У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
150 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Гартынскага (01.08.1873, г. Магілёў – ?), ваеннага дзеяча | |
65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Казекі (04.08.1958, в. Новы Юзін Кіраўскі раён), паэта, перакладчыка. Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (2016) | |
100 гадоў з дня нараджэння Барыса Барысавіча Бойка (06.08.1923, в. Ходараўка Горацкі раён – 29.08.1999), фізіка. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974). Доктар фізіка-матэматычных навук (1965). Прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978) | |
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пятровіча Пакроўскага (09.08.1928, г. Мсціслаў – 1987), Героя Сацыялістычнай Працы (1974) | |
105 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Кісялёва (11.08.1918, в. Забялышын Хоцімскі раён – 1984), географа, краязнаўца. Член геаграфічнага таварыства (1959) | |
160 гадоў з дня нараджэння Ігнація Навумавіча Гранат (12.08.1863, г. Магілёў – 29.12.1941), энцыклапедыста, выдаўца | |
200 гадоў з дня нараджэння Палладзія (у міру Паўла Фёдаравіча Ганкевіча) (17.08.1823, с. Гарадзецк Дрыбінскі раён – 13.01.1893), архімандрыта | |
90 гадоў з дня нараджэння Яфіма Цімафеевіча Гальпера (17.08.1933, г. Магілёў – 2008), урача-анестэзіёлага, хірурга | |
120 гадоў з дня нараджэння Льва Ісакавіча Кантаровіча (18.08.1903, в. Любонічы Кіраўскі раён – 30.10.1958), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1948). Прафесар | |
95 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Афіцэрава (18.08.1928, в. Стрыкілі Горацкі раён – 16.12.1997), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) | |
125 гадоў з дня нараджэння Льва Яфімавіча Маневіча (20.08.1898, г. Чавусы – 09.05.1945), ваеннага разведчыка, палкоўніка. Герой Савецкага Саюза (1965) | |
110 гадоў з дня нараджэння Вольгі Пятроўны Уласенкі (20.08.1913, в. Парадзіна Мсціслаўскі раён – 30.07.1996), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) | |
50 гадоў з дня нараджэння Наталлі Пятроўны Азаранкі (22.08.1973, в. Баронькі Касцюковіцкі раён), паэтэсы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015) | |
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяфанавіча Сташкевіча (23.08.1938, в. Мокрае Быхаўскі раён – 18.08.2011), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1990). Прафесар (1994) | |
105 гадоў з дня нараджэння Надзеі Кірылаўны Рудніцкай (25.08.1918, в. Бабірова Глускі раён – 1966), Героя Сацыялістычнай Працы (1948) | |
95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Лук'янавіча Курдзюкова (28.08.1928, в. Нежкава Горацкі раён – 2006), географа | |
125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гаўрылавіча Немцава (Нямцова) (29.08.1898, г. Гомель – сакавік 1938), краязнаўца, археолага, этнографа. З 1917 па 1938 г. працаваў настаўнікам, завучам школы ў Асіповічах | |
105 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Антонавіча) Макарэвіча (30.08.1918, в. Шалягі Пухавіцкі раён Мінская вобласць – 30.12.1967), літаратуразнаўца, крытыка. Доктар філалагічных навук. З 1949 па 1967 г. выкладаў беларускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце |