Пётр Янавіч Чакатоўскі скончыў Мінскую губернскую гімназію, медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.

Працаваў павятовым лекарам у Барысаве, Халопенічах.

1861 г. – удзельнічаў у стварэнні Мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі, быў адным з яе кіраўнікоў. На ўcix этапах паўстання падтрымліваў цесную сувязь з Кастусём Каліноўскім.

Восенню 1863 г. П. Чакатоўскага арыштавалі i без суда выслалі ў г. Уфу.

1864 г. – атрымаў больш суровае пакаранне – быў пазбаўлены ўcix правоў і прыгавораны да шматгадовай ссылкі ў Ciбіp. Месцам яе стаў Іркуцк, дзе ён пражыў дзесяць гадоў. Пасля жыў два гады ў г. Уфе, працягваў лячыць хворых. Затым атрымаў дазвол пасяліцца ўсюды, дзе пажадае, акрамя Масквы, Пецярбурга i заходніх губерняў.

Жыў у Смаленску, дзе таксама карыстаўся вялікай павагай i аўтарытэтам.

28 снежня 1882 г. П.Я. Чакатоўскі памёр.

 


Літаратура:

  1. Бондаренко, Н. Домашний врач губернатора – участник восстания / Н. Бондаренко // Медицинский вестник. — 1997. — 13 марта. — С. 12.
  2. Шалькевич, В. Вянчанне ў астрозе / В. Шалькевіч // Работніца i сялянка. —1993. — №12. — С. 6—7.
  3. Грицкевич, В. П. Со скальпелем и карабином / В. П. Грицкевич // Грицкевич, В. П. С факелом Гиппократа : из истории белорусской медицины / В. П. Грицкевич. — Минск, 1987. — С. 196—198.
  4. Ермоленко, В. Наследники Гиппократа / Валерий Ермоленко // Новая Немига литературная. — 2009. — № 3. — С. 138.