Алег Гаўрылавіч Мінкін скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (1975).
Працаваў майстрам тэхкалоны № 56 ва Улан-Удэ, электрамантажнікам, брыгадзірам, майстрам па будаўніцтву электрападстанцый.
1977 г. – працаваў інжынерам у сістэме "Галоўтранснафта".
Друкуецца з 1980 г.
Аўтар зборніка вершаў "Сурма" (1985), кнігі паэзіі "Пенаты" (2007).
Яго паэзія вызначаецца адметнай паэтычнай пластыкай, сталым поглядам на свет з яго складанымі праблемамі. Творчасць у аснове сваёй міфалагічная.
Член СП Беларусі з 1988 г., СП Літвы з 1991 г.
Літаратура:
- Галубовіч, Л. Алег Мінкін /Леанід Галубовіч // Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Л. Галубовіч. — Мінск, 20101. — С. 110–116.
- Лужкоўскі, В. Я родам з Кругляншчыны / Віктар Лужкоўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Круглянскага раёна / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1996. — С. 518—520.
- Мінкін Алег // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 306—307.
- Мінкін Алег Гаўрылавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 147—148.
- Тарасава, Т. Мінкін Алег Гаўрылавіч / Тамара Тарасава // Сузор'е беларускага памежжа : беларусы і народжанныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / старшыня рэд. калегіі А. Мальдзіс. — Мінск, 2014. — С. 339.