2023
2024
2025

ЧЭРВЕНЬ 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
105 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Антонавіча Калінкоўскага (01.06.1918, в. Даколь Глускі раён – 02.02.1945), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Бацюні (02.06.1898, в. Курганы Кіраўскі раён – 21.03.1976), военачальніка, генерал-палкоўніка (1958)
   
100 гадоў з дня нараджэння Івана Ягоравіча Марчанкі (02.06.1923, в. Людкоў Слаўгарадскі раён – 19.04.1997), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980). Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980)
   
120 гадоў з дня нараджэння Івана Мацвеевіча Старавойтава (04.06.1903, г. Горкі – 24.05.2002), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1966)
   
110 гадоў з дня нараджэння Юрыя Герасімавіча Рудзько (04.06.1913, г. Бабруйск – 04.02.1948), пісьменніка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947)
   
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Старавойтава (07.06.1923, в. Якімавічы Клімавіцкі раён – 11.04.1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944)
   
40 гадоў з часу заснавання установы культуры "Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей" (10.06.1983)
   
85 гадоў з дня нараджэння Васіля Самуілавіча Чайкі (15.06.1938, в. Гута Кіраўскі раён), мастака. Удзельнік мастацкіх выставак (1966). Член Беларускага Саюза мастакоў (1973)
   
225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Казарскага (16.06.1798, м. Дуброўна Горацкі павет, Расійская імперыя (зараз Віцебская вобласць) – 28.06.1933), ваеннага дзеяча
   
100 гадоў з дня нараджэння Ірыны Антонаўны Шумскай (16.06.1923, в.Малінаўка Бялыніцкі раён – ?), мовазнаўцы. Кандыдат філалагічных навук (1973), дацэнт (1977)
   
165 гадоў з дня нараджэння Лявонція Іванавіча Галынца (18.06.1858, в. Галоўчын Бялыніцкі раён – 1896), урача. Доктар медыцыны (1887)
   
50 гадоў з часу заснавання установы культуры "Касцюковіцкі краязнаўчы музей" (18.06.1973)
   
125 гадоў з дня нараджэння Маркела Сцяфанавіча Савіцкага (19.06.1898, в. Расасна Горацкі раён – 24.07.1975), вучонага ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962). Прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965)
   
100 гадоў з дня нараджэння Жозефа Паўлавіча Хацько (19.06.1943, г. Бабруйск – ?), геафізіка. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1952)
   
85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Аўласевіча (20.06.1938, в. Прошкі Шаркаўшчынскі раён Віцебская вобласць – 11.03.2008), мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1970). Прафесар (1992). З 1965 г. працаваў на розных пасадах у Магілёўскім педагагічным інстытуце
   
60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Валер'евіча Кавалёва (20.06.1963, г. Магілёў), драматурга, крытыка, паэта. Член Саюза пісьменнікаў БССР (1989). Кандыдат філалагічных навук (1993). Доктар філалагічных навук (2003)
   
135 гадоў з дня нараджэння Якава Давыдавіча Зевіна (21.06.1888, г.п. Краснаполле – 20.09.1918), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі
   
75 гадоў з дня нараджэння Вольгі Савельеўны Каваленка (22.06.1948, г. Магілёў), мастачкі. Кандыдат мастацтвазнаўства. Член Беларускага саюза мастакоў (1987)
   
115 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Маркавіча Нядзвецкага (23.06.1908, г. Магілёў – 31.12.1959), даследчыка Арктыкі, палярніка. Герой лядовага дрэйфу парахода "Георгій Сядоў". Герой Савецкага Саюза (1940)
   
90 гадоў з дня нараджэння Ніны Іванаўны Ніканавай (25.06.1933, в. Сцяфанава Горацкі раён – 26.11.2003), Героя Сацыялістычнай Працы (1981). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1972)
   
85 гадоў з дня нараджэння Ігара Іванавіча Шклярэўскага (25.06.1938, г. Бялынічы – 08.09.2021), паэта, перакладчыка. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1964)
   
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Яўгенавіча Слукі (26.06.1923, г. Горкі – 11.08.2007), вучонага-географа, краіназнаўца. Доктар геаграфічных навук (1982). Заслужаны прафесар МДУ імя М. Ламаносава (1997). Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства (1995)
   
95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Яфімавіча Падлужнага (26.06.1928, в. Ходасы Мсціслаўскі раён – 04.08.2012), механізатара, Героя Савецкага Саюза (1966)
   
85 гадоў з дня нараджэння Пятра Гаўрылавіча Чыгрынава (29.06.1938, в. Вялікі Бор Касцюковіцкі раён), вучонага-гiсторыка. Доктар гістарычных навук (1986). Прафесар (1988). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

ЧЭРВЕНЬ