Ілья Сямёнавіч Клаз скончыў школу журналістаў, літаратурны факультэт Мінскага педінстытута (1941).
1941 г. – удзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім i 1-м Беларускім франтах.
1945 г. – пасля дэмабілізацыі працаваў у рэспубліканскім маладзёжным друку літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела культуры i літаратуры газеты "Сталинская молодежь".
1947–1950 гг. – метадыст Камітэта па справах культасветустаноў пры СМ БССР.
1950–1956 гг. – літсупрацоўнік армейскіх газет "На страже Родины" i "Во славу Родины".
1956–1966 гг. – літсупрацоўнікам у газеце "Літаратура і Мастацтіва".
1975 г. i да канца жыцця – літсупрацоўнікам бюлетэня "Помнікі гісторыі і культуры Белаpyci".
Літаратурную творчасць пачаў з вершаў i нарысаў, якія публікаваліся ў маладзёжным друку. Нарысы і вершы рэгулярна друкаваліся ў газеце "Сталинская молодежь", у часопісах "Беларусь", "Советская Отчизна". Аўтар аповесцей "Жарцы" (1955), "Подснежники" (1958), "Злодзей" (1960), "Разбег" (1963), "Каменных дел мастер" (1971), "Заря вишнёвая" (1973), "По Двине на вёслах" (1975), "Белая Русь» (1977), "Потомству в пример" (1978).
Член СП Беларусі з 1957 г. Узнагароджаны медалямі.
22 снежня 1980 г. І.С. Клаз памёр. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.Літаратура: