2023
2024
2025

КРАСАВІК 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
115 гадоў з дня нараджэння Льва Эмануілавіча Разгона (01.04.1908, г. Горкі – 08.09.1999), пісьменніка, крытыка, праваабаронца
   
75 гадоў з часу адкрыцця установы адукацыі "Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" (02.04.1948)
   
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мітрафанавіча Рагаўцова (03.04.1943 в. Гута Бялыніцкі раён), акцёра тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1980)
   
115 гадоў з дня нараджэння Залмана Абрамавіча Гарэліка (05.04.1908, г. Бабруйск – 16.02.1987), геолага, тэктаніста. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973)
   
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Малевіча (05.04.1938, в. Заполле Глускі раён – 1998), паэта
   
130 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Аляксандраўны Шаплыка (10.04.1893, в. Сарачы Бабруйскі павет – 03.12.1988), Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
   
55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксандравіча Мельнікава (11.04.1968, г. Магілёў – 08.01.1988), Героя Савецкага Саюза (1988)
   
85 гадоў з дня нараджэння Алеся Герасімавіча Масарэнкі (12.04.1938, в. Ходарава Слаўгарадскі раён – 23.09.2019), празаіка, перакладчыка
   
110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пракопавіча Нікіціна (13.04.1913, в. Шпілёўшчына Кіраўскі раён – 03.11.1979), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
130 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Вішнеўскага (15.04.1893, г. Рагачоў Магілёўская губернія – 28.06.1967), военачальніка, генерал-маёра
   
95 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Кірылаўны Балабавай (16.04.1928, в. Калінаўка Горацкі раён), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
95 гадоў з дня нараджэння Маргарыты Захараўны Савіцкай (16.04.1928, г. Горкі – 2012), жывапісца. Член Беларускага саюза мастакоў (1964)
   
120 гадоў з дня нараджэння Платона Раманавіча Галавача (18.04.1903, в.  Пабокавічы Бабруйскі павет – 29.10.1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча
   
130 гадоў з дня нараджэння Васіля Савіча Гарбацэвіча (19.04.1893, в. Дукарка Пухавіцкі раён Мінская губернія – 17.09.1985), драматурга, мемуарыста, арганізатара і кіраўніка Магілёўскай філіі "Маладняка" (1925–1928)
   
95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Гаўрылавіча Дзівакова (19.04.1928, в. Арлы Горацкі раён – 29.05.2011), інжынера-землеўпарадчыка. Заслужаны будаўнік БССР (1968)
   
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Герасімавіча Голчанкі (20.04.1943, в. Плешчыцы Шклоўскі раён – ??.11.2018), вучонага ў галіне меліярацыі.  Кандыдат тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Заслужаны работнік народнай адукацыі (1990)
   
105 гадоў з дня нараджэння Віктара Ільіча Лівенцава (21.04.1918, в. Давыдаўка Варонежская вобласць – 28.09.2009), дзяржаўнага дзеяча БССР. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1941 г. адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашыстскага падполля ў Бабруйску, потым камандзір атрада. З лютага 1943 г. камандзір 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады
   
105 гадоў з дня нараджэння Адама Захаравіча Петушкова (22.04.1918, в. Фядотава Буда Клімавіцкі раён – 25.07.1976), палкоўніка Савецкай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944)
   
85 гадоў з дня нараджэння Станіслава Навумавіча Дашчынскага (23.04.1938, в. Воўкаўшчына Круглянскі раён – 27.05.2002), пісьменніка, вучонага. Кандыдат гістарычных навук (1973)
   
105 гадоў з дня выхаду першага нумара клімавіцкай раённай газеты "Родная ніва" (25.04.1918)
   
70 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Данільчанкі (25.04.1953, аг. Галоўчыцы Нараўлянскі раён Гомельская вобласць), скульптара. Жыве ў в. Сычкова Бабруйскага раёна
   
105 гадоў з дня выхаду першага нумара горацкай раённай газеты "Горацкі веснік" (26.04.1918)

 

КРАСАВІК