Аляксандр Міхайлавіч Емяльянаў скончыў Беларускую сельскагаспадарчую (1971), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983).
1971–1973 гг. – служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі.
Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску.
1973–1983 гг. – карэспандэнт газеты "Чырвоная змена", "Піянер Белаpyci".
1983–1987 гг. – працаваў у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.
1987 г. – літкансультант СП Беларусі.
1990–1991 гг. – старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Першы верш "Kраіна марской крысы" надрукаваны ў 1968 г. у часопісе "Бярозка".
Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса "Літаратурная Беларусь". Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса "Буг" Брэсцкай студыі тэлебачання.
Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы "Сугучча" аб перакладзе на беларускую мову твораў савецкіх i замежных пісьменнікаў.
Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды.
Аўтар зборнікаў "Ранак поўніцца жыццём", "Нязжатае поле", "На падкове дарог".
Член СП Беларусi з 1986 г.
5 кастрычніка 2005 г. А.М. Емяльянаў памёр.Літаратура: