Барыс Іванавіч Коўзан скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваенную авіяцыйную школу (1940), Ваенна-паветраную акадэмію (1954).
1939 г. – служыў Чырвонай Арміі.
У час Вялікай Айчыннай вайны быў лётчыкам-знішчальнікам.
Удзельнік абароны Гомеля.
Лётчык-знішчальнік старшы лейтэнант Б.І. Коўзан адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожых самалёты:
29.10.1941 г. – над горадам Зарайск Маскоўскай вобласці,
22.02.1942 г. – над г. Таржок Калінінскай (цяпер Цвярской вобласці),
09.07.1942 г. – над чыгуначнай станцыяй Любніца,
1943 г. – у г. Старая Руса Наўгародскай вобласці.
Здзейсніў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветраных баёў, збіў 27 варожых самалётаў.
1954 г. – прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ.
1958 г. – пайшоў у адстаўку.
Да апошніх дзён жыў у Мінску.
Памёр Б.І. Коўзан 31 жніўня 1985 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Літаратура: