Канстанцін Канстанцінавіч Караткоў скончыў Ленінградскі аўтадарожны інстытут, Горкаўскі інстытут інжынераў воднага транспарту (1952).

1940 г. – прызваны ў РККА.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў механікам танка на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах.

1952-1955 гг. – намеснік галоўнага дыспетчара і галоўны дыспетчар Волжскага грузавога параходства ў г. Куйбышаве (Навасібірская вобласць).

1955-1958 гг. – намеснік начальніка Куйбышаўскага лінейнага параходства.

1958-1960 гг. – намеснік начальніка Волжскага аб'яднанага рачнога параходства ў г. Горкім.

1960–1984 гг – начальнік Волжскага аб'яднанага рачнога параходства.

К.К. Караткоў выступіў з ініцыятывай наладзіць сваімі сіламі марскія замежныя перавозкі.

1970 г. – было сфармавана кіраванне міжнародных грузавых перавозак. Судны змешанага "рака – мора" плавання адкрылі грузавую лінію на Каспійскім моры, выйшлі на абшары Чорнага, Азоўскага, Міжземнага, Балтыйскага і Паўночнага мораў. Волга стала кантактаваць з партамі 38 краін Еўропы, Афрыкі і Азіі.

Пры ім Волжскае аб'яднанае рачное параходства было ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Урадавымі ўзнагародамі адзначаны 393 работнікі параходства. У гонар 50-годдзя Вялікага Кастрычніка калектыву прадпрыемства ўручылі на вечнае захоўванне пераходзячы Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета міністраў СССР і ВЦСПС. З рук міністра рачнога флоту РСФСР С.А. Кучкіна сцяг прыняў К.К. Караткоў.

З 1984 г. на пенсіі.

Член КПСС з 1945 года.

Дэлегат XXIII, XXIV, XXV з'ездаў КПСС.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, "Знак Пашаны", медалямі, нагрудным знакам "Ганаровы работнік рачнога флоту".

Яго імем названы цеплаход.

16 чэрвеня 1993 г. К.К. Караткоў памёр.

 


Літаратура:

  1. Лившиц Человек-теплоход / Владимир Лившиц // Горацкі веснік. — 2015. — 2 ліпеня. — С. 7.
  2. Цыганов, А. . Один из выдающихся основоположников лесохимической науки / А. Р. Цыганов, А. А. Цыганова, О. В. Немыкина // Вестник БГСХА. — 2010. — № 2. — С. 183—184.