Міхась Станіслававіч Яўневіч скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага настаўніцкага інстытута (1945), філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1947).

1947 г. – працаваў настаўнікам роднай мовы i літаратуры, дырэктарам Радчыцкай школы на Століншчыне, завучам i дырэктарам у школах Валожына i Барысава.

1952 г. – пачалася даследчыцкая дзейнасць у acпірантуры Мінскага педінстытута імя А.М. Горкага.

Адзін з аўтараў кніг "Ciнтаксіс сучаснай беларускай мовы", "Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія", "Беларуская мова" i інш.

Аўтар манаграфіі "Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове" (1977).

З'яўляўся членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларуci, старшынёй Спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый па беларускай i рускай мовах, методыцы выкладання беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце імя М. Танка, з'яўляўся членам Вучонага савета ўніверсітэта i Савета факультэта беларускай філалогіі i культуры.

1994 г. – прафесар БДПУ імя М. Танка.

1972 г. – атрымаў ганаровае званне "Заслужаны настаўнік Беларусі".

Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі за школьныя падручнікі (1990).

1992 г. – узнагароджаны медалём Ф. Скарыны за вялікую, грамадскую, навуковую i педагагічную дзейнасць у галіне беларускай навукі i культуры .


Літаратура:

  1. Гаўрош, Н. Таленавіты даследчык, настаўнік настаўнікаў / Н. Гаўрош,
    П. Міхайлаў // Роднае слова. — 2002. — № 3. — С. 40—41.
  2. Евневич Михаил Станиславович // Республика Беларусь : энциклопедия :
    в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 483.
  3. Евневич Михаил Станиславович // Люди дела. Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В.Чекалова. — Мінск, 1999. — С. 265.
  4. Кавалёва, М. Ц. Усё жыццё – роднаму слову / М. Ц. Кавалёва, К. М. Панюціч // Беларуская мова і літаратура. — 2002. — № 1. — С. 47—51.
  5. Яўневіч Міхаіл Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2004. — Т.18.Ч. 1. — С. 315.