Зазыбы і Чубара, сакратара райкома партыі Маштакова, Масея, Ганны Карпілавай, Астрашаба, непадобных між сабою камандзіраў партызанскіх атрадаў Нарчука і Карханава… Людзі ўсё няпростыя. Пісьменнік з нейкай асалодай жывапісца, захапленнем аналітыка акунаецца ў складаны псіхалагічны чалавечы матэрыял, адкрывае новыя, нечаканыя характары, знаходзіць адказы на сённяшнія пытанні ў ваеннай рэчаіснасці. Цэльнасць, глыбіня, народнасць вылучаюць з іншых чыгрынаўскіх герояў у першую чаргу вобраз Дзяніса Зазыбы.
Абаяльны і не вельмі гаманкі Зазыба водзіць нас цяжкай, пакручастай дарогай, якую вызначыў яму ваенны лёс. Ды і да гэтага, як піша пісьменнік, ён лёгкага хлеба не спытаў. Зазыба прайшоў праз гораны грамадзянскай вайны. Арганізоўваў калгас у Верамейках, кіраваў ім нейкі час. Паніжаны быў да намесніка старшыні гаспадаркі за сына, які трапіў у турму…
Радзівон Чубар з раманаў Івана Чыгрынава – таксама новы тып у літаратуры. Ён – верны сын свайго народа і партыі, стараецца самааддана і самаахвярна служыць сваёй Айчыне. Толькі аддача ад яго дзейнасці пакуль што не такая вялікая, як хацелася б. Ва ўмовах сорак першага года яму цяжка знайсці прымяненне сваёй энергіі, сваім арганізатарскім здольнасцям. Ён поўны глыбокіх думак пра жыццё, жадання выстаяць у барацьбе з чужынцамі. Вельмі ачалавечвае Чубара, уздымае яго, як сапраўднага народнага героя, паўсядзённы клопат аб прыродзе, якую ён хоча зберагчы для шчасця і радасці будучых пакаленняў.
Складаная і супярэчлівая рэчаіснасць паўстае з твораў пісьменніка. Вайна як бы адкінула хлебаробаў да зыходных пазіцый, як альпіністаў з высокага перавала да падэшвы гары. I яны павінны зноў крок за крокам, пераадольваючы перашкоды, узнімацца да вяршыні, каб замацавацца там. Колькі цярплівасці і веры ў поспех, у сваю непераможнасць, у шчаслівую зорку трэба мець, якой шчодрай душой, воляй і настойлівасцю трэба валодаць, каб не раскіснуць, не адчаяцца. Усім гэтым спаўна надзяліла прырода героя ў раманах I. Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і «Свае і чужынцы».
У іх мала батальных эпізодаў. Вайна як бы абмінае герояў твора, асвятляючы іх сполахамі пажараў, аглушаючы гулам кананады, якая працягваецца бясконца, паглынаючы галасы жывой прыроды: спевы перапёлкі, завыванне сабакі на магіле Парфёна Вяршкова, галасы ваўкоў піліпаўскімі завейнымі начамі, галасы людзей. I ўсё ж ніякая навала не ў стане заглушыць шматгалоссе жыцця, не ў стане ўтаймаваць бунтарскі дух народа, яго імкненне да свабоды, незалежнасці, шчасця. Акунуўшыся ў створаную пісьменнікам стыхію, не заўважаеш, не шукаеш, не падлічваеш тых кампанентаў, сродкаў, спосабаў, якімі захапляе цябе суровая і праўдзівая чыгрынаўская проза. Пісьменнік умее пераконваць ёю, браць чытача ў палон сілай вобразаў і доказаў, сваёй ідэйна-мастацкай канцэпцыяй. Побач з бытавым у прозе Чыгрынава заўсёды існуе, ужываецца нешта вечнае, духоўнае, святое, што пераступіць немагчыма, немагчыма не заўважыць. Шчодрая стыхія народнага быцця каранямі ўрастае ў светапогляд і светаадчуванне чытача, як народны характар, як нацыянальнае багацце.
Трапна, кароткімі штрыхамі пазначае Іван Чыгрынаў лёсы герояў сваіх твораў, глыбока, па-мастацку непаўторна даследуе народнае жыццё ў гады вайны ў яго гістарычных, псіхалагічных і сацыяльна-маральных пластах. I сёння нядзіўна тое, што раманы пісьменніка набылі другое жыццё на радыё і тэлебачанні, на сцэнах тэатраў.
Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву пяцьдзесят. Поўдзень веку! Зеніт творчага шляху! Уклад у скарбонку нацыянальнай культуры ім зроблен прыкметны. Будзе цяпер ён пісаць новы раман пра вайну або вернецца ў далёкую гісторыю мужнага свайго краю – верыцца, што пісьменнік адкрые нам непаўторныя характары, новыя тыпы, духоўна напоўненых, шчодрых душою герояў.

Алесь Пісьмянкоў, 1984

ПРАЎДЗІВА I САМАБЫТНА

Івану Чыгрынаву – 50

Вось і зараз, як і пры кожнай сустрэчы, я ведаю, што ён абавязкова не праміне спытаць:
– Ці даўно дома быў? Як там? Дома – гэта значыць у нас на Беседзі. Для яго гэта не банальнае пытанне.
Бо адтуль, з Беседзі, з Касцюковіцкага раёна, родам не толькі ён – вядомы празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Іван Чыгрынаў, але і амаль усе яго героі. Там, у лясной вёсачцы – ледзь не напісалася ў Вялікім Бары – жывуць яго верамейкаўцы, за лёсам якіх уважліва сочаць шматлікія чытачы, бо яны сталі духоўна блізкімі не толькі нам, беларусам…
– Ці даўно дома быў? Як там?
I я кажу: так, быў, усё добра… А варта было б сказаць, што я вярнуўся адтуль зусім нядаўна – сёння апоўначы, добра павандраваўшы ў родных мясцінах з вадалазамі Сухавымі і Віцькам Картыжовым, што разам з Мішкам Бычыхіным і Сашкам Брылёвым сядзеў каля вогнішча і чакаў старшага лейтэнанта. «У нас была напагатове для яго печаная бульба. Але старшы лейтэнант не прыйшоў…».
Я напісаў: вярнуўся апоўначы. I гэта праўда. Бо ёсць і такі спосаб вандраваць – па старонках даўно знаёмых кніг. Пасля іх я кожны раз думаю, што ўсё-такі зайздросны лёс у нашай чыстай і празрыстай, ажно да каменьчыкаў на дне, Беседзі: з лёгкай рукі Аркадзя Куляшова яна ўжо даўно ўвасабляе паэзію – яго верш «Мая Беседзь» гучыць на многіх мовах свету, – і вось ужо не першае дзесяцігоддзе яна жыве ў творах Івана Чыгрынава, жыве, як і вёскі, што раскінуліся на яе пакручастых і стромістых берагах: Зацішша, Калодліва, Бялынкавічы… Як і тутэйшыя прозвішчы: Пацюпа, Казадой, Смалякоў…
Відаць, усё ж добра, што ў сваіх творах Чыгрынаў захоўвае канкрэтныя назвы паселішчаў і выкарыстоўвае мясцовыя прозвішчы. Гэта надае своеасаблівы каларыт і міжволі выклікае ўзаемную шчырасць. Дарэчы, шчырасць – адна з характэрных рыс лірычнага героя ягоных апавяданняў, для якога «галоўнае, каб сярод людзей быць». Ён уважліва ўзіраецца ў жыццё і людскія лёсы, асэнсоўваючы іх, асэнсоўвае і сябе, сваё месца ў свеце. Перачытайце такія рэчы, як «Жыве ў крайняй хаце ўдава», «Народны камісар», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», і вы пераканаецеся ў гэтым. Чытаючы іх, нельга не звярнуць увагу на тое, як цесна пераплятаюцца ў апавяданнях I. Чыгрынава два супрацьлеглыя пачаткі – лірычны і аналітычны. Дзякуючы гэтай асаблівасці пісьма, празаік стварае атмасферу нязмушанасці і натуральнасці. Ён умее некалькімі штрыхамі даць псіхалагічна дакладны партрэт, высвеціць у чалавеку самае істотнае. Яго героі па-сялянску немітуслівыя, як і належыць людзям ад зямлі. І справу сваю яны робяць спакойна і ўпэўнена, проста і мужна. Узяць хоць бы Ігната з апавядання «Ішоў на вайну чалавек», які нават на фронт збіраецца, як на цяжкую работу. Ён думае не столькі пра сябе, колькі пра тых, хто застанецца тут, без яго. «Да вечара было яшчэ далёка, і ён успомніў, што на двары валяюцца граблі, пачаў дні два таму, але тады палічыў, што паспее. Дарабіць бы хоць цяпер. Але праз якую хвіліну падумаў пра сынавы боты, ненапраўленыя ад самай вясны. I яшчэ ён падумаў, што не паспеў сёлета падважыць хату, каб замяніць два струхнелыя вянкі».
У гэтым апавяданні няма востра закручанага сюжэта, небагатае яно і на падзеі, але ў ім настолькі тонка і праўдзіва перададзены кожны зрух душы героя, перададзены праз дыялог, праз рух, што амаль фізічна адчуваеш яго прысутнасць і міжволі поўнішся трывожным прадчуваннем…
Балюча ўражваюць і апавяданні «Бульба», «За сто кіламетраў на абед». Героі гэтых твораў – дзеці, на маленства якіх выпалі ўсе жахі і пакуты ваеннага ліхалецця.
Я не выпадкова пачаў гаворку пра Чыгрынава – апавядальніка, бо крытыка апошнім часам шмат піша пра яго раманы. I гэта справядліва! Але не варта забываць, што яны вырасталі з апавяданняў, менавіта адтуль бярэ пачатак яго лірыка-эпічны цыкл.
«Варта прачытаць яго апавяданні, – трапна заўважыў крытык Міхась Тычына, – каб зразумець, што гэты празаік апантаны прагай разгадаць людскія лёсы, шукаць у іх прыкметы агульнанароднага лёсу і што ў выніку гэтага настойлівага пошуку перад ім адна за адной вырасталі постаці ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, змагароў за Савецкую ўладу, ветэранаў Вялікай Айчыннай… Гэтыя людзі ўсё часцей уступалі ў цесныя ўзаемаадносіны, у жанры апавядання ім станавілася цесна, узнікла адчуванне: гэта народ!».
Так, народ. Той самы народ, які стаў галоўным героем цыкла раманаў «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», у якіх I. Чыгрынаў паказаў, як у сэрцах савецкіх людзей выспявае подзвіг, як мацнела і расло адчуванне неабходнасці ўсенароднай барацьбы супраць фашысцкіх агрэсараў. Сёння нашу беларускую прозу нельга ўявіць без вобразаў Дзяніса Зазыбы, Радзівона Чубара, верамейкаўскіх жанок… Загаварылі верамейкаўцы і са сцэны – паводле раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» ў тэатрах рэспублікі створаны цікавыя спектаклі.
«…Спачатку мне проста хацелася напісаць зімовую аповесць пра ваенны час, – прызнаецца I. Чыгрынаў у адным са сваіх інтэрв’ю. – Мусіць, таму, што я неяк вельмі помню вайну па зімах. Маразы вялікія, сабакі выюць. І на пажар яны выюць, і на смерць выюць. Так часта вылі, што мы разбіраліся: калі выюць задраўшы ўгору галаву, – значыць, на пажар гэта, калі апусціўшы галаву – значыць, на смерць. Недзе разбіраліся нават і ў тым, на чыю смерць яны выюць: ці на смерць далёкага чалавека, ці блізкага… У зімах здараліся чамусьці і самыя вялікія карныя экспедыцыі немцаў, тады даводзілася ратавацца, бегчы ў лес, ездзіць у іншыя вёскі, сядзець у снезе, начаваць пры вогнішчы… Таму і задумаў напісаць зімовую аповесць. Нават і загаловак у мяне быў, які, дарэчы, я так і не пакінуў назусім. Ён у мяне – у запасе. Загаловак гэты – «Калі выюць сабакі». Нават быў напісаў нешта. А затым пачаў думаць над тэмай, наогул над літаратурай, над жыццём, над вайной, і зразумеў, што трэба напісаць нешта большае. Бо ў вайне, адчуваў, у тэме вайны шмат чаго недасказанага, шмат чаго і проста нясказанага».
Сёння прыемна адзначыць, што Іван Чыгрынаў сказаў сваё слова пра вайну. Слова праўдзівае, самабытнае і запамінальнае.
У пісьменніка шчаслівы лёс – яго героям наканавана доўгае жыццё.

Алла Семенова, 1984

НА СЛУЖБЕ У ИСТИНЫ

Исполняется 50 лет известному белорусскому писателю Ивану Чигринову.
В нем всегда, может быть, более всего была приметна основательность. Прочность. Несуетность. Спокойная убежденность человека, занятого важным, серьезным делом. Уверенность в себе – что бы ни случилось: неудачи, неприятности. Ведь есть самое главное – стремление быть на службе у истины.
Именно так сам Иван Чигринов определил свое гражданское и творческое назначение. Именно в этом видит он смысл своей жизни, своей работы. Работы, в которой так неразрывно связано гражданственное, профессиональное, личное. Будь то редактор и заведующий редакцией литературы, искусства и языка издательства АН БССР (с 1966 г. – «Наука и техника»), а именно с этого начинал свою трудовую жизнь Иван Чигринов. Будь то редактор отдела публицистики и очерка журнала «Полымя». Будь то заместитель или секретарь правления Союза писателей БССР.
Служение истине. Как будто высокие слова, но подтвердить их делом Иван Гаврилович умеет.
Магистральное направление в его творчестве – судьба народа, исторически объективное, эпическое отражение народного самосознания. Это особенно четко выявилось в романах Ивана Чигринова, где дух народа, его неисчерпаемые возможности показаны в годину самых великих испытаний, в час исторического противостояния – во время Великой Отечественной войны. В романах «Плач перепелки», «Оправдание крови», «Свои и чужаки» постижение действительности, нравственных и социальных идеалов обретает особенно глубокое идейное, художественно-эстетическое осмысление. И благодаря широкому, панорамному показу действительности, и благодаря выбору темы – Великая Отечественная – выбору, который требует самого серьезного подхода, уплотненности и сосредоточенности мысли, вдумчивой соотнесенности с главными тенденциями и перипетиями эпохи, со всем духом времени. И, конечно же, благодаря многогранному и яркому коллективному портрету героев романов, вернее, не портрету, а тем панорамным, меняющимся картинам, в которых народ показан и как общность людей в своей социально определенной и жизненно активной позиции, и как множество индивидуальных «я», отдельных людей, с только им присущими свойствами, личностей, раскрытых с мастерством зрелого художника.
Зазыба, Чубар, Парфен Вершков – характеры запоминающиеся, ярко, колоритно поданные. И вот что интересно. Вроде бы жителей деревни Веремейки мы запечатлеваем прежде всего общими, определяющими их чертами. Денис Зазыба – человек честный, справедливый, «воплощение всего лучшего, что было в крестьянстве» (В. Коваленко), сельский активист, искренне преданный Советской власти, натура рассудительная, думающая. Чубар – человек честный, не представляющий ни свою землю, ни свой народ, ни себя самого без Советской власти. Но он человек – исполнитель, не понимающий, что диалектика живой жизни всегда в той или иной мере требует самостоятельных решений, собственной инициативы. Парфен Вершков – деревенский философ, все привыкший взвесить, обдумать, рассудить. Но сколько же штришков, черт, черточек, деталей в портретах этих людей, какие они живые и объемные, эти человеческие фигуры! Да и не только эти. Недаром театр имени Янки Купалы, вскоре после выхода в свет романа «Плач перепелки», инсценировал его. Театру было о чем сказать, следуя за автором, актерам было что играть. Было кого играть. Было что говорить. Речь идет о всех многочисленных персонажах, выписанных в романах пластично, естественно, в сочетании их общественного и личностного бытия.

Время и народ – это главная позиция, главный ракурс осмысления действительности в романах Ивана Чигринова.
В рассказах он тяготеет к той манере письма, когда не приняты ни окончательные приговоры, ни полюсные варианты, ни безапелляционное расставление плюсов и минусов. Он не спешит подвести черту, а предлагает задуматься. В рассказах его, конечно, нет той историко-социальной насыщенности и философско-эмоциональной напряженности, как в романах. И в то же время они дороги ясностью своих нравственных позиций, честностью, эмоциональным настроем, подчас даже романтического окраса, реалистической точностью, стремлением к психологическим мотивировкам. Желанием бросить взгляд на многие факты бытия. В отдельных его приметах уловить связь со значительными явлениями действительности.
Здесь мы наблюдаем подход к тем героям, которые позднее на многие годы определят интересы писателя – например, Игнат из рассказа «Шел на войну человек…» В этом герое, для которого главной ценностной ориентацией является труд, угадываются уже основные черты персонажей романов Ивана Чигринова. С тем же высшим философским критерием жизни на земле – труд как основа всего, результаты этого труда, труда земледельца прежде всего. С уже угадывающимся масштабом соотнесенности народной и частной судьбы, так убедительно показанной позднее в романах. С той вот основательностью, присущей Ивану Чигринову, С неторопливостью человека, для которого естественно все взвесить, обдумать, ничего не принимать на веру, и привыкшего идти по жизни шагом размеренным, но широким, размашистым. Шагом человека, которому по плечу большие проблемы. Жизнь народа – в многообразии исторических, нравственных, личностных связей. С его, народа, истинными запросами, подлинными устремлениями.
Многое сделано писателем Иваном Чигриновым. И оценено по достоинству. Литературная премия имени А.А. Фадеева, орден Дружбы народов. Многое сделано. Многое предстоит сделать.

В. Чэрнікава, 1984

З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў адносіцца да пакалення пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў беларускую літаратуру ў другой палавіне шасцідзясятых гадоў. Ён нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Родная вёска, вайна, людзі на вайне, юнацтва… Неяк у інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва» Чыгрынаў сказаў:
«…Мяркуйце самі. Дзяцінства – вайна, адразу пасля вайны – балючая памяць аб ёй, і не толькі памяць, таму што мы добра памятаем, як ірваліся снарады ў полі, як нехта паміраў ад ран, як некаму яшчэ прыходзілі пахавальныя… Гэта значыць, што я ўвесь час знаходжуся на вайне, жыву з аднымі і тымі ж людзьмі…». Таму ўсю сілу свайго пісьменніцкага таленту Іван Гаўрылавіч аддаў тэме вайны і жыцця ў вёсцы з яе складанымі і бесперапыннымі працэсамі пераўтварэння.
І. Чыгрынаў вызначаецца своеасаблівым почыркам, творчай манерай у адборы жыццёвага матэрыялу, у выяўленні характараў, чалавечых лёсаў, якія прыцягваюць увагу аўтара, ва ўменні падмеціць у жыцці нешта ёмістае, значнае. Ужо ў першым зборніку апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю», які выйшаў у 1965 годзе, малады пісьменнік выявіў вялікі талент, уменне разабрацца ў складаных працэсах фарміравання чалавечага характару, ацаніць абстаноўку. Апавяданні прысвечаны чалавеку на вайне і пасля вайны. Героі ставяцца аўтарам ва ўмовы востра драматычныя, у якіх раскрываюцца непаўторна складаныя чалавечыя біяграфіі.
Чытаючы апавяданні, яскрава бачыш бывалага франтавіка Даўгалёва («Праз гады») або былога партызана Вацуру («Па сваіх слядах»), думаеш над трагічна горкім лёсам жанчын-удоў, што засталіся пасля вайны («Жыве ў крайняй хаце ўдава»). Апавяданні напісаны праўдзіва, проста, зразумела і цікава. Кніга апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю» адразу звярнула на сябе ўвагу крытыкаў, літаратуразнаўцаў.
Чыгрынаў працягвае ўпарта, шмат і страсна працаваць. У 1967 годзе выходзіць яго твор «Самы шчаслівы чалавек», а ў 1973 годзе – «Ішоў на вайну чалавек». У гэтых рэалістычна дакладных, праўдзівых кнігах – столькі любві да чалавека і болю за яго, столькі шчырай душэўнасці, разумення чалавечай істоты, што яны нязменна пакараюць чытача.
З памяццю аб вайне пісьменнік у пачатку 70-х гадоў пачынае раман, задуму якога выношваў даўно, да якога ішоў, удасканальваючы майстэрства, накапліваючы немалы літаратурны і жыццёвы вопыт.
У творах «Плач перапёлкі» (1972) і «Апраўданне крыві» (1977), якія з’яўляюцца першымі двума раманамі трылогіі (трэці, «Свае і чужынцы», выдадзены сёлета), мы бачым новы паварот ваеннай тэмы. Для Беларусі-партызанкі тэма гэта асабліва значная. Раманы як бы вяртаюць нам ужо далёкія, але не забытыя гады першых дзён вайны, што пакінулі свой глыбокі след у жыцці. У гэты час героі праходзяць суровую школу маральнага самавыхавання. Знамянальна, што пісьменнік імкнецца адлюстраваць не падзейны бок вайны, не баталіі, не ваенныя аперацыі як такія, а ў першую чаргу паказаць савецкага чалавека ў гады Вялікай Айчыннай з маральнага, духоўнага боку, чалавека пакутуючага, які змагаецца і перамагае.
Гэта складаныя раманы. Іх эстэтыка-філасофская канцэпцыя не зводзіцца да аднаго-двух вобразаў. Галоўным героем дылогіі з’яўляецца народ-працаўнік, народ-пераможца. Паказваючы персанажаў у цяжкіх умовах ваеннага часу, у складаных узаемаадносінах з людзьмі, пісьменнік дае магчымасць знайсці адказ на важнае пытанне: як быць і заставацца чалавекам у самых трагічных абставінах.
Аўтар выступае не толькі як гісторык, што паказвае праўду жыцця калгаснай вёскі, але і як наш сучаснік, які звяртаецца да памяці аб мінулым для таго, каб і яна паслужыла нашай будучыні. Пісьмо I. Чыгрынава вызначаецца тонкай псіхалагічнасцю, ён датыкаецца да струн душы.
Чыгрынаў – празаік багатай творчай фантазіі і рамантыка-лірычнага складу душы. Яго творы паказваюць шырыню творчых імкненняў аўтара. Яму ўласцівы цяга да гістарычнага асэнсавання ўбачанага і перажытага, пошук усё новых вобразных сродкаў адлюстравання, актыўнае выкарыстанне этнаграфічных і фальклорных сродкаў. Пісьменнік часта і ахвотна звяртаецца да параўнанняў, паралеляў, супастаўленняў, звязаных з бытам і жыццём народа. Выдатна ведаючы людзей, жыццё беларускага селяніна, ён выкарыстоўвае народную мову, мудрыя выразы старых, прымаўкі, пагаворкі, мясцовы фальклор.
У раманах шмат эпізодаў, фактаў, бытавых і пейзажных замалёвак, экскурсаў у гісторыю. Сама прырода, увекавечваючы бессмяротнасць загінуўшых, выступае вобразам-сімвалам. Яна – увасабленне дабра, прыгажосці, шчодрасці. Лепшыя творы пісьменніка – аб родным краі, аб чалавеку і прыродзе Беларусі, якую ён любіць усёй душой.
Многія творы I. Чыгрынава вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яны друкаваліся на старонках часопісаў «Молодая гвардия», «Дружба народов», выдаваліся і неаднаразова перавыдаваліся шматтысячнымі тыражамі выдавецтвамі «Советский писатель», «Воениздат», «Літаратура і мастацтва». Напрыклад, раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» за сваё недаўгалетняе існаванне перавыдаваліся каля дзесяці разоў, перакладаліся на рускую, літоўскую і іншыя мовы. Гэта гаворыць аб шырокім прызнанні пісьменніцкага майстэрства I. Чыгрынава.
Іван Гаўрылавіч да свайго юбілею прыходзіць не толькі ў поўным росквіце сталага таленту, але і ва ўсеўзбраенні духоўнага і жыццёвага вопыту. Ён удзяляе ўвагу рабоце з літаратурнай моладдзю, арганізацыйным пытанням работы Саюза пісьменнікаў БССР, сакратаром праўлення якога з’яўляецца. У 1978 годзе ў саставе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Ён аўтар сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…», пастаўленага ў 1973 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». За гэты фільм у 1974 годзе аўтарам прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. А ў 1979 годзе I. Чыгрынаў атрымаў літаратурную прэмію імя А. Фадзеева.
На рабочым стале пісьменніка – новыя творы, якіх з нецярплівасцю чакаюць чытачы.

Т. Шамякіна, 1984

ПРАПУШЧАНА ПРАЗ СЭРЦА

Іван Чыгрынаў належыць да таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, дзяцінства якіх прыпала на вайну. Вопыт, памяць вайны з’явіліся для яго перадумовай грамадзянскай сталасці, вызначылі напрамак творчых інтарэсаў.
Ён нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.I. Леніна. Потым працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве АН БССР, рэдактарам аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1976 года – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Друкавацца Іван Чыгрынаў пачаў у 1961 годзе. Спачатку пісаў апавяданні і невялікія аповесці. Яны ўвайшлі ў зборнікі «Птушкі ляцяць на волю», «Самы шчаслівы чалавек», «Ішоў на вайну чалавек». Ужо ў першых яго творах крытыка адзначыла высокі гуманістычны пафас, сапраўдную народнасць і праўдзівасць.
Пісьменнік паказвае людзей простых, але з заблытанай і часта драматычнай біяграфіяй. Складаны, у многім памылковы шлях цыгана Міхала з апавядання «Адна ноч». Трагічным аказваецца жыццё Вольгі («Апавяданне без канца»), якая прайшла праз катаванні гітлераўцаў і здрадніцтва мужа. Дваццаць гадоў чакае мужа з вайны жанчына («Жыве ў апошняй хаце ўдава»). Трохі падобны на герояў В. Шукшына Аляксей з апавядання «Ці бываюць у выраі ластаўкі»: сваім дзівацтвам, і «няўменнем жыць».
Вельмі цікавыя тыя старонкі кніг I. Чыгрынава, героі якіх – жанчыны або дзеці. Асабліва шчымлівае пачуццё выклікае апавяданне «Бульба». Яно пабудавана вельмі своеасабліва: амаль без фабулы, без падзей, ва ўсякім разе, без тых складаных перыпетый, якія характарызуюць многія ваенныя творы. Тут усё стрымана і як быццам проста: вызваленне, прыйшлі нашы, на папялішчы пачалі сыходзіцца людзі, і вось для дзяцей, галодных, змораных дзяцей вайны, пякуць бульбу… Адзінкавы, дробны факт аказаўся агульна-значным па сэнсу, а твор лёг часткай у агульны эпас аб вайне, бо апавядаў пра лёс сапраўды цэлага пакалення,
Многія героі I. Чыгрынава прайшлі праз вайну. Адзін з лепшых твораў пісьменніка – «Ішоў на вайну чалавек». Ігнат – галоўны герой апавядання – па-сялянску нетаропкі, цвярозы розумам, самаадданы і сціплы. Збіраючыся на вайну, ён думае пра справы, якія не паспеў дарабіць, пра калгас, пра жонку, якой цяпер трэба будзе ўсё ўзяць на свае плечы. «Пра сябе Ігнат чамусьці не думаў, быццам усё гэта не датычылася яго, быццам не яму заўтра наканавана было пакінуць дом». Дакладна, псіхалагічна тонка здолеў перадаць пісьменнік думкі і перажыванні чалавека ў драматычныя хвіліны яго жыцця. Такія ж простыя людзі, звычайныя беларускія сяляне, з’явіліся героямі і буйных твораўі І. Чыгрынава – раманаў «Плач перапёлкі» (1972 г.), «Апраўданне крыві» (1977 г.), «Свае і чужынцы» (1984 г.). Іменна народны пачатак аказаўся вызначальным у іх агульнай ідэйнай накіраванасці.
Тры вялікія раманы, якія пісаліся на працягу пятнаццаці гадоў, – пра вайну. Але канкрэтна-гістарычны паказ далёкіх падзей арганічна знітаваны з іх сучасным асэнсаваннем. Творы пра першыя тыдні, месяцы вайны (дзеянне трэцяга рамана заканчваецца перад 1942 годам) аказаліся вельмі актуальнымі – сваім ідэйна-філасофскім зместам, этычнымі і эстэтычнымі ўяўленнямі аўтара.
У раманах цыкла, асабліва ў першых двух, вайны ў прывычным сэнсе слова амаль няма: ні апісання баёў і разбурэнняў, ні ахвяр. Падзеі разгортваюцца адносна спакойна, паслядоўна, без асаблівых узрываў. Наогул для Чыгрынава характэрны стрыманы, ураўнаважаны, аб’ектываваны стыль. Вельмі падрабязна, дэталёва паказваецца побыт вёскі Верамейкі, думкі і пачуцці галоўных герояў. Чым тлумачыцца такая манера пісьменніка? Яму неабходна было паказаць першыя дні жыцця ў акупацыі, няпэўнасць людскога лёсу, імкненне людзей вызначыць лінію сваіх паводзін у вельмі складаных умовах, калі прывычнае жыццё зрушылася і невядома, што чакае наперадзе.
У першым рамане ёсць вельмі важны для разумення твора сімвалічны эпізод. Вёска ў трывожным чаканні. Савецкія войскі адступілі. Вось-вось прыйдуць немцы. Зазыба, былы намеснік старшыні калгаса, не можа заснуць. Раптам чуе спеў перапёлкі:
«Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач:
– Піць-піль-віць… Піць-піль-віць…
Зазыба нарэшце адчуў гэта, і ў галаве ягонай узнікла пакутлівая думка: калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край».
Праз усе раманы цыкла праходзіць гэтая пакутлівая думка, адчуванне вайны, фашысцкага нашэсця як велізарнага гора, ліха, страшнага выпрабавання для краіны, для народа, для кожнага чалавека. Абставіны, умовы існавання, якія ствараюцца вайной, супярэчаць усёй сутнасці савецкага чалавека, не могуць быць прыняты ім. Адсюль – нарастанне ўнутранага супраціўлення ў герояў трылогіі, выспяванне перш за ўсё псіхалагічных моў для стварэння партызанскіх атрадаў, для арганізацыі ўсенароднага супраціўлення фашыстам. Вось гэта і з’яўляецца стрыжнем сюжэта: пераходнасць абставін, пачатак акупацыі, нарастанне супрацьдзеяння, выбух усенароднага гневу.
Гістарычная канкрэтнасць, праўдзівасць у абмалёўцы самых першых тыдняў вайны, самой атмасферы тых дзён робіць трылогію І. Чыгрынава каштоўнейшым мастацкім летапісам гераічнай эпохі. Выдатнае валоданне гістарычным матэрыялам дазволіла пісьменніку вырашыць і агульназначныя, маральна-этычныя праблемы.
Сваіх герояў І. Чыгрынаў паказвае ў іх сацыяльнай значнасці, у адзінстве грамадзянскіх і маральных якасцей, падкрэслівае неаўтаномнасць асабістага, яго залежнасць ад усяго, што адбываецца навокал. У той жа час кожны чалавек – непаўторная асоба, якая творыць гісторыю адпаведна свайму светапогляду, у непарыўнай сувязі з галоўным зместам народнага жыцця. Вера пісьменніка ў творчыя магчымасці чалавека, у неўміручыя народныя, сацыялістычныя каштоўнасці дазволіла праўдзіва і пераканаўча паказаць чалавека, які здольны разабрацца ў складаных праблемах быцця, актыўна ўдзельнічаць у канкрэтных падзеях.
Гэта не значыць, што ўсё лёгка і проста для герояў Чыгрынава. Наадварот, для Зазыбы, Чубара, Масея, іншых герояў трылогіі кожнае важнае рашэнне нараджаецца ў выніку доўгіх і складаных блуканняў па дарогах жыцця, дарогах вайны, пакутлівых роздумаў і ваганняў. Але ў рэшце рэшт вельмі многае залежыць ад тых дваццаці гадоў Савецкай улады, якія папярэднічалі вайне і якія вызначаюць атмасферу трылогіі.
Рэвалюцыйнай біяграфіяй Зазыбы і некаторых іншых герояў аўтар паказвае ўзаемаабумоўленасць эпохі вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў і чалавека, які творыць іх. Савецкая ўлада для Зазыбы – найвялікшая каштоўнасць, ён ставіцца да яе, быццам маці да свайго дзіцяці. Для яго абсалютна ясна, што з ворагам неабходна змагацца. Але як? Многія героі трылогіі апынуліся ў партызанах. Зазыба, падтрымліваючы з імі сувязь, тым не менш застаўся ў сваёй вёсцы, са сваім народам, узяўшы на сябе клопаты пра аднавяскоўцаў. А гэта, можа, яшчэ цяжэй, чым змаганне са зброяй у руках. Не ўсе маглі трымаць і зброю. Жанчыны, дзеці, старыя… Ім трэба жыць, ім трэба забяспечыць існаванне ва ўмовах акупацыі. І зось Зазыба, як і да вайны, «за ўсё ў адказе, усё на сябе бярэ». З усёй відавочнасцю Зазыба, іншыя героі трылогіі пацвярджаюць, што аснова мужнасці, гераізму, самаадданасці, непераможнасці чалавека і народа – у сіле іх духу, у высокіх, сапраўды чалавечых маральных прынцыпах. Гэта важна ўсведамляць не толькі ў ваенны час. Гэта важна для нас заўсёды.
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў сёння – адзін з самых вядомых, любімых чытачамі беларускіх пісьменнікаў. Па яго раманах пастаўлены спектаклі, якія ідуць у многіх тэатрах Беларусі. Ён адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…», за які ў 1974 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. У 1979 годзе творчасць І. Чыгрынава была ацэнена высокай усесаюзнай узнагародай – ён стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева.
Многа часу і энергіі аддае Іван Гаўрылавіч грамадскай рабоце. Ён член гаркома партыі. У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Іван Чыгрынаў у росквіце сваіх творчых магчымасцей. Ён задумаў цыкл раманаў пра народнае супраціўленне ворагу на Магілёўшчыне, свайго роду «Верамейкаўскую хроніку». Чакаем ад любімага пісьменніка новых выдатных твораў.

Уладзімір Юрэвіч, 1984

З ДАВЕРАМ ДА ЖЫЦЦЯ

Івану Чыгрынаву – 50 гадоў

Юбілей – малы ці вялікі – ён заўсёды для творчай асобы паўстае днём падсумоўвання здзейсненага, урачыстай засяроджанасці перад штурмам новых вышынь.
Івану Чыгрынаву пяцьдзясят гадоў. Дзяцінства пісьменніка прайшло ў Забесяддзі між шырокай прасторы не надта ўрадлівых па тым часе палёў, раздольных паплавоў і меднастволых бароў, што цягнуцца ўздоўж аднаго з прытокаў ракі Сож. У той год, калі для яго павінен быў празвінець першы школьны званок, над Беларуссю звінелі кулі, грымелі выбухі, занялося полымя Вялікай Айчыннай вайны. Яна моцна, і ці не навечна, урэзалася тады ў дзіцячую свядомасць, акрэсліла галоўную сцяжыну на творчым шляху пісьменніка Івана Гаўрылавіча Чыгрынава.
Вучыўся пасля вайны ў Вялікаборскай сямігодцы, пасля ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, той самай, дзе спасцігаў калісьці азбуку навукі віднейшы савецкі паэт Аркадзь Куляшоў. Гэта – не проста рыса зямляцтва, а пэўная творчая роднасць, зароненая ў кожнага з іх на шырокіх раўнінных прасторах Касцюкоўшчыны. Калі ўчытваешся ў зробленае празаікам і суадносіш з тым, што вызначае творчае аблічча народнаіга паэта Беларусі, адчуваеш у абодвух надзвычай шырокія мастацкія далягляды, актыўнае пульсаванне філасофскай думкі, уменне сцвярджаць адзінства ўсіх праяў жыцця, яго асабістых і грамадскіх вытокаў.
Але гэта прыйдзе да Чыгрынава пазней. А пакуль, пасля завяршэння сярэдняй адукацыі, была вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.I. Леніна на аддзяленні журналістыкі філагагічнага факультэта, які ён паспяхова скончыў і адразу далучыўся да літаратурнай працы.
Першай публікацыяй маладога літаратара з’явілася напісаная ў сааўтарстве з навукоўцам В. Бандарчыкам манаграфія «Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі» – пра жыццё і творчасць вядомага беларускага этнографа і фалькларыста. Тады ж пачалі трывожыць І. Чыгрынава першыя задумкі мастацкага асэнсавання нядаўніх рэальнасцей жыцця, абуджаных памяццю пра трагічныя абставіны ваеннага часу. З’явіўся першы празаічны твор – «Апавяданне без канца». За ім яшчэ і яшчэ. Неўзабаве сабралася і цэлая кніга апавяданняў «Птушкі ляцяць на волю».
Пачаўшы з апавяданняў, малады празаік не спяшаецца пакідаць гэты жанр, выяўляючы з кожным новым творам усё шырэйшыя аналітычныя магчымасці яго, якія фармавалі адметную рысу пісьменніцкага таленту – шыракаплыннае, усебаковае, эпапейнае бачанне жыцця. Імкнучыся паказаць у жывых рысах чалавека высокай маралі, прыгожага душой, I. Чыгрынаў часам саступае на сцяжыну вонкавай паэтызацыі (апавяданне «Народны камісар»). Але як бы адразу спахопліваецца і шукае тыя повязі, якія выводзяць індывідуальныя праявы характару на сцяжыну, што адметныя выяўленнем тыповага ў абліччы герояў, грамадскага ў змесце яго думак і паводзін.
Пераважная цікавасць не столькі да вонкавай індывідуалізацыі характару, колькі да той «грамадскай сілы», якую кожны з іх выяўляе, вымушае пісьменніка зноў і зноў звяртаецца да перажытага ў пару вогненнага маленства, што з гадамі не меншае, а ўсё часцей трывожыць розум і сэрца. Трывожыць не аднымі жахамі вайны, але і радаснымі імгненнямі, сярод якіх найбольш уражлівай засталася радасць вялікай Перамогі, вестку пра якую ён, дзесяцігадовае хлапчынё, першым прынёс з сельсавета ў родную вёску. Апавяданне за апавяданнем прыходзяць да чытача, з’яўляецца другая кніга – «Самы шчаслівы чалавек», а потым і яшчэ – «Ішоў на вайну чалавек». Лёсы герояў асобных апавяданняў спалучаюцца непасрэдна з рухам гісторыі, эпасу, аб’ядноўваючы ў адно стыхію бытавога жывапісу і псіхалогію характару, усё выразней фарміруецца майстэрства аўтара паказваць рэчаіснасць у пластычна адчувальнай аб’ектыўнай форме.
Ідзе няспынны творчы поступ ад раскрыцця руху асобы да спасціжэння агульнанароднага лёсу, канкрэтным вынікам чаго з’явіліся раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» ды мастацкі кінафільм «Руіны страляюць», за ўдзел у стварэнні якога пісьменнік быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. Раманы ж атрымалі адразу шырокае ўсесаюзнае прызнанне і былі адзначаны сярэбраным медалём імя А. Фадзеева за вялікі ўклад у развіццё савецкай ваенна-патрыятычнай літаратуры.
Беручыся за адлюстраванне нядаўняй вайны, Іван Чыгрынаў выбірае сабе абсяг вытокаў усенароднага подзвігу савецкіх патрыётаў, імкнецца як бы зазірнуць у самыя глыбіні душы народа, мужнасці, стойкасці, высокароднасці савецкага характару. Ён адкрывае карані тых ручаінак, што ўзніклі яшчэ на франтах грамадзянскай вайны і з асаблівай сілай забруіліся пад час найвялікшага выпрабавання для ўсяго савецкага народа.
Раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» складаюць эпапею пра вытокі таго небывалага ў гісторыі паядынку між светам сацыялізму і фанабэрлівымі сіламі германскага фашызму, якія ўзгадаваў і ўзброіў свет капіталізму, але перамогу над якімі здабыў усё ж самы справядлівы, народжаны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяй лад сацыялістычны.
Не першы I. Чыгрынаў паказвае эпапейна вайну. Сусветная літаратура мае шмат выдатных узораў шырокага эпічнага выяўлення тых неспадзяваных і сур’ёзных грамадскіх зрухаў, якімі з’яўляецца вайна ў жыцці народаў. Аднак жа ў раманах I. Чыгрынава, падрыхтаваных папярэдне створанымі кнігамі апавяданняў, прываблівае перш за ўсё свой погляд на падзеі першых месяцаў вайны, на прыроду гераічнага ў характары чалавека.
Вясковы актывіст Дзяніс Зазыба, які працаваў старшынёй калгаса, а перад самай вайной яго намеснікам, вымушаны ўзяць на сябе ўвесь цяжар адказнасці за лёс калгаса, лёс Верамеек. Зазыба мудра і разважліва пра ўсё мяркуе, але ўсё ж захоўвае ў душы і рамантыку грамадзянскай вайны, калі пад камандаваннем легендарнага Шчорса ён, чырвонаармеец, адстойваў заваёвы рэвалюцыі. Усё, што робіць Зазыба ў хвіліну навіслай над Радзімай небяспекі, і складае рамантыку вернасці тым далёкім і шчаслівым дням змагання за прыход сапраўднага шчасця, якое трэба нанава ўтрымаць, абараніць ад замаху ворага.
Раманы выяўляюць самае каштоўнае ў роздумах, паводзінах Зазыбы – перакананасць у тым, што перамога над акупантамі, носьбітамі палітыкі аголенага фашызму, адкрытага вандалізму ў дачыненні савецкіх людзей, залежыць ад іх саміх, ад кожнага паасобку. Усе тры раманы I. Чыгрынава сцвярджаюць права кожнага на асабісты выбар, асабліва ў цяжкія, пераломныя моманты гісторыі народа. Дзейнасць Дзяніса Зазыбы, яго стратэгія, калі можна так сказаць пра цывільнага чалавека, скіравана на тое, каб пераканаць спакваля аднавяскоўцаў, што акупанты, як і іхнія паслугачы, – чужынцы, а гэткае перакананне ўжо само па сабе прывядзе да таго, што верамейкаўцы адчуюць патрэбу ўсенароднага адпрэчвання акупацыйных парадкаў, а значыць і неабходнасць узброенай барацьбы супраць захопнікаў.
Лягчэй было б і Зазыбу, як гэта зрабіў старшыня калгаса Чубар, сысці з людскіх вачэй, падацца на ўсход і там чакаць указанняў зверху, канкрэтных распараджэнняў. Але ж Дзяніс Зазыба з тых, хто заўсёды патрэбны людзям і павінен заставацца з імі нават у самыя небяспечныя хвіліны. Больш таго, ён згаджаецца пры немцах узначаліць калгас і выконваць такім чынам распараджэнні акупацыйных улад.
Толькі ж не дзеля гэтага ідзе Зазыба «служыць» акупантам, а каб заставацца адначасова сярод людзей і знаходзіцца ў кантактах з нелюдзямі, быць дасведчаным у тактычных захадах ворага і такім чынам нейтралізаваць або стрымліваць выкананне самых суровых загадаў, гартуючы тым самым унутранае супраціўленне ворагу і рыхтуючы людзей да адкрытага змагання супраць фашысцкай навалы.
Зазыба і Чубар героі-антыподы. Чубар увесь паглынуты выратаваннем сваёй асобы, а Зазыба стараецца за лёс кожнага чалавека, бо ў гэтым ён бачыць дыялектыку адказнасці за ўвесь народ, за ўсю Радзіму. Ён шмат перажывае за сына Масея, калі той раптам з’яўляецца ў Верамейках, – значыць уцёк з турмы, пераступіў савецкія законы. I колькі ж радасці адчувае, калі бачыць пералом у поглядах Масея, катэгарычнае яго адмаўленне ад прапановы супрацоўнічаць з акупантамі. I гэта надае Зазыбу новы зарад разважлівасці, якая ўрэшце выкіроўваецца ў выразнае тактычнае крэда, сфармуляванае ім у гутарцы з Чубарам: «Не, брат, не так усё проста, як здаецца ды хочацца нам. Тут да ўсяго трэба з галавой падыходзіць. Раз нам пачынаць гэту партызанскую вайну, то нам і думаць, як пачынаць яе і з чым».
Спасцярожліва ставяцца да свайго абавязку змагара Дзяніс Зазыба і яго аднадумцы, адзінаборцы, наводзячы масты да былых вясковых актывістаў, скарыстоўваючы дзеля гэтага шчырыя, даверлівыя сустрэчы з імі ў патаемных мясцінах. На гэтай хвалі глыбокага даверу да жыцця праходзіць і спатканне Зазыбы з сакратаром падпольнага райкома партыі Маньком, з кавалём Андрэем Марухіным.
Раман «Свае і чужынцы», як і папярэднія, напоўнены новымі людзьмі і новымі падзеямі, назіраннямі і разважаннямі пра галоўнае – пра тыя ледзь прыкметныя штуршкі душы, з якіх складаліся псіхалагічныя асновы стойкасці і мужнасці савецкага чалавека на вайне, яго гатоўнасці да найвялікшага подзвігу – перамогі над ворагам. Пісьменнік прадаўжае і развівае традыцыю эпапейнага паказу шыракаплыннай рэчаіснасці. У. I. Чыгрынава эпапейнасць – не толькі фармальная жанравая адзнака, а сама канцэпцыя мыслення пісьменніка, імкненне раскрыць як мага паўней глыбінную сутнасць Вялікай Айчыннай вайны ў яе пачатковы перыяд, калі Беларусь паказала свету высокі прыклад гуртавання здаровага ядра народных сіл для арганізацыі ўнутранага супраціўлення ворагу.
Духоўнае ўзмужненне савецкага чалавека праз гады сваіх выпрабаванняў і барацьбы, самаадданасць нашага народа ў заваяванні гістарычнай Перамогі над гітлераўскімі захопнікамі I. Чыгрынаў паспяхова рэалізуе ў п’есах, напісаных паводле сваіх раманаў. Пастаўленыя ў Беларускім акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і Брэсцкім абласным імя ЛКСМ Беларусі спектаклі «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» хвалююць гледача глыбокай гістарычнай праўдай і актуальным гучаннем, бо скіраваны на актывізацыю барацьбы супраць пагрозы новай вайны.
Нельга не адзначыць і заўсёдны клопат I. Чыгрынава пра літаратурную змену, пра актывізацыю сувязей маладых пісьменнікаў з жыццём.
Творчасць сваю I. Чыгрынаў удала спалучае з грамадскай актыўнасцю, пра што сведчыць і нядаўняя ўрадавая ўзнагарода пісьменніка ордэнам Дружбы народаў. Як член прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі і адзін з яго сакратароў, як член праўлення ўсесаюзнай пісьменніцкай арганізацыі, як член Мінскага гаркома КПБ, I. Чыгрынаў імкнецца непасрэдна ўдзельнічаць у шматграннай плыні будаўніцтва новага жыцця.

Вернасць праўдзе. Віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
© Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.і. Леніна”