2023
2024
2025

САКАВІК 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
120 гадоў з дня нараджэння Фёдара Кузьміча Курапаценкі (02.03.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскі раён – 16.05.1993), вучонага ў галіне землеўпарадкавання. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1973). Прафесар (1961)
   
100 гадоў з дня нараджэння Барыса Уладзіміравіча Уладамірскага (02.03.1923, г. Бабруйск – 04.05.1991), заслужанага артыста Беларусі (1970)
   
70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Васільевіча Маслюка (03.03.1953, в. Ропна Полацкі раён Віцебская вобласць – 26.08.2001), рэжысёра, акцёра, драматурга, паэта. З 1981 па 1983 г.  – галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
   
100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сямёнавіча Карабкова (04.03.1923, в. Сухары Магілёўскі раён – 05.09.1980), вучонага ў галіне пульманалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1970). Прафесар (1973)
   
115 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Захаравіча) Шарахоўскага (04.03.1908, г. Бялынічы – 06.04.1973), празаіка, крытыка, літаратуразнаўца
   
140 гадоў з дня нараджэння Івана Кандратавіча Бялькевіча (06.03.1883, в. Варонічы Слонімскі раён Гродзенскай вобласці – 18.10.1960), мовазнаўца, лексікографа, педагога. З 1925 па 1927 г. працаваў выкладчыкам і дырэктарам Мсціслаўскага педтэхнікума
   
105 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Сяргееўны Макаравай (08.03.1918, в. Заполле Шклоўскі раён – 30.08.2008), Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
   
105 гадоў з дня нараджэння Міколы Гаўрылавіча Ткачова (08.03.1918, в. Горанка Чэрыкаўскі павет – 20.04.1979), празаіка, перакладчыка, журналіста. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1948)
   
95 гадоў з дня нараджэння Веры Іосіфаўны Баркоўскай (08.03.1928, в. Курганы Кіраўскі раён – 13.03.2017), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
110 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Рыгораўны Брэўс (09.03.1913, г.п. Глуск – 04.12.1983), заслужанага ўрача БССР (1960)
   
145 гадоў з дня нараджэння Васіля Раманавіча Брайцава (10.03.1878, в. Забялышын Хоцімскі раён – 06.07.1964), хірурга. Акадэмік АМН СССР (1945). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1946)
   
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Майсеевіча Антонава (11.03.1923, г. Касцюковічы – 04.09.1943), Героя Савецкага Саюза (1943)
   
155 гадоў з дня нараджэння Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага (12.03.1868, в. Студзянец Клімавіцкі павет – 30.09.1944), рэвалюцыянера, публіцыста, пісьменніка, педагога. Доктар гістарычных навук (1935)
   
130 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Прыгароўскага (12.03.1893, с. Старая Рудня Магілёўская губерня – 1918), удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Вучыўся ў Магілёўскай мужчынскай гімназіі (выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць)
   
105 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіслававіча Валасевіча (12.03.1918, г. Магілёў – 02.09.1997), пісьменніка, байкапісца
   
110 гадоў з дня нараджэння Ганны Мікалаеўны Пінчук (13.03.1913, г. Магілёў – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Маркавіча Рабцэвіча (14.03.1898, в. Лазовая Буда Бабруйскі павет – 11.04.1961), ваеннага, партызана. Герой Савецкага Саюза (1944)
   
85 гадоў з дня нараджэння Таццяны Мітрафанаўны Савельевай (15.03.1938, в. Бестрань Дрыбінскі раён), вучонага ў галіне псіхалогіі. Доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1998)
   
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пятровіча Бутрамеева (20.03.1953, в. Расна Дрыбінскі раён), пісьменніка, драматурга
   
110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Манышава (22.03.1913, в. Галачоўка Чавускі раён – 24.12.1997), географа, педагога. Выдатнік асветы БССР (1962). Заслужаны настаўнік БССР (1964)
   
130 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Ісаковіча (23.03.1893, г. Мсціслаў – 10.11.1966), партыйнага і грамадскага дзеяча. Кандыдат эканамічных навук
   
105 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Апанасавіча Вінкевіча (26.03.1918, в. Мядведзева Дрыбінскі раён – 27.08.2001), географа. Кандыдат геаграфічных навук (1946), дацэнт (1971)
   
280 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Раманаўны Дашкавай (28.03.1743, г. Санкт-Пецярбург – 16.01.1810), княгіні. З 1782–1810 гг. уладальніца м. Круглае
   
110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Фядосавіча Іванова (28.03.1913, в. Чачэвічы Быхаўскі раён – 30.10.1976), вучонага ў галіне дэндралогіі. Доктар біялагічных навук (1969)
   
90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Фёдаравіча Скугарэўскага (30.03.1933, в. Шамава Мсціслаўскі раён – 09.11.1993), доктара медыцынскіх навук (1989), прафесара (1991)
   
115 гадоў з дня нараджэння Эсфір Якаўлеўны Файнберг (31.03.1908, г. Бабруйск – 1972), вучонага-япаніста. Доктар гістарычных навук (1955), прафесар (1960)

 

САКАВІК