2023
2024
2025

МАЙ 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
95 гадоў з дня нараджэння Станіславы Браніславаўны Шымусік (01.05.1928, в. Вялешына Капыльскі раён Мінская вобласць – 10.06.2006), Героя Сацыялістычнай Працы (1966). З 1947 г. працавала на Бабруйскім фанера-дрэваапрацоўчым камбінаце (зараз ААТ "ФанДАК")
   
80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Віктаравіча Раманоўскага (01.05.1943, в. Харошкі Магілёўскі раён – 24.07.2002), мастака, педагога
   
60 гадоў з дня заснавання установы адукацыі "Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" (04.05.1963)
   
100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Міткевіча (06.05.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскі раён – 18.10.1959), поўнага кавалера ордэна Славы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
   
100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Усцінавіча Дольнікава (08.05.1923, в. Сахараўка Горацкі раён – 23.03.1996), Героя Савецкага Саюза (1978), генерал-палкоўніка авіяцыі (1981). Кандыдат гістарычных навук. Заслужаны ваенны лётчык СССР (1965). Ганаровы грамадзянін г. Горкі (1994)
   
75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Фёдаравіча Бубнава (09.05.1948, в. Цяляткава Мсціслаўскі раён), паэта, перакладчыка, эсэіста
   
135 гадоў з дня нараджэння Ірвінга (Ізраіля) Берліна (11.05.1888, г. Магілёў – 22.09.1989), кампазітара, паэта-песенніка
   
125 гадоў з дня нараджэння Ісака Саламонавіча Жорава (11.05.1898, г. Магілёў – 17.04.1976), вучонага-медыка. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938).
   
100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Стэльмаха (11.05.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкі раён – 01.06.1951), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, карэйскай вайны 1950–1953 гг. Герой Савецкага Саюза (1951)
   
65 гадоў з дня нараджэння Марыны Уладзіміраўны Несцярук (Жаўранкавай) (12.05.1958, г. Добеле, Латвія), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак (1985). Член Беларускага саюза мастакоў (1995).
   
125 гадоў з дня нараджэння Віктара Дзмітрыевіча Кучаравага (13.05.1898, г. Чэрыкаў – 12.02.1940), удзельніка грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1940)
   
100 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Мітрафанавіча Грабчыкава (13.05.1923, в. Логвіна Горацкі раён – 14.05.1994), мовазнаўца
   
140 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іванавіча Буевіча (15.05.1883, в. Варгуццева Круглянскі раён – 25.01.1964), рэвалюцыянера, дзяржаўнага дзеяча
   
135 год з дня заснавання установы культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь" "Магілёўскі абласны драматычны тэатр" (15.05.1888)
   
80 гадоў з дня нараджэння Карнея Іосіфавіча Аляксеева (15.05.1943, в. Вуглы Бабруйскі раён), скульптара
   
85 гадоў з дня нараджэння Васіля Ціханавіча Клімкова (18.05.1938, х. Зацішша Круглянскі раён), вучонага ў галіне гідратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1997)
   
115 гадоў з дня нараджэння Абрама Яфімавіча Смалякова (25.05.1908, г. Крычаў – 03.10.1943), Героя Савецкага Саюза (1943)
   
90 гадоў з дня нараджэння Ганны Аляксандраўны Новікавай (25.05.1933, г. Мсціслаў), вучонага ў галіне дэндралогіі. Кандыдат біялагічных навук (1963). Доктар біялагічных навук (1998). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)
   
135 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Андрэевіча Наздроўскага (29.05.1888, г. Крычаў – 04.11.1949), лётчыка, удзельніка Першай сусветнай вайны. Георгіеўскі кавалер
   
135 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Мігая (30.05.1888, г. Магілёў – 08.12.1959), артыста оперы. Народны артыст РСФСР (1939)

 

МАЙ