Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі скончыў Бернскі ўніверсітэт (Швейцарыя) (1914).
Працаваў у Маскве ў энцыклапедыі Граната, практыкаваў у гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.
1917 г. – у Бабруйску, працаваў намеснікам гарадскога Савета, старшынёй культсекцыі, з'яўляўся членам рэдакцыі мясцовай газеты, з ліпеня 1918 г. – загадчыкам гарадской бібліятэкі ў Бабруйску.
1921 г. – узначальваў бібліятэку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта i Кніжную палату.
1926–1933 гг. – выступаў ініцыятарам стварэння філіялаў бібліятэк у Віцебску, Магілёве, Гомелі, якія ў 1938 г. былі рэарганізаваны ў абласныя.
1941 г. – эвакуіраваўся ў Сталінград, затым у Саратаў, працаваў у навуковых бібліятэках.
1942 г. – адазваны ў Маскву для выкладання ў Маскоўскім дзяржаўным бібліятэчным інстытуце.
1943 г. – пачаў работу па аднаўленню Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Будучы яе першым дырэктарам, удзельнічаў у рабоце шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх нарад, з'ездаў, канферэнцый, на якіх выступаў з дакладамі па пытаннях бібліятэказнаўства.
1944–1945 гг. – прымаў актыўны ўдзел у арганізаццыі бібліятэчнага факультэта, дзе шмат гадоў выкладаў бібліятэказнаўства.
1944–1951 г. – з'яўляўся загадчыкам кафедры пры Мінскім педінстытуце імя А.М. Горкага.
Распрацаваў пытанне аб ролі навуковых бібліятэк як цэнтраў бібліяграфічнай работы. Унёс значны ўклад у развіццё бягучай i рэтраспектыўнай бібліяграфіі, падрыхтоўку паказальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў.
Быў ініцыятарам выдання бюлетэня "Новыя кнігі Беларусі".
І.Б. Сіманоўскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё МБА, стварэнне цэнтралізаванай сістэмы кнігазабеспячэння навуковых бібліятэк, даследаванне гісторыі бібліятэчнай справы ў рэспубліцы.
На беларускую мову перакладаў творы Г. Гейнэ, А. Міцкевіча, на рускую – Э. Верхарна.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём "За доблестный труд в Великой Отечественной войне".
8 кастрычніка 1967 г. І.Б. Сіманоўскі памёр.
Літаратура: