2023
2024
2025

ЛЮТЫ 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

   
85 гадоў з дня нараджэння Рыты Мікалаеўны Ачкінай (01.02.1938, г. Магілёў), лыжніцы, прызёркі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1966). Заслужаны майстар спорту СССР (1989)
   
215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта-Якуба (Вікенція Іванавіча) Дуніна-Марцінкевіча (04.02.1808, фальварак Панюшкавічы Бабруйскі павет – 29.12.1884), пісьменніка, драматурга
   
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Стальмашонка (06.02.1928, г. Мінск – 07.06.2013), жывапісца, педагога. Народны мастак БССР (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). У дзіцячыя гады жыў у в. Хімное Асіповіцкага раёна
   
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Раманавіча Пракапчука (07.02.1948, г. Магілёў), фізікахіміка. Доктар хімічных навук (1989), прафесар (1995). Член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004)
   
120 гадоў з дня нараджэння Марка Саламонавіча Жытніцкага (11.02.1903, г. Магілёў – 07.04.1993), мастака
   
190 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксандравіча Сцебута (12.02.1833, г. Вялікія Лукі Пскоўская вобласць, Расія – 20.10.1923), вучонага-агранома. Адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі. Прафесар (1860)
   
65 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца (12.02.1958, в. Чухава Пінскі раён), пісьменніка, фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца. Доктар філалагічных навук (1995).
   
170 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Станіслававіча Ілліча-Світыча (13.02.1853, Магілёўская губерня – 1916), народніка
   
120 гадоў з дня нараджэння Берты Майсееўны Сосінай-Ізраіцель (13.02.1903, г. Чавусы – 23.10.1982), вучонага ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951). Прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)
   
95 гадоў з дня нараджэння Пятра Міхайлавіча Судзілоўскага (13.02.1928, в. Судзiлы Клiмавiцкі раён – 14.02.2000), Героя Сацыялiстычнай Працы (1974)
   
85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Уладзіміравіча Іскрова (14.02.1938, г. Горкі), пісьменніка, паэта. Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" ў намінацыі "Літаратурная дзейнасць" (2014). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
   
85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзямідавіча Пыталёва (14.02.1938, в. Усушак Чавускі раён), кампазітара, педагога. Член Беларускага саюза кампазітараў Беларусі (1971). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990)
   
85 гадоў з дня заснавання ТАА "Інстытут "Магілёўграмадзянпраект" (16.02.1938)
   
130 гадоў з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага (18.02.1893, в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскі раён – 10.02.1938), пісьменніка, літаратуразнаўца, лексікографа, фалькларыста
   
105 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саламонікава (19.02.1918, в. Калінавая Магілёўскі раён – 22.10.1944), Героя Савецкага Саюза (1940)
   
75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Эдуардавіча Бартлава (19.02.1948, г. Асіповічы), мастака-афарміцеля, жывапісца, плакатыста
   
85 гадоў з дня нараджэння Ізяслава Рыгоравіча Катлярова (21.02.1938, г. Чавусы), паэта, крытыка, перакладчыка
   
105 гадоў з дня нараджэння Ніны Антонаўны Зорскай (26.02.1918, в. Малюшын Краснапольскі раён – 06.09.1989), актрысы тэатра і кіно
   
75 гадоў з дня нараджэння Алены Іванаўны Сеслікавай (26.02.1948, в. Склімін Клімавіцкі раён), мастака
   
110 гадоў з дня нараджэння Кірыла Конанавіча Германа (27.02.1913, в. Гарадзішча Глускі раён – 1996), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1973). Прафесар (1975)
   
125 гадоў з дня нараджэння Фёдара Піліпавіча Казлова (28.02.1898, в. Слабодка Круглянскі раён – 1941), вучонага-гісторыка. Доктар гістарычных навук (1936)

 

ЛЮТЫ