У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
175 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іванавіча Азарэвіча (01.11.1848, г. Горкі – 1912), вучонага ў галіне юрыспрудэнцыі. Доктар грамадзянскага права (1877). Прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў | |
120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Венядзіктавіча Кісялёва (01.11.1903, в. Лабковічы Крычаўскі раён – 04.05.1977), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата. Старшыня Савета Народных Камiсараў (1938–1940). Мiнiстр замежных спраў БССР (1944–1966) | |
115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Філіпавіча Барысава (04.11.1908 в. Стараселле Крычаўскі раён – 22.08.2001), Героя Сацыялістычнай Працы (1961) | |
115 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Карпавіча Шмыгуна (05.11.1908, в. Старая Шараеўшчына Бабруйскі раён – 16.04.1945), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, маёра. Герой Савецкага Саюза (1945) | |
110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Ягоравіча Гіркіна (07.11.1913, в. Воранаўка Касцюковіцкі раён – 1983), заслужанага ўрача БССР (1961) | |
65 гадоў з дня нараджэння Паўла Віктаравіча Вераб'ёва (07.11.1958, в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён), паэта | |
125 гадоў з дня нараджэння Несцера Пятровіча Емяльянава (11.11.1898, в. Ляцягі Слаўгарадскі раён – 29.09.1970), вучонага-хіміка. Доктар хімічных навук (1970). Прафесар | |
220 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сердзюкова (12.11.1803, Палтаўшчына – 14.10.1886), эканаміста, этнографа, фалькларыста. У 1842 г. пераехаў у маёнтак Кудрычы на Мсціслаўшчыне | |
85 гадоў з дня нараджэння Тамары Міхайлаўны Міхеевай (13.11.1938, в. Гарадзец Горацкі раён), навукоўцы, доктара біялагічных навук, заслужанага работніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011) | |
100 гадоў з дня нараджэння Акцябра Паўлавіча Комава (14.11.1923, г. Клімавічы – 23.09.1993), вучонага ў галіне дэрматалогіі і венералогіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977) | |
85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Архіпавіча Астапава (14.11.1938, в. Палуі Дрыбінскі раён), урача. Кандыдат медыцынскіх навук | |
70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рымавіча Цыганава (15.11.1953, г. Горкі), вучонага ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1996). Прафесар (1997). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2021) | |
120 гадоў з дня нараджэння Ерафея Уладзіміравіча Дабравольскага (19.11.1903, в. Шалаёўка Кіраўскі раён – 21.04.1987), ваеннага дзеяча. Генерал-лейтэнант (1945). Герой Савецкага Саюза (1945) | |
125 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Гараніна (20.11.1898, г. Магілёў – 16.09.1970), генерал-лейтэнанта артылерыі (1944), удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Кавалер ордэна Чырвонага Сцяга | |
80 гадоў з часу заснавання ААТ "Крычаўцэментнашыфер" (20.11.1933) | |
130 гадоў з дня нараджэння Івана Захаравіча Сурты (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскі раён – 20.12.1937), дзяржаўнага дзеяча БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936) | |
110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Аўдзеева (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскі раён – 22.06.1979), ваеннага дзеяча, генерал-маёра авіяцыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1942) | |
80 гадоў з дня вызвалення Прапойскага (Слаўгарадскага) раёна (22.11.1943) | |
70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Гоманава (22.11.1953, г. Слаўгарад), мастака | |
245 гадоў з часу заснавання Шклоўскага шляхетнага вучылішча (24.11.1778) | |
75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Ціткова (26.11.1948, г. Усурыйск Прыморскі край), графіка. Жыве ў г. Магілёве | |
130 гадоў з дня нараджэння Піліпа Мікітавіча Рудкіна (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскі раён – 12.10. 1954), генерал-маёра танкавых войскаў (1943). Герой Савецкага Саюза (1943) | |
125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхайлавіча Рагоўскага (27.11.1898, Магілёў – 10.09.1937), ваеннага дзеяча, камдыва (1935) | |
95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Падабеда (27.11.1928, в. Язловіцы Чэрыкаўскі раён), генерал-маёра. Член КПСС (1957) | |
105 гадоў з дня выхаду першага нумара бабруйскай гарадской газеты "Бабруйскае жыццё" (28.11.1918) |