Фёдар Вавілавіч Ракушаў скончыў Бялыніцкае двухкласнае вучылішча.
Быў ініцыятарам стварэння ў Ліхінічах хаты-чытальні, арганізаваў тры кружкі па ліквідацыі непісьменнасці, адзін з першых членаў і кіраўнікоў камсамольскай ячэйкі.
1919 г. – пабываў у Маскве ў ЦК РКСМ, дзе аформіў стварэнне Ліхініцкай ячэйкі, атрымаў інструкцыі па рабоце.
У гады Грамадзянскай вайны i ваеннай інтэрвенцыі моладзь пад яго кіраўніцтвам актыўна дапамагала фронту: caбipaлa рэчы i харчаванне для байцоў, вывучала ваенную справу, выступала перад аднавяскоўцамі з лекцыямі.
3.05.1921 г. – па ініцыятыве Ф.В. Ракушава ў вёсцы пачала выходзіць адна з першых у краіне насценная газета "Факел", у якой змяшчаліся карыкатуры, вершаваныя калючкі, вострыя выкрывальныя матэрыялы.
Становіцца актыўным селькорам газет "Новая деревня", "Coxa и молот", "Крестьянская газета".
1925 г. – вopaгi Савецкай улады па-зверску забілі Ф. Ракушава разам з бацькам i малодшым братам.
Пахаваны ў г.п. Круглае, яго імя носіць адна з вуліц.
1967 г. – в. Ліхінічы перайменавана ў в. Ракушава.
Літаратура: