2023
2024
2025

ЛІПЕНЬ 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
195 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гілярыевіча Гараўскага (01.07.1828, маёнтак Уборкі Асіповіцкі раён – пасля 1864), пейзажыста
   
120 гадоў з дня нараджэння Івана Макаравіча Ільюшына (01.07.1903, в. Прокшанічы Магілёўскі павет (цяпер Магілёўскі раён) – 05.10.1997), філосафа, савецкага дзяржаўнага дзеяча. Міністр асветы БССР (1951–1961). Член-карэспандэнт АН БССР (1950)
   
110 гадоў з часу адкрыцця установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова" (01.07.1913)
   
105 гадоў з дня нараджэння Максіма Фёдаравіча Болбаса (01.07.1918, в. Слабодка Бабруйскі раён – 01.04.1997), эканаміста, гісторык. Доктар эканамічных навук (1984). Прафесар (1985)
   
185 гадоў з дня выхаду першага нумара газеты "Могилевские губернские ведомости" (02.07.1878)
   
105 гадоў з дня нараджэння Рыгора Саламонавіча Бярозкіна (03.07.1918, г. Магілёў – 01.12.1981), крытыка, журналіста
   
85 гадоў з часу заснавання Установы "Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці" (05.07.1938)
   
135 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Баранкевіча (06.07.1888, в. Трасцівец Быхаўскі раён – 26.06.1942), пісьменніка, журналіста, перакладчыка
   
110 гадоў з дня нараджэння Саламона Аронавіча Гарэліка (07.07.1913, г. Бабруйск – 23.10.1941), удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1941)
   
215 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Ястрэбскага (10.07.1808, Рэчыцкі павет Мінская губерня – 1874), інжынера-будаўніка, гісторыка навукі і тэхнікі. У 1848 г. працаваў начальнікам аддзялення Магілёўскай акругі шляхоў зносін
   
95 гадоў з дня адкрыцця установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў" (11.07.1928)
   
65 гадоў з дня нараджэння Валянціны Пятроўны Паліканінай (11.07.1958, г. Крычаў), пісьменніцы
   
100 гадоў з дня нараджэння Фядосія Арцёмавіча Смалячкова (12.07.1923, в. Падгор'е Быхаўскі раён – 15.01.1942), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1942)
   
70 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Камарова (12.07.1953, в. Міхайлаўск Магілёўскі раён), мастака. Член Беларускага саюза мастакоў (1988)
   
120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Сяргеевіча Галушкевіча (13.07.1903, г. Мсціслаў – 02.06.1956), ваеннага інжынера. Доктар тэхнічных навук
   
315 гадоў з пачатку бітвы рускіх войск са шведамі пад в. Галоўчын Бялыніцкага раёна (14.07.1708)
   
105 гадоў з дня нараджэння Лаўрэнція Васільевіча Дземянкова (15.07.1918, в. Сакалоўка Чэрыкаўскі раён – 22.11.1993), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944)
   
85 гадоў з дня нараджэння Людмілы Нікіфараўны Палевіч (15.07.1938, в. Клічаўскія паселкі Клічаўскі раён), поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы
   
115 гадоў з дня нараджэння Емяльяна Кліментавіча Азаранкі (17.07.1908, в. Узнікі Быхаўскі павет – 22.02.1988), філосафа. Доктар філасофскіх навук (1962). Прафесар (1962)
   
105 гадоў з дня нараджэння Іллі Майсеевіча Стальмашонка (19.07.1918, в. Хімнае Асіповіцкі раён – 12.10.1998), эканаміста, педагога, краязнаўца. Кандыдат тэхнічных навук (1952), дацэнт.
   
75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Кашталапава (20.07.1948, г. Магілёў – 25.12.2018), танцоўшчыка, музыканта. Заслужаны артыст Беларусі (1983)
   
160 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гаўрылавіча Краснянскага (21.07.1863, с. Руціна Валдайскі павет Ноўгарадская губерня – 04.05.1930), педагога, гісторыка, краязнаўца. З 1906 па 1911 г. працаваў дырэктарам Мсціслаўскай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі Мсціслава
   
65 гадоў з дня нараджэння Людмілы Паўлаўны Бардоўскай (23.07.1958, п. Падрайск Касцюковіцкі раён), паэтэсы
   
105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Трыфанавіча Кузьміна (24.07.1918, в. Даброціна Бабруйскі уезд – 01.05.2003), партыйнага дзеяча. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі па ідэалогіі. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР і СССР
   
100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дзмітрыевіча Лорчанкі (24.07.1923, г. Магілёў – 18.07.1943), удзельніка патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965)
   
100 гадоў з дня нараджэння Таццяны Раманаўны Карпінскай (27.07.1923, г. Хмельнік Вінніцкая вобласць (Украіна) – ??.03.1943), удзельніцы Магілёўскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны
   
95 гадоў з дня нараджэння Ларысы Мікалаеўны Лось (25.07.1928, в. Княжыцы Магілёўскі раён), мастачкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак (1966)
   
195 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Уладзіміравіча Рамейкі-Гуркі (28.07.1828, в. Бурнеўка Круглянскі раён – 28.01.1901), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, генерал-фельдмаршала (1894)
   
105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Калінавіча Андрэенкі (28.07.1918, в. Зарэчча Круглянскі раён – 01.02.2002), вучонага-мовазнаўца
   
115 гадоў з дня нараджэння Юркі Лявоннага (Леаніда Мікалаевіча Юркевіча) (29.07.1908, г. Чавусы – 29.10.1937), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1934)

 

ЛІПЕНЬ