У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
105 гадоў з дня нараджэння Кастуся Ціханавіча Кірэенкі (12.12.1918, в. Гайшын Слаўгарадскі раён – 15.09.1988), паэта, перакладчыка, журналіста, рэдактара. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1943). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970) | |
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Маркавіча Саніна (12.12.1928, г. Бабруйск – 12.03.1989), пісьменніка-гуманіста, палярніка, падарожніка | |
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Яфімавіча Цурыкава (12.12.1938, в. Бароўка Магілёўскі раён), мастака. Член Беларускага саюза мастакоў (1984) | |
105 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Бакалава (13.12.1918, в. Марынаўка Даманеўскі р-н Адэская вобласць – 02.02.1983), галоўнага эпідэміёлага Магілёўскага аблздраўаддзела, заслужанага ўрача БССР, кандыдата медыцынскіх навук | |
105 гадоў з дня нараджэння Паўла Яўменавіча Астапенкі (13.12.1918, в. Саматэвічы Касцюковіцкі раён – 22.03.2010), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзежнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну | |
110 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Арлоўскага (15.12.1913, г. Быхаў – 22.06.1944), Героя Савецкага Саюза (1945) | |
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фёдаравіча Ісаенкі (15.12.1928, г. Горкі – 30.06.2010), археолага. Кандыдат гістарычных навук (1974) | |
105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксеевіча Парахневіча (18.12.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскі раён – 28.07.1980), Героя Савецкага Саюза (1944). Заслужаны настаўнік БССР (1969) | |
100 гадоў з дня нараджэння Пятра Дзмітрыевіча Клімкова (23.12.1923, в. Дарожкавічы Круглянскі раён – 22.09.1997), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) | |
150 гадоў з дня нараджэння Сямёна Сямёнавіча Зімніцкага (24.12.1873, м. Хіславічы Мсціслаўскі павет – 10.12.1927), вучонага-тэрапеўта. Доктар медыцыны (1901) | |
110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Чурабы (24.12.1913, г. Мінск – 29.01.1998), мастака. Член Саюза мастакоў СССР (1947) | |
65 гадоў з дня нараджэння Вольгі Мікалаеўны Даманавай (24.12.1958, г. Магілёў), жывапісца, графіка | |
120 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Іванавіча Зайцава (25.12.1903, г.п. Клічаў – 07.05.1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну | |
105 гадоў з дня выхаду першага нумара быхаўскай раённай газеты "Маяк Прыдняпроўя" (25.12.1918) | |
95 гадоў з дня нараджэння Максіма (у міру Кроха Барыс Іванавіч) (25.12.1928, в. Чарнігаўка Даўлеканаўскі раён Башкірская АССР – 27.02.2002), архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага | |
130 гадоў з дня нараджэння Яўгена Карлавіча Цікоцкага (26.12.1893, г. Санкт-Пецярбург – 23.11.1970), кампазітара. Народны артыст СССР (1955). З 1920 г. жыў у Бабруйску | |
120 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Паўлавіча Бальчэўскага (26.12.1903, г. Магілёў – 05.05.1990), краязнаўца | |
85 гадоў з дня нараджэння Барыса Міхайлавіча Казанава (Лапіцкага) (26.12.1938, сяло Расна Дрыбінскі раён – 03.11.2016), пісьменніка | |
115 гадоў з дня нараджэння Васіля Піліпавіча Маргелава (27.12.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна – 04.03.1990), военачальніка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975). Герой Савецкага Саюза (1990). Жыў у Касцюковіцкім раёне | |
105 гадоў з дня нараджэння Ніны Уладзіміраўны Ерашовай (28.12.1918, в. Багданаўка Хоцімскі раён – 1993), географа. Кандыдат геаграфiчных навук (1965) | |
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Дуктава (28.12.1953, г. Крычаў – 2017), пісьменніка, журналіста. У 1994 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў, да 2016 года ўзначальваў Магілёўскае абласное аддзяленне | |
125 гадоў з дня нараджэння Ісаака Майсеевіча Нісенбаўма (30.12.1898, г. Бабруйск – 27.10.1981), медыка, мікрабіёлага, арганізатара аховы здароўя ў Беларусі | |
110 гадоў з дня нараджэння Зоі Іванаўны Малчанавай (31.12.1913, г. Санкт-Пецярбург – 1970), актрысы. Заслужаная артыстка Беларусі (1966). З 1956 па 1968 г. працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры |