Iосіф Абрамавіч Шульман скончыў Магілёўскі педтэхнікум, Маскоўскі інстытут кінематаграфіі (1936).
1936 г. – пасля заканчэння інстытута працаваў на кінастудыі "Савецкая Беларусь".
Падчас Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў радах дзеючай арміі ў авіяцыі. На яго рахунку 87 баявых вылетаў.
Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.
1945 г. – працаваў нa кінастудыі "Беларусьфільм". Быў рэжысёрам дакументальнага фільма "Озеро Нарочь", "Счастье народа", "Слуга народа", "Новый Минск".
Стваральнік мастацкіх кінастужак, сярод якіх: "Зеленые огни", "Счастье надо беречь", "Криницы"; прыгодніцкія фільмы "Чужое имя", "И никто другой". Тэматыка карцін звязана галоўным вобразам з жыццём Беларусі ў розныя гады.
Рэжысёр тэлевізійнага дакументальнага фільма "Парашюты на деревьях".
1969 г. – удастоены звання "Заслужаны дзеяч мастацтва БССР".
15 снежня 1990 г. І.А. Шульман памёр.
Літаратура: