2023
2024
2025

У 2023 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА...

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

280 гадоў

  з дня нараджэння Сямёна Гаўрылавіча Зорыча (Неранчыча) (1743, Сербія – 1799), ваеннага дзеяча. У 1778 г. атрымаў на ўладанне мястэчка Шклоў, дзе на свае сродкі заснаваў Шклоўскае высакароднае вучылішча, прыгонны тэатр

 

   

280 гадоў

  з пачатку Крычаўскага паўстання (1743–1744)

 

   

260 гадоў

  з дня нараджэння Іосіфа Карлавіча Сакалоўскага (1763, в. Філатава Круглянскі раён – 1836), ваеннага дзеча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Айчыннай вайны 1812 г.

 

   

245 гадоў

  з дня адкрыцця Шклоўскага тэатра графа Сямёна Зорыча (1778)

 

   

240 гадоў

  з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Старынкевіча (1783, г. Шклоў – 19.11.1857), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, перакладчыка

 

   

200 гадоў

  з дня нараджэння Вільгельма Карлавіча Альдэкопа (1823, Магілёўская губерня – 1877), генерал-маёра, удзельніка руска-турэцкай вайны

 

   

190 гадоў

  з дня заснавання Магілёўскай губернскай друкарні (1833)

 

   

190 гадоў

  з дня нараджэння Паўліны Юльеўны Вянгеравай (1833, г. Бабруйск – 1916), пісьменніцы

 

   

170 гадоў

  з дня нараджэння Сігізмунда Войцехавіча Дэ Мезера (1853, Магілёўская губерня – ?), народніка. Вучыўся ў Магілёўскай мужчынскай гімназіі

 

   

170 гадоў

  з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Кажэўнікава (1853, г. Магілёў –1911), дзяржаўнага служачага

 

   

170 гадоў

  з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Мяжынскага (1853, г. Магілёў – 1916), дзяржаўнага дзеяча

 

   

170 гадоў

  з дня нараджэння Сымона Юльянавіча Чалоўскага (1853, Магілёўская губерня – 1915), археолага, краязнаўца

 

   

165 гадоў

  з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Бычкова (1858, г. Горкі – ?), рэвалюцыянера, удзельніка нарадавольскага руху

 

   

155 гадоў

  з дня нараджэння Іцхака Нісенбаўма (1868, г. Бабруйск – 1942), рэлігійнага дзеяча, пісьменніка

 

   

150 гадоў

  з дня нараджэння Мікіты Ермалаевіча Батоўкіна (1873, Слаўгарадскі раён – 15.01.1947), жывёлавода, актыўнага ўдзельніка калгаснага будаўніцтва

 

   

140 гадоў

  з пачатку выдання першага нумара "Могилевских епархиальных ведомостей" (1883)

 

   

125 гадоў

  з часу заснавання ААТ "Бабруйскі машынабудаўнічы завод" (1898)

 

   

120 гадоў

  з дня нараджэння Аляксея Цярэнцьевіча Дыкава (1903, г. Чэрыкаў – 1977), вучонага, кандыдата тэхнічных навук

 

   

120 гадоў

  з дня нараджэння Міхаіла Мітрафанавіча Жалтакова (1903, в. Белая Дуброва Касцюковіцкі раён – 1968), урача, доктара медыцынскіх навук (1947)

 

   

120 гадоў

  з дня нараджэння Івана Піліпавіча Шармакова (1903, в. Бахараўка Мсціслаўскі раён – ?), мастака

 

   


115 гадоў

  з дня нараджэння Міхаіла Парфёнавіча Барашкава (1908, в. Бель 1 Крычаўскі раён – 21.02.1944), журналіста

 

   

115 гадоў

  з дня нараджэння Уладзіміра Парфёнавіча Варончанкі (1908, г. Чэрыкаў – 1971), генерал-маёра

 

   

115 гадоў

  з дня нараджэння Івана Васільевіча Сідарэнкава (1908, в. Канаўка Хоцімскі раён – 11.11.1985), доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі РСФСР

 

   

110 гадоў

  з дня нараджэння Івана Піліпавіча Дзенісенкі (1913, в. Норкі Чэрыкаўскі раён – 05.07.1943), паэта, журналіста

 

   

110 гадоў

  з дня нараджэння Якава Ільіча Ільічова (1913, г. Быхаў – 1986), пісьменніка

 

   

110 гадоў

  з дня адкрыцця Магілёўскага педагагічнага вучылішча (1913)

 

   

110 гадоў

  з дня заснавання ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына" (1913)

 

   

105 гадоў

  з дня нараджэння Кацярыны Васільеўны Шэкун (1918, в. Усполле Мсціслаўскі раён – 1992), народнай спявачкі

 

   

100 гадоў

  з дня нараджэння Зінаіды Нікіфараўны Носавай (1923, в. Комсенічы Шклоўскі раён – ?), заслужанай настаўніцы школы БССР (1968)

 

   

95 гадоў

  з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Трусава (1928, в. Жадунька Клiмавiцкі раён – 18.07.1998), Героя Сацыялiстычнай Працы (1981)

 

   

90 гадоў

  з дня нараджэння Аркадзя Іванавіча Парахневіча (1933, в. Варатынь Бабруйскі раён – 1993), поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы

 

   

60 гадоў

  з дня нараджэння Віктара Пятровіча Куржалава (1963, г. Віцебск), артыста. З 1981 г. артыст Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, 1995–2000 гг. яго мастацкі кіраўнік

 

   

55 гадоў

  з дня заснавання ЗАТ "Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў" (1968)