2023
2024
2025

СТУДЗЕНЬ 2023

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

120 гадоў з дня адкрыцця Магілёўскай бальніцы чыгуначнікаў (студзень, 1903)
   
200 гадоў з дня нараджэння Віталя (у міру Васіля Васільевіча) Грэчулевіча (01.01.1823, м. Тульчына Падольская губерня – 14.05.1885), свяшчэнніка. 1882–1885 гг. епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі
   
115 гадоў з дня нараджэння Генадзя Нікіфаравіча Вішнеўскага (01.01.1908, в. Белая Дуброва Касцюковіцкі раён – 09.07.1975), генерал-маёра
   
110 гадоў з дня нараджэння Яфіма Цімафеевіча Марчанкі (01.01.1913, в. Мікалаеўка Бялыніцкі раён – 24.01.1980), ваенначальніка, генерал-лейтэнанта (1959), удзельніка савецка-фінляндскай, Вялікай Айчыннай войнаў
   
100 гадоў з дня нараджэння Віктара Аляксандравіча Грамыкі (01.01.1923, в. Сенькава Магілёўскі раён – 10.07.2019), жывапісца.

Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

   
100 гадоў з дня нараджэння Рамана Цімафеевіча Кротава (01.01.1923, в. Рэкта Слаўгарадскі раён – 22.06.1999), поўнага кавалера ордэна Славы
   
50 гадоў з часу адкрыцця установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій" (01.01.1973)
   
155 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фаміча Ермалаева (02.01.1933, в. Галавічы Дрыбінскі раён – 12.12.2014), паэта-гумарыста, сатырыка, парадыста. Кандыдат гістарычных навук (1982), дацэнт.
   
125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сяргеевіча Галушкевіча (02.01.1898, г. Мсціслаў – 02.02.1964), ваеначальніка, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта (1962)
   
120 гадоў з дня нараджэння Пятра Міхайлавіча Сцефаноўскага (02.01.1903, в. Чыркавічы Бабруйскі павет – 23.02.1976), лётчыка-выпрабавальніка, генерал-маёра авіяцыі (1944), Героя Савецкага Саюза (1948)
   
110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Антонавіча Угначова (02.01.1913, в. Слабада Чавускі павет – 18.04.1986), ваеннага, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
   
105 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Лярскага (02.01.1918, в. Рымінка Чавускі раён – 25.10.2013), географа, краязнаўца. Кандыдат геаграфічных навук (1954). Заслужаны настаўнік Беларусі (1955). Выдатнік народнай асветы БССР (1955). Выдатнік народнай асветы СССР (1975). Лаўрэат конкурсу "Чалавек года Магілёўскай вобласці" (2006)
   
75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Кірылавіча Іванова (04.01.1948, г.п. Глуск – 15.10.2020), кампазітара, педагога. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1988). Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998)
   
105 гадоў з дня нараджэння Івана Агеевіча Макарэнкі (05.01.1918, в. Кузьмінічы Чавускі раён – ?), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук (1969), прафесара (1971)
   
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Бяляўцава (06.01.1938, в. Вараноўка Касцюковіцкі раён – 29.01.1988), гісторыка, доктара гістарычных навук (1988)
   
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Рашэтнікава (06.01.1938, в. Халопенічы Глускі раён), біёлага. Доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992). Член-карэспандэнт АН Беларусі (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000)
   
85 гадоў з дня нараджэння Івана Ягоравіча Пехцерава (08.01.1938, в. Недзведзь Клімавіцкі раён – 09.02.2013), паэта, празаіка, журналіста
   
100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Савельевіча Калманоўскага (09.01.1923, г. Магілёў – 27.07.1994), кампазітара. Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984)
   
105 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Пятровіча Жмуроўскага (10.01.1918, в. Барысавічы Клімавіцкі раён – 30.06.2010), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук (1973), прафесара (1974). Герой Савецкага Саюза (1944)
   
95 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Аляксандраўны Патапавай (10.01.1928, в. Стараселле Шклоўскі раён – 24.10.2014), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
75 гадоў з дня нараджэння Марата Мікітавіча Гроднікава (11.01.1948, в. Перагон Слаўгарадскі раён – 29.01.2020), архітэктара
   
105 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Вікенцьевіча Свідзінскага (14.01.1918, г. Бялынічы – 15.11.1996), удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943)
   
   
110 гадоў з дня нараджэння Міхея Мітрафанавіча Мінчанкова (15.01.1913, в. Каськова Мсціслаўскі раён – 11.10.2003), поўнага кавалера ордэна Славы
   
85 гадоў з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці (15.01.1938)
   
30 гадоў з дня адкрыцця Літаратурнага музея Максіма Гарэцкага ў в. Багацькаўка Мсціслаўскага раёна (15.01.1993)
   
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Піліпавіча Сцепанчука (17.01.1928, р.п. Ялізава Асіповіцкі раён – 03.10.1981), вучонага ў галіне цеплаэнергетыкі, доктара тэхнічных навук (1969), прафесара (1971). Заслужаны дзеяча навукі і тэхнікі БССР
   
   
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Цімашэнкі (18.01.1913, в. Глыбоцкае Гомельскі раён – 11.02.2009). З 1953 г. працаваў у г. Магілёве ўпраўляючым будтрэстамі № 78, 12, 17 "Лаўсанбуд". Герой Сацыялістычнай Працы (1974)
   
105 гадоў з дня нараджэння Валянціны Антонаўны Гардзеевай (19.01.1918, г. Ленінград – 2004). З 1946 г. брыгадзір брыгады тэлеграфістаў Бабруйскага гарадскога вузла сувязі. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Заслужаны сувязіст БССР (1970)
   
205 гадоў з дня нараджэння Адама Ганоры Кіркора (21.01.1818, в. Слівіна Мсціслаўскі павет – 23.11.1886), этнографа, публіцыста, краязнаўца, грамадскага дзеяча. Член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства (1856). Член Расійскага геаграфічнага таварыства (1857).Член  Акадэміі ведаў у Кракаве (1873)
   
125 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Гнядоўскага (21.01.1898, г. Клімавічы – 1975), генерал-маёра
   
95 гадоў з дня нараджэння Івана Архіпавіча Аношкіна (21.01.1928, в. Антонаўка Чавускі раён – 03.02.2013), пісьменніка
   
105 гадоў з дня выхаду першага нумара магілёўскай гарадской газеты "Могилевская правда" (23.01.1918)
   
105 гадоў з дня нараджэння Івана Рыгоравіча Новікава (26.01.1918, в. Нязнань Клімавіцкі раён – 22.02.2001), празаіка, журналіста. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)
   
115 гадоў з дня нараджэння Мікіты Іосіфавіча Перавознікава (27.01.1908, в. Чачэвічы Быхаўскі раён – 06.10.1966), поўнага кавалера ордэна Славы
   
100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сямёнавіча Каралёва (27.01.1922, в. Новыя Сліжы Шклоўскі раён – 13.10.1997), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Камарова (29.01.1923, в. Княжыцы Магілёўскі раён – 15.04.2018), вучонага ў галіне калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)
   
190 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Гілярыевіча Гараўскага (30.01.1833, маёнтак Уборкі Асіповіцкі раён – 1900), пейзажыста, партрэтыста
   
95 гадоў з дня нараджэння Георгія Фёдаравіча Юрчанкі (31.01.1928, в. Кудрычы Мсціслаўскі раён – 01.11.2014), празаіка, паэта-сатырыка, парадыста, мовазнаўца, літаратурнага крытыка

 

СТУДЗЕНЬ