Сцяпан Прохаравіч Маргелаў скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру НДІ сельскай i лясной гаспадаркі (1930).

Уваходзіў у Прэзідыўм Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А. Смолічам i Г. Гарэцкім.

1931–1933 гг. – працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыкам секцыі эканамічнай геаграфіі Інстытута Эканомікі АН БССР.

1933–1935 гг. – прафесарам Інстытута Народнай гаспадаркі.

Займаўся распрацоўкай тэорыі размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур i прамысловасці па выкарыстанню сельскагаспадарчай сыравіны, складаннем падручніка па эканамічнай геаграфіі БССР.

Некаторы час з'яўляўся кіраўніком групы па складанню Вялікага атласа БССР, кіраваў працай па вывучэнню насельніцтва.

У студзені 1937 г. арыштаваны. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як "член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі" да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. 

16 чэрвеня 1938 г. С.П. Маргелаў загінуў. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.


Літаратура:

  1. Бусько, В. М. З гісторыі беларускай эканамічнай і геаграфічнай навукі /В. М. Бусько, У. С. Фацееў // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2002. — № 1. — С. 40—46.
  2. Маргелаў Сцяпан Прохаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. —Мінск, 2000. –—Т.10. — С. 108.
  3. Маргелаў Сцяпан Прохаравіч // Памяць : Касцюковіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хроніка / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — С. 420.
  4. Маргелов Степан Прохорович // Возвращенные имена : Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий / под редакцией А. С. Махнача. — Минск, 1992. — С. 70—71.