Бабруйск, горад абласнога падпарадкавання, цэнтр раёна. Вузел чыгуначных ліній на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог у Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Рагачоў, Слуцк. Порт на р. Бярэзіна.
У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца у 1387 г. Летапісныя назвы Бобровск, Бобруеск, Бобрусек. У ВКЛ цэнтар воласці, меў Магдэбургскае права. Горад пацярпеў ад крымскіх татараў (1502—1503), асады (1648—1651), ад казакаў (1655, 1665).
1540 г. – упершыню пазначаны на геаграфічнай карце Еўропы.
1565 г. – Бабруск і воласць уваходзілі ў склад Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. Вядомы як вялікакняжацкае ўладанне, потым валоданне Радзівілаў, Гаштольдаў, Трызнаў, Пацаў і інш.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) казённае мястэчка. Цэнтр Бабруйскага павета (1795). Акупіраваны польскім корпусам Ю.Р. Доўбар-Мусніцкага і войскамі кайзераўскай Германіі (1918), польскімі войскамі (1919—1920).
У перадваенныя гады адзін з буйных прамысловых і культурных цэнтраў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны гітлераўцамі (28.06.1941– 29.06.1944).
Цэнтр Бабруйскай вобласці (1944—1954).
Сучасны Бабруйск – прамысловы горад, цэнтр культуры; тут праводзяцца фестывалі, захаваліся помнікі архітэктуры рознага часу.
Літаратура: