2023
2024
2025

КАСТРЫЧНІК 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
405 гадоў з пачатку Магілёўскага паўстання (??.10.1618)
   
80 гадоў з дня вызвалення Дрыбінскага раёна (02.10.1943)
   
75 гадоў з дня нараджэння Сямёна Уладзіміравіча Дамарада (02.10.1948, г. Бабруйск), мастака-манументаліста
   
105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Канстанцінавіча Заранкі (06.10.1818, в. Ляды Бабінаўскі павет Магілёўская губерня – 01.01.1871), жывапісца-партрэтыста
   
80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Уладзіміравіча Дудкевіча (06.10.1943, г. Магілёў), танцоўшчыка, харэографа. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1986)
   
235 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча (07.10.1788, в. Гразівец Чавускі раён – 06.08.1877), мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа
   
105 гадоў з дня нараджэння Ізраіля Мацвеевіча (Мордухавіча) Басава (07.10.1918, г. Мсціслаў – 04.08.1994), жывапісца, графіка
   
85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аўрамавіча Казакова (08.10.1938, в. Халіпы Дрыбінскі раён – 16.03.2000), паэта, перакладчыка.
   
315 гадоў з пачатку бітвы рускай арміі са шведамі пад в. Лясная Слаўгарадскага раёна (09.10.1708)
   
80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Галубовіча (10.10.1943, г. Магілёў), гісторыка. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафесар (1997)
   
110 гадоў з дня нараджэння Беньяміна Мацвеевіча Басава (12.10.1913, г. Мсціслаў – 04.12.2001), графіка, жывапісца
   
105 гадоў з дня нараджэння Веньяміна Максавіча Гохмана (12.10.1918, г. Бабруйск – 12.05.1986), географа. Доктар геаграфічных навук (1976). Прафесар
   
80 гадоў з пачатку бітвы пад Леніно Горацкага раёна (12.10.1943)
   
65 гадоў з часу адкрыцця Музея гісторыі бітвы пад в. Лясная (12.10.1958)
   
135 гадоў з дня нараджэння Вольгі Мікалаеўны Бутома-Названавай (14.10.1888, г. Быхаў – 01.06.1960), спявачкі
   
95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Варфаламеевіча Атрохава (15.10.1928, в. Закрупец Слаўгарадскі раён – 18.08.1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1968)
   
100 гадоў з дня нараджэння Міхася Іосіфавіча Шумава (17.10.1923, г. Магілёў – ?), пісьменніка
   
100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Піліпавіча Жлобы (21.10.1923, в. Папоўка Быхаўскі раён – 19.08.1995), вучонага ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1988). Прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
   
65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксеевіча Седзіна (22.10.1958, в. Заазер'е Лепельскі раён Віцебская вобласць), археолага. З 1984 г. супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава
   
220 гадоў з дня нараджэння Саламона Аляксандравіча Старынкевіча (24.10.1803, г. Шклоў – 19.01.1869), тайнага саветніка
   
140 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Красцінскага (25.10.1883, г. Магілёў – 21.03.1938), дзяржаўнага дзеяча, рэвалюцыянера
   
140 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Красцінскага (25.10.1883, г. Магілёў – 12.03.1917), ваеннага дзеяча
   
120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Апанасавіча Герасімава (26.10.1903, г. Санкт-Пецярбург– 17.09.1977), пісьменніка. З 1957 г. жыў у г. Магілёве
   
100 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Аляксандравіча Лавянецкага (26.10.1923, в. Філатава Круглянскі раён – 24.10.1944), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Агафонавіча Лупікава (26.10.1923, в. Бяседавічы Хоцімскі раён – 31.03.1995), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Поўны кавалер ордэна Славы
   
80 гадоў з дня вызвалення Горацкага раёна (27.10.1943)
   
55 гадоў з дня нараджэння Іны Уладзіміраўны Афанасьевай (28.10.1968, в. Мікалаеўка Магілёўскі раён), эстраднай спявачкі
   
80 гадоў з дня вызвалення Чэрыкаўскага раёна (30.10.1943)
   
200 гадоў з дня нараджэння Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага (31.10.1823, в. Шыпілавічы Бабруйскі павет – 29.10.1861), этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка

 

КАСТРЫЧНІК