Іван Васільевіч Саверчанка скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1983).
1987 г. – працуе ў Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар больш як 150 публікацый па праблемах філалогіі і гісторыі, сярод якіх 7 манаграфій.
Даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны.
Узнагароджаны прэміяй Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі (1993). Сябра партыі Беларускага народнага фронту. Старшыня камісіі БНФ па адукацыі і навуцы (з 1995). Узнагароджаны прэміяй імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999). Лаўрэат літаратурнай прэміі "Залаты купідон" (2012), Лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі "Зорка Садружнасці" (2017).
Літаратура: