У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
70 гадоў з дня адкрыцця Магілёўскай абласной дзіцячай бібліятэцы (??.09.1953) | |
110 гадоў з дня нараджэння Масея Ларыёнавіча Сяднёва (01.09.1913, в. Мокрае Касцюковіцкі раён – 05.02.2001), пісьменніка | |
110 гадоў з дня нараджэння Яфіма Ізраілевіча Злаціна (02.09.1913, г. Магілёў – 23.08.1965), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943) | |
75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Губіна (02.09.1948, г. Магілёў), геолага, географа. Доктар геаграфічных навук (1993). Прафесар геалогіі (2000) | |
85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Бараноўскага (03.09.1938, г. Бабруйск), гісторыка, архівіста. Кандыдат гістарычных навук | |
85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гіршавіча Гарэліка (03.09.1938, г. Бабруйск – 28.05.2020), вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфармацыйных тэхналогій | |
80 гадоў з дня нараджэння Георгія Іванавіча Шпака (08.09.1943, г. Асіповічы), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, генерал-палкоўніка | |
135 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цімафеевіча Вазілы (09.09.1888, м. Прапойск Быхаўскі павет Магілёўская губерня (цяпер г. Слаўгарад Магілёўская вобласць) – 04.12.1937), грамадскага дзеяча, паэта, публіцыста | |
110 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Самуілавіча Росмана (09.09.1913, в. Стараселле Шклоўскі раён – 17.12.1992), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1975). Прафесар | |
55 гадоў з дня нараджэння Ігара Аляксандравіча Марзалюка (11.09.1968, г.п. Краснаполле), гісторыка, археолага, палітыка. Доктар гістарычных навук (2003). Прафесар. | |
130 гадоў з дня нараджэння Андрэя Мрыя (Андрэя Антонавіча Шашалевіча) (13.09.1893, в. Палуж Краснапольскі раён – 08.10.1943), празаіка, перакладчыка, журналіста | |
70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Віктараўны Лаўрыновіч (13.09.1953, г.п. Краснаполле – 1996), заслужанай артысткі Расіі (1993) | |
85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Кірэевіча Левановіча (Лявонава) (14.09.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкі раён – 14.06.2021), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1975) | |
190 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Гартынскага (17.09.1833, г. Магілёў – 28.05.1889), губернскага пракурора | |
120 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Казанскага (17.09.1903, г. Магілёў – 17.08.1963), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў | |
190 гадоў з дня нараджэння Еўстафія Іванавіча Багданоўскага (20.09.1833, в. Падолкава (Падсолтава) Мсціслаўскі павет – 11.10.1888), хірурга. Доктар медыцынскіх навук (1861). Прафесар (1863) | |
105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага (21.09.1918, в. Клетнае Глускі раён – 13.11.1989), мовазнаўца, празаіка. Доктар філалагічных навук. Прафесар (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1968) | |
70 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Альшэўскага (21.09.1953, в. Вугольшчына Бялыніцкі раён), мастака | |
140 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Сергеля (23.09.1883, м. Сіняўка Клецкая воласць Слуцкі павет – 1955), краязнаўца | |
175 гадоў з дня нараджэння Вацлава Пятровіча Федаровіча (25.09.1848, г. Магілёў – 25.01.1911), краязнаўца, калекцыянера, юрыста. Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук | |
110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага (25.09.1913, с. Нобэль Пінскі павет (Расійская імперыя), Мінская губерня (цяпер Зарэчненскі раён, Ровенская вобласць, Украіна) – 11.12.2002), паэта, празаіка, перакладчыка. У 1914 г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілёўшчыне | |
120 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова (26.09.1903, г. Масква – 18.06.1969), акцёра тэатра і кіно, рэжысёра. Народны артыст Беларускай ССР (1941). У 1936 г. працаваў ў Магілёве | |
95 гадоў з дня нараджэння Віталя Фядосавіча Мядзведзева (26.09.1928, в. Вугольшчына Бялыніцкі раён – 17.06.2020), эканамiста. Доктар эканамічных навук (1981). Прафесар (1982). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі | |
80 гадоў з дня вызвалення Хоцімскага раёна (26.09.1943) | |
80 гадоў з дня вызвалення Клімавіцкага раёна (26.09.1943) | |
70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Уладзіміраўны Іваньковай (26.09.1953, г. Слаўгарад), мастака-кераміста | |
120 гадоў з дня нараджэння Веры Захараўны Харужай (27.09.1903, г. Бабруйск – ??.12.1942), дзеяча вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Адна з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску | |
100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Трафімавіча Шакуры (27.09.1923, в. Міцькаўшчына Мсціслаўскі павет – 06.04.1996), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) | |
80 гадоў з дня вызвалення Касцюковіцкага раёна (28.09.1943) | |
80 гадоў з дня вызвалення Мсціслаўскага раёна (28.09.1943) | |
125 гадоў з дня нараджэння Фёдара Ісідаравіча Кузняцова (29.09.1898, в. Балбечына Горацкі раён – 22.03.1961), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка (1941) | |
120 гадоў з дня нараджэння Арона Маркавіча Гіндзіна (29.09.1903, г. Крычаў – 10.02.1981), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) | |
80 гадоў з дня вызвалення Крычаўскага раёна (29.09.1943) | |
80 гадоў з дня вызвалення Краснапольскага раёна (30.09.1943) |